nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Яшчэ дзьве “чорныя меткі” хутка паляцяць у Пуціна

8 лютага, 2016 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Украіна-Польшча 1У замежных СМІ (але не расейскіх) анансавана зараджэньне дзьвюх вельмі важных навін, якія могуць істотна паўплываць на хаду глабальных палітычных падзей, асабліва ўнутрырасейскіх. Па сутнасьці, гэта дадатковыя “чорныя меткі”, адрасаваныя Пуціну, хаця ня толькі яму (пра іншыя такія “меткі” мы ўжо пісалі тут: https://nashaziamlia.org/2016/01/27/8287/#more-8287). З-за важнасьці адзначанага было вырашана ўсё апавесьці і нашым чытачам.

 

1.

Найперш пра тое, што адбылося ў Польшчы 4 лютага г.г. і зьвязана з падзеяй 10.04.10 пад старабеларускім Смаленскам.

Але спачатку нагадаем, што тады непасрэдна пасьля авіякатастрофы, у якой загінуў дзеючы прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі й яшчэ 95 прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты, маскалі куражыліся і неафіцыйна распаўсюджвалі: “гэта адбылося з-за таго, што п’яны генерал Бласік не паслухаўся забаронаў расейскіх авіядысьпетчараў і вырашыў пасадзіць самалёт у тумане…”.

Украіна-Польшча 2Афіцыйна ж было рашэньне Расейскага авіяцыйнага камітэту, зманліва названага міжнародным – МАК, пад кіраўніцтвам жонкі Прымакова сп. Анодзінай. У ім уся віна ўскладалася на непадрыхтаваных польскіх лётчыкаў, ціск на іх з боку саноўных пасажыраў самалёту і на… смаленскую бярозу (https://nashaziamlia.org/2012/01/21/4751/).

Пасьля 5 гадоў (!) рассьледваньня польская пракуратура прыйшла да больш “кампраміснай” высновы (http://www.radiopolsha.pl/6/136/Artykul/203063): “У кабіне самалёта знаходзіліся трэція асобы, што забаронена. Пілоты, улічваючы складаныя ўмовы надвор’я і дрэнны стан аэрапорта “Паўночны” пад Смаленскам, павінны былі прызямліцца ў іншым месцы. У сваю чаргу смаленскія дысьпетчары, улічваючы міжнародныя нормы, павінны былі адмовіць у пасадцы”.

Аднак парламенцкая камісія на чале з Антонам Мацэрэвічам, якая ўсе гады пасьля падзеі незалежна рассьледвала авіякатастрофу, катэгарычна адмятала і гэтую кампрамісную для польскіх ліберастаў і расейскіх імперастаў выснову. Спадар Мацэрэвіч і яго паплечнікі назьбіралі безьліч фактаў, якія сьведчылі: на борце прэзідэнцкага самалёта літаральна за секунды да пасадкі адбыўся магутны выбух. І ні смаленскі туман, ні знакамітая “браніраваная” бяроза, ні генерал Бласік, якога, дарэчы, у кабіне не было, ня маюць да трагедыі ні малейшага дачыненьня…

У Польшчы апошнюю пазіцыю доўга падтрымоўвала меншасьць грамадзян (ня верылі!), за межамі Польшчы – увогуле адзінкавыя рэдакцыі. Глабальныя ж мэйнстрымныя СМІ альбо ўпарта маўчалі, альбо распаўсюджвалі… маскоўскую версію падзеі.

Пасьля вяртаньня да ўлады ў Польшчы кансерватараў мы неаднаразова прагназавалі вяртаньне да праблемы 10.04.10. І вось, здаецца, 4.02.2016 г. цягнік зрушыўся…

Украіна-Польшча 3Тут – http://radiopolsha.pl/6/136/Artykul/239370 – чытаем (на фота зьлева Антон Мацэрэвіч – ён цяпер міністар абароны Польшчы. На экране надпіс: “Яны чакаюць праўду… Гэта наш абавязак перад імі”):

“Рашэньнем міністра абароны Польшчы адноўлена рассьледаваньне Смаленскай катастрофы. Створана Смаленская камісія [на справе, падкамісія. – Рэд.], якая зоймецца пошукам прычын здарэньня.

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антон Мацэрэвіч 4 лютага падпісаў дакументы, якія робяць магчымым аднаўленьне рассьледаваньня Смаленскай катастрофы, якая адбылася 10 красавіка 2010 года. Па рашэньні міністра, у рамках Камісіі дзяржаўнай авіяцыі па рассьледаваньні авіякатастроф створана падкамісія, якая правядзе новае рассьледаваньне катастрофы пад Смаленскам.

Выступаючы да падпісаньня дакументаў перад прысутнымі, сярод якіх былі таксама сваякі ахвяр трагічнага здарэньня, міністар абароны адзначыў, што «маштаб Смаленскай катастрофы быў большым чым індывідуальная, нацыянальная і дзяржаўная трагедыя».

«Гэта было зьвязана з тым, як тагачасныя ўлады паставіліся да тых, хто загінуў. Як кпілі над імі, як яны кінулі іх у самы трагічны момант для польскай дзяржавы, як за іх не заступіліся, аддаючы рассьледаваньне і сьледства, зь ім зьвязанае, у чужыя рукі», – падкрэсьліў Мацэрэвіч.

Саму Смаленскую катастрофу міністар абароны Польшчы назваў «самай буйной трагедыяй з часоў Другой сусьветнай вайны ў гісторыі незалежнай польскай дзяржавы». «Трэба таксама адзначыць, што гэта была найбуйнейшая авіякатастрофа ў гісторыі польскай авіяцыі. За адну секунду тады загінулі прадстаўнікі ўсёй дзяржаўнай і нацыянальнай эліты Польшчы. Загінуў прэзідэнт Рэспублікі Польшчы прафесар Лех Качыньскі з жонкай, загінуў апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнаньні. [Загінулі] кіраўнікі ўсіх родаў узброеных сіл, міністры і саноўнікі, адказныя за бясьпеку польскай дзяржавы», – адзначыў Мацэрэвіч.

«Я ўпэўнены, што вынікі рассьледаваньня дапамогуць нам наблізіцца да праўды, перадаць вайсковай пракуратуры матэрыялы і справядліва асудзіць адказных за гэтую страшную трагедыю», – заявіў міністар абароны.

Паводле яго слоў, адноўленае рассьледаваньне «дапаможа вярнуць гонар і годнасьць польскай дзяржаве, якая ў самыя цяжкія хвіліны пакінула сваіх лідараў» [гэта была не дзяржава, а ліберасты пры ўладзе. – Рэд.].

У склад камісіі па рассьледаваньні Смаленскай катастрофы увайшоў 21 чалавек. Яе ўзначаліць інжынер-канструктар Вацлаў Берчыньскі, які лічыў, што прычынай распаду самалёта стаў велізарны ціск усярэдзіне яго кабіны [на справе, выбух адбыўся ў сярэдзіне фюзеляжу; кабіна засталася адносна цэлай – у ёй, верагодна, выжылі нават некаторыя зь лётчыкаў. – Рэд.]. Раней Берчыньскі ўдзельнічаў у працах парламенцкай групы па пытаньнях рассьледаваньня Смаленскай катастрофы”.

(канец цытаты)

Украіна-Польшча 4Давайце ўдакладнім, хто такі В.Берчыньскі (гл. фота зьлева)

Гэта (http://radiopolsha.pl/6/136/Artykul/239259) – дасьведчаны канструктар з аддзела вайскова-касьмічнай кампаніі «Boeing» і NASA, а таксама дарадца Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі й Дэпартаменту абароны ЗША.

У прыватнасьці, сп. Вацлаў прымаў удзел у арганізаваных парламенцкай камісіяй Мацэрэвіча канферэнцыях, прысьвечаных катастрофе. У кастрычніку 2012 года, калі іншыя навукоўцы, якія працавалі ў ёй, заявілі, што, на іх думку, выбух зьяўляецца адзіным лагічным тлумачэньнем Смаленскай катастрофы, Вацлаў Берчыньскі адзначыў, што разбурэньне адбылося ў корпусе – задняя частка самалёта была адарваная з-за высокага ціску, а крыло таксама было пашкоджана ў выніку велізарнага ціску знутры.

У лютым 2013 года інжынер-канструктар зьвярнуў увагу на сарваныя заклёпкі. На яго думку, такое пашкоджаньне мог зрабіць “толькі велізарны ціск знутры самалёта”.

(канец пераказу крыніцы)

Мы ня будзем нават казаць, якія наступствы будзе мець рашэньне новай Смаленскай падкамісіі для палітычных падзей у Польшчы, Расеі й асабіста для Пуціна. Гэта кожны здольны ўявіць сам… Толькі нагадаем: рэшткі польскага прэзідэнцкага Ту-154 разам з “чорнымі скрынямі” па-ранейшаму знаходзяцца ў… Расеі.

 

2.

Празь дзень, 5 лютага г.г., непрыемныя для Пуціна і ўсёй расейскай імперыякратыі навіны прыйшлі зь Кіева (http://www.president.gov.ua/news/zbroya-z-yakoyi-vbivali-majdanivciv-znajdena-dopovid-prezide-36704).

Стала вядома, што тут у сваім палацы прэзідэнт Украіны Пётар Парашэнка прыняў даклад Старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) і Генеральнага пракурора Ўкраіны, у якім гаворыцца пра новыя важныя акалічнасьці ў сьледстве, накіраваным на рассьледаваньне злачынстваў супраць Майдану – нарэшце знойдзена зброя, зь якой забівалі Герояў Майдану!

Украіна-Польшча 5

У час дакладу кіраўнік СБУ Васіль Грыцак паведаміў, што ў ходзе рассьледаваньня матэрыялаў крымінальных вытворчасьцяў, зьвязаных з падзеямі рэвалюцыі Годнасьці 2013-14 гадоў, Службай бясьпекі быў прыняты шэраг аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў, у выніку якіх былі выяўленыя фрагменты 23 адзінак агняпальнай наразной зброі, зь якой стралялі на Майдане. Зброя была пашкоджана механічным спосабам – сьпілаваныя ідэнтыфікацыйныя нумары. Па выніках праведзенай эксьпертызы СБУ ідэнтыфікавана 12 з 23 адзінак зброі.

«Зь вялікай доляй верагоднасьці можна сказаць, што гэта фрагменты 22 аўтаматаў Калашнікава і аднаго кулямёта Калашнікава, акрамя гэтага — адна руля дванаццатага калібра паляўнічай гладкарульнай зброі», – удакладніў Васіль Грыцак. Ён таксама паведаміў, што пасьля атрыманьня высноваў эксьпертызы адпаведныя матэрыялы былі накіраваны ў Генеральную пракуратуру і МУС.

Пераняўшы эстафету ад кіраўніка СБУ, генеральны пракурор Украіны Віктар Шокін адзначыў: «Вынікамі даказана цалкам і беспярэчна, што з гэтай зброі забівалі майданаўцаў». Ён паабяцаў у найбліжэйшы час паведаміць, у якіх канкрэтных выпадках яна выкарыстоўвалася.

Украіна-Польшча 6У сваю чаргу прэзідэнт Украіны падкрэсьліў, што ўсе вінаватыя ў расстрэле майданаўцаў абавязкова павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці, у тым ліку і тыя, хто аддавалі злачынныя загады. Гэтыя матэрыялы «істотна павялічваюць доказную базу для прыцягненьня да адказнасьці канкрэтных службовых асоб, прычым, ня толькі тых, хто забіваў з гэтай зброі ўкраінскіх Герояў, але цяпер мы можам прасачыць і тых, па чыім загадзе гэтая зброя была выдадзена – заказчыкаў і арганізатараў забойстваў, што істотна паляпшае доказную базу», – сказаў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што будзе настойваць, каб Вярхоўная Рада на найбліжэйшай сесіі ўнесла зьмены ў закон аб завочным правасуддзі, каб усе вінаватыя былі пакараныя.

(канец цытаваньня)

Мы добра памятаем тыя гістарычныя падзеі ва Ўкране, якім яшчэ ня споўнілася і двух гадоў.

Мы бачылі, каго, дзе і як забівалі… (гл. фота ніжэй)  А таксама памятаем, што ў інфармацыйнай прасторы Расеі й Беларусі была штучна распаўсюджана “версія”, што гэта “самі бандэраўцы арганізавалі стрэляніну ў сваіх, каб дыскрэдытаваць законнага прэзідэнта Ўкраіны Януковіча і Расею”…

Украіна-Польшча 7

І вось цяпер, верагодна, мы хутка даведаемся, хто на самай справе расстрэльваў Нябесную сотню. І галоўнае – хто загадваў забіваць украінцаў тым забойцам, якія зафіксаваны на фота ніжэй.

Украіна-Польшча 8

Цікава, ці шмат знойдзецца сярод нашых чытачоў тых, хто ня здольны ўявіць наступствы і данай падзеі для Ўкраіны і ня толькі, а таксама такіх, хто сумняецца, што і гэтая ўкраінская нітачка ці апасяродкавана празь Януковіча, ці мінаючы яго прывядзе непасрэдна ў кабінет Пуціна?

Карацей, ляцяць “чорныя меткі”, ляцяць…

 

 

 

4 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Хто на Зямлі гаспадар? Прыклад баланса сіл:
    http://charter97.org/be/news/2016/2/6/190131
    https://ru.wikipedia.org/wiki/Lockheed_Martin_F-35_Lightning_II
    https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1-400

    А вось другая інфа пра гаспадароў “рускага міру”:
    https://putinism.wordpress.com/2016/01/29/roma_tsepov/

  2. Павел Біч кажа:

    Пуцінцы будуць усё адмаўляць. Скаргі на Расею, якія пасылаюць палякі , балты, украінцы і наша апазіцыя Захаду увогуле таму да сракі. Для Захаду Мы Дзікая Еўропа (па выразу Броделя). Так было раней. Але цяпер ёсць надзея што Захад пачне разумець што калі не запыніць Расею ў яе межах, то яны палезе і на Захад. Вельмі вялікая цяга у рускіх панаваць над іншымі і жыць за чужой кошт. Ужо і так сталася так што поў міра корміць Расею, а яна толькі вырабляе зброю і пагражае. усім. Каб пагражаць усім, яна распаўсюджвае думку што ёй усе пагражаюць і яна толькі абараняецца, напрыклад ў той жа Сіріі ад баявікоў ІГ якія потым будуць пагражаць Расеіі. Я б на мейсцы палакаў забараніў пралет расейскай авіацыі над Польшчай, пакуль расейцы не вярнуць парэшткі самалета. Украінцы гэта, здаецца, ужо зрабілі.

  3. Павел Біч кажа:

    Сяргей, пытался открыть по твоей ссылке, вылезло 404. Ты бы хотя б трымя сказамі паведемляў ў чым сутнасць. Няўжо так сільна занятый? Ці з цяжкасцью набіраешь тэкст?. Я так пішу запраста.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы