nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Надзея на волі

25 мая, 2016 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Саўчанка 1

 

 

Сёньня гераічная Надзея Саўчанка вярнулася на Радзіму з маскоўскай вязьніцы, дзе яна знаходзілася маль два гады. Адбыўся яе абмен на двух расейскіх ГРУшнікаў. Саўчанка выйшла да журналістаў, якія чакалі яе ва ўкраінскім  аэрапорце “Барыспаль”.

 

 

“Я хачу папрасіць прабачэньня ва ўсіх маці, чые дзеці не вярнуліся з АТА, а я яшчэ да гэтага часу жывая…, – сказала яна. –  Не дазвольце мне скурвіцца, спаскудзіцца… Я хачу вам сказаць: я не вярну мёртвых, але заўсёды гатовая пакласьці сваё жыцьцё на полі бою за Украіну.  Я зраблю ўсё, каб вы ўва мне не расчараваліся”, – эмацыйна сказала вызваленая Надзея (http://www.pravda.com.ua/news/2016/05/25/7109633/ ; http://nn.by/?c=ar&i=170811).

Агенцтва УНІАН перадала, што спадарыня Надзея таксама заявіла (http://www.unian.net/society/1355774-poroshenko-vruchil-savchenko-zolotuyu-zvezdu.html): “Я зраблю ўсё магчымае, каб кожнае дзіця, якое сядзіць цяпер у няволі, было на волі. Героі Украіны не павінны паміраць. Вельмі выгадна, калі героі мёртвыя, дрэнна, калі яны жывыя… Але мы будзем жыць і героі будуць у Вярхоўнай Радзе Украіны. Там героі будуць на зайздрасьць расейскай Думе і яны будуць у славу Украіны, у падзяку ўкраінскаму народу. Мы будзем жыць ва Украіне так, як годна жыць чалавеку. Я ня ведаю, як гэта зрабіць, я вам шчыра кажу. Я ня буду абяцаць, што гэта будзе заўтра. Я вам толькі скажу, што я гатовая памерці кожную секунду за тое, каб гэта было. І гэта будзе!”

Саўчанка 2Адразу з аэрапорта Надзея Саўчанка паехала ў Адміністрацыю прэзідэнта Ўкраіны.

Там Парашэнка ўручыў ёй “Залатую зорку” Героя Ўкраіны.

 

 

3 каментарыя

  1. Яўген Мурашка кажа:

    З’яўленьне Н.Саўчанкі на палітычным полі Украіны, можа змяніць расклад у партыі “Бацькаўшчына і ў ВР.
    Нацыянальна арыентаванная, з мужным і цьвёрдым характарам, яна будзе не да спадобы Ю.Цімашэнцы.
    Мяркую, што у хуткім часе, пачнуцца паддыванныя гульні – Балівар ня вытрымае абодвух.

  2. Толстокот кажа:

    Тут быў абразьлівы каментар у адрас Надзеі Саўчаркі расейскай тролеўнай жывёлінкі, сапраўднае імя якой, калісьці можа стаць вядомым.
    Выдалены рэдакцыяй.

  3. ліцьвін з Полацка кажа:

    Вось мінуў месяц з дня публікацыі гэтага матэр’яла,а адносіцца да Саўчанкі ўжо як да сымвала супратіву расейскім акупантам ды мужнай дзяўчыне,ўжо не дужа хочацца. Аказваецца ў яе і кампутар за кратамі быў,і ўсё дзеля займання “творчасцю” (напісала пахабную кнігу),рабіць нейкія фігуркі ды кветкі,прымаць спец паёк (дзіцячую ежу) .Ва Украіне шмат народу папросту разчараваліся,ды ўжо не хочуць яе бачыць не толькі наступным прэзыдэнтам,а і ўвогуле дэпутатам.(з размоў з украінцамі).Вось табе і патрыётка-гераіня,ўжо сабралася з лідарамі бандытаў абдымацца.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы