nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пяць гадоў пасьля авіякатастрофы пад старабеларускім Смаленскам

28 мая, 2015 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Рот 1

 

 

Прайшоў год пасьля выстаўленьня апошняга нашага матэрыяла, прысьвечанага падзеі 10.04.2010 пад Смаленскам (і 5 гадоў пасьля самой падзеі).  Лічым вартым  апавесьці пра самае важнае, што дадаткова адкрылася за гэты час. Ключавой асобай у справе высьвятленьня праўды ў апошнія месяцы стаў вядомы нямецкі журналіст Юрген Рот (гл. фота).  

 

1.

У канцы сакавіка 2015 г. спадар Рот даў інтэрвю польскаму TV Republika (гл. http://wpolityce.pl/smolensk/238739-jurgen-roth-w-sledztwie-smolenskim-jest-tyle-bledow-i-manipulacji-ze-nie-sposob-odsunac-prawdy-na-bok). Гэтае інтэрвю было прысьвечана яго кнізе, якая выйшла ў Нямеччыне, Сакрэтная тэчка S: Смаленск, MH17 і вайна Пуціна ва Ўкраіне” (гл. фота – другое ўверсе). У ёй аўтар (зь яго ж слоў) аналізуе падрывы дамоў у Расеі ў 1999 годзе, віна за якія была накінутая на чачэнцаў; узгадвае пра забойствы людзей, якія спрабавалі рассьледаваць гэтыя падрывы; апісвае вайну Расеі супраць Грузіі ў 2008 годзе, нагадваючы пра хлусьню Пуціна ў той час; апісвае і аналізуе агрэсію Расеі супраць Украіны ў 2014 годзе, акупацыю Крыма, а таксама зьбіцьцё малазійскага авіялайнера над Данеччынай, захопленай прарасейскімі тэрарыстамі. Дадаткова спадар Рот заявіў, што яго кніга напісана для немцаў, якія “нічога ня ведаюць пра тое, што адбылося ў Смаленску” 10 красавіка 2010 году. Між тым, у яго самаго сумненьні ў афіцыйнай версіі ўзьніклі з таго самага моманту, як толькі ён паўзнаёміўся з дакладам расейскага МАКа.  

“Паколькі я сачу за расейскай палітыкай хлусні й маніпуляцый, я паспрабаваў высьветліць, што хаваецца за гэтым так званым “няшчасным выпадкам”. Важным доказам для мяне былі два даклады нямецкай выведкі. Яны [выведчыкі] ня лічаць, што адбыўся няшчасны выпадак, а заяўляюць, што былі ўжытыя сапраўдныя выбуховыя рэчывы“, – патлумачыў пан Юрген.     

Вельмі істотным зьяўляецца тое, што праз пару тыдняў пасьля гэтага ў спадара Рота ўзяла інтэрвю руская служба радыё “Свабода”, якая падала яго як “вядомага ў Нямеччыне журналіста, аўтара шматлікіх журналісцкіх рассьледаваньняў у сьферы арганізаванай злачыннасьці як у Заходняй Еўропе, так і ў Расеі” (гл. http://www.svoboda.org/content/article/26944988.html).

У гэтым інтэрвю нямецкі журналіст сярод іншага заявіў, што:

– “існуюць указаньні крыніц з выведкі Нямеччыны, што на борце самалёта адбыўся выбух ці нават два, і што гэтыя выбухі былі вынікам аперацыі ФСБ. Ёсьць шмат [дадатковых] доказаў, якія таксама кажуць пра тое, што на борце адбыліся выбухі. Даказана таксама, што на пілотаў не аказваўся ніякі ціск і што судова-медыцынскае дасьледаваньне парэшткаў загінулых утрымлівае фальсіфікацыі. Адным словам, ёсьць шмат указаньняў на тое, што гэты палёт і катастрофа самалёта не былі звычайнай авіятрагедыяй”;

– “існуюць доказы, прадстаўленыя амерыканскімі судмедэксьпертамі, якія, у прыватнасьці, вывучылі й дасьледавалі адну фатаграфію мужчыны, які ляжыць на зямлі на месцы падзеньня самалёта. Эксьперты бачаць на фота сьлед стрэлу ў галаву”;

– “ёсьць міжнародна прызнаныя навукоўцы як у Польшчы, так і ў ЗША ды Аўстраліі, якія доказна выказалі сваё глыбокае сумненьне ў афіцыйных версіях, тлумачэньнях, высновах, але яны не былі ў Польшчы ўспрынятыя сур’ёзна”;

– “існуюць розныя ацэнкі каманд, якія атрымліваў ад дысьпетчараў экіпаж самалёта. Гэтыя каманды… ішлі з Масквы, а зусім не ад людзей на месцы”.

(канец цытаваньня).

Тут варта дадаткова нагадаць, што як да гэтага часу “Свабода” (якая, як усім вядома, фінансуецца і кіруецца Кангрэсам ЗША) увесь час непахісна “прытрымлівалася” МАКаўскай – т.б. афіцыйнай расейскай – версіі падзеі 5-гадовай даўніны! А цяпер мы бачым паварот на 180о тварам да праўды. Відаць, нешта ўжо вельмі буйное здохла ў нейкім амерыканскім бушы…

Але вернемся да галоўнай тэмы. Як можна здагадацца, справа на гэтым ня скончылася. І сапраўды, на паверхні публічнага жыцьця зьявіўся прэс-сакратар нямецкай выведкі Марцін Хайнеман, які заявіў: “БНД [Федэральная выведчая служба] ні ў якім разе ня лічыць, што ў Смаленску ў красавіку 2010 года мог быць тэракт … Даклада БНД пра выбух на борце польскага Тупалева не існуе” (гл. http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/04/14/108701.shtml).

Юрген Рот пракаментаваў гэтую заяву наступным чынам: “У БНД, верагодна, няма іншага выйсьця … Наўрад ці нямецкая выведка цяпер прызнаецца, што на працягу многіх гадоў яна ведала, што меў месца Смаленскі тэракт і што яна схавала яго па палітычных прычынах, – і дадаў – Даклад нямецкай выведкі аб выбуху на борце Ту-154М існуе, агент БНД, які яго напісаў, таксама існуе”.

Ён удакладніў, што ведае крыніцы, якія агент БНД выкарыстаў у дакладзе, і што яны «вельмі надзейныя». Адна зь іх знаходзіцца ў Расеі, а другая ў Польшчы – у польскім урадзе. «Менавіта хто ў польскім урадзе ініцыяваў тэракт, пра гэта былі апавешчаны нямецкія сьпецслужбы», – указаў ён.

Юрген Рот сказаў, што дзьве гэтыя крыніцы ня ведаюць адна адну, таму выключана, што паміж імі мела месца змова. «Яны сказалі адно і тое ж: “На борце Ту-154М быў выбух”», – паўтарыў журналіст і адзначыў, што ў дакладзе БНД гаворыцца, што тэракт быў ажыцьцёўлены адным з падраздзяленняў ФСБ. «Да дакладу прыкладаецца адсканаванае пасьведчаньне асобы генерала Юрыя Д., гэты чалавек існуе. Ён правёў усё аперацыю», – удакладніў ён.

Адказваючы на пытаньне, хто менавіта з польскіх палітыкаў ініцыяваў тэракт, Рот адказаў, што «ў дакладзе БНД гэты палітык з урадавых колаў згадваецца па імені», – і патлумачыў, што ён не раскрывае гэтыя дадзеныя, таму што “ў яго няма сьхільнасьці да самагубства…”.

Такія ж меркаваньні ўтрымліваюцца ў дадатковым артыкуле Юргена Рота “Казка пра тэорыю змовы”, напісаным па-нямецку (http://www.resonanzboden.com/streitfall/das-maerchen-von-der-verschwoerungstheorie-juergen-roth-smolensk/). Прывядзем толькі адну цытату адтуль: «Магчымае тлумачэньне крушэньня Ту-154 10.04.2010 складаецца з высокай ступеньню верагоднасьці ў тэракце з дапамогай выбуху, праведзеным аддзяленьнем ФСБ ва ўкраінскай Палтаве, якім кіруе генерал J. з Масквы».

Натуральна, што для польскай аўдыторыі, якая ўжо прывыкла да доказаў і меркаваньняў прадстаўнікоў камісіі Мацэрэвіча і яго самога, польскіх эксьпертаў, іншых прыстойных людзей (гл. ранейшыя матэрыяле на нашым сайце па тэме), найбольшую ўвагу ў кнізе і выказваньнях паважанага нямецкага журналіста выклікала ўзгадваньне даклад БНД, у якім сцьвярджаецца, што крушэньне самалёта было зьдзейсьнена з дапамогай выбухоўкі, занесенай на борт.  Сапраўды новы сакрушальны факт!

На яго адрэагавалі польскія журналісты, адбіваліся міністры. Але чамусьці (!) ніяк не адрэагавала вайсковая пракуратура, якая вядзе рассьледаваньне. Так, адно з польскіх выданьняў (http://niezalezna.pl/66855-smolensk-sledczy-uchylaja-sie-od-zdobywania-dowodow) паведаміла: “Празь месяц пасьля раскрыцьця нямецкім журналістам Юргенам Ротам наяўнасьці ў БНД нямецкіх выведчых дакументаў, якія тычацца прычын Смаленскай катастрофы, польскія сьледчыя не зьвярнуліся да нямецкага боку для атрыманьня доступу да іх. Як высьвятляецца, пракуроры і ня маюць намеру гэта рабіць“. Вось як…

2.

Але ў адрозьненьні ад польскіх пракурораў прыстойныя людзі і ў Польшчы, і ў іншых краінах не зьбіраюцца маўчаць.

Рот 2Яшчэ ў студзені г.г. старшыня парламенцкай камісіі па рассьледаваньні прычын Смаленскай катастрофы Антоні Мацэрэвіч даслаў заяву ў адрас генпракурора Польшчы Шэрамета (http://telewizjarepublika.pl/macierewicz-zwraca-sie-z-listem-otwartym-do-seremeta-sledztwo-w-sprawie-tragedii-smolenskiej-stanelo-na-rozdrozu,15416.htmll), у якой запатрабаваў перадачы сьледства па Смаленску з вайсковай пракуратуры ў грамадзянскую, бо “вайсковыя пракуроры паказалі поўную некампетэнтнасьць і здраджваюць інтарэсы Польшчы“.

У гэтай заяве ўзгадваецца таксама факт, што “прэм’ер-міністр Нарвегіі Эрна Сольберг прапанавала Польшчы падтрымку з боку сваёй краіны ў гэтым пытаньні й выказала зьдзіўленьне, што Польшча да гэтага часу не зьвярнулася па дапамогу да саюзных па НАТО ўрадаў”.

Рот 3Таксама ў студзені г.г. польскі апазіцыйны партал wPolityce ўзяў інтэрвю ў былога супрацоўніка ЦРУ Джына Поціта, а сёньня прэзідэнта “Асацыяцыі былых афіцэраў выведкі” (http://wpolityce.pl/smolensk/228240-byly-oficer-cia-kiedy-polacy-zrozumieja-ze-rosjanom-nie-mozna-ufac-polska-musi-sie-uwolnic-od-rosyjskich-wplywow-nasz-wywiad; гл. фота), у якім той сярод іншага заявіў:  “Я падазраваў расейцаў ад моманту, калі даведаўся аб катастрофе ў Смаленску. Ведаў, што яны мелі матыў і сродкі, каб да яе прывесьці, хутка ачысьціць месца злачынства, а затым стварыць “афіцыйную версію катастрофы””.

Натхнёны гэтым інтэрвю, польскі журналіст Станіслаў Жарын піша (http://wpolityce.pl/smolensk/228470-smolensk-w-cieniu-rosyjskich-zbrodni-czlowiek-cia-przypomina-oczywistosci-wstyd-ze-to-potrzebne-w-polsce): “Як гэта магчыма, што народ, які так пакутаваў ад расейскай палітыкі, так хутка забыўся пра прыроду адносін паміж нашымі краінамі? Як гэта магчыма, што палякі дазволілі пераканаць сябе, што цяперашнія часы гарантуюць, што расейскія злачынствы не паўторацца? Чаму большасьць палякаў дазволіла сабе тут жа адмовіцца ад памяці і здаровага розуму?

У сакавіку г.г. па польскім тэлеканале Telewizją Republika выступіў вядомы ўкраінскі журналіст і грамадскі дзеяч Андрэй Паўлішын (http://wpolityce.pl/smolensk/235974-przyjaciel-michnika-katastrofa-smolenska-to-dzielo-rosyjskie-dla-mnie-to-bylo-oczywiste-od-poczatku; гл. фота ўнізе зьлева). У сваім інтэрвю ён на ўсю Польшчу заявіў: “Смаленская катастрофапраца расейскага боку. Для мяне гэта было відавочна з самага пачатку. Расейскія сьпецслужбы могуць працаваць нават на тэрыторыі іншых краін”.

Рот 4

Пікантнасьць сітуацыі заключаецца ў тым, што гэты ўкраінскі журналіст зьяўляецца блізкім прыяцелем Адама Міхніка (гл. фота) – рэдактара ліберастычнай “Газеты выборчай”, якая ад пачатку і дасёньня разам з усімі гэтымі тускамі-сікорскімі актыўна падтрымлівае расейскую версію падзей пад Смаленскам, а ўсіх, хто ня згодны, у лепшым выпадку залічае да “ідыётаў” – прыхільнікаў “тэорыі змовы”. Цікава, ці захаваюцца сяброўскія стасункі паміж двума журналістамі цяпер? А, можа,  ліберастычная “Газета выбарчая” рыхтуе глебу, каб пасьля 5-гадовага цкаваньня  прыстойных людзей за тое, што яны шукалі й казалі праўду, зрабіць такі ж фінт, які ўжо зрабіла аналагічная “Свабода”?

Рот 5У красавіку г.г. вядомы польскі рэжысёр Антоні Краўзе (гл. фота) публічна апавёў пра свой будучы фільм “Смаленск” (http://wpolityce.pl/smolensk/242092-krauze-o-smolensku-to-nie-jest-film-natchnien-to-jest-film-faktow-opowiesc-o-tym-co-sie-wydarzylo-naprawde).  Сярод іншага ён сказаў: “Гэта не кіно натхненьняў. Гэта – фільм фактаў. Апавяданьне пра тое, што напраўду адбылося. Я хачу, каб усе кінагледачы гэта памяталі …  У фільма шмат ворагаў. Польскі камітэт кінематаграфіі адмовіўся яго субсідаваць. Фільм фінансаваў фонд «Смаленск 2010». Многія акцёры адмовіліся здымацца ў фільме, і не таму, што яны лічаць афіцыйную хлусьню праўдай, а таму што хацелі бы пра ўсё гэта забыць … Людзей ахапіў страх … Буду самым счасьлівым чалавекам на сьвеце, калі давяду фільм да прэм’еры”.

Сярод іншага Краўзе выдыхае: “Што такое сталася зь непакорнымі [калісьці] палякамі, што раптам забыліся аб найвялікшых сьвінствах, драньствах [зьдзейсьненых у дачыненьні да іх] і ня хочуць пра іх ведаць?

3.

Між тым, увага да тэракту пад Смаленскам паціху ўсё ж набірае міжнародны характар. Так лічыць, напрыклад, Яцэк Сьвят – муж адной з ахвяр смаленскай катастрофы (http://wpolityce.pl/smolensk/239419-jacek-swiat-ksiazka-rotha-moze-wywrocic-wszystko-do-gory-nogami-nasz-wywiad).

Рот 6 

Але ёсьць і больш істотныя сімптомы гэтага. Так, у красавіку г.г. Амерыканскі Нацыянальны Саюз [ахвяр] авіякатастроф (NADAF) выступіў з заявай  (http://wpolityce.pl/smolensk/241096-wazny-apel-amerykanskiej-organizacji-reprezentujacej-ofiary-katastrof-lotniczych-domagamy-sie-prawdy-o-1004), у якой заклікае да высьвятленьне праўды  пра прычыны смаленскай катастрофы і абвінаваціў расейскі бок у тым, што адбылося. “Трэба рабіць тое, што адпавядае сітуацыі. Стварыць незалежны форум, на якім маглі б быць сабраныя і прааналізаваныя факты. Трэба даставіць рэшткі самалёта з Расеі [ў Польшчу] й замест таго, каб абапірацца на сьценаграмы, якія ўвесь час зьмяняюцца, патрабаваць выдачы чорных крынь”, – падкрэсьліваецца ў заяве NADAF.

Нарэшце пачаў прачынацца і Еўрапейскі парламент (ЕП). У сакавіку г.г. ім была прынятая рэзалюцыя па Расеі, у якой утрымліваецца патрабаваньне да гэтай імперыі немарудзячы вярнуць Польшчы абломкі ўрадавага самалёта Ту-154М (http://wiadomosci.dziennik.pl/swiat/artykuly/485152,rezolucja-pe-w-sprawie-stanu-rosyjskiej-demokracji-i-wraku-tu154.html). Гэтае патрабаваньне было ўнесенае па прапанове дэлегатаў ад польскай партыі “Права і справядлівасьць (PiS)”.  

Але, як высьветлілася пазьней, прыняцьце гэтай рэзалюцыі ў ЕП не абышлося без інтрыг і стратаў. Да гэтай сітуацыі ў еўрапейскай палітыцы мы ўжо прывыклі. Але апошняя падзея вельмі паказальная, і на яе трэба адмыслова зьвярнуць увагу.

Рот 7Пра тое, як у ЕП прымалася рэзалюцыя па Расеі, апавяла Бэата Гасеўская (гл. фота) – удава загінулага пад Смаленскам Пшэмыслава Гасеўскага. 

Спадарыня Бэата адзначыла (http://wpolityce.pl/smolensk/237000-gosiewska-platforma-jest-umoczona-w-smolensk-po-uszy-dlatego-glosowala-przeciw-miedzynarodowemu-sledztwu-nasz-wywiad), што спачатку ўсе польскія партыі ў Еўрапарламенце, уключаючы партыю Туска “Грамадзянская платформа (PO)”, дамовіліся прагаласаваць за рэзалюцыю, у першапачатковы тэкст якой, нароўні з патрабаваньнем да Расеі неадкладна вярнуць Польшчы абломкі самалёта і чорныя скрыні, увайшло патрабаванне аб правядзеньні міжнароднага рассьледаваньня падзей 10.04.10. Аднак потым нечакана “Грамадзянская платформа” дамаглася вынясеньня пункта аб міжнародным рассьледаваньні авіякатастрофы на асобнае галасаваньне. А затым падчас галаваньня разам зь ліберастамі іншых краін прагаласавала супраць міжнароднага рассьледаваньня.  ““Платформа” нас папросту ашукала…” – заявіла ўдава.

Цяпер, у траўні, стала вядома, што і еўракамісары нарэшце запатрабавалі ад Расеі вярнуць абломкі Ту-154м у Польшчу (http://wpolityce.pl/smolensk/244126-komisja-spraw-zagranicznych-pe-przyjela-apel-o-zwrot-wraku-tupolewa-to-element-rezolucji-ws-stosunkow-ue-rosja). 

Рот 8

4.

Што ж, будзем чакаць далейшай хады падзей…

 

 

Каментары (1)

  1. Павел Біч кажа:

    Нам беларусам трэба хутчэй вызначацца. інакш ў новай вайне нас засыпяць ядзернымі баегалоўкамі з абоіх бакоў і тых што не даляцаць да Масквы. і тых што не даляцаць да Варшавы.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы