nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пра тое, што кажуць і ня кажуць украінцы

22 жніўня, 2017 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Украінцы 1Апошнім часам у сувязі з набліжэньнем сумесных беларуска-расейскіх вучэньняў “Захад – 2017” у сеціве, у т.л. на ютубе, можна сустрэць шмат усё больш адкрытых, адназначных і адначасна усё больш песімістычных прагнозаў адносна лёсу Беларусі й суседніх краін (гл., напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=j_XCB79zmLk https://www.youtube.com/watch?v=b4a-AkeF95s https://www.youtube.com/watch?v=SK9Zc-HKOkY  https://www.youtube.com/watch?v=tAdk5jXnSD0). Ёрнічаюць на гэтую тэму нават прамаскоўскія тролі (https://www.youtube.com/watch?v=x7ZEv_rU-DM). Ёсьць  ў сеціве і абяцаньне Лу-кі “ня здаць Беларусь без бою”, і нават яго ўпіканьне ўкраінцаў за здачу часткі сваёй зямлі расейцам (гл., напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=ARI6wxwHpFU https://www.youtube.com/watch?v=CdpgoSCYJ-c). Мы ў рэдакцыі падзяляем агульную занепакоенасьць, і даўно. Пра гэта сьведчыць больш чым 11-гадовая праца сайта. Аднак многія з прагнозаў іншых людзей гучаць так, быццам яны першымі заўважылі праблему. Акрамя таго, вакол усёй сітуацыі застаецца шмат недагаворанасьцяў. Таму мы вырашылі выставіць сёньня пару заяў, зробленых нашымі братамі-украінцамі (зь якімі мы, натуральна, у цэлым згодныя), і на іх фоне зрабіць некаторыя дапаўненьні.

 

1.

Пачнем з маналогу сп. Паўла – амерыканскага дальнабойшчыка ўкраінскага паходжаньня (яго фота ўвесе зьлева), азаглаўленага “Беларусь наступная?”. Узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=engX1QLU1ro

“<…> Пуцін не пакіне Украіну [ў спакоі], хаця пакуль у яго з Украінай нічога не атрымліваецца <…> У Сірыі Пуцін таксама захрас <…> Замірыцца з Амерыкай не атрымалася – Трамп аказаўся “ня наш” <…> Замест зьняцьця санкцый упаялі дадатковыя ды яшчэ рэкорднага маштабу… <…> Паўсюль абломы, правалы… <…>

Што застаецца Пуціну?

Застаецца “брацкая Беларусь”!

Таму, што “беларускі” рэжым лічыцца ва ўсім сьвеце дыктатарскім, асаблівай дапамогі яму чакаць няма ад каго. То бок, калі пачнецца вайна ў любой форме, то Захад сваіх байцоў бараніць Беларусь дакладна дасылаць ня будзе.

Калі войскі НАТА і сёньня не ваююць ва Украіне, то за Беларусь тым больш ніхто не зьбіраецца ваяваць… Таму ратаваньне беларусаў – справа рук саміх беларусаў!

Недарма Лу-ка прыязджаў у Кіеў, пра нешта “пераціраў” з Парашэнкам пры зачыненых дзьвярах, але напэўна размова была вельмі сур’ёзная. Таму што “бацька” разумее, што расейскія войскі, якія зойдуць у Беларусь на сумесныя вучэньні – яны хутчэй за ўсё ня выйдуць. Застануцца ў Беларусі на сталай аснове [Лу-ка наадварот увесь час акцэнтавана пераконваў, што выйдуць. – Рэд].

У пацьверджаньне – нядаўная навіна: Пуцін, які самазванна захапіў уладу на Расеі, аддаў на ратыфікацыю ў Дзярждурку дакумент, у якім гаворыцца пра сумеснае патруляваньне межаў “саюзнай дзяржавы” сумеснымі сіламі [Расеі й Беларусі] – чытай, межы РБ будуць кантралявацца ФСБ Расеі.

Украінцы 3Бо ў свой час была падпісана “саюзная дамова Беларусі й Расеі”. Юрыдычна камар носу не падточыць, у адрозьненьні ад анэксіі Крыма і вайны на Данбасе. Для расейцаў беларускі варынт ідэальны… Таму што ёсьць “саюзная дамова” паміж РФ і РБ. І ніхто не перашкаджае цяпер Пуціну рэалізаваць умовы гэтай дамовы. Адна з умоваў гэтай дамовы –  пункт пра сумесны кантроль межаў “саюзнай дзяржавы” [у значнай ступені ўсё выглядае ня так – ёсьць яшчэ Мемарандум ад 1994 г. аб гарантыях Незалежнасьці Беларусі, падпісаны ў т.л. ЗША і Вялікабрытаніяй (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2006/12/22/460/), усе яго пункты кажуць пра супрацьлеглае. – Рэд.].

Над Украінай з поўначы будуць цяпер навісаць рашысцкія сілы. Украінцам трэба мець гэта на ўвазе. Беларусь зь нейтральна-сяброўскай дзяржавы будзе плаўна ператварацца ў саюзьніка агрэсара, калі не ў самаго агрэсара.

Я ня думаю, што будзе ў Беларусі стрэляніна. Да гэтага ня дойдзе. Там, верагодна, усё будзе зроблена па крымскім сцэнары. Тым больш для гэтага ёсьць юрыдычныя падставы [усе гэтыя “падставы” зьяўляюцца настолькі ж юрыдычна беспадстаўнымі, наколькі беспадстаўнай зьяўляецца ўся сістэма беларусафобскай аўтарытарнай улады Лу-кі, створаная не праз дэмакратычныя механізмы, а праз узурпацыю. – Рэд.].

“Бацьке” зробяць прапановы, ад якіх той ня здольны будзе адмовіцца. Яму запрапануюць альбо крэсла генерал-губернатара [удакладнім, крэсла генерала Петэна ў час рэжыма Вішы ў Францыі. – Рэд.], альбо патлумачаць, што ён зьнікне… А бегчы Лу-цэ ці прасіць дапамогі асабліва няма ў каго. Яму няма куды падзецца, вымушаны будзе пагадзіцца.

Ваяваць з расейскай арміяй у Беларусі ніхто ня будзе. Армія РФ ціхай сапай патрошкі-патрошкі анэксуе Беларусь [што ж, паглядзім… – Рэд.].

Пачатак гэтаму пакладуць пуцінскія папраўкі (прынятыя ў 2016 г.) да закона 2009 г. І цяпер яны будуць ратыфікаваныя. Напэўна будзе адзінадушная ратыфікацыя. На тое яны і Дзярждурка.

Спачатку мы ўбачым сумесны кантроль беларуска-польскай, беларуса-украінскай, беларуска-літоўскай межаў. І гэта будзе пачатак канца Беларусі як незалежнай дзяржавы. Там зьявяцца расейскія вайсковыя базы. А далей там шмат варыянтаў…

Калі Лу-ка будзе брыкацца, яго заменяць на нейкага лаяльнага расейскага палітыка зь ліку беларусаў ці зь ліку расейцаў.

І гэта ўсё будзе якраз да выбараў [у Расеі]. Бо ў Пуціна [перад выбарамі] не засталося ніякіх козыраў. Як я сказаў у пачатку, ён паўсюль праігрывае, паўсюль атрымаў сакрушальнае фіяска. І яго ватны электарат, як толькі трохі ачуняе ад баярышніка, ужо пачынае задаваць сабе пытаньне: а можа, цар несапраўдны?!.. [так, маскоўскія правіцелі надзвычай баяцца пачуць: “Войска ўзбунтавалася, кажуць, цар несапраўдны!” – Рэд.]

Украінцы 5

Калі ў эканоміцы праблемы, скарачаюцца працоўныя месцы, вымірае насельніцтва і г.д., рабіць з гу*ана цукерку вельмі цяжка. Расейскія прапагандысты стараюцца, тут ім трэба аддаць належнае, але ім ужо мала хто верыць. Таму Пуціну патрэбна якая-небудзь перамога. І лешага варынта, чым Беларусь, на даны момант у яго няма.

Ён пойдзе на наступныя выбары пад слоганам зьбіральніка рускіх земляў. І фактычнае зьліцьцё Беларусі з Расеяй у “саюзную дзяржаву” будзе распіярана-упрыгожана прапагандыстамі: “СССР адраджаецца”, “брацкія народы”, ля-ля тапаля і г.д. Вы хутка гэта пачуеце.

Я думаю, што Беларусь – наступная.

Хаця ёсьць аргументы і супраць гэтага: “бацька” не захоча здавацца, ці Захад на ўсё гэта будзе інашк глядзець, не дазволіць Пуціну гэта рабіць… Але верагоднасьць апошняга варыняту падзей каля 20%, а верагоднасьць горшага варыянту – 80%.

Таму што Пуціну трэба кансалідаваць свайго выбаршчыка вакол сябе, а іншых “аргументаў” у яго няма. Яму застаецца толькі “зьбіраць землі”…

І самы смачны кавалак – гэта Беларусь. <…> Тым больш, што Беларусь знаходзіцца на ўтрыманьні Расеі ўжо даўно. Беларусь жыве за кошт Расеі [зноў бачым распаўсюд прынцыпова няверных уяўленьняў. – Рэд.].

<…>

Але час пакажа. На лепшы варыянт [даю] – 20%. Але найбольш верагодна, што праз год, магчыма, раней, Беларусі як незалежнай краіны існаваць ня будзе. Будзе васал Расеі, пазбаўлены атрыбутаў дзяржаўнасьці.

Падзеі разьвіваюцца, многае мяняецца, але калі ўсё застанецца так, як цяпер, то Беларусь – наступная [ў ланцугу анэксаваных імперыяй чужых тэрыторый]”.

(канец цытаваньня маналога амерыканскага дальнабойшчыка Паўла)

2.

Частка інтэрвю Аляксея Арэстовіча (фота ўверсе справа), узятага адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=f-cMC55zzHc, часовы інтэрвал – 13:20–19:00.

 

– Якая верагоднасьць, што Пуцін пойдзе на вайну, па сцэнары “ўздыму ставак”?

– Ён адназначна будзе падымаць стаўкі [пад бліжэйшыя выбары].

Глядзіце. Калі выбары ставяцца на 18 сакавіка – дзень “далучэньня Крыма”, значыць, зыходна ён ідзе зь іміджам “зьбіральніка земляў [рускіх]”. Значыць, трэба падабраць [перад выбарамі] яшчэ  нейкую зямлю. Найбольш падыходзячая зямля для падбору, у якой скрайне зацікаўлена Расея – гэта Беларусь.

Я вядомы тым, што шмат разоў сказаў, што пачалася мяккая акупацыя Беларусі. Гэта комплекс мерапрыемстваў, якія праводзяцца па Беларусі.

Цяпер у Думу накіраваны [законапраект] па ўдасканаленьні нарматыўна-прававой базы па “Абароне адзінага неба”. Многія [ігнаранцкі] кажуць: “дый гэтая дамова была падпісана ў 2009 г., а цяпер гэта толькі тэхнічнае ўдакладненьне…”. Так, але  ў 2007 годзе была мюнхенская прамова [Пуціна], у 2008 годзе была Грузія, а ў 2009 – падпісана пагадненьне.

Там удакладняецца парадак выкарыстаньня сіл і сродкаў. Ёсьць і закрытая частка, якая асабліва не хаваецца, у якой будзе хутчэй за ўсё [прапісана] перакідваньне комплексаў СПА на межы ЕЗ і Украіны. Мы ж разумеем, што пры такім абвастрэньні [дачыненьняў] паміж Захадам ды Украінай і Расеяй, пры такіх стаўках, якія стаяць у гэтым канфлікце, узмацняць у вайсковым значэньні гэты кірунак <…> – гэта падвышэньне ставак.  Акрамя таго, узяцьце пад ахову [беларускай!] мяжы – гэта тое самае, што я прыйшоў да вас у дом і заявіў: “я не ўмешваюся ў ваша жыцьцё, проста цяпер ахоўваць усе ўваходы і выхаду буду я і мае хлопцы”. Як вы будзеце гэта кваліфікаваць?

– Чаму Лу-ка так спакойна на ўсё гэта рэагуе? Няўжо за столькі гадоў ён ня змог вывучыць Пуціна?

– А якія варыянты ёсьць у Лу-кі? Ён выдатна вывучыў Пуціна, але тут які момант – гэта проста несупастаўныя сілы. Для таго, каб гэта адбіць, Лу-ка адназначна павінен заняць бок таго ж Захуду і пачаць гуляць супраць Расеі наўпрост. Наўпрост. А гэта, ух ты, пагроза ваеннага канфлікту [з Расеяй], альбо прарасейскага паўстаньня ў Беларусі, альбо хутчэй за ўсё фізічная сьмерць самаго Лу-кі, бо значная частка беларускіх сілавікоў [так настроены] (дастаткова паслухаць прамову міністра абароны Беларусі на навукой канферэнцыі ў Маскве, пра тое, што НАТА ўяўляе асноўную пагрозу; мы гатовы разам з расейскай арміяй адбіваць…), што Лу-ка глядзіць на сваіх сілавікоў і ня ведае ці ўжо атруцілі яны яго кубкам кавы, які ён выпіў [ці яшчэ не]. Таму Аляксандр Рыгоравіч асабіста вельмі моцна рызыкуе і вымушаны пятляць, як у “Гульні прастолаў”, каб проста фізічна выжыць…

– Чаму ён тады прыязджаў ва Украіну?

– Таму, што Україна адзіная тэрыторыя, якая яго прыме разам зь сям’ёй, калі ён будзе ўцякаць зь Беларусі. На закрытай частцы верагодна абмяркоўваліся яго шляхі адступленьня, запасны аэрадром…

– Пішуць, што на межах Беларусі сканцэнтраваліся тысячы расейскіх вайскоўцаў. Наколькі сітуацыя небясьпечная для Украіны?

Украінцы 2

– Усе людзі думаюць, што вайна, гэта калі паляцелі самалёты, паехалі танкі ці пачалі страляць з расейскай тэрыторыі. Але сучасныя войны вядуцца пераважна невайсковымі сродкамі. Стратэгічнае планаваньне [будучай вайны] – гэта 10, 15, 20 гадоў <…> Гавораць: “дамова была падпісана ў 2009 годзе”. Дык рашэньне на вайну [расейскай імперыі] супраць Захаду было прынятае ў 2005 годзе!…

Расея не акупуе Беларусь так, што на кожным перакрыжаваньні будуць расейскія танкі, як было ў Чэхаславаччыне. Гэтымі метадамі ніхто ўжо даўно ня дзейнічае. Усё пачынаецца са стварэньня стратэгічных умоў для ўплыву на ўнутраную і вонкавую палітыку Беларусі, усё больш робячы ўсё менш самастойным самаго Лу-ку.

Потым, другім-трэцім этапам, узмацненьне працы зь сілавікамі ў Беларусі – перацягваньне іх на свой бок. Гэта стварэньне пэўнай лаяльнасьці ў насельніцтва, у т.л. шляхам запужваньня манеўрамі з боку НАТА. Гэта пэўная рыторыка ды праца з краінамі Балтыі, Польшчай, Украінай. Гэта стварэньне пэўных умоў на нашых паўночных межах, напрыклад, каб мы не маглі пачаць вайсковую аперацыю па вызваленьні ЛНР-ДНР, частка нашых сіл стала павінна быць адцягнута пад беларускую мяжу, бо мы ўвесь час маем адтуль пагрозу. То бок, гэта – буйная шахматная партыя. Большасьць звычайных грамадзян, дый многія вайскоўцы, не разумеюць, па якіх законах яна адбываецца.

Ваенная пагроза з боку Беларусі не азначае, што расейскія танкі выехалі на кардон і зь лесу іх гарматы накіраваны паўпрост на Ровенскую АЭС. Не. Усё пачынаецца са стварэньня ўмоў.

Людзі, якія ўмеюць думаць на стратэгічным узроўні, разумеюць, што ўсе ва ўмовах. Спачатку ствараюцца ўмовы, а потым – дзеяньні. Прычым, на стварэньне ўмоў часта ідзе некалькі гадоў. Некалькі гадоў!

Таму расейцы пачалі стварэньне ўмоў для большага ўплыву на Беларусь, для стварэньня сталай пагрозы странам Балтыі, Польшчы, з поўначы на Украіну. Гэта можа заняць некалькі гадоў, а можа, адбудзецца і хутка. Бо тое, што будзе рабіць Пуцін, ня ведае нават сам Пуцін. У яго сцэнарны варынт [прыняцьця] рашэньня і ён выбірае сцэнары ў залежнасьці [ад сітуацыі, якая склалася]”.

(канец цытаваньня адказаў Арэстовіча на пытаньні да яго).

3.

Ад рэдакцыі.

Як мы напісалі ў пачатку, галоўны пасыл абодвух выступоўцаў мы разумеем і падзяляем. Некаторыя дробныя заўвагі мы давалі па ходу тэкста. Але ёсьць яшчэ некаторыя дэталі, на якіх варта спыніцца, бо яны ў прамовах абодвух асоб, паданых вышэй, альбо так і не прагучалі, альбо прагучалі ня так…

Першая заўвага. Найперш у сп. Паўла меў месца працяг ускосных закідаў у бок беларускага народу. Маўляў, ня верым, што беларускі народ здольны да супраціву. Маўляў, млявы, усё сьцерпіць, супраціўляцца нахабству ды агрэсіі расейскіх імперцаў ня будзе. Падобнае мы ўжо каментавалі нядаўна (гл. наш каментар да наступнага артыкула – https://nashaziamlia.org/2017/07/30/9195/#more-9195). Там выкладзены асноўныя аргументы. Дададзім яшчэ пару фактаў.

Украінцы 4Зьлева вы бачыце фота аднаго з плакатаў, якія нядаўна зьявіліся ў Брэсьце (http://mybrest.by/news/obshchestvo/v_breste_poyavilis_plakaty_protiv_prisutstviya_rossiyskikh_voysk/). Ці дастакова добра бачны тэкст?… Гэта першы факт.

А вось факт другі, які ўкраінцы чамусьці ўвесь час забываюць (не заўважаюць, пазьбягаюць?), хаця, здавалася б, мусілі яго агалошваць пры кожнай магчымасьці. Гаворка пра беларусаў, якія ваююць у зоне АТА. Чамусьці ўкраінцы не ўзгадваюць гэты факт, а таксама ня бачаць, што, у адрозьненьне, напрыклад, ад палякаў, якіх у свеце ў 4-5 разоў больш, чым беларусаў, краіна якіх знаходзяцца зь Беларусьсю аднолькава блізка да зоны баявых дзеяньняў, якія заяўляюць, што яны ганаровыя і ня любяць рускіх (а беларусы гэтага, як правіла, не заяўляюць), і якіх не чакае арышт пасьля вяртаньня на радзіму з зоны АТА – беларусаў там у шмат разоў больш! Гэта таксама сьведчыць, што палякі – “крутыя”, а беларусы-вялікалітвіны – пасіўныя?… А, можа, усё наадварот? І можа, самы час сказаць праўду, а не распаўсюджваць чарговыя мулькі расейскай прапаганды…

Украінцы 6Другое. Многія беларусы, у т.л. сябры рэдакцыі, папярэджвалі ўкраінцаў пра будучую хаду падзей. Гэта было ў Кіеве і ў 2014, і 2015 гг. (мапа, якую вы бачыце, была паказана ў Кіеве ў 2014 годзе і на яе фоне была гаворка пра значэньне “беларускага балкону” для будучыні Украіны, Польшчы, краін Балты, пра тое, што будзе, калі гэты “балкон” будзе захоплены расейскай імперыяй). Былі прапановы разам падумаць пра арганізацыю сумеснай абароны, пра сумесныя меры па захаваньні бясьпекі. Быў нават створаны Альянс балта-чарнаморскіх нацый!..

Але, паўтарым яшчэ раз, палітыкі ўсіх суседніх краін аддалі перавагу беларусаў праігнараваць. Затое пачалі паддобрывацца да Лу-кі… Да таго ж палякі пад шумок працягвалі дэмаграфічна марадзёрыць наш народ (“Карта паляка”)…

І вось цяпер мы чуем нешта абсалютна неадэкватнае таму, што на справе было. Дзе аналіз мінулага? Дзе прызнаньне памылак, якое павінна быць спачатку? Мы нешта яго ня чулі…

Трэцяе. Імкненьне падстроіцца пад Лу-ку, ні ў якім разе яго не пакрыўдзіць, скразіць у выступах абодвух украінцаў. Лу-ка выдаецца імі за ахвяру расейскай палітыкі, маўляў, ён – няшчасны – трапіў у стратэгічную пастку расейскай імперскай палітыкі.

Але ж пытаньне: а ці ня сам Лу-ка выстройваў такія стасункі з маскалямі? Ці ня ён з самага пачатку 1990-х безупынна трындзеў (і працягвае трындзець) пра “брацкі рускі народ”, “родную для яго Расею”, пра “інтэграцыю”, усе гэтыя “саюзы”, “адзіныя прасторы”, “сумесныя абароны” ды ўсялякую іншую халеру? Ці ня ён персанальна наклікаў усю гэтую бяду, праводзіў адпаведную палітыку, заяўляў, што за яе ён будзе адказваць асабіста?

Адказ відавочны і адназначны: ён (гл. другое фота ў гэтым матэрыяле)! Як мінімум, ён – як ніхто іншы!

Але ж, як мы бачым, украінцы чамусьці адводзяць стрэлкі ад Лу-кі…

Думаюць перагуляць праўду рэчаіснасьці?

Калі так, то прагназуем для іх чарговае буйное расчараваньне – чарговы горкі ўрок ад той самай рэчаіснасьці…

Чацьвёртае. Магчымасьць беларускага народу да самаарганізацыі, да змаганьня моцна падарвана двума дзесяцігоддзямі… “дапамогі Беларусі” з боку Захаду ў змаганьні з дыктатарскім рэжымам Лу-кі (дзьвюкосьсі мы паставілі таму, што на справе ўсе сродкі – а гэта дзясяткі і сотні мільёнаў даляраў! – накіроўваліся альбо на абсалютна бессэнсоўныя акцыі (розныя маршы, флэшмобы, КРДСы, “пяцёркі плюс” ды “шасьцёркі мінус”, усялякія піяр-акцыі… – гл. фоты ніжэй), альбо раскрадаліся прадстаўнікамі заходняй бюракратыі сумесна з “унучка́мі рабінаў” зь Беларусі – гл. https://nashaziamlia.org/2016/05/22/8586/;  http://nn.by/?c=ar&i=158084). Сапраўдныя беларускія нацыянальна-дэмакратычныя арганізацыі, як і асобныя сапраўдныя патрыёты, з усёй гэтай “дапамогі” не атрымалі і цэнта.

Украінцы з падобным, відаць, яшчэ не сустракаліся…

Украінцы 7

Нарэшце, апошняе. Усе ўкраінцы пазьбягаюць узгадваць міжнародны кантэкст актуальнай агрэсіі расейскай імперыі на Украіну і патэнцыйнай – на Беларусь.

Што мы маем на ўвазе?

Напрыклад, тое, што Пуцін ня дзейнічаў бы так, як ён дзейнічае, без узгадненьня з глабальнымі закуліснымі гульцамі; што роля Пуціна ва ўдзеле толькі ў частцы той вайны, якая ідзе супраць белых народаў на тэрыторыі ЗША, у Еўропе, на той жа Расеі; і што галоўная задача Пуціна – арганізацыя вайны паміж брацкімі славянскімі народамі ў геаграфічным цэнтры Еўропы…

Усё гэта азначае, што сітуацыя нашмат больш сур’ёзная, чым гаворыцца. У такіх умовах усім прыстойным людзям трэба яднацца ды арганізоўвацца, а не шукаць зачэпак для прыдзірак…

Усяго вам лепшага, сябры.

І каб найперш вы былі жывыя ды здаровыя…

 

 

 

4 каментарыя

  1. дыверсант кажа:

    \\\\\\\\\\\\\\\\\\\Ваяваць з расейскай арміяй у Беларусі ніхто ня будзе. Армія РФ ціхай сапай патрошкі-патрошкі анэксуе Беларусь\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\

    Так, ваяваць з расейскай махiнай будзе немагчыма, любой супрацiў будзе прыдушаны за некалькi дзён а ўсе бел ваяры перабiтыя засланымi сюды расейцамi кадыраўцамi, якiя маюць досьвед адпаведнай вайны i спецназам ГРУ з ФСБ. Таму трэба усьведамiць у тым лiку i Пазьняку, якiя заклiкае да “ўзброенага супрацiву лоб у лоб” аб яго поўнай безсэнсоўнасцi i бздурнасцi. Да i рэгулярная Армiя не ўвяжацца. А вось магчымасць арганiзацыi партызанскай i дыверсiйнай кропкавай вайны, дыверсiйных i тэрарыстых спецаперацый па асiметрычнаму сцэнару уяўляецца адзiным рэальным iнструментам, якiм усяго пару тысяч чалавек змогуць ператварыць акупацыю Беларусi для Расеi i Пуцiна ў АД. I надаць надта высокую ёй цану. I першае што трэба будзе зрабiць гэта спынiць усе нафта i газаправоды па якiм расея пастаўляе сваю нафту i газ у Эўропу, Пуцiн ракам стане i уверхтармашкамi. Тое што павiнны былi зрабiць украiнцы але не зрабiлi бо габрэй Парашэнка атрымлiваў указаннi з Берлiна i Брусэля. А наша вызвольная армiя нiкога не будзе слухаць бо будзе цалкам самастойна i свабодна ад iнтарэсаў мiжнароднай мафii i iмперыякратыi.

  2. Siarhiej кажа:

    Закон дазваляе бараніць незалежнасьць сваёй краіны і змагацца з акупацыяй любымі сродкамі.

  3. Павел Біч кажа:

    Сяргей, ты хоць разумеешь што напісаў самую глупейшую фразу якую толькі можна прыдумаць ў 21 ст?

  4. valik кажа:

    Бич, досыць “сраць дробным макам” ! Хто будзе змагацца – той да гэтага рыхтавауся з 1991-га! и трэниравауся – и иншых настройвау на змаганне за Беларусь любыми сродками !

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы