nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пісьмы з-пад шыбеніцы

8 студзеня, 2017 | 31 каментарый

Кастусь Каліноўскі

%d0%ba%d0%b0%d1%81%d1%82%d1%83%d1%81%d1%8c-%d0%ba%d0%b0%d0%bb%d1%96%d0%bd%d0%be%d1%9e%d1%81%d0%ba%d1%96 

 

 

(узята з: http://knihi.com/Kastus_Kalinouski/Pismy_z-pad_sybienicy.htmlhttp://arkushy.by/kalinouski/archives/pismy.htm)

 

 

 

 

 

Ліст першы

І да нашага кутка даляцела ваша Газэтка, і мы яе з увагай прачыталі; вельмі яна ўсім спадабалася, бо праўда напісана. Прыймеце для таго нашу падзяку, а пісьмо аддрукуйце, каб знаў свет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на маскалёў і паўстанне польскае, чаго яны хочуць і чаго па сваей сіле дабіваціся будуць. Слова наша простае, но зато шчырае; калі яно дойдзе да ронду* польскага, адкрые яму нашу грудзь да і пакажа, што па-нашаму рабіці трэба, каб панаванню маскоўскаму не цяпер, то пазней канец ужэ палажыці.

За ўсіх старон маскалі цяпер талкуюць нам без устанку а сваём брацтве з намі. Праўдзіва дзівота, жывучы пад рондам маскоўскім гэтулькі часу, цяпер ледзь мы аб гэтым пачулі, для таго не без карысці будзе паглянуць, як гэта маскоўскія браты самі ў сябе гаспадарылі да і з намі рабілі, каб пазнаць іх шчырасць і права на брацтва нашае. Не будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтам народзе ўсякую памяць а свабодзе да і зрабіла з яго грамады людзей паганых без мыслі, без праўды, без справядлівасці, без сумлення да і без баязні Боскай. 3 гэтакім народам цары маскоўскія, што то жывуць людскою крыўдаю, падбілі зямлю нашу пад сваё панаванне, тут то мы іх і пазналі, гэтых, як яны сябе называюць, братоў нашых.

Ронд польскі, правіўшы намі, не браў з нас рэкрута, не адрываў народу ад дзяцей, ад бацькоў да і ад зямлі роднай і не гнаў гдзесь у канец света, каб завадзіць няволю, выціскаць слёзы і пракленства на душы нашай. Ронд польскі калі браў з нас падымнае, то не заводзіў гэтакіх стаенных падаткаў па душы нашы, што то да Бога адно належаць. Ронд польскі, маючы Бога ў сэрцу, не ўпісаў нас у сызму, у каторай адно за цара да за цара маліціся трэба, як бы ўжэ цар быў Богам на свеце, а вера да казны належала. Ронд польскі ўжо таму будзе 70 лет, выперажаючы многа суседскіх народаў, пачаў ужэ талкаваці а свабодзе мужыцкай і роўнасці братняй мужыка з шляхціцам, а енарал Касьцюшка, што то, кажуць, каля Слоніма радзіўся і а каторым народ наш спявае, што ён вельмі быў добрым і маскаля крэпка біў, высказаўся ён за вольнасць нашу, но маскаль то перашкодзіў і завёў свае ронды.

Пагляньма ж цяпер, што ён зараз пачаў рабіці, гэты дабрадзей мужыцкі, як сам цяпер кажа: найперш, каб не магло вырабляціся сумленне народнае, пакасаваў маскаль усе сходкі людзей выбарных, усе школы нашы, а так, абабраўшы з сумлення да і з розуму, а завёўшы ў нас свой парадак маскоўскі, пазволіў кожнаму дужшаму глуміцца над бедным як толька хоча. Паноў заўсім увольніў ад усякіх ценжараў, даў ім права завадзіць паншчыну маскоўскую, а яна то не тры дай не шэсць дзён з хаты, но 6 дзён з душы рабочай. Мужыку не толька што не даў ніякага права, но яшчэ адабраў і тое права, якое ён меў ад ронду польскага; многа людзей вольных да і каралеўшчызны вялеў у паншчызну ўпісаць, кажнаму можна было мужыка крыўдзіць, а чыноўнікі маскоўскія не рабілі яму ніякай справядлівасці, но яшчэ калі суд на глум не ссылаў мужыка ў Сібір, то аддаваў на вечнасць у салдаты. Калі які пан, паслухаўшы сумлення, ішоў за праўду і справядлівасць і спраціўляўся прыказу царскаму, каторы кажа: “дзяры, бяры да і маўчы;”, тады яго, калі не ўцёк да пранцуза, у турму бралі да і ў Сібір гналі, а двор з людзьмі ў казну забралі, стуль то ў нас і мужыкі казённыя. Пярвей яны служылі казне паншчызну, а после ў аброк іх упісалі, дай акром аброку ганялі без ніякай падзякі ўсялякаму чорту на работу: то акружному, то асэсару дай кожнаму, хто адно перакупіў. Начальства ось то якое маскоўскае для мужыкоў, а нібы дабрадзей! Няхай той сам судзіць, хто пісьмо маё чытаці будзе, я адно скажу па шчырай праўдзе: што калі нам пад рондам польскім не заўсім было добра, то як маскаль стаў намі правіць, зрабіў ён для мужыкоў чыстае пекла на свеце.

Тут сказаці яшчэ трэба, што ён змусіў нас пакідаці бацькаўшчызну, ісці ў рэкруты, дай ваяваці не за прыказ Боскі, не за праўду і справядлівасць, но за глум, за няволю не раз проціў братоў да бацькоў нашых. Тут сказаці трэба, што маскаль, дабрадзей мужыцкі, зняўшы з паноў усялякія падаткі, зваліў іх адно на мужыцкае племя, аблажыў падаткамі і мужыцкую зямлю, і мужыцкія хаты, і мужыцкую душу, і мужыцкія дзеці, і мужыцкую скаціну, жывых і ўмершых.

Но не тут яшчэ канец маскоўскага дабрадзейства. — 3 дзядоў і прадзедаў была ў нас уніяцкая вера, гэта значыць, што мы, будучы грэцкай веры, прызнавалі за намеснікаў Боскіх святых айцоў, што ў Рыме. Царом маскоўскім і гэта стала завідна, для таго, скасаваўшы ў Маскве грэцкую веру, а зрабіўшы царскую, што то называецца праваслаўе, і нас адарвалі ад праўдзівага Бога і ўпісалі ў сызму пагану. Такім спосабам, абабраўшы з гроша, з рук спасобных, запраглі нас у паншчызну, і каб слёзы мужыцкія не трапілі перад трон праўдзівага Бога, забралі нам і духоўну нашу пацеху — нашу веру уніяцкую. Праўда, людцы, ёсць за што падзякаваці!..

А чыноўнікі то маскоўскія — яшчэ адно дабрадзейства. Чытаў я ў ксёнжках, што ёсць на свеце якась саранча, катора як гдзе пакажацца, усю худобу гаспадарску зглуміць. Маем мы, браткі, горшую яшчэ ад той саранчы, а гэта чыноўнікі маскоўскія з сваёю “праўдаю” і “справядлівасцею”, яны людзі вельмі здатныя, што то па-маскоўску “праворныя”, умеюць так аблізаць чалавека, што з рук іх выйдзеш голенькі як маці радзіла — і жыві пад гэтакім рондам без суду і праўды. Зараз па вайне з пранцузам пад Севастопалем пачалі меж намі слухі хадзіці, што маюць мужыкам даць вольнасць. Ждалі мы доўга, аж нарэшце тры леты таму выйшаў указ царскі, — праўда, многа там было напісана, а карысці то для нас мала. Парабілі адно канцылярыі, пасрэднікаў, старшынаў, пісараў усё за грошы мужыцкія, а паншчызну як хадзілі, так і трэба было хадзіці. Дачуўшы мы гэта, сталі праціўны, і тут то і маскалі нашліся, каб прымусіць нас да міласці царскай, а нагайка казацкая мела скрапіць наш братні узёл, не ведаю адно з кім: ці з панамі, ці з маскалямі. Няхай за мяне скажуць тыя, што мелі ахвоту скрапляці, дабрадзеі нашыя, браты маскоўскія.

Трудна сказаць, як доўга мы бы паншчызну хадзілі, каб не паўстанне польскае. Ронд польскі, аб’явіўшы свой маніхвэст, зямлю мужыцкую аддаў мужыком на вечнасць, і мы то перасталі зараз паншчызну хадзіць. А калі Бог усёмагучы навярнуў паноў да праўды і зрабіў іх паслушнымі прыказам ронду польскага, тагды маскалём настаў кепскі час, і ён мусіў паняволі прыпісаціся да нашага і жыдоўскага брацтва. Бач, які мудроны брат; аднак крыху і так ашукаўся, бо як той казаў: “і ў брата не свая хата”, і брат пайшоў бы ў паўстанне, каб меў якую качаргешку ў рукі ўзяці; а жыд, хаця пагаворка і кажа: “што як бяда, то да жыда”, не заўсягды голых прымае, тым бардзей такіх, што нажлапталіся нямала і слёз і крові жыдоўскай.

Но каб ляпей пазнаць маскоўскую хітрасць, пагляньмы шчырым окам, што цяпер маскалі выраблялі з намі, у гэту ліхую для сябе гадзіну, калі, пабіўшыся з палякамі, каб удзяржаць сваё панаванне, да нашага брацтва хоча ўпісаціся; ронд польскі цяпер аддае нам на вечнасць зямлю нашу за нашу працу, маскаль піша дай устанаўляе якіясь там чыншы, каторым ніколі ніякага канца не будзе, як то меж мужыкамі казённымі. Калі ронд польскі дае нам вольнасць праўдзівую, маскаль, не кажу цэлымі сёламі, а цэлымі грамадамі гоніць людзей, заўсім адняўшы свабоду, у сібірскія пустыні. Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства, маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску, як народ таго хоча, а ў гэтыя школы адно з другога канца света маскалёў насылаюць, што толька ўмеюць красці, людзей абдзіраці дай служыць за грошы паганаму дзелу на глум народу. Дзікі маскаль думае, што калі можа народ абдзіраці за ўсякага дабытку, то і патрапіць кажнаму ўбіць у галаву свой дурны розум, дурны для таго, што розум маскоўскі калі не раз харашо кажа, то ніколі па-людску нічога не робіць, адно людзей абманывае, а перад кнутом царскім гнецца, як астатні валацуга. Трудна ўсё гэта расказаці, што мы ўжэ кроўю запісалі, так што слёзы льюцца, чытаючы бяспраўе, якое маскалі рабілі дай да гэтай пары яшчэ робяць. Хто хоча дазнаць праўдзівага смаку, няхай сам пажыве пад рондам маскоўскім, то і паглядзіць, якое дабрадзейства мужыкі мелі; ось то для чаго кажам: што польскае дзела гэта наша дзела, гэта вольнасці дзела.

Но не мала працы трэба, каб здабыць гэту свабоду, каторай жджэ ўсякі, пачаўшы ад дзіцяці да старога дзеда, бо калі маскаль гэтулькі лет упускаў свае пазуры ў грудзь нашу, так не дзіва, што трэба пацярпець доўга, каб вырвацца з-пад яго братняй апекі, для таго і не без карысці будзе, калі цяпер паталкуем, якія мы маем на то спосабы; гаварыць тут будзем мало, кожны ведае для чаго, бо маскаль не павінен ведаць, пераняўшы на прыпадак пісьмо гэта.

Доўга палякі ждалі памоцы з заграніцы, народы чужаземныя крычалі многа і да гэтай пары нічога для нас не зрабілі; кажуць, што яны не маюць ніякай патрэбы сваей у польскім дзеле, каб на маскаля ісці за нас ваяваці. Двесці лет таму назад, а бацькі нашы ляпей ужэ казалі: “Калі маеш Бога ў сэрцу і прыказ Яго, памагай бліжнему” і ішлі бараніць хрысціянства ад татарскай дзічы; да гэтакай памоцы хаця і маем права, но мы не вымагаем, няхай кожан робіць, як яму ляпей здаецца. Аднак сказаці тут трэба, што калі ўсе каралі падпісалі нашу няволю маскоўскую, то яны вельмі скрыўдзілі чэсць сваю, што змыць гэтае бясчэсце не толька патрэба, но кожан мусіць, каб мець сумленне чыстае. Для таго, знаючы, як стаіць наша дзела за граніцай, не перастаем верыць, што мысль Боска, правёўшы векі, не дасць загінуць праўдзе і справядлівасці, калі ўжэ не найдзе для таго спосабу ў цяперашнім парадку, разарве гэты узёл дай паверне сілу народу куды схоча. Нам адно сільна з шчырай верай за сваё стаяці трэба, а ронд наш павінен быць на ўсё чуткі, каб мог для дабра народнага за ўсяго карыставаць; сілы нашы яшчэ вялікі, ваяваць з німі можам Бог ведае як доўга, но для таго трэба, з аднэй стараны, іх аберагаць, а з другой, вырабляць што раз то новыя. І так калі паўстанне зроблена пад добрую пару, узрастае і ажыўляе народ, — не ў час, марнуе сілы кожнага, аслабляе ў прастоце духа дай разводзіць страх і няверу ў дзела наша, у моц Божу. Ронд польскі і яго чыноўнікі ведаюць гэта і для таго, каб служылі добра перад Богам і сумленнем народным, робяць не штучныя завірухі, но, паняўшы духа народнага, яго патрэбы і волю, [будуць] падхватываць дай разумна застаўляць палкі народныя, а развіваючы непадатлівасць у народных несканчоных бунтах, ставіць апору маскоўскаму ў нас панаванню. Работа тут не хутка дай непаказна, но за то пэўна, і яна нас давядзе да канца добрага. Работа тут сярмяжна, для таго каб была скутэчна, павінна быць так шчыра і проста, як тое сэрца, што б’е пад сярмягай, як той розум мужыцкі, што не перабірае, калі рабіць трэба. Тагды слова ронду польскага — “вольнасць, роўнасць дай свабода народу” — пяройдзе ў кроў кожнага і цэла моц маскоўская нас не пераможа, хаця ж бы яму самое пекла памагаці стала.

Рук ахвотных і сягодня ў нас даволі, но з голымі рукамі не ісці на штыкі маскоўскія. Ронд польскі і яго чыноўнікі павінні добра над гэтым падумаць, грошы ў нас будуць, бо мы знаем патрэбу таго, бо мы маем спосабы на тое. Но каб за нашы грошы мы мелі што ў рукі ўзяці, Ронд польскі гэтаму зарадзіць; а калі натрапіць перашкоды, то пры памоцы Бога і свайго права, упісанага ў нашых грудзях, усё з часам пераможа. Ты, аднак, Народзе, не дажыдайся, да з чым можаш ідзі ваяваці за свайго Бога, за сваё права, за сваю хвалу, за сваю бацькаўшчызну. Для цябе ўсё можна: нож, сякера, атрута; гэта твае спосабы, бо табе, як таму мужыку нявольнаму, бяспраўнаму, не прызнаюць права самаабароны, бо табе нічога не можна. А калі народы загранічныя, з дзіва разінуўшы рог, скажуць: “шалёныя”, Ты, народзе вялікі і чэсны, праўдай ім адкажы, што яны таму прычынай, што гэта на іх сумленне цяжкім грэхам ляжа.

 

Ліст другі

Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца,- но не жаль згінуць за тваю праўду.

Прыймі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго света толькі для дабра твайго напісана.

Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку. Тагды ён толька магчыме жыці ў багацтве, папраўдзе, тагды ён толька, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць наукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць. Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі,- адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу.

Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но, ухапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную.

Бо я табе з-пад шубеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні

=

*ронд – урад

 

31 каментарый

  1. Siarhiej кажа:

    Гэтыя пісьмы актуальныя, хоць ужо153 гадоў прайшло!

  2. ронд кажа:

    надо было вверх ногами гниду повесить

    • Рэдакцыя кажа:

      Гэты “каментар” прыйшоў па адных даных зь Нью-Ёрку, па іншы – з Паўднёва Афрыканскай Рэспублікі.
      Мы вырашылі яго пакінуць. На памяць…

    • Мікола кажа:

      Ну павесіў бы ты і што далей? Як бы гэта нэгатыўна адбілася на беларускім нацыянальна-вызвольным руху і Беларускай Рэвалюцыі 1917-1920 гг.?

      p*s* карма вярнулася расейскаму імпэратару ў 1881 г. !!!

  3. Павел Біч кажа:

    Самы антыпольскі сайт пачаў прапагандаваць самага прапольскага нашага рэвалюцыянера. З чаго бы гэта? Беларускасць нашай апазіцыі давела апазіцыйны рух да паразы. Як бы не адбылося таго что было з прадстаўнікамі беларусцаў ў 1918 гаду калі іх не пусцілі ані на адзін парог там гдзе вырашаўся лёс нашага народа. Наш народ не хоча звацца белымі русцамі. Вось вытокі усіх нашых параз пачынаючы са вялікай Здрады у канцы 19 ст.

    • Мандарын кажа:

      Самы антыпольскі сайт пачаў прапагандаваць самага прапольскага нашага рэвалюцыянера.

      Калиновский был пропольский революционер? Докажите.

      Наш народ не хоча звацца белымі русцамі.

      Хоча, не врите. На переписили 2009 года более 80% опрошенных назвали себя белорусами. Вы, Бич, банально лжете. Это не красит вас на старости лет.

  4. Мікола кажа:

    ” Наш народ не хоча звацца белымі русцамі.”
    ======
    Ну так, масавыя ўцёкі з беларусаў. 66 ліцвінаў і 14 палешукоў.

  5. Павел Біч кажа:

    Мікола, ты паказаў мне дадзеные нейкага перапісу. Я ж кажу аб іншым. Чаму так шмат беларусаў рінуліся запісвацца палякамі ў Гародне пасля 1994 г, чаму пры нічтожнейшым ціску (хутчэй без усялякага) беларусы не сталі запісваць сваіх дзяцей ў беларускіе класы. чаму так шмат маладзёнаў не вертаецца на радзіму пасля уцёкаў ад рэпресій? Агулам пытанне можна паставіць так – чаму у нас так мала патрыётаў-нацыяналістаў. Факт рэпресій існуе, але звярні увагу рэпресіі здейсняюць таксама беларусы. Гэта чыста наш фенамен і замежнікі яго не разумеюць. Не вельмі разумные людзі вінавацяць ў гэтым ФСБ, КГБ, расейцаў. палякаў, габрэяў… А каго вінавацішь ты? Мы ж вінавацім ў гэтым нашу новую назву “беларусы”. Яна вызначае нас як другасных рускіх і прывязвае людзей да Расеі. (апошняе – версія Кацярыны). Пакуль у філасофіі існуе метафара дрэва у якога корень важнейшы за галінкі параўнанне назваў “рускі” і “беларускі” твёрда кажа што мы галінка рускага народа. А такое народ ніколі палюбіць не зможа. А у чым гэта можа выразіцца, калі і царская адміністрацыя і адраджэнцы пачатку 20 ст, і карнікі якія забівалі нашу эліту ў 30 гады, і інтэлігенцыя 20 ст.і цяперашняя апазіцыя ў адзін голас казалі людзям што яны беларусы? Як было людзям выратавацца ад такога прыніжэння? Толькі тым што пазбягаць размаўляць на мове якая завецца беларускай. Я уж не кажу што гэтай назвай ад народа схавалі усю веліч нашай гісторыі калі мы зваліся Літвой і літоўцамі. Якшто Пазняк дае прыклад як Марцінкевіч занатаваў што ён гдесці пад Менскам пераезжаў з Літвы ў Беларусь, так гэтым займаліся усе пісьменнікі Расеі, гэта было павальнае захапленне этнагрфіяй – занатоўваць чым , скажам, валагодскі кресцьянін адрозніваецца ад туляка і г.д. рабіць з гэтага выснову што у нас існавала радікальнае адрозніванне літоўца з пад Мінска ад беларуса з Гомлі – глупа. Да і сам Пазняк тут жа піша што гэта адзін народ. Пазбаўляецеся страха перад памерлымі, яны часцяком казалі глупста і ад таго што яны памерлі а іх нататкі засталіся, на іх нататкі не варта маліцца як на апошняю істіну. Так адкажыце мне Астроўскі, Высоцкі, Пазьняк, Мікола і усе белые русцы чаму наш народ не хоча размаўляць на сваёй мове?.

    • Мікола кажа:

      @чаму пры нічтожнейшым ціску (хутчэй без усялякага) беларусы не сталі запісваць сваіх дзяцей ў беларускіе класы@
      Школы перавялі на рускую мову. Паставіўшы ў вядомасьць бацькоў. Большасьць людзей ва ўсім сьвеце пасіянарныя.

      @Чаму так шмат беларусаў рінуліся запісвацца палякамі ў Гародне пасля 1994 г,@
      а ў цэлым па рэспубліцы доля беларусаў павялічылася

      @рэпресіі здейсняюць таксама беларусы@
      у любой акупаванай краіне частка насельніцтва пераходзіць на бок ворага ці талеруе. Паглядзі Ўкраіну ці Малдову.

      @чаму у нас так мала патрыётаў-нацыяналістаў@
      дастаткова, думаю, гуртуючай сілы няма.

      @Не вельмі разумные людзі вінавацяць ў гэтым ФСБ, КГБ, расейцаў. палякаў, габрэяў@
      Можа, бальшавікі захапілі БНР у 1919-1920 гг. пры дапамозе абрэвіятуры ССРБ 🙂
      І чаму назва “Літва” ня выратавала наш край ад анэксіі Расейскай імпэрыяй

      @Мы ж вінавацім ў гэтым нашу новую назву “беларусы”.@
      Дзіўна, ва Ўкраіне не было “масквафільскай” назвы “Русь”. і ў 2014 г. сама меней 30% насельніцтва Данбасу, сама меней 40% насельніцтва Крыму і г.д. падтрымала расейскіх акупантаў. І многія этнічныя ўкраінцы пайшлі “мочить хохлов-укропов” разам з расейцамі. Пайшлі супраць украінскага народу ў этнічным і палітычным сэнсе. За знішчэнне Ўкраіны і пераход яе “малороссийских” ды “новороссийских” абласцей да складу Расейскай Фэдэрацыі.

      • Адаш кажа:

        Ведаю прыклад, што ў райцэнтры, местачку ў Заходняе Беларусі, у цалкам беларускамоўнае школе выкладаньне ўсіх прадметаў было пераведзенае на расійскую (маскоўскую) мову цягам усяго толькі 5 гадоў (ад 1967 па1972). Явачным парадкам. Ані ў каго не пыталіся.

  6. Siarhiej кажа:

    Не па тэме:
    хто ёсць кім у адміністрацыя Д. Трампа
    http://interactive.aljazeera.com/aje/2016/trump-cabinet-appointees/index.html

  7. Licvin кажа:

    Моцна прамовіў Кастусь Каліноўскі, так што розных русафілаў да сёнішняга часу сківіцу выварачвае. Дарэчы нейкая падабенства ў ягоным апісаннем ментальнасьці маскалёў і ”Очерками преступного мира” Варлама Шаламова.
    ” Не будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтам народзе ўсякую памяць а свабодзе да і зрабіла з яго грамады людзей паганых без мыслі, без праўды, без справядлівасці, без сумлення да і без баязні Боскай.”
    ”паншчыну маскоўскую, а яна то не тры дай не шэсць дзён з хаты, но 6 дзён з душы рабочай.”
    ”а ў гэтыя школы адно з другога канца света маскалёў насылаюць, што толька ўмеюць красці, людзей абдзіраці дай служыць за грошы паганаму дзелу на глум народу. Дзікі маскаль думае, што калі можа народ абдзіраці за ўсякага дабытку, то і патрапіць кажнаму ўбіць у галаву свой дурны розум, дурны для таго, што розум маскоўскі калі не раз харашо кажа, то ніколі па-людску нічога не робіць, адно людзей абманывае, а перад кнутом царскім гнецца, як астатні валацуга.”
    Як усё пераклікаецца з цяперашней эпохай і пачынаеш разумець сутнасьць нядаўніх часоў і падзей. Усё невыпадкова і ўсё законамерна, бо адпавядае пасманарнай ментальнасьці характару нашых братоў.

  8. Павел Біч кажа:

    Сп. Мікола я мог бы пачаць аспрэчваць твае праўдападобные тлумачэння, але відаць трэба даць ходу часу. Адзіная новая думка што меня свербіць гэта што негледзячы на блізасць к нам украінцаў ёсць нешта што глубінна нас адрознівае. За апошніе 20 гадоў у іх Нацыянальнае нарастала, а у нас затухала. Чаму? Ну і галоўнае – што рабіць? Як ты скажаў тое ж з чаго мы пачыналі ў пачатку 90-х, так ў гісторыі такога не адбываецца. Відаць павінна пачацца мёртвая зона – старое пакаленне атрымаўшая паразу павінна сыйсці ў магілу. Пасля 1863 году; мы і палякі гнілі амаль 40 гадоў да 1905 года. Цяпер гісторыя не дасць нам такога долгага адпачынку.

    • Мікола кажа:

      Акупацыйны рэжым у “Северо-Западном крае” ды “Привисленском крае” істотна адрозніваўся, адсюль і розьніца ў ажыцьцяўленьні арганічнай працы.

      Што датычыць украінцаў і беларусаў 1990-х-2000-х-2010-х гг., то я б не сказаў, што яны надта наперад прарваліся. Да таго ж нельга параўноўваць рэжым Януковіча ды Лукашэнкі.

  9. Мікола кажа:

    Наша Ніва зрабіла правакацыю, апублікаваўшы самазакаханы ліст Глобуса пра беларусаў і ліцьвінаў. Замест таго, каб займацца арганічнай працай, НН распальвае варожасць па неістотных пытаньнях. Ганьба.

  10. Павел Біч кажа:

    А дарма Вы сп. Астроўскі перастаўляеце з места на месца каментары. Аказваецца сёння мне адказаў сп. Мандарын, а яго каментар пастаўлены так быццам ён з’явіўся некалькі дзён таму. А челавек (Мандарін) пісаў яго з надзеяй паспрачацца са мною, а я мог яго не зауважыць. Праглядзеў інтернет і пагаджаюся з адным каментатарам што ў інтернете ужо стала няма што каментаваць К прыходу “зялёных челавечкаў” будзе ў краіне тішь і благадаць. А уж колькі аб’яў аб палегчаным атрыманія карты паляка!!!. Можа рыхтуецца новы падзел Беларусі? А яго даўно прадбачыў, тлумачыўшы што беларускасць, як убогая разнавіднасць рускасці нацыю стварыць не можа. Гэта толькі Пазьняк з Сурвілай гэтага не зауважаюць.
    Ітак паспрабую адказаць сп. Мандарыну. Тав. Мандарын як спецыяльна для Вас на сайце пастаўлены пісьма Каліноўскага у якіх ухваляюцца ранейшые польскіе парадкі. Так які вам яшчэ патребен доказ прапольскасці Калімноўскага? Усе хто тжыў ў Зах.Беларусі да вайны падкрэслівалі што апалячванне ішло , але матэрыяльна людзі жылі нармальна. Тое што па перапісу 80 % назвалі сабе белаарусамі нічога не даказвае. Кім яны маглі сабе яшчэ назваць? А тое што яны ў глубіне душы ненавідзелі і ненавідзяць гэтую назву сведчыць факт нежадання размаўляць на мове якая завецца белай рускай. Ты, Мандарін, як раз з тых што моцна ненавідзець гэтую прыніжальную праваслаўна-халопскую назву.

    • Мікола кажа:

      гэта глюкі сайту, ніхто комэнты не перастаўляе 🙂

    • Мандарын кажа:

      Тое што па перапісу 80 % назвалі сабе белаарусамі нічога не даказвае.

      Яшчэ як даказвае. Даказва што усе вашы мары марныя. Не хочуць беларусь звацца литвинами. Хочуць звацца беларусами.

      • Мандарын кажа:

        Ты, Мандарін, як раз з тых што моцна ненавідзець гэтую прыніжальную праваслаўна-халопскую назву.

        Во-первых, не хамите мне, я с вами водку не пил, на ты не переходил.
        А во-вторых, вы опять врете, нигде я не говорил, что ненавижу мову.

  11. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Мікола, я праглядзеў твае адказы на мой каментар, Да пэўнага ўзроўня яны прымальные.Але паспрабуй капнуць глыбей. Вызначы што прымушала пісаць беларусаў загады аб скасаванні бел. класаў. Хто былі гэтые людзі? Няўжо яны за гэта атрымлівалі грошы з іншых краінаў? Не. Яны былі нашымі людзмі. а рабілі так таму што думалі што рускас мова і беларуская гэта амаль адное і тое ж. Калі у гарадзенскіх шкаляроў запыталі -хто у вас размаўляе на беларускай мове- яны адказалі – “вось адзін, таму што ён паляк”. Вуснамі дзяцей кажа ісціна. Яны яшчэ не навучыліся хлусіць і фальшывіць. А афіцер НКУС пакідаючы беларускі музей Луцкевіча ў Вільні казаў – “дзякуй вам што захавалі тут рускую культуру”. Вось адкуль пачынаюцца паразы адраджэння, сп.Мікола. Беларускасць ёсць атыжолак рускай культуры. На такім гнілле нацыю не пабудуешь.
    Яшчэ ты супакойваешьсабе што калабаранты бываюць у кожнага народа. Але калі іх бывае 10-20% гэта нармальна, а у нас іх 80-90%. Чаму такая анамалія.? Адказ я даў раней – беларускасць атыжолак рускасці.
    Яшчэ ты напісаў, што на Украіне не было рускасці а , за рускі мір пачалі ваяваць да 40% украінцаў. А як жа “Кіев маць гарадоў рускіх” ? А чым займаўся Гогаль як не ухваленнем рускага міра ў сваіх творах? Памятаешь “Русь – птіца-тройка, хто тябе выдумаў”. Нас ў рускі мір зацягнулі толькі з дапамогай назвы Беларусь. А кіевская Русь існавала ізначальна. Вось чаму так шмат украінцаў былі і ёсць за р.мір.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан, Біч:
      “…Вось чаму так шмат украінцаў былі і ёсць за р.мір….”
      Шмат украінцаў за тое, каб знішчыць “р..мір” і каб яго духу не было ва Украіне.
      Слава Украіне!

  12. Licvin кажа:

    «Настоящий бeлорусский языкъ есть вeсьма любопытный памятникъ, который наши ученые должны были бы тщательно изучать, потому что он многое объясняетъ в русскіхъ лeтописяхъ и в филологіи нашего языка. Его можно назвать отцемъ вeликороссійскаго нарeчія. Это, вeроятно, тотъ самый языкъ, которымъ говорили во Пскове и Новгороде при варягахъ. Устранeнный благоврeменно отъ влиянія монголизма и досeле не испытавший влиянія вeликороссійскаго нарeчія, он сохранилъ во многихъ отношeніяхъ свой старинный видъ и характеръ и менeе претерпелъ отъ формъ польскаго языка, нежeли думаютъ»
    Энциклопедическій лексіконъ. Санктъ-Петербургъ, 1836. Т.7. С. 569.

  13. Павел Біч кажа:

    іСяргей напісаўшы што лісты К. Каліноўскага дагэтуль актуальны прызнаў што прагрэса ў нашым вызвольным руху не адбылося. Вельмі рэдка хто з нашых разумее ў чым смяротнасць рускай нацыі для нашай і іншых эўрапейскіх. Здаецца, я гдесьці чуў што ў інструкцыі эсэсаўцам было рэкамендавана не спрачацца з рускімі таму што іх не пераканаешь ані ў чым. Да эўрапейцаў толькі цяпер даходзіць што хлусню ў прынцыпе не адрозніць ад праўды, а рускіе гэта разумелі з самага пачатку свайго узнікнення. Па этыцы рускіе азіяты, а па эстэтыцы эўрапейцы. Гэты робіць іх смяротнымі для эўрапейцаў. Каліноўскій разумеў рускіх лепей чым цяпер іх разумеюць самые дастіпные псіхолагі. Сацыял-дэмакратычная дурь усе яшчэ сядзіць ў галовах нашых людзей.

    • Siarhiej кажа:

      “… што прагрэса ў нашым вызвольным руху не адбылося.”

      Такі-сякі прагрэс адбыўся: фармальна мы незалежная краіна. Але далей … самі ведаеце што маем. Канчатковая мэта – нацыянальная краіна, дзе пры ўладе эліта, а не псеўда, Адраджэньне, прагрэс, канкурэнтназдольнасць … – не дасягнута. Наперадзе шмат працы.

    • Адаш кажа:

      «хлусню ў прынцыпе не адрозніць ад праўды»
      ————
      Так-так, вось і Владимир Высоцкий некалі сьпяваў:
      «…
      Разницы нет никакой между Правдой и Ложью,
      если, конечно, и ту, и другую раздеть.

      Кстати, навесили Правде чужие дела.
      Дескать, какая то мразь называется Правдой,
      ну а сама …

      Некий чудак и поныне за Правду воюет,
      правда, в речах его Правды на ломаный грош:
      “Чистая Правда со временем восторжествует,
      если проделает то же,что явная Ложь.”
      …»

      • Адаш кажа:

        Усё-ж, гэта мастацкае перабольшаньне. У жыцьцю, у тае ці іншае ступені, у многіх сытуацыях высьвятленьне “праўды” магчымае. Аналёгія: у выпадку злачынства, прафэсыйны й сумленны сьледчы з процьмы супярэчлівых і часта заангажаваных паказаньняў сьведкаў і падазраваных здольны аднавіць карціну падзеі блізка да таго, што адбылося, выявіць, дзе “хлусьня”, а дзе “праўда”.

  14. Павел Біч кажа:

    Чулі навіну. Ельцін-центр реабілітуе власаўцаў, называючы іх дісідентамі 40-х гадоў. Хто мне пасля гэтага скажа што нацыяналізм не пачаў пераможную хаду па зямной кулі.

  15. Адаш кажа:

    «Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні»
    ————
    Дробязь, але недакладна. Насамрэч: ЯськО-гаспадар.

  16. Я. з Менску кажа:

    Дзякуй рэдакцыі за папулярызацыю такіх дакументаў. У гэтыя тэкстах паказаны ўнутраныя прычыны скіраванага супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту царызму паўстання 63-га года, насуперак яго сучасным расейскім “трактоўкам” як польскай ці англійскай “інтрыгі”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы