nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Смаленская” падкамісія: на ТУ-154 непасрэдна перад прызямленьнем адбыўся выбух (частка 2)

5 мая, 2017 | 19 каментарыяў

Смаленск 7

Першыя дасьледваньні

Адказ на пытаньне, як высока і ў якой кропцы адбыўся адрыў [той ці іншай] канкрэтнай часткі, быў дадзены ў выніку палётнага эксьперымента, які быў выкананы групай [навукоўцаў з] Ваенна-тэхнічнай акадэміі на Цэнтральным палігоне паветраных сілаў.

Заключаўся ён у ськіданьні зь бесьпілотнага апарата копіяў ідэнтыфікаванай часткі левага крыла самалёта (якая вісела на галінах бярозы) з хуткасьцю, блізкай да хуткасьці самалёта ў Смаленску (т.б. 275 км/гадз) і рэгістрацыі іх свабоднага палёту. Бляшаныя птахі скідалі шматразава з розных вышынь. Рэгістрацыя даных эксьперыменту высокахуткаснымі камерамі, а таксама аналіз сабраных даных паказалі, што мінімальная вышыня свабоднага падзеньня элементаў канструкцыі мусіла быць большай за 20 метраў. У адваротным выпадку металічныя часткі не пасьпелі б страціць сваю хуткасьць і пасеклі б галіны, а не аселі б на іх, як гэта было ў Смаленску. Акрамя таго, было выяўлена, што вышыня ськіданьня мае адносна невялікі ўплыў на гарызантальную адлегласьць, якую пралятаюць бляшаныя птушкі.

У выніку эксьперыменту таксама было паказана, што фрагменты левага крыла, каб асесьці на галінах бярозы Бодзіна, мусілі б адарвацца ад самалёта прынамсі за 70 метраў да яго [дачнага] ўчастка. Відавочна, што адзначаныя дасьледваньні падрываюць гіпотэзы камісіі MAK і камісіі Мілера.

Мы ня ведаем, што было прычынай таго, што левае крыло самалёта пачало развальвацца пасьля праходжаньня бліжэйшага радыёмаяка і ці было гэта зьвязана з запісанай ATM аварыяй гідраўлікі. Але мы дакладна ведаем, што, нягледзячы на ​​гэтыя пашкоджаньні, самалёт пачаў эфектыўна адыходзіць на другі заход. Гэта пацьвярджаецца расейскімі сьведкамі, у тым ліку супрацоўнікамі бліжэйшага радыёмаяка, якія, выкліканыя Плюсьніным у 8:41.02, дакладалі, што самалёт ТУ-154М праляцеў над маяком і пачаў адыходзіць на другое кола.

Дасьледаваньні, праведзеныя па просьбе падкамітэту ў Ваенна-тэхнічнай акадэміі ў аэрадынамічнай трубе, пацьвердзілі, што адрыў фрагмента левага крыла [самалёта] даўжынёй 6 метраў ня мог выклікаць пераварот самалёта і перашкодзіць яго далейшаму палёту.

 

  1. Кампутарныя мадэляваньні

Каб надзейна дасьледаваць аэрадынаміку самалёта ТУ-154М падчас катастрофы, была зроблена дакладная копія самалёту. Спачатку была створана яго лічбавая мадэль на базе блізьнятавай машыны з бартавым нумарам 102. Гэты працэс быў праведзены камандай Ваенна-тэхнічнай акадэміі ды Універсітэту кардынала Стэфан Вышыньскага і характарызаваўся ўнікальнасьцю з-за памеру адноўленага самалёта, дакладнасьці вымярэньня і дэталізацыі атрыманых вынікаў.

Каманда супрацоўнікаў Ваенна-тэхнічнай акадэміі пачала лічбаваньне-дігіталізацыю «102» шляхам нанясеньня на паверхню [самалёта-дублёра] больш за 9.000 значкаў, якія дазвалялі злучыць у трохмерныя сканы асобныя элементы самалёта плошчай адзін метр квадратны [кожны]. Само сканаваньне самалёта было праведзена з выкарыстаньнем двух розных метадаў дасьледваньня – аптычнага і лазернага. А ўзгодненасьць атрыманых мадэляў падвысіла верагоднасьць дасьледваньня і таксама пацьвердзіла вернасьць лічбавай копіі “Тупалева”. На аснове апошняй група эксьпертаў мела магчымасьць апрацоўкі маштабнай мадэлі дзяржаўнай машыны, а таксама магчымасьць правядзеньня шматлікіх навуковых дасьледаваньняў.

Змадэляваны такім чынам ТУ-154М быў падданы эксьперыментам у трубе аэрадынамічнай і воднай. Дасьледаваньне праводзілася для розных канфігурацый самалёта ўключна з палётнай, з адкрытымі слотамі ды кляпамі, з адарваным канцом левага крыла даўжынёй 6 м і ў варыянце, у якім мадэлявалася страта нават 12-метровага канца крыла. Ацэнены такія паказчыкі, як сіла і аэрадынамічны момант вуглу атакі й вуглу сьлізганьня для ўсіх аналізаваных канфігурацый.

Акрамя таго, быў ацэнены ўплыў асобных элементаў канструкцыі самалёта на паказчыкі сілы і аэрадынамічнага моманту. Параўноўваючы вынікі для вуглу атакі роўнаму 10 градусам для непашкоджанага самалёта і самалёта з адарваным канцом левага крыла даўжынёй 6 метраў, было выяўлена памяншэньне пад’ёмнай сілы толькі на 10 адсоткаў.

Смаленск 8

Гэтыя дасьледаваньні таксама паказалі, што ў выпадку, калі самалёт з крылом, скарочаным на 6 метраў, знаходзіўся на малых вуглах атакі, пілоты ўсё яшчэ захоўвалі кіруемасьць машыны і былі ў стане належным чынам скарэктаваць траекторыю палёту.

Аэрадынамічныя дасьледаваньні праводзіліся ды правяраліся ў двух навукова-дасьледчых цэнтрах – у Ваенна-тэхнічнай акадэміі й ва Універсітэце Акрон, ЗША. Высокая якасьць вынікаў і добрая згоднасьць лічбавых аналізаў з вынікамі [эксьперыментальных] дасьледваньняў пацьвярджаюць абгрунтаванасьць дасьледваньняў і абвяргаюць тэзу аб тым, што пілоты маглі страціць кантроль над самалётам у выніку кантакту з бярозай і страты толькі 6-метровага канца крыла.

 

  1. Галоўная “аварыя”

На адлегласьці 850 метраў да УПП аэрапорта скрыня ATM-QAR [на ТУ-154М] запісала серыю гвалтоўных “сатрасеньняў машыны”. На дзьве секунды пазьней сістэма папярэджаньня TAWS запісала падзею “пасадка”. Прылада TAWS павінна запісваць падзею “пасадка” падчас кожнай пасадкі, аднак у выпадку з “Тупалевым-101” у ніводнай зь некалькі дзясяткаў пасадак TAWS не адзначаў такой ​​падзеі. Адначасна прылада TAWS у дзёньніку няспраўнасьцяў Fault Log запісала аварыю шасі, а чорныя скрынкі – аварыю радыёвысотамераў. У адпаведнасьці з вымярэньнямі барычнага высотамера ў падзеі TAWS#38 самалёт знаходзіўся на вышыні больш за 35 метраў. На грунце дакладу Universal Avionics, на гэтай вышыні “Тупалеў” быў яшчэ адну секунду, а ўжо затым пачаў хутка падаць.

Расшыфроўка запісаў расейскай скрынкі KBN-1-1 і польскага рэгістратара ATM-QAR, на якіх засноўвала сваю працу камісія Ежы Мілера, [паказала, што на гэтых прыладах] адсутнічаў поўны запіс апошніх секундаў палёту, якія зьмяшчаліся ў арыгінальным запісе. З запісаў польскай скрынкі ATM-QAR былі выдалены тры апошнія секунды, а з расейскай скрынкі КБН-1-1 – выразана прыкладна 5 секунд.

З адноўленага падкамісіяй выдаленага фрагмента расейскай скрынкі KBN-1-1 вынікае, што на працягу 1,5 секунды пасьля здарэньня TAWS#38 у ваколіцы вуліцы Кутузава адбылася аварыя левага рухавіка (вібрацыя якога рэзка ўзрастала) і левага генератара. Апошнімі запісамі таго палёту зьяўляюцца параметры, разьмешчаныя ў навігацыйным кампутары другога пілота FMS (Flight Management System – сістэма кіраваньня палётам, вырабленым фірмай Universal Avionics) ў час 8:41.4 – 8:41.5. Самалёт быў тады за некалькі дзясяткаў метраў да першага кантакту зь зямлёй, на апошняй запісанай вышыні 6-8 метраў па-над узроўнем УПП.

Непасрэдна перад поўнай стратай энэргазабесьпячэньня сістэме TAWS ўсё ж атрымалася запісаць аварыю навігацыйнай сістэмы – наступную ў цэлым ланцугу аварый. Самалёт тады ўжо ня толькі быў без значнай часткі левага крыла, але таксама і без гарызантальнага стабілізатара, вертыкальнага стабілізатара, без фрагментаў левага шасі.

Апошняя фаза трагедыі была выклікана выбухам, які адбыўся ў корпусе і які зьнішчыў самалёт, разьбіўшы яго на кавалкі й дзясяткаў тысяч аськепкаў, адначасна забіваючы і пасажыраў.

 

  1. Што апавялі дзьверы

Аналізуючы гэты фрагмент катастрофы, чальцы падкамісіі у супрацоўніцтве з Нацыянальным інстытутам авіяцыйных дасьледаваньняў (National Institute of Aviation Research) – адмыслоўцамі сусьветнага ўзроўню, якія маюць бясспрэчны аўтарытэт у дасьледваньні падобнага тыпу выпадкаў – паспрабавалі растлумачыць пытаньне пра другія дзьверы на левым баку [самалёту]. Бо тыя былі ўбітыя ў зямлю доўгім краем на глыбіню аднаго метра і былі павёрнуты сваёй ўнутранай паверхняй у напрамку палёту.

Смаленск 9

Была зроблена трохмерная мадэль дзьвярэй ТУ-154М на аснове іх дакладнага сканаваньня.

Убіцьцё настолькі вялікага аб’екту патрабавала вялікай энэргіі. Калі такі аб’ект [дзьверы] уразаецца ў зямлю, ён сутыкаецца зь вялікім супрацівам глебы, у выніку чаго ён пашкоджваецца. Чым цьвярдзей глеба, тым большы супраціў, за якім ідзе разбурэньне дзьвярэй.

Уявіце сабе сітуацыю, што глеба вельмі мяккая. У гэтым выпадку было б адносна лёгка ўбіць дзьверы ў зямлю, выкарыстоўваючы адносна малую энергію. Пашкоджаньне дзьвярэй таксама будзе невялікім. У адваротным выпадку, калі глеба будзе цьвёрдай, будзе патрэбная вельмі вялікая пачатковая хуткасьць, каб убіць іх так глыбока. [Адначасна] з-за цьвёрдай паверхні й вялікай энэргіі дэфармацыя дзьвярэй будзе непараўнальна большай.

Мадэлюючы ўмовы ў Смаленску і зрабіўшы шэраг [кампутарных] сімуляцый зь мяккай глебай і малой хуткасьцю, а таксама цьвёрдай і вялікай, сьпецыялісты спрабавалі аднавіць умовы ўбіцьця дзьвярэй на глыбіню аднаго метра пры тых жа пашкоджаньнях [гэтага аб’екту], якія былі ў Смаленску. Эксьперты заняліся вывучэньнем характарыстык глебы, аналізам, ці дзьверы былі выстрэленыя ці ўціснутыя ў зямлю, а таксама параўноўвалі пашкоджаньне дасьледваных дзьвярэй з дзьвярмі ўрадавага самалёту.

Вынікам праведзеных тэстаў і разьлікаў стала выснова, што вертыкальная хуткасьць [руху] дзьвярэй былы ў 10 разоў большай, чым вертыкальная хуткасьць самалёта [непасрэдна] перад ударам у зямлю. Такім чынам, дзьверы павінны былі мець дадатковую крыніцу энергіі, якая павялічвала [хуткасьць] іх рух.

 

  1. Адмотка часу назад

Акрамя таго, была выканана ідэнтыфікацыя й інвентарызацыя асобных элементаў Ту-154М з нанясеньнем іх [месцазнаходжаньня] на фотамапу месца катастрофы, што было адным з самых часаёмкіх і карпатлівых этапаў працы падкамісіі. Грандыёзнасьць выкананай працы зрабіла магчымым выкананьне лічбавай  рэканструкцыі контуру Ту-154М зь ідэнтыфікаваных элементаў, а таксама зьвязаць апошнія зь месцамі іх знаходжаньня на ўчастку.

Знаходзілі асобныя элементы [корпуса] і падганялі іх да лічбавга контуру ТУ-154М <…>. І так частка за часткай аж да атрыманя поўнай лічбавай рэканструкцыі контуру ТУ-154М.

Смаленск 10

Потым была зроблена анімацыя апошніх секунд палёту, у якой была ўзята пад увагу пасьлядоўнасьць распаду асобных фрагментаў самалёта. Яна паказала фактычную карціну авіацыйнай падзеі.

Першыя элементы левага крыла пачалі падаць на зямлю за прыблізна 900 метраў да пачатку ўзлётна-пасадачнай паласы. Сярод іх былі кавалкі дэфлектара, закрыльнай лапкі, часткі крыла, гарызантальнага стабілізатара, левага шасі.

Затым, над пачаткам асноўнага поля абломкаў у выніку выбуху ў фюзеляжы, цэнтраплаце і крылах корпус ТУ-154М быў разарваны. Буйнейшыя структурныя элементы пачалі круціцца налева. Частка самалёта ад цэнтраплата да хваста ўпала [на зямлю] ў перавёрнутым становішчы. У той час як перад самалёта ўпаў коламі ўніз.

 

  1. Мётвыя сьведчаць

Падкамісія таксама правяла аналіз разьмяшчэньня і становішча целаў ахвяр катастрофы. Яна сьцьвердзіла, што сярод абломкаў было знойдзена прынамсі чатыры целы ахвяр, якія несьлі на сабе сьляды ўзьдзеяньня высокай тэмпературы, што ў тых выпадках немагчыма было патлумачыць наземнымі пажарамі. Бо гэтыя целы былі выкінутыя па меншай меры за дзясятак метраў да той зоны, дзе мелі месца пажары.

Два целы, якія былі знойдзены ў першым сектары знаходжаньня абломкаў пад часткай цэнтраплата, насілі сьляды апёкаў другой і трэцяй ступені. Іншае цела, якое было знойдзена ў другім сектары, мела раны з асмаленьнем. Апошняя з такіх ахвяр, якая была знойдзена ў першым сектары, мела апёкі другой і трэцяй ступені на прыблізна 30 адсотках паверхні цела. Трое з апісаных асоб знаходзіліся ў пасажырскай частцы самалёта, а адна – належала да экіпажу.

Працягваецца аналіз, які мае на мэце вызначыць дакладную колькасьць целаў, якія маюць прыкметы [ўзьдзеяньня на іх] высокай тэмпературы і якія знаходзіліся за межамі зоны пажараў на зямлі. Варта прызнаць, што іх агульная колькасьць па  ходу далейшых дасьледваньняў можа павялічыцца.

 

  1. Усё ж выбух, ды які…

Вельмі шмат фактаў паказвае на тое, што 10 красавіка 2010 года адбыўся выбух на борце ўрадавага “Тупалева”. Аварыі, якія зарэгістраваны на апошніх секундах палёту, поўная страта энэргазабесьпячэньня яшчэ да першага кантакту з зямлёй, раскіданасьць частак самалёту, сьпецыфічны характар пашкоджаньняў целаў, аэрадынамічныя дасьледваньні, сіла, зь якой дзьверы былі ўбітыя ў зямлю – гэтыя і многія іншыя факты прымусілі падкамісію разглядзець магчымасьць выбуху як цалкам рэальную.

З мэтай верыфікацыі гэтай гіпотэзы падкамісія правяла серыю тэстаў з выкарыстаньнем розных відаў выбуховых матэрыялаў.

У ходзе эксьперыментаў адмыслоўцы правяралі наступствы выбуху тэрмабарычнага зараду, разьмешчанага ўнутры салона самалёта. Быў пабудаваны фрагмент корпуса ў маштабе 1:1 у адпаведнасьці з канструкцыйнымі дэталямі. Унутры разьмясьцілі шэраг арыгінальных сядзеньняў, а таксама мадэлі цьвёрдых і мяккіх людскіх тканак. Эксьперыменту папярэднічаў шэраг дасьледваньняў і тэстаў, а яго ход запісвалі хуткасныя камеры, якія працавалі з хуткасьцю 10 і 15 тысяч кадраў у секунду.

Смаленск 11

У выніку было знойдзена шэраг аналогій што да аварыі ТУ-154М. У абодвух выпадках у час выбуху быў глухі гук, а ўспышка і агонь былі кароткімі. У той жа час не было дыму, а асмаленьне корпусу было невялікім. Хваля выбуху выпхнула пераборкі як наперад, так і назад. Вялікія часткі самалёта масава суправаджалі невялікія кавалачкі. Стрынгеры былі аналагічна разарваныя, бляха аднолькава пагнута, а заклёпкі былі вырваны і павыстрэльваны вонкі.

Мадэлі чалавечых целаў не былі спалены, хаця маглі зьявіцца апёкі, і спосаб пашкоджаньня мадэляў касьцявых частак быў падобны [на той, які быў] на целах ахвяр катастрофы. Таксама крэслы мелі вельмі падобныя пашкоджаньні.

Пасьля эксьперыменту былі сабраныя 20 проб для лабараторных дасьледваньняў на наяўнасьць выбуховых матэрыялаў. У 19 пробах не было выяўлена ніякіх сьлядоў выбуховых рэчываў. Тым часам у 20-й, якая была найбліжэй да цэнтру выбуху, быў знойдзены зарад, які ініцыяваў тэрмабарычны выбух.

 

  1. Галоўная выснова ці галоўнае пытаньне

У выніку праведзеных эксьперыментаў можна сказаць, што найбольш верагоднай прычынай выбуху быў тэрмабарычны зарад, які ініцыяваў моцную ўдарную хвалю. Гэтая хваля разбурыла перашкоды, якія сустракала, разадрала фюзеляж самалёта, выкінула крэслы і целы ахвяр, а таксама пазрывала зь іх адзеньне.

Ці так сапраўды адбылося ў Смаленску 10 красавіка 2010 года?»

Смаленск 12(канец закадравага тэксту)

 

У канцы фільма быў паказаны апошні відэазапіс з прэзідэнтам Лехам Качыньскім і яго жонкай, якія сядаюць на борт самалёта.

 

Затым прадэманстраваны сьпіс зь імёнамі ахвяр [авіякатастрофы].

Смаленск 13

=

 

 

 

Ад рэдакцыі:

Споўнілася 7 гадоў пасьля авіякатастрофы 10.04.2010. Столькі ж часу мы выстаўляем матэрыялы, прысьвечаныя гэтай тэме.

Вось большасьць зь іх:

https://nashaziamlia.org/2010/04/26/3257/

https://nashaziamlia.org/2010/04/27/3264/

https://nashaziamlia.org/2010/05/01/3274/

https://nashaziamlia.org/2010/05/01/3281/

https://nashaziamlia.org/2010/05/04/3287/

https://nashaziamlia.org/2010/05/09/3293/

https://nashaziamlia.org/2010/05/11/3297/

https://nashaziamlia.org/2010/05/23/3307/

https://nashaziamlia.org/2010/05/27/3323/

https://nashaziamlia.org/2010/05/28/3331/

https://nashaziamlia.org/2010/05/30/3338/

https://nashaziamlia.org/2010/05/31/3343/

https://nashaziamlia.org/2010/06/03/3353/

https://nashaziamlia.org/2010/06/07/3358/

https://nashaziamlia.org/2010/07/03/3373/

https://nashaziamlia.org/2010/07/17/3383/

https://nashaziamlia.org/2010/12/14/3789/

https://nashaziamlia.org/2011/11/19/4454/

https://nashaziamlia.org/2012/01/21/4751/

https://nashaziamlia.org/2012/01/23/4776/

https://nashaziamlia.org/2012/01/25/4801/

https://nashaziamlia.org/2012/02/21/4876/

https://nashaziamlia.org/2012/04/17/5075/

https://nashaziamlia.org/2012/04/21/5080/

https://nashaziamlia.org/2012/07/14/5247/

https://nashaziamlia.org/2013/12/13/6186/

https://nashaziamlia.org/2014/04/10/6860/

https://nashaziamlia.org/2014/04/11/6868/

https://nashaziamlia.org/2015/05/28/7551/

https://nashaziamlia.org/2015/05/28/7565/

https://nashaziamlia.org/2015/05/31/7576/

https://nashaziamlia.org/2015/12/05/8121/

https://nashaziamlia.org/2016/02/08/8342/

https://nashaziamlia.org/2016/04/10/8496/

Разам зь сёньняшнім – 36 артыкулаў (акрамя таго, мы ня ўпэўненыя, што нічога не прапусьцілі). І з кожным чарговым зь іх мы (як і, напэўна, вы – нашыя чытачы) усё больш пераконваемся, што з самага пачатку прынялі ў якасьці асноўнай тую версію, якая становіцца ўсё больш і больш абгрунтаванай ды прызнанай думаючай часткай чалавецтва.

На гэтым фоне хочам даць магчымасьць нашым чытачам падумаць над наступнымі фактамі:

– Маскоўская версія (фармальна версія МАК) і сёньня застаецца ранейшай – “п’яны генерал Бласік пад сьпеў “Ешчэ Польска не зьгінэла” саджаў самалёт у непраглядным тумане, хаця расейскія дысьпетчары забаранялі яму гэта рабіць. Самалёт зачапіў крылом за бярозу, перакуліўся да гары коламі, упаў на зямлю, усе загінулі…”.

– Прыкладна гэтая ж версія была паказана 2-3 гады таму па Еўрапейскіх тэлеканалах. А спадар Дональд Туск, які напэўна паінфармаваны (калі ня больш!) пра сутнасьць аналізуемых падзей, вось ужо некалькі гадоў зьяўляецца аднім з самых галоўных начальнікаў Еўразьвязу (старшынём Еўрапейскай рады) – вядома, за свае выбітныя якасьці й заслугі;

Смаленск 14

– Маскоўскую версію падзей 10.04.2010 у свой час распаўсюдзілі ўсе беларускія апазіцыйныя(!!!) СМІ. Ніякай іншай версіі як дасёньня яны не падалі.

– Нягледзячы на тое, што мы адзіная інфармацыйная крыніца на ўсход ад старабеларускага Беластоку, якая вось ужо 7 гадоў спрабуе дайсьці да праўды пра катастрофу польскага прэзідэнцкага авіялайнера і якая інфармуе іншых пра фактычны бок справы, на нас дасёньня ніхто з Польшчы так і ня выйшаў…

Карацей, такая вось аб’ектыўная інфармацыя і пра трагедыю 7-гадовай даўніны, і пра сёньняшні Еўразьвяз (ды ўвесь сёньняшні “Захад”), і пра ўчарашнюю ды сёньняшнюю Польшчу, і такія ж “беларускія”, “апазіцыйныя” “СМІ”…

Страшная карціна атрымліваецца, ці ня праўда? Але менавіта яна і ёсьць нашай сапраўднай рэчаіснасьцю, ведаючы праўду пра якую мы толькі й можам адэкватна сапраўднасьці тлумачыць прычыны ды механізмы ў т.л. нашых унутрыбеларускіх праблем…

Так, што думайце беларусы-вялікалітвіны і хутчэй выпраўляйце прапагандовыя вывіхі ў сваіх мазгах, калі яны яшчэ ёсьць.

Усяго вам лепшага, сябры.

 

19 каментарыяў

  1. Licvin кажа:

    Тое што дэлегацыю ”прызямлілі” не выклікае ніякага сумнення. Але насцярожвае, што сумнеўная катастрофа не выклікала аніякай рэзкай рэакцыі на Захадзе. У 2010 годзе дзесяць сэксотаў пабілі шкло ў дзьвярах Савета Міністраў РБ — енк быў на ўсю Эўропу на працягу некалькі гадоў. Чаму так?
    Напэўна таму што Качыньскі з сваім кабінетам і сваім палітычным курсам перашкаджаў Захаду і Усходу!
    Таксама здзівіла наіўнасьць і даверлівасьць прэзідэнта Польшы і ягонага ўладнага кола.
    Можна зрабіць выснову, што асноўныя пытанні міжнароднай палітыкі вырашаюцца ў вузкім коле некалькіх дзяржаў, і палітыка Расіі заўсёды ўзгадняецца з палітыкамі ЗША, і нічога проста так не робіцца.
    Сёння яскравы прыклад Украіна, Захад пакруціў хвастом і замоўчыў Будапешцкі Мемарандум. Таму малым дзяржавам трэба трымаць сябе пільна, сціпла, не высовывацца і слухацца старэйшых…

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. Ліцьвін, Чачня на парадак меншая, чым Беларусь.
      А ведаеце, чаму яна пераможа?
      Таму, што НЕ разважае так, як вы: “малым дзяржавам трэба трымаць сябе сціпла, не высовывацца і слухацца старэйшых…”.

  2. Licvin кажа:

    Чачня зараз і не высоўваецца, а ідзе ў русле маскоўскай палітыкі. Таксама гэта робіць і Татарстан. Мацуюць сваю эканоміку, ідыялогію, узрошчваюць новае пакаленне. Мусульманства ідыялагічна вельмі моцнае, гэта вам не праваслаўныя сьвятары.
    І разважаюць чачэны вельмі інтэнсіўна, ловяць у свае ветразі патрэбныя вятры і рулююць… А вось Украіну на роўным месце развялі і паставілі ў цяжкае становішча.
    Патрэбен усебаковы аналіз, а не выхопліваніе з тэкста аднога сказа ці думкі…
    У нас ніхто думаць не хоча, усе карыстаюцца чужымі думкамі, стэрыятыпамі, бяздумнымі звычкамі, чужымі модамі… У нашым клімаце дзяўчыны ўвосень і нават зімой ходзяць без галаўных уборах, а стрынгі? У нашым клімаце…?! А пагалоўнае паленне цыгарэт жанчынамі і дзяўчатамі? Хто небудзь з журналістаў, дэпутатаў, урачоў, апазіцыянераў падняў шум, звярнуў увагу грамадства, улады на гэтыя з’явы??

    • Мікола))) кажа:

      Масква плаціць даніну Чачні і ейнаму кіраўніцтву. Вось такія “победители”

  3. Licvin кажа:

    Я напэўна закончy сваю каментатарскую дзейнасьць, як абсалютна бессэнсоўную і бесплённую.
    Нават шаноўная Рэдакцыя тендацыёзна карыстаецца цытатамі і тым самым скажае сэнс. У апошней цытаце прамінулі слова ”пільна”, ”Таму малым дзяржавам трэба трымаць сябе пільна, сціпла, не высовывацца і слухацца старэйшых…”. ”Пільна” — значыць насцярожана, недаверліва, не разнявольваючыся! ”Сціпла” — значыць не строячы з сябе гегемона, вядучага! ”Не высоўвацца” — значыць не лезьці ў чужыя справы і стратэгіі, пільнаваць свой інтарэс. ”Слухацца старэйшых” — слухаць, іншы раз у патрэбным месцы паддакнуць, паківаць галавой у знак згоды і падтрымкі… І галоўнае берагчы, мацаваць, аберагаць уласны дзяржаўны інтарэс.
    А вы бярэце за прыклад Чачню. У Чачне пэўныя сілы столькі накруцілі і наварочалі, пралілі крыві, што нам, еўрапейскай нацыі гэта не прыклад і не ўзор для пераймання. Падчас Чачэнскай вайны цішком прыхватазавалі Газпром, Нарыльск, алюміневыя камбінаты і шмат іншага. Адзін чачэн так і сказаў: — ”Когда захватывалі автобус с заложнікамі — в это время рабавалі банк”.

  4. Павел Біч кажа:

    Калі Літвін не пяе сваю русафільскую песню аб тым што нам трэба быць разам з Расеяй каб не загінуць, ён разважае цалкам прымальна.. Можна таксама пагадзіцца з яго думкай (і думкай Рэдакцыі) што Захад шмат у чым дзейнічае на баку, ці па падсказцы Захада. Дарэчы, гэта была улюблёная думка Джемаля Гейдара; чамусьці ён нечакана памёр; можа дапамаглі; таму што яшчэ яго улюблёнай думкая была думка што ў 21 ст. пунктам сборкі усіх незадаволеных стане іслам (як камунізм ў 20 ст).. Шмат хто і не толькі Літвін бачыць безкарыснасць блогерскай працы. Ў інтернете становіцца няма чаго чытаць. Відаць, падзеі пачнуцца сыпацца на нас восенню, таму што усе рухавікі палітыцы паедуць адпачываць да мора і пад паўднёвае сонца.

  5. Licvin кажа:

    Пазітыву няма. Пачынаеш чытаць НН, сплашняком ідзе негатыў, а душа і так ледзь жывая, балючая, на мяжэ псіхапатычных дэпрэсій.
    Вось Павел Біч станоўча прамовіў пра мяне і мне ўжо стала лягчэй дыхаць. Дзякуй Павел!
    У 70 год без пазітыву жыць цяжка. Здзіўляюся ўладзе, што зачыніла Някляева ў пастарунак. У такія гады сажаць чалавека за краты — гэта вар’яцтва і наколькі я помню, парушэнне Крымінальнага Кодекса.
    Да іслама шмат хто прытуліўся б, каб яны па беларуску прамаўлялі. Мы наблізіліся да нейкай мяжы, стаім перад невядомай новай рэальнасьцю, адчуваем і неведаем што нам рабіць. Магчыма гэта старэчае адчуванне перад пераходам у вечнасьць, у сьвет ценяў.

    • BusVit кажа:

      Згодзен на 100%.
      1. Адчуванне, што губляем канчаткова свой народ (нацыю).
      2. Напэуна будзе новы перадзел свету.

  6. Павел Біч кажа:

    Журналістаў калібра П.Шеремета і ў РФ і ўУкраіне шмат. Таму мэтазгодна разгледзіць беларускі след. Увесь час сваёй журналісткай дзейнасці Шерамет карыстаўся сацыял-дэмакратычнай ідэалогіяй. Менавіта таму ён мог так спакоўна працаваць ў РФ і не быў інтересным для КДБ Беларусі. таму што такіх журналістаў кішмя-кішыт і ў Беларусі.. Усе незалежные СМІ Беларусі абсажаны такімі журналістамі. Яны ў упор не бачыць нацыянальнай тэматыцы. дакладней, яна для іх гэта толькі мова. Гэта цалкам задавальняла і задавальняе КДБ, таму што секрет пасіўнасці нашага народа менавіта ў адсутнасці у яго нацыянальных пачуццяў і раўнадушша да нац. каштоўнасцях беларусккай апазіцыі. Але Павел за нейкі час да забойства раптам набыў беларускі Слоўнік і папрасіў прабачэння у беларускіх нацыяналістаў, якіх ён раней бэсціў. Павел пераутвараўся ў сапраўднага Нацыяналіста. А улічваючы адсутнасць такіх ў РБ, гэта улічваючы здольнасці Паўла ужо было для уладаў РБ небяспечным. Вось яны і вырашылі яго прыбраць.

  7. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, прабачце што мой каментар не па тэме. Але потым яго заваляць іншые каментары іншых блогераў. па цалкам іншай тэматыцы… Але калі падумаць уважліва, і якшто мая версія забойства верная, то гэта будзе сведчыць ў якой глыбокай яме мы цяпер сядзім. Гэта як пропуск упамінанняў нас і Беларусі ва усім міжнародным кантэксте – як краіны і народа з якім ужо усё пакончана, яго не існуе. Ён русіфікаваны і асіміляваны безпаваротна, ён ужо мертвый. Раней нас узгадвалі адразу пасля украінцаў перад казахамі і кавказцамі. Цяпер нас выкінулі з гэтага пераліку..

  8. Павел Біч кажа:

    У маім каментары ад 6,05 а 12.20 ўкралася апіска. Там трэба чытаць што “Расея чысцяком дзейнічае па падзсказцы Захаду”. Што да тэмы збітага самалета з польскай элітай, і якшто палякам ужо зразумела што гэта учынак Рф, ТО УЗНІКАЕ ПЫТАННЕ ЧАМУ ЯНЫ НЕ ПОМСТЯЦЬ РАСЕЙЦАМ ЗА ГЭТА?. дАГЭТУЛЬ БАЯЦЦА? НАВАТ ЦЯПЕР КАЛІ ЯНЫ ПАД АХОВАЙ нАТА? пРАБАЧЦЕ, НЕШТА У МАІМ ІНТЕРНЕТЕ НЕДАРЭЧНАСЦІ. мОЖА НАЦІЎСНУЎ НЕ ТУЮ КЛАВІШУ?

  9. Павел Біч кажа:

    Статкевіч заклікае выйсці на вуліцы 3 ліпеня і кажа што мы гэтую дату павіннны захаваць для себя. Але ж гэтая дата – гэта уваход савецкіх войскаў ў Менск. І для каго гэта можа быць святам акрамя лукашыстаў. Вось якая каша ў галовах у галоўнага апазіцыянера! Чаго можна далей чакаць ад яго? Ён сваімі акцыямі высматкае апошніе сілы апазіцыі. Ці я не правы? Народ выйшаў супраць Декрета №3 сам, без усялякай працы апазіцыі, а апазіцыя кінулася узначаліваць пратэсты. Чаму у людзей такія агіда да апазіцыі. Чакаю вашага мнення, шаноўные чытачы.

    • Мікола))) кажа:

      Вельмі складанае пытаньне. Вызваліцелі сталі акупантамі. Да таго ж гэта сьвята перакачавала з савецкіх часоў, а ў 90-я адзначалася ўсімі, у т.л. БНФ “Адраджэньне”.

      Відавочна, што галоўная прычына – гэта імкненьне для большай бясьпекі для людзей прыраўнальна да звычайных дзён. Таксама апазыцыя зьбіраецца ідэалягічна наступаць на ўладу, як улада часам наступае на апазыцыю (пачынаючы ад выданьня Энцыкляпэдыі ВКЛ).

      Таксама я б зьвярнуў увагу на вельмі значнае падабенства дзеяў Навальнага й Статкевіча. Акцыі 26 і 25 сакавіка былі, выхад у рэгіёнах Расіі і Беларусі ўжо быў, цяпер будуць выходзіць на сьвяты (Дзень Расеі і Дзень Рэспублікі).

  10. Павел Біч кажа:

    Сп. Микола, прашу тябе пісаць яснее. Напрыклад як разумець тваю фразу -“Відавочна, што галоўная прычына – гэта імкненне для большай бяспекі для людзей прыраўняльна да звычайных дзён”?. Цяпер так шматі інфармацыі без сэнса, што любая неяснасць ў тэксте прывядзе да таго што ніхто не будзе чытаць ваш тэкст пасля сустрэчы з неясным месцам. Я так табе разумею што цяпер апазіцыя будзе прыкідвацца што яны “таксама людзі” і як і увесь народ гатовы святкаваць 3 ліпеня. Такое “ашуканста” не атрымаецца.. Успомні як на нейкім святе калонну апазіцыі з В.Быкавым на перадзе не дапусцілі ускласці кветкі да манумента Перамогі.. Апазіцыю будуць дабіваць да канца. Русіфікацыя і асіміляцыя не спыніла сваёй хады. Наадварот яна набывае усё боле пераможны характер.

    • Мікола))) кажа:

      Імкненьне арганізатараў акцыяў да большай бясьпекі людзі ў сьвяты. Бо на сьвята менш верагоднасьці быць затрыманым. чым у звычайны дзень. Напрыклад. чаго сабраліся на 1 Траўня. Што за мітынг, што за збор людзей. А дык жа дзяржаўнае сьвята. А калі не дзяржаўнае сьвята, хто даў дазвол ?

      Ну добра. Гэта ўсё лухта. Уладзе і так дастаткова аргумантаў каб людзей пабдіць ды затрымаць (“нецэнзурна выказваўся ў публічным месцы”).

  11. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, вы шмат увагі удзеляеце польскім справам- напрыклад раследаванню крушэння самалёта з польскай элітай пад Смаленскам. Здаецца ужо высветлено – гэта справа рук расейскіх спецадзелаў. І забітыя не шэраговые грамадзяне, а ЭЛІТА Польшчы! Не маглі бы вы ваказаць сваё мненне чаму палякі ніяк не реагуць на гэтае злачынства? Маглі цяпер пад парасонам НАТА быць смялейшымі; напрыклад, заараць усе вайсковые могілкі савецкіх салдатаў, ці забараніць пралет ў польскім небе усім расейскім самалётам. Ці нешта яшчэ. каб расейцы наогул не абарзелі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Дзіўны вы чалавек, сп. Біч.
      Вы фота Туска бачылі? (гаворка пра апошнія фота ў даным матэрыяле)
      У гэтым 2017 годзе ён быў пераабраны старшынём Рады Еўропы.
      “За” – былі ўсе 27 краін Еўразьвязу, “супраць” – толькі родная Туску Польшча…
      Мы шмат пішам адкрытым тэкстам. Як мала хто. Няўжо і ў гэтым разе вам, сп. Біч, усё трэба разжоўваць? Няўжо вы самі ня здольныя зрабіць элементарныя высновы на конт таго, чаму палякі пад НАТА такія “нясьмелыя” і чаму расейцы будуць “барзець” і далей?
      Усё мы вам тлумачылі ўжо 100 разоў. Толькі вы чуць ня хочаце…

  12. Павел Біч кажа:

    Няўжо адзін челавек – Туск- трымае ў калаке увесь 30 млн польскі народ? Вам, Рэдакцыя, лягчэй, вы верыце ў Теорыю Змоў. Можа вы і правые. Якшто гэта так, то варта чакаць новога падзела Беларусі?

    • Рэдакцыя кажа:

      1. Ужо некалькі разоў вам тлумачылі: няма ніякай “тэорыі” змовы. А ёсьць факт – сілы, якія стаяць за тускамі, маюць большыя магчымасьці ўплываць на хаду падзей у Польшчы і ўсім ЕЗ, чым усе правыя ўлады сёньняшняй Польшчы разам узятыя. Ня выключана, што гэтыя сілы дзейнічаюць скаардынавана з расейскімі імперыялістамі.
      2. Калі чакаць новага падзелу Беларусі, можна яго дачакацца. Калі ж змагацца за аб’ектыўныя інтарэсы беларуска-літвіскага народу на яго ўласнай зямлі (і да рэдакцыі далучыцеся вы, затым яшчэ нехта 3-і, 4-ы, 5-ы, 10-ы, 100-ы, 1000-ы, 1.000.000-ны – дарэчы на гэта была і застаецца нацэлена ідэя Беларускага Дэмакратычнага Руху), ёсьць шанц, што мы дасягнем сваіх мэтаў, а ня будзем сьведкамі зьдзяйсьненьня нейкімі глабальнымі злачынцамі іх уласных мэтаў.
      3. Калі ж ВЕРЫЦЬ рознай ліберастычнай прапагандзе пра розныя “тэорыі” і толькі ЧАКАЦЬ, калі на цябе “зваліцца шчасьце” (карацей, працягваць быць лохам і цярпілам), гарантавана нічога добрага не дачакаемся…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы