nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Прагноз на 2016 год што да будучыні Расеі (частка 1)

4 студзеня, 2016 | 19 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Прагноз для Ро 1Мы, вядома, не прарокі, але ў наш пераходны час і з нагоды Новага году, відаць, абавязаны паразважаць над магчымай будчыняй расейскай імперыі (бо апошняя адна з галоўных прычын нашых беларуска-літвінскіх праблем). Натуральна, мы, як рэалісты, будзем арыентавацца не на мроі цьмяных асобаў, на якіх натыкаешся ў сеціве, як на паганкі ў лесе, а на факты, меркаваньні аналітыкаў, наш досьвед. Каб паспрабаваць асьвятліць тэму, давайце спачатку паслухаем палітычнага аглядальніка Алега Панамара (гл. фота). Яго артыкул ““Мяккі” Абама настроіў увесь сьвет супраць Расеі й перадаў прывітаньне” мы ўзялі адсюль: (https://inforesist.org/myagkiy-obama-tverdo-nastroil-ves-mir-protiv-rossii-i-peredal-privet/). У ім спадар Алег пералічвае праблемы ў сьферы міжнародных дачыненьняў, якія “Расея” назьбірала на сваю галаву за апошні час. Выстаўляем тэкст у нязначна адрэдагаваным выглядзе.

 

1.

“Нафта ўсяго за 37 даляраў. Пакуль. А чым ніжэй цана на нафту, тым менш у Расеі аргументаў, і тым больш усе сьмялеюць зваротна прапарцыйна гэтаму індыкатару.

  1. Я пісаў паўгода таму пра ўдар у сьпіну ад Сербіі, калі Сербія і НАТА падпісалі дарожную мапу, у адпаведнасьці зь якой Сербія стане сябрам НАТА да 2020 года. І вось яшчэ адзін удар у сьпіну ад братушак. У Сербіі ў рамках мега-аперацыі па барацьбе з карупцыяй і па пазбаўленьні ад агентаў ўплыву адной сьнежнай краіны за адзін раз арыштаваныя 79 высокапастаўленых чыноўнікаў, палітыкаў, кіраўнікоў дзяржаўных карпарацый і г.д. Сербія ідзе ў НАТА і ЕС.
  2. Турцыя. Біла вельмі балюча…
  3. Савудаўская Арабія біла і б’е, бо яна адзін з асноўных гульцоў нашай «Механічнай п’есы». Але яна і добры бенефіцыяр – атрымае рынкі нафты, зь якіх выцісьне Расею.
  4. Кітай. Не пасьпеў Мядзьведзеў пакінуць Кітай, як у «Сіньхуа» выйшаў разгромны для Расеі артыкул. Сэнс такі, што «з-за таго, што Расея зайгралася ў геапалітыку, яе эканоміка робіць апошнія ўздыхі. І як з вамі такімі супрацоўнічаць?» А «Сіньхуа» – гэта дзярж.агенцтва №1 і голас Партыі, і яно проста так нічога ня піша.
  5. Прэзідэнт Татарстана заявіў, што ня будзе ва ўгоду Маскве выціскаць турэцкі бізнэс з рэспублікі. Туркі ўклалі шмат грошай у вытворчасьці, людзі маюць працу, плацяцца падаткі й г.д. Так што, калі вы там, у Маскве, зарулілі рогамі ў пясок з вашай геапалітыкай, – то самі й разбірайцеся. Бяз нас.
  6. Фінляндыя і Швецыя намыліліся ў НАТА…
  7. Нават Талібан ня хоча супрацоўнічаць з Расеяй у Афганістане. А Расея шукае там саюзьнікаў, бо зь Сярэдняй Азіі таксама ёй давядзецца сыходзіць.
  8. Кыргізстан на днях заявіў, што адмаўляецца ад падпісаных з Расеяй дамоваў на пабудову ў сябе двух ГЭС. Аргумант просты: «У вас няма грошай і вы нас толькі абяцанкамі корміце. Будзем шукаць іншых інвестараў».
  9. Туркменістан будуе газаправоды, якія будуць пампаваць газ у Еўропу ў… абыход Расеі.
  10. Пра двух самых галоўных штурхальнікаў у сьпіну з СНД я нават не кажу –  Беларусь і Казахстан.
  11. Ізраіль стала бамбуе Асада ў Сірыі, наладжвае найшчыльнейшае супрацоўніцтва з Украінай, рыхтуе падпісаньне Зоны свабоднага гандлю з Украінай.
  12. Пра ЗША, ЕЗ, Японію, Канаду, Аўстралію і Вялікабрытанію я нават не кажу. Гэтыя ўводзяць і падаўжаюць санкцыі рэгулярна, як «дзеці ў школу ходзяць».
  13. Куба. Гэта ўвогуле эпічны прыклад. Сьпісала расейскі доўг у 30 млрд. даляраў, а затым памахала ручкай: «Дзядзька Сэм чакае. Соры…».
  14. Іран таксама натхніўся Кубінскім прыкладам.
  15. Чарнагорыя. Адной нагой у НАТА.
  16. І яшчэ шмат краін – Катар, Кувейт, Нарвегія, Азербайджан і гэтак далей.
  17. Само сабой – Украіна. Адрэзаны кавалак. Дарэчы, прызначэньне Грызлова ў групу па Данбасе я расцэньваю, як яшчэ адзін каменьчык у «мяккую капітуляцыю». Грызлоў ня ястраб і ён добра ведае Кучму.

Выснова: 2016-ы стане годам вырашэньня замарожаных канфліктаў на прасторах экс-СССР і годам сыходу Расеі зь Сярэдняй Азіі. Там Кітай і Талібан ўжо чакаюць.

Вось вам і мяккі Абама. Гуляе ў гольф на Гаваях і перадае ўсім прывітаньне”.

(канец артыкула)

2.

А можа такая задзірыстасьць Расеі, нібы у вулічнага шпанюка, абумоўлена яе ўнутранай грамадскай кансалідаванасьцю ды эканамічнай магутнасьцю? Можа, гэтыя чыньнікі дазваляюць ёй менавіта так сябе паводзіць?

Для азнаямленьня з эканамічнай сітуацыяй унутры Расеі ва ўмовах магчымасьці далейшага нарастаньня канфрантацыі на міжнароднай арэне давайце спачатку азнаёмімся зь некаторымі лічбамі, якія паказваюць абсалютны памер эканомікі Расеі.

Вось тут – http://www.rosbalt.ru/main/2015/10/16/1451746.html – напрыклад, чытаем наступнае:

“У кастрычніку г.г. пасьля чарговых скарачэньняў расходнай часткі бюджэту Расея [атрымала] карлікавы бюджэт, які ў 16 разоў саступае бюджэту ЗША, – заявіў дэпутат Дзярждумы ад фракцыі КПРФ Вячаслаў Цяцекін.

“Калі параўнаць яго ў абсалютных велічынях, то высьветліцца, што ён роўны бюджэту Бельгіі, Швецыі або Мексікі, прычым, 2008 года. Гэта значыць, бюджэт Расеі – жабрацкі!” – заявіў Цяцекін. Ён жа са здзіўленьнем адзначыў, што пры абмеркаваньні галоўнага фінансавага дакумента краіны гаворка заўсёды ідзе пра тое, як скараціць выдаткі, але ніколі не гаворыцца пра тое, як падвысіць даходы. Пры гэтым камуніст называе “жахлівымі” аб’ём скарачэньняў выдаткаў у некаторых галінах, а менавіта ў ахове здароўя, дзе яны зьнізіліся на 11%, у адукацыі (-8%). Аднак самым страшным для насельніцтва, на думку дэпутата, стане скарачэньне выдаткаў у галіне ЖКГ на 41%.

“Гэта значыць, у чарговы раз улады РФ залазяць у кашалькі радавых абываталяў і канфіскоўваюць адтуль пакінутыя крохі”, – кажа Цяцекін. – “Па ўсіх лініях ідзе наступ на дабрабыт працоўнага народу. Пры гэтым даходы алігархату не зьніжаюцца…“.

(канец цытаты).

Нічога добрага ў бліжэйшай будучыні ня можа чакаць і расейскі рубель.

Напэўна многія ведаюць пра залежнасьць эканомікі й фінансаў Расеі ад коштаў на нафту. Эксьперты ведаюць яшчэ лепш. Напрыклад, вось тут – http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/12/15/110979/smert-rossii–rublyu-grozit-obval-do-168-derevyannykh-za-odin-dollar.shtml – чытаем:

Прагноз для Ро 3“Эксьперты амерыканскага інвестыцыйнага банка Bank of America Merrill Lynch (BofA/ML) падлічылі, што калі цана на нафту ўпадзе да 35 даляраў (гэта значыць, у выпадку рэалізацыі рызыкоўнага сцэнару расейскага ЦБ), то для выкананьня бюджэту 2016 г. з максімальным дэфіцытам у 3% даляр павінен каштаваць каля 94 рублёў, – паведамляе РБК. У выпадку падзеньня сусьветных коштаў на нафту да ўзроўню 30 даляраў за барэль для таго, каб выйсьці на бездэфіцытны ўзровень бюджэту, даляр па ацэнцы BofA/ML павінен каштаваць 168 рублёў.

Старэйшы эканаміст нідэрландскага банка ING па Расеі й СНД Дзьмітры Палявы ў цэлым згодны з разьлікамі амерыканскіх эксьпертаў. “Аднак, з нашага пункту гледжаньня, гэты сцэнар не зьяўляецца асноўным. Пры такім кошце нафты нельга разьлічваць толькі на курс рубля –  Мінфіну давядзецца істотна скарачаць выдаткі“, – патлумачыў Палявы РБК”.

Цэлы компекс прычын слабасьці расейскай эканомікі й прагноз яе далейшага падзеньня, як мінімум  у бліжэйшыя гады, падаў публічнасьці Ян Брэмер ва ўплывовым амерыканскім часопісе “Time” (http://time.com/3998248/these-5-facts-explain-russias-economic-decline/).

Сп. Ян сярод іншага назваў наступнае:

Недастатковая дыверсіфікацыя.

Трэба ўлічваць ня толькі памер вашай эканомікі, але яе разнастайнасьць і ўстойлівасьць. На працягу многіх гадоў Крэмль падтрымліваў і бараніў буйныя дзяржаўныя кампаніі за кошт малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП). Але гэтыя больш дробныя фірмы зьяўляюцца асновай любой моцнай і добра дыверсіфікаванай эканомікі. МСП стымулююць інавацыі, эфектыўна рэагуюць на часовыя зьмены, зьмены тэхналогій ды спажывецкіх густаў. У ЕЗ малыя і сярэднія прадпрыемствы ствараюць іх краінам у сярэднім да 40% ВУП; у Расеі – толькі 15 адсоткаў. Гэта кепскія лічбы для тых, хто жадае пачаць свой бізнэс у Расеі.

Сітуацыя ня стала лепш у перыяд паміж 2008 і 2012 гг. Прыватны сектар у Расеі страціў 300.000 працоўных месцаў… Замест дыверсіфікацыі Масква ўзмацніла свой дзяржаўна-арыентаваны падыход да эканамічнага разьвіцьця.

Залежнасьць ад нафтавых рынкаў.

Кошты на нафту ў наш час ўпалі ніжэй за $45 за барэль – сардэчна запрашаем да новых нарматываў [артыкул быў напісаны ў жніўні 2015 г. – Рэд.]. АПЭК працягвае пампаваць нафту ў гістарычных аб’ёмах, спрабуючы паўплываць коштамі на канкурэнтаў. Іран разьлічвае дадаць больш за мільён сваіх новых барэляў у дзень на сусьветныя рынкі пасьля зьняцьця міжнародных санкцый. Гэта вельмі трывожныя падзеі для Масквы, якая ў напаўненьні дзяржаўнага бюджэту амаль на 50% залежыць ад продажу нафты і газу. У 1999 годзе нафта і газ складалі менш за палову расейскіх экспартных даходаў; сёньня яны складаюць 68 адсоткаў. Масква стала настолькі залежыць ад продажу энергіі, што на кожны даляр падзеньня нафтавага кошту Расея губляе каля $ 2 млрд. ад патэнцыйных продажаў [нафты].

Для Расеі, каб збалансаваць свой бюджэт, патрэбна вяртаньне кошту назад да $100 за барэль. Гэта зойме нейкі час…

Залежнасьць ад санкцый.

Празьмерная залежнасьць Масквы ад нафты робіць краіну асабліва ўразьлівай да міжнародных санкцый. Улічваючы ўзрост многіх існуючых [нафтавых] палёў, Расея будзе ўсё больш залежыць ад перадавых тэхналогій заходніх фірмаў для перапампоўкі нафты зь цяжкадаступных сланцавых і глыбокаводных запасаў. Гэтыя крыніцы могуць складаць больш за 15% неразьведаных сусьветных запасаў нафты і да 30% газу. Некаторыя сцьвярджаюць, што Расея можа зьвярнуцца па дапамогу да Кітая, але ў той час, як Кітай хоча [атрымліваць] больш расейскай нафты і газу, ён ня мае [неабходных] тэхналогій, якія б дазволілі Расеі здабыць гэтыя рэсурсы зь зямлі. МВФ лічыць, што санкцыі могуць у канчатковым выніку каштаваць Расеі да 9% яе ВУП.

Іншыя расейскія праблемы.

Расейцы не такія прадукцыйныя, як маглі б быць. За гадзіну працы сярэдні расейскі працоўны стваре 25.9$ ВУП Расеі. Сярэдні грэцкі работнік дадае 36.2$ за гадзіну. І Грэцыя не зьяўляецца ўзорнай краінай па прадукцыйнасьці, бо аналагічны паказчык у ЗША – 67.4$.

Акрамя таго, эпідэмія карупцыі абыходзіцца расейскай эканоміцы ад 300 да 500 млрд. даляраў у год – гэта адпавядае кошту трох грэцкіх пакетаў выратаваньня разам узятых. У гэтым годзе Freedom House даў краіне 6,75 балаў па сваёй шкале карупцыі; 7 – гэта “самыя карумпаваныя”.

Таму ня дзівіць, што добраадукаваныя расейцы пакідаюць сваю краіну ў масавым парадку. Паміж 2012 і 2013 гг. больш за 300.000 чалавек пакінулі Расею ў пошуках лепшых эканамічных умоў, і эксьперты лічаць, што іх колькасьць толькі ўзрасла з-за анэксіі Крыму Масквой у мінулым годзе.

Няма імкненьня да зьмен.

Самая вялікай праблемай у Расеі – пафігізм. Як правіла, рост эканомікі абумоўлены зьменай палітычнага кіраўніцтва. Некаторыя краіны, як Грэцыя, давялі гэты прынцып да скрайнасьці – Афіны бачылі пяць розных урадаў за 5 гадоў. Але расейцы пайшлі ў іншы бок – іх эканоміка запаволілася, а пры гэтым Пуцін стаў больш папулярным. Ён у цяперашні час набраў станоўчы рэйтынг у 86 адсоткаў. Дзіва – у той час як 73 адсоткі расейцаў не задаволеныя сваёй эканомікай, 7 зь 10 падтрымліваюць тое, як Пуцін кіруе імі.

Як такое можа быць? Каля 90 адсоткаў усіх расейцаў атрымліваюць навіны з расейскіх тэлеканалаў, якія непасрэдна кантралююцца Крамлём. Падаючы [заходнія] санкцыі ды ўварваньне ва Ўкраіну як «Расея супраць Захаду», Пуцін здолеў распаліць нацыяналізм у краіне [тут паняцьце “нацыяналізм” зноў выкарыстана ў негатыўным кантэксьце; гэта – самая распаўсюджаная заходняя прапагандысцкая наўмысна-злачынная падмена; так яны там называюць расейскі шавінізм ды імперыялізм! нібы ва ўніверсітэтах не вучыліся, нібы зусім тупыя, непісьменныя… – Рэд.]. Сёньня 63% адсоткі расейцаў маюць вельмі добрыя ўяўленьні пра сваю краіну (у параўнаньні з 29 адсоткамі у 2013 годзе і 51% у 2014). У такіх умовах лягчэй у дрэнных эканамічных абставінах вінаваціць аўтсайдэраў. Атрымальнік крэдыту [даверу сам] стварае давер – Пуцін ведае, што яго людзі хочуць чуць.

Ня ясна толькі, ці ён ведае, як выправіць эканоміку, якая падае…”.

(канец цытаваньня артыкула).

Яшчэ на адну істотную дэталь расейскай эканомікі зьвярнуў увагу вядомы расейскі эканаміст Валянцін Катасонаў (папярэджваем, чалавек прытрымліваецца расейскага імперска-праваслаўнага сьветагляду).

Вось, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=Mcu99RnDGPU – яму было зададзена пытаньне: “вы шматразова казалі, што расейская эканоміка ў вялікай ступені не расейская. Як гэта праверыць? Як знайсьці гэтаму доказы?”

Прагноз для Ро 2

Адказ сп. Катасонава:

“Адкрыйце сайт Расстата (але на самай справе тое, што дае Расстат, ужо выклікае ў мяне асабіста кепскую рэакцыю). [Там бачна, што] ў некаторых галінах – напрыклад, у розьнічным і оптавым гандлі – замежны капітал складае 90%. Гэта дае Расстат. А Васіль Сімчэраў (былы дырэктар НДІ Статыстыкі) кажа, што Расстат хлусіць: на самай справе сітуацыя горш…

Дарэчы, можна запрасіць Сімчэрава, можа, ён яшчэ што-небудзь можа апавесьці, хаця ён ужо з гэтай сістэмы “выляцеў” гады 4 таму. Зь вялікім скандалам… Але пры гэтым ён пасьпеў зрабіць некалькі публікацый і апавесьці, як Расстат хлусіць…

Але нават тое, што я бачу ў даных Расстата, гэта выклікае непрыемнае пачуцьцё”.

– А як знайсьці даныя па асобных кампаніях?

– “Па асобных кампаніях даныя вы ня знойдзеце. Але, вядома, можна знайсьці…

Ну, напрыклад, у вас можа быць меркаваньне, што Лукойл – гэта расейская кампанія? На пачатак зайдзіце на сайт Лукойла… [Акрамя таго] у сеціве на Нейрамір.тв была серыя перадач пра Лукойл. Там яны дакапаліся да канчатковых акцыянераў. [Высьветлілася] гэта – не рэзідэнты [не грамадзяне Расеі. – Рэд.].

Сёньня ў нас вострая сітуацыя – мы ўвязваемся ў сур’ёзную вайну. Але тылы [ў нас] не закрытыя. Тлумачу, што гэта такое. У нас вельмі нізкі ўзровень лакалізацыі ваеннай вытворчасьці [то бок, вельмі малая доля ваеннай прадукцыі вырабляецца непасрэдна ў краіне, якая вядзе вайну; больш зьмястоўнае тлумачэньне далей. – Рэд.]. Пры гэтым міністры кажуць, што ў нас у абаронцы расьце лакалізацыя вытворчасьці. Я заяўляю, што гэта фармальны падыход. Бо яны пад лакалаізацыяй вытворчасьці разумеюць долю паставак з прадпрыемстваў, якія зьяўляюцца расейскімі юрыдычнымі асобамі. Але галоўнае – гэта не фармальная юрыдычная адзнака, а рысы [прыналежнасьць] капітала. Фармальна гэта можа быць асоба расейскай федэрацыі, але капітал можа быць зь Нямеччыны, ЗША, афшорны капітал цьмянага паходжаньня. І гэта больш важка!

Я прыводжу просты прыклад: аперацыі з карткамі Мастэркард і Віза ў сакавіку 2014 году. Памятаеце, былі заблакаваныя аперацыі з гэтымі карткамі ў некалькіх банках, якія былі зьвязаны з Пуціным? Гэта былі банкі, унесеныя ў “чорныя сьпісы” – здаецца, братоў Ратэнбергаў. Якая там была сьхема. Вельмі простая. Справа ў тым, што ў Расеі ёсьць дочкі буйных транснацыянальных карпарацый, якія займаюцца эмісіяй і абслугоўваньнем гэтых картак (іх штабкватэры ў НюЁрку). Вашныгтон (Белы дом) дае каманду сваім ТНК: вы там правядзіце сьпецаперацыю! Думаеце, нехта не паслухае?..

То бок, важней прыналежнасьць капітала, а не чыста юрыдычны падыход… Бо, дэ юрэ кампанія расейская, а дэ факта – траянскі конь…

Дарэчы, у Расеі ў пачатку Першай сусьветнай вайны гэта добра зразумелі. Аб’явілі вайну Нямеччыне. А ў нас палова абаронных прадпрыемстваў [была] з удзелам нямецкага капітала. Як ваяваць зь Нямеччынай? Пачалі праводзіць рэарганізацыю і замяшчэньне нямецкага капіталу [што гэта такое? – Рэд.] – недзе расейскім, недзе французскім, недзе амерыканскім. Пуцілаўскія заводы ў пачатку вайны належалі немцам. Як ваяваць зь імі?..

І вось гэта ў нас завуць “лакалізацыяй вытворчасьці”. Нам патрэбны чыста расейскія прадпрыемствы. [Ды яшчэ такія], якія не кіруюцца з афшораў… А такіх ня так і шмат.

Я тэсьціраваў – размаўляў зь некаторымі дырэктарамі абаронных прадпрыемстваў. Даведваўся, як яны падлічваюць лакалізацыю вытворчасьці. [Адказваюць,] вельмі проста: замежны пастаўшчык ці расейскі. Пытаюся: а расейскі – гэта 100% наш айчынны капітал? [Адказваюць:] ведаеце, мы такога ўліку ніколі не вялі… А я ведаю, што шэраг расейскіх [ваенных] прадпрыемстваў маюць замежны капітал.

Пытаюся: а вам камфортна, калі ваш пастаўшчык мае замежны капітал. Адказваюць: вядома, не камфортна.

Пачнецца вялікая вайна – гэта будзе ўдар у сьпіну!…

Патрэбны прэзідэнцкі ўказ аб пераводзе ўсіх прадпрыемстваў у расейскую юрысдыкцыю, каб вывесьці ўсё з афшорнага кіраваньня. Калі на працягу месяца нехта ня выканаў гэты ўказ, значыць, нацыяналізацыя актываў…

Фізічна ж актывы знаходзяцца ў Расеі.

Т.б., тэхнічна гэта ўсё вырашальныя пытаньні, для іх патрэбна толькі палітычная воля…”.

А вось, тут – https://www.youtube.com/watch?v=okHrKuIdEMo – сп. Катасонаў кажа (час 3:10 – 4:00):

“Сітуацыя вельмі некамфортная.

Мы ўцягнуліся ў новую вайну (альбо ўцягваемся), а тылы ў нас не закрытыя.

У нас няма Праграмы мабілізацыі эканомікі. А калі няма Праграмы мабілізацыі эканомікі, то, баюся, што мы ня зможам доўга працягваць свае аперацыі нават у небе Сірыі… Таму што кожная ракета – гэта дастаткова дарагая “прыемнасьць”.

У цэлым, дыспрапорцыя [паміж вонкавай палітыкай “Расеі” й станам яе эканомікі] жахлівая. Нават больш абуральная, чым перад пачаткам Першай сусьветнай вайны, у якую мы ўступілі непадрыхтаванымі. Тылы не былі ў нас закрытыя.

Сёньня яны ў нас яшчэ менш закрытыя…”.

(канец цытаваньня)

Што канкрэтна можа адбыцца ў Расеі, калі апісаныя вышэй тэндэнцыі ў яе эканоміцы і вонкавай палітыцы захаваюцца, мы паспрабуем спрагназаваць у наступнай частцы гэтага матэрыяла.

 

19 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Цікава чытаць пра усё гэта. Але меня больш цікавіць як мы можам захавацца як што Расея ў выпадку яе развалу захоча павялічыцца за наш кошт. Усе будуць задаволены што гэты монстр знікае і ніхто не будзе хвалявацца ад таго што ён перасунецца на 600км. на захад на нашые землі. Суседзі за нас, мяркую, не ўступяцца, Расея абставіць усё так што гэта ёй кампенсацыя за велізарные страты і паабяцае выкарыстаць ядерную зброю калі ёй не атдадуць Белую Русь. Наш народ не будзе здольным на абарону, таму што дзякуючы назве “беларусы” будзе думаць што ён па-сутнасці рускі і яму быць да канца побачь з Расеяй. Аніадзіная палітычная партыя, ані адзіны “нараджэнец” не займаюцца зменай свядомасці нашых людзей з прарускай-беларускай на пралітвінскую-еўрапейскую. Праўда, з’явіліся атдзельные гарачыя голавы, якія могуць ужо знашчаць беларускасць паўсюль гдзе яна існуе. Напрыклад, нехта Славіч у сваім каментары на артыкул Севярынца на БП, паведаміў факт што Купала ў вайскавой анкете запісаўся як рускі і з гтай прычыны назваў Купалу маскалём Ванькай. Нават я у сваёй антыбеларускасці да гэтага не даўшоў. Лічу што адраджэнцам варта усё дараваць. У суматохе двух войнаў і рэвалюцый з бальшэвістскім пісталетам каля скроні ім было не да філасофскіх разважанняў. Але цяперашніе, жывые нараджэнцы поўные пыхі і я не хачу пакідаць іх ў спакоі, таму што яны ужо сталі “тормазом” і смыкаюцца з лукашыстамі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Вашыя страхі, сп. Павел – абгрунтаваныя.

    • Мікола кажа:

      Спадар Павел.
      Назва краіны зусім ня мае такога значэньня, якое вы надаяцё.
      За апошнія 25 год сьвядомасьць нашага народу прайшла добрую эвалюцыю. У прыватнасьці, усё большы адсотак людзей ведае пра Полацкае, Тураўскае княства і ВКЛ і іх выбітных дзеячоў. ВКЛ сьцьвярджаецца ў нашай нацыі як беларуская дзяржава, то бок мы ўсё болей атаясамляем сябе зь Вялікай Літвой. Адпаведнасьць Вялікая Літва-Беларусь існуе.

      Ва Ўкраіне сытуацыя прынцыпова іншая. Яны паходзяць ад Русі. Уяўляеце сябе, якая ў іх праблема. Яны павінны абвясьціць канцэпцыю “Ўкраіна-Русь”, хаця Расея, вот гэтыя рускія (па-ўкраінску расіяне) на іх напалі. І што, зыходзячы з вашага пункту гледжаньня, Украіна не павінна выводзіць сябе ад Русі Кіеўскай, бо яна ваюе з рускімі з Русі Маскоўскай ? )))

      У Вялікім княстве Літоўскім дзяржаўную мову называлі часьцей “руськай”, чым “літоўскай”, а мову Масковіі – маскоўскай. Ніхто не саромеўся рускай спадчыны, атрыманай у спадчыну ад нарманскіх валадароў русаў. Нам што саромецца рускай спадчыны Рагвалода і Ўсяслава Чарадзея?

      Вывядзеньне спадчыны ад Русі не перашкаджае нашчадкам Русі ўкраінцам “мачыць” рускіх РФ і прыхільнікаў рускага сьвету-калябарантаў.

  2. vitaut kuplievic кажа:

    А ці не падумаць нам пра “Акт аб дэкалянізацыі Вялікай Літвы”? У ім патрэбна:
    1. Заканадаўча забараніць трансляцыю расейскіх тэлеканалаў у Беларусі. Ім што тут лавачка? Гэта галоўнае. Хопіць дурыць галовы нашым людзям іхным расейскім імпэрскім вялікадзяржаўным шавінізмам. На нашых тэлеканалах паказаць навукова-дакументальныя фільмы пра цывілізацыяцыд (комплексны генацыд) нашага народа за часы Расейскай імпэрыі і СССР.
    2. Перавесьці 80 % беларускіх школ і ВНУ на беларускую мову. Выкладчыкі павінны будуць вывучыць дзяржаўную мову, выкладаць і камунікавацца з вучннямі й студэнтамі па-нашаму, а не па-маскоўску. Ім што тут расейская правінцыя?
    3. Утварыць Беларускую праваслаўную царкву. Кананізаваць патрыярха-беларуса палымянага патрыёта Бацькаўшчыны, перавесьці набажэнствы на нашу мову, а то “церковно-славянскій язык” з расейскімі казаньнямі — паняцьце невядома якое, паставіць пытаньне перад іншымі патрыярхамі і Канстанцінопальскім патрыярхам ад кананічным прызнаньні БПЦ Менскага патрыярхату.
    4. Усе надпісы ў грамадзкіх мейсцах пісаць па-нашаму: кірыліцаю і лацінкаю, надпісы на таварах афармляць па-ліцьвінску, рэкляму па-нашаму й г. д.
    5. У школах і ВНУ увесьці абавязковы прадмет “Ліцьвінска-беларускі нацыянальны рух” з здачаю абавязковага іспыту (экзамену).
    6. Пры адборы настаўнікаў і выкладчыкаў “гнаць у шыю” былых завочнікаў, студэнтаў-троешнікаў, а таксама тых “выкладчыкаў” у якіх адсутнічаюць навуковыя заслугі. Таксама “гнаць у шыю” расейскіх імпэрскіх шавіністых усіх масьцей без разбору з сыстэм адукацыі, навукі й культуры ды дзяржаўнага кіраваньня.
    Паважаныя чытачы. Давайце прадыскутуем ідэю “Акта аб дэкалянізацыі”. Думаю, што ў вас будзе шмат прапаноў.

    • Рэдакцыя кажа:

      Усё выдатна, толькі:
      1. Мы лічым, што пасьля шматлікіх злачынных спробаў (якія мелі месца за некалькі апошніх стагоддзяў, працягваюцца і сёньня) ператварыць беларусаў-літвінаў на “палякаў”, альбо на “рускіх”, мы АБАВЯЗАНЫ ставіць у якасьці мэты – больш ці менш аддаленай – 100%-й беларусізацыі ўсёй сістэмы адукацыі. Пачынаючы ад дзіцячых садкоў і заканчваючы ВНУ ды Акадэмій навук. Гэта тэлебачаньне на 80% адсоткаў можа быць беларусамоўным, з магчымасьцю запаўненьня яшчэ 20% інфармацыйнай прасторы ўкраінскай, летувіскай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай, французскай гішпанскай ды іншымі мовамі.
      2. Па той жа адзначанай вышэй прычыне трэба ставіць задачу, каб Беларуская аўтакефальная хрысьціянская царква (БАХЦ) ня толькі зьявілася ў Беларусі, а стала абсалютна дамінуючай царквой па сваім уплыве сярод усіх хрысьціян.
      3. Яшчэ трэба зьвярнуць увагу на дэмаграфію, эканоміку, экалогію.

      Усе развагі на гэтыя тэмы на сайце запланаваныя…

      • Мікола кажа:

        Рэдакцыя піша пра:

        100%-й беларусізацыі ўсёй сістэмы адукацыі
        ====================
        Нацыянальныя меншасьці – расейцы, палякі, літоўцы, габраі і г.д. маюць права на атрыманьне адукацыі на роднай мове. Гэта іх права, і мы таксама маем патрабаваць ад адпаведных дзяржаў беларускамоўнай адукацыі. Яны таксама маюць права на друкаваньне сваіх СМІ, стварэньне нацыянальных культурных арганізацыяў і пад.

        Але тым ня менш яны таксама павінны вывучыць беларускую мову, літаратуру і гісторыю, прыязна ставіцца да нашай беларускай культуры.

        Мне б вельмі не хацелася, каб супрацьпастаўлялі грамадзянскі і этнічны нацыяналізм. Гэта дзьве складовыя нацыяналізму і ня варта іх процістаўляць. Адна бязь іншая ня можа, паколькі 100%-на “тытульна-нацыянальных” краін няма.

        40% ваяроў Правага сэктару рускамоўныя. Але ня толькі рускамоўныя, але і этнічныя рускія сталі на абарону краіны. Мы помнім хрэстаматыйны прыклад, пра капітана ўкраінскага карабля Емяльяненка (рускі па нацыянальнасці) “Цярнопаль”, які сказаў: “рускія не здаюцца” і адмовіўся здаваць карабель рускім.

        • Рэдакцыя кажа:

          1. “Грамадзянскі нацыяналізм” – тое ж, што і “ледзяны агонь” – абсалютна нерэалістычная бессэнсоўшчына. Яна яўна намоўленая наіўнаму маладому чалавеку ліберастамі ці імперастамі – ворагамі ня толькі нацыяналізму, а любой сапраўднай дэмакратыі ўвогуле. Такая наіўнасьць асабліва небясьпечная ў нашай сітуацыі, калі беларус у роднай Беларусі без цяжкай барацьбы ня мае магчымасьці ні вучыцца на роднай мове, ні чуць яе, ні нават дзецям паказаць (пра ўсе іншыя формы дыскрымінацыі нават ня кажам!). Гэтая беларусафобская сітуацыя працягваецца ў нас чвэрць стагоддзя пры Лу-цы. Да гэтага была: тры чвэрці стагоддзя пры сіяністах-бальшавіках, больш за стагоддзе пры расейскіх імперыялістах, пару стагоддзяў пры польскіх імперыялістах…
          Наш народ зьнішчалі і зьнішчаюць! (У Гародні, нагадаем, сёньня 40 рускіх школ і 1 польская; беларускіх – 0 !!!) Расплюшчыце вочы, Мікола! Так выглядае сапраўднасьць!!! Бо вы, атрымліваецца, прапануеце, каб гэтыя злачынствы працягваліся…
          Таму, выкіньце падобныя думкі з галавы пакуль ня сталі здраднікам уласнага народу. Змагайцеся за зьдзяйсьненьне аб’ектыўных інтарэсаў беларусаў-літвінаў на ўласнай зямлі па поўнай праграме. Калі дасягнем гэтай мэты ў 100%-м аб’ёме, тады праз некалькі стагоддзяў рэгенерацыйнага перыяду (які неабходны пасьля нанесеных нашай нацыі найцяжкіх траўмаў) можа быць і можна будзе (у залежнасьці ад сітуацыі – калі яна будзе ідэальнай) асьцярожна ставіць пытаньні, якія ўзьнялі вы.

          2. Хацелася б ведаць, у якой краіне – Расеі, Польшчы, Ізраілі, Летуве, Латвіі, Украіне, ЗША, Кітаі, Бразіліі, Аргентыне ці дзе-небудзь яшчэ – “рэалізавана права беларусаў-літвінаў атрымліваць адукацыю на роднай мове”. Падкажыце, Мікола, з каго канкрэтна вы ўзялі прыклад, каб лічыць свае думкі хоць трохі адэкватнымі…

          3. Рускамоўнасьць часткі “Правага сектару” ня мае да ўзьнятага пытаньня ніякага дачыненьня. Гэта астаткавы сьлед расейскага імперыяліму ва Ўкраіне – такога ж злачыннага, як і ў нас. Ён паказвае іншае – што вяртаньне да нормы (нават пры 100%-й беларускамоўнасьці адукацыі) будзе патрабаваць часу ў 2-3 пакаленьні. Затым, пасьля завяршэньня гэтага перыяду (50-70 гадоў) пачнецца ўзгаданы перыяд нацыянальнай рэгенерацыі, працягласьцю ў 2-3 стагоддзі (у яго час адукацыя таксама павінна заставацца 100%-ва беларускамоўнай). Таму выказанае вамі меркаваньне можна будзе агалошваць на нашай зямлі, не выглядаючы патэнцыйным здраднікам, толькі праз 300-400 гадоў…

          4. Рускія ва Ўкраіне змагаюцца на баку ўкраінцаў за тое, каб і ім мець сваю нармальную нацыянальную дзяржаву. Яны ведаюць, што ў адваротным выпадку (калі працягнецца існаваньне расейскай імперыі, калі яна будзе перамагаць) гэта можа прывесьці да поўнага вынішчэньня рускага народу… Т.б., на баку Правага сектару змагаюцца рускія нацыяналісты, а не расейскія імперыялісты. Апошнія змагаюцца на супрацьлеглым баку.

      • Мандарын кажа:

        Власть для начала получите. горе луковое.:))

        Белорусизаторы, блин.

  3. Павел Біч кажа:

    Не разумею п.2 каментара Рэдакцыі. Што гэта за царква БАХЦ і чаму яна павінна быць абсалютна дамінуючай па сваім уплыве сярод усіх хрысцьціян? На мой нерелігійный розум пачаць варта з таго каб кожнай хрысцыянскай канфесіі (праваслаўным, каталікам і пратестантам) даць па 1/3 уплыву, а далей хай спаборнічаюць за душы. І як бы у нас яшчэ не запалыхаў іслам?

  4. vitaut kuplievic кажа:

    Дзякую рэдакцыі за апэратыўны адказ. Я многа аб чым перадумаў, перадумаю й напішу!

  5. Siarhiej кажа:

    Дзе тыя кадры, якія могуць ажыццявіць гэтыя пункты? Колькі іх? Хто іх рыхтуе? На якія сродкі?
    …..

  6. Siarhiej кажа:

    Веды ёсць у абмежаванай колькасьці (10-100 людзей), але трэба кадры і сродкі для распаўсюду ведаў. А для ДЗЕЙ патрэбны дзесяткі тысяч прафесійна падрыхтаваных. Падумайце пра БАЛАНС сіл …

  7. Siarhiej кажа:

    Расейцы ачмураныя прапагандай, гарэлкай, … з маніяй велічы будуць цярпець, цярпець, … Актыўныя і цвярозыя з’ехалі ці з’яжджаюць … “Захад” не збіраецца разваліваць Расею, спадзяецца “выхаваць” … Можа толькі кітайцы … Тупік?

  8. Павел Біч кажа:

    Сяргей, як што у цябе ёсць Веды. так падяліся імі з намі. Толькі пералічвай тое, што апазіцыя не рабіла за апошнія 20 гадоў. Гэтае ж пытанне і да Рэдакцыі.

  9. VladIv кажа:

    Слово з расейскай мовы: Неве́жество( Толковый словарь живаго великорусскаго языка (Современная орфография) т. 1) , на маю думку, дае адказы на шмат якія пытаньні, але і само нараджае пытаньні: каму і навошта было так зашыфраваць слова няведаньне?
    Прапаную правесці асабістае апытаньне расейскамоўных беларусаў і не толькі іх ( сам праводзіў незлічона ):
    – “ Что есть в Вашей концепціі слово невежество?” Адказы проста неверагодныя!
    Нажаль, я не лінгвіст і не філолаг. Лічу, што след запрасіть гэтых адмыслоўцаў да нашай справы.

  10. Siarhiej кажа:

    Кошт нафты зараз прыкладна 31 USD за бочку, што адпавядае кошту нафты у 1986 г. (з улікам інфляцыі $). Кошт газу для Эўропы з 2011 г. (за 5 гадоў) зменшыўся ў 1,54 (у паўтара) раза.
    32,5% сусветнай энэргіі забяспечывае нафта, 31% – вугаль, 24% – газ, 6,5% – гідраэлектрастанцыі, 5% – ядерныя станцыі, 1% – ветраныя.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы