nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 5: меркаваньне Дз.Івашына)

1 сакавіка, 2017 | 20 каментарыяў

Івашын 2

 

 

 

 

 

Сёньня выстаўляем артыкул Дзяніса Івашынарэдактара беларускай службы міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm (узята адсюль: https://informnapalm.org/by/zamarozits-russkuyu-vesnu-u-belarusi-analiz-neabhodnyya-dzeyanni/; нязначна адрэдагавана).

 

 

 

 

АДМЯНІЦЬ «РУССКУЮ ВЕСНУ» Ў БЕЛАРУСІ: АНАЛІЗ І НЕАБХОДНЫЯ ДЗЕЯНЬНІ

Стыхійны мітынг 26 лютага 2017 году ў Віцебску, да якога лідары апазіцыі практычна ня мелі аніякага дачыненьня, і на якім уся грамада выгуквала беларускія нацыянальныя лозунгі “Жыве Беларусь”, ёсьць праявай вялікага патэнцыялу Нацыянальнага Руху і нацыянальнага Адраджэньня, для якіх галоўнай перашкодаю ёсьць дзеяньні расейскай пятай калоны.

Паводле папярэдняй інфармацыі (https://www.youtube.com/watch?v=1mt11hJVzts&feature=youtu.be&t=34s), у прарасейскай правакацыі падчас мітынгу ў Віцебску ўдзельнічалі ад 5 да 8 чалавек. Маюцца зьвесткі пра іхную мажлівую датычнасьць да “казачых” парамілітарных фармаваньняў. Зьвяртае на сябе ўвагу, што для зьдзяйсьненьня правакацыяў прыцягваюцца асацыяльныя элементы, якія масава выкарыстоўваліся падчас падзеяў «Русской Весны» 2014 году на Поўдні і Ўсходзе Украіны сьпярша на прарасейскіх мітынгах, а пасьля ў захопе адміністратыўных установаў, у блакаваньні вайсковых частак і на блок-пастах. Вывучаецца мажлівая датычнасьць да гэтага прадстаўнікоў праваахоўных органаў Беларусі, якія непасрэдна працуюць з асацыяльнымі элементамі, маюць адпаведныя базы дадзеных.

Івашын 3

 

 

 

 

Група прарасейскіх правакатараў на мітынгу 26 лютага ў Віцебску.

 

 

 

 

 

 

Віцебскі рэгіён, які зьвязаны значнымі сацыяльна-эканамічнымі дачыненьнямі з Расейскай Федэрацыяй, празьмерна насычаны прарасейскімі арганізацыямі.

На тэрыторыі вобласьці дзейнічалі й дзейнічаюць:

  • сем так званых праваслаўных вайскова-патрыятычных клубаў-епархіяў Маскоўскага патрыярхату;
  • “Казачы” аддзел (Паставы);
  • Праваслаўнае вайскова-патрыятычнае барысаглебскае братэрства (Талачын);
  • прадстаўніцтва байкерскага клубу “Ночные волки” (Сянно);
  • вайсковы клуб «Спарта» (Сянно);
  • “казачы” клуб «Ворота Поозерья» (Віцебск);
  • вайскова-патрыятычны клуб «Школа выживания (Віцебск)»;
  • грамадскае аб’яднаньне «Русский Дом» (Віцебск);
  • грамадскае аб’яднаньне «Русское Общество» (Віцебск).

Два апошнія ўваходзяць у рух расейскіх суайчыньнікаў. Непасрэдным фінансаваньнем (http://archive.is/pm0Dr#selection-669.110-669.125) і мажлівай каардынацыяй дзеяньняў арганізацыяў “русского міра” на Віцебшчыне, як і на тэрыторыі ўсяе Беларусі, займаецца амбасада Расейскай Федэрацыі ў Беларусі і прадстаўніцтва «Россотрудничества» ў РБ.

Варта асабліва зазначыць, што некаторыя з узгаданых арганізацыяў зьдзяйсьняюць актыўнае вербаваньне навучэнцаў (http://nn.by/?c=ar&i=170171) для сталых лагероў баявой падрыхтоўкі, арганізаваных пад кантролем аднаго зь лідэраў бандфармаваньня «ЛНР» «Русич» расейскага нэанацыста А.Мільчакова (https://informnapalm.org/1102-pyterskye-neonatsysty-na-sluzhbe-terrorystycheskoj-organyzatsyy-luganskaya-narodnaya-respublyka/) і прыватнай вайсковай кампаніі «E.N.O.T. Corp.» (https://informnapalm.org/15878-rossyjskye-chvk/), якая ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях ва Украіне і Сірыі. Апошнія вышкалы, у якіх удзельнічала група патэнцыйных будучых сепаратыстаў зь Беларусі, яны арганізавалі зусім нядаўна – 18 лютага (http://archive.is/VWSx2).

Івашын 4

 

 

Баевікі бандфармаваньня «Русич» на чале з А.Мільчаковым (стаіць другі праваруч)

 

 

 

Праз адсутнасьць ранейшай значнай палітычнай актыўнасьці рэгіёну, што выклікана перадусім больш чымся двума дзесяцігодзьдзямі грамадскага і палітычнага ўціску з боку аўтарытарнага рэжыму, праз дэградацыю ўсіх аналітычных інстытутаў на тэрыторыі Беларусі, сьпецслужбы РФ ня маюць выразнага і дакладнага ўяўленьня пра грамадскія настроі ў нашай краіне. Ёсьць усе падставы казаць, што правакацыя прарасейскіх сіл на стыхійным мітынгу 26 лютага ў Віцебску, ёсьць спробаю папярэднага зандажу ў адным зь беларускіх рэгіёнаў, які мае стратэгічнае значэньне для РФ. Вылазка адэптаў “русского міра” ў Менску 4 лютага (https://www.youtube.com/watch?v=FEGOo7YH040&feature=youtu.be) і ў Магілёве 24 лютага (http://archive.is/NVdti) таксама можа сьведчыць пра маніторынг рэакцыяў і настрояў беларускага грамадства. Паводле атрыманых дадзеных, сьпецслужбы РФ цяпер, меркавана, зьдзяйсьняюць адпаведнае карэктаваньне і дапрацоўку сцэнару дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі.

Івашын 5

 

Правакацыя актывістаў «НОД» 4 лютага г.г. ў цэнтры Менска

 

 

 

Насьцярожвае стварэньне напрацягу лютага 2017 году ў адным з сацыяльных сеціваў сепарскіх групаў “народных рэспублік” для кожнага рэгіёну Беларусі, найбольш актыўнай зь якіх зьяўляецца група, створаная акурат для Віцебска.

Інфармацыйна-псіхалагічнае ўзьдзеяньне расейскіх СМІ (https://www.facebook.com/denys.ivashyn/posts/10212128535959145) падчас асьвятленьня пратэстных настрояў і акцыяў у Беларусі мае выразны апазіцыйны характар да рэжыму Лукашэнкі, што сьведчыць пра магчымую рэалізацыю першай фазы сцэнару дэстабілізацыі. У ім ужо цяпер можна вылучыць наступныя крытэры:

  • расейскія СМІ – адзін з мажлівых галоўных каталізатараў некантраляваных беларускай грамадзянскай супольнасьцю радыкальных дзеяньняў у нашай краіне;
  • у пратэстных акцыях удзельнічаюць таксама шчырыя прыхільнікі і выхадні з Расеі (https://vk.com/thisminsk?w=wall-50426077_541754), якія вельмі негатыўна ставяцца да ўсяго беларускага;
  • зьвяртае на сябе ўвагу аналагічнае падзеям «Русской Весны» ва Украіне невыкананьне праваахоўнымі ворганамі сваіх наўпроставых абавязкаў аховы грамадскага парадку падчас правядзеньня пратэстных акцыяў;
  • празь недастатковую падтрымку народнымі масамі ідэяў «русского міра» для перахопу ініцыятывы, будзе меркавана адбывацца як масавае вербаваньне прыхільнікаў Расеі сярод мясцовых маргінальных элементаў, гэтак мажліва будуць задзейнічаны шматлікія так званыя расейскія “турысты”, якіх сьпецслужбы РФ масава выкарыстоўвалі падчас падзеяў «Русской Весны» на тэрыторыі Украіны – перадусім у Сімферопалі, Харкаве, Луганску, Данецку, Адэсе.

З усяго паданага вышэй вынікае, што на гэты момант захоўваецца высокая верагоднасьць перахопу пратэстнай ініцыятывы прарасейскімі сіламі, пэўная колькасьць прыхільнікаў якіх прысутнічала на апошніх пратэстных акцыях у Менску, Гомлі і Віцебску. Праблему значна ўскладняе мажлівая наяўнасьць агентурнага сеціва ды патэнцыйных агентаў уплыву Расейскай Федэрацыі ў сілавых структурах, сярод прадстаўнікоў мясцовай улады.

Дзеля прадухіленьня гэтых дэструктыўных дзеяньняў і мінімізацыі мажлівасьці якіх-кольвек правакацыяў прарасейскіх сілаў падчас правядзеньня вулічных маніфестацый грамадскія актывісты і лідары дэмакратычнай апазіцыі маюць:

  • ачольваць стыхійныя акцыі пратэсту;
  • пазьбягаць выкарыстаньня “жывога мікрафона”, як гэта было ў Гомлі 19 лютага, калі да прамовы дапускаліся ўсе ахвотныя;
  • зьдзяйсьняць тэрміновае [ды прэвентыўнае] ізаляваньне магчымых правакатараў з любой прарасейскай атрыбутыкай;
  • максімальна выкарыстоўваць беларускія нацыянальныя сімвалы;
  • загадзя арганізоўваць дружыны самаабароны.

Толькі адказныя і рашучыя дзеяньні, самаарганізацыя ды ўзаемадапамога здатныя запабегчы планам Расеі ператварыць Беларусь у так званую “шэрую зону”, суцэльны вайсковы плацдарм.

Толькі адказнасьць, рашучасьць і салідарнасьць [беларусаў] здатныя нейтралізаваць варожыя дзеяньні, паспрыяць абуджэньню і сцьвярджэньню Беларускай Нацыі!

 Івашын 6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

20 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Усё што напісаў сп. Івашын правільна і злобаднеўна. А я цяпер палучаю асалоду ад свайго новага вынаходніцтва. Людзей якія жадаюць незалежнасці краіны ад Расеі і адначасова вяжуць наш народ да Расеі шляхам называння яго “белым рускім”, я называю шызоідамі. Гэта вельмі блізка да навуковага вызначэння шызафреніі – утрыманне ў свядомасці адначасова яўна працівалеглых палажэнняў. (сп. Астроўскі, падтврдзі што гэта так). Ужо абазваў так Мацкевіча, Алексеевіч. На чарзе Падгол, Знавец і амаль усе нашые журналісты, палітолагі і аналітыкі як толькі яны вылезуць са сваімі аналітыкамі – як у нас усё кепска, і як блізка у нас пагроза страты незалежнасці. Не, канешне можна выхоўваць нацыю і на тэзе “беларускае гэта не рускае” толькі клюне на гэту тэзу вельмі малый адсодак людзей. Большасць скажа -“якая розніца ці “рускі”, ці “беларускі”? Вось таму на мерапрыемства апазіцыі і ходзіць пару соцен людзей і ніякое жабрацтва не павелічыць такую колькасць.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. Павел, калі вы паспрабуеце абзываць нашых чытачоў “шызоідамі” ці кім-небудзь яшчэ аналагічным, вы будзеце пазбаўлены магчымасьці пакідаць свае каментары на нашым сайце.
      Заклікаем вас працягваць спрабаваць шукаць ісьціну, выкарыстоўваючы пры гэтым этычную, канструктыўную форму.

  2. Мікола))) кажа:

    навошта рэдакцыя перарабіла клясычны правапіс першакрыніцы на нейкую сумесь наркамаўкі і тарашкевіцы? Былі “спэцслужбы”, сталі “сьпецслужбы”, было “вэрбаваньне”, стала “вербаваньне”.

    • Рэдакцыя кажа:

      Мы выступаем супраць наўмысна-злачыннага скажэньня натуральнага гучаньня беларускай мовы.
      Беларусы-літвіны ніколі не казалі і ня кажуць: “клясычнае” “вэрбаваньне” “апазыцыі” “спэцслужбамі”.
      Тым, хто жыве ў Менску і далей на ўсход, часта незразумела, што падобнае скажэньне ёсьць сьхіленьнем нармальнай беларускай мовы да пальшчызны. Мы жывем на захадзе Беларусі, чуем і разумеем польскую мову, а таму выразна адчуваем гэтыя скажэньні мовы роднай. У даным пытаньні Тарашкевіча, нягледзячы на ўсе іншыя яго заслугі, нельга лічыць абсалютным аўтарытэтам.

  3. Павел Біч кажа:

    Падтрымліваю заувагу Міколы. Сп. Куплевіч які вырашыў падвучыць нас тарашкевічцы, відаць ёсць лінгвацэтрістам, як і большасць нашых гуманітарыёў, які лічаць мову кодам нацыі (услед за выслоўьем пана Багушэвіча) Я ужо стаміўся пісаць што кодам нацыі ёсць яго назва, а не мова. Нагадаю, што усе народы Амерыкі карыстаюцца чужымі запазычаннымі мовамі (ангельскай, гіспанскай і партугальскай), але яны маюць нейтральные добраакресліные назвы (канадцы. бразільцы, чылійцы…) і паспяхова адбудоўваюць свае культуры. Яны адразу адрынулі назвы кшталту жоўты партугал, сіні гіспанец. белы ангелец, таму што гэта прыніжальна. Наша ж назва негледзячы на прыніжальны характер “белый рускі” замацавалася.., Але народ не хоча звацца белымі рускіміі, адсюль усе нашые беды ў нац.будуванні і у апазіцыйным руху (народ не ідзе за тымі хто іх прыніжае назвай). Ненавісць Лукашенкі да беларусшчыны можна патлумачыць яго небеларускім паходжаннем (якшто гэта так; таксама ненавідзець беларусшыну можа і яго бліжэйшае акружэнне па той жа прычыне. Але большасць урадоўцаў, чынавенства гэта ж этнічные беларусы. Адкуль у іх ненавісць?. Успомніце сп. Астроўскі як беларусы Гародні пры першай магчымасці перабежалі ў палякі? Чаму? Ці можна было такое чакаць ад летувісаў, украінцаў, габрэяў? Не кідайцеся хавацца ў бульбянік, шаноўные чытачы. Адкажыце

  4. Павел Біч кажа:

    Написаў каментар на артыкул сп.Краўцэвіча “Пяць прычынаў каб не меняць назву Беларусь” што выстаўлены на сайце “Радыё Свабода”. Мой каментар забанілі, відць таму што я даказваю шкоднасць назвы “беларусы” не звяртаючыся на гістарычные аргументы.Мае адносіны да гісторыі вы ведаеце – яна сучаснай філасофіяй пазбаўлена навуковага статуса (разглядаецца як мастацкая література; але як сродак выхавання патрыётаў сярод молодзі і рабацяг яна застаецца важкай сферай ведаў). Я усе каментары згрупаваў і атрымалася: 8 яўна за назву Беларусь, 17 яўна за назву Літва і ВКЛ, і 17 нейтральных; ў іх разбіраецца генезіс назвы “русь”, падкрэсліваецца яе украінскай паходжанне, ці хочуь каб назва была і з “Літвой” і з “Руссю”. Крыкі што літвіны хочуць раскалоць апазіцыйны рух, відаць будуць нарастаць. Гэтым напэўна скарыстаюцца ідэолагі ў Маскве.Меня ў апошніе часы уражвае наколькі кожны малюе ту “Реальнасць” якую хоча убачыць. Гэта і ёсць самым моцным доказам таго што Аб’ектыўнай реальнасці” не існуе. Так як тады існаваць?. Застаецца людзям толькі мордабой???

  5. Евгений Максимович кажа:

    Внимательно прочитал статью Дзяніса Івашына. Дополню кое -что от себя, в Минске и областях наблюдается въезд из РФ значительного количества, судя по всему, неслучайных людей, расселяются в спальных районах, не светятся, число уже достаточно большое, активных действий не предпринимают, ждут. Теперь главное. Необходимо определить и разграничить сценарии, нужно ли пророссийским силам перехватывать эти протесты. Если Л. с П. достигнут сепаратных договоренностей, любые протесты будут представлять для них угрозу. Если же рассматривать дестабилизацию как форму давления Москвы на Л. в принятии определенных политических или скорее всего военно политических решений то да. Также необязательно, что Москва будет перехватывать данные протесты, она может их использовать как катализатор событий. На Украине Москва организовывала свои сценарии параллельно, события развивались волнообразно, после украинских акций тут же следовали по сигналу сепаратистские контратаки, причём с участием как раз явных законченных отморозков и в итоге носили более агрессивный характер. В целом на данный момент развитие событий предполагает многовариантность и зависит от многих переменных. Поэтому пока и идет всего лишь разведка. На данный момент Москвой в РБ группируются силы в качестве контрпротивовеса внутрибелорусским акциям. Вот как то так. Все что нужно предпринимать оппозиции описано верно, но этого недостаточно. Необходимо прежде всего политическими механизмами не допустить планируемого ввода войск под видом учений, это основная должна быть повестка дня, потому что они станут основным инструментом аннексии и Москва будет предпринимать все чтобы они здесь остались, не исключено что используя и дестабилизационные механизмы, второе нужна коалиция с пробелорусскими силовиками и заинтересованными элитами. Люди ждут конкретных политических решений. На мой взгляд необходим Съезд.

    • літвін з менску кажа:

      Нажаль войскі будуць ўведзены і павольая анэксія будзе завершана. Тое аб чым вы напісалі (канцэнтрацыя невядомых людзей з расеі) бачу і я,нават ведаю і спасцерагаю за адной крамай,якая нібыто таргуе турыстычнымі прыладамі,але пакупнікоў ў яе няма(нават ніхто не заходзіць). Затое тые прылады вельмі прыдатны ў побыце людзей што могуць стаць баевікамі. Войскі будуць ўведзены таму што ўсё ўзгоднена за доўга з лу-кой,а ўсе выбрыкі ды вэрхал перасядзента – гэта замыльванне вока ў насельніцтва,каб адвесці увагу ад сапраўднай бяды.Быў наказ аб сплаце за грыбы ды ягады,ён народ не ўскалыхнуў,бо беларус дужа любіць ўсё рабіць па ціху.Думае ты гавары,а я ўсё роўна,па ціху збяру і ягад і грыбоў.Потым быў наказ №3,аб “дармаедах”,як яго наўмысна назвалі ў КДБ. Зараз ёсць чым заняць галовы насельніцтву,тым больш і сапраўды яно наўмысна(падкрэсліваю -НАЎМЫСНА) даведзена да стану галечы.Ўсе мы бачым незразумелые банкроцтвы працуюшчых з выгадай прадпрыемстваў,знішчэнне прэдпрынімальніцтва, знішчэнне свіней,другой жывёлы ды птушак ў прыватных гаспадарках пад выглядам чумы ды іншых ” вірусаў”ды інш. паказчыкі. Нас чакае новае нашэсце і калі мы не будзем ладзіць супраціў агрэсару,то знікнем канчаткова і ня будзе ні адраджэння літвінства ,а ні саміх белых рускіх.

  6. Павел Біч кажа:

    А гдзе, у якіх краінах магчымы заезд людзей з суседней краіны і іх расселеніе ў спальных раёнах нашых гарадах? Ці гэта не следства татальнай русіфікацыі нашага населенія, а апошняе не ёсць следствам нашай новай назвы “беларусы” (белые рускіе)? Няўжо нашые адраджэнцы – і тыя што ужо памерлые і тыя што пакуль жывые- не разумелі і не разумеюць гэтага?

  7. Павел Біч кажа:

    Знаёмые сказалі што мэйлы “mail.ru” чытаюць свабодна ў Расеі гдзе супраць нас працуюць інстітуты. Памяняў на “gmail.com”.Пасля даведання што за назвы Літва і ВКЛ ў інтернете ў два разы болей чым за назву Беларусь, увесь час думаю хто б з нашых палітыкаў хто “не у дел” пачаў бы працаваць з такой з’явай. “Не у дел” сярод тых каму можна даверяць ведаю толькі сп. Я Мурашку і сп.С.Высоцкага. Ідэйным назіральнікам каб рух літвінства не споўз ў польскасць можна было б прызначыць Рэдакцыю дадзенага сайт і сп.-д-ра Сыча. Алексеевіч якая збірае у сваім інтэлектуальным клубе смецце з Беларусі і Расеі ужо аб’яўляецца духоўным лідерам нацыі. Там збіраюцца тыя каго можна назваць русінамі – наібольш ненадзейную частку нашага грамадства.Падзеі на культурніцкам фронте развіваюцца таксама ў горшым напрамку. Трэба нешта рабіць.

    • літвін з менску кажа:

      Гэта магчыма сп.Біч толькі калі прэзыдэнт будзе нацыянальна адукаваны ды ня будзе чурацца сваёй мовы. Пакуль праўладные структуры не пачнуць размаўляць на мове, аб літвінстве яны не заікнуцца,а без падтрымкі аднаўленне літвінства ды і самой Літвы магчымае толькі ў галовах нешматлікіх прыхільнікаў сапраўднага.

  8. Павел Біч кажа:

    Сп. Літвін з Менску, ты што не ведаешь што Новае пачынаецца з таго што яго называюць нереальнай марай, з яго смяюцца і т.п. Потым з ім пачынаюць змагацца…. а канчаецца тым што здіўляюцца – як гэта было незразумелым даўно, што Новое гэта добра забытае Старое і яно цалкам Правільнае. На якой стадыі знаходзіцца твае непрыяцце літвінства? Каб адмаўляць яго ты прыдумаў што для реалізацыі яго патрэбна дапамога уладаў. Хутчэй улада пачне падтрымліваць беларусшчыну як слабую версію расейсшыны.Але гэта толькі падштурхне шмат каго да польскасці, як гэта было ў пачатку 19 і 20 ст.ст.

    • літвін з Менску кажа:

      Зноў завёў сваю нудоціну аб маім непрыяцці Літвы.Ўжо ня смешна.Дзе ты вычытаў што я не паважаю літвінства??? Што ты мелеш раз за разам? Я ўжо і нік змяніў з крывіч на літвін з Менску, ўсё роўна яму не падабаецца. Яж табе ўсё ў папярэдніх артыкулах напісаў як я стаўлюся да літвінства,што ты як ёлупень ўсё пра сваё? Пра дапамогу ўлады я маў на ўвазе тую ўладу якая будзе пралітвінскай-беларускай,а не лукашыскай-антынароднай,хоць трошкі думай ды разумей аб чым чытаеш.

  9. мінак кажа:

    Калі казаць караценька, то галоўнае, што не зрабіла інтылігенцыя за 26 год незалежнага існавання — гэта не здоляла стварыць ”калектыўную нацыянальную сьвядомасьць”, яна існуе, але квола, і больш на ўзроўні генетычнай памяці. Псеўдаапазіцыя пераключыла пасіянарную частку актыўных людзей на ”барацьбу”, таксама на” гераічную барацьбу ” з тутэйшай уладай, з фантомам камунізма, з камунякамі, з былымі памерлымі гэбістамі… і прочая. Стваральная частка чалавечай дзейнасьці была заменена на разбуральную… Мы бачым што шматлікі ”Майданы” у Іраку, Сірыі, Лівіі, Егіпце, зараз на Украіне прывялі да разбурэння краін ці да заняпаду. У Лівіі быў даход на аднаго чалавека 12000 долараў да ”Майдана”, зараз стаў 1200 долараў на жыхара краіны. Але ”дыктатар” зьвергнуты! ”Ура!”
    Пасля нацыяналаў–бэнэфаўцаў, а потым прадпрымальнікаў, зараз падыйшла чарга, быць нагнутымі і знішчанымі, нашай тутэйшай улады. Гэта зьвяржэнне можа быць альбо збройным, з вынішчэннем нашай інфраструктуры, альбо мірным шляхам з перадачай улады прадстаўнікам рускай імперыя ( а па факту сусветнай алігархіі). Пры тым алігархіі па барабану, якім шляхам яна забярэ краіну.
    Таму сёння галоўная наша мэта — еднасьць народа, краіны і ўлады, бо мы на адным караблі і ніякія міліёны, калі яны ў некага ёсьць, не выратуюць… Калі незалежнасьць краіны ўдасцца захаваць, тады можна будзе пачаць дамаўляцца аб прэферэнцыях і пратэкцыі нацыянальных культурных праектаў…
    Цытата: ” На стадии подпиливания и расшатывания интеллигенту с Ними по пути…. Не о русском (узбекском, украинском, белорусском, таджикском) мужике Они заботятся? …. Коренное население любой страны Іх интересует только как биологическая среда питания.
    Главная же закавыка вот в чем. Когда ты, допустим, поломаешь или взорвешь существующее положение, Они воспользуются ситуацией и используют ее в своих целях. Ты же воспользоваться результатами своей деятельности не сумеешь.
    — Почему?
    — Потому что Они заранее, уже сейчас, блестяще организованы. Они готовы к изменению ситуации в государстве, готовы этим изменением воспользоваться. А мы? Две-три разрозненных единицы. Получается, что, смыкаясь с ними в фазе подпиливания и расшатывания, мы работаем только на Них же, а не на благо коренного населения страны, ибо не сможем потом воспользоваться плодами своей подпиливающей работы, ибо мы сами не организованы, а примыкаем лишь к Іх организованности.” ”Последняя ступень” Владімір Солоухін”

  10. Павел Біч кажа:

    Шаноўны “Мінак”, казаць аб еднасці народа які жыве на стыке двух цывілізацый (эўрпейскай і рускай) даволі цяжка. Валіць усе беды на сусветную алігархію (ваш (прахільнікаў тэорыі Змовы) аналаг хрысцыянскага Д’ябла) таксама становіцца недарэчным, таму што глабалізм сканаў,ці ужо адыходзіць ў мінулае.Што ж тады застаецце ад тваіх разважанняў? Калектыўная нацыянальная свядомасць гэта беларусшчына ці літвінства? Або тое і іншае разам, як заклікае З.Пазьняк? Канешне такі кентавр лепей чым адна беларусшчына, але як лозунг, як сцяг да барацьбы такіе кентавры малапрыгодны. Людзям патрэбны моцнаакрэсліные ясные лозунгі. Вынік падлікаў пастоў за Літву і ВКЛ ў параўнанне з пастамі з Беларусь, пад артыкул Краўцэвіча табе вядомы? Вымалёўваецца ужо наш духоўны лідар. Бахарэвіч задоўга за нас ведаў шкоду беларусшыны назваўшы Я. Купалу Каянам Лупакам. Шкада людзей якія змагаліся за беларусшчыну, але для гісторыі анічога і анікога не шкада.

  11. Павел Біч кажа:

    Вось яшчэ адна навіна, абмеркоўваючы якую можна размягчыць мазгі. У Эўропе абнаўляюць паганскіе капічша. Сп. Куплевіч выскажыцеся, вы ж спецыяліст па цывілізацыям, а нам тэаретыкі пражжужаліі вушы што эўрапейская цывілізацыя пабудавная на іудэйска-хрысцыянскіх каштоўнасцях, якая у сваю чаргу деліцца на… Толькі мы, бедняжкі, выбралі сябе канфесію, якой тайна сімпатызавалі, як усё гэта абваліваецца. А сп. Мурашка, як па вашаму нам падзенне хрысцыянства пойдзе на карысць ці на шкоду. Чаму б не абмеркаваць?

  12. Darafej кажа:

    Нажаль, але сапраўды так. У Расеі, у адрозненне ад Беларусі, пабудавана капіталістычная мадэль уладкавання дзяржавы, прычым у найбольш пачварнай яго фармацыі. А як вядома, палітыка ў такой мадэлі з’яўляецца прыладай эканомікі. Т.б. краінай кіруе “Газпромаўскае ЦК”. У адрозненні ад лукашэнкаўскай Беларусі, дзе эканоміка абслугоўвае, дзеючы рэжым. Зараз перад эканомікай Расеі стаіць вострае пытанне недахопу кваліфікаваных рабочых. Гэта пытанне дэмаграфічна абумоўленнае, таму што змяншаецца колькасць т.з. “русскага насельніцтва” – насельніцтва, што з’яўляецца дзяржаваўтваральным і асноўнай працоўнай сілай, тымі “вавёркамі”, што круцюць кола расейскай эканомікі. “Русскі Іван” выраджаецца, співаецца, тарчыць на дурманах. Т.з. “матулін капітал” стымулюе стабільна высокі ўзровень нараджальнасці толькі на Каўказе, але каўказец на завод да станку не пойдзе (ён лепей пойдзе гандляваць ці спортам займацца). Акрамя таго, нехапае, менавіта кваліфікаваных працоўных, што абумоўлена знішчэннем сістэмы ПТВ у 90-ыя гады ў Расеі. Дык ідзеж іх узяць? Адказ: Украіна, Беларусь. Таму і прасоўваецца гэта ідэя “рускага свету”. Рызыка анэксіі Беларусі вельмі высокая. Так званая “ліберальная апазіцыя” не здолее супрацьстаяць ні ідэйна ні фізічна, ды і не жадае, а нават, калі неверагодным цудам прыйдзе да ўлады, заменіць беларускаму народу адно ярмо на іншае. Як Лукашэнка залежыць ад Расеі, так яны кіруюцца з Брусэля (а яшчэ горш з Варшавы). Адметным і вельмі паказальным была падача інфармацыі пра “марш праклятых салдат” ў Гайнаўцы што знаходзіцца ў часцы заходняй Беларусі, якая сёння належыць Польшчы. Ад нетральнага на “Нашай ніве”, да амаль пазітыўнага на “Хартыі”. З-за комплексу “ўдзячнасці” Польшчы а магчыма і матэр’яльнай зацікаўленнасці, гэтае спадарства служыць не беларускай справе, а адстойвае польскія інтэрэсы на Беларусі. Штож тычыцца пратэстных акцый, якія адбываюцца зараз, мне падаецца, што “ліберасты” не здольныя ні ўзначаліць гэтыя настроі ні накіраваць іх. Гэта апазіцыя вельмі зручная ўладзе. Няма нічога асабліва кепскага для яе, што тысяча-дзьве людзей збярэцца на плошчы і пройдзецца ад кропкі А да кропкі Б і разыйдзецца. Вельмі напалохалі. Небяспека ў тым, што гэтыя настроі могуць скарыстаць праплачаныя з Масквы прыхільнікі “рускага свету” і тады сцэнарый захопу ўсходу Украіны адбудзецца ў Беларусі. А спробы ўжо былі ў Гомлі і Віцебску. Замест таго каб хадзіць ад адной плошчы на другую, трэба весьці людзей ў Дразды ці на Кастрычніцкай праз дарогу. Толькі няма каму.

  13. мінак кажа:

    ЦЫТАТА з водгука ў Нашай Ніве ў 2010 года ”Кіргізскі сцэнар”
    ” … Хто ж можа прыйсьці да ўлады хамелеонам пад бел-чырвона-белым сцягам? ‘’Хто возьмецца за зброю?’’– пытае ў нас Дынько. ‘’Такой сілы ў нас няма, і зброі няма’’ – адказвае аўтар і тут ён моцна памыляецца. Зброя завезена пэўнымі сіламі даўным даўно, яшчэ ў пачатку дзевяностых гадоў. Калі б прэзідэнтам стаў Зянон Пазняк, зброя б даўно ўжо была задзейнічана, а мы мелі б ‘’палешуцкую аўтаномію’’, ‘’аўтаномныя всходні крэсы’’, ды яшчэ якую-небудзь сепаратыскую лабуду.
    Трэба ўспомніць падзеі ў Сумгаіце ў канцы 80-х гадоў. Там сотня—другая завезеных спецслужбамі бандытаў ( такая аперацыя пад сілу толькі спецслужбам), удзень прайшла з пагромамі па кватэрах армян, рабавала, забівала, насілавала… Назаўтра выбухнула ў Карабахе…, пачалася армяна-азербайджанская вайна.
    Страляць у нас будзе імперская мафія , якому скажуць ‘’Ідзіце, бярыце і валодайце!’’ А вось пасля таго, як пральюць нашу кроў, тады ўжо і мы пабяжым за аўтаматамі. А да ўлады можа прыйсьці патрэбны для РФ ‘’попка-прэзідэнт’’, няздольны самастойна думаць і кіраваць. Існаванне палітычна дзёрзкай, незалежнай ад заходняй дэмакратыі Беларусі не падабаецца ні заходняй ні ўсходняй буржуазіі.
    Пераход ад расейскага таталітарызма да еўрапейскай дэмакратыіі ў нашай краіне — гэта ўтопія, да ўлады прыдзе імперская мафія.
    Калі б прэзідэнт вярнуў бы нам мову, бел-чырвона-белы сцяг, ‘’Пагоню’’, гістарычную спадчыну ВКЛ, скарыстаў у дзяржаўнай палітыцы нацыянальную ідэю, то за ім пайшлі б мільёны людзей. Абперціся можна толькі на тых, хто моцны духам, хто любіць сваю краіну, хто патрыёт, бо шараговы спажывец думае толькі пра свой ніз: страўнік, геніталіі, ‘’задні праход’’…
    У іншым выпадку Яго і Нас чакае трагічны лёс… Цяперашняя маскоўская ўлада растраляла з танкаў свой Вярхоўны Савет у 1993 годзе. І нас яна тым больш не пашкадуе. Таму трэба быць пільнымі і шанаваць сваё. І яшчэ моцна думаць, не паўтараць чужую прыдуманую для нас хрэнь, каб не засвяціцца ў гісторыі новым ‘’папом Гапонам’’.
    Што датычыць апазіцыіі, то ёй трэба помніць, што ‘’ розум’’ таксама зьяўляецца ‘’сілай.’’ Карыстаючыся ‘’розумам’’ можна, будучы апазіцыйнай меншасцю ў грамадстве, быць вельмі ўплывовай ‘’сілай’’. Толькі трэба знайсьці агульныя грамадскія інтарэсы між уладай і патрыятычнай апазіцыяй. Апазіцыя можа прапанаваць ідэі, падсілкаваць уладу сваімі разумовымі напрацоўкамі.
    Трэба ўвесь час разумець, ведаць, помніць, што чужая імперская ідэя для нас – гэта наш шлях у нябыт, нікому не памогуць нават мільёны і міліярды асабіста назапашаных умоўных адзінак .”
    25 ліпеня 2010 год. ”Наша Ніва’ друкавала ў верасне 2010года.

    • літвін з Менску кажа:

      Калі б прэзыдэнтам стаў Пазняк,то ўжо на вуліцы размаўлялі б на мове ўсе і не былоб ніякіх паляшуцкіх рэспублік.Не трэба фантазаваць. Ўжоб даўно была парламенская рэспубліка ў якой парламент не дазволіў бы антыканстытуцыённых дзеянняў.

  14. Павел Біч кажа:

    Усе ненармальнасці нашага становішча аб якіх напісаў і Дарафей і Мінак я тлумачу несфармованнасцью у нас Нацыянальнага. Толькі купка гуманітарыяў бье сябе кулакамі ў грудьзі і крычыць што яны не рускіе, а белые рускіе (беларусы). Астатняя частка насельніцтва завісла ў шызоідным стане – яны не могуць вызначыцца ці яны рускіе. ці усё ж такі Не. Гэта паралізуе у іх і Волю і Разум. Хлусня, што доля Нацыянальнага у нашых людзей паступова ппавелічваецца. Яна паступова змяншаецца. У Слуцке, гдзе у пачатку стагоддзя адбыўся Слуцкі Чын, насельніцтва настолькі денацыяналізавана што рашуча адмовілася ад перайменавання вуліцы Камсамольскай (названай ў гонар тых супраць якіх ваявалі слуцкіе паўстанцы) у вул. Слуцкіх паўстанцаў. Якія яшчэ патрэбны факты, што беларусшчына не выхоўвае патрыётаў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы