nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 4: меркаваньне С.Высоцкага)

22 лютага, 2017 | 19 каментарыяў

Высоцкі 1

 

 

 

 

 

 

 

Выстаўляем артыкул Сяргея Высоцкага – кіраўніка БПС-Самаабарона.

 

 

 

ЦІ ЎДАСЦА ПАЗЬБЕГНУЦЬ ВАЙНЫ?    ШТО АДБЫВАЕЦЦА? 

ХТО ВІНОЎНЫ?  ШТО РАБІЦЬ?

Вырашыў пачаць сваю публікацыю пытаньнямі, бо гэта тое, аб чым сёньня думае ці не кожны патрыёт.

А абыватэль беларускі збольшага і сёньня зачмураны акупацыйнай прапагандай, дэзарыентаваны і дэмаралізаваны.

 

На краі імперскай багны

Па розных сацыялагічных апытаньнях, існуюць розныя адказы, але агульна выглядае, што абсалютная большасьць грамадзян не ўсьведамляюць мяжу крытычнага становішча для лёсу Беларускай Дзяржаўнасьці ды пагрозу прамой анэксіі нашай краіны агрэсіўнай Расеяй. Не разумеюць, якая бяда набліжаецца, што можа здарыцца.

Знаёмцы сталага веку зь Літоўскай Рэспублікі распавядалі, што падобны стан перажывалі жыхары балтыйскіх краінаў перад вайной, калі там па дамове былі ўведзены савецкія войскі. Спачатку многія нічога не разумелі, людзі спакойна жылі, хадзілі на працу, надалей радаваліся сямейнаму шчасьцю. Але вельмі хутка людзі пачалі зьнікаць…

Цяпер у Ельні ды Клінцах, што ў 90-100 км ад беларускай мяжы, сканцэнтраваны вайсковыя падразьдзяленьні Расейскай Федэрацыі. Вядома, што ідзе пастаянная перадыслакацыя, падцягваюцца новыя танкавыя часткі. Эксьперты кажуць, што ўдарны кулак, ня менш як з 20 тыс. чалавек, ужо сабраны на мяжы з нашай дзяржавай.

Толькі за апошні месяц было з тузін жорсткіх інфармацыйных нападаў на дзяржаўнасьць Беларусі, нашу мову і культуру. Асабліва гнюсныя захады з расейскага боку праводзяцца ў напрамку ўсходнебеларускіх абласьцей. Праводзіліся апытанкі жыхароў Віцебску, “ці не жадаюць яны жыць у Расейскай Федэрацыі?”. Іншыя правакацыйныя захады.

Беларускія сілавыя структуры рэагуюць скрайне вяла, часта сабатуюць контрмеры ў адказ на акцыі ФСБ РФ…

Цяперашні кіраўнік краіны сваёй прадажнай палітыкай давёў да такога жахлівага стану, што сам фактычна стаў закладнікам расейскай мафіі ў сваім жа атачэньні. Агульна гэтую банду часам завуць “КДБ”, але гэта ня толькі ўласна КДБ. Гэта яшчэ і агентура ў Савеце бясьпекі прэзідэнта, у Інфармацыйна-аналітычным цэнтры, у МУС, Міністэрстве абароны, гэта некаторыя кіраўнікі абласьцей, афіцыйныя СМІ. Жахлівая гэбушная партыя ёсьць і ў Рускай Праваслаўнай Царкве. Моцны, арганізаваны акупацыйны клан, які паразітуе на карку беларускай нацыі ды сістэмна зьнішчае нашую Незалежнасьць. Правіцель гэта ўцяміў запозна, бо быў імі пастаўлены, затым бавіўся зь імі, а цяпер яны ж яго паціху закопваюць…

КДБ кантралюе кожную сустрэчу “важдзя”, ягоных сваякоў, любы паварот. Кожны крок адразу перадаецца крамлёўскім куратарам.

Аднак ачольнік ня можа нават іх зьняць. Ведае, што паплечнікі – крэатуры Масквы, і нічога ня можа з гэтым зрабіць. Франкенштэйн ужо зьядае свайго гаспадара… Яны наўпрост падсіджваюць свайго кіраўніка – у банды зьявіўся новы пахан, куды мацнейшы і страшнейшы…

Вядома, што Расея праз структуры сьпецслужбаў мабілізуе ў Беларусі былых супрацоўнікаў сьпецпадраздзяленьняў, удзельнікаў розных савецкіх сьпецаперацый за мяжой, узьнімае сваю шырокую агентуру. Па лініі РПЦ ды легальных расейскіх клубаў ды цэнтраў – найбольш казацкіх – ідзе падрыхтоўка баевікоў ва ўсіх абласьцях. Ужо можна казаць пра некалькі тысяч падрыхтаваных цітушак, якія толькі чакаюць загаду з Масквы (казаў адзін з баевікоў такіх фармаваньняў для прэсы). Гэта супаставіма з колькасьцю падрыхтаваных правакатараў на Данбасе перад пачаткам вайны там.

01.08.2016 г. на беларускім тэлеканале АНТ прайшоў рэпартаж “Татуіроўкі за мяжой маралі і закона”, дзе ўпершыню было сказана пра праблему “праваслаўна-нацысцкіх лагероў” у Беларусі. Такіх цэнтраў больш за 20 ва ўсіх абласьцях Беларусі з прыярытэтам у Віцебскай і Гарадзенскай абласьцях (усе пад дахам царкоўных прыходаў РПЦ).

Варта адзначыць, што стварэньне парамілітарных прарасейскіх фармаваньняў у Беларусі санкцыянавалася расейскімі сьпецслужбамі ў зьвязцы з беларускім КДБ яшчэ ў сярэдзіне 1990-х. Ужо тады ў Беларусі адбылося шэраг гучных злачынстваў, за якімі стаялі “РНЕ”, НБП, казацкія аб’яднаньні. Адбываліся рэгулярныя напады на прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый, пісьменьнікаў ды акадэмікаў, беларускіх габрэяў.

На той час моладзь здолела мабілізавацца, былі створаны народныя дружыны. І на пэўны час наступ вулічных імперскіх структур быў спынены. Асаблівую ролю тады выканала незарэгістраваная Беларуская Партыя Свабоды – Самаабарона. Падтрымоўваў гэтую дзейнасьць і Малады Фронт.

Аднак “падзяка” ад усяго апазіцыйнага лагеру ды апазіцыйных СМІ была арыгінальнай. Беларускія патрыёты – практычна адзіная сіла, патэнцыйна здатная процістаяць расейскім баявікам, усёй паўзучай акупацыі – былі цалкам заблакаваныя. Да сістэмных рэпрэсій рэжыму дадалася… поўная рэсурсавая ды інфармацыйная блакада з боку ні на жарт напужаных лібералаў.

Сёньня можна казаць, што РАСЕЙСКІМІ СЬПЕЦСЛУЖБАМІ ЦАЛКАМ ПАДРЫХТАВАНАЯ БАЗА ДЛЯ ЎМЯШАЛЬНІЦТВА Ў БЕЛАРУСЬ!

Аніводны прарасейскі клуб альбо цэнтар не зачынены. Аніводны ФСБэшны служыцель РПЦ не высланы з краіны. Арыштавалі толькі зусім адыёзных ботаў з “Рэгнуму”, якія ўжо проста зьдзічэлі ў абразах беларусаў, не выключаючы і самаго  А.Лукашэнку.

Ідуць нейкія праверкі войска, нейкія прызывы рэзервістаў. Але пачаць адпаведную падрыхтоўчую працу з вайскоўцамі, разгарнуць армію ў бок відавочнай пагрозы з Усходу сёньняшняя ўлада ня ў стане…

А як гэта будзе ўспрынята ў Маскве?

Атрымліваецца, што Расея можа ўсё: весьці кампанію дыскрэдытацыі беларускай дзяржавы, рыхтаваць баевікоў “рускага міру” (напрыклад, у Шчучыне), публічна зьневажаць беларусаў, а рэжым ня можа амаль нічога за выключэньнем дробных тактычных, сітуатыўных захадаў…

 

Банкруцтва апазіцыі

Пра гэта ўжо сказана шмат. Афіцыйная апазіцыя, усе гэтыя партыі ды рухі – канчаткова дыскрэдытаваныя. Змарнаваны вялізныя рэсурсы (сотні мільёнаў даляраў!) і час (больш за 20 гадоў!). Пацьвярджаюцца ўсе самыя найгоршыя падазрэньні і пра поўную штучнасьць сфармаваных партыяў ды рухаў, і пра жахлівую карупцыю з усімі гэтымі грантамі, “беларускімі дамамі”, і пра засільле агентуры.

Грымяць скандалы пра поўны кантроль КДБ над “легальнымі” палітыкамі. Пачаўся адкрыты гандаль некаторых лібералаў з пуцінскімі зьвярукамі. Многія людзі, якіх фактычна схапілі за руку як стукачоў КДБ, якія дамаўляліся з маскоўскімі агрэсарамі, працягваюць публічна  дзейнічаць – праводзяць захады, езьдзяць па рэгіёнах, арганізоўваюць “крэатыўныя школы партыйных кадраў”, вяшчаюць на раскручаных “дэмСМІ”. Развальваюцца пад ціскам усплыўшых прарасейскіх актывістаў АГП, “Гавары праўду”. Пачынае ўсплываць праўда пра падзеі 2010 г… Але нават у такой сітуацыі апазіцыныя СМІ падаюць палітычных банкрутаў ды розных дэградантаў як “адэкватных палітыкаў”, а патрыётаў – замоўчваюць.

Зразумела, што дзеячы, якія адкрыта апынуліся сёньня ў лагеры крамлёўскіх забойцаў, па вызначэньні брудныя, ім рукі  падаваць нельга. Яны ня могуць надалей быць у беларускім палітычным полі!

Зусім нядаўна адзін з раскручаных апазіцыйнымі СМІ дзецюкоў з МФ заявіў, што пры першых жа стрэлах ён… зьедзе зь Беларусі. Адкрыта сказаў тое, пра што большасьць ліберал-апазіцыянераў маўчаць. Але ж успомніце як зусім нядаўна нам пясочылі розум нейкімі міфічнымі байцамі!…

Калі ж стала ўсё сур’ёзна, карцінка згарэла…

Сітуацыя сасьпявала ні дзень і ні два. Дзесяцігоддзямі апазіцыя цешылася сваімі скурнымі гульнямі, бясконца далёкімі ад інтарэсаў нашага народу.

ТАК І НЕ АДБЫЛОСЯ ХОЦЬ КОЛЬКІ-НЕБУДЗЬ СУР’ЁЗНЫХ ЗЬМЕНАЎ У ШЭРАГАХ АПАЗІЦЫІ.

Як і пасьля папярэдніх паразаў, апазіцыйныя “дэмСМІ” пастараліся як мага хутчэй забалбатаць сур’ёзную размову, агульнанацыянальны дыспут, не дапускаючы самой мажлівасьці ачышчэньня апазіцыйных шэрагаў ці хаця б ратацыі кадраў…

У выніку тыя, хто напярэдадні выбараў 2010 г. ваяжыраваў у Крэмль, хто раздаваў авансы Пуціну, Маркаву, Затуліну, ізноў пачалі напяльваць скуранкі правадыроў.

Абвінавачваньне Пазьняка пра падзеі 2010 г.: “гэта расейская сьпецаперацыя!” – і сёньня застаецца без адказу.

 

Сацыяльны папулізм ці інтрыга Масквы

Паказальная і трагічная гісторыя зь Міколам Статкевічам. Ахвярна адсядзеўшы у вязьніцы, чалавек абяцаў СКАЗАЦЬ ПРАЎДУ ПРА АПАЗІЦЫЙНЫХ ВАЖАКОЎ, ГЕНЕРЫРАВАЦЬ НОВЫЯ ІДЭІ ДЫ АБ’ЯДНАЦЬ ПАТРЫЁТАЎ…

На справе ўсё пайшло з дакладнасьцю наадварот. Адразу кінуўся ў абдымкі “Хартыі”, амаль нічога не сказаў, што ж здарылася ў 2010 г. Прыцягнуў у свае шэрагі тых самых людзей, якія пасьпяхова ўсё правальвалі раней. І вось зь вялікала палітычнага капіталу засталася дзірка ад бубліка ды жменька прыхільнікаў.

Цяперашні пратэст на сацыяльных праблемах можа дадаць яму піяру, але ці гэтага чакалі ад Статкевіча беларусы?!.

Характэрна, што мы – патрыёты, вымагаем не дапусьціць уводу расейскіх войскаў пад выглядам вучэньняў “Захад-2017”, АЛЕ АНІВОДНЫ ПРАМОЎЦА Ў ЧАСЕ АПОШНІХ САЦЫЯЛЬНЫХ ПРАТЭСТАЎ НАВАТ НЕ ЎЗЬНЯЎ ГЭТУЮ ТЭМУ…

Сацыяльны папулізм не заўжды дазволены. Напрыклад, калі наступае вораг, а ў гэты час раз’юшаныя люмпены душаць дэспатычнага правіцеля ды бягуць адчыняць гарадскую браму маскоўскім баярам… ЦІ Ж НЕ БЫЛО ТАКОГА Ў НАШАЙ ГІСТОРЫІ?!

Не адзін раз ВКЛ хісталася з-за падлючасьці дробных людзішак.

Нават многія прадстаўнікі афіцыйнай апазіцыі з празаходняга лагеру ўстрымаліся ад сацыяльных сьпекуляцый зараз. Акцыю падтрымалі папулісты ды прарасейскі пул – з-за дураты рэжыму, прыняўшага адыёзны, сталінісцкі дэкрэт, цяпер кожны палітыкан намагаецца ўзьняць свой рэйтынг на ім.

Але назіраем цікавае супадзеньне: як, толькі Лу-ка пачынае даваць адпор Маскве, АДРАЗУ “ЧЭСНЫЯ АПАЗІЦЫЯНЕРЫ” НА ЧАЛЕ З “ХАРТЫЯЙ” ПАТРАБУЮЦЬ: ”ЛУКА ЎХАДЗІ!..” (тут было б справядліва дадаць – “І ПУЦІН ПРЫХАДЗІ!..”)

У такой сітуацыі, як сёньня, рэвалюцыі не пачынаюць. Гэта азы палітыкі, якія ня могуць быць невядомыя нават самым бяздарным палітыкам…

Пазьняк называе гэтых левапапулісцкіх палітыкаў “правакатарамі”.

Нам не ўся інфармацыя вядомая. Але напрошваецца паралель з цьмянымі падзеямі, якія адбыліся пасьля сьнежня 2010 г. Тады наша дзяржава была выкінутая з дыялогу з Захадам, былі закрытыя ўсе еўрапейскія інстытуты,  Беларусь уступіла ў Еўразійскі саюз, у Крамлі сьвяткавалі перамогу!..

Ва ўсім, што адбываецца сёньня, віноўная ня толькі такая апазіцыя, а і ейныя спонсары на Захадзе. Адмыслова толькі такая апазіцыйная брыда атрымоўвала ўсебаковую падтрымку адтуль, была патрэбная замоўшчыкам, якая будзе пасьля прыходу да ўлады і надалей прадаваць інтарэсы беларусаў.

Аднак вось жа гісторыя! Пуцінскія фашысты перакулілі шахматную дошку ды яшчэ ўмазалі ёй па галаве Захаду са звадкаванымі мазгамі.

І беларуская парадыгма апошніх 20 гадоў “хай будзе Лу-ка пакуль не заменім яго на ліберала” цяпер ператварылся ў іншую: “Альбо падтрымоўвайце сапраўдных беларускіх патрыётаў альбо будзе вам Пуцін з расейскімі танкамі пад Варшавай і Сувалкамі…”

Апазіцыйныя кланы па прыродзе ня здатныя да выкліку часу, да кардынальна іншага ўзроўню дзеяньня, да мабілізацыі нацыі на Супраціў акупантам.

 

Новы рускі фашызм (“рашызм”)

Захад апынуўся цалкам не гатовым  да пуцінскай агрэсіі, выбуху агрэсіўнага рашызму.

Злачынная бязьдзейнасьць Захаду, ягоная млявасьць ды раз’яднанасьць расейскай агентурай, разбэшчанасьць карупцыяй ды пацыфізмам аплочваецца крывавымі ахвярамі ўкраінцаў. Менавіта найперш Украіна сёньня плоціць страшную цану за сваю свабоду, але і за спакой разгубленага і дэмаралізаванага Захаду, многія палітыкі якога ужо адкрыта ці таемна ў абозе крамлёўскіх забойцаў.

Разагнаўшы да вар’яцтва імперскую гістэрыю, цяпер Крэмль можа далей кіраваць Расеяй толькі ў рэжыме хлусьні, нянавісьці да Захаду і падпітваньня абыватэля ідэямі імперскага рэваншу.  Каб надалей накачваць шалеючых ад імперскай шызы расейцаў, Крамлю патрэбныя чарговыя перамогі і далучэньні па схеме абвешчанага вяртаньня СССР. На практыцы гэта наўрад ці магчыма, але зламаць лёс суседнім народам Расеі цалкам па сілах.

Беларусь, якая столькі гадоў практычна бесперашкодна падвяргаецца татальнай апрацоўцы расейскай прапагандай, падаецца досыць лёгкай здабычай для новага імперскага “прарыву”.

Па тых вайсковых захадах, якія робіць Масква, нельга сумнявацца ў наступных агрэсіўных планах:

– працягваецца авантура ва Украіне і ў Сірыі,

– на Данбас падцягваюцца новыя партыі цяжкай зброі, ракетныя ўстаноўкі, танкі, навейшыя агнявыя сістэмы,

– не спыняецца абстрэл украінскіх пазіцый, што нарэшце прывяло да эскалацыі пад Аўдзееўкай,

– ідзе далейшая мадэрнізацыя войскаў, павялічваецца мілітарны складнік у вытворчасьці зброі. Нават амерыканцы заўважылі сваё адставаньне па шэрагу напрамкаў у ракетнай вытворчасьці,

– перакідваюцца войскі з Дальняга Ўсходу ды Сібіры на Захад Расеі,

– да зубоў забясьпечваецца пуцінская Росгвардыя,

– бесперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні (у т.л. тыя, якія Расея плануе ўжо праводзіць у Беларусі – “Захад 2017”),

– агульная палітычная атмасфера ў РФ такая, што інакш як імперскім шаленствам яе не назавеш.

Больш чым відавочны прыцэл на Беларусь. Эксьперты гадаюць толькі над сцэнаром арганізацыі ўмяшаньня для аншлюсу.

 

Сцэнары акупацыі

Неяк з агульнапалітычнага дыскурсу размова ўсё часьцей перацякае да вайскова-стратэгічнай лексікі, характэрнай для пачатку Другой Сусьветнай вайны – “кантынгент”, “аншлюс”, “вайсковыя базы”, “арганізацыя дэстабілізуючых акцый на тэрыторыі краіны- ахвяры…”

Эксьперты гадаюць, які сцэнар будзе абраны ў дадзенай сітуацыі крамлёўскай АКГ (арганізаванай крымінальнай групіроўкай).

Найчасьцей аналізуюцца моцныя ці слабыя бакі пануючага рэжыму, настрой чынавенства і грамадства, гатоўнасьць насельніцтва да супраціву анэксіі.

ГЭТЫМ  У РАСЕІ ЗАЙМАЮЦЦА ЦЭЛЫЯ ІНСТЫТУЦЫІ, ТЫСЯЧЫ ЛЮДЗЕЙ, МІЛЬЁНЫ ДАЛЯРАЎ  КІНУТЫЯ НА ПАДРЫЎ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ. Усё гэта можна ацаніць па размаху інфармацыйнай вайны, якая ўжо вядзецца супраць нас…

У лістападзе 2016 г. па загадзе Прэзідэнта РФ Ул.Пуціна быў выдзелены чарговы грант Фонду “Еўразійскі  дыялог” для правядзеньня сацыялагічнага дасьледваньня “Палітычная культура Беларусі ды параўнальнае дасьледваньне на аснове досьведу Малдовы, Азербайджана, Казахстана”. Адбываецца выяўленьне слабых месцаў у пазіцыі ўлады і асабіста А.Лукашэнкі ў выпадку крызіснай сітуацыі, аналізуюцца ўнутрыпалітычныя супярэчнасьці, эфектыўнасьць дзяржаўных інстытутаў.

Асноўныя прыёмы дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі, якія сёньня выкарыстоўвае Крэмль, зразумелыя:

  1. Разгойдваньне агульнай палітычнай атмасьферы ў Беларусі па лініі сацыяльна-эканамічных ды нацыянальных канфліктаў. Напрыклад, “рускіх б’юць”, “пагроза рускім людзям”…
  2. Подкуп і раскол чынавенства, генералітэту, праца ў сілавых структурах.
  3. Выкарыстаньне прыёмаў інфармацыйнай вайны супраць дзяржаўнасьці Беларусі.
  4. Паступовае эканамічнае здушэньне з улікам таго, што дзеючая ўлада з-за свайго скурніцтва сама стварыла такую ўразьлівую перад Расеяй эканамічную мадэль.
  5. Арганізацыя “народных пратэстаў” з мэтай “скінуць абрыдлага дыктатара”.
  6. Нейтралізацыя самаго А.Лукашэнкі – забойства (напрыклад, сьмерць ад “сардэчнага прыступу”), выкраданьне альбо арышт падкантрольнымі структурамі КДБ.
  7. Арганізацыя тэрарыстычных актаў. Дагэтуль застаецца невысьветленым падрыў метро 11.04.2011 г. Зусім цікава прагучала інфармацыя  пра тое, што з архіву зьніклі адбіткі пальцаў па справе выбуху. Асобныя прадстаўнікі ўрадавага боку намякаюць на расейскі сьлед.
  8. Увядзеньне войскаў пад якім-небудзь легальным прыкрыцьцём (напрыклад, тыя ж “вучэньні”).
  9. Актывізацыя закансерваваных да часу расейскіх агентаў у апазіцыі ды адміністрацыі Лукашэнкі.
  10. Выкарыстаньне падрыхтаваных баевікоў “рускага міру”.

У кожнай імперскай агрэсіі Крамля свой сцэнар. Адзін у Грузіі, другі – у Малдове, трэці – ва Украіне. Пасьля нядаўняй шпіёнска-дыверсійнай акцыі ў Чарнагорыі можна чакаць свой сцэнар і для Беларусі. Імперская палітыка Расеі пры скрайнім цынізме ды ілжывасьці характарызуецца вялікім дынамізмам. Выкарыстоўваюцца складаныя зьмяшаныя сцэнары, якія атрымалі назву “гібрыдных”. Можа быць спалучэньне тэрактаў, “народнага пратэсту дыктатару” ды подкуп наменклатуры. Зразумела адно: супрацьстаяць у гэткай сітуацыі будзе вельмі складана.

Тое, што адбываецца ў Беларусі, можна назваць ПЕРШЫМ (ІНФАРМАЦЫЙНЫМ) ЭТАПАМ ГІБРЫДНАЙ ВАЙНЫ.

 

Права ўзьняць меч за Бацькаўшчыну

Большасьць людзей ня могуць думаць як нацыянальная эліта. Лічыцца добрым, калі 2-3% грамадства могуць думаць катэгорыямі дзяржаўных інтарэсаў. Гэта не жыцьцё на ўзроўні “чаркі ды шкваркі”. Грамадству нават у вольных краінах трэба доўга і дэталёва тлумачыць сітуацыю, дэманстраваць факты, фармаваць грамадскую думку.

Пра што казаць у Беларусі? У нас няма сёньня ні свабоды слова, ні моцных сапраўды нацыянальных СМІ, ні праўдзівых перадач. Фактычна ўся тэлевізія манапольна захопленая прарасейская прапагандай.

Як арганізаваць нацыянальны Супраціў у таталітарнай і каланіяльнай краіне?

Немагчыма ня тое што казаць пра легальнае фармаваньне дабраахвотніцкіх батальёнаў, але нават стварыць моцны інфармацыйны супраціў.

На фоне пагрозы жахлівых падзей міліцыя ды КДБ працягваюць душыць патрыётаў з футбольных фанаў ды перасьледуюць беларусаў – змагароў за Ўкраіну. Такі сёньня рэальны стан суверэнітэту Беларусі.

Некаторыя дзеячы заклікаюць фармаваць ужо зараз баявыя тройкі, групы Супраціву, назапашваць зброю, абыходзіцца бяз усялякай вертыкальнай каардынацыі. На справе гэта будзе азначаць герачныя акты самаахвярнасьці ў стылі ІРА ды партызанска-дыверсійныя акты. Аднак тыя ж палітыкі, якія заклікаюць да такой падрыхтоўкі, мусяць і самі рабіць хаця б частку працы ды несьці ўласны ўзровень адказнасьці, а ня толькі перакладаць усё на плечы адданых патрётаў.

Дзе падрыхтаваныя лагеры? Дзе назапашаныя схроны ды сістэмы “Джэвелін”? Дзе спачувальнікі з боку рэжыму, якія ў цяжкі час хаця б забясьпечаць аўтаматамі ды гранатамі?

Калі ж нічога гэтага няма, то адзначанае больш нагадвае трэпалогію – маўляў “народ, барані сябе сам”. Т.б., з чаго і пачыналі…

Адбіцца ад азьвярэлых імперцаў можна пры ўмове нацыянальнай еднасьці, гатоўнасьці народу да шырокага змаганьня, настроенасьці рэжыму ў крытычны момант зьвярнуцца да Нацыі.

Таксама патрабуецца салідарнасьць Балта-Чарнаморскіх нацый. Салідарнасьць сапраўдная, а не дэкларатыўная. Пакуль жа Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый буксуе з-за слабасьці нашых саюзьнікаў, з-за негатоўнасьці нават да самых першых аб’яднаўчых захадаў з боку партыяў і рухаў тых краінаў, якія пакуль (!) маюць сапраўдную дзяржаўнасьць.

Шанцы, нададзеныя ім, у тым ліку беларускімі патрыётамі, марнуюцца, тонуць у побытавай шэрасьці ды адсутнасьці сапраўднай палітычнай волі…

Можа так адбыцца, што абанкручаны рэжым разам з такой апазіцыяй, якая ёсьць цяпер, пакінуць нацыю максімальна непадрыхтаванай да нападу акупанта. Магчыма, ня будзе аніякага часу на добрую падрыхтоўку, на арганізацыю Самаабароны ды дзеяздатных вайсковых фармаваньняў. Але колькі разоў у гісторыі ворагі сутыкаліся з раптам абуджанай літвінскай (беларускай) воляй ды атрымоўвалі адлуп. І на гэты раз дарэмна расейцы чакаюць лёгкай прагулкі па Беларусі.

Сябры, часы надыходзяць вельмі цяжкія, трывожныя. Яны хутка прымусяць кожнага здаваць свой іспыт перад гісторыяй. Таму памятайма, ніхто ня можа пазбавіць нас права ЎЗЬНЯЦЬ МЕЧ ЗА СВАБОДУ НАШАГА НАРОДУ І НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ!..

 

19 каментарыяў

  1. Евгений Максимович кажа:

    Я уже устал повторять, нам нельзя ждать самого факта ввода войск и затем поиска путей как противостоять агрессии. Необходимо срочно инициировать всебелорусский съезд, который должен запретить любой ввод этих войск на территорию Беларуси и само проведение этих учений И второе. Тут всерьёз вполне таки себе многие рассуждают о том, как будет действовать режим, его структуры, организовывать оборону и так далее. Дальше по моему уже фантазировать некуда. Не будет никто ничего организовывать, лично для меня уже понятно, что будет иметь место сговор с Москвой. Никаких других вариантов просто не будет. Поэтому нам надо делать только одно – внутриполитическая и международная компания не допуска самих войск сюда. И вот тогда всё станет понятно, кто в оппозиции у ФСБ на крючке . Что-то все они молчат, за исключением пары тройки.

  2. Мiкола кажа:

    Высоцкi добра раскрыў праблему. У дадзеным выпадку сапраўды зразумела, што ў выніку захопу краіны дапамогі ні з Захаду ні ад рэжыму ня будзе. Апазіцыйныя ліберальныя лідары або ў змове з усходам, альбо накладуць у штаны і ўцякуць, калі пагроза перастане быць чуткамі.

    Лічу, што зараз трэба вырашаць што рабіць. Якія канкрэтныя захады можа зрабіць кожны патрыет. Ідэя Пазьняка, (як бачна падтрыманая таксама Высоцкім) наконт гуртаваньня у двойкі-тройкі добрая. Лічу, што трэба загадзя, ужо цяпер, ідэнтыфікаваць патэнцыйных цітушак, складаць сьпісы такіх вось чальцоў расейскіх клюбаў, каб у час X максімальна хутка нейтралізаваць іх. Бо гэтыя людзі будуць мець вырашальную ролю ў падрыхтоўцы захопу краіны.

    Пытаньне, як данесьці гэтую ідэю да людзей?

  3. С.Высоцкі кажа:

    Віньшую з гадавінай стварэньня Беларускай Краёвай Абароны ўсіх наведвальнікаў сайту “Беларусь- наша зямля!”
    Мы шануем подзьвіг беларусаў, якія ваявалі ў Чырвонай Арміі, але ніколі не забудзем ЧЫН ГЕРОЯЎ БКА, У ЯКІХ НЕ БЫЛО АНІЯКІХ, НАВАТ ТЭАРЭТЫЧНЫХ ШАНЦАЎ ПЕРАМАГЧЫ АКУПАНТАЎ!..
    Яны сапраўды адразу пайшлі ў баі, у лясы, у лагеры, у пакуты, на сьмерць.Прама на неба, у пантэон літвінскіх ды беларускіх герояў!
    З 40 ТЫСЯЧАЎ, У НАС ЦЯПЕР 40 ТЫС. ВОЙСКАЎ, ВЫЖЫЛА НЕКАЛЬКІ СОТНЯЎ, КАМУ ПАШЧАСЬЦІЛА ЗЬЕХАЦЬ НА ЗАХАД…
    Галоўнае нават не тое, што беларускія хлопцы апранулі форму з нацыянальнай сымболікай,а тое, ШТО БЕЛАРУСЫ АРГАНІЗАВАНА АТРЫМАЛІ ЗБРОЮ!
    ШТО ЎЗЬНІКЛА НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЗБРОЙНАЯ СІЛА!
    І неяк цудоўна адразу зьменшыўся тэрор АК, савецкіх партызанаў, нацыстаў, БО БЫЛО КАМУ АБАРАНІЦЬ СЯЛЯНАЎ!

    Нашыя пратыўнікі і ворагі вельмі хацелі б каб нас не было, нас беларускіх патрыётаў – нацыяналістаў, яны думаюць, што ўжо ўсё, перадушылі, перахлусілі, забалбыталі сваімі прапагандовымі прыёмчыкамі…
    А Я ПАГЛЯДЗЕЎ ПА КАМЕНТАРАХ – НАС СТАНОВІЦЦА БОЛЬШ!
    ВЫДАТНА РАЗУМЕЮ, ШТО НЕ КОЖНЫ ПІША, НЕ КОЖНЫ ПАКУЛЬ ЖАДАЕ СЬВЯЦІЦЦА, АЛЕ ЗАЎВАЖАЮ, ШТО ЦУДОЎНЫЯ ЛЮДЗІ ПІШУЦЬ, ПАТРЫЁТЫ, ЯКІЯ РАЗУМЕЮЦЬ СІТУАЦЫЮ ДЫ ПЕРАЖЫВАЮЦЬ ЗА БУДУЧЫНЮ КРАІНЫ!

    Нехта думаў, што нас няма – а мы ёсьць, лічылі, што ўсіх перадушылі – а мы вось жывыя і моцныя!
    Жыве Беларусь!

    • Мікола))) кажа:

      я не зразумеў, спадар Сяргей. чаму вы пішаце. што пытаньне ўлады Лукі ў цяперашніх абставінах нельга ўздымаць. Можа і ўкраінцам ня варта было праганяць Януковіча?

  4. Павел Біч кажа:

    Неяк выпадкова трапіў на паседжанне раённай Рады Менска ў сядзібе БНФ. Іх тэма: “Самае важнае – преемственнасць власті в Республіке Беларусь; арганізаваць межнацыональны, консолідуюшчы діалог эліт; создать терріторіальную орг.структуру самоуправленія парламентской Ресублікі:
    1. Доборобыт, Работа. Гарантіі права собственності, соблюденіе законов СМІ, сіловікамі, исполнительной, судебной… Мы имеем право Запретить гос. чиновникам, депутатам и судьям игнорировать конституцию и права людзей, трудовых коллективов и бизнеса.
    2. Суверинитет Беларуссіі. Мир. Содействовать усилению патриотического духа в белорусскай армии и активизировать подготовку структур местной самообороны и самоуправления.
    3. Свобода и развитие. …. отзыв утративших доверие депутатов с целью проведения повторных выборов.
    Мы собираем людей, желаюшчих самостоятельно решать как им жіть. Людей способных к самоорганизации.
    Какую роль (должность) в системе самоуправления вы хотите занять?
    Далее (я пішу) перечислются должности: активный наблюдатель, волонтер, куратор, активист, доверенное лицо. участник избирательной комиссии. представитель.

    Не буду сильно хвалицца, але калі я у іх запытаў ці не гэтым БНФ займалася апошніяя гадоў 15 і дадаў што пакуль не адбудуем нацыю і нацыянальную салідарнасць, нічога не адбудзецца , і да тагож што беларусшчына не здольная стварыць нацыю, яны забылі аб сваёй тэматыцы і кінуліся усё гэта абмеркоўвываць. Сярод іх нашлася ярая прыхільніца літвінізма якая стала мне падпеваць. З усяго гэтага я раблю высновы, што ў шэрагах БНФ ідзе бражэніе, яны ужо адчуваюць што адбываецца нешто не тое. Две гадзіны мы крычалі адзін на аднаго. Але ў канцы раенны старшыня паціснў мне руку, і усе мае паперы (за літвінства) яны узялі. Быў сярод іх і кандыдат на старшынію БНФ, малады хлопец, які пакуль не паказаў вялікага розуму.
    З усім што напісаў сп. Высоцкі я згодзен. Сітуацыя ў краіне вельмі кепская.
    Але ў адрозненне ад Высоцкага я не тлумачу гэты “жах” ў маральных катэгорыяў (усе сволачы). Я тлумачу тым што у нас кіраўніцтва захапілі сацыял-дэмакраты для якіх незалежнасць не на першым месце. Яны грызуць адзін аднаго з-за таго што іх палітыку не падтрымлівае народ (няма нацыі).
    І яшчэ. Некалькі дзен таму перачытаў успаміны пра БНР. Аказалася што калі адышлі з Беларусі рас.бальшэвікі і яшчэ не прышлі немцы. то толькі ў Менску улады захапілі беларусы, (так і напісана), а ў астатніх гарадох – “палякі”. Зразумела што хоць ў тыя часы у нас амаль усе палітыкі ведалі польскую мову, але так дзеячы БНР (эсеры, с.д. з іхняй праграмай экспрапрыяціяй зямлі у памешчыкаў і сдачу яе ў аренду селянам) паклепнічалі на нацыяналістаў якія мелі Праграммы падобные на тыя што мелі палякі ў Польшчы і Прыбалты ( з праграммамі дзяржбудавання). Стваральнікі БНР з дапамогай р. бальшэвікоў знішчылі не толькі нацыяналістаў-“палякаў”, але і саму памць пра іх. (гэта цалкам ў духу расейцаў для якіх усе акрамя беларусаў гэта паляуі). Гэта цалкам зразумела таму што гэта былі іх канкуренты нашых Левых. Цяпер у нас .пасля недоўгага панавання нацыяналістаў ў БНФ, кіраўніцтва у апазіцыі захапілі тыя ж сілы што стваралі і БНР, г.з. сац.дэм. Было б добра калі б нацыяналісты стварылі свой рух і заняліся выхаваннем нацыі. Цяпер уся шкода ад сац. дэм. Для іх Нацыянальнае не на першым месцы. Яны здадуць нас Расеі Сп.Высоцкі як ты не зол на апазіцыю, але пачынаць трэба з іх, таму што у іх цяпер усе людзі. Якшто даведаешься пра іх сборышча, телефануй мне. пачнем разам гавкаць, яна слабее чым мне раней думалася..

  5. Біч кажа:

    Паколькі абмеркаванне паднятай сп. Высоцкім тэмы заглохла, я хачу паслухаць што скажуць чытачы па тэме Расея. Хаця я прытрымліваюся думкі што лёс кожнага народа залежыць ад свядомасці людзей, да не абы якой, а менавіта той якая дае атпор іншаземнаму ўмяшальніцтву – нацыянальнай; і толькі ў меньшай ступені ад знешніх фактараў, Расея застаецца нашым галоўным болем. Ітак мае пытанне. Па ТВ паказалі мардоўскіх школьніц у школе ў мусульманскіх хустках. Гэта значыць што ідзе ісламізацыя Расеі ужо на центральных яе землях. Што будзе калі гэтые школьніцы стануць дарослым і іслам распаўсюдзіцца ужо ў маскоўскай вобласці? Ці не стане гэта прычынай канца Расеі (барацьба праваслаў’я з ісламам разарве Расею) ці наадварот гэты две Веры абразуюць нейкій сімбіоз і дадуць Расеі другое дыханне .Пішуць, што да мангольскага нашэсця на землях усходняй Эўропы (прота-Масковіі) гэтые две Веры спакойна ужываліся. Сп. Куплевіч і сп. Мурашка, я чакаю адказу перш-наперш ад вас, таму што вы займаецеся праблемамі цывілізацый, генаў і т.п. Памятую вывад сп. Куплевіча – челавек (яго свядомасць) не можа быць адначасова ў двух цывілізацыях. Але рускіе асаблівы народ, каб панаваць над іншымі, яны, здаецца, могуць быць адначасова ў некалькіх цывілізацыях.(усеяднасць рускіх, шырата іх натуры). Ці я памыляюся? (не здіўляйцеся што я часта пішу на гэты сайт. парадак выхада ў інтернет што зрабіў мне некалькі гадоў таму сп. Астроўскі (калі спадзеваўся меня зрабіць сваім аднадумцам) рухнуў, цяпер выходжу праз ГУГЛ, некаторые сайты адкрыць не магу, а сайт Астроўскага і тут адкрываецца адразу і без цяжкасцяў).

  6. вершнік кажа:

    ”Дзе падрыхтаваныя лагеры? Дзе назапашаныя схроны ды сістэмы “Джэвелін”? Дзе спачувальнікі з боку рэжыму, якія ў цяжкі час хаця б забясьпечаць аўтаматамі ды гранатамі?”
    Трэба падняцца над штодзёнасьцю часу і зірнуць на падзеі з вышыні гістарчнага часу. Расеея з аднаго боку ўзяла на ўзбраенне патрыятычную ідыялагему, з другога боку ў палоне ліберальнага глабалізма 90-х гадоў. Сведчанне гэтаму ўступленне ў ВТО. Між тым Трамп ў ЗША выбраў палітыку дзяржаўнага эканамічнага пратэкцыянізма, што выклікала шок у глабалістаў–лібералаў, Оланда і Мерхель былі моцна збянтэжаны.
    Такім чынам дзяржаўны пратэкцыянізм бурыць пазіцыі ліберальнага глабалізма, агульнага рынка і нараджае нацыянальны і эканамічны пратэкцыянізм вялікіх і маленькіх дзяржаў. Гэта цалкам натуральна. Нацыянальная Ідэя робіцца актуальнай ва ўсім свеце. ( Англія дарэчы ўжо выйшла з Еўрасаюза) Мы аб нацыянальнай ідэі нястомна гаварылі ўжо ня меньш як 28 год.
    Нацыянальны пратэкцыянізм выходзіць на паверхню і робіцца галоўным брэндам часу. У гэты момант нацыяналісты ўсяго сьвету робяцца братамі і гатовы аб’яднацца ў ”Інтэрнацыянал”. Разам з тым пэўныя сілы і тыя самыя лібералы-глабалісты будуць не ішкадаваць грошай каб змагацца з патрыётамі розных краін, каб сутыкнуць іх ілбамі і развязаць лакальныі і мясцовыя войны. Вайна для ліберала–глабаліста — залатое дно. Дарэчы глабалісты–лібералы між сабой інтэрнацыяналісты, бо для іх няма Радзімы, а ёсьць фінансавая карпарацыя.
    Трэба разумець сучасны гістарычны трэнд і тлумачыць яго людзям і ў першую чаргу ўладнаму колу, які адчувае і нават іншы раз разумея хаду часу, але не мае распрацаванай тэрыі, светапогляда, гледзішча. Вось у гэтым і ёсьць галоўная мэта дзейнасьці патрыёта–нацыяналіста — данесьці ідэі сучаснага часу да грамадства.
    Вось канкрэтны прыклад: Беларусь не можа пускаць расейскія войскі для ўдзелу ў манёўрах таму, што Расея зараз знаходіцца ў стане вайсковага канфлікта (вайны) з Украінай. Акрамя таго Будапешцкі Мемарандум дае нам гарантыю Вялікіх Дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі і Расіі) аб захаванні незалежнасьці сувервнітэту Рэспублікі Беларусь
    Несумнена калі наша грамадскасьць будзе ўвесь час педаліраваць гэтую тэму, то гэтыя намаганні дадуць свой плён.
    Мы ж чамусьці гаворым пра нейкія самаробныя батальёны і аўтаматы і гранаты і тым самым памагаем пэўным сілам распальваць будучы агмень?!

    • літвін з менску кажа:

      Дык дзе мы ,нацыяналісты, можам выступаць,як данясці да тых хто моліцца чарцы ды шкварцы? Данясці да насельніцтва праўду пра войскі акупанта можна толькі па тэлевізару,а гэта можа адбыцца толькі на ўзроўні дзяржавы. Калі я загаварыў ў паліклініцы на гэты конт з людзьмі, яны круцілі пальцам ля галавы бо і ня чулі ні пра якіе вучэнні. Таму педаліруюць гэтую тэму толькі тыя хто і так пра гэта ведае,а нас адсоткаў 20,астальным да аднаго месца ўсё кругом.

  7. Павел Біч кажа:

    З Вершнікам згодзен. Толькі не разумею што ён разумее пад словам пратэкцыянізм. Пратэкцыя гэта іншымі словамі дапамога? Але радікальны нацыяналізм якія распаўсюджваецца па Свету дапамогу іншым робіць вельмі ппраблематычнай, ну можа толькі – наібліжэйшым суседзям. Нацыяналізм мае адваротны бок – гэта варожасць да іншых нацый (трэба ў гэтым прызнацца). Лібералы- глабалісты якіх так ненавідзелі вы і Рэдакцыя сайта знікаюць са сцены Гісторыі. А пра Будапешскі Мемарандум пасля Украіны можна ужо забыць.

  8. Павел Біч кажа:

    Шаноўны літвін з Менску. ёсць толькі адзін спосаб перавыхоўвання людзей.. Ён выкарыстоўваецца пры перавыхаванні хуліганістых падлеткаў. Гэта ганьбіць падлеткаў што яны не дастойны памяці сваіх дзедоў і прадзедаўі. А для перавыхавання цяпершніх халопаў Масквы (увесь народ) трэба сароміць людзей што яны не дастойны памяці нашых продкаў літоўцаў/літвінаў. Але нашые апазіцыянеры саромяцца гэтага спосаба; ён ім кажаецца несерьёзным, детскім. Ім падавай нешта са словамі “пратэст, ідентычнасць, правы, жабрацтва, тактыка, праграма і пр. Гэта ад таго што нашае мінулае шчыльна замазана беларусшчынай. Узяць, напрыклад, вялікія намагання МФ па сбору подпісаў за бчб сцяг і вывешванне яго на вуліцах. Але гэты сцяг падтверджае тое што нацыя беларусаў узнікла тады ж калі і гэты сцяг, г.з. ў 1918 годзе, а гэта як раз тое што нам прапіхваюць нашые ворагі як ў нашай краіне, так і за яе мяжой. Каб нас унізіць, затрымаць ў халопскім стане людзей.

  9. вершнік кажа:

    ”5.Выйшаў сейбіт сеяць насенне сваё; і калі ён сеяў, іншае ўпала пры дарозе і было патоптана, і птушкі нябесныя падзяўблі яго;
    6.а іншае ўпала на камень і, узышоўшы, засохла, бо не мела вільгаці;
    7. а іншае ўпала паміж цернямі, і вырасла церне і заглушыла яго;
    8. а іншае ўпала на добрую зямлю і, узышоўшы, урадзіла плод стакротны. Сказаўшы гэта, абвесьціў: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!”
    Паводле Лукі Сьвяое Дабравесьце. Раздзел VIII.”
    Адказ ліцвіну з Менска. Наша справа аратага, што рыхтуе добрую зямлю…

  10. Мiкола кажа:

    Вось што пачынаецца, гэтых асоб трэба ідэнтыфікаваць

    http://nn.by/?c=ar&i=186040

  11. Licvin кажа:

    ”…нельзя ждать самого факта ввода войск и затем поиска путей как противостоять агрессии. Необходимо срочно инициировать всебелорусский съезд, который должен запретить любой ввод этих войск на территорию Беларуси и само проведение этих учений И второе. Тут всерьёз вполне таки себе многие рассуждают о том, как будет действовать режим, его структуры, организовывать оборону и так далее. .. Не будет никто ничего организовывать, … уже понятно, что будет иметь место сговор с Москвой. Никаких других вариантов просто не будет. Поэтому нам надо делать только одно — внутриполитическая и международная компания не допуска самих войск сюда.” Е.М.
    А потым уцягнуць у вайну з Украінай.

  12. Павел Біч кажа:

    “Необходимо срочно инициировать всебелорусский сьезд, который должен запретить ввод этих войск на территорию РБ”- написаў Літвін. А колькі было падобных сьездаў да гэтага і чаго яны толькі не патрабавалі і колькі папер была сапсавана і колькі скарг на Расею было напісана Пакуль не нацыяналізуем народ, у нас анічога станоўчага не будзе. Русіфікацыя у нас забіла ў народзе ўсё – і гонар і годнасць і Розум і Волю. Якшто гэта было б не так каланіяльные народы свету не клалі свае жыцці за сдобычу незалежнасці. Але у нас каланіяльны стан хітразамаскаваны – мы быццам бы малодшіе брацікі рускіх, Наш народ назвай “беларус” уведзены ў шызоідны стан свядомасці – ён не разумее ці ён рускі, ці Не.

  13. мінак кажа:

    ”ГЭТЫМ У РАСЕІ ЗАЙМАЮЦЦА ЦЭЛЫЯ ІНСТЫТУЦЫІ, ТЫСЯЧЫ ЛЮДЗЕЙ, МІЛЬЁНЫ ДАЛЯРАЎ КІНУТЫЯ НА ПАДРЫЎ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ. Усё гэта можна ацаніць па размаху інфармацыйнай вайны, якая ўжо вядзецца супраць нас…
    У лістападзе 2016 г. па загадзе Прэзідэнта РФ Ул.Пуціна быў выдзелены чарговы грант Фонду “Еўразійскі дыялог” для правядзеньня сацыялагічнага дасьледваньня “Палітычная культура Беларусі ды параўнальнае дасьледваньне на аснове досьведу Малдовы, Азербайджана, Казахстана”. Адбываецца выяўленьне слабых месцаў у пазіцыі ўлады і асабіста А.Лукашэнкі ў выпадку крызіснай сітуацыі, аналізуюцца ўнутрыпалітычныя супярэчнасьці, эфектыўнасьць дзяржаўных інстытутаў…” ”Сяргей Высоцкі.”

  14. Павел Біч кажа:

    Сп. Мінак, ну што новага нам сказалі? Проста паўтарылі С.Высоцкага. Для чаго? Хопіць пераліваць з пустога ў парожняе – што супраць нас працуюць ў Расеі целые інстітуты. Хай яны папрауцюць супраць эстонцаў, латышоў і ліетувісаў. Ўсё закальцоўваецца на нацыянальнай свядомасці народа. Есць яна народ выжыве. Няма яе – краіна з такім народам рассыпецца ў пыл. Гэта наш беларускі выпадак.

  15. Vitaut Kuplievic кажа:

    VÁLIKALICVINY BELARUSY !!!
    ВЯЛІКАЛІЦЬВІНЫ БЕЛАРУСЫ !!!
    VaryántmaskouskaeahresiysuproćnajáhanarodainajáiBaćkaujƭynystanovic’ausoboljverahodnym.
    Варыянт маскоўскае агрэсіі супроць нашага народа і нашай Бацькаўшчыны становіцца ўсё больш верагодным.
    Baƭyuuinternėcejmatrolikau, uákihraseiskiaimpėrskiajávinistyauabrazlivaiƭormeadmauláūćisnavańenajáhaválikahanaroda, najáiválikaimovy, najáibahataihistoryy.Perakruƭvaūć usö jto mogna perakrucić. Hėta neverahodna, ale hėta ƭakt.
    Бачыў у інтэрнэце шмат ролікаў, у якіх расейскія імпэрскія шавіністыя ў абразьлівай форме адмаўляюць існаваньне нашага вялікага народа, нашай вялікай мовы, нашай багатай гісторыі. Перакручваюць ўсё што можна перакруціць. Эта неверагодна, але гэта факт.
    Nagalimikantralūūc’aunajáiBaćkaujƭynesrotkimasavaiinƭarmacyy, adukacya, carkva. Prapahandaprostajyzaƭreniƭnaa.
    Нажаль імі кантралююцца ў нашай Бацькаўшчыне сродкі масавай інфармацыі, адукацыя, царква. Прапаганда проста шызафрэнічная.
    Asablivuū nebáspekuvyzyvaesytuacyassilavymi strukturami. Nicto ná vedae kolki raseiskih impėrskih jávinistyh tam slugyć.
    Асаблівую небясьпеку вызывае сытуацыя зь сілавымі структурамі. Ніхто ня ведае колькі расейскіх імпэрскіх шавіністых там служыць.
    Im perajkaiáe isnavańe paspájovyh i zamognyh Ukrayny , i Válikai Litvy Belai Pusi.
    Ім перашкаджае існаваньне пасьпяховых і заможных Украіны й Вялікай Літвы Белай Русі.
    GYVE VÁLIKAA LITVA BELAA RUŚ!!!

  16. Vitaut Kuplievic кажа:

    VÁLIKALICVINY BELARUSY !!!
    ВЯЛІКАЛІЦЬВІНЫ БЕЛАРУСЫ !!!
    Varyánt maskouskae ahresiy suproć najáha naroda i najái Baćkaujƭyny stanovic’a usobolj verahodnym.
    Варыянт маскоўскае агрэсіі супроць нашага народа і нашай Бацькаўшчыны становіцца ўсё больш верагодным.
    Baƭyu u internėce jmat rolikau, u ákih raseiskia impėrskia jávinistya u abrazlivai ƭorme admauláūć isnavańe najáha válikaha naroda, najái válikai movy, najái bahatai historyy. Perakruƭvaūć usö jto mogna perakrucić. Hėta neverahodna, ale hėta ƭakt.
    Бачыў у інтэрнэце шмат ролікаў, у якіх расейскія імпэрскія шавіністыя ў абразьлівай форме адмаўляюць існаваньне нашага вялікага народа, нашай вялікай мовы, нашай багатай гісторыі. Перакручваюць ўсё што можна перакруціць. Эта неверагодна, але гэта факт.
    Nagal imi kantralūūc’a u najái Baćkaujƭyne srotki masavai inƭarmacyy, adukacya, carkva. Prapahanda prosta jyzaƭreniƭnaa.
    Нажаль імі кантралююцца ў нашай Бацькаўшчыне сродкі масавай інфармацыі, адукацыя, царква. Прапаганда проста шызафрэнічная.
    Asablivuū nebáspeku vyzyvae sytuacya s silavymi strukturami. Nicto ná vedae kolki raseiskih impėrskih jávinistyh tam slugyć.
    Асаблівую небясьпеку вызывае сытуацыя зь сілавымі структурамі. Ніхто ня ведае колькі расейскіх імпэрскіх шавіністых там служыць.
    Im perajkaiáe isnavańe paspájovyh i zamognyh Ukrayny, i Válikai Litvy Belai Pusi.
    Ім перашкаджае існаваньне пасьпяховых і заможных Украіны й Вялікай Літвы Белай Русі.
    GYVE VÁLIKAA LITVA BELAA RUŚ !!!

    P. S. Напісана рацыянальным сінтэзам і тарашкевіцаю.

  17. Павел Біч кажа:

    Неахайнасць, неабавязковасць беларусаў уражвае. Я запытаў сп.сп Куплеаіча і Мурашку як яны расценьваюць распаўсюд іслама ў Расе. Гэтыя людзі маюць дачыненне да цывілізацый да генаў, г.з. звярнуйся да іх як да адмыслоўцаў. Я канешна не іхні начальнік, каб яны мне адказвалі, магчыма я іх раздражняю колкімі каментарамі, але ж можна было б мне адказаць адным-двумя словамі, кшталту-“ваша пытанне складанае, не ведаю як адказаць” ці нешта падобнае. Не з такім народа, нам незалежнасці не убачыць.Самахвальства і крыўдлівасць у нашых людзей перахлествае цераз край.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы