nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

24 сакавіка, 2016 | 9 каментарыяў

25 сакавікаУсіх шчырых беларусаў-літвінаў віншуем з найвялікім нацыянальным сьвятам 25 Сакавіка — Днём адраджэньня нашай дзяржаўнасьці!

Жадаем посьпехаў у дасягненьнi асабістых і агульнанацыянальных мэт.

 

9 каментарыяў

  1. Licvin кажа:

    ‘’Кодэкс ліцвіна
    Ліцвіны-беларусы павінны карыстацца сваімі гістарычнымі, культурнымі шматвяковымі набыткамі Вялікага Княства Літоўскага. Адтуль ідуць нашы дзяржаўныя вытокі, адтуль мы абпіраемся на шматвяковую спадчыну ВКЛ і павінны мацаваць сваю ўласную дзяржаву ў якой мы сёння гаспадары.
    Услед за богавыбранай старадаўняй нацыяй мы таксама хочам паўтарыць: — Ліцвіны-беларусы! Любіце адзін аднаго, памагайце адзін аднаму! Памагайце адзін аднаму, нават калі гэта не вельмі хочацца!

    1. Еднасьць.
    Наша моц – у еднасьці. У еднасьці вытокі нашых поспехаў, наша выратаванне і росквіт. Шмат народаў загінула, таму што ў іх не было выразнай праграмы дзеяння і пачуцця локця. Шмат народаў загіне па той самай прычыне.
    Еднасьць – гэта мэта, яно таксама і сродак дасягнення мэты. Вось у чым сэнс, вось да чаго трэба імкнуцца. Усё астатняе – вытворнае, яно прыдзе само сабой.
    Памагаючы адзін аднаму, не трэба баяцца выглядаць патрыётамі, не баяцца ўласнага пратэкцыянізма – гэта галоўны рычаг усіх народаў, што дасягнулі поспеху. Мы – краіна монаэтнічная, павінны напоўніцу карыстацца пратэкцыяй для сваіх суродзічаў, што звязаны між сабой кроўнымі вузамі. Эмігранты не з’яўляюцца этнасамі. Да тагож яны маюць свае этнічныя дзяржавы і таму не маюць юрыдычнага права быць у нас уласным этнасам.
    Неабходна шырока яднаць людзей блізкіх па крыві, толькі яны здоляюць забяспечыць нам выжывання і захавання нашай тэрыторыі для нас…” Беларуская палічка” ”Дзень, калі загінуў Апалон” Кастусь Травень

  2. Павел Біч кажа:

    Чыста таўталагічнае тлумачэнне “еднасці”сп. Licvina. Для чаго превазносіцца да небёсаў “еднасць” як што яна з’яўляецца аўтаматычна калі ствараецца Нацыя? Здаецца, постмодерністы зауважалі што ў час гіперреальнасці пачынаецца шалёная вытворчасць другасных паняццяў. Здаецца чалавек кажа нешта новае. А як прыглядзішься, то акажацца што гэта Новае даўно вядомае. А з астанімі думкамі сп. Літвіна, я згоден.

  3. Licvin кажа:

    Учора прыйшоў на Бангалор, а там ні міліцыі, ні загародак. Падзівіўся, чакаў мабыць з гадзіну. Потым паехаў па Сурганава, каля ”Рыгі” вылез, убачыў кучку моладзі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Даведаўся, што ”деманклуб” вырашыў далей не ісьці з дэманстрацыяй…
    Дарэчы на тым жа мітынгу адна кабета мне пераказала словы аднага рускага тутэйшага ”казачка”. — ”Мы, рускія, у Беларусі імкнёмся на любую, нават самую маленькую кіруючаю пасаду паставіць свайго, рускага чалавека….”

    Для Паўла працяг ”Кодэкса Ліцвіна”.
    ” 2.Кадры.
    Фармаванне ўласных нацыянальных кадраў – гэта святая святых. Кадры вырашаюць усё! Кадры сёння – гэта наша заўтра! Кожная школа, коледж, кафедра, універсітэт павінны стаць майстэрняй для нашых нацыянальных кадраў.
    Трэба рыхтаваць беларускую моладзь прыняць эстафету пакаленняў. Кожны раз, калі з сцэны сыходзіць старэйшае пакаленне, на яго зьмену павінна паўставаць моцная кагорта падрыхтаваных і акрэплых маладых беларусаў. Дзеля гэтага неабходна, як мага раней рыхтаваць на кіруючыя пасады маладых беларусоў, выкарыстоўваць іх спеласьць і талент. Нават, калі гэта і не так, яны выспеюць на пасадзе. Хто ва ўладзе — у таго і праўда..
    Мы моцна спазніліся, але мы захаваліся. Мы павінны перадаць сваім дзецям значна больш, чым мы атрымалі ад сваіх бацькоў, а яны, захаваўшы і памножыўшы атрыманае, перададуць яго ў сваю чаргу нашчадкам. У пераемнасьці пакаленяй – заўсёды наша сіла, наша стабільнасьць, наша неўміручасьць.
    Сьвет бязлітасны, у ім няма месца для філантропіі. Кожны народ – каваль свайго шчасьця. Не наша справа клапаціцца аб кадрах іншых народаў. Калі яны не думаюць пра сябе, чаму мы павінны клапаціцца аб іх? Не трэба браць прыклад з народаў, што жывуць сузіральна, спадзяюцца на авось, б’юць у шаманскія бубны, агучваюць свае дасягненні, а на справе прафукваюць свае магчымасьці. Не трэба чакаць літасьці ад некага, ад гістарычнага часу – трэба самім браць сваё жыццё ў свае рукі.
    Шмат хто з амбітных народаў не здольны глыбока думаць, асэнсоўвываць і рабіць глыбокія абагульненні. Яны занадта катэгарычны, амбіцыёзныя, схільныя да павярхоўнасьці і канкрэтыкі, яны не здольны звязаць факты ў іх паслядоўнасьці, у іх сувязях, не здольны думаць, абагульняць і абстрагіраваць. Для іх кожны выпадак – толькі выпадак, як бы часта ён з ім не сустракаўся. Таму яны так часта паўтараюць адныя і тыя ж памылкі.
    Мы, беларусы, павінны ад амбітных недарэкаў трымаць адлегласьць, не гаворачы ім аб гэтым.”

  4. Мандарын кажа:

    Трэба рыхтаваць беларускую моладзь прыняць эстафету пакаленняў.”

    Як рыхтаваць?

    “Мы павінны перадаць сваім дзецям значна больш, чым мы атрымалі ад сваіх бацькоў,”

    ЧТО передавать?

    Надеюсь русскоязычных белорусов расстреливать не будут?:))

  5. Licvin кажа:

    ”3. Наш сродак дасягнення большага.
    Наша гледзішча ў зыходным палажэнні павінна быць супрацілеглай таму, якому нас да гэтага навучалі. Нам казалі: “Лепш быть бедным і здоровым, чым богатым і хворым”. Мы павінны казаць : ”Лепш быць здаровым і багатым, чым бедным і хворым”’
    Нам унушалі: “Перамагчы ці памерці.” Нашым дэвізам павінны быць: ”Перамогі дзеля жыцця, а жыццё дзеля перамог.” Бо навошта перамогі, калі няма жыцця? Гаркату параз трэба перачакаць, пераламаць неспрыяльныя варункі — усё прыдзе да тых, хто ўмея чакаць і змагацца.
    Усё, што ведаюць і ўмеюць іншыя, павінны ўмець і ведаць мы. Усё, што мы маем сёння – гэта наш сродак дасягнення большага. Наша – гэта тэстамент Пана Бога нам.
    Нашы вялікія суседзі ўпартыя, але не валодаюць патрэбнай настойлівасцю ў дасягненні мэты. Усе праблемы яны імкнуцца вырашыць адразу. Яны ахвяруюць малым дзеля вялікай рашаючай задачу перамогі. Але такія перамогі альбо не прыходзяць зусім, ці перамагаючы, яны ўрэшце вынікам атрымліваюць разбураны дзяржаўны дом.
    Мы павінны спаведываць тактыку малых перамог, хаця і не супраць вялікіх. Малая перамога – таксама перамога!
    Нашы вялікія суседзі любяць, але фактычна не ўмеюць кіраваць, а таксама падпарадкоўвацца. Таму іхнія кіраўнікі не адчуваюць натуральнай для габрэяў, армян, ангельцаў, мусульман… пастаянай і пазітыўнай падтрымкі з боку электарата. Не любіць і нават ненавідзець сваіх кіраўнікоў – гэта генетычная рыса прасцякоў-гояў, у той ці іншай ступені яна навязана і нашым людзям. Пэўныя сілы ўзбуджаюць і падаграваюць зайздрасьць між нашымі людзьмі, самі заўсёды займаюць пазіцыю ”арбітраў”. Робіцца гэта добразычліва, непрыкметна і тонка.
    Сучасныя постсавецкія людзі, даверлівыя і недальнабачныя, не ўмеюць жыць і не ўмеюць ставіць задачы. Пэўныя ”добразычліўцы” ставяць перад імі эфемерныя мэты, а прасцякі імкнуцца іх вырашаць.
    Няўменне і нежаданне прыстасоўвацца і мяняць свае паводзіны ў залежнасьці ад сытуацыі, адсутнасьць гнуткага розуму прасцякі вызначаюць як ”быць самім сабой”, ”прынцыповасьцью”. Але гэта не павінна кранаць ліцвінаў-беларусаў, гэта чужы для нас шлях.
    Прасцякі абмежаваны ў сваіх магчымасцях і таму ставяць межы ўсяму. Але мы ведаем і таму гаворым: ” Магчымасьці чалавека бязмежны, таму ён і павінен паводзіць сябе суадносна варункам і абставінам!”
    Помніце аб абмежаваннях, якія ставяць перад сабой дагматы-прасцякі, іх мыслярства заскарузла, дагматызавана і прымітыўна, хаця і амбіцыёзна. Яны не здольны выйсьці за межы гэтага мыслення, бо іхняя сутнасьць у гэткім спосабе існавання. У гэтым іх няшчасьце, у гэтым наша перавага. Мы павінны вярнуцца да сваіх вытокаў, да сваіх генетычных здольнасьцяў, да матэматычных і паэтычных талентаў, што хаваюцца ў нашай ліцвінскай генэтыцы.”

  6. Павел Біч кажа:

    Я прапанаваў Некляеву ў каменте на яго артыкул где ён піша як ён ненавідзець рускамоўных, паглядзець на сябе і іншых цалкам па іншаму. Цяпер такіе як Некляеў апранутые ў белую і пушыстую скуру пакутнікаў за святую справу Бурачка (каб не памерці без мовы), а тыя хто не пагаджаецца размаўляць на б.мове апранутые ў чорную вочью скуру тых хто хоча каб мы памерлі. Прапанаваў змяніць скуры. Некляевы і іншые адраджэнцы зацята піхаюць нам назву белые рускіе разам з мовай, а тыя іншые так не хочуць быць белымі рускімі, што нават адмаўляюцца размаўляць на мове якая запецкана гэтай прыніжальнай, халопскай праваслаўнапапоўскай назвай – беларусцы. Натуральна што гэты культурніцкі разлом. І прыхільнікі кожнага лагеря як сапраўдные ворагі мажуць адзін аднаго чорнай фабрай. Але гэта ужо мастацтва і браць яго да увагі не варта. Натуральна што варожасць месціцца на падсвядомым узроўне і большасць ваўкоў не зможа патлумачыць сваю нелюбовь да роднай мовы. А любовь да мовы авечкі тлумачаць праз выраз Багушэвіча. Мой вывад- як што выкінуць на сметнік назву беларус і ўзяць замест яе нешта годнае і ганарлівае нават такіе воўкі як Мандарын заразмаўляюць на роднай мове. Як што гэта не спрацуе прыйдзецца углубляцца ў такую сферу падсвядомасці як Вера,, а калі і гэта не спрацуе то пераходзіць ужо да генаў. Тут мяркую нам можа шмат падсказаць Мурашка. А вызначыць гены, кажуць, проста – нешта там памазаць у роце, дастаць слюну і можна вызначыць хто у нас жыве 1000 гадоў, а хто прыехаў да нас пасля 1945 г. Неверагодна? А хто гадоў 10 таму мог паверыць што між краінамі пачнуць будаваць сцены, каб не пусціць да сябе чужакоў а ненавідзець пачнуць адзін аднаго рускіе і украінцы. (без Госдэпа ЗША).

  7. Licvin кажа:

    ”Кодэкс Ліцвіна”
    ”4. Уласныя ідэі і гіпотэзы, тэорыі і накірункі.
    Разам з тым трэба ўвесь час помніць, што мы жывём у свеце, дзе існуюць магутныя і разумныя нацыі, якія карыстаюцца іншай, чужой для нас маралью, якія здольныя на такія словы і дзеянні, на якія мы не здольныя.
    Яны аб’ядналіся ў ”сусветную закулісу”, гавораць і дзейнічаюць упэўнена, напорыста і агрэсіўна, шальмуючы і бянтэжычы тых хто не падрыхтаваны, каб ім супрацьстаяць. Яны ствараюць шмат шуму, слоўнай мішуры, самарэкламы, выказваюць шмат навукападобнага і незразумелага. Ствараюць тэорыі, гіпотэзы, накірункі, школы, метады рэальныя і нерэальныя: чым больш экстравагантнага, тым лепш, лічаць яны.
    Іх не хвалюе, што іхнія тэорыі і гіпотэзы, школы і накірункі нікому не патрэбны, што заўтра пра іх забудуцца. ”Сусветная закуліса” лічыць, што прыдзе новы дзень і прыдуць новыя ідэі. У гэтым выяўляецца моц іхняга духа, іхняе самасьцверджанне, іхняе дасканаласьць. Яны лічаць, што прасцякі аплоцяць іхнія векселя. Яны загружаюць нашы галовы сваімі ідэямі, прымушаюць шукаць рацыянальнае зерня ў сваіх тэорыях. А назаўтра яны падкідываюць новую ежу для наіўных і шчырых мысляроў.
    Беларусы могуць і павінны самі прапановываць свету свае ідэі і гіпотэзы, тэорыі і накірункі, але яны павінны адрознівацца, ад навукападобнай лабуды ”залатога міліярда” — істыннай навуковасьцю, карыснасьцю і практычным зместам для чалавецтва. Нам трэба ўвесь час помніць, што разумнае чалавецтва заўсёды на баку пазітыўных творцаў, тых хто не
    разбурае планету, а захоўвае і ўзбагачае чалавецтва. У нашых вытоках, у Статуце ВКЛ, шмат можна знайсьці карыснага і каштоўнага не толькі для Еўропы, але і для ўсёй зямной цывілізацыіі.
    Нашым прарокам і апосталам павінен стаць еўрапейскі мысляр-філосаф Мікола Крукоўскі . Ягоныя філасофскія кніжкі павінны вучыць і натхняць нашых палітыкаў, навукоўцаў, выкладчыкаў, усю разумовую эліту народа сучаснаму разуменню гістарычнай эпохі. Мы не павінны прамінуць магчымасць выкарыстаць ягоныя філасофскія здабыткі на карысьць нашай нацыі і нашай краіны. Толькі той народ, краіна, чалавек дасягае росквіту ў якіх ‘’узнёслае’’ знаходзіцца ў гарманічнай еднасьці з ‘’рэальным’’ і ‘’матэрыяльным’’, сцьвярджае наш філосаф-геній. І таму мы ўжо сёння павінны ўзбагачаць духоўнасьцю і ўзнёсласьцю нашу нацыянальную і дзяржаўную свядомасьць каб скіраваць свой шлях да будучага росквіту краіны. .
    Каб супрацьстаяць круцялям-лібералам патрэбна мець свае цвёрдыя і непахісныя перакананні. Але не тыя замшэлыя лжэідэі кшталту ”Наша мэта – барацьба з камунізмам”. Камунізм ужо стаў прывідам і таму няхай змагаецца з ім той хто яго стварыў. Не справа беларусаў змагацца з чужымі прывідамі.
    Адным з важнейшых правіл ліцвінаў-беларусаў павінна быць абарона і заступніцтва за кожнага нашага чалавека перад тымі сіламі, што на яго абрынуліся. Чужыя круцялі-элоі ў першую чаргу накідываюцца на нашых таленавітых, адметных, Лідэраў, Правадыроў. Той хто падвяргаецца шэльмаванню, з’яўляецца самым небяспечным для іх панавання.
    Мы, беларусы, павінны разглядаць усе з’явы і падзеі праз прызму нашых інтарэсаў, кожнае дзеянне павінна аналізавацца з пункту гледжання шкоды ці карысьці, якое яно нясе нашаму народу, дзяржаве і ліцвіну-беларусу. Інфармацыя — гэта святая святых! Кожны беларус павінен інфармаваць адзін аднаго аб усім, што прыносіць нам шкоду ці карысьць.”

  8. Павел Біч кажа:

    Licvin напісаў вельмі шмат і па кожнаму яго сказу можна спрачацца. Падобнае на тое як толькі пабачыўшы жанчыну са спіны можна ужо знаць ці спадабаецца табе яна калі ты убачышь яе спереді і ў твар, так і з вучэннямі і ідэалогіямі.. Шчыра прызанюся. што я не чытаў Крукоўскага, але тое што пабачыў з яго “спіны” падсказала мне што яго філасофія гэта запаздалая спроба абаснаваць нацыяналізм, які у нас беларусаў быў знішчаны болей чым у любога народа Расеі. Яго ж абаснаваць рацыянальна немагчыма, таму што чым глыбей ты будешь ў яго залазіць тым далей ты будзешь ад рацыянальнага. Наперад пачнуць вылазіць кліматычные умовы жыцця людзей. краявіды сярод якіх яны жывуць. ежа якую яны спажываюць, мова, якой гавараць і так да безконца. Ну якая тут можа быць тэорыя? Таму самые сучасные філосафы за тэму нацыянальнага не беруцца. А сацыёлагі, пісьменнікі, паэты і наагул людзі ужо несільнага інтэлекта пры тлумачэння нацыянальнага выкарыстоўваюць рэлігійные терміны кшталту душа, кровь. глеба, дух, вагонь і т.п. Для меня вершыняй нацыянальнага ёсць выраз Р. Рорті:” Спадзеванне, што прыніжэнне Адных Іншымі толькі з-за іх непадабенства калісьці атамре, можна успрымаць толькі ў іранічным кантэксте.
    Ліцвін, піша што інфармацыя – гэта святая святых. Інфармацыі зашмат, і пытанне як людзі выбіраюць якой інфармацыі верыць, а якой нават не цікавіцца. Мне Крукоўскі здаецца мысляром пазамінулага часу, і таму я ім не цікаўлюся. Ён неагегельянец; так я яго вызначыў па аднаму яго артыкулу ў сборнічку. Прадбачу што рана ці позна ў канцы яго філасофіі з’явіцца абсалют, ці ў форме абсалютнай ідэі, ці Бога. Для Ліцвіна гэта абразліва. І што нам рабіць пасля гэтага факта?
    Той жа устареўшы Гегель казаў:”істіна намерення ёсць справа.” Так скажаце нам сп. Ліцвін што апазіцыі трэба рабіць каб ажывіць наш народ, які ужо знаходзіцца ў напалову ў мёртвам стане. Тое што ты прапануешь ужо не успрымецца нашым челавекам. Цяпер челавек успрымае толькі тое што яго можа сільна узрушыць, напрыклад прывід вайны, або кліматычнай катастрофы, або змены назвы краіна і народа, або прылёта НЛО. Голада ужо не будзе. Жабракам будуць раздаваць бракованые прадукты. Іх ў Свеце усё боле і болей.

  9. Licvin кажа:

    ”Кодэкс Ліцвіна”
    ”5.Наша мэта.
    Наша мэта – утрымаць сваю жыццёвую тэрыторыю ў нашых руках. Узяць у свае беларускія рукі сродкі інфармацыі і прапаганды: друк, радыё, тэлебачанне, кіно, інтэрнэт. Вакол любога важкага пытання мы павінны фармаваць грамадскае меркаванне з улікам нашых нацыянальных патрэб. Любые дзейства павінны мы самі ўзначаліць, каб потым весьці яго ў карысным для нашага народа накірунку.
    Наша эліта за больш чым 200 год каланіяльнага існавання затоптана, вывезена, фізічна знішчана, і таму нам трэба ствараць сваю эліту спачатку.
    Вучыцца быць лідэрамі ўсюды, імкнуцца заўсёды быць першымі! Выхоўваць ў сябе кіруючы характар штохвіліна, кожны дзень, нават у драбнотах штодзёнага жыцця. Заўсёды імкнуцца дамінаваць, усюды мы павінны выглядаць пераканаўча і пазітыўна.
    У любым калектыве беларус павінен браць кіраўніцтва ў свае рукі і кіраваць у інтарэсах свайго народа. Адміністратыўныя і творчая частка вытворчага працэса павінна ажыцяўляць свядомая частка ліцвінаў-беларусаў.

    6. Умацавання сваёй гістарычнай спадчына – важнейшая наша задача.
    Беларус павінен заўсёды помніць, што ахова і ўмацавання сваёй гістарычнай спадчына – гэта важнейшая наша задача. Народ без гісторыі, як дзіця без бацькоў і з яго можна ляпіць усё, што патрэбна чужынцам, якія імкнуцца навязаць нашаму насельніцтву сваё светаўспрыманне, свае ўзоры думак.
    Помнікі нашай старыны – гэта выдатны тэст на праверку тых хто хоча прымазацца да нас, нашага беларускага руху. Патрыёт, наш чалавек будзе дзейнічаць стваральна, пазітыўна, не наш будзе прыязна ўсміхацца, абяцаць, пісаць планы, і нічога не зробіць, альбо зробіць з шкодай…
    Спачатку яны, ”элоі-лібералы”, пазбаўляюць народ гісторыі і традыцый, а затым імкнуцца фармаваць ужо насельніцтва па сваіх шаблонах і лекалах.”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы