nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дэградацыя “беларускай” “апазіцыі”: толькі факты (частка 1)

15 жніўня, 2015 | 12 каментарыяў

Рэдакцыя

БНФ 1На фоне падзей ва Ўкраіне ў апошнія два гады, пра якія ўжо цяпер можна сказаць, што яны маюць гістарычнае значэньне (у выглядзе рэальных прагрэсіўных зрухаў ва ўкраінскім грамадстве), тое, што адбываецца ў Беларусі й сёньня, і два апошнія дзесяцігоддзі, таксама ўжо мае “гістарычнае значэньне”. Але, на жаль, з супрацьлеглым знакам. Найперш у нас назіраецца выбітны прыклад таго, на які ўзровень дэградацыі можа апусьціцца апазіцыя, якая першапачаткова мела такую ж персьпектыву, як і ўкраінская. Калі будзе час, мы правядзем аналіз прычын гэтай дэградацыі, магчыма, выйдзем і на таго “д’ябла”, які спакушаў “апазіцыю” апускацца ў бездань дэгенерацтва… Першыя гады працы сайта мы яшчэ спадзяваліся дагрукацца да сэрцаў і розуму “беларускіх” апазіцыянераў. Аднак пасьля шматлікіх зваротаў, якія засталіся “незаўважанымі”, мы ўрэшце зразумелі, што грукацца туды бессэнсоўна, як бессэнсоўна апеляваць да чагосьці мёртвага, ці неіснуючага, ці да таго, што толькі хаваецца пад прывабнай шыльдай, а на справе зьяўляецца нечым супрацьлеглым… І мы махнулі рукой…

Сёньня мы таксама не зьбіраемся мяняць сваё стаўленьне да т.зв. “апазіцыі” ў нашай дзяржаве – няма ніякіх падстаў. Але некаторыя факты вырашылі зафіксаваць. Для дакументальнай ілюстрацыі сёньняшняй сітуацыі ў Беларусі.

Падаем ніжэй матэрыял, азаглаўлены “Сойм Партыі БНФ даў перадвыбарны наказ Тацьцяне Караткевіч” (гл. яе фота ўверсе). Яго мы ўзялі адсюль http://nn.by/?c=ar&i=153512

“Сойм Партыі БНФ 25 ліпеня вызначыў пералік прынцыповых пазіцый, якія хоча бачыць у праграмных дакументах актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Тацьцяны Караткевіч, якую падтрымлівае партыя на прэзідэнцкіх выбарах у межах кааліцыі «Народны рэферэндум».

Як зазначыў старшыня партыі Аляксей Янукевіч, звязана гэта з тым, што Караткевіч ужо рабіла «супярэчлівыя выказваньні».

Партыя БНФ мяркуе, што ў праграмных дакументах Караткевіч незалежнасьць Беларусі будзе зьяўляцца «вышэйшай каштоўнасьцю». Пры гэтым у выпадку свайго абраньня на вышэйшую дзяржаўную пасаду яна павінна «прыкласьці ўсе намаганьні для яе захаваньня і ўмацаваньня».

У мэтах пазьбяганьня ўцягваньня Беларусі ў ваенныя канфлікты Караткевіч прапаноўваецца настойваць на тым, што замежныя войскі і аб’екты ў максімальна кароткія тэрміны будуць выведзеныя з тэрыторыі Беларусі.

У праграмных дакументах Караткевіч, на думку Партыі БНФ, павінна прысутнічаць таксама палажэньне аб тым, што ўсе міжнародныя дамоўленасьці Беларусі будуць перагледжаныя «на прадмет іх адпаведнасьці нацыянальным інтарэсам краіны». Пры гэтым Беларусь выйдзе з тых, якія інтарэсам краіны не адпавядаюць.

Караткевіч прапаноўваецца ставіць мэтай правядзеньне канстытуцыйнай рэформы, мэтай якой стане «вяртаньне да дэмакратычных норм кіраваньня і прынцыпаў вяршэнства права, зьмяншэньне паўнамоцтваў прэзідэнта на карысьць парламенту і абмежаваньне часу знаходжаньня на пасадзе двума тэрмінамі».

Апрача таго, Партыя БНФ прапаноўвае Караткевіч выкарыстаць у сваіх праграмных дакументах наступныя палажэньні: у якасьці дзяржаўных сімвалаў будуць вернуты бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня»; будзе забясьпечана прыярытэтнае разьвіцьцё беларускай мовы і культуры, а ў персьпектыве — пераход на беларускую мову як адзіную дзяржаўную; будзе падтрымлівацца інстытут традыцыйнай беларускай сям’і як асновы беларускага грамадства; у міжнароднай палітыцы Беларусь будзе кіравацца прынцыпам цэласнасьці й непадзельнасьці дзяржаў”.

(канец цытаваньня матэрыяла)

Такім чынам, вось што атрымліваецца:

1. У адзін з крытычных момантаў беларускай гісторыі (гаворка, натуральна, пра цяперашнюю прэзідэнцкую выбарчую кампанію і ўсе патэнцыйныя магчымасьці ўзьдзеяньня на беларускае грамадства, якія ў такіх абставінах адкрываюцца) на палітычнай сцэне зьяўляецца нейкая, нікому не вядомая, ніяк у палітычным сэнсе да таго не абазначаная Тацьцяна Караткевіч. Усё, што пра яе вядома, гэта тое, што яна прадстаўляе кампанію “Гавары праўду” – тую самую, якая ўдзельнічала ў правале папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі й некаторыя кіраўнікі якой узаемадзейнічалі з лукашэнкаўскім КГБ… (http://www.svaboda.org/content/article/24913104.html)

2. Партыя БНФ актыўна ангажуецца ў падтрымку вылучэньня гэтай асобы (https://belsat.eu/be/articles/partyya-bnf-padtrymae-na-prezidenckih-vybarah-taccyanu-karatkevich/) у якасьці кандыдата ад “беларускай” “дэмакратычнай” “апазіцыі” (у даным выпадку ад кааліцыіі “Народны рэферэндум”). БНФ бярэ на сябе абавязальніцтвы зьбіраць подпісы для яе, неабходныя для вылучэньня ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі.

3. Потым (потым!) высьвятляецца, што гэтая Караткевіч яшчэ на стадыі, якая папярэднічае збору подпісаў, пасьпела нагаварыць шмат такога, што пярэчыць прынцыповым палажэньням Праграмы партыі БНФ. У сувязі з гэтым мы далей назіраем чарговы камедыйны нумар у чарговым выбарчым цырку: перапужаныя БНФаўцы (спужаліся, натуральна, тыя, хто яшчэ захаваў рэшткі сумленьня…) зьбіраюць Сойм, каб запатрабаваць ад Караткевіч падпісацца пад шэрагам ключавых палітычных палажэньняў, безь якіх БНФ – ужо зусім не БНФ, а нешта іншае… 

(Пагадзіцеся, людзі, у цырк хадзіць ня трэба! Навошта? Бо цырк-Шапіто нам рэгулярна ладзяць “беларускія” “дэмакратычныя” “апазіцыянеры”…)

4. Сярод шэрагу патрабаваньняў да Караткевіч, у дачыненьні да якіх мы ня маем ніякіх пярэчаньняў, з боку БНФ было вылучана і такое: “правесьці канстытуцыйную рэформу, мэтай якой павінна стаць зьмяншэньне паўнамоцтваў прэзідэнта на карысьць парламенту”.    

Хочацца запытацца пра апошняе: у які час і ў якім месцы жывуць цяперашнія БНФаўцы? Можа, яны ўсё яшчэ думаюць, што жывуць у нейкай ідэальнай дзяржаве, якая мае пры ўладзе магутную нацыянальную эліту (сапраўды нацыянальную), якой не пагражаюць ні вонкавыя, ні ўнутраныя ворагі, і якая дадаткова мае досьвед парламентарызму памерам у некалькі стагоддзяў?

Можа, так яны сабе яшчэ ўяўляюць рэальную сітуацыю ўнутры і вакол Беларусі? Калі так, то ў нас ужо проста няма слоў… Навошта што-небудзь казаць людзям, якія ня хочуць бачыць РЭЧАІСНАСЬЦЬ нават перад сваім носам!

(Ну, хаця б усьвядомілі тое, што “зьмяншэньня паўнамоцтваў прэзідэнта на карысьць парламенту” для нейкіх мэт увесь час патрабуюць ад Украіны… расейская і заходняя імперыі – няўжо для таго, каб умацаваць украінскую дзяржаўнасьць?; ці хаця б зьвярнулі ўвагу на тое, што робіцца ў Іраку ды Лівіі пасьля “адмены” моцнай прэзідэнцкай улады… Думаць трэба пра тое, як паставіць на чале прэзідэнцкай улады сапраўднага беларуса-дэмакрата, беларуса-патрыёта!)

Ня мае сэнсу тлумачыць відавочнае гэтай апазіцыйнай драбноце …

Як і мала сэнсу ў чарговы раз (і ў які ўжо!) даваць негатыўны прагноз у адрас “беларускай апазіцыі”: ЧАКАЙЦЕ ПОЎНАГА ПРАВАЛУ, СПАДАРОВЕ, І ГЭТАЙ КАМПАНІІ!

Бо вы ўсё неабходнае ўжо зрабілі, каб альбо Лу-ка атрымаў ужо 6-ю “элегантную перамогу” (як у 1994, 1999, 2001, 2006, 2010 і 2015 гадах), альбо яго замяніў яшчэ горшы Лука-2 – напрыклад, які-небудзь прыхільнік рускіх казакаў у Беларусі…

Затое прыйдзе час і мы пагаворым пра ВАШУЮ АДКАЗНАСЬЦЬ за рэгулярнае “спусканьне ва ўнітаз” гістарычных шанцаў усяго нашага народу (сёньня, магчыма, апошняга шанцу!), пра адказнасьць за ВАШУЮ РОЛЮ ў працягу існаваньня прамаскоўскага імперскага рэжыму, які ўжо больш за 20 гадоў этнацыдзіць і генацыдзіць 10-мільённы народ на яго ўласнай беларускай зямлі… 

 

12 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Я наагул не любіцель цытат з рэлігійных твораў. але апошній час у мяне круціцца” ў галаве”: каго Бог хоча загубіць у таго ён адбірае розум”

  2. Siarhiej кажа:

    Гэтая Караткевіч – напэўна “жонка” тав. Дзмітрыева з Г.П. Кіраўніцтва БНФ зусім здурнела.

  3. Павел Біч кажа:

    Паняцце “реальнасць” цяпер выкарыстоўваецца так часта, як раней паняцце “Бога”. І першае і другое ёсць следства метафізічнага спосаба мыслення. Сучасная філасофія занятая знішчэннем метафізікі. Вось як яна вызначае реальнасць.
    Реальность – не объект исследования, а материал, подвергаемый непрестанному воздействию со стороны человека, обрабатываемый им, и принимающий любую форму под этим воздействие. Вещи не предшествуют своему появлению в языке, но существуют лишь в “лингвистическом опыте мира” выступающим для Рорти как нечто первичное и исходное. Действительный мир, есть мир, состоящий из всего, записанного в когда-либо использовавшихся словарях; пока факт не описан, он в наш мир не внесен. “Объективная реальность” по своему содержанию и роли в тексте совпадает с его наиболее простыми положениями. относительно которых согласны между собой все остальные участники культурного диалога, с тем, “ссылкой на что можно объяснить все остальное в самом естественном и непроизвольном порядке” Эти “места” (“тривиальности”) и элементарные объяснительные принципы меняются с каждым словарем, не оставляя понятию реальности ничего абсолютного и устойчивого.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Сіла гравітацыі, як прынята лічыць, была адкрыта Ньютонам у !7-м стагоддзі.
      Скажыце, спадар Павел, ці існавала гэтая сіла да таго, як яе адкрыў Ньютон і ці абумоўлівала яна жыцьцё людзей да Ньютона, зьяўляючыся істотнай часткай іх рэчаіснасьці?

      2) Да адкрыцьця Капернікам геліяцэнтрычнай арганізацыі Сонечнай сістэмы ўсе ў Еўропе лічылі, што Сонечная сістэма мае геацэнтрычны прынцып арганізацыі. Скажыце, калі ласка, наша Сонечная сістэма стала геліяцэнтрычнай толькі дзякуючы Каперніку (то бок гэта ён яе такой стварыў), ці і да Каперніка яна была такой?

  4. Павел Біч кажа:

    Як сіла гравітацыі можа дзейнічаць праз пустэчу фізікі не высветлілі да сіх пор.У тэорыі Энштейна яе ужо няма. Як фізікі яе растлумачаць ў будучыні нікому не вядома, Таму што і тэорыя Энштейна трышчыць па швах.
    Па сістеме Птоломея ў центры нашай сістемы была Земля. І астраномы тых часоў маглі вельмі дакладна предсказываць ўсе яўлення ў космосе. Спачатку яна была нават больш дакладнай чым сістема Каперніка. А як было на самой справе гэта пытанне метафізіка старога дурня. Усё не так проста. Тысячагодззя людзі бачылі што мачты карабля паступова знікаюць за гарызонтам, што было доказом кулевіднасчі зямлі. Але яны гэты факт ігнаравалі і лічылі землю плоскай.
    Але сп. Астроўскі вельмі тонка падабраў прыклады з касмічных з’яў. Але усе філосафы постмодерністы выхадцы з гуманітарных наук. І менавіта з гэтых сфераў ведаў пачалося знішчэння метафізікі. Дойдзе чарга і да наук аб прыродзе. Ужо цяпер на любую фізічную з’яву існуе дзесяткі тэорый і ні адна з іх не яўляецца агульнапрынятай. Што тады лічыць реальнасцью? Вялікій удар па метафізіцы ў науках аб прыродзе наносіць кібернэтыка і медіцына. Сп. Астроўскі вы ж медік. і няўжо не бачыце што матерыалізм церпіць крах менавіта ў вашай вобласці ведаў.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) А на пытаньні вы, спадар Біч, зноў не адказалі. Ня трэба нам пра “дзясяткі тэорый”. Нас цікавіць, што вы (!) прызнаёце фактам!

      2) Церпіць крах і ідэалізм, і матэрыялізм, а РЭАЛІЗМ (як усё на самой справе, а не ў галовах людзей) толькі ўмацоўваецца (дарэчы, на сайце мы пра гэта пісалі). Нарастаньне апошняга – асноўны крытэр прагрэсу людскай цывілізацыі й выхаду людзей з рознага аблуднага цемрашальства (уключна з “постмадэрнісцкім”).

  5. Павел Біч кажа:

    Сп. Астроўскі, ну чаму ж я не адказаў на вашые пытанні??? Вы запытваеце у меня – як пабудаваны навакольны Свет? Я вам адказваю, што на гэты конт існуе дзесяткі тэорый і ані адна не з’яўляецца агульнапрынятай (як гэта было ў часы Птоламея і Ньютона),( і цяпер гэтае шматгалоссе будзе нормай, таму што усе яны часткова пацверджаюцца эксперіментам), так як я магу, не будучы фізікам, адказаць на вашае пытанне?
    Што да вашага Рэалізма, то такога філасоўскага цячэння няма. Гэта вашая выдумка, за якой хаваецца старый метафізічный позітывізм. Ў раннім сярэдневеччы існавала секта хрысцыян якая называла сябе реалістамі. Ім тады мала было Бога. і яны ў дапамогу яму прыдумалі Рэальнасць. Мне лень проста лесці да Рассела каб распавесці вам пра гэту секту. Я не думаю што вы яе паслядоўнік.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Спадар Біч, вы настолькі баіцеся рэчаіснасьці, што адгарадзіліся ад яе “дзясяткамі тэорый”. Нават, на простае пытаньне: “што вы лічыце фактам (у пары прасьцейшых прыкладаў)?” – адказаць ня можаце.
      Мы ж у рэдакцыі прынялі, што Рэчаіснасьць – галоўнае, і што мы падпарадкоўваемся законам яе прагрэсіўнага разьвіцьця. У т.л. перабудоўваем наша мысьленьне, на якое зь дзяцінства дэструктыўна ўплывалі розныя соцыяпаразітныя падлюкі, у адпаведнасьці з гэтымі законамі.

      2) Мы (!) запрапанавалі такое філасофскае цячэньне, як Рэалізм. Значыць яно ўжо ёсьць! Нават у адпаведнасьці з вашым жа постмадэрнісцкім сьветаглядам, ужо ёсьць!

  6. Kk кажа:

    Сергей Жариков: “Что же получается? Опасаясь серьёзного конфликта между Народом и Властью, часть этой Власти решает слить свой собственный Псевдоним руками другой части? Так кому же принадлежит власть, если Власть никому власть не отдаёт? Вопрос риторический: в СССР власть принадлежит Номенклатуре – самопровозглашенная, существующая вне Закона, а потому абсолютно неконституционная, Конвенция Семей, между которой и населением возник серьёзный конфликт к концу 80-х. Из этого конфликта, разумеется, надо выходить и, когда стали поговаривать о «необратимости перестройки», стало ясно, что Номенклатура готова сбросить лишний балласт и сохранить status quo как раз руками тех, кто олицетворял её противоположность. И Демократический Андеграунд в мгновение ока стал «респектабельным», то есть, по сути, растворился в номенклатуре.
    Тогда, против кого был «путч»? Кто нападал на Белый Дом-Комод? Для чего настроили бутафорские баррикады? Кого от кого защищали, если никто ни на кого не нападал?”
    полностью здесь:
    http://soz-data-ccount.livejournal.com/128351.html

  7. Павел Біч кажа:

    тав. Кк, што да меня. то я мала цікаўлюся праблемамі Расеі А вось Рэдакцыя сайта магчыма вашым каментаром зацікавіцца. Чакайце адказа ад яе..

  8. Павел Біч кажа:

    Шаноўны пан Астроўскі. мы пачалі дыскусію з таго што такое реальнасць. Потым вы пераскокнулі на паняцце факта. Факты узнікаюць на перасеченні мадэлей – сказаў нейкій постмодерніст, што азначае што пакуль не сустракаюцца ў смяротнай схватке розные светапогляды. то ніякіе факты (грамадскага жыцця) челавек не зауважае.
    Што да вашага новага цячення Реалізм, то гэта назва ужо занятая.(У сярэдневеччы была секта схаластаў якая так себя вызначала: дарэчы. у іх шмат чаго узялі католікі і ідэалісты). Вам трэба прыдумаць новую назву. Ці вы хоць зразумелі ў якое самаашуканства вы ўпалі заявіўшы што стварылі новае філ. цячэнне? Тады трэба яго выкласці і вытрымаць хоць невялікую крытыку з боку філосафаў. Наколькі я мог даведацца з вашых артыкулаў. вы зьяўляецеся зацятым прыхільнікам тэорыі змоў – самаго адсталага і прымітыўнага светапогляда які цяпер існуе. Давайце прапановы на яго аснове. Як нам выратавацца. Сітуацыя разгортаваецца у нас ў самым горшым накірунку- кацімся ў РФ і няма сілоў (апазіцыі) якія б маглі гэтаму преашкодзіць. Чакаем. Вы гэта нам абацялі.

  9. Vitaut Kuplievic кажа:

    Навуковы рэалізм яшчэ й яшчэ раз, сп. Павал Біч!!!
    Постмадэрнізм і біпастмадэрнізм вынікае найперш з рэальнага разьвіцьця гаспадаркі й палітычнай сфэры пасьля Другой сусьветнай вайны.
    Постмадэрн у гаспадарцы — паступовая замена вядучай ролі прамысловасьці й біяпрадукцыйнай галіны (вытворчая сфэра гаспадаркі) на невытворчую сфэру гаспадаркі (адукацыя, навука, культура, гандаль, банкаўская сфэра). У палітыцы — білятэральны сьвет другой паловы ХХ ст. з двума лідэрамі (ЗША і СССР), ідэалягічнае супрацьстаяньне й г. д.
    Біпастмадэрн у гаспадарцы — інфарматызацыя гаспадаркі зь як электранізацыяй, праграмізацыяй, бія- й нанатэхналягізацыяй. У палітыцы — сучасны сьвет зь вядучай ролю ЗША, Эўрап. Зьвязу, зьмяньшэньнем ролі Захаду й павялічэньнем ролі незаходніх цывілізацый (найперш Кітай, затым Бразылія, Індыя ды інш.).
    У постмадэрне й біпостмадэрне зьмяніліся крытэрыі вялікадзяржаўнасьці з наяўнасьці войскаў, на найперш эканамічныя. Вядучую ролю сталі адыгрываць фінансы й замежныя йнвэстыцыі й г. д. Увогуле, цэлыя лекцыі патрэбна чытаць.
    Выбітна для свайго часу разумеў асноўны крытэр вялікадзяржаўнасьці тав. І. В. Сталін, запытаўшы колькі ў Рымскага Папы дывізій. Аднак, бядак не ўсьведамляў, або слаба ўсьведамляў што Папа — духоўны аўтарытэт для сотак мільёнаў асобаў яго эпохі.
    Фарміраваньне навуковага рэалізму — велізарнейшае гуманістычнае дасягненьне сп. праф. Алеся Аляксандравіча Астроўскага. Чытайце ягоную кнігу на сайце.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы