nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Хто б яшчэ пару гадоў таму мог падумаць пра рэальнасьць чарговай небясьпекі для прыбалтыйскіх народаў

28 ліпеня, 2016 | 13 каментарыяў

Рэдакцыя.

Праблемы Прыбалтыкі 1Сапраўды, столькі гадоў летувісы, лытышы, эстонцы зьяўляюцца сябрамі ЕўраЗьвязу і НАТА. Падкрэсьлім, і НАТА!.. Здавалася б, чаго хваплявацца. Але нешта становіцца ўсё больш неспакойна за іх лёс. Усё больш пачынаеш разумець тых прастаўнікоў прыбалтыйскіх народаў, якія б’юць у набат, заклікаючы кіраўніцтва ўзгаданых аб’яднаньняў пацьвердзіць гатовасьць уступіцца за іх, павялічыць абароназдатнасьць іх дзяржаў. Каб пацьвердзіць адзначанае, выстаўляем ніжэй два матэрыялы, якія розныя, але дапаўняюць адзін аднаго.

 

Аўтар першага матэрыялу намесьнік старшыні Савета міністраў Рэспублікі Крым, сталы прадстаўнік Рэспублікі Крым пры прэзідэнце РФ Георгій Мурадаў (гл. фота). Але чамусьці гэты Мурадаў узяўся разважаць не пра Крым, а пра… Прыбалтыку (узята адсюль: http://izvestia.ru/news/622064).

“ПРА НОВЫЯ АКТЫ АГРЭСІІ НАТА СУПРАЦЬ РУСКАГА СЬВЕТУ

Праблемы Прыбалтыкі 2Саміт НАТА ў Варшаве самі атлантысты называюць гістарычнай падзеяй, якая мае «вялікае значэньне для прадухіленьня канфліктаў і войнаў».

Падкрадаючыся са сваёй ваеннай інфраструктурай бліжэй і бліжэй да сэрца Расеі, да яе найбуйнейшых гарадоў, прамысловых і ваенных цэнтраў, натаўцы пераступаюць, хай і невялікімі выпрабавальнымі крокамі, «чырвоныя лініі», вызначаныя пагадненьнямі паміж Расеяй і НАТА.

Яны нібы зандуюць глебу, ідучы па мінным полі: ці сьцерпіць Масква новыя замахі на яе бясьпеку? Што будзе, калі праігнараваць яе шматразовыя заклікі не дапускаць правакацый? Пры гэтым на ўвесь голас працуе машына ўгавораў і закалыхваньня расейскай і сусьветнай грамадскай думкі: «Альянс не імкнецца да канфрантацыі й не ўяўляе пагрозы для Расеі», НАТА «працягвае разьлічваць на канструктыўнае супрацоўніцтва з Расеяй».

Праўда, пры гэтым робіцца вельмі красамоўная агаворка – “як толькі дзеяньні Расеі зробяць гэты дыялог магчымым». Гэтая агаворка робіць бессэнсоўнымі ўсе запэўніваньні пра гатоўнасьць да дыялогу. Бо умовай для яго вылучаецца наша адмова ад Крыму і поўны “зьліў” Данбаса.

Разам з тым больш глыбокі аналіз прынятых у Варшаве дакументаў і зробленых на саміце заяваў прыводзіць да шэрагу цікаўных высноў.

Сёньня НАТА актывізуе сваю дзейнасьць, накіраваную супраць нашых суайчыннікаў у Прыбалтыцы [у арыгінале так і заяўляецца: “супраць суайчыньнікаў”, – а не супляменьнікаў… – Рэд.].

Мы павінны ўсьвядоміць, што гаворка ідзе пра добра падрыхтаваны другі пасьля Украіны акт агрэсіі супраць Рускага сьвету – гэтай шматвяковай цывілізацыйнай супольнасьці, якая склалася на прасторы Усходняй Еўропы і Паўночнай Азіі.

У Брусэлі адмаўляюцца пачуць меркаваньне нашага прэзідэнта аб тым, што рускі народ стаў найбуйнейшым падзеленым народам у сьвеце. Там глухія да заклікаў спыніць масавыя парушэньні правоў рускамоўнай супольнасьці ў Латвіі ды Эстоніі. Пры гэтым іх рэальна палохае прэцэдэнт Крыма, які стаў каталізатарам згуртаваньня Рускага сьвету [!!! – Рэд.].

На прайшоўшым натаўскім саміце ня толькі ў чарговы раз зачынілі вочы на ​​абуральныя факты парушэньня базісных правоў карэннага рускага і рускамоўнага насельніцтва [карэннага?! – Рэд.], якое жыве на постсавецкай прасторы, у тым ліку ў прыбалтыйскіх краінах НАТА [так і напісана: “у краінах НАТА”. – Рэд.], але і вырашылі ўвесьці ў гэтыя краіны свае войскі, каб дэмаралізаваць і зламаць волю [волю да чаго? – Рэд.] падвергнутай дыскрымінацыі часткі Рускага сьвету. Нагадаю, што ў Латвіі і Эстоніі каля траціны насельніцтва – нашыя суайчыньнікі [зноў “суайчыньнікі”, а не “супляменьнікі”! непісьменнасьць? ці намёк на тое, што “Айчына” – гэта тэрыторыя былога СС? – Рэд.]. Сотні тысяч зь іх пазбаўленыя асноўных грамадзянскіх, палітычных, эканамічных, сацыяльных правоў і атрымалі статус так званых неграмадзян.

Да 2017 году насуперак еўрапейскім канвенцыям, якія рэгулююць правы нацыянальных меншасьцяў, будзе практычна зьнішчана сістэма адукацыі на рускай мове, якая не прызнаецца рэгіянальнай нават у месцах кампактнага пражываньня рускамоўнага насельніцтва. Па крытэрах АБСЕ і Еўрапейскага саюза, у Латвіі і Эстоніі налічваецца каля 70 пунктаў масавых парушэньняў іх грамадзянскіх правоў. Нават амерыканская прэса [якая канкрэтна? – Рэд.], якая, мякка кажучы, ня надта сімпатызуе Расеі, адзначае, што «калі б краіны НАТА сапраўды былі зацікаўлены ў захаваньні стабільнасьці ў Прыбалтыцы, то замест адпраўкі туды баявых падразьдзяленьняў яны сканцэнтраваліся б на такіх пытаньнях, як стаўленьне мясцовых уладаў да рускамоўнага насельніцтва і эфектыўная інтэграцыя нацыянальных меншасьцяў».

На гэтым фоне па меншай меры сьмешнымі выглядаюць сцьверджаньні пра «дыскрымінацыю крымскіх татараў», якія ўтрымліваюцца ў Варшаўскай дэкларацыі НАТА. Крымска-татарская грамада складае 13-14% ад агульнай колькасьці насельніцтва паўвострава. І ня варта забываць, што крымскія татары атрымалі самыя шырокія правы толькі пасьля вяртаньня Крыма ў Расею [разам з пагрозай чарговай дэпартацыі й поўнага вынішчэньня… – Рэд.]. Разам з рускай і ўкраінскай крымска-татарская мова прызнана адной з трох афіцыйных моў рэспублікі. На ёй вядзецца выкладаньне на ўсіх ступенях адукацыі – ад дашкольнай да вышэйшай [няўжо? – Рэд.]; выдаюцца шматлікія друкаваныя выданьні, працуюць тэле- і радыёканалы на крымска-татарскай мове. У Крыме дзейнічаюць сотні мячэцяў. Пачынаецца праектаваньне і будаўніцтва храмавай мячэці ў Сімферопалі. Вылучаныя мільярды рублёў на аднаўленьне матэрыяльных правоў дэпартаваных у гады Вялікай Айчыннай вайны крымскіх татараў [дэпартацыя была ў 1944 годзе, большасьць загінула, потым памерла; каму вылучаюцца грошы? – Рэд.]. Ва ўсіх органах улады на самых высокіх пасадах працуюць крымскія татары.

Калі б НАТА прымусіла уласных чальцоў – Латвію і Эстонію – даць нашым суайчыньнікам такія ж правы, якія атрымалі татары Крыма, «рускага пытаньня» ў Прыбалтыцы не было б.

Для Расеі увод войскаў НАТА ў Прыбалтыку – ня проста выпрабаваньне на трываласьць. Гэта спроба дыскрэдытацыі адной з самых прыцягальных гістарычных рыс нашай дзяржавы – здольнасьці абараняць сваіх субратаў. Бо кажуць жа, што «рускія сваіх не кідаюць» [па-першае, гэта практычна адкрытая пагроза ў бок прыбалтыйскіх народаў; па-другое, хлусьня: рускія сваіх і кідаюць, і пакідаюць, і яшчэ як… – Рэд.].

Такім чынам, «маленькія» натаўскія кантынгенты зьяўляюцца вялікай геапалітычнай правакацыяй, падвойным выклікам – як для асноў бясьпекі Расеі, так і для захаваньня, зьберажэньня нашага Рускага сьвету. У сувязі з гэтым ня варта забываць пра некаторых амерыканскіх эксьпертах, якія са старонак салідных выданьняў [што гэта за выданьні і што гэта за эксьперты? – Рэд.] папярэджваюць, што «пачаўшы падрыхтоўку да вайны з Расеяй, Злучаныя Штаты і НАТА запусьцілі ў дзеяньне сілы, якія ў канчатковым выніку могуць прывесьці менавіта да такога выніку» [цяпер ужо пагроза вайной у бок ЗША і ўсяго Захаду… – Рэд.].

З усяго выкладзенага напрошваецца выснова: па меры набліжэньня да прэзідэнцкіх выбараў у Расеі у 2018 годзе агрэсіўнасьць нашых заходніх «партнёраў» будзе нарастаць ня толькі ў дачыненьні да нашай краіны, але і ўсяго Рускага сьвету. Не выключана, што нам давядзецца прайсьці праз новую версію «карыбскага крызісу» [а вось і пагроза ядзенай зброяй… – Рэд.]. У гэтай сувязі калектыўны Захад павінен ведаць, што ўсе варыянты адказаў, ня толькі ваенных і палітычных, але і планы мабілізацыйнай эканомікі ў нас напагатове. Чакаць, пакуль якая-небудзь чарговая «Анаконда-2017» пачне нас душыць, Рускі сьвет ня стане [і зноў пагроза Захаду вайной ды яшчэ на апераджэньне… – Рэд.]”.

(канец артыкула Мурадава ў расейскіх «Известиях»)

Другі матэрыял мы ўзялі адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/07/21/112798/ssha–donald-tramp-obyavil-chto-zaschitit-ot-rossii-ne-vse-strany-nato.shtml; падаем ніжэй яго тэкст.

“ДОНАЛЬД ТРАМП АБВЯСЬЦІЎ, ШТО АБАРОНІЦЬ АД РАСЕІ НЯ ЎСЕ КРАІНЫ НАТО

Праблемы Прыбалтыкі 3Рэспубліканскі кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп паабяцаў у выпадку абраньня ў першую чаргу клапаціцца пра ЗША, заявіўшы, што краіна павінна спачатку «навесьці парадак у сябе», перш чым спрабаваць зьмяніць паводзіны іншых дзяржаў. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю выданню New York Times.

«Ня думаю, што ў нас ёсьць права займацца натацыямі. Паглядзіце, што адбываецца ў нас у краіне. Як мы можам займацца натацыямі, калі людзі спакойна забіваюць паліцыянтаў? … Мы ў першую чаргу будзем клапаціцца пра нашу краіну, перш чым турбавацца пра іншых у сьвеце», – сказаў ён.

Згодна зь New York Times, Трамп заявіў, што ён прымусіць саюзьнікаў узяць на сябе выдаткі на абарону, якія ЗША несьлі на працягу дзесяцігоддзяў, адмовіцца ад шматгадовых дамоваў, якія ён лічыць нявыгаднымі, і перавызначыць само паняцьце партнёра Злучаных Штатаў.

Ён таксама сумняецца, што ён, будучы прэзідэнтам, аўтаматычна падоўжыць гарантыі бясьпекі, дзякуючы якім 28 членаў НАТА ўпэўненыя, што іх падтрымае ўся ваенная моц ЗША.

У прыватнасьці, адказваючы на ​​пытаньне пра пагрозьлівыя дзеяньні Расеі, якія выклікаюць трывогу ў невялікіх краінах Балтыі – самых маладых чальцах НАТА, Трамп сказаў, што калі Расея нападзе на іх, то рашэньне аб тым, прыходзіць ім на дапамогу [ці не], ён будзе прымаць толькі пасьля праверкі таго, ці выконвалі гэтыя краіны «свае абавязацельствы перад намі»”.

(канец інфармацыі пра інтэрвю Трампа для “New York Times”)

Такім чынам, з аднаго боку, расейская імперыякратыя працягвае планаваць уварваньне войскаў імперыі ў краіны Балтыі, прыкрыўшыся зачэпкай “неабходнасьці абароны прыгнечанай рускамоўнай меншасьці” (пры гэтым нейкі Мурадаў сьледам за Пуціным, Жырыноўскім, некаторымі расейскімі генераламі паўтарае пагрозы выкарыстаньня ядзернай зброі ў выпадку, калі нехта з Захаду паспрабуе аказаць дапамогу прыбалтыйскім народам), а, з другога боку, адзін зь верагодных у будучыні прэзідэнтаў ЗША, перадвыбарчы штаб якога насычаны прарасейскай агентурай (гл. тут: http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/06/21/112543/vybory-v-ssha–shtab-trampa-vozglavil-eks-sovetnik-yanukovicha-ideolog-raskrutki-prorossijskikh-sil-v-ukraine.shtml  ; http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/07/09/112676/agentura-moskvy-v-roli-glavnykh-sheptunov-trampa.shtml), які зьвязаны фінансава з расейскім алігархічным бізнесам (той у сваю чаргу шчыльна кантралюецца Крэмль) і на якога робіць стаўку Масква, заяўляе, што ён яшчэ будзе думаць, ці бараніць яму дзяржавы летувісаў, эстонцаў, латышоў, ці не…

Такія, вось, справы…

Тым часам маскалі малююць свае чарговыя мапы будучай, на іх погляд, Прыбалтыкі (гл. унізе і тут: http://newsbalt.ru/analytics/2015/04/iskupitelnyy-vykup/)

Праблемы Прыбалтыкі 4

13 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Прапаную замест выраза “Рускі сьвет” карыстацца выразам “Маскоўская арда”. РФ спадкаемца СССР, СССР спадкаемца Рас. Імпэрыі, Рас. Імпэрыя спадкаемца Залатой Арды – тэрыторыя і народы пры гэтым застаюцца на тым жа месцы, таксама як і палітыка. Яны Літву пераназвалі на Беларусь, нам трэба іх таксама пераназваць.

  2. Павел Біч кажа:

    З Сяргеем згодзен. Пакуль традыцыйная палітыка у нас немагчымая, трэба заняцца нетрадыцыйнай. Сярод яе – пераназвы таго ці іншага. Мяркую, калі б на мапах Польшчы, Украіны і іншых еўрапейскіх краінаў замест Расеі з’явілася назва Масковія, а замест Расейскай Федерацыі – Маскоўская Арда, калі б замест Беларусі з’явілася назва Вялівая Літва, а замест Украіны – Кіеўская Русь – гэта моцна паменьшыла пыхі у расейцаў і комплекса непаўнавартасці у нашых чыноўнікаў і урадоўцаў наагул усягого нашага народа. Я ужо прапаноўваў сп. Астроўскаму выйсці на палякоў з такой прапановай , можа праз таго ж пана Пачобута і заадно праверыць чаго каштуюць палякі адносна нас.

  3. Яўген Мурашка кажа:

    Горка і трывожна на душы ад такой інфармацыі, хаця такі расклад у сьвеце для нас не навіна.
    А яшчэ балючай ад разуменьня сваёй бездапаможнасці ў гэты няпросты час. Як бачым, прыбалтам няма на каго спадзявацца. У ЗША свае справы, у Эўропы – свае. Смешна спадзявацца на чатыры батальёны НАТА, якія прызначаны бараняць Прыбалтыку ад усходняга акупанта.
    Трохі супакойвае тое, што прыбалты гэта таксама пачалі разумець. Толькі іх агульная рашучасьць разам змагацца за сваю незалежнасьць, толькі кансалідацыя нацый, якая дасьць магчымасьць выступіць агульным фронтам, на нейкі час ахалодзіць недамерка з Крамля.
    Што да Беларусі, то тут удвая балючай. Яе безабароннасьць не выклікае ніякага сумневу. Як на малюнку Айвазоўскага “Дзевяты вал” – у акіяне людзі з апошніх сіл утрымліваюцца на ашмётках карабля і з жахам глядзяць як на іх насоўваецца аграмадная хваля. Надзей на выратаваньне няма. Так як няма нацыянальных сіл, здольных падняць беларускую нацыю на абарону свайго гонару, годнасьці і сваёй незалежнасьці.
    Прадажныя саньнікавы-лябедзькі-мілінкевічы ды правакатары статкевічы-некляевы зрабілі усё магчымае, каб знішчыць у грамадсте ўсе парасткі надзей на магчымасьць зрабіць нейкія перамены у сваім жыцьці. Не лепей за іх выглядае і пан Пазьняк, які толькі і робіць, што як мула з мінарэта заклікае прававерных да ранішняга намазу. Дык прававерныя яго хаця бы чуюць. А ці чуюць нашага “мулу”, які, як той певень, пракукарэкаў, а там хоць і не разьвідняй.
    Нацыя сьпіць…

  4. Павел Біч кажа:

    Сп. Мурашка, прыемна было пачытаць ваш шчырый каментар. Я хацеў бы пачуць ад вас і шчырый каментар наконт літвінства. За 5-6 гадоў што я яго прапіхваю я не чуў ані аднаго каментара аб літвінстве ад вядомых нашых палітыкаў. Я не лічу абражальные каментары троллей. Глухое маўчанне. Можа яны усе дамаюць як Бураўкін, які сказаў толькі “позна”. Такое уражанне што палітыкі усё разумеюць, але лічаць што паварот да літвінства немагчымы па прычыне вялікай інерцыі. А можа некаторые запуганы магчымай рэакцыяй цяперашней Літвы, ААН і г.д. Што да апошняй, то як ужо бачна,неўзабаве анікому не будзе спраў да таго што адбываецца ва Усходняй Еўропы, акрамя усіх нашых суседзяў. Вырашальнай тут магла б стаць пазіцыя Польшчы. Але некаму ім сказаць што як хочаце зрабіць з нашага народа сваіх сяброў спыніцеся называць нас беларусамі. Гэта назва нараджае ворагаў палякаў. Мне не спадабаецца пазіцыя тут сп. Астроўскага, такое уражанне што ён расейцаў і палякаў ставіць на адну дошку. Гэта грубая памылка. Калі палякі здэківаюцца з беларускасці, то цяпер, гледзячы на нашу уладу і апазіцыю, варта прызнаць іх частковую правату. Ваша аценка стана нашага народа ужо блізка да польскай. Але я думаю. што неўзабаве намі пачнуць пагарджаць і украінцы пры тымі ж словамі што і палякі. Чакаю вашай аценкі літвінства.

  5. Яўген Мурашка кажа:

    Пан, Біч.
    Пераход да ліцьвінства, гэта справа не аднаго пакаленьня. Так проста узяць і перайменаваць, не атрымаецца.
    На сёньнешні дзень у нас стаяць больш актуяльныя пытаньні. Пагрозу, з боку Масковіі, ніхто не адмяняў. Польшча ад сваіх апетытаў, на Крэсы Всходні, не адмовілася. Рэжым не стаў дэмакратычным.
    Грамадства яшчэ не гатова да такіх перамен, Яно яшчэ не вярнула сабе нацыянальны гонар і годнасьць за сваю гісторыю, культуру і мову. Яно яшчэ не стала гаспадаром на уласнай зямлі.
    Вырвемся з Расейскай кабалы, прымусім Польшу не улазіць у нашы унутранныя справы, зьменім рэжым, вось тады і паразмаўляем кім нам быць – беларусамі, беларусамі-ліцьвінамі ці проста ліцьвінамі.
    Ну вось, прыкладна так.
    З павагай

  6. Vitaut Kupluievic кажа:

    Сямнаццацігадовым юнаком у жніўні 1989 г. я ўдзельнічаў ц акцыі “Балтыйскі шлях”. Набярыце ў інтэрнэце “Bunda jo Baltija 1989” або “Baltijos kelias” і Вы ўбачыце соткі тысяч светлых твараў людзей, якія ў 50-ыя ўгодкі падпісаньня сумнавядомага пакту Молатава-Рыбентропа” ўзяліся за рукі ад Вільні да Таліна і тым самым сымбалізавалі сваё жаданьне незалежнасьці. Спявалі прыгожыя нацыянальныя песні. Вы ўбачыце трох дзяўчат (латышку, эстонку й летувіску) якія кожная на сваёй мове сьпяваюць. Убачыце кадры зьнятыя тэлевізіямі яшчэ трох балтыйскіх рэспублік з гелікоптараў, на якіх жывая стужачка з людзей што ўзяліся за рукі. Людзі трымаюць нацыянальныя сьцягі.
    А набярыце “Pelesos milzinai” (“Пеляскія гіганты”)і Вы ўбачыце маіх землякоў — пеляскіх барцякоў. Фільм зьняты Летувіскай тэлевізіяй” яшчэ ў 1989 годзе. Кранае сэрца! Звычайныя сялянкі й сяляны зь Пелясы ачышчаюць былы калгасны склад, які стане бажніцаю (касьцёлам). У фуфайках, керзавых і гумовых ботах ідучы па брудзе на вялікім возе вязуць абраз. Іх лідарка Марыся Кропісава (Marija Kruopiene) распавядае пра гаротны лёс Летувы.
    Гэта так было рамантычна. Ці ж зноў гэта можа скончыцца…
    Набярыце “Sausio 1991 metu. 13 diena” і Вы ўбачыце як згуртавана балты бароняць ўласную незалежнасьць.Проста я ведаю летувіскую мову і ведаю тэматыку.

  7. Vitaut Kupluievic кажа:

    Глядзіце “Baltijos kelio himnas ‘Bunda jau Baltija”. Магчыма Вы нешта зразумееце! Кранае сэрца!

  8. Павел Біч кажа:

    Калі прааналізаваць адказ сп. Мурашкі на літвінства, то высветліцца што ён базуецца на Вере ў лінейную хаду Гісторыі, вектар якой як. не круці, усёжтакі вядзе да лепшага стану рэчаваў да Прагрэсу. Але прагрэс назіраецца толькі ў техналогіях, а ў маралі яго адназначна няма. Крывавая Гісторыя 20 ст. ясна гэта паказала, і гэта сталася адной з прычынаў узнікнення постмодернізма, якой такую Веру разглядае як прымітыў і глупства. У хадзе гісторыі шмат вазвратых рухаў, петель, колаў і тупікоў. Калі аналізаваць далей то акажацца што усё гэта есць сутнасцью і прыкметай метафізічнага способа мыслення з яго Багамі, абсадютнымі істінамі, праўдамі і т.п. Усё гэта таксама выкідваецца постмодерністамі як аджыўшые сваё хлам.
    Калі параўнаць сілу нацыянальнага у нас ў 30 гады і цяпер, то можна зауважыць што яго значна паменьшылася. Шукелойц згадвае што ў 39 годзе настаўнікі ў Зах Беларусі карыстаўшыеся польскай ці расейскай мовай пераходзілі на беларускую без усялякага цічску, на працягу пару месяцаў. І гэта пры тым што адбывалі бальшэвіцкіе чысткі, супраць нац.дэмаў, “палякаў”, кулакоў і іншых непажаданых элементаў. А што мы бачым цяпер? ЕГУ бежаўшае ад ціку уладаў з РБ, пачало русіфікацыю студентаў ў Літве! Ў пачатку 90-х на мітінгі выходзіла 30-40 тыс. цяпер выходзіць 300-400 челавек. Наша незалежнасць гэта блеф. Калі Путіну спатрэбіцца забраць нас ў РФ, ніхто у Лукашенкі дазволу пытацца не будзе. А добраахвотнікі які зманаюцца за Расею на Украіне, і якіх наша улада не чапае!
    У такой сітуацыі, пан Мурашка піша што літвінства гэта справа не аднаго пакалення. Пан Мурашка, як што вы не супраць літвінства так калі як не зараз яго пачынаць? Наша апазіцыя гэта нашчадкі сацыялістаў іэсераў БНР, якія не разумелі актуальнасці Нацыянальнага. Яны захапілі уладу ў апазіцыі і прывялі Нац. Рух да разгрому. Праўда, усе яны не супраць Нацыянальнага, але на перадзе у іх заўжды было Сацыяльнае. Памятую, як В. Івашкевіч адразу пасля 2010 г. захапляўся магчымым выступам народа праз яго збядненне. Вы пішаце як тыповы сацыяліст што ёсць справы і паважнейшые – вырвацца з расейскай кабалы і г.д. а я ствярджаю што без нац. Адраджэння гэта немагчыма. І вось прывёў вам факты аб тым што Нацыянальнае у нас затухае. А прычына – т.з. беларускасць. Вы гэтага не разумееце. Яна нас трымае ў духоўнай, ментальнай і культурнай кабале. Усе іншые аспекты кабалы прылагаются. На гэтым спыняюся каб не сарвалося паставіць каментар.

  9. Павел Біч кажа:

    Трэба заняцца народам – зменай яго свядомасці, выхаваннем нацыі, знішчэннем у яго комплекса непаўнавартасці. Ці займаюцца гэтым нашы апазіцыянеры? Яны ў топку сваіх амбіцый кідаюць на знішчэнне апошніх байцоў. Цана іхніх перфомансаў гэта дзесяткі як што не сотні паламаных лёсаў людзей. Тая ж пані Багінская, у якой з-за неуплаты штрафаў адбіраюць дачу, можа адзіную яе атдушыну. А Статкевіч крычыць што ён седзячы за кратамі марыў аб вёснах змагання. А вы выйдзеце на вуліцу ў Менску і запытайце аб ВКЛ! Пачуеце, што мы уваходзілі яе склад, але былі халопамі спачатку літоўцаў, а потым палякаў. І гэта прытым. што як ствярджаюць тыя ж постмодерністы “самавобраз і вобраз мінулага ствараюцца разам”. Прыніжанны вобраз саміх сябе, маюць сацыял-дэмакраты так яны бачаць нашу гісторыюі таму не здольные адрадзіць народ. Яны мала чым адрозніваюцца ад рабацяг. якія назву народа разглядаюць як нешта ці боскай. ці прыроднае, г.з. тое што немагчыма змяніць. А змяніць яе ў наш час электронных СМІ не будзе цяжка. Спасылкі што змену не прызнае Літва, Расея, ААН гэта зноў такі следства комплекса непаўнавартасці. Усім будзе насраць што адбываецца ў нашым рэгіёне. Ужо Трамп сказаў аб гэтым. і ужо ёсць мапа, на якой нас ужо няма.Так чаго чакаць сп. Мурашка? Пачынайма выбірацца з яму ў якую нас запіхнулі расейцы з дапамогай нашых адраджэнцаў і апазіцыянераў якіх ужо пара трактаваць як калабарантаў і здраднікаў. Паразумнеем хоць за пяць хвілін да растрэлу. Не будзем падобнымі на тых нашых селянаў, якія стоячы на краю растрэльнай ямы крычалі “за што?”
    Сп. Куплевіч, я так з вашых спасылак зразумеў што вы не можаце суцішыць свае захапленне прыбалтамі якія адразу з 90- х ўзялі курс на Незалежнасць. Вы челавек здаецца малады, а я памятую як ў часы СССР існавала словаформа “ў Прыбалтыке і Беларусі” .Так мы былі тады ў адной связцы з прыбалтамі. І немецкіе нацысты нас адносілі да чацвертага балтскага народа і не раілі Гітлеру ісці дале Прыбалтыцы, Беларусі і Зах Украіны. Ведалі наш менталітет лепей чым цяпер яго ведаюць нашы гісторыкі і адраджэнцы якія ніяк не могуць атарвацца ад Русі гэтай пасткай ў якую нас зацягнулі нас украінцы.з іхней Візантыяй і праваслаў’ем. А па іх ялядах, ужо паехалі і маскалі са сваей РПЦ. Скажыце мне сп. Куплевіч, а па вашай тэорыіі вы маглі пребачыць што між украінцамі і рускімі можа быць вайна. Здавалася б яны у вас належалі да адной цывілізацыі. Ці я памыляюся? Чакаю ад вас адказу.
    Справы набылі самы горшы для нас напрамак – наперадзе або магчымый захоп нас Расеяй. або падзел між Расеяй, Польшчай і Украінай.

  10. Vitaut Kuplievic кажа:

    Украинцы и расейцы — розныя цывилизацыи. Украинцы и большасьць беларусау — усходнеэурапейская цывилизацыя з цывилизацыи Эуропы. Расейцы фармируюць цывилизацыю Эуразии. Канфликты памиж Эуропай и Эуразияй паутаралися у гисторыи.
    Паводле этнагенэзу лицьвины-беларусы — балтаславяны, а расейцы — финаславяны.
    Этнагенэз — паходжанне людау и народау. Ангельцы и шатлянлыйцы — кельтагерманцы. Лицьвины-беларусы ня балты а балтаславяны. Инакш бы мы казали “Мару, Казю! Эйк намо, швэдэй няра!”, а не “Марыся, Казя! Хадзи дахаты, швэдащ няма!”

  11. Павел Біч кажа:

    Аказалася, што у нас лінгвацэнтрістамі з’яўляюцца не толькі усе нашы адраджэнцы, але і сп. Куплевіч. Апошнім аргументам, каб аспрэчыць нашу ментальную балтскасць ён называе мову. Але я чуў ад некаторых зацятых літвінаў. што славянская мова дабралася да нас даволі позна і спачатку была мовай улады. Але народ яшчэ ў 16-17 ст. говарыў на нейкай там балсткай мове.. Але я як прагматык невысока стаўлю гісторыю. Як што “славянская” мова прывязвае нас да Расеі, Украіны і прочых свінапасаў і плотагонаў з Карпат (якія пакуль не пакзваюць нам добрага уладкавання свайго жыцця) так далоў гэты аргумент. Успомнім, усю Амерыку якая размаўляе на чужых. запазычаных мовах. І нічога, такога абвала нацыянальнага як у нас там не назіраецца. Мова ёсць адбіткам нацыянальнага,(ёсць шмат і іншых), але не кодам нацыянальнага. Кодам у філосафаў называецца імя, якое аб’ядноўвае разнародные фенамены і надае ім сэнс. Мова – сродак камунікацыі. магчыма яна звязана нейкім чынам з менталітетам, аб чым шмат гавараць пісьменнікі і паэты, таму што мова гэта іх сфера дзейнасці і яны вагу яе натуральна перабольшваюць. Але у народа гэтага няма. Таму у нас і не ідзе беларусізацыя. У нас кепскі код – назва беларусы (белые рускіе). На яго нішто немагчыма нанізаць каб арганізавалася нацыя. З гэтага кода усё звальваецца, як з крывога і склізкага стрыжня.

  12. Siarhiej кажа:

    Для так званага “Захаду”, па стану на бягучы год, праблема з агрэсіўнай Масквой стаіць на 3-м месцы. На 1-2 месцах стаяць праблемы з ісламістамі і кітайцамі. Ісламісты ствараюць тэрарыстычную і міграцыйную праблему, а кітайцы эканамічную. У ЗША баланс белых і “каляровых” грамадзян складаецца не на карысьць белых і гэта змяншае шансы Трампа стаць прэзідэнтам. І тое што “ляпнуў” Трамп пра Маскву не паўплывае на рэальную палітыку.
    А для нас і краін усходняй Эўропы Маскоўская арда – праблема нумар 1. Здаецца што ўзнавілася “гонка ўзбраеньняў” на якую Масква выдатковывае вялікія грошы. Да таго ж на “абслугоўваньне” новых маскоўскіх калоній (Абхазія, Асетія, Крым, Данбас, Прыднястроў’е) патрабуеца 5 млрд. даляраў штогод. А на замежную прапаганду – істотны элемент гібрыднай вайны – Масква марнуе 1 млрд. Ці надоўга хопіць маскоўскіх рэсурсаў на такую палітыку? Шчодрасьць у падтрымке Лу-кі сёньня ўжо не тая што была раней …

  13. Siarhiej кажа:

    http://deniskazansky.com.ua/sudba_osvoboditelej/
    – “вызваліцелі” на Данбасе

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы