nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Спыніць разгон рэактара ядзернай вайны

31 сакавіка, 2016 | Каментары (1)

ПіянткоўскіКалі я ў 2014 г. у Кіеве казаў пра небясьпеку ядзернага ўдару па Еўропе з боку Расеі (гл. https://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/#more-7801), некалькі ўкраінцаў казалі: “ну, ён і папужаў…”. Што перакладалася як “ну, і нафантазіраваў…” (удакладню, у той час адкрытага ядзернага шантажу з вуснаў афіцыйных прадстаўнікоў расейскай імперыякратыі яшчэ не гучала, а прапагандэма “рускі мір” толькі  зараджалася). Я адказваў: “я вас не пужаў, а апісаў будучыню, якая нас усіх чакае, калі мы будзем заставацца такімі ж пасіўнымі ды неарганізаванымі, як цяпер, замест таго, каб дзейнічаць разам і эфектыўна”. Сёньня я выстаўляю артыкул паважанага расейскага палітычнага аналітыка Андрэя Піянткоўскага (гл. фота). Матэрыял суперважкі стратэгічнай важнасьцю ўзьнятых пытаньняў і выказаных прапаноў. Ён добра падмацоўвае адну з думак з папярэдняга матэрыяла пра гістарычна новую геапалітычную рэчаіснасьць вакол Беларусі. Акрамя таго, цяпер ужо ніхто ня скажа, што ядзерная пагроза Еўропе з боку “Расеі” – гэта “пустыя фантазіі”. Артыкул узяты адсюль (http://www.kasparov.ru/material.php?id=56F97F7068C43), нязначна адрэдагаваны і скарочаны; ілюстрыцыі, акрамя першай, рэдакцыйныя.

Алесь Астроўскі.

 

 

ДАКТРЫНА ПАТРУШАВА альбо ЯДЗЕРНАЕ СТРЫМЛІВАНЬНЕ Ў ЭПОХУ КРЫМ-ПУЦ-ЫНА ПАВІННА БЫЦЬ ПЕРСАНАЛЬНЫМ

 

The risk of confrontation with the use of nuclear weapons in Europe

is higher than at any time since the 1980’s”

Igar Ivanow – Russian foreign minister (1998-2004), Brussels, 18.03.2016.

 

1.

Піянткоўскі 1аСамым заўзятым ядзерным маньякам сярод крамлёўскіх правадыроў зьяўляецца арганізатар “вучэньняў у Разані” (http://2001.novayagazeta.ru/nomer/2001/61n/n61n-s04.shtml) сакратар Рады бясьпекі РФ Мікалай Патрушаў (гл. фота). 14 кастрычніка 2014 года ў сваім інтэрвю расейскім СМІ ён выхваляўся (http://www.newsru.com/russia/22oct2009/patrushev.html), што ў новай расейскай ваеннай дактрыне, якая распрацоўваецца пад яго куратарствам, цяпер прадугледжваецца магчымасьць нанясеньня нашымі Ўзброенымі сіламі прэвентыўнага ядзернага ўдару ў рэгіянальных і нават лакальных канфліктах.

Група эксьпертаў, уключаючы вашага пакорлівага слугу, накіравала тады ў інстанцыю, адказную за канчатковую рэдакцыю новай дактрыны, адпаведны ліст. Вось вытрымка зь яго: “Увядзеньне ў дактрыну нацыянальнай бясьпекі Расеі палажэньня аб магчымасьці выкарыстаньня ядзернай зброі ў рэгіянальных і лакальных канфліктах вяртае нас на край бездані, ад якой Кэнэдзі ды Хрушчоў адступілі ў 1962 годзе. Гэта стане пачаткам новага туру гонкі ядзерных узбраеньняў, зробіць нашу краіну ў вачах усяго сьвету патэнцыйным агрэсарам, падпальшчыкам вайны і ядзерным шантажыстам. Палітычныя наступствы такога кроку могуць апынуцца драматычнымі для нашай краіны”.

Прэзідэнт Пуцін 26 сьнежня 2014 года зацьвердзіў рэдакцыю ваеннай дактрыны РФ (http://rg.ru/2014/12/30/doktrina-dok.html), у якой бязь зьмен была паўторана ранейшая фармулёўка пра ўжываньне РФ ядзернай зброі. Здавалася б, разумная кропка гледжаньня перамагла. Нічога падобнага! Увесь 2015 год прайшоў як парад перамогі “дактрыны Патрушава”. Адкрыты ядзерны шантаж стаў адным з цэнтральных інструментаў расейскай вонкавай палітыкі.

Шантаж быў шматузроўневы, разгалінаваны, крэатыўны. Задзейнічаны ў ім быў, перш за ўсё, сам Пуцін, натхнёны, мабыць, посьпехам Кім Чэн Ына – нашчадкавага ядзернага шантажыста, які заманаў Захад ўсяго толькі адным сваім вядром ядзерных памыяў. Яму асіставаў хор выканаўцаў ад радыёактыўна попельнага Дзьмітрыя Кісялёва да Ўладзіміра Жырыноўскага, які абрынуў на Стамбул воды Басфора; ад дырэктара Маскоўскага Цэнтра Карнэгі Дзьмітрыя Трэніна, які лісьліва папярэджваў заходніх калегаў, што ў адказ на крокі Захаду Russians прыменяць тактычную ядзерную зброю, да непараўнальнай сп-ні Семяновіч зь яе ўнікальнымі Іскандэрамі.

Піянткоўскі 2Калі кіраўнік ядзернай дзяржавы дэманстратыўна падкрэсьлівае сваю гатовасьць выкарыстоўваць ядзерную зброю для вырашэньня нейкай лакальнай геапалітычнай задачы (а менавіта гэтаму служылі крымскія кінаўспаміны Пуціна – http://tv-news-online.com/kryim-put-na-rodinu-film-andreya-kondrashova-2015/), то магчымы два тлумачэньні такіх паводзін.

Першае – ён фанатык, які сапраўды гатовы зьнішчыць мільёны людзей і загінуць самому ў выніку ўдару ў адказ разам зь мільёнамі сваіх суайчыньнікаў. Для нас, рускіх – як ён казаў – “на миру и смерть красна”.

А другі варыянт, у нашым выпадку значна больш блізкі да ісьціны, – авантурны гулец не без вар’яцінкі, але ні ў якім разе не шахід.

Ядзерны шантажыст – гэта тэрарыст, які не зьбіраецца паміраць. Шантажыст пагражае ўжыць ядзерную зброю, разьлічваючы, што іншы бок, які нават валодае ня меншым арсеналам ядзернай зброі, жахнецца персьпектыве гібелі мільёнаў людзей, саступіць у канкрэтным канфлікце і заплаціць яму патрабаваную палітычную цану.

У любым выпадку гэта абсалютна неадказныя паводзіны, якія сьведчаць аб дэвіянтнай сьвядомасьці персанажа. Такі чалавек у аднакрокавай дасяжнасьці ядзернай кнопкі вельмі небясьпечны і для сваёй краіны, і для ўсяго чалавецтва. Між тым, падобны шантаж, верагодна, становіцца для Пуціна, як і для Кім Чэн Ына, усё больш звыклым стылем паводзін.

Зьяўленьне на сусьветнай арэне падобных персанажаў прымушае перагледзець шэраг устойлівых палажэньняў ядзернай стратэгіі.

Больш за паўстагоддзя лічылася само сабой зразумелым, што ў сьферы ядзерных узбраеньняў СССР (Расія) і ЗША знаходзяцца ў рамках дактрыны ўзаемнага гарантаванага зьнішчэньня (УГЗ). Поўнамаштабная ядзерная вайна прывяла б да агульнай гібелі й таму выключалася. Больш за тое, наяўнасьць ядзернай зброі прадухіляла і канвэнцыйную вайну паміж двума супер’ядзерными дзяржавамі. Прэзідэнты і генеральныя сакратары выдатна памяталі досьвед 1962 года і нават у вельмі вострых палітычных канфліктах паводзілі сябе даволі стрымана, разумеючы, што ваенная эскалацыя можа прывесьці іх на парог ядзернага сутыкненьня.

Савецкі Саюз валодаў канвэнцыйнай перавагай на еўрапейскім патэнцыйным ТВД, але наяўнасьць у Захада ядзернай зброі стрымлівала яго ад спакусы выкарыстаць гэтую перавагу. Тым больш, што афіцыйная ваенная дактрына НАТА апантана папярэджвала, што ў выпадку маштабнага савецкага наступу да Ла-Манша НАТА гатова будзе прымяніць тактычную ядзерную зброю.

Фармулёўка з афіцыйнай расейскай ваеннай дактрыны зьяўлялася люстраным адбіткам натаўскай часоў халоднай вайны. Што цалкам натуральна. Цяпер ужо Расея патэнцыйна можа сутыкнуцца на шэрагу кірункаў з пераўзыходзячай канвэнцыйнай ваеннай пагрозай. І яна канцэптуальна парыруе яе, пакідаючы за сабой права спыніць агрэсію ядзернай зброяй.

Зьвярніце ўвагу – у абодвух выпадках (НАТА ў гады халоднай вайны, Расея сёньня) факт наяўнасьці ядзернай зброі й пагроза яе прымяненьня больш слабым на канвенцыйным узроўні бокам мае стабілізуючую ролю, прадухіляе патэнцыйную агрэсію. Гэта ядзерныя шахматы, якія ўтрымлівалі мір паміж буйнымі дзяржавамі на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Так было, пакуль не зьявіўся новы гулец, які скінуў шахматную дошку, якая гарантавана забясьпечвала ваенную бясьпеку Расеі, і які прапанаваў Захаду пагуляць у галавакружны ядзерны покер.

Піянткоўскі 3У сваёй знакамітай крымскай (Судэцкай) прамове Пуцін увасобіў цьмяныя калектыўныя геапалітычныя комплексы і фантазмы расейскай палітычнай “эліты” у выразныя канцэпты: “разьяднаная нацыя”, “зьбіраньне спрадвечных земляў”, “Рускі Сьвет”  (https://www.youtube.com/watch?v=dEXPXj3xvWY).

Так быў сфармуляваны парадак дня 4-й сусьветнай вайны. І гэта не парадак дня для захаваньня статус-кво. Нават самая сьціплая практычная рэалізацыя амбітнай ідэі зьбіраньня “спрадвечных рускіх земляў” запатрабуе зьмены дзяржаўных межаў па меншай меры дзьвюх краін членаў НАТА – Латвіі й Эстоніі.

2.

Ні адна дзяржава, ні адзін рэжым ня пойдуць на вайну цьвёрда перакананымі, што яны яе прайграюць. У правадыра і ў яго Генеральнага Штаба павінна быць у галаве нейкая стратэгічная задума, рэалізацыя якой у іх уяўленьні прывядзе да Перамогі. Паспрабуем у гэтай задуме разабрацца.

Такім чынам, якія ж інструманты акрамя сваёй знакамітай “духоўнасьці” магло б задзейнічаць [кіраўніцтва РФ] для пасьпяховай канфрантацыі з блокам НАТА і анэксіі тэрыторый уваходзячых у яго дзяржаў [з улікам таго, што РФ] у разы саступае НАТА па эканамічным разьвіцці, навукова-тэхналагічным узроўні, патэнцыялы канвенцыйных узброеных сілаў?

Пуцінская хунта зрабіла “адкрыцьцё” ў галіне ядзернай стратэгіі. Дактрына ўзаемнага гарантаванага зьнішчэньня не ўніверсальная. Нават больш слабы як на канвэнцыйным, так і на ядзерным узроўні бок, арыентаваны на зьмяненьне існуючага статус-кво – калі ён валодае пераўзыходнай палітычнай воляй да такой зьмены, абсалютнай абыякавасьцю да каштоўнасьці чалавечых жыцьцяў (сваіх і чужых грамадзян) і значнай доляй крымінальнага авантурызму – здольны дамагчыся сур’ёзных зьнешнепалітычных вынікаў усяго толькі пагрозай прымяненьня або вельмі абмежаваным ужываньнем ядзернай зброі [пры ўмове, што супернік – як цяпер Захад – знаходзіцца ў маральна дэградаваным стане. – Рэд.]. Бо ядзерная стратэгія – гэта не сухі матэматычны аналіз сцэнароў абмену ўдарамі, а шмат у чым драматычны псіхалагічны паядынак.

Пуцінскі парадак дня 4-й сусьветнай вайны не ставіць сваёй мэтай зьнішчэньне ненавісных ЗША [пакуль. – Рэд.], што сапраўды можна было б дасягнуць сёньня толькі коштам ўзаемнага самагубства ў ходзе поўнамаштабнай ядзернай вайны. Гэты парадак дня пакуль значна сьціплей: максімальнае пашырэньне Рускага Сьвету, распад блоку НАТА, дыскрэдытацыя і прыніжэньне ЗША як гаранта бясьпекі Захаду. У цэлым, гэта рэванш за паражэньне СССР у трэцяй (халоднай) сусьветнай вайне, гэтак жа, як Другая сусьветная вайна была для Нямеччыны спробай рэваншу за паразу ў Першай. Атрымліваецца стогадовая еўрапейская вайна ў чатырох актах з эпілогам.

Адразу ж пасьля знакамітай прамовы “добрага Гітлера” [Пуціна] я прапанаваў эксьпертнай супольнасьці адзін магчымы сцэнар часоў 4-й сусьветнай вайны, які стаў шырока абмяркоўвацца: У плане рэалізацыі духаўздымнай канцэпцыі зьбіраньня спрадвечных рускіх земляў пасіянарныя рускамоўныя жыхары Нарвы (Эстонія), якія валодаюць “унікальным генетычным кодам”, але даведзены да адчаю, праводзяць рэферэндум аб далучэньні да Рускага Сьвету. Для арганізацыі іх свабоднага волевыяўленьня на тэрыторыю Эстоніі накіроўваюцца “для правядзеньня свайго адпачынку” узброеныя да зубоў ветлівыя зялёныя чалавечкі, якія дзелавіта расстаўляюць новыя памежныя слупы. Якія будуць у гэтай сітуацыі дзеяньні агрэсіўнага блока НАТО?

Згодна з ключавым 5-м артыкулам статута гэтай арганізацыі, усе яго Дзяржавы-сябры павінны будуць аказаць Эстоніі неадкладную ваенную падтрымку.

Адмова саюзьнікаў Эстоніі выканаць свае абавязальніцтвы стане падзеяй эпахальнага гістарычнага значэньня: яна будзе азначаць канец НАТА, канец ЗША як сусьветнай дзяржавы ды гаранта бясьпекі Захаду і поўнае палітычнае дамінаваньне пуцінскай Расеі на ўсім еўрапейскім кантыненце.

І тым ня менш, адказ на пытаньне – ці будзе NATА абараняць Эстонію ў выпадку спробы яе суседскага згвалтаваньня супер’ядзернай дзяржавай – зусім не відавочны. Тым больш, калі Пуцін заявіць, што ў выпадку пагрозы “новым сьвятым межам” Рускага Сьвету з боку пераўзыходных канвенцыянальных сілаў НАТА ён будзе вымушаны адказаць вельмі абмежаваным ядзерным ударам – зьнішчыць, напрыклад, дзьве еўрапейскія сталіцы [ну, што, гэта былі фантазіі?! – Рэд.].

І пастаўце цяпер сябе на месца лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Барака Абамы. Ён застаўся адзіны, хто неяк можа ўмяшацца ў канфлікт, які так нечакана абвастрыўся вакол нікому ў Амерыцы невядомага, ды прападзі ён пропадам, гарадка Narva. А ўся еўрапейская і ўся амерыканская “прагрэсіўная грамадскасьць” будзе дружна абурацца, як і 75 гадоў таму: “Не! Не! Мы ня хочам паміраць за Данцыг (Нарву)! Эстонскі крызіс ня мае ваеннага рашэньня. Неабходна тэрмінова паслаць на лінію падзелу паміж ветлівымі зялёнымі чалавечкамі ды Арміяй абароны Эстоніі місію АБСЕ на чале са спрактыкаванай у падобных справах спадарыняй Тальявіні“.

Пуцін даўно назірае за сваімі заходнімі партнёрамі й глыбока пагарджае імі. А як жа яшчэ ставіцца да іх, калі канцлеры і прэм’еры вялікай Еўропы выстройваюцца ў чаргу паслужыць халуямі на яго газакалонках за вартую жалю ўзнагароду ў 2 млн. еўра ў год? Або пасьля таго, як Пуцін на пару з Асадам адным хімічным ударам разьвялі як лохаў усіх заходніх лідараў, цалкам падмяніўшы парадак дня сірыйскага крызісу – з ка́та суніцкай грамады Асад імгненна ператварыўся ў вачах сусьветнай грамадскасьці ў рэсьпектабельнага дзяржаўнага мужа, які займаецца высакароднай справай хімічнага раззбраеньня. (Дарэчы, менавіта гэтая капітуляцыя Абамы штурхнула масу маладых сунітаў з памяркоўнай апазіцыі, якая спадзявалася на падтрымку Захаду, у шэрагі ІДа, што рэзка павялічыла яе патэнцыял і ператварыла краіну, разьмешчаную ў цэнтры Блізкага Усходу, у велізарны рэзервуар ісламісцкага тэрору, гатовы выплеснуцца вонкі).

Пуцін пралічыў тады Абаму зь яго фальшывымі red lines, сёньня мяркуе, што пралічыў і сваіх былых партнёраў па вялікай васьмёрцы. Ён іх узважыў і знайшоў вельмі лёгкімі (гл. фота: Пуцін сярод тых, хто яго гадаваў – прадстаўнікоў “G8” у розныя гады).

Піянткоўскі 4

Ён перакананы, што перагуляе іх у патэнцыйных ваенных канфліктах, якія паўстануць на шляху пашырэньня зоны дамінаваньня і прывілеяваных інтарэсаў устаючага з каленяў Рускага Сьвету, нягледзячы на ​​тое, што РФ нашмат саступае НАТА ў галіне звычайных узбраеньняў і не перавышае ЗША ў ядзернай сьферы. Духам мы возьмем. Духоўнасьцю сваёй знакамітай і… нахабствам. “Як школьніку біцца з адборнай шпаной”, якая да таго ж ядзерным ломам апярэзана і, ледзь што, ім размахвае? Ён будзе гуляць зь імі не ў ядзерныя шахматы, а ў ядзерны покер, падвышаючы стаўкі, і ў крытычны момант яны міргнуць і адступяць.

Калі тав. Кім Чэн Ын з адным толькі вядром ядзерных памыяў прымушае скакаць вакол сябе ўвесь “цывілізаваны сьвет”, то што здольны вырабляць з гэтым сьветам пан Крым-Пуц-Ын, які валодае велізарным ядзерным арсеналам?

“Парадокс Нарвы” – гэта здольнасьць Пуціна адным крокам паставіць увесь Захад перад неймаверным выбарам: зьневажальная капітуляцыя і сыход з сусьветнай Гісторыі або гібрыдная ядзерная вайна з чалавекам, які знаходзіцца ў іншай рэчаіснасьці – абмяркоўваўся і абмяркоўваецца ўжо два гады ў многіх сусьветных мазгавых цэнтрах.

Прылады гэтай гібрыднай вайны разнастайныя: гэта і заявы расейскага МЗС пра ўціск этнічна рускіх, і рэгулярныя ўварваньні ваенных самалётаў РФ у паветраную прастору суседніх краін, і выкраданьне эстонскага афіцэра, і арышт літоўскага судна, і “жарт” Пуціна пра тое, за колькі дзён ён дойдзе да Рыгі, Таліна, Вільні, Варшавы ды Бухарэста, і многае іншае. І ўсё большую ролю ў гібрыдным арсенале, і ня толькі ў дачыненьні да Балтыі, мае бразганьне ядзернай зброяй, запалохваньне ядзернай зброяй, прамы шантаж пагрозай прымяненьня ядзернай зброі.

Але ў Крамлі, відаць, недаацэньваюць іншы бок гэтай пакутлівай для Захаду дылемы. Захад ня можа дазволіць сабе і адмовіцца ад ваеннай абароны тэрыторыі краіны – сябра НАТА. Адмова змагацца за Нарву будзе азначаць капітуляцыю НАТА і сыход ЗША ды Захаду ў цэлым з Сусьветнай Гісторыі. Спакусьлівая мэта для ідэолагаў і практыкаў Рускага Сьвету.

Наглядчык, які пастаўлены клептакратыяй над Расеяй напярэдадні ХХІ стагоддзя, апынуўся патэнцыйна больш небясьпечны, чым Сталін зімы 1952-га і Хрушчоў восені 1962-га. У тым ліку і з-за таго, што постсавецкая палітычная канструкцыя больш прымітыўныя, чым камуністычная. У ёй няма ніякай сістэмы страхоўкі супраць неадэкватных паводзін першай асобы. Няма Палітбюро, якое здольна было ў крытычны момант схапіць за руку таварыша Хрушчова або за горла самога таварыша Сталіна.

Ён небясьпечны яшчэ і тым, што, нягледзячы на ​​ўсе яго панты, нягледзячы на ​​ўсё яго маразматычнае выхваленьне, задуманы “добрым Гітлерам” гібрыдны крыжовы паход “Рускага Сьвету” супраць Захаду замяшаны на вельмі глыбокім комплексе непаўнавартасьці, на ўсьведамленьні таго, што ні ў чым зьмястоўным, у тым ліку і ў ваеннай сьферы, канкураваць з Захадам яго зладзейская Дзюдахерыя арганічна ня здольная. І гэтае пакутлівае пачуцьцё (якога пры ўсёй гістарычнай фарсавасьці камуністычных правадыроў не было ні ў Сталіна, ні ў Хрушчова), гэтая псіхапаталогія “чалавека з падваротні” характэрна ня толькі для нашага “нацыянальнага лідэра”, але і для значнай часткі ўсёй постсавецкай “эліты”.

І самая выбітная пасрэднасьць нашага палітычнага класа знайшла для рускага пацыента свой кубак Грааля, свой адмысловы шлях ізгоя да велічы, свой верны спосаб прымусіць зьвярнуць, нарэшце, увагу пышлівага суседа – усяго гэтага, каб ён быў тройчы пракляты, цывілізаванага сьвету – на бясконца ўстаючую з каленяў вялікую Расею. Крым Пуц Ын скамунізьдзіў яго [гэты спосаб-шлях] у нашчадкавага дыктатара ў трэцім пакаленьні Кім Чэн Ына. [Гэта -] ядзерны шантаж, пагроза ператварыць заклятых партнёраў у радыяактыўны попел.

Піянткоўскі 8

У гэтай паталагічнай версіі велічы, калі яе пасьлядоўна эксплуатаваць, закладзеныя, аднак, дзьве фундаментальныя праблемы.

Па-першае, Вялікі лідар павінен набыць цьвёрдую рэпутацыю ё*нутага. З гэтым Крым Пуц Ын пасьпяхова справіўся. У яго ўжо ёсьць даведкі ад канцлерыны Меркель (http://obozrevatel.com/politics/75829-merkel-skazala-obame-chto-putin-poteryal-svyaz-s-realnostyu-ny-times.htm) і ад дэманстратыўна казьнёнага на Чырвонай плошчы Нямцова (http://www.fassen.net/video/_RQT1Z7_E_o/). І, нарэшце, ён асабіста зрабіў шакуючае прызнаньне ва ўласным вар’яцтве на камеру ў скандальным расейскім рэмейку “Трыўмфу волі” (http://tv-news-online.com/kryim-put-na-rodinu-film-andreya-kondrashova-2015/). Так, ён выкарыстаў бы ядзерны арсенал, калі б у сьпецаперацыі вяртаньня Крыма ў родную гавань узьніклі ўскладненьні. Яму ўжо ня трэба нікога ні ў чым больш пераконваць.

Па-другое, шантаж можа спрацаваць адзін раз, два разы, некалькі разоў. Ён ужо спрацоўвае: Захад угаворваў Украіну расслабіцца і не супраціўляцца анэксіі Крыма; Меркель схапіла Аланда ў ахапак і прымчала ў Маскву зь мірнымі ініцыятывамі; Абама не рашаецца прадаць Украіне супрацьтанкавыя ракеты і г.д.

Але Захад ня можа бясконца адступаць перад ветлівымі зялёнымі чалавечкамі, якія размахваюць ядзерным ломам (ва Ўкраіне, у Прыбалтыцы, далей усюды). Ён ня можа проста з усьмешкай зьнікнуць з сусьветнай гісторыі падобна Чэшырскаму кату. Калісьці, і хутчэй раней, чым пазьней, Захад упрэцца і шантажысту давядзецца за базар адказаць, і… націснуць кнопку. Але пра гэтую эвентуальнасьць даўно паклапаціўся наш калектыўны духоўны настаўнік. Прашу шанаваць – Старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеяньні з Узброенымі сіламі ды праваахоўнымі ўстановамі, прарэктар Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта, дэкан факультэта Праваслаўнай культуры Акадэміі ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня ім. Пятра Вялікага, сустаршыня Царкоўна-грамадскай рады па біямедыцынскай этыцы Маскоўскага Патрыярхату протаіерэй Дзьмітры Сьмірноў (гл. фота).

Піянткоўскі 5Мы з протаіерэем калегі ў пэўным сэнсе. Ён эксьперт па праваслаўнай ядзернай стратэгіі. Вось паслухайце, чым быў занепакоены дэкан факультэта Акадэміі ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня яшчэ некалькі гадоў таму (http://maxpark.com/community/43/content/2316067):

“Мы прывыклі, што Расея вялікая, Расея моцная, што ў нас поўна ядзерных кнопак – наогул увесь сьвет мы можам зьнішчыць. Гэта так, у прынцыпе, гэта магчыма. Але ў нас няма цяпер такіх людзей, у якіх хопіць мужнасьці, каб націснуць гэтыя кнопкі – народ здрабнеў духоўна“.

Здаецца, што ён усё ж здолеў за апошнія гады разам з фашыствуючым попікам Ціханам Шэўкуновым пераадолець духоўнае здрабненьне народца і выхаваць па сваім вобразе і падабенстве прынамсі парачку маньякаў, якія апынуліся ў непасрэднай блізкасьці ад ядзернай кнопкі. Уладзімір Ярчэй Тысячы Сонцаў [Пуцін] – самы небясьпечны прышэлец у гісторыі нашай цывілізацыі. Ён апантаны маніякальнай ідэяй Рускага Сьвету, закамплексаваны, баіцца страціць уладу, у яго цэлы букет саматычных ды псіхічных расстройстваў і ў богаратавальным разуменьні айца Дзьмітрыя ён не здрабнеў духоўна.

3.

Ці ёсьць у Захаду выхад з гэтай ядзернай пасткі? Першая спроба такога выхаду, як рэакцыя на драматычнае абмеркаваньне “парадоксу Нарвы”, была прадпрынятая ў верасьні 2014 года.

Калектыўны заходні Чэмберлен, павольна разгортваючыся, зрабіў свой першы крок у адказ на нарастаючы ядзерны шантаж Масквы. Ядзерная рыторыка Крамля, скіраваная на падрыў ключавога 5-га артыкула статута НАТА, была пачутая, прааналізаваная і прынятая да ўвагі. Чальцы альянсу дамовіліся аб разьмяшчэньні на сталай аснове на тэрыторыі краін Балтыі сімвалічных кантынгентаў НАТА, уключаючы амерыканскіх вайскоўцаў.

Піянткоўскі 6Памеры гэтых кантынгентаў ня маюць вызначальнага значэньня. Яны ня здольны да наступальных дзеяньняў, і разьлік НАТА быў на тое, што ім не давядзецца прымаць удзел і ў абарончых аперацыях. Прынцыповы сам факт прысутнасьці жменькі амерыканскіх салдат і афіцэраў у балтыйскіх краінах. Яны – жывы шчыт стрымліваньня, закладнікі-сьмяротнікі, калі хочаце.

Увесь разьлік крамлёўскіх шантажыстаў будуецца на тым, што, увёўшы ў балтыйскія краіны ветлівых зялёных чалавечкаў і размахваючы ядзернай дубінай, яны запалохаюць і паралізуюць Еўропу і ЗША пытаньнем: “Вы гатовыя памерці за Нарву?”. Сімвалічная прысутнасьць амерыканскіх вайскоўцаў у раёне Нарвы псіхалагічна разгортвае сітуацыю на 180 градусаў. Цяпер зьяўленьне там першага збройнага ветлівага чалавечка аўтаматычна азначае ўступленьне Расейскай Федэрацыі ў вайну з ЗША. Чаго якраз й імкнуўся пазьбегнуць Крэмль сваім ядзерным шантажом. Тым самым сакраментальнае пытаньне з 1930-х гадоў адрасавалася б цяпер ўжо не да Захаду, а, наадварот, да Пуціна і яго бліжэйшых бізнэс-партнёраў: “Панове Гангрэна, Касой, Міхал Іванавіч, Салдат і як там вас яшчэ, вы сапраўды гатовыя памерці за Нарву? Няўжо вам спакой не па кішэні? ”

Многім назіральнікам, уключаючы і аўтара, здавалася тады, што гэты крок спыніць крамлёўскіх авантурыстаў. Але не, пасьля некаторага замяшаньня гібрыдная псіхалагічная вайна аднавілася з новай сілай. У прыватнасьці, Масква дэманструе сваю магчымасьць перакрыць калідор Сувалкі-Каўнас, які злучае Прыбалтыку з астатняй тэрыторыяй НАТА [!!! – Рэд.].

Вясной 2015 года ў псіхічную пайшлі вельмі сур’ёзныя ветлівыя чалавечкі ў цывільным – ветэраны расейскай і савецкай выведкі. Яны зьдзейсьнілі дзве найважнейшыя вылазкі ў стан ворага. На пасяджэньні расейска-амерыканскай “Групы Эльба» ветэраны, што не старэюць душой, перадалі “слабаку Абамке” ўльтыматум з трох пунктаў (http://www.inopressa.ru/article/02apr2015/times/rules):

– «Не дапамагайце Ўкраіне вярнуць Крым. Ён наш… і мы захоўваем за сабой права скінуць ядзерную бомбу, калі вы толькі паспрабуеце гэта зрабіць”, – кажа першае “правіла Масквы”.

– Згодна з другім правілам, “НАТА павінна трымацца далей ад нашага”задняга двара”. Ніякай зброі для Украіны, інакш мы абвастрым канфлікт”.

– “Ня думайце, што мы паставілі крыж на Эстоніі, Латвіі ды Летуве пасьля таго, як НАТА адправіла туды жменьку салдат”, – такое трэцяе “правіла”.

Піянткоўскі 7А 28 сакавіка – 3 красавіка ў Берліне ў рамках Праграмы Кангрэсу амерыканскага Асьпенскага Інстытута (The Aspen Institute Congressional Program) пры падтрымцы Нью-ёркскай Карпарацыі Карнэгі (Carnegie Corporation of New York) перад сенатарамі ЗША адцягваўся яшчэ адзін асаблівы ветэран савецкай выведкі Дзьмітры Трэнін (http://russiancouncil.ru/inner/?id_4=5581#top-content), які ў сваім іншым жыцьці ў амерыканскім істэблішмэнце даслужыўся да дырэктара Маскоўскага Цэнтра Карнэгі (гл. фота).

Легенда прыкрыцьця, якую абраў для сябе ў апошнія гады Дзьмітры Вітальевіч, прыкладна такая: прафесійны псіхааналітык, які ласкава тлумачыць сваім амерыканскім працадаўцам пабуджальныя матывы (drivers) своеасаблівых паводзін рускага пацыента [Пуціна] – правадыра арыйскага племені, якое некалі спусьцілася з Карпацкіх гор і раскінулася па прасторах Еўразіі аж да форта Рос у Каліфорніі на Ціхім акіяне, племені, якое некалі звалася Трэніным “Russians”.  Правадыр гэты, аказваецца, класічны кансерватар, глыбока ўкаранёны ў праваслаўна-хрысьціянскай традыцыі. Гэтакі традыцыйны пахан як пахан. Найбуйнейшая геапалітычная катастрофа ХХ стагоддзя толькі яго трошачкі сапсавала. Ён адчувае сябе абражаным і нават месцамі прыніжаным недастаткова ўважлівым, на яго погляд, стаўленьнем Захаду да асаблівых інтарэсаў яго арыйскага племені на былых ўскраінах. Карацей, пацаны сенатары, ня заганяйце ядзернага пацука з яго legitimate grievances у кут. Ён можа і шалёнай сьлінай пырснуць. Зразумейце, нарэшце, што яму хочацца згвалціць Украіну нашмат больш, чым вам – яе абараніць. Для яго гэта экзістэнцыйная праблема, падабаецца нам з вамі гэта ці не. Ён будзе, у адрозненьне ад вас, падвышаць стаўкі як заўгодна высока. Таму адыдзіце лепш сарамліва ў бок і зачыніце вочкі. У скрайнім выпадку выкажыце глыбокую заклапочанасьць – вельмі эмацыйна літаральна са сьлязьмі на вачах ўгаворваў з трыбуны Д.Трэнін.

Дзіўна, але амаль усе гэтыя аргументы Трэніна былі нядаўна паўтораны  Б.Абамам у яго знакамітым дактрынальным інтэрвю Дж.Голдбэргу ў часопісе “Atlantic” (http://www.theatlantic.com/magazine/archive/2016/04/the-obama-doctrine/471525/). Віртуозная нейралінгвістычная вярбоўка прэзідэнта Злучаных Штатаў. Подзьвіг выведніка!

Такім чынам, жменька амерыканскіх салдат не спыніла гібрыднага наступу арыйскага племені на Прыбалтыку. Высьветлілася, што перш чым НATА здолее сканцэнтраваць у раёне канфлікту дастатковыя канвенцыйныя сродкі, Прыбалтыка можа быць ужо акупаваная. А далей у справу ўступае пагроза ўжыць ядзерную зброю.

Зь ледзяной пэўнасьцю дынаміка падобнага патэнцыйнага канфлікту падана ў нядаўнім фільме BBC “WW3: Inside the War Room” (http://rutube.ru/video/8cd685c7ab446792b4a750338b1c5ae7/). Стрымліваньне не спрацоўвае, і Масква ў адказ на падтрымку Латвіі канвенцыйнымі сіламі НАТА наносіць… абмежаваны ядзерны ўдар.

Фільм унікальны тым, што ролі персанажаў Inside the War Room выконваюць не акцёры, а добра вядомыя дыпламаты і эксьперты. Галоўныя пратаганісты – гэта вядомы пуцін-ферштейнер Sir Anthonу Brenton (былы пасол Вялікабрытаніі ў Маскве) і яго апанент Ian Bond (былы амбасадар у Латвіі). Абодва вельмі пераканаўчыя ў адстойваньні сваіх поглядаў. Я добра ведаю і таго, й іншага і запэўніваю вас, што і ў рэальнай сітуацыі, апынуўшыся inside the War Room, яны прапаноўвалі б тыя ж рашэньні.

Новы тып ядзернай пагрозы чалавецтву, кінуты Крым Пуц Ынам, патрабуе і новага тыпу стрымліваньня гэтай пагрозы. Падкрэсьлім яшчэ раз прынцыповую розьніцу ў адносінах да выкарыстаньня ядзернай зброі ў фармальна яшчэ дзеючай ваеннай дактрыне РФ і ў фактычна ўзятай Крамлём на ўзбраеньне дактрыне Патрушава – паміж ядзернымі шахматамі й ядзерным покерам.

Калі Расея ў сваёй афіцыйнай ваеннай дактрыне заяўляе, што яна пакідае за сабой права выкарыстоўваць ядзерную зброю ў выпадку канвенцыйнай агрэсіі, якая пагражае самому існаваньню краіны (напрыклад, у выпадку прасоўваньня шматмільённай кітайскай арміі ў Сібіры), то гэта сродак прадухіліць агрэсію, не дапусьціць вайны – законная абарончая пазіцыя. Калі Крым Пуц Ын прызнаецца ў духу дактрыны Патрушава, што пры захопе тэрыторыі Ўкраіны ён гатовы быў у выпадку больш рашучага супраціву ахвяры яго агрэсіі ўжыць ядзерную зброю і неаднаразова дае зразумець, што гатовы будзе зрабіць тое ж самае пры спробе захопу тэрыторыі іншых краін, ён зьдзяйсьняе найцяжкае ваеннае злачынства. Ён становіцца ядзерным тэрарыстам, значна больш небясьпечным чым, напрыклад, Бэн Ладэн або Абу Бакр аль Багдадзі.

Ён адкрыта заяўляе Захаду наступнае: я зьбіраюся выйграць у вас гібрыдную вайну і паставіць вас на калені, нягледзячы на ​​тое, што я саступаю вам ва ўсім. Таму што ў мяне ёсьць перад вамі адна вырашальная перавага: у ходзе маёй агрэсіі я гатовы ўжыць ядзерную зброю, а вы для сваёй абароны – не. Я гатовы спакойна забіць сотні тысяч, а можа быць, і мільёны людзей, а вы – не. Таму вы адступіцеся і капітулюеце.

Ён усё гэта ўжо сказаў і ня раз. Але Захад, нават пачуўшы, працягвае закалыхваць сябе – можа быць, гэта ўсяго толькі рыторыка пакрыўджанага неўротыка, якога трэба зразумець і разумнымі саступкамі за кошт суверэнітэту яго суседзяў [! – Рэд.] уцягнуць у канструктыўнае абмеркаваньне сапраўды найважнейшых праблем бясьпекі чалавецтва, напрыклад, барацьбы з … глабальным пацяпленьнем.

Так Захаду зручней, таму што інакш яму давядзецца зрабіць вельмі сур’ёзныя высновы, якія абавязваюць. Неабходна будзе карэнным чынам зьмяніць усю стылістыку зносін з “канструктыўным партнёрам Уладзімірам”.

4.

Сама ядзерная Дзюдахерыя зь яе “сусьветнай спагадлівасьцю” на чужыя тэрыторыі нікуды не падзенецца, пакуль яе парадкі будуць задавальняць дзюдахерыйцаў зь іх дадатковымі “храмасомамі духоўнасьці”. Рускі Сьвет — гэта ледзяная пустыня, па якой бродзіць ліхі чалавек (http://wg-lj.livejournal.com/1251933.html), але ўжо не зь сякерай, а зь ядзернай бомбай і томікам Дастаеўскага. І любыя яго намеры на агрэсіўнае пашырэньне вонкі павінны рашуча спыняцца без аглядкі на ядзерны шантаж.

Тым больш, што на гэтую пагрозу ёсьць проціяддзе. Не было ў класічных падручніках ядзернай стратэгіі нічога пра такіх Крым Пуц Ынаў. Што ж, давядзецца напісаць дадатковы параграф.

Стрымліваньне Крым Пуц Ына павінна быць… кропкавым і персанальным.

Калі Расейская Федэрацыя пры яе ўварваньні на тэрыторыю дзяржавы – сябра НАТА – прыменіць ядзерную зброю, у адказ абмежаваным ядзерным ударам будзе гарантавана зьнішчана вышэйшае расейскае палітычнае і ваеннае кіраўніцтва.

Гэтая, здавалася б, макабрычная фармулёўка – “Article 5*” – новай ваеннай дактрыны НАТА на самай справе выключна гуманная і ўратуе мільёны людскіх жыцьцяў. У тым ліку і жыцьцялюбных дзюдахерыйскіх правадыроў-геданістаў, якія ўзначальваюць ценявыя сьпісы Форбса. Войны пачынаюцца, калі людзі не разумеюць да канца, якія могуць быць наступствы іх рашэньняў асабіста для іх саміх.

Ганебна праігнараваны ў 2014-м годзе Будапешцкі мемарандум і разуменьне гістарычнай ролі Кіеўскай Русі, якая самааддана прыкрывае сёньня Еўропу ад гібрыднага нашэсьця спадчыньнікаў Залатой Арды, патрабуе распаўсюду дзеяньня антыядзернага “Article 5*” таксама і на тэрыторыю Ўкраіны [пра Беларусь, як звычайна, ні слова… – Рэд.]. Само меркаваньне аб магчымасьці ядзернага ўдару Расеі па Ўкраіне гучыць жахліва, але падобныя сцэнары ўжо некалькі гадоў смакуюцца “патрыятычнымі мысьлярамі” на старонках расейскіх праўрадавых выданьняў (http://www.russ.ru/pole/Operaciya-Mehanicheskij-apel-sin): “Дэманстрацыйны паветраны ядзерны ўдар у стратасьферы ў раёне паўднёвай часкі Прыпяцкіх балот быў бы бачны ў Львове, які ненавідзіць” маскалёў ” і нават у Польшчы [найперш ён быў бы бачны ў Беларусі, пра якую зноў ні слова. – Рэд.]. Ён адразу ацьверазіў бы гарачыя галовы, ясна прадэманстраваўшы неабыякую рашучасьць Крамля”.

“Article 5*” як ясны і недвухсэнсоўны сігнал Крамлю на яго “неабыякую рашучасьць” выключыць ня толькі ядзерную вайну ў Еўропе. Нідзе больш не зьявяцца ніякія “ветлівыя зялёныя чалавечкі”. Словы такія проста ў Маскве назаўжды забудуць.

Піянткоўскі 9Уся праславутая канцэпцыя гібрыднай вайны генерала В. Герасімава першапачаткова пабудавана і мае сэнс толькі як пасьлядоўная эскалацыя подласьці ад зялёных чалавечкаў за сьпінамі жанчын і дзяцей да ядзернага шантажу за сьпінамі мільёнаў. Выбіце зь яе магчымасьць ядзернага шантажу, і ўся стратэгія 4-й сусьветнай вайны “малюткі Цахеса” (https://www.youtube.com/watch?v=Lt7Zms6KgEo) рассыплецца як картачны домік.

“Article 5*” стане вельмі эфектыўнай выхаваўчай мерай для крамлёўскіх “геапалітыкаў”. Уношу яе як рэкамендацыю для разгляду на 2016 Warsaw Summit of NATO (July 7-9).

 

Андрэй Піянткоўскі

 

Каментары (1)

  1. Павел Біч кажа:

    Пытанне, на якое звярнуў увагу сп. Астроўскі, меня таксама даўно цікавіць. А менавіта, чаму пры пералічванні народаў СССР, нас беларусаў часцяком прапускалі. Напрыклад, казалі усе народы СССР паўсталі на барацьбу з нямецкім фашызмам:” рускіе, украінцы. (затым прапусціўшы нас) называлі або грузінаў, або казахаў і г.д. Тое ж працягваецца і цяпер: успамінаюць Украіну, затым або Польшчу, або краіны Балтыі. Можа з-за назвы “беларусы” падсвядомае калектыўнае усіх людзей як Расеі, так і Свету лічаць нас ужо забітым, мертвым, негодным для успаміну? Не думаю, што нейкая структура КДБ кантраліравала і СМІ і друк і кожны раз выкреслівалі нас са спіску т.с. лічылі нас ужо рускімі. Усё гэта вельмі кепская прыкмета.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы