nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Канцэпцыя Беларускай Нацыянальнай Ідэі

3 мая, 2016 | 10 каментарыяў

Алег Краўцоў

Краўцоў

 

Падаем ніжэй пераклад Кастуся Травеня з кнігі Алега Краўцова (гл. фота) “Беларусь вышэй за ўсё. Аб нацыянальнай беларускай ідэі”. Мінск. 2011. Выкладзеная канцэпцыя не накіравана супраць каго-небудзь, яе мэта – развіццё беларускай нацыі ў незалежным самадастатковым накірунку (арфаграфія перакладчыка ў асноўным захаваная; канцэпцыя таксама выстаўлена тут: http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=1494&Itemid=71).

– – –

– – –

– – –

Да сёнішняга часу ні афіцыйныя ідыёлагі, ні грамадскія дзеячы не прапанавалі нашаму народу нацыянальную ідэю у якасці інструмента для кансалідацыі беларусаў у нацыю, такую нацыю, якая б выразна вылучыла сябе сярод іншых сучасных нацый.

Усе афіцыйныя ідыялагічныя канцэпцыі – ад паходжання беларусаў да мадэлі “сацыяльнай дзяржавы” – запазычаны з савецкага кантэксту, навукова беспадстаўна служаць у першую чаргу на карысьць алігархічнай Расіі. Беларусам неабходна перайсьці ад савецкіх канцэпцый да сваіх уласных, патрабуецца новае разумення саміх сябе, сваёй гісторыі.

 

І. Паходжанне беларусаў

Першы неабходны крок – выхад з сферы ідыялагічнага ўплыву алігархічнай Расіі. Гэты ўплыў, у сваю чаргу, звязаны з навязанымі беларусам трыма базіснымі мітамі:

  • мітам славянства (усходняга славянства);
  • мітам трохадзінага рускага народа;
  • мітам пераемнасьці Масквой дзяржаўнасьці ад Кіеўскай Русі.

 

Расейская канцэпцыя паходжання беларусаў

Згодна з ёй, беларусы з’явіліся ў выніку раздзелу некалі адзінага старадаўняга рускага народу. Славянскія продкі беларусаў у VI-VIII стагодзях засялілі Беларусь, выцясніўшы альбо асміляваўшы абарыгенаў-балтаў, што жылі тут да іх прыходу. У XII-XIV стагодзях гэтыя славянскія продкі трапілі пад гнёт літоўцаў (летувісаў), а потым палякаў, дзякуючы чаму і сфармаваўся ў якасьці своеасаблівага этнаса. Але, знемагаючы пад прыгонам літоўска-польскіх феадалаў, беларусы заўсёды цягнуліся да Расіі. Урэшце ў канцы XVII стагодзя войка Расійскай імперыі вызвалілі іх ад замежнага прыгнёту, адбылося аб’яднанне з “старэйшым братам” – вялікім рускім народам. Сваю дзяржаўнасьць беларусы ўпершыню набылі толькі ў 1919 годзе, у сувязі з заснаваннем БССР.

 

Ненавуковасць ідэі этнічнага адзінства ўсходніх славян

У беларусаў, украінцаў і рускіх ніколі не было агульных продкаў. Беларусы – нашчадкі балцкіх плямёнаў (яцвягаў, крывічоў, прусаў і іншых); украінцы – нашчадкі скіфа-сарамацкіх плямёнаў (печенегаў, полаўцаў і інш.); рускія – нашчадкі фіна-вугорскіх плямёнаў (мардвы, чудзі, пячэры, муромы, мяшчары, весі…), перажыўшыя таксама моцны ўплыў цюркаў.

Людзі, што пражывалі на тэрыторыі будучай Беларусі, Украіны і Расіі да прыняцця хрысціянства размаўлялі на ўласных неславянскіх мовах. Славянская мова – гэта мова хрысціянскай місіі ва Усходняй Еўропе, яе прынеслі сюды спачатку місіянеры з Вялікай Маравіі (VIII ст.), а затым заваёўнікі-варагі (русы).

Паступова (за 500-700 год) мясцовае насельніцтва перайшло на мову княскай адміністрацыіі і хрысціянскай царквы. Але кожны народ па-свойму спалучаў славянскую мову князёў, баяр і хрысціянскіх кніжак з мовай свайго этнаса. У выніку ўзніклі спачатку дзесяткі мясцовых дыялектаў, а потым на іх падмурку – сучасныя беларуская, украінская і рускія мовы. У этнічных, культурных, ментальных адносінах кожны народ застаўся самім сабой.

 

Адзінага рускага народа ніколі не было

Згодна міту аб “адзіным рускім народзе”, на абшарах сучасных Беларусі, Украіны і Расіі ў старадаўнія часы жыў адзіны славянскі народ – русы (русічы). Галоўнымі аргументамі на карысьць гэтай тэорыі з’яўляюцца гэтак званая старадаўняя мова летапісаў і той чыннік, што ў летапісах князі называюцца “рускімі”.

Але ў кантэксце летапісаў славянін і рус – розныя паняткі: славяне — гэта народ, падначалены русам, у той час як русы – пануючая каста.

Летапісныя “русы” – гэта варагі, іншаземныя вайсковыя дружыны (верагодна, скандынаўскага паходжання), узяўшыя пад свой кантроль водныя гандлёвыя шляхі “з варагаў у грэкі”, пралягаўшыя па абшарах Беларусі, Украіны і заходніх тэрыторыях Расіі. Славяне – агульная назва тых туземцаў на кантралюемых варагамі землях, якія навучыліся “словіть” – разумець мову варагаў.

Славутыя “усходнеславянскія плямёны” — крывічы, дрыгавічы, вяцічы, драўляне, севяране і іншыя – гэта назва кантралюемых тэрыторый, прыдуманых адміністрацыяй “рускіх” (варажскіх) князёў, якія не маюць нічога агульнага з саманазовамі плямёнаў.

Падчас распаўсюджання хрысціянства панятак “рускія” і “русіны” пачалі абазначаць насельніцтва, прыняўшае хрысціянства – незалежна ад яго этнічнага паходжання. Іншымі словамі, “адзінага старадаўнерускага народа” ніколі не было. Была невялікая праслойка варажскай адміністрацыі і вайсковых дружын, што кантралявалі землі сучасных беларусаў, украінцаў і рускіх.

 

Кіеўская Русь – дзяржава варагаў

Кіеўская Русь – каланіяльная раннефеадальная дзяржава варагаў-русаў, створаная з мэтай кантролю водных гандлёвых шляхоў. Гісторыя Кіеўскай Русі – гэта гісторыя варажскіх дынастыяў і варажскіх гарадоў, поліэтнічнае насельніцтва якіх было не больш 1% ад насельніцтва ўсёй каланізаванай тэрыторыі.

Гісторыя Русі пачынаецца з прыходу ў будучую Ноўгарадскую і Пскоўскую землі варагаў-русаў начале з Рурыкам [заўвага: у Швецыі ўсталяваны помнік конунгу Рурыку, як заснавальніку і цывілізатару Русі]. Менавіта варагі прынеслі сваю “рускую” цывілізацыю і панятак “русь”. Да варагаў на гэтых землях ні русаў, ні Русі не існавала.

Падчас прасоўвання варажскіх дружын па рэках у паўднёвым накірунку ўзнікла адносна адзіная дзяржава Кіеўская Русь. Яна ўяўляла сабой сетку невялікіх варажскіх апорных пунктаў (градаў) на велізарнай туземнай прасторы. Ноўгарадскія і кіеўскія летапісцы называюць “рускімі” усіх князёў варажскага паходжання (“пакалення рускага”).

Дзеля ўмацавання ўлады князёў (канунгаў) і пад культурным уплывам Візантыі, варагі імкнуліся далучыць туземнае насельніцтва да адзінай хрысціянскай веры. Варажская вярхушка першай прыняла яе. Мова хрысціянскай місіі – славянская, была прынята ў якасьці дзяржаўнай. З таго часу панятак “рускі” стаў сінонімам хрысціяніна і адносіўся да ўсіх людзей, прыняўшых хрысціянства, незалежна ад этнічнай прыналежнасьці. А “рускім языком” называўся канцылярскі варыянт царкоўнаславянскага языка.

 

Расія – наследніца Залатой Арды.

Адзіны варажскі (рускі) цывілізаваны абшар парушыўся ў 1237-40 гг. – з нашэсцем татара-манголаў.

Татара-манголы прынеслі ў рускую (варажскую) – адносна еўрапейскую цывілізацыю – іншыя прынцыпы дзяржаўнай пабудовы і кіравання. Яны былі заснаваны на азіяцкай дэспатыі: усялякі чалавек у дзяржаве – раб і ўласнасьць вярхоўнага кіраўніка.

Гэты прынцып спраўджваўся ў жыцці рукамі мясцовых князёў (нашчадкаў варагаў). Апорай ардынскай палітыкі стала Уладзіміра-Суздальская зямля – будучая Масковія. Яраслаў Уселаўдавіч, вялікі князь Уладзімірскі ў 1238-46 гг., заснаваў праардынскую дынастыю. Ягоныя нашчадкі Александар “Неўскі”, Іван “Каліта”, Зміцер “Данскі”, Васіль “Цёмны”, Іван “Жахлівы” і іншыя – мацавалі прынцыпы ўлады на кантралюемых імі землях.

Масковія пры падтрымцы Арды паглынула памежныя землі, крывёй насаджала ардынскі прынцып кіравання, выкараняла варажскую вечаваю дэмакратыю. Папярэдняя варажская эліта паступова замянялася татарскай, што прыняла хрышчэння.

З аслабленнем улады чынгізідаў – нашчадкаў уладаносьбітаў Залатой Арды, Масковія ў ХV стагоддзі заняла дамінуючае месца сярод былых мангольскіх улусаў (васальных аўтаномій) і працягвала ардынскую палітыку ўжо ў сваіх інтарэсах.

Апошнія выспы варажскай Русі — Ноўгарад і Пскоў – былі ліквідаваны Іванам ІІІ (у 1477 г.) і Васілём ІІІ (у 1510 г.) Пасля гэтага Русь перастала існаваць. Найменне “Русь” у тытуле маскоўскіх вялікіх князёў страціла першапачатковы сэнс, пачало выкарыстоўвацца як зачэпка для палітычных патрабаванняў на землі суседзяў.

Сучасная Расія – пераемніца і спадчынніца Залатой Арды.

 

Беларусы – нашчадкі людзей, якія тысячы год жывуць на роднай зямлі

Сучаснае тутэйшае насельніцтва Беларусі генетычна і антрапалагічна ідэнтычна насельніцтву, што жыло на гэтай зямле тры з паловай тысячы год таму. Тут мяняліся культуры і мовы, але народ заставаўся той жа.

Полацкая Крывія дабраахвотна ўвайшла ў склад ВКЛ.

Як ужо было выказана, стараруская (старажытна руская) мова — гэта канцлярскі варыянт царкоўнаславянскай мовы, запазычаны варажскай адміністрацыяй у Візантыі і Маравіі разам з хрысціянствам. Ён быў выбраны ў ВКЛ таму, што ўжо атрымаў распаўсюджанне на тэрыторыі дзяржавы дзякуючы прапагандзе хрысціянства. З часам старадаўнеруская мова цалкам выцясніла балцкія мовы мясцовага насельніцтва, але пад іх уздзеянням ператварылася ў сялянскім асяродзі ў мясцовыя дыялекты. На іх аснове ў канцы ХІХ – пачатку ХХ веку была створана сучасная літаратурная беларуская мова.

У ХХ стагодзі ў Беларусі шырока распаўсюдзілася прынесеная з Расіі каланіяльная руская мова.

 

 

ІІ. Духоўныя і геапалітычныя брэнды беларусаў

Што такое духоўныя і геапалітчыныя брэнды? [заўвага: ангельскае слова “brand” перакладаецца, як завадская марка, кляймо, таўро, гатунак, якасьць]

Духоўныя брэнды выконваюць адначасова дзве ролі. Унутраная роля – быць часткай духоўнага падмурка нацыі. Народу патрэбны маякі-арыентыры ў выглядзе нацыянальных брэндаў, якія ўспрымаюцца народам як “свае”, з’яўляюцца рэччу нацыянальнага гонару, садзейнічаюць згуртаванню і еднасьці нацыіі.

Знешняя роля – духоўныя брэнды рэгіянальнага і геапалітычнага ўзроўню дапамагаюць дзяржаве ўсталявацца на сусветнай арэне.

Напрыклад, гістарычны брэнд “Рэч Паспалітая”, прыняты Польскай рэспублікай, манапалізуе на карысьць Пальшы культурна-гістарычнаю спадчыну ўсёй Рэчы Паспаліты.

Прыбалтыйскую рэспубліку Летуву сусветная супольнасць успрымае як нашчадка Вялікага Княства Літоўскага. Брэнд “татары” замацаваўся за нашчадкамі волжскіх булгар, якія сёння ў Расіі ўспрымаюцца як нашчадкі татара-манголаў, што заваявалі варажскую Русь.

Гістарычныя прыклады геапалітычных брэндаў — Рымская імперыя, Залатая Арда, Русь, ВКЛ, гэта ёсьць, палітычныя ўтварэнні, што пакінулі адметны след ў сусветнай гісторыі. Іх назвы маюць магутную эмацыйную і сэнсавую вагу.

Да рэгіянальных геапалітычных брэндаў можна аднесьці такія, як Венецыянская рэспубліка, Запарожская Сеч, Ноўгарадская Русь…

Гістарычны шэраг геапалітычных брэндаў звязаны з Беларусью – гэта “славянства”, “Русь”, “Літва”(ВКЛ), “Рэч Паспалітая”.

Адзначым, што не заўсёды суб’екты палітыкі – што трымаюць брэнды маюць дастатковыя гістарычныя падставы на тое, каб карыстацца імі.

 

Славянства

Назва аб’ядноўвае народы рознага этнічнага паходжання (балканскія, балцкія, угра-фінскія і іншыя), што размаўляюць на славянскіх мовах, дакладней, на варыяцыях славянскіх моў. Перайначаныя мовы мараваў (чэхаў), лужыцкіх сербаў і палякаў-ляхаў, атрымаўшыя назву славянскіх, атрымалі шырокае распаўсюджанне з прычыны выкарыстання іх Візантыяй у якасьці моваў хрышчэння. Брэнд “славяне” выкарыстоўваўся Расійскай імперыяй дзеля абгрунтавання дамаганняў на славянамоўныя тэрыторыі, хрышчоныя Візантыяй. Пры гэтым актыўна прапагандаваўся тэзіс аб адзіным паходжанні ўсіх славянамоўных народаў і неабходнасьці іх аб’яднання пад кіраўніцтвам Расіі.

 

Русь

Назва, прынесеная варагамі-русамі, скарыстаная ва Украіне, зраслася з праваславіем. Сёння па праву моцнага яна належыць Маскоўскай дзяржаве (Расіі), якая сваёй геаграфічнай канфігурацыяй і палітычнымі традыцыямі суадносіцца з Мангольскай імперыяй — без Кітая.

Гістарычны пераемнік брэнда “Русь” на сусветнай арэне выступае пад новай назвай – Украіна.

Мы не можам прэтэндаваць на брэнд “Русь”.

 

Літва

Гэты брэнд узнік у беларускіх этнічных землях і быў спраўджаны беларускай нацыянальнай элітай пад час Вялікага Княства Літоўскага. Але пасля захопу ВКЛ Расіяй быў наўмысна аддадзены забыццю ў межах палітыкі русіфікацыі. У 1918 годзе яго прынялі ў якасьці саманазвы рэспубліка Летува (Letuva). А мы – сапраўдныя праваўладальнікі брэнда – выступаем пад новым прозвішчам (Беларусь), якое як і ў выпадку з Украінай, яшчэ не стала брэндам.

 

Рэч Паспалітая

Назва Rzeczpospolita Oboiga Narodow (Рэспубліка Обоіх Народаў) была прынята канцы ХVІ стагодзя дзеля абазначэння ваена-палітычнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага (Беларусі) з Каралеўствам Польскім. Сёння яна незаслужана лічыцца сінонімам назвы Польша.

У сапраўднасьці гэты агульны брэнд беларусаў і палякаў, аб чым ясна і недвусэнсоўна сведчыць вялікае колькасьць фактаў. Гістарычна, гэта даволі ўдалы прыклад суіснавання і ваенага супрацоўніцтва двух этнічна блізкіх народаў – палякаў (ляхаў, мазуроў) і беларусаў(ятвягаў-ліцвінаў).

Пачынальнікам стварэння Рэчы Паспалітай з’яўлялася ліцвінская (беларуская) правячая эліта. Прычынай гэтаму была ваеная пагроза з боку Масковіі. Мы маем поўнае гістарычнае права аднолькавага выкарыстання гэтага брэнда з палякамі. У якой форме і якім чынам – задача беларускіх навукоўцаў і дыпламатаў. У любым выпадку, наша дзяржава павінна змяніць меркаванне, што Рэч Паспалітая – гэта выключна Польша, падпарадкаваўшая сабе Літву (Беларусь).

 

Сучасная назва краіны і народа

Народы, што нядаўна атрымалі незалежнасьць, звычайна малавядомыя на міжнароднай арэне. Магчыма, што іх назвы (этнонімы) не стануць брэндамі. Блізкія да іх гэтак званыя “абяздоленые народы”, чые гістарычные брэнды па розных прычынах малавядомы ці выкарыстўваюцца іншымі суб’ектамі.

Мы належым да ліку такіх народаў. Назва “Беларусь” не выклікае ні павагі, ні трымцення ў суседзяў. Не адчуваюць асаблівай павагі да назвы і самі беларусы. За межамі Усходняй Еўропы назву з цяжкасцю пазнаюць, часцяком называюць “White Russia”, “Weisrussland”, успрымаецца Беларусь як гістарычная частка Расіі. Чаму ж назва “Беларусь” не з’яўляецца брэндам?

  • У назвы “Беларусь” няма гістарычных каранёў. Яе прыдумалі ў ХVІІІ стагодзі ў Расеі дзеля замены назвы “Літва”. Спробы штучна “ўстарадаўніць” назву “Беларусь”, а тым больш пошук зачэпак у старадаўняй гісторыі выклікае ў суседзяў у лепшым выпадку здзіўленне, у горшым – здзеклівыя адносіны да “штучнага” народа, “раней не існаваўшага”.
  • Беларусь не мае гістарычных абгрунтаванняў для прэтэнзій на брэнд “Русь”. У складзе Кіеўскай Русі нашы землі ўвайшлі прымусова і хутка адкалоліся ад яе ў самастойныя княствы, альбо інтэгрыраваліся ў склад больш буйных этнічных аб’яднанняў. Брэнд “Русь” даўно і трывала замацаваўся за Расіяй, таму любыя відазмяненні на гэтую тэму разглядаюцца праз прызму традыціі, якая склалася: любая “Русь” – вытворнае ад Расіі.
  • Прыстаўка “бела-” у назве паказвае на ягоную другаснасьць ў адносінах да першаасновы. Гэта відавочна пры параўнанні саманазвы “вялікарос”, што адносіцца да карэнага насельніцтва Расіі. Украінцы зрабілі больш граматна, прыняўшы ў якасьці саманазвы не навязваемы Расіяй назоў “Малароссія”, а адносна нейтральны “Украіна”.
  • Саманазоў “беларус” не выклікае асацыяцыяў гераічнай ці ганаровай якасьці. Традыцыйная адзнака народа пад назвай “беларус” – слабая, заўсёды кімсьці прыгнечаная нацыя, з адсталай і прымітыўнай сялянскай культурай. У шэрагу асацыяцый да назвы “беларус” пераважаюць зняважлівыя ці адмоўныя ўяўленні: парабак, бульбаш, вясковец, калгаснік, пакорлівы, пакутнік… Няма нічога абразлівага ў тым, што беларусы — “нацыя сялянскага паходжання” – дарэчы, гэта паказчык аўтэнтычнасьці. Але ўзвядзення лапця ў культ – гэта перабор. Такі падыход выклікае адмоўнае стаўленне да ўласнай саманазвы і да ўсяго, што з ім звязана.
  • Дзяржава пад назвай “Рэспубліка Беларусь” была рэалізавана не як нацыянальная дзяржава беларусаў, а як інтэрнацыянальная дзяржава “савецкага парадку”. Назва “Беларусь” выклікае такія асацыяцыіі як “запаведнік сацыялізму”, “этнаграфічны абшар”, прыдушэнне нацыянальнай культуры, адмаўленне нацыянальнай гісторыі і гэтак далей. Захаваўшы назву “Беларусь”, мы тым самым сімвалізуем сваю гістарычную сувязь з Расіяй. З умацаваннем фінансавай і ваена-палітычнай моцы Расіі, павелічэння ў ёй імперскіх амбіцый, магчыма спроба анэксіі Беларусі. У гэтым выпадку брэнд “бела-Русь” адыграе ролю “гістарычнага” і маральнага абгрунтавання.

Пасля анэксіі Беларусь можа знікнуць як дзяржава, а брэнд “Беларусь” трапіць у архіў. Шэсць абласцей зробяцца шасцю губерніямі (Паўночна-Заходняй адміністратыўнай акругі Расіі, а беларусы стануць “рускімі” са смешным “беларускім” вымаўленем. Рэшта беларускай культуры будзе лічыцца “праявай рэгіянальнай разнастайнасьці вялікага рускага народа”.

Гістарычна маладыя назвы “Беларусь” і “беларусы” адыгралі важкую ролю ў нашым лёсе — яны адсарбавалі і ўвасобілі самыя непрыемные моманты гісторыі (страту свабоды, прыгоную залежнасьць, духоўны і культурны заняпад) і самыя непрывабные рысы беларусаў (абыякавасьць, слабаволле, пакорлівасьць лёсу). Але гэта штучнае імя, хаця яно і зрабілася неад’емнай часткай нашай гісторыі.

Як вядома, цяперашні кіруючы рэжым не звязвае гісторыю Беларусі з гісторыяй ВКЛ, Рэчу Паспалітай і БНР. Змена назвы пакажа момант пераходу да палітычнай і духоўнай свабоды. Наша задача – пачаць новую эру пад сваёй сапраўднай назвай, а не прыдуманай звонку. Зразумела, што падчас крытычнага асэнсавання гістарычнага шляху продкаў, новае пакаленне беларусаў адмовіцца ад назвы “Беларусь” і “беларусы” на карысьць папярэдніх брэндаў “Літва” і “ліцвіны”.

 

Перспектывы брэнда “Літва”

У адрозненне ад “Рэчы Паспалітай”, дзе ўсё ясна і зразумела, назоў “Літва” – “тэрра інкогніта” для большасьці беларускага грамадства. І гэта насуперак таму, што для нашага народа яно мае сакральнае значэнне. Яго правільная расшыфроўка – ключ да старадаўніх таямніц і, у канчатковым выніку – да новага пасіянарнага ўздыму нацыіі. У першаю чаргу трэба адмежавацца ад асацыацый у нашым грамадстве назвы “Літва” з сучаснай рэспублікай Летувай. Балцкая Жамойція, сваячаніца суседнім лівам і курашам, доўгі час з’яўлялася зонай пруска-яцвяжскага ўплыву – калоніяй Прусіі, а пасля – Літвы, пераняла мову і часткова культуру гаспадароў (гэтаксама, як сучасная Беларусь пераняла каланіяльную мову расіян). Пры гэтым жыхары Віленскага краю і іншых рэгіёнаў Беларусі — этнічна адзін і той жа народ.

Неабходна даўно адкінуць расійскую трактоўку ўзнікнення назвы ад мітычнага народа-племені пад назвай “літва” (чытай – “жамойція”), якое нібыта скарыла “аслабелых міжусобіцамі і татарамі (!) славян-беларусаў”. Найбольш абгрунтаванай з’яўляецца версія аб паходжанні назвы ад мясцовай назвы вайсковай касты – “літва” ці “лютва”, звязанага з татэмам ваяроў-паганцаў-ваўкоў (“лютым”). У кантэксце праваслаўных летапісаў слова “літва” выкарыстоўваецца як сінонім слова “войска”, “дружына” ужывальна да паганскай Беларусі (“Літве паганай”).

Брэнд “Літва” з’яўляецца гістарычнай і духоўнай спадчынай беларусаў. Пэўна, яго вяртанне выкліча незадаволенасьць у Расіі і Летуве. Але нішто сапраўды каштоўнае не трапіць у рукі само, без барацьбы. Нам давядзецца пераконваць справамі, што час нашага заняпаду скончыўся. Мы пераходзім з фазы пасіўнага сузірання ў рэжым актыўнага нацыянальнага стварэння: чужыя кайданы мы вернем папярэднім уладальнікам, а сваю гісторыка-культурную спадчыну вернем сабе.

Назва “Літва” (“Вялікалітва”) і “ліцвін” маюць найбольш моцны гісторыка-палітычны падмурак для таго, каб стаць “новымі-старымі” назвамі дзяржавы і народа.

 

Крыўя

Нескарыстаным і адносна зацененым з’яўляецца беларускі брэнд “Крыўя” ці “Крывія” (краіна крывічоў). У межах “агульнарускай канцэпцыі”, Крывію пазбаўляюць асобасьці, даючы назву “Полацкае княства” і абвяшчаючы яе неад’емнай часткай “Старадаўняй Русі”. Але ў рамках беларускай канцэпцыі Крывія – гэта варажская дзяржава са змешанай крыўска-варажскай (балтыйска-скандынаўскай) кіруючай элітай. Яе тутэйшае насельніцтва – балты-крывічы (па славянску – крывічы) – “крыўская” галіна яцьвягаў. Народная мова – мясцовы балцкі дыялект, пасля хрышчэння паступова выцясняецца славянскім.

Варажская кіруючая эліта з часам перамешваецца з крывічамі. Яе нашчадкі (Рагволдавічы) лічылі сябе крыўскімі князямі. Кіруючая дынастыя не атаесамлялася з Кіеўскай Руссю і на працягу ўсёй сваёй гісторыі супрацьстаяла яе экспансіі.

Назва краіны – “Крывія” і народа “крывічы” – паходзіць ад “крэва”, “крыва”, “крывіс” – “святар” на дахрысціянскай мясцовай мове. Знахары-крывы да прыходу варагаў былі кіруючай кастай і засталіся важкай палітычнай сілай і ў варажскі перыяд. Такім чынам, слова “Крыўя” трэба перакласьці як “Святая Зямля”. Пад уздзеяннем знешнепалітычных варункаў (у першую чаргу – варажскай, альбо рускай экспансіі), з Х стагодзя афіцыйнай рэлігіяй Крывіі стала хрысціянства, пры фактычным захаванні мясцовай дахрысціянскай традыцыіі, агульнай для ўсяго балцкага арэала.

Цалкам верагодна і тое, што “крывічы” – назва канцэлярская, якую далі мясцоваму насельніцтву варажскія князі ці царкоўна-славянскія пісары. Прычынай такой назвы магла быць прыхільнасць мясцовага насельніцтва сваім багам і святарам – адгэтуль “крывічы” – “людзі крываў”. Інакш кажучы, крывічы – гэта яцвягі, што прынялі хрышченне і паступова ўспрынялі славянскую мову.

Крыўя-Крывія з’явілася магутным культурна-палітычным цэнтрам балцкага свету. Зона яе культурна-палітычнага ўплыву ўключала этнічна фінскія народы Пскоўшчыны (тэрыторыя так званых “пскоўскіх крывічоў”), усю Латвію і частку Летувы.

Такім чынам, назва “Крывія” з’яўляецца надзвычай значным духоўным брэндам беларусаў. Ён дапамагае асэнсаваць нашую этнічную гісторыю. Балцкая канцэпцыя Крывіі тлумачыць шчыльнае суіснаванне Крывіі з летапіснай “літвой” і наступнай інтэграцыяй у склад ВКЛ. “Яцвягі” (летапісная “літва”) і смаленска-полацкія крывічы з’яўляюцца адным этнасам з агульнай дахрысціянскай культурай і мовай. Менавіта таму ад Падляшша да Смаленшчыны існуе этнічна адзіны беларускі народ з адзінай культурай і традыцыямі.

Нашай гісторыяграфіі што да Полацкага княства трэба выразна прытрымлівацца назвы “Крыўя” ці “Полацкая Крыўя”. Гэта будзе выдзяляць яе з “агульнарускага” кантэкста. Адначасова, Кіеўская Русь павінна тлумачыцца як дзяржаўнае ўтварэнне прыхадняў-варагаў, а не мітычных “мясцовых славян-русічаў”. Крыўя у гістарычным і рэлігійным кантэксце – гэта этнічна балцкія землі, ужо прыняўшыя праваслаў’е, у працівагу Літве (Яцвягі), што яшчэ захавала паганства.

Патрэбна ўвесьці гэты назоў у сучасны абыходак з вызначанай сэнсавай нагрузкай. Так як знахары-крывы мелі духоўны ўплыў на тэрыторыі ўсяго балцкага арэала – ад Прусіі да Смаленшчыны, назву Крыўя можна распаўсюдзіць на ўсю тэрыторыю пражывання продкаў беларусаў, уключыўшы Смаленшчыну, Браншчыну, Латгалію, Віленшчыну, Беласточыну і Прускую Прыбалтыку. Таксама “Крыўя” – гэта “Святая Зямля”. Значыць, гэты назоў валодае ўзвышаным духоўным сэнсам.

Назоў мае наступныя сэнсы:

  • Крыўя – сукупнасьць этнічных балцкіх зямель без прывязкі да сучасных палітычных, рэлігійных, нацыянальна-грамадзянскіх прыналежнасьцяў насельніцтва.
  • Крыўя – “Зямля Продкаў”, “Духоўная Спадчына”.
  • Крыўя – сукупнасьць сусветнай беларускай культурнай спадчыны і ягоных носьбітаў, сінонім слова “Беларушчына”;
  • Крыўя – беларуская дыяспара, падобнасьць панятку “Палонія” у палякаў.

Як вытворнае ад Крыўі ўзнікае назоў “крывец”, сінонім слову “зямляк” у адносінах духоўна і этнічна свойскіх людзей і грамадзян іншых краін (напрыклад – жыхары Смаленшчыны, Віленшчыны, Беласточыны – нашы крыўцы, усе беларусы – крыўцы адзін аднаму).

 

Яцьвягі

Брэндам беларусаў з’яўляюцца таксама практычна невядомыя сёння назоў “яцвягі”. Менавіта так называліся жыхары Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, што заснавалі ВКЛ.

Яцьвягі – мужны, ваяўнічы, з уласнай годнасцю народ, сапраўдны гаспадар і абаронца сваёй зямлі. Гэты народ супрацьстаяў трайной агрэсіі – Польскай, Тэўтонскай і Рускай (варажскай). Вынікам такога супрацьстаяння стала ўзнікненне ВКЛ – моцнай, апошняй у Еўропе паганскай дзяржавы, дзе вольна жылі прадстаўнікі розных рэлігій.

Згодна афіцыйнай версіі яцвягі, насяляўшыя Беларусь, зніклі без сляда, рэшта “увайшла ў склад” беларускай, польскай і летувіскай нацый. Такая версія разбурае гістарычную сувязь між яцьвягамі і сучаснымі беларусамі. Сучасныя беларусы – прамыя нашчадкі яцвягаў, беларусы – гэта і ёсьць славянізаваныя яцвягі, страціўшыя ментальную сувязь з продкамі.

Дзе былі яцьвягі – там цяпер беларусы, ці гістарычна беларускія тэрыторыі (Віленшчыны, Беласточчыны) у складзе іншых дзяржаў.

У дачыненні да “даславянскага” насельніцтва Беларусі ёсьць сэнс адмовіцца ад назвы “балты” – каб адмежаваца ад прыбалтыйскіх асацыяцый. Замест гэтага мэтазгодна скарыстаць назоў “яцьвягі” (“яцьвяжскія народы”, “народы яцьвяжскага кораня” і г.д.) Яцвяг і беларус у сучаснай гісторыяграфіі павінны стаць словамі-сінонімамі, у сэнсе: “яцвягі – гэта беларусы да хрышчэня”, “беларусы – балцкі народ яцвяжскага караня”.

Гістарычная трансфармацыя назвы такая: яцьвяг – ліцвін – беларус. Яцьвяг – назва этнічная, ліцвін – назва дзяржаўная, беларус – назва каланіяльная (расійская).

Яцьвяжская тэрыторыя ўяўляла сабой адзін этнічны арэал ад Мазурскіх азёр да вытокаў Акі (летапісная “голядзь”), ад Жамойці і Лівоніі да лесастэпу памежжа Украіны. На паўночным-захадзе яцьвяжскі ареал уключаў Прусію і выходзіў да Балтыйскага мора. На поўначы яцьвяжскі арэал хрысціянскай асветы прыйшоў пазней. Таму ў Латгаліі (Латыголь) і Віленшчыне (Дайнова, Нальшаны, Дзявалотва) народ доўга захоўваў дахрысціянскія яцьвяжскія дыялекты.

Розныя рэгіёны пражывання яцьвягаў мелі свае назвы (Голядзь, Дайнова, Земгола, Латыгола, Мазова, Нальшаны, Судова, Ятва і г.д.), кожнае з якіх мела свой сэнс.

Грамадствам кіравалі духоўныя лідэры – крывы. Галоўны рэлігійны цэнтр быў Ромаў (у сучаснай Калінінградскай вобласці), там знаходзіўся вярхоўны жрэц – Крыва-Крывайта. У выпадку ваенай пагрозы жрацы-крывы прызначалі ваеных кіраўнікоў – кунігасаў.

Народныя традыцыі беларусаў: святы (Каляды, Купалле, Юр’я, Дзяды, Радуніца, Дажынкі), нацыянальныя арнаменты, шанаванне дубоў, каменых валуноў, вужоў, крыніц – усё гэта мае дахрысціянскія яцвяжскія вытокі.

У ІХ стагодзі цэльнасьць яцьвяжскага рэгіёну парушыў прыход варагаў, якія ўзялі пад свой уплыў гандлёвыя шляхі “з вараг у грэкі”. Па Дняпры, Дзвіне і Прыпяці, з’явіліся варажскія крэпасці – апорныя пункты для далейшай экспансіі. Варагі праводзілі хрышчэнне, уводзілі ва ўжытак “старажытнарускую” славянскую мову. У выніку насельніцтва паступова пачало забывацца пра сваю яцьвяжскую мову продкаў, якая не мела пісьмовай формы. Дарэчы, “дзеканне” і мякае “ц” у сучасных беларусаў – яцвяжскага паходжання.

Варагі падзялілі тэрыторыю на зоны ўплыву. Мясцоваму насельніцтву ў кожнай з іх прысвоілі свае назвы. Так з’явіліся “крывічы” (Смаленская, Полацкая тэрыторыі), “радзімічы” (Чарнігаўшчына), “дрэговічы” (Кіеўска-Валынская тэрыторыя).

Яцьвяжскія саманазовы ўсходніх рэгіёнаў Беларусі былі страчаны, засталіся толькі на захадзе будучай Беларусі. Сярод мясцовага насельніцтва саманазвы “радзімічы”, і “дрэговічы” не фіксуюцца, у той час як саманазва “яцьвягі” захаваліся ў некаторых вёсках да канца ХІХ века.

У Полацкай Крывіі адбылася інтэграцыя варажскай і мясцовай яцьвяжскай эліты, што дазволіла кансалідаваць грамадства і паспяхова супрацьстаяць наступу агульнаваражскага кангламерата (Кіеўская Русь). Кіраўнічая вярхушка Крывіі прыняла хрысціянства і распаўсюдзіла яго [пераважна. – Рэд.] негвалтоўным шляхам, без уціску мясцовых дахрысціянскіх звычаяў. З паганскай Яцьвяззю (“літвой”) падтрымліваліся шчыльныя ваена-палітычныя дачыненьні.

Яцьвязь (заходняя частка Беларусі) вяла бесперапыную барацьбу з Галіцка-Валынскай Руссю, Польшай і Тэўтонскім Ордэнам. Частка кіраўнічай эліты паўднёвых яцьвяжскіх (палескіх) земляў, а за імі і простае насельніцтва прыняло хрысціянства, ператварыўшыся ў мясцовых “славян”. Так па паданні ўзнік горад Петрыкаў, атрымаўшы назву ў гонар яцьвяжскага князя, які прыняў пры хрышчэнні імя Пётар.

У адказ на агрэсію у яцвяжскім грамадстве ўзнік масавы рух непахісных – свая вайсковая каста (“літва”), стаўшая моцнай вайскова-палітычнай сілай. Летапісы часцяком не робяць розніцы між літвой і яцьвягамі. Аднак з кантэксту летапісаў значыць, што назоў “яцьвягі” – гэта саманазва народа, а “літва” – назва яго вайсковага кантынгента.

“Літва” пераняла ад ворагаў ваеныя і арганізацыйныя тэхналогіі і ўтварыла на карэнных яцьвяжскіх землях сваю дзяржаву – Вялікае Княства Літоўскае са сталіцай у Наваградку. З гэтага моманту саманазва “яцьвягі” паступова пачала выціскацца новым дзяржаўным – “ліцьвіны”. Улада ў ВКЛ знаходзілася ў руках мясцовай эліты, афіцыйнай рэлігіяй быў мясцовы варыянт паганства. Іншыя яцьвяжскія землі ахвотна інтэгрырываліся ў новую дзяржаву, агульную па “крыві”, культуры і ментальнасьці. Моц Літвы расла. Хутка яна далучыла неяцьвяжскія землі былых захопнікаў – Галіцка-Валынскую Русь, што адлюстравалася ў назве дзяржавы – Вялікае Княства Літоўскае і Рускае.

ВКЛ скіравалася і на ўсход – да сваіх этнічных меж. Яцьвяжская “голядзь” – самая ўсходняя этнічная тэрыторыя ў вярхоўях Акі знаходзілася тады пад уладай Масковіі – аднаго з улусаў Залатой Арды. Рух Літвы на Усход (вечная вайна Літвы з Масковіяй) з’яўлялася імкненнем зраўняць свае дзяржаўныя межы з этнічнымі. Новая назва дзяржавы паступова пераймалася насельніцтвам у якасьці саманазвы, рэгіянальныя саманазвы забываліся. І толькі агульная назва “яцьвягі” захаваліся ў глухіх мясцінах Палесся, Гродзеншчыны і Беласточыны да канца ХІХ стагодзя.

Вось чаму харызматычны брэнд “яцьвягі”, “Яцьвязь”, “Ятва” павінен вярнуцца ў гісторыяграфію і ў духоўнае жыццё сучасных беларусаў.

 

Прусія

З кантэкста беларускай гісторыі вырваны моцны геапалітычны брэнд – “Прусія”. Сёння амаль ніхто не ведае, што паганская балцкая зямля Прусія, была прарадзімай ВКЛ. Прусы меўшыя зачаткі дзяржаўнасьці, гэта заходняя галіна яцвягаў.

Пасля ўварвання тэўтонаў частка насельніцтва Прусіі сышла на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Там дзяржаўныя навыкі Прусі адрадзіліся на новым ўзроўні, у выглядзе яцвяжскай дзяржавы – ВКЛ. Мясцовыя і прышлыя яцвягі, кансалідаваўшыся ў адзіную Літву, ачысцілі свае этнічные землі – Палесе і Падляшша (Беласточыну) ад улады прыхадняў валынскіх, кіеўскіх і польска-мазавецкіх феадалаў, аб’ядналіся з балцкай Полачынай і Смаленшчынай.

І.Сталін зусім асэнсавана аддаў Польшы Беласточыну, Летуве – Віленскі край і горад Друскенікі. Тым самым Беларусь апынулася не толькі ментальна, але і геаграфічна адрэзанай ад Прусіі і іншых спрадвечна яцвяжскіх земляў.

 

Антыбрэнды беларусаў

У беларусаў ёсьць мноства антыбрэндаў, што адмоўна ўплываюць на развіццё нацыі. Па сутнасьці, антыбрэндамі можна вызначыць усю дзяржаўную сімволіку, ухваленую цяперашнім рэжымам, пачынаючы ад савецкага сцяга, герба і гімна, і закончваючы трафарэтным вобразам “беларуса” – церпялівага і палахлівага селяніна-калгасніка. Антыбрэндам з’яўляецца сучасная саманазва, а таксама прыдуманыя назвы “продкаў-славян” – дрыгавічоў і радзімічаў.

Усе гэтыя брэнды трэба навукова і ідэалагічна нейтралізаваць і паступова вывесці з ужытку.

 

Новыя брэнды беларусаў

Сёння нам неабходны новыя нацыянальная брэнды. Яны павінны мець рэальны гістарычны і культурны падмурак, ментальна аб’ядноўваць беларусаў з сваёй гісторыяй, падкрэсліваць самабытнасьць народа, з’яўляцца падставай для гонару.

Галоўным брэндам беларусаў, пэўна, павінна стаць саманазва, якую беларусы павінны выбраць з некалькіх варыянтаў, што мелі месца ў гісторыі (Літва, Яцьвязь, Крыў’я)

Разам з гэтым у нацыянальнае жыццё павінны вярнуцца:

  • Пагоня – дзяржаўны герб, сімвал усеагульнай мабілізацыі ў выпадку небясьпекі.
  • Бел-чырвона-белы сцяг – нацыянальны сцяг беларускай дзяржавы, сімвал мужнасьці і нацыянальнай незалежнасьці.
  • Літва (да прыкладу) – назва дзяржавы, ці яе ўзброеных сіл.
  • БНР – сёння гэта больш значны брэнд, чым БССР ці Рэспубліка Беларусь. БНР – эпахальны момант нацыянальнай гісторыі, кропка развароту ад нацыянальнага заняпаду да сувярэнай дзяржавы. БССР, якую не планавала бальшавіцкая ўлада, узнікла як супрацьвага БНР – як палітычны кампраміс. Рэспубліка Беларусь узнікла ў выніку распада СССР, з’явілася пераемніцай камуністычнай дэнацыяналізаванай БССР.
  • Статут – галоўны закон краіны. Канстытуцыя ў Беларусі павінна называцца Статутам, падкрэсліваць гістарычную пераемнасьць цяперашняй дзяржавы з ВКЛ.
  • Шляхта – агульная назва найбольш адукаванай часткі насельніцтва. Гэта людзі з вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыяй, хрысціяне, надзеленыя актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.
  • Рада, сойм – назва выбраных органаў дзяржаўнага кіраўніцтва.
  • Талер – назва нацыянальнай валюты.
  • Гетман – міністар абароны.
  • Пан, пані, панове – шаноўны зварот да грамадзян.
  • Калюмны – назва рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы ці будынка аднога з сілавых міністэрстваў, кшталту Белага Дома і Пентагона ў ЗША, ці Крэмля ў Маскве. Знак “Калюмны” павінен стаць адным з сімвалаў дзяржаўнай улады.
  • Дуб – дрэва жыцця, са старадаўнасці шануемы беларусамі. Дуб павінен стаць сімвалам жыццёвых сіл нацыіі. Зноўку павінна стаць звычаем пашана дубоў, што знаходзяцца ў знакавых месцах гарадоў, мястэчак і вёсак.
  • Зброя. Беларусы – шляхецкая нацыя, зброя продкаў павінна быць адмысловым сімвалам і гонарам беларусаў. Разам з ардэнамі і медалямі, шляхецкая шабля павінна быць у рэестры дзяржаўных узнагарод. Ганаровую цырымонію ўзнагароджання шабляй трэба трансляваць па тлебачанні, а складнікі гэтай цэрымоніі трэба максімальна наблізіць да гістарычных рэалій.
  • Булава – атрыбут улады. Сімвал, які трэба ўвесьці ў дзяржаўны і культурны абыходак. Прэзідэнт (ці міністар абароны) пры перадачы ўлады пераемніку перадае яму булаву – сімвал гэтай ўлады.
  • Нацыянальныя героі – вялікія людзі, гонар нацыі. Гэта палітыкі, палкаводцы, мысляры, літаратары, вучоныя, змагары за свабоду і іншыя асобы, значэнне якіх сёння замоўчваецца.
  • Гістарычныя знакавыя падзеі – утварэнне ВКЛ і БНР, вялікія бітвы (Грунвальдская, Клецкая, Аршанская, на Сіняй Вадзе і іншыя)
  • Гістарычныя месцы, дзе адбыліся важныя падзеі нашай гісторыі: Полацак, Вільня, Горадня, Наваградак, Смаленск, Крэўскі, Нясвіжскі, Мірскі, Быхаўскі і іншыя замкі.

 

 

ІІІ. Асноўныя рэформы, неабходныя беларускай нацыянальнай дзяржаве

Сучасная дзяржава Рэспубліка Беларусь пакуль не з’яўляецца нацыянальнай дзяржавай беларускага народа, а выконвае ролю буфера паміж Расіяй і Заходняй Еўропай. У ім яшчэ не знікла антынацыянальная традыцыя “зачысткі” гістарычнай памяці, прапаганда бязлікіх “саўковых” каштоўнасцяў.

Замест нацыянальных сімвалаў скарыстоўваецца камуністычная сімволіка БССР, “беларускі экзархат” расійскай праваслаўнай царквы вядзе актыўную прарасейскую дзейнасьць; інфармацыйная прастора краіны зацыклена на Расію; сістэма школьнай адукацыі не фармуе нацыянальнай самасвядомасьці; помнікі і гарадская топаніміка дэнацыяналізаваны, трымаюцца на спадчыне ад савецкай эпохі. Сама назва краіны (Белая Русь) нагадвае аб ментальнай сувязі з Расіяй і нібы абгрунтоўвае існуючаю сітуацыю. Такі накірунак дзяржаўнага карабля непрымальны для большай часткі беларускага грамадства і вядзе да яго палярызацыі і расколу.

Для спраўджвання сябе ў якасьці поўнавартаснай незалежнай дзяржавы і самадастатковай нацыі Беларусі неабходна канцэптуальная змена дзяржаўнай ідэалогіі. Патрэбна Рэвалюцыя Духу на падмурку нацыянальнай ідэі, здольнай з’яднаць нацыю. Няважна, хто прапануе яе – існуючая ўлада, апазіцыя, ці нейкая “трэцяя сіла”.

На дзяржаўным узроўні знешнія праявы гэтай рэвалюцыі павінны пачацца з пераасэнсавання вытокаў паходжання беларускай нацыі і ўдакладнення сэнсу нацыянальных каштоўнасцяў. У рэчышчы гэтых перамен неабходна ажыцявіць наступныя канцэптуальныя рэформы ў грамадстве і дзяржаве.

 

1. Змяніць канцэпцыю паходжання беларусаў ад славянскай на яцвяжскую.

Гэта вырве беларусаў з расейскага кантэксту, зацвердзіць як самастойную нацыю, што мае ўласную этнічную аснову. Гэта пазбавіць ідэалагічнага грунту прэтэнзіі Расіі, якая лічыць Беларусь часткай сваёй тэрыторыі (Паўночна-Заходнім краем), а беларусаў – адгалінаваннем рускага народа. Беларусы – балцкі народ, які ў сілу гістарычных прычын перайшоў на славянскую мову ўсходняга хрысціянства.

 

2. Змяніць канцэпцыю дзяржаўнай пераемнасьці ад Кіеўскай Русі на традыцыі Вялікага Княства Літоўскага. 

Гэта ўмацуе беларусаў як народ, што мае ўласную традыцыю дзяржаўнасьці.

 

3. Змяніць вызначальную характарыстыку нацыі.

Савецкая канцэпцыя сцвярджала, што беларусы – нацыя выключна сялянская. Неабходна увесьці прынцыпова іншы тэзіс: беларусы – нацыя шляхецка-сялянская. Гэты крок дазволіць рэалізаваць арыстакратычны складнік беларускага народа, які штучна прыгнятаецца на працягу двух апошніх стагодзяў.

Нацыю фармуе нацыянальная эліта. Доўгі час і ў Рэчы Паспалітай, і ў Расійскай Імперыі наша эліта была дэнацыяналізаваная. Дзеці нашай зямлі аддавалі свае таленты слугаванню чужым інтарэсам, у шкоду свайму народу.

Працу па ператварэнні беларускага народа ў нацыю пачалі нашы прарокі Кастусь Каліноўскі, Янка Купала і Вацлаў Ластоўскі. Яны звярнуліся да сялянства, як найбольш шматлікага і найменш закранутага чужародным (польскім і расейскім) уплывам. Узнік культ сялянства, атрымаўшы падтрымку шырокіх мас. Беларуская нацыя ўпершыню ідэнтыфікавала сябе ў выглядзе “сялянскага народа”, “тутэйшых”. Гэта быў першы і неабходны этап у фармаванні нацыіі.

Савецкая гісторыграфія заўсёды хавала той факт, што героі і прарокі “сялянскай нацыіі” – паэты, рэвалюцыянеры, палітыкі, лідэры нацыянальнага руху, заснавальнікі БНР – былі шляхецкага паходжання. Большасьць іх атрымала выхаванне ў традыцыях расейскай ці польскай культуры, але свядома перайшло на бок свайго народа.

Неабходна афіцыйна прызнаць, што адраджэнне беларускай нацыі пачала беларуская шляхта, што была адзінай адукаванай сілай і элітай нашага народа ў ХІХ веку і ў пачатку ХХ. Шляхецтва, як грамадска-культурная сіла, павінна быць напоўніцу рэабілітавана і вернута беларускаму грамадству, яго культуры і гісторыі.

Але не толькі гэта вызначала шляхецкі складнік беларускага народа. Шляхецкі стан у ВКЛ, а затым у беларуска-літоўскіх губерніях Расіі быў па еўрапейскіх і расейскіх меркам масавым. Шляхта ў пачатку ХІХ веку складала каля 15% насельніцтва края (для параўнання – у Расіі трохі больш за 1%). Менавіта таму царскі рэжым прыкладаў велізарныя намаганні да таго, каб ператварыць асноўную масу шляхты ў “аднадворцаў” ці ў гараджан, у выніку чаго яна злілася з сялянскім і гарадскім насельніцтвам.

 

4. Змяніць назву краіны і народа.

Беларусы павінны зразумець, што назвы “Беларусія” і “беларусы” з’яўляюцца каланіяльнымі. Іх прыдумалі для нашых продкаў у канцы ХVІІІ стагодзя ўлады царскай Расіі дзеля замены назвы “Літва” і “ліцвіны”.

Згодна з фальшывай расейскай трактоўкай, нашы землякі нібыта здаўна называліся Белай Руссю. Беларусам настойліва прапаноўвалі (і да сённяшняга часу прапануюць) версіі паходжання назвы “Белая Русь” ад белай вопраткі сялян, ад светлых валасоў у насельніцтва, з прычыны незалежнасьці ад татар і г. д. Аднак усё гэта – прыдумкі для неадукаваных ” тутэйшых”. Белая, Чорная, Чырвоная і іншыя каляровыя “Русі” – паняткі маскоўскія, што пазначаюць тыя землі суседзяш, якіх дамагалася Маскоўская дзяржава (затым Расейская імперыя). Ніколі наш народ не называў сябе бела-, чорна-, чырвона- ці нейкімі іншымі каляровымі русамі.

Сучаснае назва “беларусы” мае паходжанне ад маскоўскай назвы “беларусец” – агульнай назвы праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай пад час “хмельніччыны” (сярэдзіна ХVІІ ст.). Яна адносілася, перш за ўсё, да сялян, бо шляхта і гараджане Беларусі ў тыя часы практычна былі ўсе каталікамі ці ўніятамі. Такім чынам, слова “беларус” – гэта назоў, што паказвае на сялянскае паходжанне і праваслаўнае вызнаньне маскоўскага (а не грэцкага) узору.

Дзякуючы назве “беларусы”, маскавіты тым самым “залічылі ў народ” толькі праваслаўных сялян, без арыстакратыі (шляхты) і без гаражан (мяшчан). Гэтак народ пазбавілі нацыянальнай эліты. Усіх каталікаў прыраўнялі да “палякаў” і супрацьпаставілі сялянам як “чужы складнік”, “іншаземных заваёўнікаў”.

Зыходзячы з сэнсу назвы, беларус – гэта праваслаўны селянін, у сучасным разуменні – савецкі калгаснік, пакорлівы рабацяга, для якога галоўная каштоўнасьць – гарэлка.

Назоў “беларус” і “Беларусія” семантычна азначае прывязку да Расіі. Беларус нібыта як рускі, толькі белы – ні то “палепшаны”, ні то “сапсаваны”, у любым выпадку – адарваны ад “старэйшага брата”. Такая назва разбурае нацыянальную самасвядомасьць, сцвярджае, што наша зямля – частка Расіі, якую неабходна абавязкова далучыць да “матери-Родины”.

У беларусаў не павінна быць ні рускіх, ні польскіх назваў, а толькі такія, што адлюстроўваюць наш самабытны этнічны і культурны змест, нашу вялікую гісторыю. Змена назвы краіны і народа выведзе беларусаў з расейскага кантэксту, зацвердзіць спеласьць, незалежнасьць і самадастатковасьць беларускай нацыі, падкрэсліць яе самабытнасьць.

Новыя назвы павінны прапанаваць навукоўцы, а выбраць – беларускі народ на рэферэндуме пасля шырокага абмеркавання ў сродках масавай інфармацыіі. Напрыклад: назва краіны – Літва (Вялікалітва), назва народа – ліцьвіны.

 

5. Замяніць савецкую дзяржаўную сімволіку на нацыянальную.

Гэты крок – першы на шляху да адраджэння беларускай нацыі, самасвядомасьці і нацыянальнай дзяржавы. “Пагоня” – старадаўні агульнанацыянальны сімвал, які абазначае кансалідацыю нацыі перад узнікшай небясьпекай. Бел-чырвона-белы сцяг – старажытны сцяг беларускай дзяржавы, адпаведны нацыянальным колерам беларусаў.

 

6. Перайменаваць вуліцы і плошчы ва ўсіх населеных пунктах.

Замест расейскіх і савецкіх назваў увесці нацыянальна абгрунтаваныя. Неабходна зняць усе помнікі і мемарыяльныя дошкі, прысвечаныя “героям рэвалюцыі” і грамадзянскай вайны, “выбітным дзеячам” СССР.

 

7. Змяніць склад дзяржаўных і нацыянальных святаў.

Нягледзячы на тое, што савецкі перыяд для Беларусі, як і для іншых калоній савецкай Расіі, быў перыядам нацыянальнай стагнацыі [перабольшванне аўтара – заўвага перакладчыка], беларуская дзяржава да цяперашняга часу утрымлівае грамадзян у ментальных рамках савецкага мінулага.

У нашай краіне па-ранейшаму адзначаюць святы савецкай эпохі, якія палітычна даўно зжылі сябе, варожыя ў адносінах да незалежнасьці беларускага народа. Гэта 23 лютага (дзень Чырвонай Арміі), 7 лістапада (дзень бальшавіцкага дзяржаўнага перавароту 1917 года, які знішчыў Расейскую дэмакратычную рэспубліку [без гэтага “перавароту” не было б ні БНР, ні БССР, ні РБ, а быў бы “паўночна-заходні край” – заўвага перакладчыка]); дзень еднасьці народаў Беларусі і Расеі (сімвал ашуканства нашага народа) і іншыя.

Занядбана эпахальная дата – 27 ліпеня, дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Гэта той дзень, калі Беларусь у сувязі з развалам СССР стала незалежнай дзяржавай, а беларусы – суб’ектам сусветнай гісторыі. Але гэтую падзею ў дзяржаве Беларусь зусім не святкуюць. Яе падмянілі зусім іншым па свайму зместу святам – Днём вызвалення ад нямецкай акупацыі [горада Менска].

Не святкуецца афіцыйна Дзень заснавання БНР (25 сакавіка) – замоўчваецца ці адмоўна асвятляецца сам факт існавання беларускай дзяржавы да захопу яго бальшавікамі. Дарэчы, толькі дзякуючы волі беларускай нацыянальнай эліты, што абвясціла БНР, бальшавіцкаму ўраду Расіі давялося пайсьці на ўтварэнне БССР замест скасаванай рэспублікі.

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь трэба святкаваць 8 верасня [напэўна лепш святкаваць Дзень Перамогі войск ВКЛ на Сіняй Вадзе, у выніку якой уся Ўкрайна была вызвалена ад татарскага прыгнёту – заўвага перакладчыка]. У гэты дзень у 1514 годзе пад Воршай беларускае войска ВКЛ атрымала гераічную перамогу над утрая большым па колькасьці войскам маскоўскага цара.

Агульнанацыянальнымі святамі павінны стаць усе народныя – Каляды, Масленіца, Ярыла, Сёмуха, Купалле, Жніво, Багач, Дзяды.

 

8. Дасканала абазначыць этнічные межы.

Тэрыторыяй рассялення беларускага этнасу неабходна прызнаць увесь арэал яцьвяжскіх плямён, не зважаючы на сучасную дзяржаўную і моўную прыналежнасьць зямель.

Беларусь павінна ясна заявіць аб сваёй культурна-гістарычнай пераемнасьці ў адносінах беларускіх этнічных зямель, што знаходзяцца за межамі нашай дзяржавы. Насельніцтва гэтых зямель у той ці іншай меры захавала беларускую культуру, мову, самасвядомасьць, гістарычную памяць. Межы рассялення беларускага этнаса адпавядаюць межам БНР 1918 года.

На паўночным-захадзе гэта Віленскі край у Летуве і Латгалія ў Латвіі.

На паўночным усходзе, усходзе і паўднёвым-усходзе этнічны арэал беларусаў уключае шмат районаў Пскоўскай, Ноўгарадскай, Калінінскай (Тверской), Смаленскай і Бранскай абласцей Расейскай Федрацыі.

На поўдні – гэта ўся ўкраінскай часткі Палесся.

На захадзе – Падляшша. Зараз гэта Беластоцкая ваеводства Польшы, шэраг паветаў іншых ваяводстваў.

Дзяржава Беларусь і беларускі народ помняць аб сваіх этнічных сваяках, падтрымліваюць і развіваюць культурныя сувязі з імі, падтрымліваюць культурна-лінгвістычнаю разнастайнасьць этнічных арэалаў.

 

9. Моўная рэформа.

Неабходна прыняць Закон аб ахове беларускай мовы, якая б забяспечыла беларускай мове прыярытэтнае становішча ў дзяржаве і грамадстве ў параўнанні з рускай.

Беларускаю мову ў будычні пажадана перавесьці на лацінскі шрыфт. Менавіта на лацініцы пачыналася беларускае Адраджэнне [аднак першадрукар Скарына друкаваў свае кнігі на кірыліцы. – Рэд.]. Яго замянілі кірыліцай спачатку царскія ўлады, а затым і савецкія.

Беларускую мову трэба рэфармаваць і мадэрнізаваць. Звыш 100 год мова амаль не развівалася. Новы варыянт мовы павінен узбагаціцца лексычнымі формамі з розных беларускіх дыялектаў, уключыць у сябе шмат якія забытыя словы і выразы. Беларуская мова павінна стаць прывабнай для сучаснага чалавека, адказваць новым тэндэнцыям і рэаліям.

 

10. Царкоўная рэформа.

Рэлігіёзная прыналежнасьць да сёнішняга часу з’яўляецца адным з асноўных чыннікаў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. У варунках шматканфесіянальнасьці і адсутнасьці ўласнай нацыянальнай царквы, наш народ на працягу стагодзяў штучна раздзяляўся на “рускіх” і “палякаў”. Рэлігійную карту да сённяшняга часу актыўна выкарыстоўваюць суседзі з усходу і захаду.

Новай вехай у гісторыі беларускага народа павінна стаць адраджэнне беларускай уніяцкай царквы, якая дапаможа кансалідаваць нацыю.

Разам з тым, ад кіраўніцтва ўсіх цэркваў, што дзейнічаюць у нашай краіне, неабходна патрабаваць ажыцяўлення палітыкі выключна на карысьць Беларусі. У першую чаргу гэта датычыць БПЦ, якая з’яўляецца філіялам маскоўскай патрыархіі, што праводзіць прамаскоўскую русіфікатарскую палітыку. БПЦ павінна абвясьціць аўтакефальнасьць, выбраць свайго патрыярха, скончыць з аднабаковай скіраванасцю на маскоўскую патрыярхію. Неабходна пераканаўча нагадаць ёй аб існаванні ў праваслаўі іншых духоўных аўтарытэтаў – у Іерусаліме і Канстанцінопалі (Стамбуле), Афоне і Антыохіі.

Любыя царкоўныя пасады ў Беларусі павінны займаць жыхары нашай краіны, што з’яўляюцца яе грамадзянамі.

 

11. Грашовая рэформа.

Існуючыя грашовыя знакі трэба замяніць на традыцыйна нацыянальная. Ніколі за больш чым 700-гадовую гісторыю ВКЛ і Рэчы Паспалітай не было ў нас ні рублёў, ні капеек. Гэта грошы маскоўскіх каланізатараў. Нашы грошы – гэта талеры, копы і грошы. На купюрах нацыянальнай валюты павінны быць выявы выбітных асоб беларускай гісторыі, а не бязлікія будынкі ці жывёлы.

 

12. Адміністратыўная рэформа. 

Савецкія назвы дзяржаўных і муніцыпальных органаў кіравання, адміністратыўных пасад (саветы, старшыні і г.д.) неабходна замяніць нацыянальнымі: сейм, сеймікі, рада, канцлер, войты, старасты, пісары і г.д. [поўная замена не мэтазгодна; сеймікі, канцлер, войт, стараста, пісар – гэта паняткі феадальнага грамадства – заўвага перакладчыка].

Права займаць адміністратыўныя пасады любога ўзроўню павінны мець толькі ўраджэнцы Беларусі. Тое ж самае датычыць і выбарчага права. Акрамя таго, мэтазгодна ўвесьці цэнз аселасці і адукацыі. Дазвол удзелу ў выбарах усім без разбору ператварае дэмакратыю ў ахлакратыю – уладу натоўпа.

Імігрантам небеларускага паходжання належыць даваць беларускае грамадзянства пачынаючы з трэцяга калена асіміляцыі [гэта надзвычай важнае вызначэнне для далейшага існавання дзяржавы – заўвага перакладчыка].

 

13. Саюзную дзяржаву з Расейскай Федэрацыяй неабходна ліквідаваць.

Гэтак званая “саюзная дзяржава” – гэта сродак для вялацякучай інкарпарацыі Рэспублікі Беларусь у склад Расіі. Гэта шлях да скасавання незалежнасьці беларускай дзяржавы, падтрымка тэратарыяльных, эканамічных і палітычных дамаганняў з боку Масквы.

Беларусь павінна выйсьці з Саюзнай дзяржавы. Пры тым, зразумела, неабходна падтрымліваць добрасуседскія адносіны з Расіяй на грунце ўзаемнай павагі і партнёрства, з дапамогай міжурадавых пагадненняў і дамоў.

Адначасова неабходна выйсьці з СНД. У першыя гады пасля развалу СССР гэта садружнасьць мела ролю пераходнага ўтварэння на шляху да поўнай палітычнай і эканамічнай незалежнасьці савецкіх рэспублік [чысцейшы ідэалізм; ніводная рэспубліка былога Савецкага Саюза ў цяперашніх ўмовах не здоляе супрацьстаяць глабалізму – заўвага перакладчыка]. У сучасны момант СНД выканала гэтую задачу, яго далейшае існаванне не мае эканамічнага і палітычнага сэнсу ні для адной быўшай саюзнай рэспублікі – акрамя Расейскай Федэрацыі, якая імкнецца любым чынам адрадзіць імперыю [прапанаваць РФ канцэпт, дзе “Расія – кантынент”, замест канцэпта: “Расея – імперыя” – заўвага перакладчыка].

 

14. Знешняя палітыка. 

Покуль што першае месца ў знешнепалітычнай накіраванасьці Беларусі займае Расія – з вялікім адрывам ад усіх іншых дзяржаў. На другім месцы краіны славутага “Трэцяга свету”, г.зн. аўтсайдэры сусветнай палітыкі. Такая сітуацыя стварае шматлікія небясьпекі для нашага суверынітэту.

Прыярытэтнымі павінны стаць адносіны з краінамі Еўрапескага саюза [Еўрасаюз дыктуе свае законы і парадкі незалежным дзяржавам – заўвага перакладчыка], і ў першую чаргу з блізкімі суседзямі – Латвіяй, Летувой, Польшай. Як можна больш шчыльныя палітычныя, эканамічныя і культурныя сувязі трэба ствараць з Украінай. Тады мы здоляем здзейсьніць даўні геапалітычны праект адзінай прасторы “ад мора да мора”. Прыбалтыка-Беларусь-Украіна.

За ўзор аптымальнай дзяржаўнай і эканамічнай мадэлі нам неабходна ўзяць Германію. З аднаго боку, кліматычныя ўмовы Германіі і менталітэт немцаў нам дастаткова блізкія. З другога боку, адрознасьць мовы і культуры не дазволіць узнікнуць пагрозе “размывання” беларускай культуры пад уздзеяннем нямецкай, як гэта адбываецца ў выпадку шчыльных стасункаў з Польшчай і Расіяй.

 

15. Дэмаграфічная і міграцыйная палітыка.

Аптымальная колькасьць насельніцтва Беларусі павінна складаць 20-25 мільёнаў чалавек, замест цяперашніх 9,5 мільёнаў. Для дасягнення гэтай мэты дзяржава павінна стварыць добра прадуманую сістэму эканамічных, сацыяльных, матэрыяльных і культурных умоў і стымулаў. Напрыклад, культурным стымулам з’яўляецца прапаганда традыцыйнай шматдзетнасьці беларусаў, тэзіса аб прамой залежнасьці дабрабыту і жыццяздольнасьці народа ад узроўню нараджальсьці. Прыклад сацыяльнага стымулявання – перавагі пры ўзяцці на працу бацькоў, што маюць трое і больш дзяцей. Матэрыяльны стымул – надбаўка да зарплаты і да пенсіі ў выпадку нараджэння другога, трэцяга і наступных дзяцей.

Трэба стварыць найлепшыя ўмовы для скарыстання ў Беларусі інтэлектуальнага і працоўнага патэнцыялу нашых даўніх і нядаўніх эмігрантаў і іх нашчадкаў.

Дзяржава павінна забяспечыць сістэму заахвочвання беларусаў замежжа ў нацыянальным будаўніцтве. Напрыклад, найлепшым чынам спрасціць парадак атрымання беларускага грамадзянства, адкрыццё прадпрыемстваў і фірм, руху капіталаў, набыццё нерухомасьці.

 

16. Стварэнне шчыльных сувязяў з беларускімі дыяспарамі.

Дыяспара – гэта апора і грамадска-палітычная сіла нацыіі за межамі дзяржавы. У цяперашні момант улада Республікі Беларусь супрацоўнічае толькі з кансерватыўнай часткаю беларускай дыяспары ў РФ, якая ў большасьці настроена на карысьць Расіі ці мае прасавецкую арыентацыю.

Такія буйныя і багатыя беларускія дыяспары, як канадская, амерыканская, аргентынская, ангельская, германская, аўстралійская і іншыя выключаны з грамадска-палітычнага жыцця краіны па недарэчных матывах. У выніку наша краіна пазбаўлена велізарных чалавечых, матэрыяльных, культурных і палітычных рэсурсаў.

За межамі Айчыны пражывае каля 6 млн. беларусаў. Дзяржава павінна стварыць умовы для вяртання хаця б часткі з іх на зямлю продкаў. Беларусы за мяжой павінны пастаяна адчуваць клопат і зацікаўленасьць да іх з боку нацыянальнай дзяржавы. Патрэбна далучыць прадстаўнікоў беларускіх дыяспар да ўдзелу ў грамадскім, культурным і палітычным жыцці Беларусі. Магчыма, дэпутаты ад дыяспар маглі б увайсьці ў склад парламента. Ці стварыць сацыяльны кансультатыўны орган з асоб, якіх дэлегуюць дыяспары ад розных краін свету.

Беларусы замежжа, што не маюць беларускага грамадзянства, павінны мець магчымасьць атрымаць пасведчанне, што сведчыць пра ягонае беларускае этнічнае паходжанне. Яно дазволіць беларусам замежжа адчуваць сябе пад апекай беларускай дзяржавы.

 

17. Эканамічныя рэформы.

Каб ператварыць Беларусь у новы Тайвань ці Ганконг, неабходна стварыць ўмовы для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Прыватызацыя буйных прамысловых дзяржпрадпрыемстваў павінна адбывацца “празрыста”, з далучэннем буйных міжнародных фінансава-прамысловых інстытутаў і з улікам стратэгічных нацыянальных інтарэсаў [Захад зацікаўлены ў знішчэнні нашай прамысловасці і сельскай гаспадаркі і ў ператварэнні нашай тэрыторыі ў абсалютную залежнасьць ад Захада ці Ўсхода – заўвага перакладчыка]. Прыватызацыю малых і сярэдніх прадпрыемстваў неабходна скіраваць на прадстаўнікоў беларускага прадпрымальніцтва.

Неабходна таксама стварыць найлепшыя ўмовы для інвістыцый замежнага капіталу. Без гэтага немагчыма тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў, якія ёсць і якія будуюцца.

 

 

 

10 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Добрае дапаўненне к канцэпціі сп. Мурзёнка. Але цяпер узнікае пытанне што рабіць, як данесці гэтыя канцэпціі да народа. Здавалася б гэтым павінна заняцца апазіцыя, пагатоў яна ў 2010 г. атрымала гучную параза і павінна была б шукаць прычыны і перабіраць ў думках усе магчымые версіі паразы. Гэтага не адбываецца Я ужо гадоў пяць пішу аб шкоднасці для нас назвы “беларусы”. Але выніку няма. Тлумачу гэта тым што уладу ў апазіцыі пасля 1996 г. захапілі людзі сацыял-дэмакратычных поглядаў якя не разумеюць каштоўнасць Нацыянальнага. Здавалася б для палітыкаў нацыянальнае не толькі мова і вышыванкі, але галоўным чынам спосаб знішчэння комплекса непаўнавартасці людзей і выхавання у іх салідарнасці. Але слепата кіраўніцтва апазіцыі ўражвала. Яны накіроўвалі ў Польшчу, Сербію, Грузію юнакоў сваіх поглядоў, тыя спрабавалі навучыцца тактыцы захопу улады, але не зауважалі што там ужо адбыліся нацыянальные рэвалюцыі і народ мог змагацца. Нават падзеіі ў Украіне где адбылася рэвалюцыя годнасці (а яна бывае толькі нацыянальнай) не раскрыла ім вочы. Увесь незалежны друк быў перапоўнены захапляльнымі артыкуламі аб Майдане, чаканнем што і у нас павінна рана ці позна адбыцца такое. Але ніхто не звяртаў увагі на нацыянальны, а не сацыял-дэмакратычны штуршок і пачатак пераутварэнняў. Дарма я пісаў ў каментарах што застанься украінцы маларосамі у іх было б з нацыянальным таксама як і у нас. Клічам “Слава Малой Расеі” не магчыма адрадзіць нацыю. А ведзь у нас да сіх пор крычаць “Жыве Белая Расея (Русь). Нашы сацыял-дэмакраты задаволіліся ведамі аб тым што гіст арычная Русь гэта не Расея. Дарма я цытаваў ім Загад Кацярыны аб прывязкі нашага народа к Расеі праз назву Белая Русь. Дарма прыводзіў доказы моцнага уздеяння назвы на свядомасць спасылаючы на абавязковую змены імя пры змене рэлігіі. (працяг будзе)

  2. Licvin кажа:

    Грунтоўна распрацаванае канцэпцыя Нацыянальнай Ідэі, якую можна і трэба разглядаць, вывучаць, удасканальваць і карыстацца. Нехта з вялікіх некалі зазначыў :–”Няма нічога практычней, як добра распрацаваная тэорыя”.
    А то едзе арбон і на ім напісана ”Вільнюс — Мінск”, ”Каўнус — Мінск”, а чаму не ”Вільня –Мінск”, ”Коўна — Мінск”. Усё ад таго, што не карыстаемся Нацыянальнай Ідэяй. Не паважаем саміх сябе, ідыялагічна і гуманітарна не абаронены. І тады прыхадні пачынаюць ствараць свой кантэнтум, навязываць сваё гучанне, сваю ідыялогію і ментальнасьць.

  3. Licvin кажа:

    Павел, не дапаўненне, а цалкам самастойная і поўнавартасная ”Канцэпцыя Беларускай Нацыянальнай Ідэі” надрукаваная ў кніжцы ”Беларусь превыше всего” у 2011 годзе.
    Не дарэмна вы прапагандавалі свае ідэі шаноўны Павел. Вы сеялі зерня…
    Апазіцыя ў першую чаргу павінна займацца тэрыяй і праграмамі, якія яна распаўсюджвае ў грамадстве. Сярод цяперашней ”апазіцыі” няма ніводнага тэарэтыка. Усе яны падарожнікі і вандроўнікі, таксама папугаі, якія бясконца паўтараюць састарэлыя гарбачоўскія лозунгі аб ”дэмакратыі” і ”правах чалавека”. У кожнага цяперашняга кіруючага апазіцыянера галоўная мэта зачапіцца і карыстацца замежнымі грантамі. Зірніце, як правінцыйны Кастусёў апошнім разам быў апрануты, як еўрапейскі дэндзі. Значыць зачапіўся і пачаў карыстацца…

  4. Павел Біч кажа:

    Працяг. У сакавіку мінулага году, я прапанаваў у маленькім артыкуле новую тактыку для апазіцыі. Тлумачыў чаму на беларускасці немагчыма выхаваць нацыю, без якой народ не ідзе за апазіцыя; прапанаваў адраджаць гонар і годнасць народа праз зварот да Велічы нашага народа ў мінулым, г.з. прапаганду літвінства. Тлумачыў як гэта можа раскалоць кіраўніцтва (пераслед за прапаганду Велічы свайго народа адразу выкрые каланіяльную сутнасць цяперашні’ улад). Нагадваў што змена дыскурса ” у нас дыктатура” на дыскурс “мы калонія Расеі” можа надаць апазіцыі сімпатыі рабацяг. (таму што ў трёхкутніку улада, інтелігенцыя-апазіцыя і рабацягі. апошнія становяцца на бок улады). Канкрэтна прапанаваў апазіцыі у сваіх прамовах і паперах пісаць і казаць Вялікалітва-Беларусь і літвіны-беларусы. Отгукоў нуль. БНФ недаўно надрукавала улетку што “Беларусь гэта не Расея”. Чаму апазіцыя так цяжка разумее карысць літвінства? Мяркую ад таго, что блытаюць маральны і палітычны аспекты барацьбы. Яны думаюць раз адраджэнцаў маскалі знішчалі, то тыя са сваёй беларускасцью адназначна правые. Але гэта абсалютна не так. Героі і безвінные ахвяры маюць мейсца на абодвых баках варагуючых (сярод націстаў і камуністаў героеў таксама хапала). Ужо выяўляюцца зацятые ворагі абароны беларускасці і ворагі літвінства. Гэта Трусаў, Баршчэўскі, Севярынец. Вялікую тэму мовы нават не хачу кранаць. Але калі кратка, то тэзу Багушэвіча (не пакідайце мову каб не умерлі) лічу шкоднай таму што яна зацемняе шкоднасць назвы Беларусь. З лінгвацентрыстаў (Вячорка, Дубавец….) выходзіць шмат ворагаў літвінства. Наша молодзь таксама мае сацыя-дэмакратычные погляды, але яны кінуліся прасіць дапамогі у Бога (гэта Рымашеўскі. Дашкевіч. Севярынец). Гэта таксама тупіковы шлях. Нашы патрыятычна настроенные гісторыкі не далі нам абгрунтаваную теорыю літвінства. Здаецца іх ужо ў большасці выгналі ў Польшчу. Напрыклад, існуе думка што нашые верхі так ясна разумелі шкоднасць рускасці, і адпаведнай мовы што на нейкім там сойме адзінагалосны прагаласавалі за пераход на польскую мову. Усе гэта патрабуе праверкі разумення і даведзення да нашай эліты.
    Цяпер аб нейкіх прапановах.
    Варта упомянуць акрамя каталіцтва і уніятства як нашых канфесій, таксама і пратэстантызм.. Філосаў В.Акудовіч кажа што беларусы не містычны народ (асабліва параўнаючы нас з украінцамі) і таму пратэстантызм нам можа добра пасаваць. Ён вырве нас з ціскоў праваслаўья і каталіцтва які немагчыма ачысціць ад рускасці і польскасці. Да таго ж калі у нас панавалі пратэстанты гэты быў залаты час нашай культуры.
    Было б зусім не кепска калі б сп. Астроўскі праз сп. Пачобута (ці сам асабіста) выйшаў на Правых палякаў і загітаваў іх пачаць па прапанове украінцаў менаваць Расею Масковіяй, а РФ – Маскоўскаю Ардою. Гэта (калі б з’явіліся адпаведные мапы) быў бы моцны удар па пысе і пыхе маскалёў. Да таго ж гэта б стала крытэрам – ці сапраўды палякі прыхільнікі нашай незалежнасці, ці называючы нас рускай назвай “беларусы” (бялорусіны) яны хочуць трымаць наш народ ў анацыянальным быдлячым стане каб ў выпадку зручных гістарычных абставінах нас лягчэй было б паланізаваць.
    Дзейнасць цяперашніх кіраўнікоў апазіцыі (Статкевіч. Лябедьзка. Некляеў) можна трактаваць не толькі як палітычнае глупства, але і як свядомаю правакацыю. Мала таго што яны атвлекаюць шэраговых апазіцыянераў ад працы па стварэнню нацыі і знішчэнню комплеса непаўнавартасці нашых людзей, яны сваёй “барацьбой” прымушаюць десяткамі і сотнямі эміграваць з Радзімы самых актыўных нашых людзей. Чым моцна паслабляюць супраціў Расеі.

    • Lynn кажа:

      Saya juga ngerasa mereka penuh prasangka negatif dan berpikiran sempit. Benar2 makhluk yang menaenaskgn hehehe canda. Mudah2an sodara2 kita ini segera tercerahkan dan semoga semua makhluk bahagia.

  5. Павел Біч кажа:

    Заувага-дапаўненне. Ад палякаў варта запатрабаваць каб яны на сваіх мапах пачалі менаваць нас Вялікалітва і літвінамі.

  6. Павел Біч кажа:

    Здаецца, усе сталые чытачы гэтага сайта ужо выказалі сваё бачэнне пры абмеркавання артыкула Мурзёнка і на артукул Краўцова ужо не хапае сілоў.Адыходзяць ў іншы свет беларускіе культурные дзечы. Усе яны пачынаючы з Янкі Купалы і канчаючы Барадуліным Гілевічам адчувалі што беларусы як нацыя знішчаецца. А сучасная молодзь здаецца нават гэтага не адчуваюць. Паденне працягваецца.

  7. Siarhiej кажа:

    Дзе ўзяць $ 1 000 000 000 каб пачаць ажыццяўляць прапановы выкладзеныя ў гэтым правільным артыкуле?

  8. Licvin кажа:

    Каб з 1991 года ў нас была ”Канцэпцыя Беларускай Нацыянальнай Ідэі”, і мы яе ўвесь час тлумачылі, раз’яснялі грамадству, то і вынікі былі б больш пазітыўныя.
    Нашы ”апазіцыянеры” увесь час ”аб’ядновывалісь”, іншая частка актыўна шукала ворагаў. Іншая частка кожны раз вынаходзіла палітычны ”ровар”, таму і вынікі нязначныя. Інтэлігенцыя, як заўсёды песімістычная, запалоханая і баіцца прамінуць момант, калі трэба будзе хавацца ў бульбу.
    Павел, вы як чачэн, павінны быць нязломным, а вы ўвесь час індуцыіруецце маркоту і ўпадніцтва. Рэвалюцыянеры такімі быць не павінны па вызначэнню.

  9. Licvin кажа:

    Эканамічныя рэформы, як заўсёды самае слабае месца нашых нацыяналістаў і ідыёлагаў.
    ”Каб ператварыць Беларусь у новы Тайвань ці Ганконг, неабходна стварыць ўмовы для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.”
    Як Захаду такі і Усходу непатрэбна маладая квітнеючая ВКЛБеларусь. Таму ўкладываць інвістыцыі ніхто не будзе. Нешта другаснае, шкодная вытворчасьць, тое што не патрэбна развітым краінам, тое з задавальненнем перанясуць у Беларусь. Алігархату патрэбна тэрыторыя, нават без насельніцтва. Акрамя таго сусветны акіян можа падняць свой узровень і куды тады дзецца ангельцам і галяандцам і бельгійцам.
    Канечна нам былоб лягчэй каб постсавецкія краіны і Расея выступалі супольным кантынентам-цывілізацыяй, але там валадараць алігархі. Расейская і ўкраінская алігархія, як кіла між ног, перашкаджае хутка рухацца нам усім у патрэбным накірунку.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы