nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Кодэкс ліцьвіна

16 мая, 2016 | 8 каментарыяў

Кастусь Травень

Травень 2

 

Працягваючы спрыяць папулярызацыі кароткіх праграм, ідэалагічна­дактрынальных прынцыпаў, адносна сістэматызаваных грамадска-­палітычных сьветаглядаў, кодэксаў, якія распрацоўваюцца сёньня некаторымі беларусамі­-літвінамі, выстаўляем працу “Кодэкс ліцьвіна” аднаго з нашых сталых чытачоў Кастуся Травеня (гл. фота). Яго “Кодэкс” узяты з апавяданьня “Кропля, што стане акіянам” зь яго ж кнігі “Дзень, калі загінуў Апалон”.

Рэдакцыя.

 

 

­

Прадмова.

Ліцьвіны-­беларусы павінны карыстацца сваімі гістарычнымі, культурнымі шматвяковымі набыткамі Вялікага Княства Літоўскага. Адтуль ідуць нашы дзяржаўныя вытокі, адтуль мы абапіраемся на шматвяковую спадчыну ВКЛ і павінны мацаваць сваю ўласную дзяржаву, у якой мы сёньня гаспадары.

Усьлед за “богаабранай” старадаўняй нацыяй мы таксама хочам паўтарыць: Ліцьвіны-­беларусы! Любіце адзін аднаго, дапамагайце адзін аднаму, нават калі гэтага ня вельмі хочацца!

 

1. Еднасьць.

Наша моц – у еднасьці. У еднасьці вытокі нашых посьпехаў, наша выратаваньне і росквіт. Шмат народаў загінула, таму што ў іх не было выразнай праграмы дзеяньня і пачуцьця локця. Шмат народаў загіне па той самай прычыне.

Еднасьць – гэта мэта, яна таксама і сродак дасягненьня мэты. Вось у чым сэнс, вось да чаго трэба імкнуцца. Усё астатняе – вытворнае, яно прыйдзе само сабой.

Дапамагаючы адзін аднаму, ня трэба баяцца выглядаць патрыётамі, ня трэба баяцца ўласнага пратэкцыянізму – гэта галоўны рычаг усіх народаў, што дасягнулі посьпеху. Мы – краіна монаэтнічная, павінны напоўніцу карыстацца пратэкцыяй для сваіх суродзічаў, што зьвязаны між сабой крэўнымі вузамі. Эмігранты не з’яўляюцца этнасамі. Да таго ж яны маюць свае этнічныя дзяржавы і таму ня маюць юрыдычнага права быць у нас уласнымі этнасамі.

Неабходна шырока яднаць людзей блізкіх па крыві, толькі яны здолеюць забясьпечыць нам выжываньне і захаваньне нашай тэрыторыі для нас.

 

2.Кадры.

Фармаваньне ўласных нацыянальных кадраў – гэта сьвятая святых. Кадры вырашаюць усё! Кадры сёньня – гэта наша заўтра! Кожная школа, коледж, кафедра, універсітэт павінны стаць майстэрняй для нашых нацыянальных кадраў.

Трэба рыхтаваць беларускую моладзь пераняць эстафету пакаленьняў. Кожны раз, калі са сцэны сыходзіць старэйшае пакаленьне, на яго зьмену павінна паўставаць моцная кагорта падрыхтаваных і акрэплых маладых беларусаў. Дзеля гэтага неабходна як мага раней рыхтаваць на кіруючыя пасады маладых беларусаў, выкарыстоўваць іх сьпеласьць і талент. Нават, калі гэта і ня так, яны высьпеюць на пасадзе. Хто ва ўладзе, у таго і “праўда”.

Мы моцна спазьніліся, але мы захаваліся. Мы павінны перадаць сваім дзецям значна больш, чым мы атрымалі ад сваіх бацькоў, а яны, захаваўшы і памножыўшы атрыманае, перададуць яго ў сваю чаргу нашчадкам. У пераемнасьці пакаленьняў наша сіла, наша стабільнасьць, наша неўміручасьць.

Сьвет бязьлітасны, у ім няма месца для філантропіі. Кожны народ – каваль свайго шчасьця. Ня наша справа клапаціцца аб кадрах іншых народаў. Калі яны не думаюць пра сябе, чаму мы павінны клапаціцца пра іх? Ня трэба браць прыклад з народаў, што жывуць сузіральна, спадзяюцца на авось, б’юць у шаманскія бубны, агучваюць свае дасягненьні, а на справе прафукваюць свае магчымасьці. Ня трэба чакаць літасьці ад некага ці ад гістарычнага часу – трэба самім браць сваё жыцьцё ў свае рукі.

Шмат якія з амбітных народаў ня здольны глыбока думаць, асэнсоўвываць і рабіць глыбокія абагульненьні. Яны занадта катэгарычныя, амбіцыёзныя, схільныя да павярхоўнасьці і канкрэтыкі, яны ня здольныя зьвязаць факты ў іх пасьлядоўнасьці, у іх сувязях, ня здольныя думаць, абагульняць і абстрагаваць. Для іх кожны выпадак – толькі выпадак, як бы часта ён зь імі не адбываўся. Таму яны так часта паўтараюць адныя і тыя ж памылкі.

Мы, беларусы, павінны ад амбітных недарэкаў трымаць адлегласьць, не гаворачы ім аб гэтым.

 

3. Наш сродак дасягненьня большага.

Наша гледзішча ў зыходным палажэньні павінна быць супрацілеглае таму, чаму нас да апошняга часу навучалі. Нам казалі: “Лепш быть бедным і здоровым, чым богатым і хворым”. Мы павінны казаць: “Лепш быць здаровым і багатым, чым бедным і хворым”. Нам намаўлялі: “Перамагчы ці памерці”. Нашым дэвізам павінны быць: “Перамогі дзеля жыцьця, а жыцьцё ­ дзеля перамог”. Бо навошта перамогі, калі няма жыцьця? Гаркату паразы трэба перачакаць, затым пераламіць неспрыяльныя варункі –­ усё прыйдзе да тых, хто ўмее чакаць і змагацца.

Усё, што ведаюць і ўмеюць іншыя, павінны ўмець і ведаць мы. Усё, што мы маем сёньня – гэта наш сродак дасягненьня большага. Наша – гэта тэстамент Пана Бога нам.

Нашы вялікія суседзі ўпартыя, але не валодаюць патрэбнай настойлівасьцю ў дасягненьні мэты. Усе праблемы яны імкнуцца вырашыць адразу. Яны ахвяруюць малым дзеля вялікай перамогі. Але такія перамогі альбо не прыходзяць зусім, альбо, перамагаючы, яны ў канчатковым выніку атрымліваюць разбураны дзяржаўны дом.

Мы павінны спавядаць тактыку малых перамог, хаця і ня супраць вялікіх. Малая перамога – таксама перамога!

Нашы вялікія суседзі любяць, але фактычна ня ўмеюць кіраваць. Ня ўмеюць і падпарадкоўвацца. Таму іхнія кіраўнікі не адчуваюць натуральнай для габрэяў, армян, ангельцаў, мусульман… сталай пазітыўнай падтрымкі з боку электарата. Не любіць і нават ненавідзець сваіх кіраўнікоў – гэта рыса прасьцякоў, якая ў пэўнай ступені навязана і нашым людзям. Пэўныя сілы ўзбуджаюць і падаграюць зайздрасьць між нашымі людзьмі, а самі заўсёды займаюць пазіцыю “арбітраў”.

Робіцца гэта “добразычліва”, непрыкметна і тонка.

Сёньняшнія постсавецкія людзі даверлівыя і недальнабачныя, ня ўмеюць жыць і ня ўмеюць ставіць задачы. Пэўныя ”добразычліўцы” выстаўляюць перад імі эфемерныя мэты, і прасьцякі імкнуцца іх вырашаць.

Няўменьне і нежаданьне прыстасоўвацца і мяняць свае паводзіны ў залежнасьці ад сітуацыі, адсутнасьць гнуткага розуму прасьцякі вызначаюць як “быць самім сабой”.

Але гэта не павінна адуважваць ліцьвінаў­беларусаў, гэта ­ чужы для нас шлях.

Прасьцякі абмежаваны ў сваіх магчымасьцях і таму ставяць межы ўсяму. Але мы ведаем і таму гаворым: “Магчымасьці чалавека бязьмежныя, таму ён і павінен паводзіць сябе адпаведна!”

Памятайце пра абмежаваньні, якія выстаўляюць перад сабой дагматы­прасьцякі, іх думаньне заскарузлае, дагматызаванае, прымітыўнае, хаця і амбіцыйнае. Яны ня здольны выйсьці за межы гэтага мысьленьня, іхняя сутнасьць у гэткім спосабе існаваньня. У гэтым іх няшчасьце і… наша перавага. Мы павінны вярнуцца да сваіх вытокаў, да сваіх генетычных здольнасьцяў, да матэматычных і паэтычных талентаў, што хаваюцца ў нашым ліцьвінскім генафондзе.

 

4. Уласныя ідэі, гіпотэзы, тэорыі, накірункі.

Разам з тым трэба ўвесь час памятаць, што мы жывем у сьвеце, дзе існуюць магутныя і разумныя нацыі, якія карыстаюцца іншай, чужой для нас маральлю, якія здольныя на такія словы і дзеяньні, на якія мы ня здольныя.

Яны аб’ядналіся ў ”сусьветную закулісу”, гавораць і дзейнічаюць упэўнена, напорыста і агрэсіўна, шальмуючы і бянтэжачы тых, хто не падрыхтаваны, каб ім супрацьстаяць. Яны ствараюць шмат шуму, слоўнай мішуры, самарэкламы, выказваюць шмат навукападобнага і незразумелага. Ствараюць тэорыі, гіпотэзы, накірункі, школы, метады рэальныя і нерэальныя: чым больш экстравагантнага, тым лепш, лічаць яны.

Іх не хвалюе, што іхнія тэорыі і гіпотэзы, школы і накірункі нікому не патрэбны, што заўтра пра іх забудуць. ”Сусьветная закуліса” лічыць, што прыйдзе новы дзень і прыйдуць новыя ідэі. У гэтым выяўляецца моц іхняга духу, іхняе самасьцьвярджаньне, іхняя дасканаласьць. Яны лічаць, што прасьцякі аплоцяць іхнія векселі. Яны загружаюць нашы галовы сваімі ідэямі, прымушаюць нас шукаць рацыянальнае зерне ў іх тэорыях. А назаўтра яны падкідываюць новую жуйку для шчырых, але наіўных мысьляроў.

Беларусы могуць і павінны самі прапаноўваць сьвету свае ідэі і гіпотэзы, тэорыі і накірункі, але яны павінны адрозьнівацца ад навукападобнай лабуды ”залатога міліярда” ісьціннай навуковасьцю, карысьцю і практычным зьместам для чалавецтва. Нам трэба ўвесь час памятаць, што разумнае чалавецтва заўсёды на баку пазітыўных творцаў – тых, хто не разбурае планету, а захоўвае ды ўзбагачае яе і чалавецтва. У нашых вытоках, у Статуце ВКЛ, шмат можна знайсьці карыснага і каштоўнага ня толькі для Еўропы, але і для ўсёй зямной цывілізацыі.

Нашым прарокам і апосталам павінен стаць еўрапейскі мысляр-­філосаф Мікола Крукоўскі [гл. фундаментальныя манаграфіі: “Логика красоты”, “Бляск і трагедыя ідэалу”]. Ягоныя філасофскія кніжкі павінны навучаць сучаснаму разуменьню гістарычнай эпохі і натхняць нашых палітыкаў, навукоўцаў, выкладчыкаў,­ усю разумовую эліту народа. Мы не павінны прамінуць магчымасьць выкарыстаць ягоныя філасофскія здабыткі на карысьць нашай нацыі і нашай краіны. Толькі тыя краіна, народ, чалавек дасягаюць росквіту, у каго “ўзьнёслае” знаходзіцца ў гарманічнай еднасьці з ‘’рэальным’’ і ‘’матэрыяльным’’ – сьцьвярджае наш філосаф-­геній. І таму мы ўжо сёньня павінны ўзбагачаць духоўнасьцю і ўзьнёсласьцю нашу нацыянальную і дзяржаўную сьвядомасьць, каб скіраваць свой шлях да будучага росквіту краіны.

Каб супрацьстаяць круцялям-­лібералам, трэба мець свае цьвёрдыя, непахісныя перакананьні. Але ня тыя замшэлыя ілжэідэі кшталту ”Наша мэта – барацьба з камунізмам”. Камунізм ужо стаў прывідам і таму няхай змагаецца зь ім той, хто яго стварыў. Ня справа беларусаў змагацца з чужымі прывідамі.

Адным з важнейшых правілаў ліцьвінаў-­беларусаў павінна быць абарона і заступніцтва за кожнага нашага чалавека перад тымі сіламі, што на яго абрынуліся.

Чужыя круцялі­элоі ў першую чаргу накідваюцца на нашых таленавітых, адметных, Лідэраў, Правадыроў. Той, хто падвяргаецца іх шэльмаваньню, з’яўляецца самым небясьпечным для іх панаваньня.

Мы, беларусы, павінны разглядаць усе з’явы і падзеі праз прызму нашых інтарэсаў, кожнае дзеяньне павінна аналізавацца з пункту гледжаньня шкоды ці карысьці, якое яно нясе нашаму народу, дзяржаве і ліцьвіну­-беларусу. Інфармацыя ­– гэта сьвятая сьвятых! Кожны беларус павінен інфармаваць адзін аднаго аб усім, што прыносіць нам карысьць ці шкоду.

 

5. Наша мэта.

Наша мэта – утрымаць сваю жыцьцёвую тэрыторыю ў нашых руках. Узяць у свае беларускія рукі сродкі інфармацыі і прапаганды: друк, радыё, тэлебачаньне, кіно, інтэрнэт.

Вакол любога важкага пытаньня мы павінны фармаваць грамадскае меркаваньне з улікам нашых нацыянальных патрэб. Любыя дзействы павінны ўзначаліць мы самі, каб потым весьці іх у карысным для нашага народа накірунку.

Наша эліта за больш чым 200 год каланіяльнага існаваньня ў значнай ступені затаптана, вывезена, фізічна зьнішчана. Таму нам трэба адраджаць сваю эліту.

Вучыцца быць лідэрамі ўсюды, імкнуцца заўсёды быць першымі! Кожны дзень, штохвіліна выхоўваць у сябе характар кіраўніка, нават у драбнотах штодзёнага жыцьця. Заўсёды імкнуцца дамінаваць, усюды мы павінны выглядаць пераканаўча і пазітыўна.

У любым калектыве беларус павінен браць кіраўніцтва ў свае рукі і кіраваць у інтарэсах свайго народа. І адміністрацыйныя, і творчыя часткі вытворчага працэса павінны ажыцьцяўляць сьвядомыя ліцьвіны­-беларусы.

 

6. Умацаваньне павагі да сваёй гістарычнай спадчына – важнейшая наша задача.

Беларус павінен заўсёды памятаць, што ахова і ўмацаваньне гістарычнай спадчыны беларускага народу – гэта важнейшая агульнанацыянальная задача. Народ без гісторыі, як дзіця без бацькоў –­ зь яго можна ляпіць усё, што патрэбна чужынцам, якія імкнуцца навязаць нашаму насельніцтву сваё сьветаўспрыманьне, свае ўзоры думак.

Помнікі нашай старажытнасьці – ­ гэта выдатны тэст на праверку тых, хто хоча прымазацца да нас, нашага беларускага руху. Патрыёт, наш чалавек будзе дзейнічаць стваральна, прадуктыўна­пазітыўна, а ня наш будзе прыязна ўсьміхацца, абяцаць, пісаць планы, але нічога ня зробіць, альбо зробіць са шкодай…

Спачатку яны, ”элоі-­лібералы”, пазбаўляюць народ гісторыі і традыцый, а затым імкнуцца фармаваць ужо насельніцтва па сваіх шаблонах і лякалах.

 

7. Імкненьне да жыцьцёвых перамог.

Выйграўшы альбо прайграўшы, беларус не павінен упадаць ні ў эйфарыю, ні ў роспач, а павінен прыкідваць расклад на блізкаю і далёкую персьпектыву, шукаць шляхі да дасягненьня сваіх мэт. Варункі ўвесь час мяняюцца, і сёньняшні пройгрыш заўтра можа абярнуцца спрыяльнымі ўмовамі для перамогі. Трэба ўвесь час рыхтаваць сябе да сустрэчы з выйгрышнай сітуацыяй і мець свае распрацоўкі для яе выкарыстаньня.

Перамагае той, хто падрыхтаваны да перамогі.

Бярыце сабе ў жонкі прыгожых і здаровых беларускіх жанчын. Няхай яны прынясуць нам здаровых нашчадкаў і выхаваюць іх беларусамі, няхай мацуюць наш народ. Беларусы не павінны ўжываць ні каньяк, ні гарэлку, помніць, што сьпіртовыя напоі разбурылі шмат народаў.

Будзьце пільнымі, гасіце ў зародку любыя спробы супрацьпастаўляць беларусаў грамадству, разбурайце антыбеларускія тэндэнцыі ў самым пачатку, дзе б яны ні ўзьнікалі.

Вывучайце тактыку і стратэгію дамінуючых народаў, іхняю гісторыю. Тых, хто выступае супраць нашай Нацыянальнай Ідэі, супраць нашага народу, Урада, Дзяржавы, выкрывайце, голасна крытыкуйце, але не ідзіце на прамыя канфлікты, пазьбягайце сітуацый, дзе вы можаце прайграць, бо кожны наш пройгрыш падрывае веру ў нашу справу і зьмяншае колькасьць нашых прыхільнікаў.

Тлумачце свае пазіцыі, але не апраўдвайцеся. Не паддавайцеся правакацыям на выступленьне супраць дзяржаўнай Улады –­ гэта метад нашых апанентаў, каб накіраваць моц дзяржаўнай улады на барацьбу з патрыётамі. Улада таксама часьцяком паддаецца на чужыя варожыя звады. Пры любых цяжкасьцях у грамадстве мы, ліцьвіны-­беларусы, павінны прытрымлівацца парадку і дысцыпліны.

Беспарадкі толькі павялічваюць хаос і прыводзяць да ўлады тых, каму наша незалежнасьць замінае і не патрэбна.

 

8. Дзейнічаць хутка і рашуча. Ніколі не адмаўляцца ад сваіх намаганьняў.

Мы павінны працаваць дзеля таго, каб нашыя дзеці і ўнукі ня сталі бамжамі ў сваёй краіне – вось галоўная мэта нашага жыцьця. Калі нашы дзеці і ўнукі з’едуць за мяжу ў Канаду ці ЗША, Англію ці Нямечыну ­– то ў гэтым выпадку праз 3-4 пакаленьні генетычна ад іх нічога не застанецца. Генетычна чалавек захоўваецца толькі ў межах свайго народу! Ідэя эміграцыі ў краіны з высокім узроўнем жыцьця, як спосаб выжываньня нацыі, павінна быць рашуча абвергнута як ілюзорная, памылковая.

Быць настойлівымі і непахіснымі, цьвёрдымі і непрымірымымі да сваіх апанентаў. Не забываеце ўсе крыўды, нават малыя, што нам зрабілі сёньня, бо ў іншым выпадку заўтра яны могуць стаць большымі. Той, хто прыносіць нам крыўды, павінен быць рашуча пастаўлены на месца. Памяць аб абразе і крыўдзе – сьвятарнае пачуцьцё, яно выхоўвае характар, сьцьвярджае чалавека, дазваляе абараняць свае інтарэсы, папярэджвае ворагаў аб існаваньні сіл, якія могуць адпомсьціць. Адплата ж за злачынства, зьдзейсьненае супраць нашага народу – абавязковая, сьвятая справа.

Беларусы павінны вучыцца дзейнічаць хутка і рашуча, ставячы ўсіх перад спраўджаным фактам. Няхай нашыя адверсары вядуць доўгія бясплённыя дыскусіі, няхай нават яны зробяць валявымі намаганьнямі нейкую справу, мы за гэты час зробім дзесяць больш важкіх спраў. Няхай процідзеяньне нашых апанентаў будзе стымулам для нас, неабходным для падтрыманьня нашага баявога духа і падрыхтаванасьці.

Ніколі не зьніжайце сваіх намаганьняў. Дзейнічайце па ўсім магчымым фронце ўзьдзеяньня. Калі не хапае сродкаў, людзей ці грошай, канцэнтруйце свае сілы на найбольш нечаканых, персьпектыўных ды важных участках -­ тых, што дадуць найбольшы посьпех. Чым большы супраціў нашых адверсараў, тым большае наша ўзьдзеяньне, тым больш пераканаўчы наш уплыў на іх.

 

9. Культурны суверэнітэт.

Неабходна падкрэсьліць, што эканамічная і палітычная незалежнасьць – гэта пусты гук, калі няма незалежнасьці духоўнай, няма сапраўднай веры, калі не падтрымліваецца нацыянальная, традыцыйная гіерархія гістарычных, культурных каштоўнасьцяў, калі галоўным у чалавека зьяўляюцца інтарэсы якога­-небудзь асобнага класа ці карпарацыі, а не краіны і яго народа ў цэлым.

Культурны, духоўны суверэнітэт, такім чынам, з’яўляецца самым важным. Пры адсутнасьці яго пачынаецца шлях у нікуды, як чалавека, так народа, дзяржавы.

 

г. Meнск, 2015 г.

 

8 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Неўзабаве, выпадкова паглядзеў па расейскаму ТВ кангрес атеістаў ЗША. Яны сабраліся, таму што прадбачаць пасля сустрэчы Кіріла і Папы рашучы апошні бой між атеізмам і Верай. Пры гэтым нават ІДЗ яны лічаць войскам Веры, негледзячы на тое што тыя режуць голавы хрысцыянам і абяцаюць падняць свой чорны сцяг над Ватыканам. Я не да канца разабраўся на чыім баку Праўда (пра ісціну не кажу, гэта занадта высокапарна). Існуе яшчэ цікавая трактоўка бліжэйшай гісторыі Дж. Гейдара буйнага расейскага філосафа і ісламіста аб тым што палітычны іслам будзе кропкай зборкі усіх Незадаволеных Свету. якім быў камунізм ў 20 ст.. Я неяк прапанваў на сайце Астроўскага абмеркаваць яго прогноз, але ніхто не адгукнуўся.
    Сутнасць майго гэтага каментара паведаміць чытача, што на Еўравіденні ужо з’явіўся сцяг ВКЛ. Што я прапаную ў дадзеным выпадку прачытайце на сайце БП на артыкул Дашкевіча. Так скажы, шаноўны Літвін, ці не правы я калі прапаноўваю шыць таксама сцяг ВКЛ і выходзіць з ім на мерапрыемства каб хаця б крыху перашкодзіць захопу жамойтамі усей спадчыны ВКЛ цяпер ужо разам і з яго сцягам. Відаць нездарма жамойты ў сваёй Гісторыі абазвалі нас граматным мясам ВКЛ. Яны выкідваюць свой стары жоўта-зялёны-чырвоны сцяг каб захапіць сцяг ВКЛ, а нашы ідыёты кшталту Севярынца і іншых “нараджэнцаў” балтаюць аб сакральнасці, чысціні, хрысцыянстве бчб сцяга які быў прыдуманы ў 1918 годе сацыял-дэмакратамі пад БНР, якая гучна усе прайграла, як і цяперашняя апазіцыя тых жа балванаў сацыял-дэмакратаў. Я прапанаваў сп. Астроўскаму пачаць ідэалагічны наступ Нацыяналізма, але ён таксама маўчыць, відаць нечага чакае і не хоча развітацца з Руссю. З тым што ты напісаў я поўнасцью згодзен. Чаму я ігнараваў твае працы раней? Відаць таму што яны напісаны ў высокапарным духу. а мы сапраўдные літвіны вельмі такі дух не любім. Мы цэнім толькі справы. Напрыклад захоп сцяга ВКЛ і выкідванне на сметнік старога сцяга негледзячы на тое што пад старым жамойты атрымлівалі Перамогі, а мы пад бчб – адны паразы. і калі адкінуць слуцкіх паўстанцаў то наш бчб сцяг не прапітаны святой крывею ахвяр і змагароў.

  2. Licvin кажа:

    ”Дык стойце ж у свабодзе, якую даў нам Хрыстос, і не схіляйцеся зноў пад ярмо рабства.” 5.1. ”Каліва закваскі расчыняе ўсё цеста”.5.9. Пасланне да галятаў апостала Паўла..

  3. Павел Біч кажа:

    Наколькі я ведаю, Свабода Хрыста гэта свабода ад старых маральных законаў іудейства Старога Завета. Кшталту, там выташчыць з ямы ў суботу казленка, з’есці там не кашерная мяса, адмовіцца ад абрезання і іншае. Патрэбна мець вялікае фантазёрства каб убачыць ў Хрысце апостала свабоды і тым больш для нашага часу. Пазбаўляйцеся страха перад богам. Менавіта яго прывлекаюць усе тыраны для таго каб трымаць людзей ў рабстве.

  4. Licvin кажа:

    ”…таму што яны напісаны ў высокапарным духу, а мы сапраўдные літвіны вельмі такі дух не любім.”
    Напісана ў высокароднай і ўзнёслай танальнасьці, як і трэба пісаць нашчадкам ВКЛ ! Сапраўдныя ліцвіны узнёслыя, шляхетныя, разумныя, цвёрдыя і нязломныя…
    Вы, Павал, як помесь расейца з чачэнам цяжкам зразумець ліцвінаў. Хаця нашы продкі некалі змагаліся з імперыяй у адну гістарычную эпоху, аб чым пісаў Леў Толстой у апавяданнях ”Рубка леса” і ”Хаджы–Мурат”.

  5. Павел Біч кажа:

    Літвін. ты відаць не чытаў мой каментар. У меня няма ані рускай. ані чеченскай крыві. Я тыповы рахманы беларус. Праўда шляхетные гербы маіх продкаў па мацеры Прус 1. Сябры. заўтра лажуся ў больніцу. так што адсутнасць маіх каментароў не будзе сведчыць што я рву з вамі усялякую сувязь па ідэалагічных прычынах.

  6. Siarhiej кажа:

    Добры артыкул. Але сцверджаньне “Хто ва ўладзе, у таго і “праўда”.” – спрэчнае.
    Таксама дзякую Рэдакцыі за публікацыю грунтоўных артыкулаў па нашых праблемах. Больш нідзе няма такой канцэнтрацыі ідэй.
    П. Бічу жадаю добрага здароўя.

  7. Мінак кажа:

    ” Але сцверджаньне “Хто ва ўладзе, у таго і “праўда”.” — спрэчнае.”
    Напэўна маецца на ўвазе, што ”Хто ва ўладзе — той мае магчымасьць спраўджаваць свае ідэі, ініцыіраваць іх грамадству, ажыцяўляць уласныя напрацоўкі…”

  8. Darafej кажа:

    Раю рэдакцыі не засяроджвацца на гэтым сайце, а “несьці ідэі ў людзі”,- ісці актыўна ў сацыяльныя сеткі. Бо моладзь зара камунікуе найбольш там. Весьці актыўную барацьбу за чалавечыя розумы, а не варыцца ва уласным соку. Перш за ўсё, фэйсбук і кантакт, бо моладзі больш там. У аднакласніках больш сталых людзей з сфармаваным міраадчуваннем, іх пераканаць больш складана.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы