nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Уладзімір Букоўскі: “Еўразьвяз – гэта вялізная, надзвычай дарагая і варожая для людзей бюракратычная структура, якая нагадвае Савецкі Саюз”

29 чэрвеня, 2016 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Букоўскі 1Пачатак развалу той мадэлі Еўразьвязу, якую стварылі для сябе глабальныя і еўрапейскія соцыяпаразітныя сілы, настолькі буйная і нечаканая падзея, што палітычна-інфармацыйная валтузьня вакол яе будзе працягвацца яшчэ не адзін месяц, а мо і не адзін год. Таму варта ўзброіцца максімальна надзейнымі фактамі ды аўтарытэтнымі меркаваньнямі, якія датычаць Брэксіту. Уладзімір Букоўскі – вядомы савецкі, а цяпер яшчэ і еўразьвязаўскі дысідэнт – зьяўляецца асобай, якая можа выступаць у ролі найбольш аўтарытэтнага эксьперту па Брэксіту. Па-першае, ён заўсёды кажа толькі тое, што дакладна ведае і шчыра мяркуе. Па-другое, ён ужо некалькі дзесяцігоддзяў зьяўляецца грамадзянінам Вялікабрытаніі, а таму дасканала ведае сітуацыю знутры. Таму меркаваньнем спадара Ўладзіміра мы вырашылі падмацаваць наш папярэдні матэрыял. Адразу адзначым: нам вельмі прыемна, што нашыя ацэнкі Брэксіту і ацэнкі спадара Букоўскага ў многім супалі…

 

 

1.

(Першы тэкст мы ўзялі адсюль: http://gordonua.com/publications/bukovskiy-edva-izbavivshis-ot-yarma-sssr-ukraina-tut-zhe-nachala-prositsya-v-evrosoyuz-eto-diko-i-glupo-137901.html)

“Я неаднаразова за апошнія 15 гадоў выступаў за выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюзу [гэга так. – Рэд.]. Вядома ж, я рады выніку рэферэндуму, на якім амаль 52% грамадзян прагаласавалі за расстаньне з ЕЗ. Чаму рады? Таму што Еўразьвяз – вялізная і па-вар’яцку дарагая бюракратычная структура, якая нагадвае Савецкі Саюз. Сістэма, варожая для людзей. І людзі ў канчатковым выніку гэта зразумелі і прагаласавалі.

Еўрасаюз – гэты монстар – пазбаўляў грамадзян Вялікабрытаніі масы правоў, спрабаваў зрабіць з нас правінцыю. ЕЗ кіруецца дэкрэтамі, а не дэмакратычнымі прынцыпамі, і даўно ператварыўся ў зусім бессэнсоўную сацыялістычную структуру, якая каштуе неверагодна вялікіх грошай. Па самых сьціплых падліках, сяброўства ў Еўразьвязе каштуе Вялікабрытаніі 60 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў у год! Пры гэтым Брусэль стала камандуе Вялікабрытаніі, як жыць, што рабіць, якія законы прымаць, спрабуе дэмантаваць ангельскую сістэму правасуддзя.

Многія сцьвярджаюць, што за выхад зь Еўразьвязу большай часткай прагаласавалі малаадукаваныя грамадзяне на сацзабесьпячэньні. Лухта і няпраўда! Гэтую [дэзу] разносяць еўрабюракраты, якія пачалі аперацыю “прыкрыцьцё”! На самай справе ў Англіі заўсёды была ўстойлівая лічба ў 60% тых, хто жадаў выхаду зь ЕЗ. І тое, што на рэферэндуме такіх аказалася 52%, – адміністрацыйны рэсурс, дзікая прапаганда і запалохваньне выбаршчыкаў, якія доўжыліся больш за год. Маўляў, пакінеце Еўразьвяз – і ваша эканоміка абваліцца, ня зможаце прадаваць свае тавары і паслугі.

Калі Вялікабрытанія прагаласавала, гэта ня значыць, што яна наўпрост заўтра выйдзе зь Еўразьвязу. Працэдура зойме гадоў пяць, так што ніякіх рэзкіх узрушэньняў ня будзе. А тое, што цяпер паказчыкі на фондавых біржах апусьціліся, – не хвалюйцеся, гэта ненадоўга, на працягу года рынкі пойдуць угару, усё стабілізуецца. Я вас запэўніваю. Але мы – Англія – ад выхаду зь ЕЗ выйграем каласальна!

Я ўжо прачытаў, што на вынікі рэферэндуму ў Вялікабрытаніі “паўплывала крамлёўскае лобі”. Таксама глупства! Крэмль наогул ні пры чым, брытанцы галасавалі, зыходзячы з рэалій уласнага жыцьця. А мы тут выдатна ведаем, што Еўразьвяз – вар’яцкая недэмакратычная махіна, якая папсавала нам жыцьцё.

Вы памыляецеся, калі думаеце, што кіраўніцтва Расеі актыўна садзейнічае расколу Еўропы. Зразумейце, у Крамлі сядзяць ідыёты – дробныя ГБшныя афіцэры-недавучкі, якія не ўмеюць ні-чо-га! Яны не заўважылі, як у іх пад носам СССР разваліўся. Для іх гэта, бачыце, стала “геапалітычнай катастрофай”. А мы, дысідэнты, пра развал Савецкага Саюзу гадоў 30 казалі. Запомніце: у Крамлі заўсёды сядзелі і сядзяць ні на што ня здольныя шаўкі ды мопсікі.

Што да Украіны і яе персьпектыў членства ў ЕЗ… Я заўсёды казаў, але вельмі акуратна, каб не пашкодзіць Евромайдану: арыентацыя Украіны на Еўразьвяз з самага пачатку была памылкай [!!! – Рэд.]. Спадзяюся, самі ўкраінцы жадаюць ня столькі сяброўства ў ЕЗ, а менавіта стаць паўнавартаснай часткай еўрапейскай садружнасьці як такой зь яе ліберальнымі каштоўнасьцямі. Іронія лёсу ў тым, што ледзь пазбавіўшыся ад ярма Савецкага Саюзу, Украіна тут жа пачала прасіцца ў Еўрасаюз – эквівалент СССР. Гэта дзіка і недарэчна!

Калі Украіна хоча быць краінай зь еўрапейскімі каштоўнасьцямі – гэта зразумела і добра. Але пры чым тут такое сацыялістычнае вынаходніцтва, як Еўразьвяз? ЕЗ даўно стаў асобнай дзяржаўнай структурай савецкага ўзору. Я калісьці і ў Польшчу ездзіў, угаворваў палякаў не ўступаць у Еўразьвяз. Не паслухалі, уступілі – атрымайце. Людзі ня хочуць думаць, мяне гэта ўражвае. Бо тут думаць трэба ў межах табліцы множаньня, гэта не біном Ньютана, усё проста!

І ва Украіне, і ва ўсёй Усходняй Еўропе вельмі дрэнна разумеюць, што рэальна адбываецца на Захадзе. Вы чамусьці думаеце: раз мы так думаем, значыць, і яны таксама. На самай справе ў Англіі даўно і стабільна былі настроі супраць еўраінтэграцыі. Еўразьвяз асуджаны на развал. І ўсім ад гэтага будзе толькі лепш. Усім, акрамя Расеі. ЕЗ ніколі не ўяўляў для Крамля сур’ёзнай пагрозы, наадварот: РФ заўсёды спрабавала дамовіцца зь еўрабюракратыяй. Але пасьля развалу ЕЗ дамовіцца з 28 еўрапейскімі краінамі па-асобку будзе ўжо немагчыма.

Украіне цяпер трэба засяродзіцца на ўласнай эканоміцы, а не вохкаць з нагоды крызісу ў Еўразьвязе. Ваша эканоміка не працуе. Украіне трэба нарэшце пачаць нешта вырабляць і зарабляць грошы. Нельга стала сядзець на крэдытах, гэта вар’яцтва і глупства! Вы можаце прыцягнуць велізарны інвестыцыйны капітал, гэтых грошай вам хопіць на ўсё: рэформы, перабудову, разьвіцьцё. Але Украіна сядзіць і нічога ня робіць! Мяне гэта больш за ўсё ўражвае.

Вам варта зьмяніць палітычную эліту [! – Рэд.], яна па сутнасьці сваёй савецкая, а калі ў чым і праяўляе прафесіяналізм, так толькі ў крадзяжы і карупцыі. Украінская палітычная эліта – да нічога, ганіце яе ў шыю!

Што да магчымага аддзяленьня Шатландыі ў сувязі з выхадам Вялікабрытаніі зь ЕЗ, то на здароўе, хай адлучаюцца! Ніхто перажываць ня будзе. Шатландыя для нас мінус, рэгіён з самым вялікім беспрацоўем, сацыяльнымі выдаткамі й з найменшай прадукцыйнасьцю. Дарэчы, Шатландыя заўсёды галасавала за левых, менавіта яе галасамі ў Брытаніі заўсёды былі лейбарысцкія ўрады. Калі Шатландыя аддзеліцца, перавага скончыцца, і лейбарысты ўжо ніколі не выйграюць выбары. Гэта адназначна да лепшага”.

(канец цытаваньня першай крыніцы)

 

2.

(Яшчэ адно меркаваньне Букоўскага пра Брэксіт мы ўзялі адсюль: http://moc.media/ru/monologue-for-two/560 (дубль тут: https://www.youtube.com/watch?v=B6kGVf0luoM); зьвярніце ўвагу, спадар Уладзімір дае гэтае інтэрвю адразу пасьля галадоўкі пратэсту, якую ён трымаў з мэтай абароны гонару і годнасьці; апошняе – яскравая дэманстрацыя таго, як прыстойным людзям на самай справе жывецца на сёньняшнім “цывілізаваным Захадзе”…)

Букоўскі 2

“[У ЕЗ] Вялікабрытанія – краіна донар. Яна толькі плаціць Еўразьвязу і нічога не атрымлівае ўзамен. Нехта лічыў, што калі мы выходзім зь Еўразьвязу, то выігрываем 60 млрд. фунтаў. Гэта ня жарты…

Для Англіі гэта безумоўна плюс ва ўсіх адносінах.

А яшчэ бясконцыя новаўвядзеньні [з боку брусельскай бюракратыі]… Цяпер жа ў Бруселі, калі еўракамісія прымае рашэньне, то яно абавязковае [і для Вялікабрытаніі]. Наш Парламент, нібы Вярхоўны Савет, толькі гэта праштампоўвае, але нічога зьмяніць ня можа… Нібы гэта міжнародная дамова. Гэта вельмі псуе нам заканадаўства

У нас ужо няма старога славутага [брытанскага] суду. Гэта ўжо даўно здэградавала… з-за еўразьвязаўскага ўплыву.

Усё вельмі кепска. Гэта вельмі псуе жыцьцё…

Плюс праз Еўропу да нас лезе “паліткарэктнасьць”, якую нам тут пачынаюць накідаць нібы марксізм-ленінізм [у СС].

Еўразьвяз – гэта вельмі злобная структура!

Я ўжо не кажу пра тое, што яна дзіка дарагая. Яны губляюць фантастычныя грошы на нішто, на пустэчу:  на ўласную бюракратыю, на тое, што яны такія “вялікія”!

Т.б., ЕЗ – гэта абсалютна не рацыянальная, ідэалагічна варожая нам усім структура”.

 

2 каментарыя

  1. Павел Біч кажа:

    Я разумею што цягацца мне са з сп. Быкоўскім недарэчна. Аднак яго сталае ствярджэнне што ЕЗ варожая нам усім структура мне здаецца перабольшаннем. Усялякі эканамічны хайрус цягне за сабой пераразмеркаванне працы – адсталым і глупым дастаецца горшая, перадавым і разумным – лепшая. Гэта ёсць і следствам глабалізацыі. Нават вялікая Расея. якая хоча быць абсалютна незалежнай неўзабаве зразумее. што калі яна пачне вырабляць усё сама. яна пачне адставаць. Як што немцы вырабляюць добрые аўта, то эканамічна выгадна палякам вырошчываць яблыкі для рускіх. Тут важная Мера. Што аддаць, чым ахвяраваць і што атрымаць ўзамен.
    Меня крыху хвалюе што калі без англасаксаў (Трапм таксама хоча закрыцца ў ЗША) ў Заходней Еўропе пачнуць немцы, а ў Ўсходней – палякі. Оба гэтые народы не паказалі ў гісторыі вялікай мудрасці. немцы впляпалісь ў фашызм і праігралі две вайны, а палякі не утрымалі Рэч Паспалітую. Наш земляк І. Пілсудскі будучы ужо начальнікам Новай Польшчы ясна казаў аб польскіх заганах. Украінцы таксама пакуль не паказваюць вялікага розума – іх захлестваюць эмоціі і карупцыя. Змогуць лі французы стрымліваць ад глупстваў немцаў, я не ведаю. Расея хоча стаць хайруснікаў немцаў, безконца па ТВ даюць аб’явы на смешанные бракі немцаў з рускімі Як што рускіе дабьюцца гэтага то рускіе адназначна нападуць на Прыбалтыку і магчыма на Польшчу. Пачнецца вайна. Лічу што нам трэба браць арыентацыю на шчыльны хайрус з Літвой. Улічваючы што і апазіцыя і улада у нас аказаліся поўнай трыснёй, гэта для нас лепшый варыянт. Іншая справа што літоўцы нас баяцца што мы іх русіфіціруем. Але можа гэта толькі часова?
    Адкуль на Еўропу лезе паліткарэктнасць, якой баіцца сп. Быкоўскай? Паліткарэктнасць ў агоніі. Смешна чытаць у сп. Быкоўскага што ЕЗ абсалютна не рацыянальная структура. Нагадаю, што постмодерністы кажуць што калі раней пачвар нараджаў сон разума, то цяпер пачвар нараджае неуёмная рацыяналізацыя. Цяпер гэта раазуменне становіцца практычна зразумелым ужо нават палітыкам. Так што ЕЗ развальваецца як раз з-за таго што яна была звыш рацыянальнай. Рацыяналізм становіцца матным словам. Яго заменяе Нацыяналізм з разуменнем чым можна ахвяравацькаб нешта атрымаць. Баюся, што нас могуць выкарастаць толькі як ворагаў Расеі. Зараз гэтую працу (быць ворагам Расеі) робяць палякі. Украінцы ужо таксама пачынаюць цаніцца толькі як ворагі Расеі. Болей ад іх нічога не чакаецца. А што зробішь? Так прысудзіў нас лёс паместіўшы побач з Маскоўскай Ардой.

  2. Adash кажа:

    Да “Павел Біч: Чэрвень 30, 2016 у 11:49”
    Не “Россия”, а “Российская Федерация”! У пацьверджаньне — яшчэ адно меркаваньне:
    «… никакой революции в России не может быть ввиду отсутствия России как таковой. Россия является случайным объединением очень разных территорий. На этих разных территориях живут самые разные люди, у них очень разные интересы.
    То, что их объединили в одно государство и то, что все они смотрят на Москву как на центр этого государства – это случайность и нелепость».
    (российский публицист, аналитик Владимир Голышев, http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/07/07/112659/smert-rossii–rossii-grozit-ne-revolyutsiya-a-raspad.shtml 07.07.2016)

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы