nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 8: пазіцыя і аргументацыя Ю.Царыка)

20 сакавіка, 2017 | 15 каментарыяў

Царык 1Лічым важным уключыць у даную серыю матэрыялаў інфармацыю, якую ў апошнія месяцы падаў беларускай грамадскасьці Юры Царык (гл. фота). Важна ўлічваць, што ён зьяўляецца адным зь кіраўнікоў Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледваньняў (ЦСЗД), які зьяўляецца  аналітычным інстытутам… афіцыйных уладаў РБ. Спачатку (пад лічбай 1)  выстаўляем ключавыя фрагменты яго даволі абнадзейваючага інтэрвю, якое ён разам зь Дзянісам Івашыным даў Белсату ў лютым г.г. (гл. https://www.youtube.com/watch?v=rBitMpN6xQw), а затым, пад лічбай 2 – яго нашмат больш трывожны сакавіцкі артыкул (яго мы ўзялі адсюль:http://csfps.by/new-research/ukrainskiy-sled-i-otkrytaya-dezinformaciya).  Апошні артыкул пачынаецца з наступнай заўвагі: “Падаем увазе чытачоў вытрымку з новага даклада ЦСЗД «Беларускае дэжавю. Як падзеі 2010 году паўтараюцца ў Беларусі ў 2017 годзе і пры чым тут «ўкраінскі сцэнар»?». Цалкам даклад публікавацца для адкрытага доступу ня будзе”.

Рэдакцыя.

 

1.

“Калі нешта здарыцца з Лукашэнкам, беларускае войска мае план”

Царык 2

Вядоўцы Белсату (ВБ): Ацаніце сёньняшні этап беларуска-расейскіх дачыненьняў.

Юры Царык (ЮЦ – 3:50-5:20): Гэтыя дачыненьні можна ахарактарызаваць як поўнамаштабны крызіс, які закранае ўсе сьферы двубаковых стасункаў. Мы ведаем пра новыя газаваю і нафтавую спрэчкі, незразумелую сітуацыю на беларуска-расейскай мяжы, дзе адбываецца хуткі рух да аднаўленьня поўнага памежнага кантролю, праблемы з доступам беларускіх тавараў на расейскі рынак, ціск Расеі ў вонкава-палітычнай сьферы і г.д.

Сутнасьць таго, што адбываецца, у тым, што фундаментальныя супярэчнасьці, якія зьявіліся паміж Беларусьсю і Расеяй у 2014 г. – калі Расея перайшла да яшчэ больш агрэсіўнай зьняшняй палітыкі [у т.л. у дачыненьні да Украіны], а Беларусь яе не падтрымала – вось гэтыя супярэчнасьці выходзяць сёньня на паверхню.

Ініцыятарам гэтага працэсу зьяўляецца РФ.

 

ВБ: Тое, што адбываецца сёньня – гэта паўтарэньне ранейшых крызісаў двухбаковых дачыненьняў, ці ў Расеі ўжо вырашылі Лу-ку канчаткова прыбіраць зь Беларусі? 

Дзяніс Івашын (ДІ): Сёньня мы бачым шэраг маркераў, па якіх бачна, што Расея запусьціла сцэнар дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі  (напрыклад, зьвярніце ўвагу на словы расейца Рашэтнікава, які заявіў, што “Беларусь – выдуманая краіна і мае выдуманую мову”).

ЮЦ (7:10-8:40): Я згодны з ацэнкай калегі. Пра тое, што гаворка ідзе пра “канчатковае рашэньне беларускага пытаньня” з боку Расеі сьведчыць найперш міжнародная сітуацыя і ўнутраная сітуацыя ў Расеі. Калі зьвярнуць увагу на галоўнае патрабаваньне Расеі – разьмясьціць на тэрыторыі Беларусі расейскія войскі на сталай экстэрытарыяльнай аснове, каб аказваць ціск на Украіну, Польшчу, Летуву, Латвію – дык гэтае патрабаваньне несумяшчальнае з суверэнітэтам і незалежнасьцю Рэспублікі Беларусь. Прычым, ня мае значэньня тое, што Беларусь зьяўляецца сябрам АДКБ.

Калі ўзяць адзначаны асьпект, то ў дачыненьні да яго магчыма альбо адно, альбо другое… Калі Лу-ку даціснуць і прымусяць пагадзіцца, то гэта будзе азначаць, што ён стане марыянеткай Пуціна, вясельным генералам пры ім [галоўнае, што Лу-ка тады канчаткова стане аналагам Вішы пры Гітлеры ў час Другой Сусьветнай Вайны, своеасаблівым Вішы-2 (пры Пуціне – Гітлеры-2), з абавязковым паўтарэньнем лёсу Вішы-1. – Рэд.].

ДІ: Тут таксама трэба нагадаць пра ранейшае патрабаваньне Расеі разгарнуць сваю вайсковую авіяцыйную базу на нашай тэрыторыі. Тады Пуцін у аднабаковым парадку падпісаў загад аб разгортваньні ў Беларусі такой базы. Гэта ды іншае ёсьць тымі маркерамі, паводле якіх мы можам казаць, што Расея зьбіраецца задзейнічаць тэрыторыю Беларусі для сваіх вайсковых мэтаў…

 

ВБ: Такім чынам, Расея патрабуе знаходжаньня сваіх войскаў на нашай тэрыторыі.

ЮЦ (10:30-10:50): Ня толькі прысутнасьці [расейскіх войскаў], але і незалежных дзеяньняў – па сутнасьці, патрабуе ператварэньне Беларусі ў ваенна-палітычны плацдарм Расеі на мяжы з НАТА і ЕЗ.

 

ВБ: Для гэтагна ім трэба толькі зьняць Лу-ку, ці зьнішчыць Беларусь як незалежную дзяржаву?

ЮЦ (10:50-11:50): Нейкія фармальныя рысы суверэнітэту тут могуць захавацца, але калі казаць па сутнасьці, пра самастойнае прыняцьце рашэньняў пра ўласны лёс, пра кірунак разьвіцьця краіны, то [пасьля увядзеньня расейскіх войскаў] можна будзе казаць пра канчатковы дэмантаж суверэнітэту Беларусі. Адназначна.

Тут дадаткова варта нагадаць, што пэўныя ўплывовыя ў РФ сілы хацелі б пад шумок прыхапіць, напрыклад, беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Гэтая матывацыя таксама нікуды не падзелася.

Вядома, гаворка ідзе аб поўным дэмантажы нашага суверэнітэту.

ВБ: Ці не спрабуеце вы пераканаць нас, што толькі Лу-ка зьяўляецца сёньня гарантам нашага суверэнітэту ды існаваньня Беларусі, хай сабе таталітарнай у цэлым?

ДІ: На жаль, усе грамадзяне Беларусі зьяўляюцца закладнікамі палітыкі Лу-кі па яднаньні з Расеяй, якую ён праводзіў і праводзіць [вось ужо амаль 23 гады!]… За гэты час вакол яго выбудавана сістэма, якая на ўсіх узроўнях насычана агентамі расейскага ўплыву…

 

ВБ: Тады навошта расейскае войска?  Краіна ж і так цалкам руская…

ЮЦ (12:50-13:20): Справа ў тым, што па ўкраінскім крызісе Лу-ка заняў прынцыповую праукраінскую пазіцыю – не падтрымліваць паводзіны РФ, працягваць сябраваць з Украінай…

ДІ: Але на міжнароднай арэне, напрыклад, у ААН, Беларусь заўсёды галасуе ў інтарэсах Расеі…

ЮЦ (13:40-15:40): Але ж пакуль беларуская тэрыторыя амаль не выкарыстоўваецца супраць Украіны.

ДІ: Але ёсьць расейская эскадрылья ды іншае…

ЮЦ: Беларусь не выступае супраць Украіны, не падрывае яе суверэнітэт і не дазваляе гэтага трэцім краінам. Лу-ка цалкам уклаўся ў гэтую палітыку. Хай сабе і яна адпавядае яго асабістым інтарэсам.

 

ВБ: А можа, усё з-за таго, што Лу-ка зь яго неэфектыўнай эканомікай сёньня вымушаны шукаць грошы не ў Расеі?

ЮЦ (15:40-16:40): Адно аднаму не пярэчыць. Калі б Лу-ка падтрымаў Расею, мы б страцілі ўсе стасункі з Захадам…

ДІ: Дарэчы, тэндар на 4000 вагонаў для вайсковых грузаў быў аднабаковым рашэньнем Расеі.

ДІ: Расеі патрэбны не Лу-ка. Расеі патрэбна тэрыторыя Беларусі для стварэньня вайсковага плацдарму…

ЮЦ (19:10-20:20): Гаворка ідзе не пра замену Лу-кі, а пра ператварэньне Беларусі ў фэйлстэйт – неадбылую дзяржаву – для таго, каб яе вынікова кантраляваць … Расея зацікаўлена ў працягу сітуацыі нявызначанасьці ў Беларусі, каб лабісты Расеі ўнутры нашай краіны працягвалі спакойна рабіць сваю справу…

ВБ: Што рабіць у сітуацыі, якая складаецца? Няўжо ўсе здаровыя людзі павінны аб’яднацца вакол Лу-кі, які зьяўляецца адзіным гарантам незалежнасьці Беларусі?

ДІ: Самыя галоўныя дзеяньні мусяць праводзіцца ў вайсковай сьферы. Ня будзем забываць пра расейскія вайсковыя адзінкі, якія знаходзяцца адразу за ўсходняй мяжой Беларусі. Але пакуль відавочных такіх дзеяньняў не адбываецца…

ЮЦ (23:30-24:50): Тут я зь Дзянісам ня згодны…

Пасьля крымскіх падзей у Беларусі быў прыняты новы абаронны план і дырэктыва на абарону. Іх сэнс у тым, што ў Беларусі ня можа быць паўтарэньня той сітуацыі, якая была ва Украіне, калі нешта адбылося зь вярхоўнай уладай і армія ня ведала, што рабіць.

Ёсьць планы, у тым ліку на самыя негатыўныя сцэнары. Нават для сітуацыі, калі нешта здарыцца зь вярхоўным галоўнакамандуючым…

Усе гэтыя планы былі пераведзены на ўзровень ваеннай дактрыны. Калі яе пачытаць, то там запісана, што паводзіны Расеі ва Украіне – гэта новыя пагрозы для нас.

Раўкоў таксама заявіў пра ўлік крымскага досьведу…

 

ВБ: Ці ёсьць давер да сёньняшняга беларускага войску?

ДІ: Узгаданы план відавочна забуксуе, бо, напрыклад, увесь Генштаб Беларусі, вышэйшыя камандныя пасады ў войску насычаны патэнцыйнымі агентамі расейскага ўплыву. Многія беларускія вайскоўцы навучаліся ў расейскіх навучальных установах. У войску вельмі шмат выхадняў з РФ.

ЮЦ (26:20-27:40): Я б [наадварот] адзначыў высокі ўзровень беларускага патрыятызму ў беларускіх войсках. Праблемы ёсьць, але ў цэлым падбор кадраў быў вельмі дакладным, з улікам крымскіх падзей. Таму я ўпэўнены, што абаронны план будзе выкананы цалкам.

Ёсьць праблемы толькі з асабовым складам на месцах. Як настройваць салдат ваяваць з Расеяй і ня выклікаць вэрхалу?

ДІ: У Беларусі ёсьць свая і поўная сістэма вайсковай адукацыі, але  чамусьці да гэтага часу беларускіх вайскоўцаў адпараўляюць на вучобу ў Расею…

[відаць] Лу-ка знаходзіцца ў сітуацыі цуг-цвангу.

ЮЦ (28:40-29:00): Справа ў тым, што якімі б агрэсіўнымі ні былі дзеяньні Расеі, мы ня можам сабе дазволіць поўнамаштабную канфрантацыю зь ёй. Таму гаворка ідзе, як акуратна стрымліваць агрэсіўныя паводзіны Расеі, не разбураючы пры гэтым беларуска-расейскія дачыненьні [на далейшую персьпектыву гэта – утопія. – Рэд.].

У гэтым задача. У нас няма іншага выбару.

А каму быць наступным прэзідэнтам Беларусі, павінен вырашаць беларускі народ на наступных выбарах.

 

2.

«УКРАІНСКІ СЬЛЕД» І АДКРЫТАЯ ДЭЗІНФАРМАЦЫЯ

Пасьля вяртаньня А.Лукашэнкі з Сочы ў Беларусь разумныя меры ў яго палітыцы, такія як прыпыненьне дзеяньня дэкрэта [№3], анансаваньне адкрытага дыялогу з грамадствам, абвешчаныя падчас нарады 9 сакавіка 2017 г. [1], суправаджаліся таксама цалкам процілеглымі сігналамі й мерамі, зьвязанымі з актывізацыяй рэпрэсіяў з боку дзяржавы і запужваньнем насельніцтва [2]. Падобная адсутнасьць выразнага стратэгічнага бачаньня і несупярэчлівай публічнай лініі паводзін сьведчыць, верагодна, пра тое, што А.Лукашэнка спрабуе сумяшчаць натуральныя і адзіна верныя ў бягучай сітуацыі крокі на дээскалацыю напружанасьці з узмацненьнем ролі сілавога рэсурсу.

Мяркуючы па цэлым шэрагу прыкмет, даныя паводзіны першай асобы зьвязаны зь яўнай дэзінфармацыяй яго аб сутнасьці таго, што адбываецца ў краіне. У прыватнасьці, як сьведчыць эфір рэспубліканскіх СМІ («Сьпецыяльны рэпартаж» 6 сакавіка 2017 г. [3], «Галоўны эфір» 12 сакавіка 2017 г. [4]), а таксама выказваньні самога А.Лукашэнкі (нарада 9 сакавіка 2017 г.), група сілавікоў накінула яму ўяўленьне аб нібыта існуючым актыўным кіраўнічым узьдзеяньні на сацыяльныя пратэсты [ў Беларусі] з боку асоб, якія пражываюць ва Ўкраіне (бізнэсмэн Аляксандр Сманцар; анархісцкія групоўкі, актыўныя ва Украіне).

Царык 3

Найверагодней, можна зыходзіць з таго, што інфармацыя, агучаная ў эфіры рэспубліканскіх СМІ, у цэлым адлюстроўвае сутнасьць той інфармацыі, якая была прадастаўлена А.Лукашэнку ў закрытым рэжыме.

У сувязі з гэтым варта адзначыць наступнае.

  1. Ніякія элементы апублікаванай у СМІ інфармацыі не ўяўляюць сабой доказы кіраўніцкага ўзьдзеяньня з боку А.Сманцара ці іншых асоб на ход пратэстных выступаў у Рэспубліцы Беларусь. Яны сьведчаць аб устойлівых кантактах данай асобы з М.Статкевічам, а таксама ўскосна – аб фінансавым унёску А.Сманцара ў падтрымку пратэстаў, але ня больш за тое.
  2. Апублікаваныя матэрыялы мэтанакіравана ігнаруюць расейскія карані ключавых анархісцкіх груповак у Рэспубліцы Беларусь. У прыватнасьці, аб гэтых каранях наўпрост гаворыцца на вэб-сайце арганізацыі «Рэвалюцыйнае дзеяньне», створанай як беларускае падразьдзяленьне расейскай арганізацыі «Аўтаномнае дзеяньне» [5]. Роўным чынам апублікаваная інфармацыя мэтанакіравана ігнаруе актыўныя салідарныя выступленьні беларускіх і расейскіх анархістаў у 2010 годзе [6].
  3. Апублікаваныя матэрыялы ігнаруюць той факт, што меркаваная дзейнасьць А.Сманцара па каардынацыі пратэстаў у Рэспубліцы Беларусь у 2010 годзе, калі і ажыцьцяўлялася, то ўжо пасьля прыходу да ўлады ва Украіне Віктара Януковіча, у перыяд рэзка ўзмоцненага ўплыву расейскіх сьпецслужбаў на Службу бясьпекі Украіны ды іншыя структуры. У цяперашні ж час структура бізнэс- ды іншых сувязяў А.Сманцара не з’яўляецца празрыстай.
  4. Апублікаваныя матэрыялы ігнаруюць той факт, што актыўную ролю ў фінансаваньні пратэстаў (асабліва – кампаніі «Гавары праўду») і каардынацыі дзеяньняў уцягнутых актораў ў 2010 годзе мелі расейскія структуры і асобы, якія пражывалі на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі (не ў апошнюю чаргу – былы кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Леанід Сініцын, былы міністар унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Навумаў) [7].
  5. Апублікаваныя матэрыялы ігнаруюць гіпотэзу, якая стала ў сілу наяўнасьці шматлікіх пацьверджаньняў агульнапрынятым фактам, што расстрэл дэманстрантаў падчас трагічных падзей у Кіеве ў 2014 годзе ажыцьцяўлялі дыверсанты, зьвязаныя са сьпецслужбамі Расейскай Федэрацыі.

Нарэшце, апублікаваная інфармацыя таксама ігнаруе міжнародную сітуацыю, якая ў роўнай меры адназначна абумоўлівае зацікаўленасьць Украіны ў захаваньні стабільнасьці ў Беларусі і зацікаўленасьць Расеі ў дэстабілізацыі Беларусі (страце Беларусьсю статусу донара міжнароднай стабільнасьці й бясьпекі ў рэгіёне).

Іншымі словамі, прадстаўленая А.Лукашэнку інфармацыя з боку сьпецслужбаў, на аснове якой у крытычнай сітуацыі прымаюцца ключавыя рашэньні, якія датычацца нацыянальнай бясьпекі, носіць характар ​​наўпроставай дэзінфармацыі й заканамерна падштурхоўвае першую асобу да зьдзяйсьненьня далейшых грубых палітычных памылак.

Трансляцыя гэтай інфармацыі ў эфіры рэспубліканскіх СМІ спрыяе ня толькі дэзінфармацыі й дэзарыентацыі насельніцтва, але і мэтанакіравана рэтранслюе ўнутры краіны тыя прапагандысцкія штампы, якія апошнія два гады спрабуюць накінуць ў дачыненьні да Беларусі расейскія СМІ.

Данае дзеяньне падрывае ня толькі ўнутраную стабільнасьць, але і міжнародны імідж Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з выкладзеным, уяўляецца высока верагоднай рэалізацыя ў Беларусі сілавога сцэнару па аналогіі з 19 сьнежня 2010 года, але з больш значным маштабам сутыкненьняў і разбурэньняў. Рэалізацыя гэтага сцэнару можа прывесьці да пачатку паўнавартаснага ўнутранага канфлікту ў краіне.

[1] Гл. Нарада аб актуальных пытаньнях разьвіцьця Беларусі. 9 сакавіка 2017 г. http://president.gov.by/ru/news_ru/view/soveschanie-ob-aktualnyx-voprosa…

[2] Гл. Нарада па выніках дзейнасьці праваахоўных органаў у 2016 годзе і пытаньнях аптымізацыі праваахоўнай і судовай сістэм. 10 сакавіка 2017 г. http://president.gov.by/ru/news_ru/view/soveschanie-po-voprosam-itogov-d…

[3] Званок сябру. Сьпецыяльны рэпартаж. 6 сакавіка 2017 г. http://www.tvr.by/videogallery/publitsisticheskie/spetsialnyy-reportazh/…

[4] Галоўны эфір. 12 сакавіка 2017 г. http://www.tvr.by/videogallery/informatsionno-analiticheskie/glavnyy-efi…

[5] Гісторыя РД. https://revbel.info/istoriya-rd/

[6] Гл. напрыклад: Агляд акцый салідарнасьці зь беларускімі анархістамі: 10-13 сьнежня 2010 г., 14 сьнежня 2010 г. https://avtonom.org/en/node/14405

[7] Гл. напрыклад: «Чые грошы?» альбо галоўнае пытаньне для беларускай апазіцыі http://1863x.com/money-money-money/

14.03.2017

 

15 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Па поваду насычаннасці усіх нашых структураў расейскімі агентамі прапаную наступную аналогію-метафару. Мізінцем з якога пачынае удаў (Расея) заглатываць сваю ахвяру (Беларусь) ёсць наша назва (белые рускіе). Маючы такую назву немагчыма паспяхова (гэта не артрымалася у адраджэнцаў да нас) аспрэчываць што мы і рускіе не брацкіе народы. што у нас не адзіная гісторыя. што мы не з рускага Свету і т.п. Тупасць нашых элітаў, (якая пачала выходзіць наружу яшчэ за доўга да раздела РП; галоўны канёк д-ра Сыча) не дае ёй убачыць з якога пункту заглатывання мы ужо ніколі не вырвемся з “абдымкаў” удава – калі мы ужо па пояс ў пасці, ці калі па шею, ці па макушку. У апошні момант заглатывання Расея можа нам паабяцаць і вяртанне мовы і БЧБ сцяг і шмат чаго “салодкага”. Так маскалі робяць ва усе часы сваёй гісторыі з захопленымі народамі. Давайце замест мізінца падсунем у пасць удава фігу пад назвай літоўскасць/літвінства. (дадзеные інтернета сведчаць што большасць блогераў ужо болей патрымліваюць назвы ВКЛ і Літва чым Беларусь і таму фіга цалкам магчымая).
    Я не згодзен з заявай аўтараў што крызіс ў дачыненнях з Расеяй набыў у нас поўнамасштабный характер. У культурнай сферы ніякога крызіса няма. Толькі зараз на расейкіх Ток-шоу украінцы пачынаюць даваць адпор маскалям ў культурніцкай сферы – яны не спрабуюць апраўдацца і пераканаць рускіх ў сваёй праваце, яны пачынаюць казаць “што у вас Так, а у нас Інакш”, ці на абразу маскалёў “што вы хлусіце”, украінцы зрэдку пачынаюць адказываць “вы самі хлусіце”. Ад такога удара рускіе губляюць тон светавых судзей, носьбітаў абсалютнай істіны і трапляюць у стан ў роспачы. Летувісы не адклікаюцца на запрашэнне рускіх “паспрачацца” Ад Латвіі з’яўляецца адзін латыш у якого тёшчы руская-масквічка. А эстонцы традыцыйна малайца – іх немагчыма ускавырнуць і прымусіць апраўдываццы-спрачацца. Кажуць, ў Інструкцыі эсэсаўцам рекамендаваласяі не спрачацца з рускмі – іх не перабалтаешь.
    Такім чынам, пакуль будзем халопамі ў культурніцкай сферы нам незалежнасці не дасягнуць..

  2. Евгений Максимович кажа:

    Со времени выхода передачи с Цариком на Белсат многое изменилось, а именно через БТ были сделаны информационные вбросы про теракты, готовящиеся якобы оппозицией. Если с недавнего времени я предполагал, что эта затея разыгрывается извне, с подачи крыла ФСБ в МВД и КГБ (https://nashaziamlia.org/2017/03/14/8977/) с целью нейтрализации протестного потенциала белорусского общества и паралича политической власти в преддверии аннексии, и срыва диалога с Западом, то сегодня произошли события после которых становится ясно, что никакой дезинформации нет, Л. является активным участником всего этого. А это в свою очередь может свидетельствовать о наличии у него сговора с Москвой по стратегическим вопросам. Сценарий сговора один из ключевых сценариев, который мной рассматривался (https://nashaziamlia.org/2017/03/01/8959/). Очевидно, что в происходящих протестах Москва и режим увидели угрозу своим интересам, и в первую очередь предстоящим учениям. Если бы Л. был заинтересован в налаживании внутриполитического диалога — не было бы раскручивания темы терактов. Сегодняшний случай на границе — серьёзная провокация, свидетельствующая о том, что под анонсированные на БТ теракты усиленно строится фундамент, а это очень опасный сигнал. Я понимаю стремление Царика и Сивицкого повлиять на эти процессы и до куда то достучаться в форме своего доклада, но боюсь что решения принимаются совершенно на другом уровне. И в выборе между диалогом с Западом c одной стороны и сохранением режима, а также обеспечением московских интересов, посредством силового сценария сделан выбор в пользу последних, как собственно вполне прогнозируемый и естественный. А сам диалог с Западом использовался просто как форма выторговывания неких преференций из Москвы, но когда вопрос стал ребром, внутри возникла угроза трону, а также косвенно угроза московским учениям, всё решилось однозначно. Пока такие выводы. Посмотрим как будут развиваться события 25-го. Там всё станет ясно.

  3. Licvin кажа:

    Расія хоча зрабіць з Беларусі плацдарм на якім можна патузацца з Украінай, а таксама з Летувой і Латвіяй, а пад шумок знішчыць усю індустрыальную і жылёвую структуру… Гэта мы праходзілі і ў 1654-65 гадаох, і ў вайне Расіі з шведамі на нашай тэрыторыі, і ў 1812 годзе, і 1914–18 гадах, і ў 1941-45 гадах. Таму трэба зрабіць манёўры тэратарыяльных беларускіх грамадзянскіх аб’яднанняў сумесна з рэгулярнымі беларускімі войскамі. Усю пятую калону: казакаў, праваслаўных баевікоў, і прочых русафілаў абмежаваць і пры першай спробе бухцець — інтэрніраваць, як правакатараў і шпегаў.,
    А з расейскімі вайскоўцамі зрабіць штабныя вучэнні,калі іх добра пачаставаць падчас і пасля манёўраў, то вайскоўцы дужа ўпірацца не будуць. Адмовіўцца ад вайсковых вучэнняў па прычыне адсутнасьці гаруча-змазачных матэрыялаў, таксама Ноты Украіны, Летувы, Польшы, і Латвіі. Аб Нотах можна дамовіцца, каб МІДы гэных дзяржаў своечасова падрыхтавалі. Таксама можна зрабіць Шэсце працоўных тысяч на 100 супраць вайсковых манёўраў…”Мы –нейтральная дзяржава. Будапешцкі Мемарандум гарантуе нам бясьпеку….”
    Чаго баяцца, усё роўна газу не даюць і нафту абмяжоўваюць, і хочуць хапнуць нашы нафтаперапрацоўчыя заводы…!

  4. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, а не варта вам ужо падзяку выказаць мне недаделанаму постмодерністу і русафілу сацыялісту Вершніку (ён жа Літвін, ён яшчэ там нехта) за тое што мы актыўна удзельнічаем ў абмеркаванні самых злобаднеўных тэм. Астатніе відайь так берагуць свае каштоўнае мненне што баяцца яго паказаць, негледзячы на усе мае правакацыйные запытанні.(Мурашка, Высоцкі, Куплевіч, Сяргей, сама Рэдакцыя). “У меня было два мешка и одеяло. Знакомый эсэсовец поглядел пакачал головой – Ich sehe schwarz ( я вижу черноту – нем). Мол, печальная участь ждёт твой имущество, лучше брось его сразу под забор”. “Лес Богов”. Болис Сруога.

  5. Евгений Макcимoвич кажа:

    Со времени выхода передачи с Цариком на Белсат многое изменилось, а именно через БТ были сделаны информационные вбросы про теракты, готовящиеся якобы оппозицией. Если с недавнего времени я предполагал, что эта затея разыгрывается извне, с подачи крыла ФСБ в МВД и КГБ с целью нейтрализации протестного потенциала белорусского общества и паралича политической власти в преддверии аннексии, и срыва диалога с Западом, то сегодня произошли события после которых становится ясно, что никакой дезинформации нет, Л. является активным участником всего этого. А это в свою очередь может свидетельствовать о наличии у него сговора с Москвой по стратегическим вопросам. Сценарий сговора один из ключевых сценариев, который мной рассматривался. Очевидно, что в происходящих протестах Москва и режим увидели угрозу своим интересам, и в первую очередь предстоящим учениям. Если бы Л. был заинтересован в налаживании внутриполитического диалога — не было бы раскручивания темы терактов. Трюк с прорывом на белорусско украинской в на границе — серьёзная провокация, свидетельствующая о том, что под анонсированные на БТ теракты усиленно строится фундамент, а это очень опасный сигнал. Я понимаю стремление Царика и Сивицкого повлиять на эти процессы и до куда то достучаться в форме своего доклада, но боюсь что решения принимаются совершенно на другом уровне. И в выборе между диалогом с Западом c одной стороны и сохранением режима, а также обеспечением московских интересов, посредством силового сценария сделан выбор в пользу последних, как собственно вполне прогнозируемый и естественный. А сам диалог с Западом использовался просто как форма выторговывания неких преференций из Москвы, но когда вопрос стал ребром, внутри возникла угроза трону, а также косвенно угроза московским учениям, всё решилось однозначно.

  6. Павел Біч кажа:

    Можна пагадзіцца з шаноўным Явг. Максімавічам – падзеі развіваюцца ў горшым напрамку. Апазіцыя абсалютна безсільная; безразлічна ці прауцюць там агенты улады і Масквы, ці не працуюць. Я не веру, што да такога стану рэчаў давелі апазіцыю нейкіе варожые сілы ізвне. Можа пасля 25 пачнецца сурьёзны аналіз што адбываецца ў апазіцыі і з нашым народам.

  7. Евгений Макcимoвич кажа:

    В принципе за 23 года ничего не меняется. Взамен на московскую поддержку и преференции, режим торгует национальными интересами. Тут и никакая сверханалитика не нужна чтобы понять что дальше. Из года в год всё одно и тоже, весь вопрос только в том, когда это всё закончится.

  8. Vitaut Kuplievic кажа:

    Ад імя ўсіх чытачоў сайту віншую глыбокапаважанага прафэсара Алеся Аляксандравіча Астроўскага з шасьцідзесятымі ўгодкамі з часу народзінаў. Найперш жадаю наймацнейшага здароўя. Алесь Аляксандравііч у нацыянальным руху з 80-ых гадоў. Да многага дайшоў сам дзякуючы ўнікальнаму інтэлекту. Прыйшоў да высноў што мова вёскі першасная і аўтахтонная, што чалавецтва хворае і яго знішчаюць глябальныя сацыяпаразытычныя сілы. У сваіх працах пералічыў іх і паказаў усю згубнасьць іх дзейнасьці. Паказаў альтэрнатыву ў этычным сьвеце — свеце народных, або нацыянальных дзяржаў. Працы А. Астроўскага ўжо можна цяпер лічыць клясычнымі. Ідэалёгія ў сп. прафэсара зыходзіць з адкрытага ім навуковага рэалізму.
    Цярпеў і церпіць пераследы. Раптоўная смерць бацькі і тупое звальненьне зь любімай працы паказывае, што А. Астроўскага баяцца. Хто — вядома. Навучыўся ня толькі мужна прымаць на сябе ўдары, але найперш так жа мужна наносіць папяраджальныя разгромныя ўдары па тым сілам якія баяцца прафэсарскай ісьціны. Усе нармальныя — прафэсара паважаюць!
    Ва ўсе часы за наш народ змагаліся сапраўдныя глыбы, гіганты. Прафэсар Алесь Астроўскі — адзін з такіх. Робіць тое што яму ня выгадна матэрыяльна.
    Прыйдзе час і яшчэ напоўніцу запатрабуюцца лідарскія якасьці прафэсара, яго патрабавальнасьць самога да сябе і да адзінадумцаў, яго ўменьне пераконваць іншых і палымянасьць у абароне нашага народа і Бацькаўшчыны.
    Дзякуючы яго пакаленьню ў народны рух прыйшлі сёньняшнія сарака-, трыццаці-, дваццацігадовыя. Маладыя людзі васьмідзесятых былі першапачынальнікамі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Віталь, вялікі дзякуй Вам за віншаваньні!
      Але, баюся, вы перабольшылі маю значнасьць.
      Мне цяпер нявыгадна казаць усю праўду пра Вас (можа скласьціся ўражаньне з байкі пра пеўня ды зязюлю), таму скажу коратка: прыклад Вашага беларускага патрыятызму ды Вашай ахвярнасьці у змаганьні за агульнанацыянальныя інтарэсы ня меншы за мой будзе…
      З усёй павагай,
      АА

  9. Vitaut Kuplievic кажа:

    Надыходзіць 25 сакавіка. З Днём Волі — найгалоўнейшым нацыянальным сьвятам!

  10. Павел Біч кажа:

    А мы трактуем 25 -у як свята Левакоў, г.з.як толькі часткі нашага народа. Памяць пра Правых, – якія у нас як і у любога народа былі- была знішчана Левымі і камуністамі. Яны захапілі уладу пасля адыходу Красных і не прыходу немцкм ва усіх гарадох Беларусі акрамя Менска, где яе захапілі Левые і стварылі БНР. Правых абазвалі палякамі з-за таго што іх Праграмма была падобная на праграммы Правых Польшчы (і краін Балтыі, і якія дамагліся незалежнасці сваіх краін). Нашчадкі тых Левых цяпершняяе кіраўніцтва апазіцыі; усе гэтые Лябедькі, Статкевічы (апошні аж ездіў ў Калумбію на з’езд сацыялістаў). Чаму у нас увесь апазіцыйны рух хіліцца ў Левы бок тлумачу апошніе гадоў 10 – нацыянальнае ў форме беларусшчыны вызывае ў людзях агіду Не пішыце мне што мы раскольнікі. Няма ужо чаго раскалываць. Без нацыяналізацыі народа яго не пазбавіць комплекса непаўнавартасці, не абудзіць салідарнасць а без гэтага нам не відаць Перамогі і гэта тэза Правых. Я думаў што сп. Астроўскі мой аднагодка, а ён аказваецца мальчык, і значыць можа яшчэ чамусьці навучыцца і зменіць погляды з Левых на Правые.якшто зразумее што прычыны нашых параз на 90% ў нас, а не ў знешніх ворагах. І БЧБ сцяг не агульнанацыянальны, а сцяг Левых, да яшчэ з польскім акцентам.(бачачы яго у палякаў толькі узмацняецца думка што мы Крэсы Ус).. Якшто б я быў містыкам, я мог бы пачаць крычаць што з гэтай прычыны усе нашые паразы.Усё кіраўніцтва апазіцыі можна нават пашкадаваць – бачачы што народ цураецца беларусшчыны, яны каб падладзіцца пад яго таксама пачынаюць чураццы нацыянальнага і тым знішчаюць ў народзе сілы на якія маглі б аперецца ў сваёй баразьбе. Гэта шізафренія на самым глубокім ментальным узроўьне. Пара з гэтым канчаць.

  11. Валянцін кажа:

    Віншую Аляксандра Аляксандравіча з Юбілеем! Здароўя і рэалізацыі Тваіх Правільных Планаў! А сп. Куплевічу падзяка за тое, што апярэдзіў мяне ! :-)) А “старому мальчыку” Бічу і адказваць не хачу … :-)(
    За матэрыяялы па тэме асабісты Дзякуй Рэдакцыі .. Час прысьпешвае рабіць ПРАВЛЬНЫЯ КРОКІ на персьпектыву (Беларусь як дзяржава), а не на тактыку (Беларусь без Лу-кі)!
    СЬВЯТКУЕМ 99!!! -я ўгодкі БНР і РЫХТУЕМСЯ АДЗНАЧЫЦЬ МАКСІМАЛЬНА 100-я!!!

  12. Licvin кажа:

    Цытата: ”Арышт актыўных нацыяналістаў і звальненне з адказных пасад …знтузіястаў краіны, — такі план вельмі настойліва прапануе адказны сакратар Савета Бясьпекі палкоўнік Заядалін. Невысокі, кругленькі, з аскетычным тварам каталіцкага нунцыя, не курыць, не п’е, не валочыцца за жанчынамі. Куды расходуе энергію? Небясьпечны чалавек! Шэры кардынал!
    Нешта насцярожвала лідэра. ‘’Куды вядуць гэтыя рэйкі? Чаму такая сьпешка? Абставіны ў дзяржаве стабілізаваліся, няма аніякай патрэбы ў надзвычайных мерах па праполцы грамадскага асяроддзя. Але прапанова палкоўніка – гэта прапанова ФСБ, загад Масквы. Пасля чаго аўтаматычна ўзьнікае пытаньне: а навошта тады ён, Грыгорый Андрэевіч, кіраўнік суверэннай дзяржавы, што мае свой сьветапогляд, які сам ваўкадаў, сам пагроза для ‘’дэманкратаў’’. Патрыятычная апазыцыя патрэбна, як пудзіла для старэйшых братоў, гэтых лухтаватых і самаўпэўненых баяр. Як тыя дыназаўры, фізычная плошча і маса вялікая, розум маленькі. На роўным месцы прафукалі дзяржаву, а цяперака пускаюць пыл у вочы грамадзян аб’яднаньнем.’’
    з кніжкі ”Брыгадны генерал” інтэрнэт.
    Таксама віншую глыбокапаважанага Алеся Астроўскага з шасьцідзесяцігодзем. Найперш жадаю наймацнейшага здароўя, шчырых і мужных аднадумцаў і пазітыўнай будычыні…

  13. Яўген кажа:

    Аналіз Царыка не тое што глыбокі і г.д., — найперш ён своечасовы і кропкава ўзважаны. Гэта добрая падказка нармальным людзям у сілавых структурах. сыходзячы зь якой інфармацыі трэба прымаць рашэньні, як дзейнічаць.

    Прафесару Астроўскаму — здароўя, многа летаў і шчасьця ўсебаковага.

  14. Алесь Астроўскі кажа:

    Усім дзякую за віншаваньні.
    З узаемнай павагай,
    ваш АА.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы