nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У Расеі «Хунта» перамагае «Бункер»

16 чэрвеня, 2017 | 6 каментарыяў

Піянт 1

Вядомы палітычны аналітык Андрэй Піянткоўскі (гл. фота) у гутарцы з карэспандэнтам “Рускага манітора” Фёдарам Кліменкам так пракаментаваў «прамую лінію» Пуціна з расейцамі, што мы вырашылі зьвярнуць на гэта ўвагу і нашых чытачоў. Ужо вельмі шмат важных прагнозаў зроблена, пра якія трэба ведаць і за спаўненьнем якіх варта сачыць (узята адсюль: http://rusmonitor.com/andrejj-piontkovskijj-khunta-odolevaet-bunker.html).

Рэдакцыя.

 

 

Фёдар Кліменка: Андрэй Андрэевіч, як Вы пракаментуе сёньняшняе кантактаваньне Пуціна з краінай?

Піянткоўскі: Гэта было першым адкрытым і відавочным выступам структуры, якую я б назваў  “віртуальнай Хунтай нацыянальнага выратаваньня” супраць Пуціна.

Усё, што адбывалася ў час размовы Пуціна з краінай – з самай першай хвіліны было відавочным сабатажам, троллінгам і зьдзекам. Ва ўсім сьвеце ўжо зьвярнулі ўвагу на тое, што ў правым ніжнім куце тэлеэкранаў мільёнаў расейскіх абываталяў бесьперапынна ішлі пытаньні, лозунгі й мэмы пратэстных мітынгаў трохдзённай даўніны, якія былі так жорстка разагнаныя.

 

– А Вы не дапускаеце, што гэта быў індывідуальны сабатаж з боку нейкага спачуваючага апазіцыі аператара?

– Не, зусім выключана. Акрамя гэтага тролінгу ўспомніце, наколькі старанна выверанай была падборка сюжэтаў з расейскіх рэгіёнаў. Гэта быў сапраўдны макабр, на мяжы жудасьці: карціны галечы, убоства і заняпаду. Карціны таго, як людзі дзесяцігоддзямі жывуць у нейкіх бараках без гарачай вады і туалетаў, сюжэт пра няшчасную дзяўчынку, якая памірае ад раку, з горада, у якім дзякуючы пуцінскай «аптымізацыі» зачынілі ўсе медыцынскія ўстановы. На гэтым фоне тое трызьненьне, якое нёс Пуцін, цікавае толькі зь медыцынскага пункту гледжаньня. Ён дэманстраваў рэзкае пагаршэньне яго псіхафізічнага стану, пацьвярджаючы сімптаматыку, ужо выяўленую ў Парыжы і Пецярбурзе.

Напрыклад, яго шалёная антыўкраінская тырада, яго лермантаўскія экзэрсісы, у якіх ён пераблытаў чэкістаў з гомасексуалістамі па агульнай прыкмеце блакітнасьці. Гэты прагрэсуючы распад асобы ўжо даўно бачыць яго асяроддзе, настрой якога можна праілюстраваць мізансцэнай з савецкага культавага фільма «17 імгненьняў вясны», калі Гімлер прыйшоў да Герынга: «Герман, фюрэр больш ня можа выконваць абавязкі правадыра нацыі».

Вось да такога кансенсусу прыйшла, мабыць, большасьць расейскай палітычнай «эліты» (за выключэньнем таго «Бункера», які страціць усё з сыходам Пуціна). І сёньня яны зрабілі ўсё, каб гэта стала бачна краіне.

 

Піянт 2– Атрымліваецца, што Эрнст і Дабрадзееў – удзельнікі змовы?

– Уявіце сабе, што было б, калі б мы цяпер жылі ва ўмовах сапраўднай дыктатуры, пры Сталіне, напрыклад. Мы б з вамі цяпер размаўлялі, а ў гэты час таварышаў Эрнста і Дабрадзеева чэкісты «канчалі» б проста ў іх працоўных кабінетах. Пры тым жа Пуціне трохгадовай даўнасьці неўзабаве пасьля лініі яны былі б арыштаваныя за маштабныя фінансавыя злоўжываньні (што, дарэчы, было б цалкам справядліва) і адпраўленыя ў Лефортава. А сёньня гэтыя персанажы пайшлі на такі адкрыты сабатаж толькі таму, што яны выдатна разумеюць, што ім за гэта нічога ня будзе, – такія суадносіны сіл, якія склаліся ў вярхах.

 

– Атрымліваецца, што ўсе Вашы прагнозы, якія вы рабілі ў апошні час, спраўджваюцца…

– Так, я казаў, што гэтая пара дат, 12 і 15 чэрвеня, невыпадковая. «Бункер» хацеў арганізаваць «падпал Рэйхстага» 12-га, а пасьля прадэманстраваць пераможнага Пуціна на прамой лініі. Але ў «Бункера» падпал у поўнай меры не атрымаўся, а запланаваная PR-акцыя Пуціна, дзякуючы намаганьням «Хунты» ператварылася ў шоў публічнага прыніжэньня дыктатара.

 

– Цяпер можна чакаць, што падзеі ў Расеі пойдуць па нарастаючай?

– Дасьведчаны выведнік павінен быў зразумець усё з самага пачатку. Вы зьвярнулі ўвагу, што ўвесь абслугоўваючы персанал зьмяніўся. Дзе ўсе гэтыя Мацкявічусы, Кацюшы ды іншыя, якія зазіралі яму ў рот? [Наадварот] сядзяць ці разгульваюць нейкія вельмі дзелавыя, вельмі маладзенькія, халодныя, без захопленага бляску ў вачах хлопчыкі й дзяўчынкі. Гэта першае, што назіральны чалавек павінен быў адзначыць: у якіх выпадках у першай асобы мяняюць абслугу і ахову? Бо ўвесь традыцыйны персанал быў зьменены – усё гэта частка аперацыі па зьнішчэньні іміджу Пуціна.

Хутчэй за ўсё існуюць ужо дамоўленасьці зь сілавікамі. Зь іх сёньня ў «Бункеры» [застаўся] толькі Золатаў, які магчыма Пуціну асабіста адданы. А ФСБ, як мы з вамі гэта ўжо абмяркоўваем два гады, фактычна ваюе з Пуціным з нагоды Кадырава і настроены вельмі рэзка супраць Золатава.

 

Піянт 3– Можна меркаваць, што і з Захадам нейкія закулісныя перамовы вядуцца?

– У мяне няма ў гэтым ніякіх сумневаў. Мне вядома, што было некалькі неафіцыйных дэлегацый, якія вялі перамовы яшчэ перад выбарамі ў ЗША. Нягледзячы на ​​тое, што Крэмль дапамагаў Трампу, там былі ўпэўнены, што пераможа Клінтанша. І, уласна, зь яе прадстаўнікамі вялі перамовы аб пост-пуцінскім перыядзе, як мінімум, зь лета мінулага году. Дамоўленасьці на гэтых перамовах прыкладна такія: «Хунта» гатовая будзе сысьці з Данбаса, прычым, сысьці сур’ёзна і цалкам. Ну, а Крым – застанецца. І Захад на гэта заплюшчыць вочы – ніколі не прызнае (як не прызнавалі анэксію трох балтыйскіх дзяржаў), але за сыход з Данбаса здыме асноўныя санкцыі. У гэтым, уласна, і сутнасьць змовы.

Захад выразна даў зразумець, што пры неадэкватным Пуціне ранейшыя дзелавыя дачыненьні не аднавіць і, адпаведна, усе актывы верхавіны на Захадзе пад пагрозай. Уся сакральная мадэль нашай клептакратыі – рабаваць тут, а скрадзеныя грошы захоўваць там – зьнешнепалітычнымі авантурамі Пуціна пастаўлена пад пагрозу.

 

– Да канца сьнежня бягучага года Пуцін павінен здаць дакументы ў Выбаркам, пацьвярджаючы свае намеры ісьці на наступны тэрмін. Сёньня мы можам выказаць здагадку, што ён гэтага рабіць ня будзе?

– Калі зь ім можна паступіць так, як сёньня – значыць, ён нічога ўжо ня можа. Сёньняшняя прамая лінія паказвае, што Пуціну ніхто не дазволіць ісьці на новы тэрмін. Сёньня было вельмі выразна паказана, што Пуцін больш у хаце не гаспадар.

 

– А хто пераемнік?

– Сам тэрмін «пераемнік» азначае, што Пуцін вырашае, хто атрымае ў спадчыну ўладу пасьля яго. Таму пераемніка ня будзе.

Магчыма, яны абвесьцяць сябе «Камітэтам нацыянальнага выратаваньня».

Трэба разумець, што для нас з вамі, для пратэстнай супольнасьці – гэта закулісныя гульні жулікаў, злодзеяў і ваенных злачынцаў, у якіх мы не прымаем удзел. Але зьмена дыктатара заўсёды аслабляе рэжым у цэлым і адкрывае акно магчымасьцяў для грамадзянскай супольнасьці.

 

 

 

6 каментарыяў

  1. 123 кажа:

    Клiнтанiха а не -ша

  2. Павел Біч кажа:

    Прыемная навіна. Такім палітолагам як Піанткоўскі і Ілларіонаў можна верыць. Праўда, апошні шчыра кажа што прагназаваць што адбудзецца і ў Расеі і у нас вельмі цяжка. Ну а пакуль нам застаецца рабіць толькі тое што спатрэбіцца ў любым выпадку – падвышаць узровень нацыянальная свядомасці народа. Гэта тое, што наша апазіцыя не рабіла з самага пачатку свайго існавання – г.з. з пачатку 90-х.. Простае ліццё бруду на лукашыстаў, Захад і на адзін аднага ніяк не павышала гэтую свядомасць..

  3. siarhiej кажа:

    А што нам з гэтых крамлёўскіх гульняў? Падтрымка Лу-кі зменшыцца і пагроза незалежнасьці знікне? Імперскасьць аслабне ці ўзрасце? Дурны Пуця мог бы давесьці РФ да развалу.

  4. Павел Біч кажа:

    Я даўно пішу аб тым аб чым узгадаў Сяргей, а менавіта, што развал Расеі, або моцная там заварушка, можа “вылесці для нас баком”. Маю на увазе пераутварэнне Беларусі ў Вандэю где збяруцца усе мракабесы Расеі і адкуль яны будуць змагацца з дэмакратыяй ў Расеі. Іншая пагроза гэта з’яўленне у нас вялікай колькасці уцекачоў з Расеі. Для большасці расеян Беларусь гэта еўрапейская Расея где пануе парадак і руская мова і культура.. Дабаўленне да нас яшчэ пару млн расеян да тых хто ужо жыве у нас і з’яўляецца патэнцыяльнымі ворагамі нашай нацыянальнай культуры,прывядзе да таго што на нашай культурнай незалежнасці можна будзе паставіць жырны крыж. Ужо і так кажуць, што большасць новых кватэр скупаюць у нас расеяне. Але пакуль яны сядзяць ціха таму што іх тут усе задавальняе. (гэта як праваслаўные, здаецца нашы ж людзі, але тое што яны паказалі за апошніе пару гадоў сведчыць што гэта пятая калонна).

  5. Siarhiej кажа:

    Трошкі не па тэме,19/06/2017 г., -сірыйскі хвост віхляе расейскай сабакай:

    “Летак ЗША збіў сірыйскі летак СУ-22 каля ДжаДына бліз стратэгічнай платыны АльТаба. Летакі серыі Сухой-22м, якімі ўзброены сірыйцы, з’яўляюцца старымі, адносна ня хуткімі і выкарыстоўваюцца для бамбаваньня. Вырабніцтва іх пачалося ў 1970 г., потым іх мадэрнізавалі і выраблялі да 1990 г. Яны цалкам неканкурэнтныя супраць амерыканскіх знішчальнікаў, уключна Ф-18 які яго збіў. ….”

    Узята адсюль: http://www.americanthinker.com/articles/2017/06/is_syria_wagging_the_russian_dog.html

  6. Павел Біч кажа:

    Думаю, немагчыма знайсці народ і сферу у якіх меньше хлусілі чым расейцы ў вайсковай. Яны, па-першае, усе свае паразы падаюць як перамогі, а па-другое, вайсковая тэхніка у іх самая лепшая ў СвецеІ па трэцце, рускі салдат ваюее лепш за усіх на Свеце Прамільганула інфармацыя, што сцяг над Рейстагам паднялі казахі. “Галоўнага” казаха пры гэтымГ так свае же казахі так задалбалі як хлуса што той спіўся і павесіўся. Калі ж гэта скончыцца?..

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы