nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

І гэта завецца “галоўны гарант”?…

21 сакавіка, 2014 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя.

АбамаЯк усім вядома, частка тэрыторыі сувярэннай Украіны па факце ўжо злачынна анэксаваная расейскай імперыяй. Аб неабходнасьці прыняць гэта як данасьць на ўвесь сьвет заявілі ўсе ўладныя структуры Расеі.  А як у гэтых абставінах паводзіць сябе галоўны гарант, які 20 гадоў таму ўзяў на сябе абавязкі па абароне незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны? Гаворка, натуральна, пра ЗША. Адказ на гэтае пытаньне мы знайшлі ў інфармацыйнай прасторы. Яго і наша стаўленьне да яго мы падае́м ніжэй.

 

1.

Вось тут – http://24news.ru/news/world/2441698n.html – чытаем: “Амерыканскія вайскоўцы ня будуць прымаць удзелу ў падзеях ва Украіне”, – сказаў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Гэта кіраўнік Белага дома апраўдвае тым, што “нават самі ўкраінцы ня хочуць ваяваць супраць Расеі“.

А вось тут – http://newsland.com/news/detail/id/1341843/ – даведваемся, што замест гэтага ЗША, па словах Абамы, “прыцягнуць дыпламатычныя рэсурсы” для таго, каб “накіраваць Расеі выразны сігнал” (дарэчы, гэта ўжо ня першы раз, калі Абама заяўляе аб магчымасьці выкарыстаньня такой страшнай “зброі” супраць агрэсара, як дыпламаты…).

Усё выкананьне ЗША сваіх абавязальніцтваў што да Ўкраіны выявілася ва ўвядзеньні санкцыяў у дачыненьні наступных расейцаў: памочніка прэзідэнта Расеі Ўладзіслава Суркова, сьпікера Савету Федэрацыі Валянціны Матвіенка, віцэ-прэм’ера Дзьмітрыя Рагозіна, дарадцы Пуціна Сяргея Глазьева, дэпутатаў Алены Мізулінай і Леаніда Слуцкага, а таксама сенатара Андрэй Клішаса. Мінфін ЗША таксама ўвёў санкцыі ў дачыненьні да чатырох украінцаў, сярод якіх былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

Мы ведаем, як адрэагуюць расейцы на падобныя “санкцыі”. Яны скажуць: “напужалі вожыка голым азадкам…”.

Інакш кажучы, ЗША выконваць свае абавязкі не зьбіраліся, надалей не зьбіраюцца і практычна адкрыта пра гэта кажуць…

 

2.

Каб пераканацца ў тым, што мы знайшлі інфармацыю пра ўсё, што зрабілі ЗША з нагоды нападу расейскай імперыі на Ўкраіну, мы працягнулі пошук у сеціве. І ў выніку знайшлі яшчэ адну інфармацыю (гл. http://rus.delfi.lv/news/daily/politics/klinton-u-putina-est-povod-dlya-vtorzheniya-v-strany-baltii.d?id=44314787; http://www.lsm.lv/ru/statja/mir/novosti/hillari-klinton-ne-isklyuchaet-agressii-rossii-po-otnosheniyu-k-.a80359/).     

Аказваецца, былая дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, выступаючы ў аўторак на пасяджэньні Манрэальскага Гандлёвага ўпраўленьня, заявіла:

– што «Пуцін спрабуе перагледзець межы ў Еўропе пасьля Другой сусьветнай вайны»;

– што “абгрунтаваньне, якое Пуцін выкарыстоўвае ў Крыме, – гэта этнічныя рускія, рускамоўныя. Маўляў, яны заўсёды былі часткай Расеі”;

– што “гэта [абгрунтаваньне] можна распаўсюдзіць ня толькі на іншыя часткі Ўкраіны, але і на часткі Эстоніі, Літвы, Латвіі, Трансістрыі“.

Што ж, вядома, няблага, што яшчэ аднаму палітыку ў ЗША Пуцін дапамог нарэшце зразумець, што руская мова – важнейшы сродак расейскай імперскай палітыкі. Добра, натуральна, і тое, што ён жа дапамог зразумець, што гэта такі сродак, які дазваляе праводзіць агрэсіўную імперскую палітыку ня толькі ў дачыненьні адносна неабароненых суседзяў (ці абароненых якой-небудзь фількінай граматай накшталт гарантыяў ЗША і Вялікабрытаніі), а і ў дачыненьні тых краін, якія зьяўляюцца сябрамі Еўразьвязу і НАТА!

Але ў сувязі з апошняй заявай спадарыні Клінтан у нас паўстала і пара пытаньняў:

Пытаньне 1.

Калі вам, амерыканцы, на тое, каб зразумець значэньне “великого руского языка” як аднаго з важнейшых сродкаў расейскага імперыялізму, спатрэбілася 20 гадоў, тады колькі яшчэ гадоў вам трэба, каб зразумець іншыя рэчы, датычныя гэтай звышзлачыннай зьявы? Вы хаця б пасьпееце ўсьвядоміць яшчэ тое-сёе (напрыклад, што з расейскім імперыялізмам трэба змагацца, а не залагоджваць яго “перазагрузкамі”) да таго, як на вашы тупыя галовы пачнуць падаць расейскія ракеты? Ці больш верагодна, што гэта адбудзецца ўжо пасьля таго? 

Пытаньне 2.

А вы, амерыканцы, раптам не забылі, што зьяўляецеся галоўным гарантам незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласьці ня толькі Ўкраіны, а і Беларусі? Калі не забылі, тады чаму пасьля Ўкраіны ўзгадваеце Эстонію, Летуву, Латвію, Трансістрыю, а не Беларусь?  А, калі забылі, дык мы вам нагадваем. Чыста фармальна, вядома, з нагоды. Бо ў вашыя гарантыі мы і так ужо ня верым.

Прыклад брацкай Украіны выдатна паказаў: вы – пустое месца, а не гарант!

 

7 каментарыяў

  1. Litvarus кажа:

    Жабрак атрымаўшы кавалак хлеба павінен падзякаваць і адыйсці ў бок. Па Рэдакцыі выходзіць што ён павінен кінуцца на таго хто яму даў хлеб са словамі -чаму сволач даў так мала, ты ж раней абазаў мне большае. Гэта пазіцыя Рэдакцыі ў адносінах да Захада. Хопіць працаваць на Расею.

    • Рэдакцыя кажа:

      Удакладніце, калі ласка, хто ў вас “жабрак” і асабліва пра “хлеб”.
      Пасьля мы, магчыма, пагаворым, хто з нас на каго працуе…

  2. Litvarus кажа:

    “Жабракі” гэта усе дэемакратычные і незалежніцкіе сілы на былом постсавецкім прастранстве. “Хлеб” гэта любая дапамога якую ім дае Захад. Шаноўная Рэдакцыя, пры адказе на мае тлумачэння паспрабуйце не апынуцца ў палоне асабістых слоў. Гэта цяпер вельмі распаўсюджаная зьява. Челавек нешта гаворыць і думае што гаворыць ясные і зразумелые рэчы, а на самой справе яны ясные і зразумелые толькі прамоўцу.

    • Рэдакцыя кажа:

      А што тады азначаюць вашы словы “Гэта пазіцыя Рэдакцыі ў адносінах да Захада. Хопіць працаваць на Расею”?

  3. Litvarus кажа:

    Гэта азначае, што вы захлынаецеся ад ненавісці да Захада і хочаце гэта прышчапіць чытачам сайта. А раз Расея і Захад знаходзяцца стагодзямі ў стане вайны, то вы працуеце на Расею. Чытайце канцоўку “Пана Тадэвуша” там растлумачана чаму мы на бытавым ўзроўне не любім Захад, але ён для нас меньшае зло чым Расея.Вы пераўтварыліся ў генератар Зла на гэтым свеце, але называеце гэта прынцыповасцью.

    • Рэдакцыя кажа:

      Усё, мы вам як выкрытаму правакатару ў час вайны з гэтага моманту забараняем што-небудзь каментаваць на нашым сайце.
      Пайшоў прэч з “Нашай зямлі”!

  4. С.Высоцкі кажа:

    Украінская Рэвалюцыя ва ўсёй меры прадэманстравала несастаяльнасьць заходняй палітыкі, глыбачайшы правал…
    Вельмі добра пра гэтую сітуацыю сказаў кіраўнік КУНу (КАНГРЭСУ ЎУКРАІНСКІХ НАЦЫЯНАЛІСТАЎ) Сьцяпан Брацюн:”ЯНЫ ЎВЕСЬ ЧАС НАМ ВА ЎКРАІНЕ КАПАЛІ НА МАЗГІ “БАРАНІЦЕ ПРАВЫ МЕНШАСЬЦЯЎ, ДАЙЦЕ ПРАВЫ ГОМІКАМ”, А КАЛІ АД ІХ ЗАПАТРАБАВАЛАСЯ ДАПАМОГА – АПЫНУЛАСЯ, ШТО ЯНЫ НЕ НАШТО НЯ ЗДАТНЫЯ, АКРОМ ЯК С..ЦЬ НА НАЦЫЯНАЛІСТАЎ…”
    Захад нясе і палову адказнасьці за становішча ў Беларусі…ГЭТА ЗАХАД ВЫПЕСТАВАЎ ТУТ АПАЗІЦЫЮ ЗДРАДНІКАЎ, КАРУПЦЫЯНЕРАЎ ДЫ ГНЮСАТЫ…Усё магло быць зусім па-іншаму.І калі быў час БНФ, і калі зьявіліся новыя патрыятычныя сілы, але ніколі ЗША не падрымоўвалі нас,ДАПАМАГАЛІ “ХАРТЫІ”,АГП,НЯКЛЯЕВУ,МІЛІНКЕВІЧУ,МАЛАДОМУ ФРОНТУ,КАМУНІСТАМ КАЛЯКІНА, КАМУ ЗАЎГОДНА…АЛЕ ТОЛЬКІ НЕ БЕЛАРУСКІМ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНЫМ СІЛАМ! Гэта недаравальная ўбогасьць заходняй палітыкі…Яны ўсё змагаюцца з прывідным нацыналізмам…Нічога-маскалі ім ужо пачалі паказваць “кузькіну маць”, ды яшчэ дадуць…
    НІКОМУ НЕ ЎДАСЦА ПАБУДАВАЦЬ БЕЛАРУСКУЮ ДЭМАКРАТЫЮ БЕЗ БЕЛАРУСАЎ, АЛЬБО ЎКРАІНСКУЮ БЕЗ УКРАІНЦАЎ!
    МЫ ЗАЎЖДЫ АБЫХОДЗІЛІСЯ ЎЛАСНЫМІ СІЛАМІ, І РАНЕЙ ЦІ ПАЗЬНЕЙ МЫ ПЕРАМОЖАМ І БЯЗ ЗАХОДНЯЙ ДАПАМОГІ, АЛЕ І РАЗМАЎЛЯЦЬ З ІМІ МЫ БУДЗЕМ УЖО ПА-ІНШАМУ…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы