nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Праект “Стратэгія разьвіцьця беларускай нацыі”

26 красавіка, 2016 | 36 каментарыяў

Мурзёнак 1Два месяцы таму ў нашу рэдакцыю зьвярнуўся беларус- эмігрант сп. Пётра Мурзёнак (гл. фота). Ён навуковец, доктар медыцынскіх навук, які ў 1990-я разам зь сям’ёй эміграваў у Канаду. Сёньня ня толькі працуе там, а і актыўна ўдзельнічае ў дзейнасьці беларускай дыяспары гэтай краіны (http://novychas.by/asoba/pjotra_murzjonak_belarusk_navu) – у т.л. зьяўляецца стваральнікам і выдаўцом часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” (https://sakavik.net/). Тады (2 месяцы таму) сп. Пётра прасіў разьмясьціць на нашым сайце праект “Стратэгіі разьвіцьця беларускай нацыі”, які разам зь ім распрацоўвалі Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Алег Трусаў, Ірына Шумская. Паколькі прайшло два месяцы, мы вырашылі выставіць на нашым сайце  Дапоўнены праект «СТРАТЭГІІ» (па стане на 25 сакавіка 2016 года), які мы ўзялі адсюль: https://sakavik.net/2016/04/02/%D0%B4%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D1%8B-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B5%D0%BA%D1%82-%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B3%D1%96%D1%96-%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D1%96%D1%86%D1%86/ (аўтарская арфаграфія ў цэлым захаваная).

 

 

 

СТРАТЭГІЯ РАЗЬВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ

 

Стан беларускай нацыі

За мінулае стагоддзе беларусы дасягнулі значнага прагрэсу ў будаўніцтве сваёй дзяржавы – у свеце стала існаваць незалежная і сувярэнная краіна Беларусь, прынятая ў ААН. У развіцці краіны за гэты час былі спрыяльныя і неспрыяльныя перыяды, а сучасныя дзяржаўнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь значна ўмацаваліся толькі пасля выхаду з СССР.

Аднак, трэба адзначыць шэраг фактараў, якія не спрыяюць будаўніцтву нацыянальнай дзяржавы, а менавіта, прыхільнасць сучаснага кіраўніцтва да пабудовы рускамоўнай, цывільнай дзяржавы, зберажэнне савецкага, аўтарытарнага стылю кіравання краінай, выхаванне патрыятызму, заснаванаму толькі на кароткачасовай гісторыі апошняй вайны, прыгнёт беларускай мовы і беларускасці, удзел у ваенных блоках (ОДКБ, асобныя дамовы з Расіяй), усё большае ўключэнне краіны ў сферу “русского мира”,  ідэалогія якога скіравана на ваенную, палітычную і культурную экспансію не толькі на суседнія, але і на далёкія краіны, дзе ёсць прыкметы рускай мовы і культуры.

Цяперашняя дзяржаўная палітыка знаходзіцца ў супярэчнасці з рэалізацыяй нацыянальнай ідэі, аб чым сведчаць неўжыванне роднай мовы ў дзяржаўных установах, савецкая інтэрпрэтацыя гісторыі Беларусі, увядзенне ў вучэбных установах дысцыпліны «Ідэалогія беларускай дзяржавы», якая не асвятляе вырашэнне нацыянальных пытанняў, выцясненне беларускіх выканаўцаў і аўтараў з дзяржаўных тэле- і радыёканалаў, існаванне чорных спісаў музыкаў, пісьменнікаў, прадстаўнікоў іншых творчых прафесій, забарона ўжывання нацыянальных сімвалаў. Некаторыя праявы беларускасці з боку дзяржавы (рэдкія выступы кіраўнікоў па-беларуску, з’яўленне беларускіх білбордаў) не маюць сістэмнага характару і хутчэй выглядаюць рэхам лавіравання ў дзейснай геапалітычнай сітуацыі. Найноўшая мадыфікацыя патрыятызму, якая пераважна грунтуецца на дасягненнях савецкай эпохі і факце перамогі ў Другой сусветнай вайне, не можа лічыцца прадуктыўнай і перспектыўнай, бо перакрэслівае ўсю папярэднюю 1000-гадовую гісторыю станаўлення беларускай дзяржаўнасці, што пачынаецца з часоў Полацкага і Турава-Пінскага княстваў. У той жа час трэба адзначыць, што без чыннага ўдзелу самой дзяржавы нацыянальнае будаўніцтва сіламі толькі нацыянальнай эліты будзе ў значнай ступені запаволена.

Сярод шэрагу мадэляў будаўніцтва дзяржавы (грамадзянская/цывільная, культурная, уяўная) выбар мадэлі этнанацыянальнай дзяржавы ў найбольшай ступені адпавядае рэальнай сітуацыі ў Беларусі. Будаўніцтва цывільнай нацыі без належнага грунту этнакультурнай еднасці, падмацаванай агульнай гісторыяй, традыцыямі, мовай, светапоглядамі і, так ці іначай, этнічным паходжаннем, – з’яўляецца памылковым шляхам. Нішто ў сучасных умовах не можа так спрыяць будаўніцтву дзяржавы, як прыналежнасць большасці грамадзян да аднаго этнасу (83.7% насельніцтва краіны адчуваюць сябе беларусамі, 2009). Нельга пагадзіцца з тым, што Беларусь многанацыянальная краіна. Большасць нацыі складаюць беларусы (нацыяўтваральны этнас, тытульная нацыя), якія ў асноўным і вызначаюць менталітэт краіны, яе агульны настрой і адносіны да знешняга свету.

У той жа час у Беларусі нацыянальныя меншасці жывуць у бяспецы, дзякуючы як існуючым цывільным рэгулам, так і міралюбівым адносінам да нацыянальных меншасцяў саміх беларусаў. Будучая этнанацыянальная дзяржава ўяўляецца такой дзяржавай, якая рэальна адстойвае інтарэсы тытульнай нацыі і ў якой грамадзянам меншасцяў гарантуюцца роўныя правы і абарона ад асіміляцыі пры рэалізацыі іх нацыянальных праектаў. Толькі на гэтым шляху бачыцца будучыня нашай краіны. Беларусь не можа будаваць дзяржаву на аснове культурнай мадэлі ці цывільнай рускамоўнай мадэлі, як гэта робіцца цяпер, па адной простай прычыне. І ў адным, і ў другім выпадку паглынанне беларускай дзяржавы “русским миром” з’яўляецца непазбежным.

Мяркуецца, што далейшае існаванне беларускай дзяржавы мусіць набыць фармат нейтральнасці. На сёння ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь запісана, што “Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю без’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай” (Артыкул 18). Стан нейтральнасці будзе палітычным выхадам з-пад пагрозы быць уцягнутымі ў сферу “рускага свету” і адпавядае як ментальнасці беларускага народа, так і дзяржаўным інтарэсам. Відавочна, што стан нейтральнасці не прадугледжвае сяброўства ў ваенных ці іншых блоках, уцягнутых у рэгіянальныя ці глабальныя канфлікты. Стан нейтральнасці дае прававыя і маральныя падставы супрацьстаяць ваеннай ці эканамічнай агрэсіі, якія пагражаюць незалежнасці і суверэнітэту краіны. Правы і абавязкі нейтральнай дзяржавы вызначаны ў раздзелах 5 [1] і 13 [2] Гаагскай канвенцыі  ад 1907 года. Набыццё краінай юрыдычнага статусу нейтральнасці ў нашы дні можа быць прызнана ААН.  Нейтральнымі краінамі ў Еўропе на сёння з’яўляюцца: Аўстрыя, Ірландыя, Ліхтэнштэйн, Мальта, Малдова (з 1994), Сан-Марыно, Сербія (з 2007), Фінляндыя, Швейцарыя, Швецыя (хаця некаторыя з гэтых краін ёсць сябрамі Еўрапейскага Саюза, ЕС). Пры гэтым важна таксама ўсведамляць, што ні шчыльная сувязь з Еўрасаюзам, ні – тым больш – з Расіяй не будуць аптымальнымі варыянтамі далейшага развіцця.

Падаецца, што будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы не можа быць заснавана выключна на хрысціянскай маралі, па некалькіх прычынах – многаканфесійнасці ў краіне, адсутнасці абсалютнай перавагі (больш 50%) якой-небудзь рэлігійнай канфесіі, наяўнасці значнай долі атэістаў сярод насельніцтва (41%). Нам трэба будаваць свецкую (не рэлігійную) нацыянальную дзяржаву, у якой будзе забяспечана свабода ўсіх веравызнанняў, калі іх дзейнасць не супярэчыць заканадаўству РБ.

Стан самаідэнтыфікацыі беларускай нацыі па-ранейшаму застаецца недастаткова трывалым. Прычынамі для гэтага з’яўляюцца як савецкая спадчына, так і працяг сучасным кіраўніцтвам амаль той жа палітыкі ў дачыненні да нацыянальных пытанняў. Грамадзяне Беларусі да гэтага часу не разглядаюць незалежнасць краіны як адну з найважнейшых каштоўнасцяў. Але ў той жа час, калі казаць пра аднясенне сябе да беларускай нацыі, то 83.7% насельніцтва краіны называюць сябе беларусамі (перапіс 2009 года). Такая высокая нацыянальная аднароднасць выглядае добрым грунтам для будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы.

Сітуацыя з роднай Мовай вельмі балючая і катастрафічная, што сталася вынікам як аб’ектыўных працэсаў, звязаных з урбанізацыяй, так і з бяздзейнасцю сучаснага урада, што фактычна вядзе да паступовага выцяснення Мовы з нацыянальнай свядомасці. Адзначаючы, што пераважная большасць грамадзян Беларусі прыхільна ставіцца да беларускай мовы і культуры, усё ж ва ўмовах заняпаду Мовы спадзявацца на годнае і поўнае будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы можна толькі пры дапушчэнні, што беларусы будуць глыбока ведаць сваю даўнішнюю гісторыю (Полацкае княства, ВКЛ), узровень ведаў пра якую яшчэ недастатковы.

Магчымасці станаўлення і развіцця грамадзянскай супольнасці, заснаванай на дэмакратычных каштоўнасцях, ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму вельмі абмежаваныя. Пад уплывам Расіі і Расійскай праваслаўнай царквы ў апошнія два стагоддзі ментальнасць беларускага насельніцтва фармавалася на карысць інтарэсаў царскай улады Расійскай імперыі, а потым у інтарэсах камуністычнай дыктатуры СССР – грамадзянская пасіўнасць ва ўмовах моцнай дзяржаўнай улады, і не была скіравана на развіццё асобы, яе свабоды і павагі да прыватнай уласнасці. Усё гэта разам з сучаснай дзяржаўнай прапагандай прывяло да таго, што палітычная культура беларусаў і ўзровень развіцця грамадзянскай супольнасці застаюцца ўсё яшчэ на неапраўдана нізкім узроўні. Відавочна, што людзі не ўспрымаюць аўтарытарны рэжым як пагрозу дэмакратычным свабодам, што, магчыма, звязана як з асобай кіраўніка дзяржавы, той палітыкай, якую ён праводзіць, з эканамічнай і палітычнай стабільнасцю, якая на гэты час іх задавальняе, так і з антыканстытуцыйным ціскам на свабоду слова і татальным падпарадкаваннем СМІ дзяржаве. Парадаксальна, але грамадзяне Беларусі, падтрымліваючы ў большасці дэмакратыю (75.3%),  у той жа час не супраць аўтарытарнага стылю кіравання (61.6%). На рэферэндуме 1996-га году 65% грамадзян прагаласавалі за тое, што дзяржава [улады] не павінна даваць справаздачу грамадскасці за фінансаванне ўсіх галін улады. Толькі дэзарыентаванае, збітае з тропу прапагандай насельніцтва магло прагаласаваць такім чынам. Спадзявацца ж на сапраўднае паўнавартаснае супрацоўніцтва з аўтарытарнай дзяржавай [уладамі] не выпадае ў сілу таго, што сучаснае кіраўніцтва не разглядае грамадства ў якасці раўнапраўнага партнёра.

Ментальнасць беларусаў недасткова падрыхтаваная да ўспрымання каштоўнасцей, звязаных з роўнасцю людзей, якія ў цывілізаваным свеце паступова ўваходзяць у жыццё і з разуменнем успрымаюцца грамадствам – беларусы  недастаткова талерантныя ў адносінах да іншых расаў, нетрадыцыйных рэлігій і да асоб нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, адмоўна ставяцца да адмены смяротнага пакарання.

Нацыянальная свядомасць саміх грамадзян Беларусі пакуль што вельмі слабая. Такія прыметы як некарыстанне роднай мовай, нежаданне весці дзяцей у беларускія школы і садкі, нізкая актыўнасць у пратэстных акцыях, абыякавасць да нацыянальных каштоўнасцяў, настальгія па савецкасці, успрыманне рускай культуры як сваёй, а ўспрыманне сваёй культуры як другаснай, знівеліраванае пачуццё нацыянальнага гонару ніяк нельга залічыць у актыў нацыянальнай свядомасці. Да таго ж “русский мир” непазбежна атачае нас штодня. На вывучэнні твораў менавіта рускіх пісьменнікаў грунтуюцца каштоўнасныя арыентацыі навучэнцаў сярэдніх школ; п’есы рускіх драматургаў пераважаюць у айчынных тэатрах; расійская папса прыгнятальна дамінуе на большасці канцэртных пляцовак Беларусі і ў медыясферы. Відавочна, што беларускае грамадства не зможа пазбавіцца са сваіх посткаланіяльных поглядаў да таго часу, пакуль не пераадолее рэфлекс бясконцага азірання на Расію. Не спрыяе росту нацыянальнай свядомасці і пастаянна прапагандуемая і не адпавядаючая гістарычным фактам ідэя аб “трыадзінстве усходнеславянскіх народаў”, што асабліва стала відавочна падчас ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Будаўніцтва паўнавартаснай нацыянальнай дзяржавы пры недахопе якасцяў, аб якіх ішла размова вышэй, будзе запаволена, нягледзячы на тое, што па сваёй адукаванасці і нават па ўзроўню жыцця Беларусь магла б адпавядаць еўрапейскім стандартам. Будаўніцтва нацый-дзяржаў у Еўропе працягваецца ў такіх этнічна аднародных краінах, як Сербія (83% насельніцтва складаюць сербы), Харватыя (88%), Славенія (89%), Літва (84%). Беларусь мае патэнцыял будаваць нацыянальную дзяржаву таксама.

Беларуская нацыянальная эліта імкнецца выкарыстоўваць каштоўнасці, заснаваныя на глыбокай гісторыі, адвечнай культуры і традыцыях беларускага народа. Сучаснае дзяржаўнае чынавенства і нацыянальная эліта, як высвятляецца з публічных прамоваў, збіраюцца будаваць розныя мадэлі Беларусі, якія, паводле логікі, слаба сумяшчальныя паміж сабой. Аднак, у грамадстве няма свабоднага абмену думкамі, адкрытага поля для змагання ідэй. Грамадзяне краіны за свае погляды і незалежную пазіцыю загнаны ў палітычную і культурную рэзервацыю, запісаны ў творчыя чорныя спісы.

Прапануемая Стратэгія развіцця беларускай нацыі разлічана на бліжэйшыя два дзесяцігоддзі ў незалежнасці ад магчымых змен унутранага ці знешняга палітычнага\геапалітычнага характару (рэвалюцыя, агрэсія ці іншае). Не адмаўляючы і падтрымліваючы палітычныя падыходы, трэба заўважыць, што пастаяннай задачай нацыянальных сіл мусіць быць змаганне за нацыянальную свядомасць грамадзян Беларусі, а такая праца патрабуе доўгага часу і не можа быць вырашана кароткачасовымі кампаніямі.

Сілы нацыянальнай эліты за апошні час значна пашырыліся за кошт шматлікіх інстытутаў, арганізацый і вэб-структур, аднак, на жаль, значная колькасць іх вымушана дзейнічаць з-за мяжы. Свабодна ж працаваць на радзіме вельмі складана з-за шматлікіх абмежаванняў і прынятых законаў, якія фактычна загналі свабодную думку разам з мовай тытульнай нацыі ў “беларускае гета”. Нягледзячы на пэўныя слабасці «няспелай» беларускай нацыі, магчымасць будаўніцтва паўнавартаснай нацыі і нейтральнай, беларускай нацыянальнай дзяржавы застаецца. Гэта надзея базуецца на: незалежнасці і суверэнітэце, якую сёння мае РБ, высокай нацыянальнай аднароднасці насельніцтва (83.7% беларусы), наяўнасці нязначнай па колькасці, але актыўна працуючай нацыянальнай эліты, істотнай долі насельніцтва, якая спачувае ці можа падтрымаць ідэі, скіраваныя на ўмацаванне нацыі, узрастаючай колькасці інфармацыйных рэсурсаў, спрыяльных знешніх умовах, тэарэтычных доказах магчымасці будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы ў пост-мадэрны перыяд, у часы існавання інфармацыйнага грамадства.

 

Мэта Cтратэгіі

Мэтай прапаноўваемай Стратэгіі з’яўляецца пабудова нейтральнай, нацыянальнай дзяржавы, у якой абсалютна роўныя правы будуць мець прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў і прадстаўнікі нацыяўтваральнага этнаса – беларусы.

 

Задачы, якія вынікаюць з характарыстыкі сучаснага стану беларускай нацыі і пастаўленай мэты:

Распаўсюджваць ідэю аб атрыманні краінай нейтральнага стану праз правядзенне рэферэндума і замацаванні гэтага палажэння ў Канстытуцыі РБ.

Падтрымліваць і прапагандаваць, абапіраючыся на гістарычныя факты, ідэю аб этнічнай гістарычнай унікальнасці беларускай народа, развіццё якога істотна адрозніваецца ад развіцця народаў Расіі. Лічыць ідэю аб трыадзінстве усходнеславянскіх народаў (Беларусі, Расіі, Украіны) не адпавядаючай гістарычнай праўдзе і шкоднай.

Падтрымліваць ідэю пераемнасці ў гістарычным развіцці беларускай дзяржаўнасці. Дабівацца сусветнага прызнання выключнай ці роўнай ролі беларускага народа ў развіцці Вялікага Княства Літоўскага – вялікай еўрапейскай дзяржавы мінулага, на тэрыторыі якой сёння пражываюць людзі  сучасных незалежных краін: Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Першыя княствы на тэрыторыі Беларусі, Вялікае Княства Літоўскае, станаўленне і здабыццё незалежнасці Рэспублікі Беларусь, – усе гэтыя перыяды з’яўляюцца складовымі часткамі нашай нацыянальнай гісторыі. Выцісканне і прыніжэнне любога гістарычнага перыяда не адпавядае інтарэсам нацыі.

Для папярэджання пагрозы страты незалежнасці і суверэнітэту РБ праз ваенныя, эканамічныя ці культурныя механізмы супрацьстаяць ідэалогіі “русского мира” і н’юеўразізма, якія ўяўляюць сабой абноўленыя формы імперскага шавінізму.

Не падтрымліваць сучасны ўрад у будаўніцтве цывільнай, рускамоўнай дзяржавы, і адначасова працягваць пошук актыўнага ўзаемадзеяння з мясцовымі ўладамі ў рамках законаў, рабіць гэта індывідуальна і арганізаванымі групамі грамадзян для паляпшэння сітуацыі ў адносінах да мовы (садкі, класы, школы, дакументацыя), гісторыі (назвы вуліц, памятныя знакі) і па іншых пытаннях.

На сучасным этапе праводзіць асветніцкую дзейнасць сярод насельніцтва ў першую чаргу ў галіне гісторыі, элітарнай і мас-культуры і традыцый беларускага народа (Полацкая дзяржава, ВКЛ, БНР, БССР, адраджэнне 1990-х), не збаўляючы высілкаў па вызваленні беларускай мовы з прыгнечанага стану. Дабівацца раўнапраўнага, непрымусовага ўжывання беларускай мовы ў дзяржаве, стварэння нарматыўнай базы на мове тытульнай нацыі.

Ва ўмовах сфальшаванага дзьвюхмоўя і невыканання “Закона аб мовах” стымуляваць выкарыстанне Мовы ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцця, ужываючы ўсе магчымыя падыходы і сродкі, прадстаўленыя ў “Стратэгіі развіцця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі” (2012), уключаючы: адкрыццё беларускага нацыянальнага універсітэта, заахвочванне грамадзян Беларусі аддаваць дзяцей у беларускія садкі і школы, заахвочванне рэлігійных абшчын розных канфесій да правядзення багаслужбы на беларускай мове і грамадскіх арганізацый нацыянальных меншасцяў да вывучэння беларускай мовы і гісторыі, заахвочванне грамадзян Беларусі і адпаведных рытуальных агенцтваў ужываць беларускую мову на надмагільных надпісах.

Для асветы насельніцтва стварыць агульны нацыянальны інфармацыйны канал і шэраг інфармацыйных пляцовак (газеты, часопісы, радыё, тэлебачанне), пабудаваных па прынцыпу грамадскіх СМІ, на якія не змогуць ўплываць і ціснуць ідэалагічныя структуры аўтарытарнага рэжыму.

Даводзіць (грамадству) інфармацыю пра ўсе станоўчыя праявы беларускасці і рэагаваць на ўсе без выключэння праявы этнацыду беларусаў. Шанаваць і развіваць гонар за дасягненні, якія мае беларускі народ сёння.

Папулярызаваць нацыянальных дзеячаў, зрабіўшых найбольшы ўклад у развіццё нацыі: І. Насовіч, Н. Орда, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, Б. Эпімах-Шыпіла, І. Луцкевіч, Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, У. Галубок, В. Ластоўскі, Я. Лёсік, А. Луцкевіч, М. Багдановіч, А. Чарвякоў, Б. Тарашкевіч, Р. Шырма, Г. Цітовіч, Л. Геніюш, М. Ермаловіч, В. Быкаў, А. Адамовіч, У. Караткевіч, М. Крукоўскі, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, У. Мулявін.

Адзначаць нацыянальныя святы, якія пакуль што не значацца ў афіцыйным календары: 25 сакавіка – Дзень Волі, першае абвяшчэнне незалежнасці краіны, Беларускай Народнай Рэспублікі; 15 ліпеня – Грунвальдская бітва; 27 ліпеня – Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь; 8 верасня  – Дзень беларускай вайсковай славы, 27 лістапада – Слуцкі збройны чын.

 

Падыходы і сродкі рэалізацыі

1. У сваіх адносінах паміж людзьмі, якія будуць падтрымліваць рэалізацыю Стратэгіі, пажадана выконваць наступныя правілы “Кодэкса гонару”: лічыць, што ўдзел у будаўніцтве нацыянальнай дзяржавы гэта вялікі гонар для беларусаў і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў; праяўляць узаемапавагу і падтрымку; крытычна і абгрунтавана вясці спрэчкі, не дапускаючы пры гэтым абраз і спасылак на неправераныя факты; быць талерантнымі да выказванняў апанентаў; максімальна ўжываць Мову дома і па-за домам; прытрымлівацца адзіных падыходаў пры выкананні задач Стратэгіі; пазбягаць фракцыйнасці – пабудаваць нацыянальную дзяржаву можна толькі праз адзінства людзей, незалежна ад таго, прыхільнікамі якіх партый, рухаў, рэлігійных і іншых плыняў яны з’яўляюцца.

2. Давесці змест Стратэгіі да максімальнай колькасці грамадзян РБ. Пажадана, каб тэкст Стратэгіі мела кожная сям’я.

3. Рэалізацыя Стратэгіі разлічана на бліжэйшыя два дзесяцігоддзі ў незалежнасці ад магчымых змен унутранага ці знешняга характару (рэвалюцыя, агрэсія ці іншае).

4. Мець на ўвазе, што для рэалізацыі Стратэгіі больш важным з’яўляецца выхаванне і падтрымка адпаведнага нацыянальна-свядомага настрою ў грамадстве ў доўгатэрміновай перспектыве, чым нават наяўнасць ці адсутнасць матэрыяльных магчымасцяў.

5. Паступовае пашырэнне кола нацыянальна свядомых грамадзян РБ праз асвету і правядзенне пастаянных і рэгулярных акцый, скіраванных на выкананне пастаўленых задач, з удзелам адбудаванай адкрытай грамадзянскай супольнасці як унутры краіны, так і за яе межамі.

6. Для вырашэння задач стратэгіі, ва ўмовах абмежаванага доступу да СМІ і адсутнасці дапамогі з боку дзяржавы, выкарыстоўваць усе наяўныя і шукаць новыя сілы і сродкі беларускага грамадства, прыхільных да нацыянальнай ідэі грамадзян РБ, спонсараў, інтэрнэт-рэсурсы, незалежныя і дзяржаўныя СМІ.

7. Шукаць магчымасцi лабiравання нацыянальных iнтарэсаў шляхам народнай дыпламатыi i праз спробы наладжвання дыялогу з тымi супрацоўнiкамi праўладных структур i колаў, якiя падзяляюць акрэсленую сiстэму каштоўнасцяў.

Мурзёнак 2

Свае  каментары і заўвагі дасылайце на адрас: chasopis.sakavik@hotmail.com   “Культура, Нацыя”, №13, сакавік 2016, с. 27-34.

 

 

 

=

Заўвагі ад нашай рэдакцыі:

У цэлым мы несумненна падтрымліваем і аптымістычна-змагарны настрой, і галоўны пасыл данай “Стратэгіі”. Асабліва падтрымліваем пазіцыю (гэта вынікае з кантэкста), што этнічная беларуская нацыя – зь яе культурай, мовай, гісторыяй, сімваламі (а таксама нейтральным, бязьядзерным, сьвецкім статусам яе дзяржавы) – зьяўляецца адной з найвялікшых каштоўнасьцяў людскай цывілізацыі, якую неабходна захаваць. Тым больш гэта ўсё – і беларуская дзяржава, і нацыя – неабходна самім беларусам-літвінам.

Тым ня менш, у нас ёсьць і некалькі заўваг.

1. Гісторыя беларускага народу на яго ўласнай этнічнай тэрыторыі налічвае не 1000 гадоў, а некалькі тысячагоддзяў.

2. У лукашэнкаўскай Беларусі адбываецца ня толькі выцясьненьне беларускіх выканаўцаў і аўтараў зь дзяржаўныхтэле-і радыёканалаў”, сёньня выкідаюцца нацыянальна сьвядомыя беларусы таксама і са школ ды ўніверсітэтаў (пры гэтым не зьвяртаецца ўвага ні на іх афіцыйны статус, ні на рэальныя дасягненьні) – галоўнае, што яны “сьвядомыя”.

3. Сітуацыя з роднай Мовай стала катастрафічнай не па прычыне “бязьдзейнасьці” цяперскага ўраду, а па прычыне яго наўмыснай этнацыднай палітыкі (напрыклад, з 40 тэлевізійных каналаў, якія можна глядзець у Гародні па кабельным тэлебачньні, няма ні воднага беларускамоўнага…).

4. У праекце запісана: “Для асветы насельніцтва стварыць агульны нацыянальны інфармацыйны канал і шэраг інфармацыйных пляцовак (газеты, часопісы, радыё, тэлебачанне), пабудаваных па прынцыпу грамадскіх СМІ, на якія не змогуць ўплываць і ціснуць ідэалагічныя структуры аўтарытарнага рэжыму”. Але пры гэтым не прааналізавана, чаму сёньняшнія апазіцыйныя СМІ – радыё “Свабода”, газеты “Наша Ніва”, “Народная воля”, спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” – за столькі гадоў працы так і ня сталі сапраўды незалежнымі беларускімі СМІ. Без аналізу гэтай зьявы і адпаведных высноў, зробленых зь яе, дзейнасьць у кірунку стварэньня будучага “нацыянальнага інфармацыйнага каналу”, нават, калі на яго нехта (хто?!) дасьць грошы, ня мае персьпектывы.

5. Беларусізацыя ніколі не адбудзецца, калі беларусы-літвіны, жывучы на ўласнай зямлі, будуць прасіць ва ўрада дазволіць ім беларускія “садкі, класы, школы” і… адзін універсітэт. Нават у лукашэнкаўскай канстытуцыі запісана, што ў РБ дзяржаўнымі зьяўляюцца “беларуская і руская мовы”. Гэта дазваляе нават пры цяперскім рэжыме патрабаваць, каб у Беларусі на нашай мове працавала, мінімум, палова ўніверсітэтаў! Усё іншае – беларускія садкі, класы, школы – тады значна лягчэй будзе адкрываць…

6. На жаль, таксама ў “Статэгіі” нічога не сказана пра Беларускую аўтакефальную хрысьціянскую царкву… А яна аб’ектыўна мусіць быць дамінуючай на нашай зямлі.

7. Добра было б, калі б у “Стратэгіі” ня толькі было запісана, што яна павінна трапіць у кожную беларускую сям’ю, а і названы тыя, хто будзе арганізоўваць выкананьне гэтага пажаданьня і возьме адказнасьць за яго выкананьне…

8. Галоўнае ж, што ў нас выклікае пярэчаньне, заключаецца ў наступным…

З аднаго боку ў “Стратэгіі” заяўляецца: Сярод шэрагу мадэляў будаўніцтва дзяржавы … выбар мадэлі этнанацыянальнай дзяржавы ў найбольшай ступені адпавядае рэальнай сітуацыі ў Беларусі. Будаўніцтва цывільнай нацыі без належнага грунту этнакультурнай еднасці, падмацаванай агульнай гісторыяй, традыцыямі, мовай, светапоглядамі і, так ці іначай, этнічным паходжаннем, – з’яўляецца памылковым шляхам. Нішто ў сучасных умовах не можа так спрыяць будаўніцтву дзяржавы як прыналежнасць большасці грамадзян да аднаго этнасу”.  Зь іншага боку, “роўныя правы для прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў” уведзены нават у мэту “Стратэгіі”. Такім чынам, у наяўнасьці ўнутраная супярэчнасьць.

Але праблема ня толькі ў гэтай супярэчнасьці, а яшчэ, мінімум, у дзьвюх рэчах.

Спадарове, па-першае, у цяперашняй лукашэнкаўскай РБ у заключнай стадыі інфармацыйнай версіі генацыду – у стане татальнага шматгадовага этнацыду – знаходзіцца  наш карэнны нацыяўтваральны этнас. Беларусы-літвіны – старажытнейшы аўтахтонны народ, які тысячагоддзямі мірна жыў выключна на сваёй зямлі, які столькі ўсяго перажыў і столькі стварыў для агульналюдскай цывілізацыі… І раптам гэты народ апынуўся на краі бездані, за якім – сьмерць! Мы, жывучы на ўласнай зямлі, вось-вось можам быць сьцёртыя з твару Зямлі!… Гэта ключавая праблема, пры наяўнасьці якой кожны сьвядомы беларус павінен увесь час думаць пра яе і ўсе наяўныя рэсурсы (усе!) накіроўваць на яе вырашэньне. Тым больш, што ні перад палякамі, ні перад рускімі, ні перад габрэямі, ні перад украінцамі, прадстаўнікамі шматлікіх іншых народаў, якія таксама жывуць на нашай зямлі, падобная праблема і блізка не стаіць! У іх ёсьць свае значна больш уладкаваныя, пасьпяховыя ў нацыянальна-культурным, эканамічным, экалагічным, грамадска-палітычным асьпектах нацыянальныя дзяржавы.

Па-другое, у гэты вырашальны і адначасна трагічны час у наш адрас з боку прадстаўнікоў іншых народаў не чутно практычна ніводнага слова падтрымкі-спачуваньня. Пра справы мы і ўвогуле ня кажам… Больш за тое, мы часта назіраем нешта супрацьлеглае. Так, адзначаючы ў 2010 годзе 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, прэзідэнты Польшчы і Летувы забылі нават узгадаць ключавую ролю ў ёй нашых продкаў; Польшча і Расея, якія толькі ў ХХ стагоддзі двойчы “дзялілі” Беларусь паміж сабой, у нашы дні робяць наступнае: з Расеі на нас наступае “русскій мір”, а з Польшчы ня меншая бяда – “карта паляка”; беларусы Смаленшчыны ды Браншчыны па-ранейшаму падвяргаюцца такому ж этнацыду, як і беларусы Беласточчыны; габрэі, якія 600 гадоў карысталіся гасьціннасьцю беларускага народу – мірным жыцьцём на нашай зямлі (перад гэтым зьведаўшы шмат разоў пагромы ды татальныя выгнаньні з боку іншых еўрапейскіх народаў), дасёньня так і не наважыліся паўдзячыць нам – дапамагчы беларусам пазбавіцца ад этнацыднай прамаскоўскай дыктатуры. Хаця маглі б… (дарэчы, калі ацаніць гасьцяваньне габрэяў на нашай зямлі па самым мізэрным кошце (усяго толькі ў 100 мільёнаў даляраў за год) і выразіць гэты кошт у золаце па яго сёньняшнім курсе (40 $ за 1 гр. – 40.000.000 $ за 1 тону), атрымаецца, што габрэйскі народ вінны беларускаму народу 600х100.000.000 / 40х1000.000 = 1500 тон золата!) Гэтыя факты можна было б працягваць прыводзіць, але пакуль спынімся…

З улікам адзначанага, мы бачым у сфармуляванай мэце “Стратэгіі” прыкметы нейкага крывадушнага мазахізму, які не адпавядае аб’ектыўнай рэчаіснасьці  і чамусьці зноў апынаецца павернутым супраць законных правоў ды інтарэсаў беларускага народу… Таму давайце вызваляцца ад гэтай формы комплекса нацыянальнай непаўнавартасьці, штучна накінутага нам злачынцамі, недабразычліўцамі. Давайце нарэшце пачынаць усур’ёз клапаціцца пра сябе – спачатку пра сябе (тым больш у такіх трагічных абставінах), а потым пра іншых. Ніхто ня супраць ніякіх мірных меншасьцяў! Але клопат пра іх давайце перанясем на той час, калі нашаму народу хаця б сьмерць перастане пагражаць!

У сувязі з адзначаным, прапануем запісаць так: “МЭТАЙ Стратэгіі на бліжэйшыя дзесяцігоддзі з’яўляецца пабудова нейтральнай, нацыянальна-дэмакратычнай, беларускай, сьвецкай дзяржавы, у якой на перыяд выпраўленьня гістарычнай несправядлівасьці некалькі апошніх стагоддзяў што да карэннага этнасу (т.б., на час нацыянальнай рэгенерацыі), прадстаўнікі нацыяўтваральнага этнасу – беларусы-літвіны, а таксама іх культура, мова, гістарычная памяць, сімвалы, аўтакефальная царква, сьветагляд, эканамічныя і палітычныя правы, генафонд, іншыя аб’ектыўныя нацыянальныя каштоўнасьці стануць прыярытэтным клопатам для ўсіх грамадзян Беларусі, а найперш для дзяржаўных уладаў”.

З усёй павагай, рэдакцыя “Нашай зямлі”.

 

 

36 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Мяне цікавяць “сродкі рэалізацыі” гэтай стратэгіі. Тут не гаворыцца дзе ўзяць гэтыя сродкі і колькі іх трэба. Таксама незразумела як адбіцца ад маскоўскай гібрыднай вайны, якая ўжо вядзецца і можа пашырыцца. А пакуль маем дыктатуру і этнацыд.

  2. Павел Біч кажа:

    Гледзячы на падзеі ў Сіріі, я паступова прыхаджу да думкі, што сучасный свет усё болей набывае сімвалічную прыроду. Гэта значыць дзейнічае прынцып “вораг майго ворага ёсць мой сябра”. Як што варагуюць толькі два бакі гэты прынцып дзейнічае. Але калі ў барацьбу уступае некалькі сілаў і ён пачынае прабуксоўваць. У той жа Сіріі, мне здаецца ніхто ужо не ведае што рабіць далей – ані ЗША, ані Расея. Міжволі узгадваецца тое аб чым кажуць постмодерністы – што ў наш час діалектыка Гегеля перастала працаваць, Барацьба супрацьлегласцяў не нараджае Новае у якім супрацлегласці знікаюць; ідзе развіццё. Не цяпер усе працессы развіваюцца да катастрофы. І гэта вельмі падобнае на тое што цяпер адбываецца ў людскім свеце.
    Мне зразумела адзінае – што няма лепшага спосаба супрастаяць “рускаму міру (аб якім ужо шмат пачалі казаць, ў тым ліку і ў дакументе распрацаваным Анісім. і Трусавым) як толькі адмаўляцца ад нашага цяперашняга назова з корнем “рус”. Патрыятычнае гісторыкі не распрацавалі адпаведных тэорый, яны завіслі ў прасторе між Літвой і Руссю. таму нам прыйдзецца працаваць “чераз іх галовы”. Пакуль расейцы яшчэ не пачалі ў поўную сілу інфармацыённую вайну супраць нас. А калі яна пачнецца, мы убачым якая бомба ляжыць пад нашым ложкам з часом Бурачка-Багушэвіча, які першым пачаў піхаць нам назву Беларусь. Будучы на Чарнобыльскім шляху я шмат з кім гаварыў на гэтую тэму. Усе згодные, але дабаўляюць што на гэта спатрэбіцца некалькі пакаленняў. Такой іх адказ можна разглядаць і як ветлівую форму адмовы, і таксама што людзі не могуць прызнаць што цяперашні адраджэнскі Рух атрымаў гучную паразу. і яны не могуць зразумець Чаму. Такія вось мае сумбурные думкі пасля чарговых пустых паперак-декларацый, якія сачыняюць людзі кшталту тав. Трусава. .

  3. Licvin кажа:

    Узяў для аналізу толькі адзін сказ з гэтай ”стратэгіі” . ”Відавочна, што беларускае грамадства не зможа пазбавіцца са сваіх посткаланіяльных поглядаў да таго часу, пакуль не пераадолее рэфлекс бясконцага азірання на Расію”.
    ШТО тут можна сказаць. Ці можна карыстацца ў поўнай меры паняткам ”беларускае грамадства”, тут трэба ўспомніць заўвагу Карла Ясперса” Масу трэба адрозніваць ад народа. Народ структурыраваны, асэнсоўвае сябе… Маса не валодае самасвядомасьцю, аднародна, пазбаўлена традыцый — яна пустая.Маса — аб’ект для маніпуляцый”. ( ”Правінцыялізм як спосаб існавання” бЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА” кАСТУСЬ Травень, ”Дзень калі загінуў Апалон.”)
    Хто нясе ў наша грамадства, у масы сучасныя тутэйшыя думкі, напрацоўкі, гледзішча, меркаванні, ідэі, праграмы, змагаецца за невялікія, але важкія мэты, дасягае невялікіх, але важкіх перамог? нІХТО!
    Цудоўны артыкул Шынкевіча, які дае шырокую карціну сучаснасьці, ніхто не абмяркоўвае і не бярэ на ўзбраенне?!(”Сацыяльны малюнак свету”).
    Нас, як частку ”савецкага народа” паступова абалваньваюць, перарабляюць, з адукаванага народа, апускаюць у людзей трэцяга сорта. Робіцца гэта мэтанакіравана, паслядоўна, планава і нібыта натуральна, так што нават такі ўедлівы аналітык як Павел Біч ускладае гэтыя падзеі на натуральную хаду постмадэрнізма.
    На самай справе гэта не постмадэрнізм, а вынікі інфармацыйнай вайны супраць нас і нашага народа. Інтэлігенцыя, якая павінна была быць галавой народа, стала нікем, гноям гісторыі, а ”творчая інтэлігенцыя на 80% –90% зрабілася прастытуткай, ва ўсялякім разе ў Маскве” Станіслаў Гаварухін.

    • Мандарын кажа:

      Хто нясе ў наша грамадства, у масы сучасныя тутэйшыя думкі, напрацоўкі, гледзішча, меркаванні, ідэі, праграмы, змагаецца за невялікія, але важкія мэты, дасягае невялікіх, але важкіх перамог? нІХТО!

      Як нихто?

      А Островский? Мурашка? Бич? Они не несут разве?:))

  4. Ліст у рэдакцыю ад спадара Мурзёнка. кажа:

    Паважаны сп. Алесь!

    Прыемна атрымаць ад вас пісьмо. Вялікі дзякуй. Завочна з вамі даўно знаёмы, па вашаму сайту і публікацыях.

    Вельмі рад, што вы ўключыліся ў абмеркаваньне “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі”.
    Прачытаў заўвагі ўважліва, многія з вашых прапаноў вельмі слушныя.
    Пасля дэталёвага знаймства пастараемся іх арганічна ўключыць у праект.

    Дасланы матэрыял будзе апублікаваны ў наступным нумары часопіса “Культура, Нацыя” (№14, чэрвень 2016). У гэтым жа нумары надрукуем чарговую, дапоўненую версію. Бо падаецца, што праект выклікае цікавасьць і да яго абмеркаваньня падключаецца больш людзей.

    Адным з важных пытаньняў, безумоўна, будзе рэалізацыя праекта. Як вы гэта слушна і заўважылі. Перш за ўсё бачыцца інфармаваньне-асьвета насельніцтва – нескладаную схему часопіс прапаноўваў раней (праект “Разам”). Я цалкам згодны з тым, што існуючыя “вольныя” выданьні абсалютна недастакова працуюць за волю. Амаль кожны з упамянутых вамі выданняў цягне сваю скрыпку і кагосьці, хто на ёй іграе. Вельмі цяжка што-небудзь там публікаваць, а часам, калі інфармацыя не ляжыць у русле выданьня, і немагчыма.

    Рэальна, шансы таюць. Тым не менш. Працаваць трэба. Вельмі б хацелася, каб гэтая спроба, разлічаная на адну генерацыю, была удалай.

    На першы раз заканчваю сваё пісьмо і зычу Вам і Вашай сям’і ўсяго найлепшага.

    З павагай,
    Пётра Мурзёнак

  5. Licvin кажа:

    ”… неўжыванне роднай мовы ў дзяржаўных установах, савецкая інтэрпрэтацыя гісторыі Беларусі, увядзенне ў вучэбных установах дысцыпліны «Ідэалогія беларускай дзяржавы», якая не асвятляе вырашэнне нацыянальных пытанняў, выцясненне беларускіх выканаўцаў і аўтараў з дзяржаўных тэле- і радыёканалаў, існаванне чорных спісаў музыкаў, пісьменнікаў, прадстаўнікоў іншых творчых прафесій, забарона ўжывання нацыянальных сімвалаў. Некаторыя праявы беларускасці з боку дзяржавы (рэдкія выступы кіраўнікоў па-беларуску, з’яўленне беларускіх білбордаў) не маюць сістэмнага характару…”
    Гэтак! Датагож пачаўся імклівы прыезд ”зялёных чалавечкаў” у краіну, якім даюць грамадзянства і ставяць на тыя ці іншыя кіруючыя пасады. Калі раней мы не хацелі быць дамініонам Расеі, то зараз падзеі хутка ідуць у накірунку ”далучэння” да ”альма матэр”.

    • Adash кажа:

      «пачаўся імклівы прыезд ”зялёных чалавечкаў” у краіну, якім даюць грамадзянства і ставяць на тыя ці іншыя кіруючыя пасады»
      Так-так! Я сам за апошні час некалькі разоў сустракаў супрацоўнікаў сілавых структураў (міліцыянты, служба бясьпекі мэтро), якія відавочна толькі-што пераехалі ў Беларусь з Масковіі: маўленьне парасейску (нетутэйшае), Мовы ня ведаюць анічуткі, глядзяць на мяне як баран на брамку, калі спрабую да іх казаць пабеларуску; некаторыя самі прызнаваліся, што яны нядаўна з Расеі! І адразу — на камандзерскія пасады (сяржанцкія).

  6. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Licvin, паўтаруся. Прычыну паразу можна трактаваць дваяка – як сваю слабасць і як сілу ворага. Ты трактуешь яго другім спосабам – як нехта хто вядзе супраць нас інфармацыйную барацьбу.. Такі падход нараджае ворагаў ў вялікай колькасці і што самае бяспечнай павелічвае колькасць Зла ў Свеце. Хай ты даведаешься што супраць нас вядзе змаганне нейкі там масонскі (як сказалі б раней) центар ў ЗША. і яго філіял ў Расеі. Што рабіць далей? Сам ты разбурыць гэткі Центр не зможаш. Каму ты панясешь свае дадзеные каб тыя разбурылі? Кітаю, Ідзіл, Крайне Правым (аналаг фашыстаў ў мінулым)? Твае дадзеные нават не надрукуе незалежны друк ў Беларусі. Самае большае – ты напішаш аб гэтым сваю кнігу. якую будзешь раздаваць на мерапрыемствах апазіцыі. Я не ствярджаю што такой шлях абсалютна некарыстный. Я ж прапаноўваю звярнуць увагу на наша слабасць, Цяперашнюю.Адкуль яна? А менавіта на тое, што нашы продкі ў мінулым былі вялікай нацыяй (мы гэта як і усе нацыі ў свеце перабольшым), а цяпер мы халопы Масквы. нават размаўляем на іхней мове і т.п. Шмат каму стане сорамна нават з цяперашніх лукашыстаў, а для рабацяг такіе звесткі есць адзінае што можа пацешыць яго самахвальства. Так мы ствараем ў народзе Нацыяналізм, які ёсць сіла для пераўтварэнняў.
    Фуко раіў глядзець на палітыку як на працяг вайны і звяртацца да вобразаў вайны зайжды калі хочам нешта праясніць. Ну уяві: да Сталіна прыходзяць генералы якія усе паразы сваей арміі тлумачаць сілай немцаў. Як ён будзе реагаваць? Зразумела, ён іх выгане і пакліча слухаць тых хто будзе казаць пра слабасці сваёй арміі. Ты і Рэдакцыя сайта мне нагадваюць першых генералаў

  7. Licvin кажа:

    Павал, я ўчора на мітынгу тлумачыў азы палітыкі двум–тром чалавекам. Двое з іх былі з Лугадоніі, ужо атрымалі грамадзянства РБ і чакаюць пачатка прыхватызацыі ў РБ. Трэці быў пралетар пажылога веку, які бачыў жыццё ў чорна-белым варыянце, і яму тлумачыць азы палітыкі бессэнсоўна. Для яго галоўны лозунг –”Далоў”.
    А вось мае кніжкі прачытала некалькі соцен чалавек. Некаторыя мне дзякавалі і паціскалі руку. Вось адна з задач прапагандыста, аналітыка і палітолага Паўла Біча — прапагандаваць мае кніжкі і тыя ідэі, што ў іх ёсьць. Але я неўпэўнены, што Павел Біч іх чытаў. Вось і атрымліваецца, што мы ўвесь час робім вынаходства ”ровара” і потым тлумачым адзін аднаму ягонае ўстройства.
    Вось артыкул Сяржука Шынкевіча выдатны малюнак сучаснасьці, яго трэба вывучаць і засваіваць, а потым несці яго ў масы. У гэтым сэнс жыцця адукаванага чалавека.
    У свой час Ваш артыкул аб заходнерусістах быў мной вельмі высока адзначаны, калі вы сказалі ў ім, што заходнарусізм — гэта шаманізм і не грунтуецца на навуковай асновы, таму іх позірк на гісторыю не можа прадбачыць не толькі далёкай будучыні, але і блізкай будычыні.

  8. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Licvin, як я магу прапагандаваць твае кнігі, калі ты есць прыхільнікам рускага міра,(натуральна модернізіраванным па тваім лекалам), а я яго зацятым ворагам. І я Сяргей прасілі цябе кратка, реферетатыўна вылажыць сваю тэорыю. Тое што мы прычыталі ему і мне не спадабалася. Вызначся нарэшце. з кім ты. Вылажы нам яшчэ раз свае ідэі на гэтым сайце. Як што ты не здольны на гэта так і скажы. Памятую што ты ёсць прыхільнікам тэорыіі Змовы. Звычайна яе вызнаюць самые атсталые мракабесные людзі. Іх шмат ў рРсеі. Там яна групіруюцца вакол Праханава, Кіріла і іншых адыёзных асоб.

  9. Siarhiej кажа:

    Што тычыцца “сусветных змоў” – іх шмат. Мусульманская, кітайская, паўночна-атлантычная, жыдоўская, маскоўская, … Усе хочуць нешта і каго-та “паімець”.
    Не кепска было б стварыць і беларускую-ліцвінскую “змову”, вызначыць нашы нацыянальныя інтарэсы і мэты (на Сайце яны ўжо вызначаны) і распрацаваць бізнэс-план. Менавіта бізнэс-план, а не дэкларацыі аб намерах ці мары. Посьпех украінскага майдана дае нам дадатковыя шансы.

    • Мандарын кажа:

      Посьпех украінскага майдана дае нам дадатковыя шансы.

      И в чем был “посьпех” украинского майдана? Ах да, прогнали одного олигарха, Януковича, и посадили себе на шею второго олигарха, Порошенко. Это Вы называете поспехам?:))

      • Siarhiej кажа:

        Украінцы дамагліся галоўнага – свабоды, а як яны гэтым скарыстаюцца – асобнае пытаньне. Свабода выбараў, інфармацыі, … Калі зменяць законы і прыдушаць карупцыю з’явіцца і свабода прадпрымальніцкай дзейнасьці …

  10. Licvin кажа:

    Спадабалася — неспадабалася?! Да каго мы можым прыхінуцца ў барацьбе цывілізацый? Мой апошні каментарый на Сяргеяў артыкул як раз разглядае гэтае пытанне. Мы сёння знаходзімся на расейска-праваслаўным кантыненце і саскочыць нам няма куды. Што мы можам? Пакольку ў расіян з тэорыяй было заўсёды слабіна, то мы можам скарыстаць гэтую слабіну, навязаўшы ім свае светапогляды на развіццё постсавецкага кантынента. Гэтая адзіная на мой позірк магчымасьць захаваць нейкую сваю аўтаномію і самабытнасьць.
    Акрамя таго ў мяне моцнае падазрэнне, што расейскай палітычнай алігархіі на расейска–праваслаўную цывілізацыю па вялікаму рахунку начхаць. У іх вульгарная мэта захапаць, прыхватызаваць сваё і чужое, усё астатняе для іх гэта прапагандысцкі макіяж. Тады нам трэба прапановываць свае напрацоўкі патрыятычнай і камуністычнай групоўкам братняй Расіі. Не трэба баяцца слоў ”братняй”, ”вялікай”, ”гераічнай” і г.д. — калі гэтыя словы даюць практычны эфект.
    Вы ж з Сяргеям, як той Пазняк, не пераносіце рускіх на ўсе 100%, І з кім вы тады хочацце братацца? З амерыканцамі?! аМЕРЫКАНЦЫ зразу прапановываюць увесьці ”дэмакратыю” і ”правы чалавека”, што ў перакладзе на простую мову азначае — аддайце нам ”за так” сваю маёмасьць, зямлю, заводы і фабрыкі. Памаглі амерыкосы Украіне? Грошы далі? Сучасную зброю? Тота ж! На сусветным ўзроўні такія ліліпуты як РБ, Летува, Латвія, Славакія ці нават Украіна не з’яўляюцца самастойнымі суб’ектамі…Яны аб’екты цывілізацый…

    • Мандарын кажа:

      Пакольку ў расіян з тэорыяй было заўсёды слабіна, то мы можам скарыстаць гэтую слабіну, навязаўшы ім свае светапогляды на развіццё постсавецкага кантынента.

      Утопия. Маниловщина. Как навязывать будете? Успех возможен только через телевидение. У вас есть допуск на российское телевидение или свое телевидение на Россию? Нету. Тогда на что Вы надеетесь. Тут польский Белсат на белорусов не влияет практически никак. а вы на россиян влиять хотите? Гы.:))

  11. Яўген Мурашка кажа:

    Пан, Licvin:
    Першым імпульсам, прачытаўшы Ваш каментар, было жаданьне паслаць Вас куды-небудзь …на Камчатку, але стрымаюся.
    Нагадаю, што такія”ліліпуты” як Беларусь і Украіна, з’яўляюцца заснавальнікамі ААН.
    Ну а “братняй” любові з боку Масковіі, мы ужо сыты па горла але і Эўропа з ЗША, нам не сябры.
    Ну а наконт “аб’екту”, тут сказаў бы так.
    Безумоўна, у Беларусі адбываецца генацыд з боку улад і расейскай імперыі.
    Але, яны трохі не падгадалі.
    Мы адрадзім былую моц і прывабнасьць беларуска-ліцьвінскай нацыі.
    Ну а Вам раю падацца да сваіх “братоў”
    Я.Мурашка

  12. Licvin кажа:

    ”Давай ,начинай,мужны литвин,а мы посмотрим.Боюсь,дальше вашей пустопорожней болтовни опять дело не пойдет, вы никчемные болтуны”
    Не бойцеся, Тоўсты Кот. Як ужо вы ўмудрыліся прасраць вялікую краіну з усімі яе дасягненнямі, так нікому мабыць за апошнія тысячу год гэта не ўдавалася. І ўсё роўна працягваеце надуваць шчокі і грукацець у свой шаманскі бубен. Мы з Расеяй розных вагавых катэгорый, Расіі трэба спаборнічаць з Кітаем, Нямеччынай, Францыяй, Турцыяй, Японіяй, а не выкатываць сваю грудзь у цяльняшцы перад былымі рэспублікамі СССР.

  13. Павел Біч кажа:

    Сяргей, ты не можаш не бачыць што шляхі наш з украінскім ужо сільна разышліся. Большасць нашай молодзі едзе ваяваць на Данбас супраць Украіны за Расею, нашые леса перапоўнены казачкамі якія пад кіраўніцтвам праваслаўных папоў рыхтуюцца ў час Х дапамагці расейскім вайскам. Няма каму нават стварыць перашкодыі для расейскіх байкераў якія зноў чераз нас на 9 мая паедуць на захад. Апазіцыя разгромлена – народ за ёй не пайшоў. Мой вывад з гэтага я выкладываў шмат разоў – трэба заняцца зменай свядомасцью нашых людзей. У апазіцыі пануюць сацыял-дэмакраты якія цалкам не бачаць каштоўнасці Нацыянальнага і нават пасля падзей на Украіне гдзе рухам перамен стаўся нацыяналізм. (Майдан – рэвалюцыя годнасці).
    Літвін напісаў што з-за таго што у расіян слабо з теорыя мы можам мі гэтую теорыю даць і за гэта яны не стануць нас русіфікаваць і дазволяць нам жыць самастойна. Гэта, на мой погляд, звышнаіўнасць. Хто толькі не намагаўся цывілізаваць рускіх? , І Наполеон, і немцы і палякі і украінцы і мы ва увесь час гісторыі. Для нас іх тэорыі смехатворны, але для рускіх яны цалкам нармалёвые. Ты тут мало чам адрозніваешься ад, напрыклад, амеріканцаў, якія таксама хочуць цівілізаваць увесь Свет. Гэта працес вельмі марудны. тут вылазяць на сцену нацыянальные адрознянні, якія могуць сільна запаволіць рух народаў да Свабоды. Рускіе добрые демагогі і псіхолагі і таму ў спрэчках з заходнікамі, як правіла,- еўрапейцамі выходзяць пераможцамі. Глядзі цяперашніе перадачы на расейскім ТВ. Нарэшце Захад пачынае разумець гэта і тады ім застаецца толькі задушыць рускіх эканамічна, што яны і пачалі рабіць санкцыямі. Што ж ты хочашь прапанаваць рускім?- Што лепей жыць па законах? А яны хочуць жыць па справедлівасці (па Сумленню – Совесці). Што лепей жыць свабодна і багата як на Захадзе? А рускім болей чым свабоды і дабрабыту хочацца быць Вялікімі. Вялікасць грее душу лепей усяго. Да таго ж рускіе містічным образам ненавідзяць свабоду. Дж. Гейдар дае прыклад калі рускіе дапамалалі задушыць паўстанне нейкіх там праваслаўных народаў Балкан супраць туркаў, то рускіе дапамаглі туркам гэта паўстанне задушыць. Карачей кажучы, твая прапанова вучыць рускіх жыццю можа быць реалізавана толькі пасля краха Расеі і страты імі пыхі Велічча. Крах Расеі гэта страта ёю усіх нерускіх тэріторый. Баюся што мы гэтага не дачакаемся.

    • Adash кажа:

      «Крах Расеі гэта страта ёю усіх нерускіх тэріторый. »
      Гмм-м… Паважаны спадар Павал! Як я спрабую прыглядацца да гісторыі нашае усходняе суседкі, то мне зусім невідавочна, а ШТО-ж гэта такое «рускіе» тэрыторыі? Асабліва з улікам таго, што:
      1) назоў “Россия” часам сустракаецца у дачыненьню нават да Маскоўскага княства часоў ажно да Ивана IV;
      2) назоў “Россия” звыкла ўжываецца да пазьнейшых іншых дзяржаваў: “Русского царства, “Российской империи”;
      3) пасьля развалу “Российской империи” й да 1991 году “Россией” часьцяком называлі новую дзяржаву: СССР (“Союз Советских Социалистических Республик”);
      4) пасьля 1991 году назоў “Россия” ужо ужываецца да зноўку іншае, новае дзяржавы: “Российская ФЕДЕРАЦИЯ” (што ўтварылася на тэрыторыі адной з 15 саюзных рэспублікаў СССР, “Российская Советская ФЕДЕРАТИВНАЯ Республика”);
      Дык, ШТО-ж гэта такое «рускіе» тэрыторыі? Ці можаце коратка акрэсьліць свае бачаньне?

  14. Толстокот кажа:

    1. Гісторыя беларускага народу на яго ўласнай этнічнай тэрыторыі налічвае не 1000 гадоў, а некалькі тысячагоддзяў.

    пилять,что курит недоумок который написал этот бред? Забористая травка,видать

    • Рэдакцыя кажа:

      Так і быць для хутка худых расейскіх катоў (шкада жывёлінку, усё ж боскае стварэньне, хаця і абкуранае):
      “А ўся даўняя Беларусь, згодна з сярэднеўзважанымі эфектыўна-рэпрадукцыйнымі дэмаграфічнымі памерамі і паводле звестак пра восем антрапасістэм генетычных прыкметаў, была заселеная продкамі сучасных беларусаў прыкладна 9 ± 1 тысяч гадоў таму … сучасных беларусаў з высокай доляй упэўненасці можна лічыць нашчадкамі мясцовага старажытнага насельніцтва”.
      Цытата адсюль: https://nashaziamlia.org/2009/04/15/2085/#more-2085

      • Тут быў "Толстокот" кажа:

        … які прадэманстраваў, што ў школе ён генетыку не вучыў – ці то быў прыхільнікам Лысенкі, ці то ня быў здольны элементарна засвоіць законы Мендэля.
        Рэдакцыя.

  15. Павел Біч кажа:

    У матэрыяле распрацаваным сп. Мурзёнкам і Трусавым з Анісім Новага нічога не убачыў, дакладней, як што і сустрэнецца гэта Новое, то завалена банальнасцямі аб якіх пішуць ужо гадоў 10. Акрамя таго ТБМ паступова пераўтвараецца ў штаб па барацьбе з літвінствам. Яны там у сябе ўТБМ павелічылі амаль да натуральнай велічыні партрет здрадніка Багушэвіча. Не выключаю што паперовае педаліраванне беларускасці ў апошні час мае мэтай прыдушыць літвінства. Падобнае на тое што робяць бігборды “Я-Беларусь”. Падобнае на тое што нашы ворагі хітрее і разумнее нас.З заувагамі сп. Астроўскага на іх матэрыял я згодзен. Але я стаю яшчэ правее чым сп. Астроўскі. Ну колькі можна пісаць аб гаротным стане беларускай мовы?. Трэба думаць чаму ён пагаршаецца, чаму усе гэтые “вышыванкі”, “мовы- на нова” не даюць станоўчых вынікаў. Можа усе ж такі нацыянальнае у нас дышыцца назвамі “Беларусь і беларусы”? Пагадзіцеся, што тэза адраджэнцаў “беларускае гэта нерускае” не можа працаваць на выхаванне Нацыі.

    • Мандарын кажа:

      Ага, назовемся литвинами и нацыя адрезу ж разквитнее.

      Бич, ваши бредовык идеи не стоят даже моего комментария. Вас нужно просто цитировать в СМИ, чтобы превратить всю вашу группу в сектантов-посмешников для белорусов.:))

      Вот назовемся литвинами и заживем.:))

      • Adash кажа:

        Дарэмна кпіце, “Мандарын”!
        Народная мудрасьць нездарма кажа: Як карабель назавеш — так ён і паплыве! Знакавая сыстэма, сымболіка, назовы закладваюць падмурак сьветабачаньня соцыюму. Як сьветабачаньне неадэкватнае, вычварэнскае — няма падставаў спадзявацца на пасьпяховага разьвіцьцё соцыюму.

  16. Licvin кажа:

    ”літвін напісаў што з-за таго што у расіян слабо з теорыя мы можам ім гэтую теорыю даць і за гэта яны не стануць нас русіфікаваць і дазволяць нам жыць самастойна…”
    Ва ўсялікім разе наш Лідэр шмат разоў вымушаў іхніх лідэраў прыслухвацца да сваіх думак. Нават Мерхель і французкі прэзідэт слухалі з цікавасьцю.
    У дальнабачных інтэлектуалаў–расіян галава ідзе кругам ад падзей на сваёй жыццёвай тэрыторыі. Вось што яны пішуць сёння ў сваіх газэтах: — ”Росийские миллиардеры — это победители, которые выиграли схватку за Россию. А народ — это проигравшие, которых надлежит соскоблить с лица земли. Россия для миллиардеров — это не страна, не родина, не держава. В ней для них нет Куликового поля, Ледового побоища и Бородинский битвы. В ней не рождался Пушкин. Не было Сталинграда и Курской дуги. Россия для них — это добыча. Это еда, в которую они вгрызлись своими клыками, чавкая, оставляя от России скелет.”
    Павел Біч. ”У матэрыяле распрацаваным сп. Мурзёнкам і Трусавым з Анісім Новага нічога не убачыў…”
    Згодзен! Шмат вады, агульных слоў, паняткаў… Адным слова як сказана ў ”Кодэксе ліцвіна” –” Яны загружаюць нашы галовы сваімі ідэямі, прымушаюць шукаць рацыянальнае зерня ў сваіх тэорыях. А назаўтра яны падкідываюць новую ежу для наіўных і шчырых мысляроў…”
    У Краўцова даўно адпрацавана матэматычна акрэсленая ”Канцепцыя нацыянальнага развіцця.” Яе і трэба несці ў масы.

  17. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Літвін, трэба высвабаждацца ад ідэі прагрэсса і веры ў лінейную хаду Гісторыі.. У ней поўна тупікоў, пецель, таптанняў на адным мейсцы. Ідзе толькі слепы тэхналагічны прагрэсс. які нявядома чым скончыцца. Нямеччына пайшла тупіковым напрамку пасля захопу улады Гітлерам, мы пасля прыняцца назвы “беларусцы”, ў такім жа , але больш вялікім тупіку рухаецца цяпер Расея. З якога часа, яна пайшла ў тупік сказаць не магу. Можа з самага свайго узнікнення – выхада з Залатой Арды, Можа пасля Петра 1, можа з пачатку 19 ст. можа з 17 года. Напрыклад, для тых расіян які прымуць гіпотезу тупіковага шляху Расеі усё што ты пералічыў як Святое можна разглядаць як Ганьбу Расеі. На Куліковым поле змагаліся Тахтамыш з Мамаем. а рускіе былі другасортным войскам на баку Тахтамыша, Ледовае пабоішче (калі яно было; артефактаў не знайшлі)? так на ім пару десяткаў немецкім рыцароў разагналі пару соцен маскавітаў; Бородінскую бітву рускіе прадулі (абараняючыся згубілі болей чым атакуюшчые французы і бежалі з ганьбай аж за Маскву; Пушкін самы шавіністычный рускі паэт (нездарма так яго любяць у Расею). І так можна прайсціся па усе гісторыі Расеі і представіць яе як імпэрыю Зла, яку трэба як мага хутчэй знішчыць каб захаваць жыцце на Зямной кулі. Так думае шмат людей і ў свеце і ў Расеі і іх становіцца усе болей.
    Уражаны быў фактам – ужо каментары на сайт БП адзін я пішу на б.мове. Астатніе перайшлі на рускую. Відаць канец нашай нацыі прыбліжаецца. Захад ужо скончыў слухаць апазіцыю. Неўзабаве Свет скончыць слухаць Лукашенку (а ты напісаў ў пачатку што яго слухалі Мерхель і Оланд). Гэта азначае што лес Беларусі будуць вырашаць без нас. як ў 1918 (?). Ты успомнім Краўцова. А што ён сказаў Новое? Чаго б мы не ведалі да яго? Нічога. Гэта усе трэба несці ў народ. Тут ты абсалютна правы. Але чаму гэтага не адбываецца?

  18. Мандарын кажа:

    Гэты ды некаторыя іншыя каментары “Мандарына” былі выдалены па прычыне парушэньня элементарных прынцыпаў этыкі.
    Рэдакцыя.

  19. Мандарын кажа:

    И в чем были там “парушэнни этыки”?

    У вас просто нет рациональных аргументов на мои аргументы, змагары.

  20. Павел Біч кажа:

    Ужо словы “рацыянальные аргументы” паказваюць што Мандарын старамодный дурань з светпоглядам прыкладам 19 ст. Скажы Дзякуй сп.Астроўскамушто тваю пісаніну на гэтым сайце выстаўляюць.

  21. Licvin кажа:

    Перачытаў ”Стратэгію…” і хачу заўважыць, што на стратэгію яна не цягне і нават не цягне на канцэпцыю. Можна назваць яе ”Пажаданнем ці Дэкларацыяй”. У чым хіба гэтай ”Стратэгіі…”? У тым што напісана ў расейскай манеры аб усім і нічога канкрэтна па пунктам. Гэтак пісалі ў 1989-90–91 гадах, і тады гэта было актуальна.
    Дарэчы пра У. Мулявін як лідэра адраджэнне белкультуры — гэта быў сімулякр падсунуты пэўнымі сіламі, каб лягчэй было замоўчваць тутэйшых беларускіх музыкаў. У Песняроў былі тры ці чатыры песні на мове напісаныя датагож расейскімі паэтамі і кампазітарамі. Аднойчы слухаў іхняю зонг-оперу, чуць не здурнеў ад лязгу і енку музыкаў, падумаў ці я здурнеў ці нас трымаюць за дурняў.
    Заўвагі рэдакцыі слушныя і напісаны па пунктах. Тут ёсьць што абмяркоўваць.
    Павал Біч. Ваш песімізм звязаны з Вашым і маім узростам, мы ўжо адыходзім і мала ў што верым. Мы з вамі прайгралі, нам крыўдна, мы непатрэбныя сёння цяперашней гісторыі.
    Разам з тым прачытаў учора фундаметальны артыкул у расейскай прэссе аб палітычным, фінансавым, эканамічным генезісе капіталізма–імперыялізма–глабалізма за апошнія 100 год і там у канцы зроблена выснова, што на самай справе ўсё толькі пачынаецца. Мы стаім на парозе грандыёзных падзей, калі на лібералізм і глабалізм абрынецца ўсё чалавецтва.
    Таму нам не трэба думаць, што увесь Захад І Усход толькі і думаюць як нас прыхватызіраваць. Ім свах клопатаў вышэй даху.
    Жыццё –гэта змаганне, нават вайна супраць сваіх і чужых хібаў, варожых наступаў, агрэсій, і г.д.

  22. Павел Біч кажа:

    Згодзен з Літвінам, што усё толькі пачынаецца.. А вось адкуль мой пісемізм ад старасці ці ад сучаснай філасофіі вырашыць сам не магу. Шкада што к моманту калі усё пачынаецца наш народ набліжаецца ў самым разгубленым стане. І такое уражанне што мы як народ пазбаўлены Розума. Весь незалежный друк перапоўнены марамі пра Майдан, і амаль ніхто не абмеркуе усеагульны безтэрміновы мірны страйк. Або амаль ніхто не кажа што трыба займацца народам, меняць яго свядосмядомасць. Яу попкі заладілі -трэба аб’ядноўвацца.

  23. Licvin кажа:

    Павел. Вы кепска ведаеце народ. Народ жыве сабе прыпяваючы і ў вус не дзьме. Але любіць жалавацца на ўсялякі выпадак. Пры стабільнай сытуацыіі народ п’е гарэлку, святкуе, есьць, працуе, зарабляе грошы, жалуецца, любіць жанчын…
    Думае, мяркуе, асэнсоўвае 2% насельніцтва, якую і можна абазначыць, як эліта. Тыя хто тылдычаць аб Майдане і аб тым каб аб’яднацца — гэта пустазвоны, тролі, грантасмокі, гапончыкі, ім трошкі падкідываюць грошыкаў, каб яны стваралі гучанне, контэнтум, варункі каб ствараць ідыялагічныя сімулякры.
    Падчас падзей 1991 года — вы тады былі, як напалову чачэнец, у сваім Грозным — народ у Менску выходзіў на плошчы і слухаў натапыраўшы вушы. Гэтак бывае заўсёды, калі ўзнікае рэвалюцыйная сытуацыя, тады народ натапырывае вушы і круціць галавой па баках. Ён шукае лідэраў!
    Таму ваша справа рыхтаваць з гэтых 2% патэнцыяльных лідэраў, якія ў патрэбны гістарычны час могуць павесьці за сабой народ.Вы ж Павел, укідываецеся ў маркоту і скруху, начытаўшыся пустазвонаў! Вы павінны быць кавалём, што моцай сайго розума гартуе і стварае маладых барацьбітоў!
    Жыве ВКЛ! Віват Вялікая Літва!

  24. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Літвін, ну адкуль ты ўзяў што я напалову чаченец. Чеченцаў саслалі ў Сібір ў 1944 г. А я нарадзіўся на іх земле ў1941, куды накіравалі працаваць майга батю. Ў !957 гаду чаченцы вярнуліся са сыслкі, а я ў 1958 гаду назаўжды уехаў з гэтых зямель. Падаўся па рамантычнай модзе ў Сібір, а потым 3 гады вучыўся ў аспірантуры ў Маскве. І ужо адтуль прыехаў ў Беларусь на землю сваіх продкаў. Праўда, кажуць што шмат залежыць ад вады якую піў челавек ў дзяцінстве. І тады магчыма на мае крайніе погляды паўплывала вада Терека. Але я думаю я проста такі урадзіўся. Вельмі не люблю фальш, якой вельмі шмат ў Беларусі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы