nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Сёньня мне сорамна, што я падазраваў беларускамоўных у няшчырасьці”

21 ліпеня, 2016 | 18 каментарыяў

Рэдакцыя.

Шарамет 1

 

Учора ў Кіеве праз падрыў машыны быў забіты вядомы ў Беларусі, на Расеі і ва Украіне журналіст Павел Шарамет (гл. фота). Спадар Павел быў чалавекам няпростым. Так, разумны. Але ці мала разумнікаў знаходзіцца сёньня на самым нізе сацыяльнай ерархіі? Між тым Шарамет з маладых гадоў і заўсёды быў на версе – займаў высокія пасады, круціўся ў асяроддзі грамадскіх вяршкоў (быў прадстаўлены, а то і сябраваў са знакавымі асобамі пераважна зь ліберальнага лагеру; гл. фота ўнізе).

 

 

 

Ён родам зь Беларусі, няяснай нацыянальнасьці, з каляліберальнымі поглядамі (асноўныя зьвесткі пра Шэрамета гл., напрыклад, тут: http://nn.by/?c=ar&i=173907).

Шарамет 2

У 1990-я, калі мы былі маладымі-недасьведчанымі, мы часта з рызыкай для сябе дапамагалі многім такім асобам, напрыклад, вырвацца з “абдымкаў” лукашысцкага рэжыму, разьлічваючы, што калі-небудзь будзем разам будаваць “беларускую дэмакратыю”. Праз 20 гадоў большасьць лібералаў дэградавала ў ліберастаў, якія прапануюць нашаму народу замест рабства расейскага рабства глабальнае – фактычна прапануюць апрануць усё тую ж “лагерную робу” толькі навыварат. Таму сёньня мы б ад падтрымкі такіх асоб паўстрымаліся. І пра забойства якога-небудзь чарговага чубайса-абрамовіча на нашым сайце не ўзгадвалі.

Але са спадаром Паўлам усё не зусім так… У якасьці доказу выстаўляем ніжэй яго апошні, перадсьмяротны артыкул (узята адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=173796 ; http://www.belaruspartisan.org/opinions/349210/ ; нязначна адрэдагавана).

 

1.

АПОШНІ АРТЫКУЛ ПАЎЛА ШАРАМЕТА

“Украінскі гісторык, нехта Расьціслаў Мартынюк, публікаваў пост пра беларусаў, беларускіх турыстаў у Балгарыі (http://www.belaruspartisan.org/opinions/349205/), пра тое, як мы з вамі нізка трымаем галаву і стараемся не выдзяляцца з натоўпу турыстаў сваімі нацыянальнымі рысамі.

Шарамет 3Я не люблю абагульненьняў, таму тэкст Расьціслава ня цягне на сур’ёзнае сацыялагічнае дасьледаваньне. Не да канца зразумеў аўтар характар беларусаў. Аднак нешта важнае і тыповае ў паводзінах беларусаў ён адразу адчуў.

Парадак у нас узьведзены ў абсалют, і нам самім падабаецца, калі нас называюць, напрыклад, немцамі Усходняй Еўропы. Лукашэнку да пэўнага часу падабалася называць беларусаў «рускімі са знакам якасьці».

Галоўнае, што кінулася ў вочы украінцу і заўважаюць усе замежнікі, наведваючы Беларусь або размаўляючы зь беларусамі дзе-небудзь, гэта тое, што мы, беларусы, страцiлi сваю родную мову. Ніхто не размаўляе па-беларуску, а калі і размаўляе, то на яго глядзяць або з падазрэньнем, або са зьдзіўленьнем, рэдка — зь сімпатыяй [на справе ўсё зусім ня так; тут спарад Шарамет выдае свае асабістыя страхі ды песімістычныя настроі за факт рэчаіснасьці. – Рэд.]. Прынамсі, так было яшчэ нядаўна.

Маладыя людзі раз за разам спрабуюць паламаць гэты сталы парадак, яны пачынаюць размаўляць на беларускай, але потым сталеюць і пераходзяць на рускую. Як усе [ну, ня ўсе! гэта ж відавочна… – Рэд.]. Цяжка ж доўга быць белай варонай. Прыкладаў прыводзіць ня буду, вы ведаеце такіх людзей ня горш за мяне [шмат ведаем і адваротных прыкладаў! – Рэд.].

Мае менскія сябры зараз дзівяцца, што я шмат выкарыстоўваю ў штодзённым маўленьні ўкраінскіх слоў і ўкраінскіх выразаў, што думкі свае я магу ўжо выказаць па-ўкраінску. Яны пытаюцца ў мяне, калі ж нарэшце я перайду на беларускую. Ня ведаю…

У Кіеве я амаль увесь час знаходжуся ва ўкраінамоўным асяродку, а ў Мінску нават лідары апазіцыі, адгаварыўшы ў эфіры на беларускай, у жыцьці пераходзяць на рускую [даўно вядома: такія “лідары”… – Рэд.].

Пражыў бы Савецкі Саюз яшчэ гадоў 15-20 — і беларусы як нацыя цалкам растварыліся б у рускім этнасе [не распусьціліся б – Рэд.]. За імі сышлі б у цень гісторыі і ўкраінцы [не сышлі б – Рэд.].

Лёс даў народам шанец захавацца. Ва ўкраінцаў гэта атрымліваецца лепш, у беларусаў — складаней.

Зь дзяцінства я быў аддзелены ад беларускай мовы правіламі нашага грамадства [“правіламі”, накінутрымі расейскімі імперцамі ССаўскага разьліву. – Рэд.]. Я вырас у добрай сям’і адукаваных людзей, навукоўцаў і чыноўнікаў. Але мы ніколі не размаўлялі на беларускай мове. Ніхто вакол нас не размаўляў на беларускай [нагадаем – шкада, што Шарамет сам не нагадаў – за мову людзей забівалі. – Рэд.].

Потым, пазьней, я сам быў адэптам ідэі, што ня трэба навязваць людзям мову і пасьмейваўся з упартасьці тых, хто працягваў размаўляць на беларускай. Я падазраваў іх у няшчырасьці і нават кан’юнктурнасьці. Я і цяпер сцьвярджаю, што сапраўднымі патрыётамі Беларусі могуць быць і людзі, якія не гавораць па-беларуску, як абараняюць Украіну рускамоўныя салдаты. Аднак сёньня мне сорамна за тыя думкі.

Жыцьцё ва Украіне зьмяніла маё стаўленьне да роднай мовы. Я ўсё часьцей пераходжу на ўкраінскую, хай яна і гучыць у мяне карава, але я жыву ва ўкраінамоўным асяроддзі. Спачатку вы кажаце па-ўкраінску з-за павагі да тых людзей, хто побач з вамі. Пасьля гэта робіцца чымсьці натуральным.

Вы можаце не любіць ўкраінскую мову. Урэшце жыхары Львова ці Івана-Франкоўска таксама ня любяць рускую. Але яны адказваюць вам на рускай, яны ведаюць рускую. Калі вы паляк ці рускі, то ніхто не павінен патрабаваць ад вас любові да беларускай мовы, але ў вас адкрыюцца дадатковыя магчымасьці, калі вы загаворыце па-беларуску.

Ва Украіне, калі вы хочаце дасягнуць сапраўднага посьпеху, то павінны разумець, гаварыць і пісаць на дзьвюх мовах. Усе чыноўнікі там абавязаны мець зносіны па-ўкраінску. Калі-небудзь і ў Беларусі свабоднае валоданьне дзьвюма мовамі (ня веданьне і ўменьне прачытаць пару старонак, а менавіта валоданьне і актыўнае выкарыстаньне) стане нормай.

Я жыву ў Кіеве ўжо пяты год. Я не зьбіраюся мяняць грамадзянства і не ўдаю зь сябе ўкраінца. Гэтага ніхто і не патрабуе. Але я бачу, як шмат людзей беражліва ставіцца да сваёй роднай, украінскай, мовы, што пачынаю і сам пераходзіць на ўкраінскую. Я ўжо амаль усё разумею, але яшчэ не кажу.

Я па раніцах вяду праграму на адной з украінскіх радыёстанцый і кожны дзень у эфіры чытаю па 10 хвілін на ўкраінскай мове. Я не баюся рабіць памылкі і выглядаць сьмешным.

Не бойцеся і вы, разумныя людзі вас зразумеюць і падтрымаюць, а дурням і тлумачыць нічога ня трэба. Дурняў наогул не павінна быць побач з намі.

Нядаўна я быў у Менску, зайшоў у кнігарню і купіў падручнік беларускай мовы Галіны Мыцык. Ня ведаю чаму, але проста вельмі моцна захацелася яго купіць…”.

(канец артыкула)

 

2.

Ад рэдакцыі дададзім толькі адно: эх, паболей бы такіх лібералаў, у якіх раней ці пазьней сумленьне пачынае ўплываць на розум. Глядзіш, і да сапраўднай беларускай дэмакратыі не было б ужо так далёка…

 

18 каментарыяў

  1. ліцьвін з Полацка кажа:

    Нажаль Павал, занадта позна зразумеў, што дзеля нацыі ёсць мова…

  2. Павел Біч кажа:

    Паўтаруся. я мяркую што Паўла забілі з-за таго што ён пачаў пераутаварацца ў нацыяналіста. Павал быў уплывовым, теланавітым журналістам і таму гэта было небеспечным і для цяперашніх уладаў і РФ і РБ. Тлумачэнне прычын забойства якое паспелі напісаць ў незалежных СМІ нашы сацял-дэмакратычные палітолагі і журналісты вельмі павярхоўные. Напрыклад: сп. Знавец – яму помсцілі за выкрыццё ім забойстваў палітыкаў ў 90-е; Калінкіна – за прафесійную дзейнасць. Нехта, не памятую ужо хто – за выкрыццё карупцыйных схемаў ў якіх удельнічалі беларускіе улады. Гэтые пісакі неяк не могуць зразумець што яны ужо жівуць ў гіперреальнасці ў якой сувязь між тым што адбываецца і што кажуць аб ёй страчана. Можаце да сканчання Часу абвінавачваць і Лукашенку і Пуціна ва усіх смертных грахаў гэта іх толькі робіць больш цынічнымі. Жыццё гэта гульня і палітыка гэта гульня па Мікаэвелі. Толькі смерць яшчэ не паддаёцца сімуляцыі і цяпер ўсё будзе вызначацца ею. Адсюль і теракты. Ну яшчэ можа дзейнічае прынцып – вораг майго ворага ёсць мой сябра.
    Тое што у нас так цяжка даходзяць да нацыяналізма гэта зразумела – стагоддзя панавання у нас спачатку польскай. а потым рускай культур легка тлумачаць гэта. Гэтая слабасць у нас нацыянальнага тлумацыць пакуль усе нашые паразы ў тым ліку і апошняю якая цяпер назіраецца. Челавек зменяецца калі яму становіцца сорамна за свае паводзіны. У нас усё халопства уладаў апраўдываецца тым што мы і рускіе народы брацця. І гэта падтвярджаецца нашым назовам – беларусы. А для рабацяг іх назоў-нацыянальнасць ёсць апошняя інстанцыя – нешта кшталту божаскага ці прыроднага. Зразумець што Русь гэта не Расея ім рабацягам даволі складана.
    Але меня больш хвалюетое што Рэдакцыя лічыць што ёсць нейкае глобальнае рабства. Наагул термін рабства гэта нешта вельмі скрайнее, вельмі абстрактанае, вельмі марксісткае, вельмі эмацыйнае. Я мяркую што лепей карыстацца разуменнем што разделенне працы, якое спачатку адбылося між мужам і жонкай. потым між рабамі і іх гаспадамі. затым між сюзарэнам і селянамі (я вас абараняю, вы мне даёце частку свайго ураджаю), затым між класамі (па марксізму) і нарэшчэ цяпер між краінамі і народамі не носіць агалтела – гвалтоўнага характэру. Дікарь вельмі радаваўся калі за сваю курыцу, якую ён злавіў паблізу свайго дома, атрымліваў ад еўрапейца цвік і нават лічыў еўрапейца дурнем. Цяперашні немец прапануе свае аўта паляку за тое што той згадзіцца вырабляць трусы, для немцы, а паляк прапануе гэтые трусы украінцам калі тыя пагадцяяцца таскаць гной на польскіх палях, і г.д. Такой пункт гледжання на рабства і “экплуатацыю” паменьшае злобу між людьмі, робіць іх Реалістамі. Але ёсць нацыянальны гонар і годнасць якія могуць нівеліраваць прыніжэнне адных іншымі. У гэтым карысць Нацыяналізма. Якога у нас вельмі мала і таму беларусаў вельмі легка будзе пераканаць пераапрацоўваць немецкае гаўно за іхніе высокаякасные аўта. Тое што беларускасць з самага пачатку не нараджае гонар і годнасць пісаў шмат назоў. У нас адразу забралі усю нашу гісторыю як Літвы і літвінаў, зрабілі атросткам рускай нацыі. Пачалося адразу асабістым прыніжэннем: замест Яна з’явіўся Янка, замест Зосі з’явілася Зоська, а пачанальнік беларускасці (шляхтіч і паўстанец) ўзяў сабе псеўданім запэцканай гародніны – Бурачка.

  3. Костенко кажа:

    Ничего,Великая Литва его не забудет! Великий Император Великой Литвы впустит его к себе в чертоги, хоть свою жену и детей бросил.
    Умер еще один русофоб-поделом-мир стал чище

  4. Мандарын кажа:

    “Ад рэдакцыі дададзім толькі адно: эх, паболей бы такіх лібералаў, у якіх раней ці пазьней сумленьне пачынае ўплываць на розум. Глядзіш, і да сапраўднай беларускай дэмакратыі не было б ужо так далёка…”

    В Беларуси невозможна никакая “белорусская демократия” на основе западных принципов демократии, пока тут не будут выполнено следующее:

    1. Не будет построен белорусский экономический капитализм.

    2. Пока на базе белорусского капитализма не возникнут вместо рабов, плебса, быдла граждане. Напоминаю, граждане соглассно философу Локку- это люди с гражданским сознанием, которые имеют отношение к частной собственности на средства производства.

    Почему в Беларуси нет граждан, судя по Локку? Потому что у большинства населения нет никакой частной собственности на средства производства.

    А кто те, кто вот уже 20 лет трындят, ну, типа борюцца, за демократию?

    Мои варианты:

    Там люди разные:

    1. идиоты, в прямом смысле, потому что никогда ничему толком не учились и не знают ни Локка, ни Вольтера, ни Маркса, ни А. Смита, ничего.

    2. Жулики, прохиндеи, что на идее “демократии” делают свой гешефт используя западные фонды поддержки демократии.

    3. утописты.

    А что делают серьезные люди вроде меня?

    Они стоят вне этой тусовки и молча наблюдают, смеются.:))

  5. Павел Біч кажа:

    Пакуль сядзеў ў клініке думаў як бы па-балюча адшыць тав. Мандарына. Прыдумаў две умовы для адказа на яго пісаніну. Адну ужо адкінуў. а другую захаваў. Вось яна – буду реагаваць толькі на яго беларускіе каментары. Я да 33 гадоў наагул не чуў беларускай мовы а да 90-х (як технарь) ею не цікавіўся. Але цяпер пішу,( кажуць з памылкамі і адіткамі рускасц), а . Мандарын мясцовы і таму яго ненавісць да мовы носіць прынцыповы характар. Рэдакцыя можа яго друкаваць, а я каментую яго апошні раз.
    Паслухай , ты “серьёзны” чалавек і які смяецца над тым што адбываецца ў краіне ў якой ён жыве; ты не зможашь схавацца ад халопства якое у нас існуе. Самае простае: твае дзеці ці ўнукі будуць працаваць на херовай працы, і усе мы будзем жраць нізкаякасные прадукты як што не станем нармалёвай нацыяй. Што да тваіх зауваг, ты не улічваешь што ў гуманірнай сферы прычыны і следсва меняюцца местамі і сцеплены вельмі моцна. Я ужо пісаў аб такіх як ты раней. Постмодерністы казалі што калі раней пачвар нараджаў сон Разума, то цяпер іх нараджае неуёмная рацыяналізацыя. Усіх гэтых рацыяналістаў- Локка. Маркса. Вальтера, Сміта разумные людзі ужо выкідваюць на сметнік.

    • Siarhiej кажа:

      Маркс быў падманьшчыкам і махляром, дурыў людзей сваімі безглуздымі тэорыямі. А эканаміст Сміт ёсць сапраўдны навуковец. Не люблю філосафаў у якіх за “навуковым” шматслоў’ем хаваецца пустата і дурасьць.

      • Мандарын кажа:

        Дурыу Маркс, не дурыу, а большая половина 20 века прошла под влиянием идей Маркса, а не ваших.:))

        Бич, вы там примите успокоительное. Я про мову не пишу, не высказываюсь никак, а что вы там насочиняли в своей голове якобы о моей ненависти к мове, так мне на это фиолетово.

    • ліцьвін з Полацка кажа:

      Нічога што з памылкамі. Мы ўсе, так сама, жылі і жывем ў расейскамоўным асяроддзі што не дае развіваць добрае валоданне мовай. Добра каліб мадэратар ўнёс змены да сайта ў плане таго,каб зрабіць функцыю рэдактавання выкладзеннага тэкста,дзе дя выпраўлення памылак.

  6. Licvin кажа:

    Шарамет канечна быў здольны журналіст, але не дарос да нацыянальнай ідэі, таму прабегаў, пратусаваўся ў ліберальнай тусоўцы і ніякіх інтэлектуальных здабыткаў не дасягнуў.
    Гэтаксама як і Немцоў, які выдаваў сябе за інтэлектуальнага і палітычнага лідэра, трапіў у тусоўку расейскіх правадыроў выключна з-за сваяцтва з ”царом Барысам”, нічога не зразумеў у цяперашнім палітычным часе і таму быў выкраслены алігархатам, як непатрэбны тугадум і нават шкодны пустабрэх.
    Што датычыць марксістаў, то яны перш за ўсё былі рэалістамі, у чым я не раз пераконваўся і сёння пры размовах з цяперашнімі тутэйшымі буржуа, якія думаюць толькі аб сваіх прыбытках, прыбытках і яшчэ раз прыбытках. Пры прапанове даць грошы, каб надрукаваць нашых таленавітых філосафаў ці пісьменнікаў, стаяць насмерць і грошы не даюць ніколі!

  7. Мандарын кажа:

    “Шарамет канечна быў здольны журналіст, але не дарос да нацыянальнай ідэі, таму прабегаў, пратусаваўся ў ліберальнай тусоўцы і ніякіх інтэлектуальных здабыткаў не дасягнуў.”

    А вы уж точно дабилися тех здабыткау. Так уж продемонстрируйте нам, кали ласка.:))

    Я лично Шеремета не любил, ни как человека, ни как журналиста. Как человек он мне представлялся типичным нарциссом, самовлюбленым павлином. Как журналист он мне представлялся пустым, поверхностным. Одно это чего стоило: накануне президентских выборов его пригласил к себе американский госдеп послушать про выборы. И он американцам выдал, что белорусский режим слаб как никогда, но оппозиция тоже слаба.

    Я все удивлялся откуда он взял, сидя в Москве, что белорусский режим слаб, что значит “слаб”. А потом наступил день выборов и этот слабый белорусский режим разогнал на площади в Минске оппозиционеров и прочих за 10 минут, арестовав более 700 человек. Это так ведут себя слабые режимы? Вот почему я не воспринимал Шеремета как аналитика. Он дурачок был, а не аналитик. Складно составлять слова в предложения еще не значит быть аналитиком.

    • Рэдакцыя кажа:

      Мандарынка, пачытайце нашыя парады да вас сярод каментароў да папярэдняга артыкула.

      • Мандарын кажа:

        Редакцыя, я не нуждаюсь в вашых парадах. Тут вам не страна Советов, заканчивайте со своими дурацкими манерами всем давать советы. Чай не в Советском Союзе живем. У вас своя точка зрения на мир, отсюда вы сидите со своим сайтом в жо****, у меня своя точка зрения. Вы меня попросили высказаться- я высказался. А учить вас меня я не просил и в советах ваших не нуждаюсь, потому что не признаю в вас учителей.
        Вам все понятно?

        • Мандарын кажа:

          Алесь Астроўскі: “Я маю плян ідэальнай апазыцыі”

          11 красавіка 2008,

          http://www.svaboda.org/a/1106712.html

          Так что там с оппозицией. Если ты такой умный и у тебя есть гениальный план, то где твоя оппозиция? И почему ты не признанный всеми вождь новой оппозиции? Или трындеть – не мешки таскать, спадар Островский?:))

          Посрался со всеми. И на Западе, и на Востоке. И скорее всего в Украине тоже. А уж про Беларусь даже и не говорю. Кругом у него враги, даже евреи. Ну, и в итоге, никуда не зовут, даже на радио “Свабоду”. А ведь там евреи. :)) Сионистский заговор? :))

          • Рэдакцыя кажа:

            Самусевіч-Мандарын, нам надакучыла чытаць вашыя злобныя нахабствы і дэбілізмы (пра “дурняў”, “мракабесаў”, “брэд”, “ідыётаў”, тыканьні і да т.п. слоўныя смаркачы-ваніты дробнага прарасейскага троля). Ад вас карысьці – абсалютны нуль! Таму што самі вы – нуль!
            Да пабачэньня мінімум на год.

  8. С.Высоцкі кажа:

    У сувязі з забойствам Шарамета магу прыгадаць сваё знаёмства з гэтым чалавекам.
    Колькі разоў бачыў яго ў Кіеве, адзін раз выпадкова сустрэліся ля Залатых варотаў (самы цэнтр), прывіталіся, ён прапанаваў мне адкрыць свой блог на “Беларускім партызане”. Я паўдзячыў, але ўстрымаўся…
    Бачыліся колькі разоў на Майдане ў часе Рэвалюцыі Годнасьці. Шарамет цягаў паўсюль Някляева, прасоўваў яго на розных СМІ, на прамову перад людзьмі…Някляеў выступаў, а я змог выступіць ТОЛЬКІ КАЛІ ПАЧАЎСЯ ШТУРМ “БЕРКУТА”. Адразу недзе растварыліся ўсе заходнія амбасадары, палітыкі, як і многія ўкраінскія, якія дагэтуль сьцяной стаялі ля трыбуны…
    Мы ніколі не былі сябрамі, але ставіліся с павагай адзін да аднаго…
    Як сказаць, мы з ім былі як людзі з розных планет. Павал варыўся ў ліберальнай тусоўцы, шчыльна сябраваў з хартыстамі, быў чалавекам бамонду…Яму было бясконца цяжка зразумець патрыётаў, людзей ідэі. Ён многае не разумеў, вельмі многае, што было мне відавочна, знаходзіўся ў палоне гнілых шаблонаў афіцыйнай беларускай апазіцыі…Але па меры расчараваньня ў гэтых бабловых тузах, у яго пачалася эвалюцыя…Напэўна найбольш на яго ў гэтым паўплывала вялікая Ўкраіна! Проста дзіву даюся,КОЛЬКІ ТЫСЯЧАЎ БЕЛАРУСАЎ ЗРАБІЛА БЕЛАРУСАМІ ЎКРАІНА! Павал пакутліва вяртаў сабе сваю Беларусь. Для перакананага ліберала гэта было вельмі хваравіта, цяжка, але ён мяняўся…Канешне ён ўяўляў пагрозу для крамлёўскага рэжыму…
    ЁН БЯССУМНІЎНА ВЕДАЎ ШМАТ, ЗНАЧНА БОЛЬШ ЧЫМ КАЗАЎ, І ПРА СЬМЕРЦЬ СВАЙГО СЯБРА НЕМЦОВА, І ПРА ПУЦІНА, ПРА ПАДРЫЎ ФСБ ДАМОЎ У РАСЕІ…
    Гэта сапраўды вялікая страта, як недапетая песьня…Чалавек у 44 гады перажываў сваё новае станаўленьне. Куды б яго надалей прывяла гэтая эвалюцыя, якую б НОВУЮ РОЛЮ ЁН МОГ АДЫГРАЦЬ ДЛЯ БЕЛАРУСІ?!.Гэтая думка не пакідае мяне…

  9. Licvin кажа:

    Для нацыяналіста, які прагматычна карыстаецца пры будаўніцтве свайго духоўнага Храма і марксізмам і дэмакратыяй і нават разумея вытокі дыктатуры, нацяналіст усё бярэ на ўзбраенне дзеля ўмацаванне сваёй краіны і свайго грамадства, такія фігуры, як Шарамет, Немцоў… ёсьць пустая трата жыццёвага часу, бо свайго ў іх нічога няма, толькі эклектыка чужых меркаванняў, тэорый і гіпотез. Разам з тым, калі ўзяць Шарамета чыста як журналіста, які ”ЁН БЯССУМНІЎНА ВЕДАЎ ШМАТ, ЗНАЧНА БОЛЬШ ЧЫМ КАЗАЎ…”, то верагодна гэта мела б кошт і для нашага грамадства.
    Таксама, чалавек які грэбліва адносіўся да беларускай мовы, для нацыяналіста такі чалавек, як палітычная фігура і нават як журналіст — гэта пустое места!
    ”Павал пакутліва вяртаў сабе сваю Беларусь. Для перакананага ліберала гэта было вельмі хваравіта, цяжка…” — гэта яго асабістая праблема. Лібералы адсталі ад гістарычнай хады як мінімум на 20 год. Гісторыя не можа чакаць іх, покуль яны нешта ўсьвядомяць і зразумеюць!
    Разам з тым ”… смерць кожнага Чалавека меньшыць і мяне, бо я едны з усім Чалавецтвам, а таму не пытайся ніколі, па кім гамоняць Званы: яны звоняць па Табе.’’
    Госпадзі, вечны адпачынак дай яму…

  10. Павел Біч кажа:

    Постмодерністы кажуць: беда не ўтым што ісціны няма; бяда ў тым што ісцін зашмат. І гэта добра бачна як шмат прычынаў забойства П. Шерамета ужо названа. Як заставацца метафізікам, то прыйдзецца вырышаць, а якая з іх галоўная. А як быць нацыяналістам, то пытанне сужаецца да Беларусі. І што мы тады убачым? А убачым мы тое, што на сайце БП знікла магчымасць каментароў. А гэта ужо напалову знішчаны сайт. Раней там было ўсё – ад каментароў ненавістнікаў нашай краіны і народа, да каментароў скрайне Правых нацыяналістаў. А улічваючы што ненавісцью да нашай краіны і народа перапоўнены СМІ, то знікненне каментароў Правых, я тлумачу як зачыстку нашых незалежных СМІ, якія і так каментароў, скрайне Правых (ужо па самацензуре) большасць СМІ не выстаўлялі. Шмат ў чым згодзен з думкамі LIcvina.

  11. С.Высоцкі кажа:

    Тут запыталіся што я думаю пра гібель Шарамета.
    Якая версія?
    Улічваючы што бомба была дыстанцыйная, Паўла вялі да самай сьмерці, і мецілі менавіта ў яго!
    Датычна таго – хто зрабіў…
    Быў аб’ектыўны вораг у Паўла – гэта пуцінскі рэжым, імперска-ФСБэшныя структуры.
    Складанасьць падобных забойстваў, што нават калі знаходзяць выканаўцаў, не могуць знайсьці замоўцу…
    Знаходзяць нейкага недавумка, які распавядае, што на яго выйшаў нейкі барыга ды заплаціў вялікія грошы – замачыць нейкага “лоха”(гэта іхная лексіка). Барыгу таксама знаходзяць праз год мёртвым на беразе Адрыатычнага мора…
    Сьлед можа быць украінскі, чачэнскі, расейскі, нават беларускі, але
    ШАРАМЕТ УЯЎЛЯЎ ПАГРОЗУ НАЙПЕРШ ПУЦІНУ ДЫ ЯГОНАМУ ФАШЫСТОЎСКАМУ РЭЖЫМУ! Гэта ж відавочна…
    Каму было выгодна забойства гэтага журналіста?!.
    Ёсьць яшчэ адзін матыў. Расейскія спецслужбы заўжды забіваюць найперш тых, каго лічаць здраднікамі, перабежчыкамі. Гэта старая практыка савецкага ЧК-ГПУ-НКВД-КДБ…Замачылі Літвіненка, хоць ён ужо не ўяўляў для іх аніякай пагрозы. Але забілі, так бы мовіць, для “навукі” іншым!..
    Хутчэй за ўсё выканалі наёміты, “усьляпую”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы