nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Канцлагеры, катаваньні, таемныя масавыя пахаваньні – тыповыя рысы фашызму. На гэты раз, на жаль, расейскага…

9 кастрычніка, 2014 | 18 каментарыяў

Рус.фаш. 1 

 

 

 

 

 

Матэрыял, які падаецца ніжэй, асьвятляе даную тэму. Ён суправаджаецца фота расейскіх тэрарыстаў, якія пры падтрымцы Расеі акупавалі частку ўкраінскага Данбаса.

Рэдакцыя.

 

 

22 верасьня г.г. памочнік генеральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч паведаміў Радзе па правах чалавека ААН, што на ўсходзе Украіны працягваюцца сур’ёзныя злачынствы (http://mignews.com.ua/politics/inworld/3731616.html).

Рус.фаш. 1аСярод іх выкраданьні, забойствы, катаваньні. “Замест законнасьці там пануе атмасьфера страху і запалохваньня”, – заявіў прамоўца. Так, па словах Шымановіча, на днях у Данецку была жорстка зьбітая жанчына, якую лічылі наводчыцай артылерыі ўкраінскай арміі. А добраахвотніка, які дапамагае ўнутрана перамешчаным асобам ды іншым уразлівым людзям у зоне канфлікту, адвезьлі ў лес, дзе прымусілі капаць сабе магілу і неміласэрна зьбівалі. Пры гэтым, па словах праваабаронцы ААН, тыя, хто знаходзіцца ў няволі ў тэрарыстаў ДНР-ЛНР, хутчэй за ўсё, падвяргаюцца яшчэ горшаму абыходжаньню.

Рус.фаш. 2

У гэты ж дзень Цэнтар вызваленьня палонных ГА “Афіцэрскі корпус” апублікаваў сьпіс зь 504 зьніклых бязь вестак людзей на ўсходзе Ўкраіны. Адначасна з гэтым начальнік Галоўнага сьледчага ўпраўленьня СБУ Васіль Воўк заявіў, што на Данбасе ў палоне ў баевікоў застаюцца каля 700 ўкраінскіх вайскоўцаў, яшчэ 1700 чалавек шукаюць сваякі й блізкія (http://mignews.com.ua/sobitiya/inukraine/3729225.html ).

 

29 верасьня па адным з каналаў украінскага тэлебачньня выступіў кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка (гл. яго фота ў пачатку гэтага матэрыяла). Ён заявіў, што непадалёку ад шэрагу ўкраінскіх гарадоў Данеччыны ёсьць канцэнтрацыйныя лагеры, выяўленыя таемныя месцы масавых катаваньняў і расстрэлаў (http://news.meta.ua/reg/donetsk/cluster:38762922-Nalivaichenko:-Vblizi-okkupirovannykh-terroristami-gorodov-obnaruzheny-kontslageria-i-pytochnye/).  “На жаль, паблізу Данецка ды іншых гарадоў Данбаса ёсьць канцлагеры, таксама хаваюцца месцы масавых катаваньняў і расстрэлаў украінскіх грамадзян, заснаваныя яшчэ тэрарыстам Гіркіным ды іншымі, якія цяпер зьбеглі й хаваюцца на тэрыторыі Расеі”, – паведаміў ён.

 Рус.фаш. 3

Тут варта дадаць, што сябра нашай рэдакцыі, які бачыў на ўласныя вочы выступ Налівайчанкі ў час знаходжаньня ў Кіеве, сцьвярджае, што галава СБУ ў сваім выступе зьвяртаў увагу, што агалошаныя ім зьвесткі сабраныя з дапамогай мясцовых жыхароў, якія выйшлі з акупаванай тэрыторыі, а таксама з дапамогай вайсковай выведкі й касьмічных спадарожнікаў.    

Раней баевікі заяўлялі, што ў раёне пасёлка Камунар на тэрыторыі шахты №22 (у 60 кіламетрах на ўсход ад Данецка) яны выявілі пахаваньне грамадзянскіх асоб. Прычым яны паведамілі, што гэта тэрыторыя былога лагера байцоў Нацгвардыі Ўкраіны. У Нацгвардыі ж рашуча абверглі гэтае паведамленьне і адзначылі, што ні адно падраздзяленьне НГУ не базавалася ні ў адзначаным раёне, ні паблізу ад яго.

У сваю чаргу, місія АБСЕ зафіксавала тры масавыя пахаваньні людзей у шахце “Камунар” і каля вёскі Ніжняя Крынка. У АБСЕ канстатавалі, што пакуль ня могуць забясьпечыць судовую ацэнку ўбачанага і нікога ня хочуць вінаваціць. Пазьней у ААН заявілі, што правядуць рассьледаваньне паведамленьняў аб пахаваньнях у Данецкай вобласьці. Дапамогу з апазнаньнем целаў абяцаў аказаць Міжнародны чырвоны крыж (http://strichka.com/item/14513108).

Місіяй ААН па правах чалавека ва Ўкраіне былі зафіксаваныя выпадкі выкарыстаньня катаванняў і зьдзекаў над палоннымі з боку баевікоў самаабвешчаных ДНР і ЛНР на Данбасе. Пра гэта сказана ў дакладзе місіі ААН, абнародаваным сёньня (http://svodka.net/sobitiya/ukraina/1872).

Згодна зь інфармацыяй місіі ААН, 26 жніўня апалчэнцы цэлыя суткі ўтрымлівалі ў палоне ўкраінскую актывістку з горада Ясінаватая. Баевікі зьдзекаваліся над палоннай, пагражаючы згвалтаваньнем і забойствам, пасьля чаго прымусілі яе выйсьці на вуліцу, загорнутую ва ўкраінскі сьцяг і з таблічкай “яна забівае нашых дзяцей”.

У дакладзе таксама паведамляецца яшчэ пра адну палонную, якую выкралі ў той жа час. Яе баевікі абвінавачвалі ў тым, што яна працавала карэктоўшчыцай для артылерыі ўкраінскай арміі. Жанчыну жорстка зьбівалі, стралялі каля вушэй, прымушалі выцягваць руку ў нацысцкім вітаньні й крычаць “зіг хайль”. Ёй таксама пагражалі згвалтаваньнем, трымалі некалькі дзён прыкаванай кайданкамі да батарэі.

Рус.фаш. 4Таксама ў дакладзе ААН пазначаныя даныя аб валанцёрах, выкрадзеных падчас дастаўкі гуманітарнай дапамогі. Баевікі ўтрымлівалі іх у палоне больш за 20 дзён. У гэты час іх зьбівалі дубінкамі, прыкладамі й бейсбольнымі бітамі, аб іх насы тушылі недапалкі. Палонным валанцёрам амаль не давалі ежы і адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе. Аднаго з валанцёраў адвезьлі ў лес і загадалі капаць сабе магілу. Ён адмовіўся, пасьля чаго яго сталі біць па галаве і зламалі нос.

У дакладзе таксама адзначылі, што катаваньням падвергнуўся рэжысёр Алег Сянцоў, які быў затрыманы ў Крыме па абвінавачваньні ў тэрарызме. Па словах Сянцова, яму на галаву апраналі поліэтыленавы пакет, душылі да непрытомнага стану, зьбівалі рукамі й дубінкай, здымалі штаны, білі па ягадзіцах і пагражалі згвалтаваньнем дубінкай, а таксама забойствам.

Такое вось жыцьцё ўкраінцаў пад расейскай акупацыяй…

 

18 каментарыяў

  1. Pavel кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, а чаго вы не реагіруйце на артыкул Латынінай. Назваліся ідеалагічным сайтам, так давайце працуйце. Хто яна з вашага пункту гледжання?

  2. Pavel кажа:

    Прабачце, яшчэ ўчора інтэрвью с Латынінай стаяла, мне здаецца і сегодня раніцой нешта была. А цяпер вось праглядзеў, каб паведаміць Вам, не магу знайсці, можа ужо знялі.

  3. Pavel кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, можа скончым кідацца тэрмінам “фашызм” гдзе не попадзя? З загалоўка вашага артыкула выходзіць што раней ў Расеі не было канцлагераў, катаваннеў, таемных масавых пахаванняў. Яны былі і раней чым у немцев-фашыстаў. Дарэчы, украінцы не абвінавачваюць расейцаў ў фашызме. Вам ужо закідвалася раней ваша усходняя арыентацыя. Становіцеся на грунт сапраўднага нацыяналізма. Для пачатку хаця б пачныце друкаваць мае артыкуы. Ў іх нацыяналізм якасны. Так асабіста мне здаецца.

  4. Licvin кажа:

    Седзячы на канапцы і пазіраючы на манітар, п’ючы гарачую каву, добра ўвечары разважаць аб розных палітчыных падзеях. Мірныя людзі, нават інтэлектуалы часта не разумеюць, што такое вайна. ”Вайна — гэта большой бардак” Хэмінгуэй. Людзі з ваенным інстынктам, прыроджаныя забойцы, садысты атрымліваюць зброю, ім плоцяць грошы і даецца нават не дазвол, а загад: ісьці і забіваць. І яны забіваюць, забіваюць магчыма нават з асалодай! Васіль Быкаў у сваіх пісьмах казаў, што ў вайне сутыкнуліся дзве дзяржаўныя ваенныя машыны, у адной быў дан дазвол рабіць Зло. У другой дзяржаўнай машын на Зло было накладзена жорсткая дзяржаўная аброць!
    На вайне чалавек ператвараецца ў звера, яму дазволена забіваць! А вы нешта тлумачыце аб незаконасьці растрэлу палоных, аб зьдзеках і катаваннях. Гэта ўсё ёсьць звычайная штодзённасьць вайны. Сама вайна, тым больш між двума брацкімі народамі — ёсьць злачынства! І падумайце каму выгадна гэтая вайна і знойдзеце тых хто распаліў вайну.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Мы, спадар Ліцьвін, натуральна маем пэўныя здагадкі на тэму, каму на самай справе магла быць патрэбнай вайна паміж брацкімі славянскімі народамі, хто ёсьць яе сапраўдным ЗАКАЗЧЫКАМ. Але жадалі б атрымаць ад вас не загадкі на гэтую тэму, а вашы ўласныя адгадкі…
      2) Пры ўсім тым, хто б ня быў гэтым таемным заказчыкам, расейскія імперыялісты на чале з Пуціным назаўсёды ўвойдуць у гісторыю як мінімум зацятымі ВЫКАНАЎЦАМІ гэтай ганебнай па ўсіх крытэрых вайны. Настолькі зацятымі, што называць іх фашыстамі можна без усялякай нацяжкі.

    • Подружка кажа:

      Согласна. Все здравомыслящие люди так и думают. Первый раз читала по – белорусски и всё поняла.

  5. Pavel кажа:

    Кепска калі змешываюцца палітычный метафізічны-релігійные падходы. у аценцы вайны. Выкарыстанне паняццяў Добро і Зло гэта другі падыход. Гэты другі падыход моцна распаўсюджаны ў Расеі. Тыповы праклад Проханоў. А каму, лічыць Ліцвін, была забарона на Зло ў апошняй вайне? Няўжо Саветам? Меня даўно ужо каробіць ад выраза “брацкіе народы”. А што небрацкіх можна забіваць? Тав. Ліцвін , здаецца, з’яўляецца прыхільнікам Тэорыі Змовы. Вайне могуць радавацца шмат суседзяў народаў якія ваююць. Па Літвіну вайну ва Украіне распаліў Госдэп ЗША? А чаму не Сатана? Гэтай асобай царкоўнікі тлумачылі шмат стагодзяў усе войны у Свеце. Пытанне цягі да забойстваў у челавека гэта вялікая філасоўская праблема. Ці гэта адвечнае ў челавеке, ці гэта атавізм, які з часам павінен знікнуць. І В. Быкаў і Э.Хеменгуей былі пісьменнікамі і іх цікавіла толькі як людзі перажываюць вайну псіхіческі. На большае яны не претендавалі.

  6. Pavel кажа:

    Кепска калі змешываюцца палітычный метафізічны-релігійные падходы. у аценцы вайны. Выкарыстанне паняццяў Добро і Зло гэта другі падыход. Гэты другі падыход моцна распаўсюджаны ў Расеі. Тыповы праклад Проханоў. А каму, лічыць Ліцвін, была забарона на Зло ў апошняй вайне? Няўжо Саветам? Меня даўно ужо каробіць ад выраза “брацкіе народы”. А што небрацкіх можна забіваць? Тав. Ліцвін , здаецца, з’яўляецца прыхільнікам Тэорыі Змовы. Вайне могуць радавацца шмат суседзяў народаў якія ваююць. Па Літвіну вайну ва Украіне распаліў Госдэп ЗША? А чаму не Сатана? Гэтай асобай царкоўнікі тлумачылі шмат стагодзяў усе войны у Свеце. Пытанне цягі да забойстваў у челавека гэта вялікая філасоўская праблема. Ці гэта адвечнае ў челавеке, ці гэта атавізм, які з часам павінен знікнуць. І В. Быкаў і Э.Хеменгуей былі пісьменнікамі і іх цікавіла толькі як людзі перажываюць вайну псіхіческі. На большае яны не претендавалі.

  7. vitaut kuplievic кажа:

    Шкада, але міжцывілізацыйныя войны ўзьнікалі пэрыядычна, былі рэгулярнымі і працягваліся масавымі ўзаемнымі цывілізацыяцыдамі, у т. л. і ўзаемнымі забойствамі. У Босьніі й Герцэгавіне забівалі адзін аднаго сэрбы, харваты й мусьліманы-басьнякі. Больш жорсткімі чым эўрапейска-эўразійскія войны былі толькі войны паміж плянэтарнымі цывілізацыямі.
    Традыцыі эўрапейска-эўразійскіх войнаў шырока апісаны ў гістарычнай літаратуры. Хіба што патоп сярэдзіны сямнаццатага стагодзьдзя быў самым спусташальным паводле колькасьці ахвяраў.

  8. Pavel кажа:

    Сп. Куплевіч, а не маглі б крышачку падрабязней расказаць пра міжплянетарнымі цывілізацыямі? Калі яны адбываліся? Я нічога не ведаю і думаў гэта з вобласці фантызіі. Няўжо наш Патоп быў самым спусташальным? Можа гэта прыдумалі нашые ворагі каб абгрунтаваць наш цяперашні рабскі стан? Людзі на усё здольны каб толькі трымаць іншых ў рабскім стане. Нашы апазіцыянеры усе свае дурасці спісваюць на гістарычные факты, маўляў, нас сільней астатніх душылі.

  9. Licvin кажа:

    Вы, шаноўны Павел, увесь час у сваіх думках скокаеце, як тая блаха, так што немагчыма засяродзіцца на адным, галоўным пытанні: Хто вінават і што будзе далей?
    Зразумела, што Алігархат утварыў гэтую вайну і зацікаўлены ў яе працягу. Таму алігархат і ўзяў на ўзбраенне ”калектыўнае несвядомае”, што захавалася ў постсавецкіх людзей і асабліва ў расіян, мала таго ён (алігархат) старана і мэтанакіравана распальвае гэты архетып несвядомага ў сродках інфармацыі, перш за ўсё тэлебачанні. Дастаткова паглядзець тэлеперадачы Салаўёва. Карэн Шахназараў гледзячы далей у будычыню, з скрухай у голасе папярэдзіў, што пры такім развіцці падзей бумеранг разбурэнне хутка абрынецца на саму Расею і гэта будзе Катастрофай.

  10. Pavel кажа:

    Сп.Licvin, назавіце алігархат ў Расеі. Як можа ён ўнушыць што рабіць пісьменнікам, філосафам, палітыкам. ўсей расейскай інтэлігенцыі тое што нужно напасць на Украіну. Затым ужо гэтыя апрацоўваные алігархатам людзі унушаюць рускаму народу што ў Украіне уладу захапілі фашысты? Ў гэта можна паверіць. Прыклад аппрацоўкі немцев фашыстамі вседчыць што гэта магчыма. Як гэты алігархат здольны так уплываць на грамадства? Як могуць два-тры дзесятка алігархаў прымусіць нешта рабіць міліёны расеян? Для вас, Літвін, Алігархат гэта разнавіднасць сучаснага сатаны. У вас пострелігійнае, постсавецкае мысленне. Аб тым што цяпер адбываецца з рускім грамадствам лепей даведацца з Гісторыі Расеі. Шавінізм там выхоўваўся на працягу 18-19 ст. усей рускай культурай. Ітак, для пачатку, назавіце мне алігархат Расеі – прозвішчы і пасады.

  11. Сяргей кажа:

    Знаходзячыся ва Ўкраіне, магу сказаць, што ідзе плынь пацьверджанай інфармацыі пра злачынствы сепараў…
    Чамусьці ні Еўраньюс, ні іншыя заходнія СМІ, ня кажучы ўжо пра зомба-тэлевізію Расеі – амаль ні слова ня кажуць пра гэта… Расейскія СМІ дазваляюць сабе наўпрост па-сатанісцку ілгаць!.. Калі ёсьць 100%-выя факты канкрэтных злачынстваў у канкрэтным месцы, ёсьць сьведкі – расейскія СМІ іх ігнаруюць, знаходзяць нейкіх няведама адкуль узятых “сведкаў”, якія недзе нешта чулі, якія прытым ня маюць аніякага дачыненьня да адпаведнага факту!..
    ТО БОК, НІ СЛОВА ПРАЎДЫ, НІ СЛОВА АБ’ЕКТЫЎНАСЬЦІ… ГЭТА – ТЫРАНІЯ ХЛУСЬНІ ды ЗАМБІРВАНЬНЯ ПА ТАТАЛІТАРНЫХ ТЭХНАЛОГІЯХ…
    Краіна, збудаваная на хлусьні, ня можа доўга існаваць. Раней ці пазьней прыходзіць Праўда і… расплата за хлусьню!

  12. Pavel кажа:

    На гэтым сайце выказваюцца два Сергея – Высоцкі і Шынкевіч, з аднолькавымі Нікамі
    Хацелася б ведаць хто калі кажа. Вера ў Праўду, ў Прагрэс пасля Асвецыма і Гулага сільна патускнела ігэта адна з прычынаў з’яўлення філасофіі постмодернізма.

  13. Pavel кажа:

    Сп.Licvin, калектыўнае падсвядомае лепш за усё репрезентуецца культурай. Прыклад, рускіе лічаць Л. Талстога сваім геніем які гаварыць толькі праўду. Але гэты геній мастерскі схаваў, што ў бітве пад Аустэерліцам руска-аўстрыйская арміяй камандаваў Кутузаў; яна занімала лепшые пазіцыі на ўзгорках і па колькасці пераўсходзіла войска Наполеона і бітву Кутузаў прадуў. Ён аказаўся нікудышнім палкаводцам. А хто разбіў Наполеона? Па Талстому – дубіна народнай вайны, г.з. партызаны. У войнах партызаны кампаніі не выіграюць, твм больш ў пачатку 19 ст. Абсалютная хлусня. Але на ёй выхоўваецца рускі шавінызм, які цяпер на Украіне праявіўся. Такіх прыкладаў ў рус. літературе безліч. Трэба толькі уважліва чытаць рускую класіку.

  14. vitaut kuplievic кажа:

    Тлумачу. Плянэтарныя цывілізацыі — юдаістычная (жыдоўская), хрысьціянская, мусульманская, цывілізацыя індыі, будыстычная, японская (сінтаістычная), эфіопская, афрыканская, сусьветная анімістычная (паганская, язычніцкая). Хто мне запярэчыць што паміж імі рэгулярна вяліся й вядуцца войны? Самая маладая зь іх мусульманская. На межах мусульманскай цывілізацыі зь іншымі цывілізацыямі — войны. Усходнеазіяты з будыстымі ваявалі (праблема Тыбету). Амэрыканцы ЗША зь мексіканцамі?
    Тое ж сама эўрапейцы з эўразійцамі. Украінска-расейскі крызыс — праблема ня новая. Тэарэтычна такое магчыма і ў Беларусі і ў Латвіі і Эстоніі. У Малдове — аналягічная праблема з Прыднясторўем. Жадаем мы таго ці не але паміж традыцыйнымі сьветаглядамі ў розных цывілізацыях — бездань.
    Цывілізацыя Эўропы ўвабрала ў сябе спадчыну наступных ужо мёртвых гістарычных цывілізацый: эліністычных, грэцкай (-іх), рымскай, міжземнаморскай. З рымскай выйшла цывілізацыя лацінская, а з грэцкай — бізантыйская. З бізантыйскай — Русі і Румынская.
    Цывілізацыя Эўропы складалася стагодзьдзямі з лацінскай цывілізацыі, балканскага адгалінаваньня бізантыйскай, заходняй часткі цывілізацыі Русі, румынскай цывілізацыі.
    Мы разглядаем, сп. Павал не межплянэтныя цывілізацыі а культурніцкую найперш духоўную спадчыну сотак мільёнаў людзей шчыльна зьвязаную з дзяржавамі, дзяржаўніцкімі традыцыямі, традыцыйнымі рэлігійнасьцямі, спосабамі кіраваньня соцыюмаў і г. д. Робім высновы што яна — абсалютова розная. Унівэрсальныя каштоўнасьці, якія б былі ўспрыняты ўсімі соцыюмамі-цывілізацыямі плянэты — адсутнічаюць. Цывілізацыя — гэта адзінка разгляду гісторыі (А. Тойнбі) або людзкія побыты (Ф. Канэчны).
    Будучыня чалавецтва не ў міжцывілізацыйных войнах, а ў міжцывілізацыйным міры й ўзаемапаразуменьні нацыянальных элітаў нацый і дзяржаў што рэпрэзэнтуюць розныя соцыюмы-цывілізацыі.
    Праблема ў тым, што сетка дзяржаў не супадае з контурамі розных цывілізацый.

  15. Pavel кажа:

    Дзякуй сп. Куплевічу. Цяпер мне ўсё ясна і я з ім поўнасцью згодзен. Да якой цывілізацыі належыць наша краіна і наш народ? Ежелі гэта нешта пераходнае, то можа лепш нам разделіцца на две часткі – літвінаў і русінаў? Як гэта не шкада, але гэта лепш чым пакутваць ад сумеснага жыцця цалкам розных народаў. Магчыма нас разделяць знешніе сілы. Палессе можа спакойна узяць Украіна. Вашы меркавання сп. Куплевіч. Але Тойнбі гэта модерн, а на двары постмодерн. Як будзе выглядаць ў бліжэйшы час Свет з іх пункту гледжання. Калі ёсць што сказаць – паведамьце. Прачытаем з вялікай цікавасцью.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы