nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Маўладзі Ўдугаў: Людзі, якія шчыра перажываюць за сваю краіну, гатовыя змагацца за яе, павінны зьвязвацца паміж сабой і аб’ядноўвацца

4 сакавіка, 2015 | 9 каментарыяў

УдугаўЧым больш часу праходзіць ад пачатку “гібрыднай вайны”, якую пачала расейская імперыякратыя супраць Украіны, тым больш гэтая вайна набывае рысы нейкай незразумелай, недарэчнай. Усё больш людзей жадаюць, каб ім патлумачылі, што на самай справе адбываецца. Мы сочым за такімі тлумачэньнямі. Аднак большасьць зь іх, якія сустракаюцца ў самых розных СМІ, апынаюцца павярхоўнымі, а то і недарэчнымі. Амаль паўгады таму журналіст Каўказ-Цэнтру ўзяў інтэрвю на тэму гэтай вайны ў вядомага ідэолага чачэнскага вызвольнага супраціву Маўладзі Ўдугава. Большасьць зь яго адказаў падаліся нам дастаткова сэнсоўнымі, каб быць выстаўленымі на нашым сайце. Дый час паказаў яго правату шмат у чым. Мы не прызнаем рацыю за Ўдугавым толькі ў некаторых пытаньнях – напрыклад, яго стаўленьне да ўкраінскай мовы, да Беларусі (інтэрвю ўзятае адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2014/09/17/106254.shtml).

Рэдакцыя.

 

 

КЦ: Руска-ўкраінская вайна і ўсё, што гаворыцца і адбываецца вакол яе, шмат у чым нагадвае першую руска-чачэнскую вайну. Ёсьць, вядома, адрозьненьні. Але ўсё роўна ўзьнікае адчуваньне, што вярнуўся 1994-95 гг. Чаго толькі вартае распаўсюджанае меркаваньне, што «няма ваеннага рашэньня канфлікту, магчыма толькі палітычнае рашэньне» і да т.п. Куды глядзіць «сусьветная супольнасьць»? Вывад войскаў! Ну і вядома, галоўная задача ва ўсіх, ад Парашэнкі да дворніка – «тэрмінова аднавіць мір». Цікава, якім чынам ён зьбіраецца «гэта зрабіць»? Наколькі рэальная такая задача?

М.Удугов: Гэта палітычная фразеалогія «слугі народу», ня больш. Імкненьне «спыніць кровапраліцьцё» насуперак таму, што агрэсар яго спыняць не зьбіраецца, характэрнае ня толькі для ўкраінскіх кіраўнікоў. Але заўсёды ёсьць і тыя, хто задае цалкам слушнае пытаньне: «А чаму б не паставіць задачу лягчэй – спыніць праліўны дождж, напрыклад, або зьмяніць кірунак ветру?». Гэта ў свой час зразумела чачэнскае камандаваньне.

Усе падобныя меркаваньні, на мой погляд, вынік няправільнай ацэнкі вайны як зьявы. Жыцьцё паказвае, што ў пытаньнях вайны большасьць аддае перавагу памылковым меркаваньням і ўпарта ня хоча ад іх пазбаўляцца насуперак гістарычнаму досьведу і здароваму сэнсу. Гэтыя ўцёкі ад рэальнасьці – сьвядомая сьлепата, якая прыводзіць да бессэнсоўнага таптаньня на месцы, да бяздарнай страты часу, да тупікоў і пралікаў.

Вайну немагчыма спыніць ніякімі рэзалюцыямі, самітамі, мірнымі перамовамі. Яе нельга пазьбегчы, ад яе нельга ўхіліцца. Калі пачатак яшчэ можна адчуць, то яе канец немагчыма прадбачыць. Той, хто засвойвае гэта і прымае вайну як непазьбежную данасьць, як факт, які адбыўся, ужо выйграе хоць бы ў тым, што не растрачвае сябе на бессэнсоўныя дзеяньні.

 

Але з пазіцыі звычайных уяўленьняў, вайна быццам пачынаецца па волі палітыкаў, палітычных груп, кланаў, змоваў ды інш. Бо ў даным выпадку завадатар вайны Пуцін! І натуральна большасьць лічыць, што той, хто пачаў вайну, той павінен і згарнуць яе.

– Так, і ўсе спрабуюць ацьвярэзіць яго санкцыямі, дыпламатыяй, заклікамі да разважнасьці, палохаюць наступствамі й г.д. Але пры ўсім сваім жаданьні ні Пуцін, ні яго хаўрусьнікі, ні праславутая «сусьветная супольнасць» ня змогуць спыніць вайну. Яна (вайна) жыве сваімі законамі, сваёй праграмай і, аднойчы пачаўшыся, пажынае сьмерць і разбурэньні столькі, колькі наканавана Стваральнікам.

У адрозьненьне ад кабінетных эксьпертаў, простыя людзі, якія прайшлі праз вайну, добра гэта ўсьведамляюць.

 

– Так, калі б вайна працякала па людскіх жаданьнях, амерыканцы не захрасьлі  б у Афганістане на 13 гадоў.

– Калі памятаеш, то ўрываліся яны ў Афганістан, дэманструючы ганарыстасьць і пыху. А цяпер на любую карцінку [адтуль] накладваюць выдумку, што ідуць сакрэтныя перамовы з талібамі. А талібы абвяргаюць гэтую хлусьню і на розныя палітычныя прапановы адказваюць – вы прыйшлі ваяваць, дык ваюйце!

Гэта афганскае фіяска адна з галоўных прычын таго, што амерыканцы цяпер ухіляюцца ад любога намёку на прамое ваеннае супрацьстаяньне, з кім бы там ні было, аддаючы перавагу дыстанцыйнай проксі-вайне чужымі рукамі з выкарыстаньнем авіяцыі й дыверсійна-тэрарыстычных акцый. І справа ня толькі ў тым, што слабы Абама ці аслабла Амерыка. Успомнім, якім палітычна зьнясіленым і маральна прыніжаным выйшаў Савецкі Саюз з афганскага капкана. Пасьля гэтага прыйшла перабудова, затым развал савецкай імперыі і ўсяго сацыялістычнага лагера.

Дарэчы, Пуцін выбраў удалы час для сваёй авантуры. Пачакаў, пакуль Амерыка не надарвала свой пуп у Афганістане, Іраку і антыамерыканскія настроі ў сьвеце не дасягнулі піка.

 

У чым яшчэ адрозьненьне паміж першай руска-чачэнскай і сёньняшняй вайной ва Ўкраіне, акрамя таго, што чачэнскае камандаваньне правільна ацэньвала вайну?

– Адно з адрозьненьняў у тым, што чачэнцы не вялі «асьцярожную вайну» – пры найменшай магчымасьці наносілі ворагу балючыя ўдары, у тым ліку, зьдзяйсьняючы дзёрзкія рэйды ўглыб яго тэрыторыі. І мы бачым тактыку [з іншага боку] ўкраінскіх вайскоўцаў – яны ня толькі ня душаць артылерыйскія кропкі, якія вядуць агонь з расейскай тэрыторыі, але нават не зьбіваюць варожыя верталёты, якія паглыбляюцца ў паветраную прастору Украіны. «Не паддаюцца на правакацыі».

Вярнуся да агульных пытаньняў. Ваенныя эксьперты справядліва паказваюць, што на вайне, пры ўсёй яе горкай рэальнасьці, паскараюцца і пазітыўныя працэсы. Зьяўляецца магчымасьць кансалідаваць нацыю, умацаваць ваенна-прамысловы патэнцыял, стварыць баяздольную армію, урэшце, набыць пэўную значнасьць на сусьветнай арэне. Тое, чаго нельга дасягнуць гадамі, а то і дзесяцігоддзямі, набывае намацальныя контуры на працягу кароткага часу. Таму для Ўкраіны было б вельмі дзіўным і недальнабачным не выкарыстоўваць ваенную сітуацыю для нарошчваньня сваіх сіл.

Але, каб гэта ўвасобілася ў жыцьцё, трэба, як мінімум, мець цьвярозае бачаньне рэальнасьці й цьвёрдую палітычную волю.

 

Падаецца, погляд на рэчаіснасьць многіх украінцаў пачынае паступова цьверазець. Ад наіўнага «ўвесь сьвет за нас» да горкага «сьвету няма да нас справы». І быццам бы зразумелі, што Еўразьвяз – гэта калектыўны гогалеўскі Хлестакоў – ня той, за якога сябе падае?

– Прычым дзіўна, колькі б раз ні выяўляўся відавочны факт, што ЕЗ ня той, за каго сябе выдае, гэта не становіцца ўрокам для людзей, уцягнутых у чарговы палітычны крызіс. [тут] у іх надыходзіць выбарчая страта памяці.

Еўропа ж, будучы эканамічным гігантам, але палітычнай пустышкай, робіць выгляд, што яна можа вырашаць глабальныя пытаньні, аказваць падтрымку, уплываць на пытаньні вайны і міру. АБСЕ сьпяшаецца адкрываць сваю кантору ў любым гарачым рэгіёне сьвету. Людзі ідуць да іх са скаргамі на жорсткасьць, сваволю, думаючы, што ёсьць такі «сур’ёзны еўрапейскі дзядзька», які прыструніць мясцовага тырана ці вонкавага агрэсара.

Каб прыкрыць сваю нікчэмнасьць, ахоўнікі «правоў чалавека» агучваюць некаторыя абуральныя факты злачынстваў на агульнаеўрапейскай гаварыльні. І ўсё…

 

– Трэба адзначыць яшчэ, што часам ім удаецца разыграць «Каральную руку» міжнароднага права на якім-небудзь мілошавічы.

– Няцяжка разыгрываць «няўхільнасьць пакараньня» на злачынным лідары, краіна якога ня больш за чатыры Люксембургі зь невялікім насельніцтвам. У гэтай паскуднай крывадушнасьці – уся Еўропа. А з Пуціным ладзяць разнастайныя дыпламатычныя рытуалы – Меркель зь ім абдымаецца, Камерон надзімае шчокі, Абама асуджае. Бо Мілошавіч у параўнаньні з Пуціным – дробны хуліган перад серыйным забойцам.

Усё гэта адпавядае т.зв. «Рэал палітык», якой прытрымліваецца Захад. На рэдкасьць цынічная палітыка. У ёй не забараняецца смажыць яечню на пажары ў суседа.

 

Зноў пра вайну. Трэба адзначыць, што сярод украінскіх журналістаў, грамадскіх дзеячаў існуе справядлівае меркаваньне, што час вайну называць вайной і адмовіцца ад тэрміну АТА. Былі нейкія тлумачэньні з боку кіраўніцтва Ўкраіны, чаму паняцьце АТА выгаднае.

– Тэрміналагічная заслона накшталт «АТА», «гібрыдная вайна» – гэта частка «асьцярожнай вайны» ці, іншымі словамі, уцёкі ад вайны. Здавалася б, што тут асаблівага? Ну, падумаеш, паліткарэктная абрэвіятура, усё роўна ж усе ведаюць, што ідзе сапраўдная вайна, назаві яе хоць “Зарніцай”. Аднак гэта ня так. Вымаўленае слова, асабліва калі яно зыходзіць ад улады, у такіх сітуацыях, неспасьгальным чынам уплывае на ўспрыманьне і мысьленьне, фармуе ў масавай сьвядомасьці вобраз і праграму дзеяньняў.

Гэтае слова нельга блытаць з той велізарнай плыньню слоў прымітыўнай прапаганды, якая таксама, так ці інакш, уплывае на людзей. Прапаганду можна нейтралізаваць контрпрапагандай. А на ключавое праграмнае слова, якое зыходзіць ад улады, не ўплываюць ні крытыка, ні прапаганда, ні разумныя развагі.

Прычым, яшчэ адзін важны момант – ня мае значэньня аўтарытэтная гэтая ўлада ці не. Дастаткова таго, што слова ідзе ад уладаў.

Таму, калі ўлада сцьвярджае, што ідзе АТА, то ўся 43-мільённая краіна паводзіць сябе адпаведна, сьвядома ці неўсьвядомлена.

Пры АТА можна ўбачыць масу ненармальных сітуацый. Ідзе захопніцкая вайна з боку агрэсіўнага суседа, але кажуць аб неабходнасьці праяўляць дыпламатычнае майстэрства, гнуткасьць, здольнасьць ісьці на кампраміс. Усё зь еўра-цытатніка. Ідзе вайна, але кажуць «… любым коштам трэба нармалізаваць гандлёва-эканамічныя, энергетычныя адносіны з РФ …, зіма на носе…». Ідзе вайна, але не кранутая ні адна варожая фірма ва Ўкраіне, а газавая труба наогул запісаная ў пантэон сьвятынь – яна недатыкальная.

Розуму неспасьціжна – Украіна працягвае пастаўкі ў Расею ваеннай прадукцыі, якая затым выкарыстоўваецца для забойства украінцаў і захопу іх краіны.

Але самае цікавае – ідзе вайна, але ў работнікаў міністэрства абароны Ўкраіны працоўны дзень заканчваецца ў 3 гадзіны дня. Нават ня сьмешна. Гэта ўжо сюжэт з “палаты №6”.

 

– Ты сказаў, што вайну не спыняць мірныя перамовы. Але адзін з галоўных лозунгаў кіраўніцтва Ўкраіны «аднавіць мір на ўсходзе любой цаной». Адразу пасьля перамогі на выбарах зьявіўся «Мірны план Парашэнкі». Ад пачатку гэтаму плану сьпявалі хвалебныя оды. Яго ўхвалілі і ў ААН, і ў АБСЕ, і ў Радзе Еўропы …

– Ну, так, вядома… Можна было яшчэ дадатковае «дабро» атрымаць ад кангрэсу ЗША і ад «ізраільскага» кнэсету. Вось толькі Пуцін не пагадзіўся.

Гэты план ня меў сэнсу па многіх прычынах. Па-першае, сама акцыя была дэманстрацыяй слабасьці й аддавала інэрцыяй перадвыбарчага папулізму. Па-другое, захоп Крыма, канцэнтрацыя расейскіх войскаў на мяжы, захоп улады ў Данецку і ​​Луганску рукамі ўзброеных люмпенаў і расейскага сьпецназу, паказваў, што махавік вайны запушчаны, і паперка з мірнай пісанінай яго ня спыніць. Па-трэцяе, стаўка Пуціна і ягоных паплечнікаў была зроблена на голы рускі шавінізм і на адзін з моцных фактараў, які яго падаграваў – гэта на антызаходнюю, ​​антыеўрапейскую рыторыку. Таму ігнараваньне «мірнага плана», падтрыманага Захадам, толькі дадало ачкоў Пуціну.

І калі кіраўніцтва Ўкраіны сур’ёзна думае, што мір аднаўляецца «мірнымі перамовамі», то застаецца пашкадаваць ўкраінскі народ. Тым больш, калі гэтыя перамовы вядуцца з рускімі.

Ніколі нельга ісьці на перамовы, тым больш на палітычныя кампрамісы, калі цябе ўсе – і тыя, хто спачуве, і праціўнік – адносяць да слабога боку. І асабліва, калі ты сам сябе пазіцыянуеш як слабы бок. Табе навяжуць сваю волю, абавязкова нагнуць да плінтуса, і ўсе будуць запэўніваць, што гэта пакуль самая выгадная пазіцыя. Маўляў, потым з часам, як-небудзь выпрастаешся. Аднак гэта як раз тое, што рэкамендуюць Украіне еўрапейскія дзеячы і лузеры з расейскага ліберальнага лагера.

Ня памятаю ўжо, хто сказаў: «Палітыка – гэта калі слабы заклікае да справядлівасьці, а моцны дыктуе сваю волю».

Каб ісьці на перамовы трэба быць моцным. А сіла заключаецца ня столькі ў колькасьць штыхоў і бронетэхнікі, колькі ў цьвёрдай перакананасьці ў сваёй правасьці й нязломнай волі.

І, вядома ж, вораг ніколі ня будзе з табой лічыцца, калі ён ірвецца ў твой дом са зброяй, а ты хочаш ўлагодзіць яго мірам замест таго, каб выпусьціць ворагу кішкі. Тым больш, калі гэты вораг рускі агрэсар.

 

Але, калі не перамовы, то хаця б нейкія кантакты павінны быць паміж супрацьлеглымі бакамі?

– Так, павінны быць нейкія кантактныя групы для вырашэньня руцінных пытаньняў вайны – калідоры для бежанцаў, абмен палоннымі, часовае спыненьне агню для пахаваньня трупаў і да т.п. Але нельга ўцягвацца ў перамовы, калі праціўнік адчувае за сабой перавагу ў сіле. Яшчэ раз падкрэсьліваю, асабліва гэта тычыцца вайны з рускімі.

Рускія самі будуць прасіць аб перамовах, але для гэтага іх трэба загнаць у жалосны стан. Як гэта было ў жніўні 1996 года падчас аперацыі «Джыхад», калі 850 чачэнскіх муджахідаў зайшлі ў Грозны і паралізавалі 15-тысячнае войска акупантаў. Яшчэ некалькі соцень муджахідаў кантралявалі дарогі й месцы дыслакацыі акупацыйных войскаў па ўсёй тэрыторыі Чачні. Вось тады, каб выратаваць цалкам дэмаралізаваную расейскую армію, Масква даручыла генералу Лебедзю тэрмінова зьвязацца з чачэнскім камандаваньнем і пачаць мірныя перамовы. І генерал Лебедзь ноччу на машыне прарваўся ў Чачню з Дагестана, каб сустрэцца з генералам Масхадавым. Пры гэтым ён на хуткасьці праскокваў расійскія блокпосты, рызыкуючы быць расстраляным сваімі ж. Да такой ступені патрэбныя былі перамовы.

Наогул, я ўспамінаю ўсё гэта, і знаходжу, што ў той першай руска-чачэнскай вайне і ў гэтай руска-ўкраінскай вайне адрозьненьняў больш, чым мы пералічылі. У СМІ падымаюць паніку, калі 30-40 адзінак бронетэхнікі перасякаюць мяжу Ўкраіны. А ў студзені 1995 гада ў Грозны ўвайшло 1.500 адзінак расейскай бронетэхнікі, але горад стаў могілкамі для яе. І ваяваў просты сельскі народ.

Як гэта не банальна, тут галоўнае – сіла духу. Свае неверагодныя страты пры штурме Грознага расейскія генералы патлумачылі тым, што «маладым расейскім салагам» супрацьстаялі «дасьведчаныя дудаеўскія баевікі». Такая лапша зручна клалася на вушы расейскага абываталя. Ніхто б не паверыў, што большасьць гэтых «дасьведчаных дудаеўцаў» упершыню трымалі ў руках аўтамат.

 

– Сеціва запоўнена ўкраінскай тэмай. Людзі задаюць пытаньні адмыслоўцам у галіне паліталогіі, эканомікі, па сувязях з грамадскасьцю. Большасьці з гэтых сьпецыялістаў крыху больш за 30 гадоў, але адказваюць яны ўпэўнена – ведаюць ня толькі планы Пуціна, але і колькі яму засталося жыць, калі разваліцца Расея, просяць зразумець і дараваць Еўропу, бо ў яе сваіх праблем безьліч, а тут яшчэ Ўкраіна на галаву звалілася. І ні ў каго практычна не ўзьнікае сумнеў у неабходнасьці еўра-інтэграцыі.

– Больш за тое, нават у тых, хто прытрымліваецца жорсткай лініі, заклікае мабілізаваць краіну на татальны ваенны супраціў агрэсару і заклікае спадзявацца толькі на свае сілы, нават у іх канчатковую стадыю разваг вянчае праславутая «еўра-інтэграцыя”.

Расчараваньне ў Захадзе мае месца. Але ж арыентацыя на Еўропу была прынятая «Майданам» і як само сабой зразумелае была прынятая кіраўніцтвам краіны. І прэзідэнт Украіны паводзіць сябе адпаведна – зьдзяйсьняе паездкі то ў Брусэль, то ў Вашынгтон, то ў Англію на пасяджэньне НАТА. Але рэальнай дапамогі няма. Усюды сустракае ветлівы прыём і ветлівую адмову.

У гэтыя бессэнсоўныя палітычныя вячоркі можна гуляць «да другога прышэсьця Хрыста».

Вось цяпер толькі агучылі дамоўленасьць аб пастаўках нейкіх ўзбраеньняў Украіне, аднак нават у гэтым мінімуме ніякай канкрэтыкі няма [прайшло ўжо паўгады з часу гэтага інтэрвю, а ва Ўкраіну ні з Еўропы, ні з Захаду ў цэлым не паступіла ні воднага патрона; толькі словы… – Рэд.].

 

Пасьля распаду сацлагеру ні адна з гэтых краін, акрамя Беларусі не заняла самастойную пазіцыю на міжнароднай арэне [чарговы пракол: пазіцыя “Беларусі” апошнія 20 гадоў – быць калоніяй Масквы. – Рэд.]. Украінцам на ўсе лады намаўляюць, што Кіеў ня можа жыць і думаць самастойна, ігнаруючы абодва бакі – ЗША і Расею. Ён можа толькі выбіраць, да якога зь іх далучыцца і пасільна ўносіць у ход падзей свае невялікія папраўкі.

– Так, было ў Кіева нешта накшталт палітычнай дактрыны. Падрабязна ня ведаю, але там адзначалася пазаблокавасьць Украіны. Палітычная дактрына становіцца запатрабаванай толькі ў такіх вострых крызісных сітуацыях, якая ёсьць сёньня. І калі нешта ў базіснай праграме тармозіць разьвіцьцё, або вядзе да тупіку, трэба сьмела ўносіць карэктывы. У мяне няма сумневу, што ва Ўкраіны да гэтага часу ёсьць шанцы стаць самадастатковай.

Тыя дзеячы, якія ня бачаць ніякай альтэрнатывы, акрамя еўраінтэграцыі, павінны разумець, куды яны заклікаюць свой народ. Уявім сабе чалавека, які пераскоквае лужыны, каб дабрацца да сухога ўчастка. Калі ён глядзіць толькі сабе пад ногі і ня бачыць далей аднаго кроку, то пераскочыўшы чарговую лужыну, нядоўга зваліцца і ў канаву…

Так, у Еўропы ёсьць чаму павучыцца, ёсьць што пераняць: высокія тэхналогіі, культура арганізацыі вытворчасьці, сацыяльная падтрымка, сэрвіс ды інш. Але разам з гэтым на дзяржаўным узроўні культывуецца атэізм, садамія, мэтанакіраваны распад сям’і й сямейных каштоўнасьцяў, адбываецца атамізацыя грамадзтва, высьмейваньне рэлігіі пад выглядам «мастацтва» і крымінальнае пакараньне за нявер’е ў «халакост» [галоўнае – зьнішчаюцца карэнныя еўрапейскія нацыі! – Рэд.].

Некаторыя ўкраінскія палітыкі заклікаюць ўмацоўваць традыцыйныя каштоўнасьці, сям’ю і мараль як першааснову, якая цэментуе грамадства і дзяржаву. Гісторыя чалавецтва паказвае, што грамадства з дэградаванай маральлю нежыцьцяздольнае, што людзі з сумнеўнай маральлю ня могуць стаць ні апорай, ні абаронцамі айчыны. Аднак гэтая, здавалася б, натуральная людская пазіцыя, як раз-такі насьцярожвае тыя сілы, якія сфармавалі сучасных еўра-чалавечкаў. Такое мысьленьне ў іх называецца «патрыярхальным». У еўра-гласарыі гэта лаянкавае слова, нароўні з новым слоўцам «гамафобія».

 

Палітыкі ды журналісты, як заходнія, так і ўкраінскія, часта кажуць аб планах Пуціна. Будуюць прагнозы, у якіх запэўніваюць, што канец Пуціна і распад Расеі непазьбежныя. Чакаюць эфекту ад санкцый.

– Планы Пуціна – гэта планы любога рускага важака. Возьме столькі, колькі яму дазволяць узяць. Гэтая стратэгія выкарыстоўваецца Расеяй на працягу ўсёй яе гісторыі.

Для таго, каб распалася Расея, трэба прыкласьці канкрэтныя намаганьні й зрабіць канкрэтныя дзеяньні. Ня ведаю, наколькі эфектыўныя будуць эканамічныя санкцыі, але мне памятаецца, калі пра санкцыі загаварылі ўпершыню, Пуцін сказаў, што санкцыі будуць узаемнымі.

Самі заходнія палітыкі кажуць адкрыта, што Захад прагны і баязьлівы. І на кожным кроку мы бачым доказы гэтаму. Нават калі б усе краіны сьвету дамовіліся выканаць гэтыя санкцыі, што немагчыма па азначэньні, то ўсё роўна тое, на што зрабіў стаўку Пуцін, знаходзіцца ў іншым вымярэньні. А зрабіў ён стаўку, як усе ведаюць, на рускі шавінізм. Рускі шавінізм, які быў у заціснутым стане больш за 20 гадоў. Гэта азначае, што рускія рабы будуць жыць на бульбе і салёных агурках і пры гэтым адчуваць сябе камфортна, толькі б час ад часу паступалі зьвесткі, што іхняя армія нешта там захапіла і кагосьці там зашугала.

 

Заходнія палітыкі абураныя тым, што з захопам Крыма і наступнымі дзеяньнямі Расея парушыла пасьляваенны баланс і парушыла прынцып непарушнасьці пасьляваенных межаў.

– Гэтая «непарушнасьць межаў» была парушаная яшчэ ў канцы 1980-х у пачатку 1990-х з распадам Савецкага саюзу, Югаславіі, аб’яднаньнем Нямеччыны. «Непарушнасьць межаў» у людскай гісторыі – гэта хісткая катэгорыя. І сьвет, і межы ў ім будуць зьмяняцца, незалежна ад ілюзій заходніх палітыкаў ці Хельсінскіх актаў АБСЕ.

Некаторыя парушэньні «непарушнасьці межаў», якія вельмі верагодна адбудуцца ў будучыні, мала каго пакрыўдзяць у сьвеце. Да прыкладу, распад Расеі…

 

Але пакуль, як лічаць многія, Масква перагульвае Захад, угрызаецца ва ўсход Украіны, тэрарызуе Прыбалтыку і Еўропу ў цэлым [пра Беларусь у гэтым сэнсе, як звычайна, ні слова… – Рэд.]. Напалоханыя нават непрымірымыя крытыкі пуцінскага рэжыму, якія не выключаюць, што Масква можа зьвярнуцца да ядзернай зброі. Тым больш, што ў адным інтэрвю Рагозін пагражаў «ядзернай дубінкай», не памятаю ці то Амерыцы, ці то НАТО.

– Ну, Рагозін гэта інфантыльная версія Жырыноўскага. Гэта несур’ёзна. Але, калі які-небудзь член ядзернага клуба пачынае пагражаць Армагедонам, гэта відавочная прыкмета таго, што яго сілы не адпавядаюць яго дамаганьням. Больш нагадвае блеф, каб схаваць рэальнае становішча рэчаў.

У цяперашні час у Пуціна няма моцнай арміі й страховачнага рэзерву. Руская вёска і савецкі калгас, якія пастаўлялі колькі заўгодна гарматнага мяса ў ранейшыя часы, цяпер вымерлі. Прычым, нават самая стрыманая статыстыка дзівіць. Застаюцца толькі гарадскія інтэрнэт-шавіністы, якія не пойдуць ваяваць, ні за якія пернікі. Ва ўсялякім выпадку, добраахвотна.

Пуцін у сваёй ваеннай авантуры выкарыстоўвае некалькі тысяч навучаных і ўкормленых наймітаў. Частку зь іх ён стала перакідае з аднаго ўчастка на іншы. Калі дадаць да гэтага энергетычны шантаж, нахрапістую палітыку ў дыпламатыі й інфармацыйнай вайне, у якой Крэмль таксама робіць посьпехі, то гэтага дастаткова, каб напалоханая Еўропа і Амерыка, якая стамілася, шукалі палітычнае ўрэгуляваньне.

 

Але тады атрымліваецца, што і далей будзе ісьці паўзучы захоп ўкраінскай тэрыторыі, таму што кіраўніцтва Ўкраіны ўсё яшчэ «не на вайне» і не губляе надзеі, што «замежжа нам дапаможа»?

– У гэтым крызісе сусьветнага значэньня – Украіна галоўная дзеючая асоба. Украіне трэба даказаць і сабе, і сьвету, што яна адбылася як краіна і здольная выстаяць ды адказаць на зьнешнія пагрозы. Рэальнасьць патрабуе пераасэнсаваць многія рэчы.

Дрэнна, калі генералы рыхтуюцца да мінулай вайны. Яшчэ горш, калі палітыкі жывуць учорашнім днём. Калі яны ня могуць прызнаць, што рэчаіснасьць не супадае зь іх уяўленьнямі і працягваюць прытрымлівацца праграмы, якая не працуе.

 

Але стратэгія і праграма быццам бы ясныя – выбіць акупантаў са сваёй тэрыторыі, перакрыць мяжу, адгарадзіцца сьцяной і ўцячы на захад. Што можна прапанаваць наўзамен?

– Уцячы, можна. І на захад у тым ліку. Вось калі б яшчэ можна было перанесьці Ўкраіну на гэты захад і ўціснуць яе паміж Бельгіяй ды Люксембургам… Вось была б лафа для сёньняшніх палітыкаў, якія выдаюць вартае жалю бляяньне, што толькі НАТО іх выратуе.

Пакуль ўкраінскі народ не пазбавіцца ад бесхрыбетных асоб, якія імітуюць палітычную дзейнасьць, прагнозы застаюцца самымі несуцяшальнымі. Нават шматлікія агенты, якія да гэтага часу застаюцца ва ўладных структурах краіны, не наносяць столькі шкоды, колькі палітычныя кастраты. І пакуль рашэньні прымаюць яны, любая, нават самая добрая стратэгія асуджаная на правал.

 

– Так, але пры ўсім жаданьні за кароткі перыяд немагчыма сфармаваць эфектыўнае палітычнае кіраўніцтва, нават калі вайна наступае на пяткі. Да таго ж нават у такой цяжкай сітуацыі не зьмяншаецца суперніцтва паміж групамі, партыямі, кланамі.

– Ну, гэтага не пазьбегнуць. І няма тут адназначных палітычных рэцэптаў. Ва ўсіх партыях і групах акрамя славалюбаў ёсьць людзі, якія шчыра перажываюць за сваю краіну і гатовыя змагацца за яе – скажам так, сумленьне нацыі. Вось яны і павінны аб’ядноўвацца і зьвязвацца паміж сабой, пераадолеўшы партыйную зашоранасьць.

 

– Дапусьцiм, сфармавалася нармальная палітычная каманда. А якую іншую стратэгію або праграму можна было б прапанаваць, акрамя прыліплай да свядомасьці еўра-інтэграцыі?

– Украіна павінна ўсьвядоміць, што бегчы на ​​захад бессэнсоўна, таму што ніхто там не зьбіраецца ёй адчыняць вароты. Трэба перастаць прыніжацца і размаўляць зь імі праз плот. І зразумець, нарэшце, што еўрапейскія садаміты не дапамогуць, таму што яны ня здольныя дапамагчы самі сабе.

Усвядоміўшы гэта, трэба цалкам павярнуцца на ўсход і … біцца. Не ўцякаць, не хаваць галаву ў пясок. Абвясьціць ваеннае становішча, татальную мабілізацыю і павярнуцца на ўсход у поўным узбраеньні.

Абавязкова трэба рускую мову зрабіць другой дзяржаўнай мовай [?! – Рэд.]. І на гэтай мове вяшчаць на Расею і на іншыя краіны. Нельга засяроджвацца на фальклорным суверэнітэце [?! – Рэд.]. І трэба з усёй адказнасьцю ўступаць у інфармацыйную вайну, не ўхіляючыся ад яе. І для ўкраінцаў гэта лёгка, ім трэба проста своечасова выкрываць хлусьню пуцінскіх падпявалаў.

Асноўны тон у расейскім агітпропе задаюць зь дзесятак клікуш з шавіністычнай галёркі. Трэба высьмейваць іх енкі.

Але галоўнае – трэба наносіць ўдары па самых уразьлівых кропках палітыкі ворага. А самае слабае месца Пуціна, гэта тое, што ён выцер ногі аб міф пра «славянскае братэрства». Гэты міф пра «братэрства» нанова складаўся па загадзе Сталіна адразу пасьля вайны. У 1947-м з помпай сьвяткавалі 325-годдзе Пераяслаўскай рады. Трэба было сьцерці з памяці народу дзьве тады яшчэ сьвежыя засечкі – галадамор, зладжаны бальшавікамі, і нармальнае жыцьцё пры нямецкай акупацыі.

Гэты міф 50 гадоў багата падсілкоўвалі праз літаратуру, тэатр, кіно. Міф «славянскага братэрства» быў апошняй абалонкай рускай ідэалагічнай матрошкі. Пуцін жа начыста агаліў рускі шавінізм (тое, што Джахар Дудаеў назваў русізмам) – адну з самых выродлівых ідэалогій, якую нават у царскай і ў бальшавіцкай Расеі саромеліся паказваць без маскі.

І тут трэба абапірацца на здаровую, не халуйскую частку рускай інтэлігенцыі і насельніцтва, якая супраць гэтай вайны і лічыць яе злачыннай. У тым ліку і сярод расейскіх вайскоўцаў шмат незадаволеных ваеннай авантурай Пуціна. Ад таго, што ім закрыты доступ да мікрафону, гэта не азначае, што іх мала.

І другая міна, таймер якой запусьціў Пуцін – рэакцыя т.зв. «Нацыянальных ускраін» на лозунг «рускія лепш за ўсіх». Гэта другая тэма, якую трэба раскручваць. Сюжэтаў на гэтым напрамку мора. Галоўнае сказаць: «Ты хацеў федэралізацыі, так атрымай яе».

Лібералы прадракаюць, што Пуцін стане ізгоем перад т.зв. «Сусветнай супольнасьцю» – то бок Захадам. Па-першае, па тых рухах цела, якія зыходзяць ад еўрапейскіх палітыкаў, яны наўрад ці асьмеляцца гэта зрабіць. Па-другое, гэта «изгойство» дадало б яму ачкоў перад шавіністычным электаратам. Ізгоем яго трэба зрабіць перад рускай публікай за тое, што нацкаваў рускіх на ўкраінцаў…

 

Але для гэтага трэба мабілізаваць усе асноўныя інфармацыйныя рэсурсы краіны. Трэба ствараць новыя праграмы, рубрыкі, інфармацыйныя цэнтры. Трэба спыняць інфармацыйныя дыверсіі ўнутры краіны, нацыяналізаваць тыя каналы, якія пад выглядам “дэмакратычнага плюралізму” навязваюць прапаганду варожай дзяржавы або ініцыююць паражэнчыя настроі ў народзе. І многае іншае. Я ня думаю, што сёньняшняе кіраўніцтва [Ўкраіны] гатова да такіх крокаў і думае ў такім маштабе. Мы ж бачым, яно далей АТА пакуль не ідзе.

– Калі захочуць выжыць, давядзецца адэкватна ацаніць пагрозы для краіны і цалкам перафарматаваць сваю праграму ў адпаведнасьць з ваенным часам. Той, хто не разумее значэньне і месца інфармацыйнай вайны ў сучасных войнах, той не павінен кіраваць ня толькі краінай, але нават дробнай партыяй.

Хацеў бы пазначаць яшчэ адну дэталь у закранутай намі тэме. Часьцяком крытыка ворага ўспрымаецца процілеглага бокам як пахвала. У даным выпадку негатыўныя ацэнкі рускага грамадства і яго правадыроў у абывацельскай масе ўспрымаюцца, як дакладная прыкмета таго, што іх кіраўнікі хоць і крыважэрныя падлы, але дзейнічаюць правільна, калі вораг незадаволены. Але калі народ і грамадства падвяргаюцца крытыцы знутры, сваімі, сітуацыя мяняецца.

Таму хачу завяршыць гутарку словамі рускага пісьменьніка Салтыкова-Шчадрына, якога ў пуцінскай Расеі вельмі ня любяць: «Калі рускім даць выбраць сабе правадыра, яны выбіраюць самага ілжывага, подлага, жорсткага. Разам зь ім забіваюць, рабуюць, гвалцяць. Затым звальваюць на яго сваю віну. Праз пэўны час царква абвяшчае яго сьвятым».

Так што ўкраінцам трэба прыкласьці ўсе сілы і пасьпяхова давесьці справу да этапу, калі «звальваюць на правадыра сваю віну». А этап «абвяшчэньня сьвятым» можа і не адбыцца, па прычыне раптоўнай сьмерці Расеі.

 

 

9 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Здіўляе, што на такі змястоўны матэрыял няма каментароў. Відаць доўгае маўчанне Сайта адштурхнула яго сталых наведальнікаў. Цалкам вострая заувага сайта аб тым што Беларусь амаль заўсёды прапускаюць пры пералічення народаў як раней ў часы СССР, так і цяпер. Думаю адказ відавочны. Ў вачах усіх народаў мы полунацыя, дакладней казаць халопы Расеі.

  2. Siarhiej кажа:

    Абяцаная дапамога Эўразвяза Украіне, якая вядзе вайну і бароніць яго ўсходнія межы, каля 20 млрд эўра, а дапамога “няшчаснай” Грэцыі, якая ў тры разы меньш Украіны, – 200 млрд (у 10 разоў большая). Далі б грошы, а ўкраінцы знойдуць дзе купіць зброю.

  3. Павел Біч кажа:

    З аднаго боку кожная фраза М. Удугава гэта прыклад мужнасці, яснасці мыслення, шляхетсва, а з другога новае пакаленне чеченцаў ( ў большасці сірот тых бацькоў якіх расейцы забілі) якое ў большасці пачало ваяваць на баку расейцаў. Гдзе ж знакамітая крэўная месць каўказцаў і мусульманаў? Для меня такіе факты сведчаць што ў нашую эпоху рассыпаюцца не толькі свядомасці атдельных асоб, але і целых народаў. Старые стереатыпы болей не працуюць. Гэта называюць “канец гісторыі”. Замест Гісторыі на першае мейсца цяпер выходзіць нацыянальная псіхалогія. Што тады можна сказаць пра наш народ? Цікава што М. Удугаў лічыць што на людзей не дзейнічае прапаганда, але дзейнічае (ў сэнсе ідэалогіі) толькі кіраўнік. Відаць для чеченцаў гэта правільна. Але здаецца у еўрапейскіх народаў гэта не так.

  4. Vitaut Kuplievic кажа:

    У Расеи были тры татальныя идэалёгии — славянафильства, эуразийства и марксизм-ленинизм. У нашу эпоху мы назираем чацьвёртую таталитарную идэалёгию — “русский мир”. Идэю кансалидацыи усих расейцау и зрасейшчаных на аснове “интэграцыи”, дзе цэнтральнае мейсца займае Расея. Расейцы и зрасейшчаныя разумеюць интэграцыю не як еднасьць у рознасьци (як у цывилизацыи Эуропы), а як еднасьць ва унификацыи, у максималдьнай цэнтрализацыи. Цывилизацыя Эуразии a priori таталитарная. Эпохи плюрализму яе эразиявали. Як цывилизацыя Лацинскай Амэрыки аутарытарная з культам камэнданта (Фидэль, Чавес, Пиначэтус и г. д.).
    За таталитарную идэалёгию яны гатовы ваяваць и пакласьци мильёны людзей.
    Як писау вялики беларуски мысьляр Игнат Абдзиралович у пач. ХХ ст. лёзунги “Уся улада цару” и “Уся улада саветам” цывилизацыйна аднолькавыя — ээуразийския.

    ,

  5. Siarhiej кажа:

    “Рускі мір” – гэта прапагандовае прыкрыццё ідэалогіі “Гэбізму”, сутнасьць якой улада дзеля ўлады з апірышчам на спецслужбы. Пуцін і яму падобныя лічаць дэмакратыю лухтою для дурняў, якімі можна маніпуляваць-замбаваць праз СМІ, рэкламу, “прафсаюзы”, сексотаў, карумпаваных палітыкаў, палітолагаў, … Асновы гэбізму заклаў Сталін для якога кампартыя была толькі знешняй абалонкай гэбізму. Гэбізм – гэта практычны метад арганізацыі грамадства ў ХХ – ХХІ стагоддзі, упершыню мастацкі апісаны Дж. Орвэлам, варыянт “сусветнага ўрада”. Тэхнічна гэбізм абапіраецца на сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Гэта адносна новая з’ява і не мае дакладных аналагаў у мінулым, асабліва калі ўлічыць 3-х разовы прырост насельніцтва за апошнія 70 гадоў.

  6. Павел Біч кажа:

    Серёжа, ты разумны хлопец. Шкада толькі што з’яўляешся тыповым метафізікам. Ты адкрыў што “рускі мір” па сутнасці гэбізм, г.з. ты як бы капнуў глыбей. Але каб ты хоць крыху цікавіўся сучаснай філасофіяй, ты б ведаў што па учэнню постмодерністаў няма ніякіх глубін, няма ніякіх кареньяў, няма формы адрознай ад сутнасці і т.п.. Ёсць толькі Паверхні. Для гуманітаряў і рабацяг з’ява называецца “рускі мір”. (апошнім даступен для разумення толькі нацыяналізм), для тых хто цікавіцца структурай улады, гэта з’ява “ідзе” пад назвай “гэбізм”.Вайна ужо у нас каля парога. Давай твае прапановы, што трэба рабіць, каб не апынуцца ў сітуацыі Крыма. Я прапаноўваю меняць свядомасць народа, звярнуцца да нацыяналізму. Ты, відаць, лічышь што свядомасць народа зменіць нельга.

  7. Павел Біч кажа:

    Шаноўны сп. Астроўскі, заклікаю – навучыся прэзентаваць матэрыял ў зручнай для чытання і разумення форме. Каштоўнейшы матэрыл інтэрвью з Удугавым,я чытаю і перачытваю каб хоць крыху пазбавіцца нашай балотнай ментальнасці, але неўзабаве пачынаю блытаццы што кажа КЦ, а што кажа Удугаў. Да таго ж ты любішь нешта што табе спадабалася выделяць жырным тэкстам. Гэта яшчэ больш перашкаджае уразуменню сэнса прачытанага. Але шчыра дзякую за выстаўлены матэрыял. Ён пераважвае велікаю колькасць той нашай трэпалогіі якой засмечаны нашые незалежные СМІ.

  8. Павел Біч кажа:

    Усе часцей думаю аб заўваге сп. Астроўскага аб тым, што пры пералічэнні народаў СССР нас заўжды прапускалі. Звычайна калі пералічвалі народы якая ваявалі з Неммечынай, пералік быў такім – рускіе, украінцы, грузіны, татары… Маглі яшчэ дабаўляць, але нас ужо стала не называлі. Такое уражанне, што тут яны (рускіе) забівалі адразу шмат “зайцаў”: па-першае, зачіслялі нас да рускіх; па- другое, прыніжалі максімальна; па трэцце, ўнушалі самім рускім, што беларусы гэта рускіе і усялякую іхнію (нашай інтэлігенцыі) падвіжку ў бок Еўропы, Захада, Польшчы можна разглядаць як здраду беларускаму народу. Яны рускіе больш за усё баяцца, каб наш народ (рабацягі) не зразумеў што ён зусім не рускі. І каб гэта не адбылося яны прымушаны хлусіць, хлусіць і хлусіць. Напрыклад, перабольшваць партызанскі прасавецкі рух на нашай тэріторыі, праглатываюць адмову АГЛ паехаць ў Маскву на 9-е мая, перабольшваюць польскасць нашай шляхты і шмат чаго іншае. Таму яны превентыўна ударылі па літвінству. Гэта дарэчы тыповая тактыка рускіх – захопліваць ініцыятыву і знішчаць ворага раней чым ён зразумее што да чаго. Было б добра калі Рэдакцыя Сайта падняла тэму – якім чынам Расея будзе з намі распраўляцца. Мяркую, ім не хацелася б ваеннага сценара. Хутчэй за ўсё арганізуюць Плебесціт (можа нават і ў гэтым годзе разам з Выбарамі і з трохсэнсоўнай фармулёўкай пытання) і вынікі яго сфальшуюць (як ўсе папередніе Выбары) І мы як нічога не даказалі нікому раней, так нікому не дакажам па гэтаму Плебесціту. Давай сп. Астроўскі, пачынай дыскусію на гэты конт.

  9. Павел Біч кажа:

    Працяг папереднега каментара. Дакладней можна сказаць, што Захад не прызнае вынікі Плебесцыта. Але што з таго??? Заберуць у АГЛ магчымасць нейкага там гандлю? Так цяпер ён і так акрамя як з Расей мала з кім ганлдюе. Забароніць Мову? Так яна і так фактычна забаронена. Расфармуе нашае войска? Так яму даручаць абарону заходніх межаў Расеі. Проста петля вакол нашай шыі крышачку зацягнецца па-сільнее. Не, тут патрэбен з нашага боку рашучы крок. Я бачу яго як прапаганду літвінства сярод нашага народу. Нашы патрыятычные гісторыкі зрабілі недастакова – яны завіслі паміж Літвой і Руссю. Пішуць кніжачкі, якіе ніхто не чытае.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы