nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

На міжнароднай канферэнцыі сустрэліся прадстаўнікі дзьвюх беларускіх апазіцый – афіцыйнай і сапраўднай

7 красавіка, 2018 | 22 каментарыя

Рэдакцыя.

23 сакавіка 2018 г. у старабеларускай Вільні прайшла літоўска-беларуская канферэнцыя, прысьвечаная 100-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці БНР. У ёй бралі ўдзел дэпутаты сейма Летувы, прадстаўнікі яе МЗС, еўрапейскія дыпламаты, а таксама прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Кіраўнік АК БПС-Самаабарона Сяргей Высоцкі, які літаральна напярэдадні дазнаўся пра гэтую канферэнцыю, таксама прыняў у ёй удзел. Так на важным міжнародным форуме нарэшце сустрэліся прадстаўнікі афіцыйнай і сабраўднай беларускіх апазіцый.

 

Тое, як праходзіла канферэнцыя, кожны можа пабачыць тут: https://www.youtube.com/watch?v=Mx5iEhoP52I&app=desktop. На жаль, закадравы пераклад на летувіскую мову глушыць прамовы “беларускіх” выступоўцаў. Пераклад на беларускую прадстаўнікоў летувіскага боку і ўвогуле адсутнічае. Таму большасьць беларусаў-вялікалітвінаў могуць атрымаць толькі агульнае невербальнае ўражаньне ад канферэнцыі. Хаця і гэта ў наш захлушаны і заблытаны час – ужо нямала… (гл. фота ніжэй вечных лідараў афіцыйнай апазіцыі)

У сувязі з адзначаным вышэй мы папрасілі Сяргея Высоцкага даслаць у рэдакцыю тэкст яго выступу.

Атрымалі. Падаем ніжэй.

 

“Мяне завуць Сяргей Высоцкі. Я – кіраўнік незарэгістраванай патрыятычнай партыі БПС-Самаабарона. Таксама лічу сябе валанцёрам украінскай арміі.

Віншую ўсіх прысутных беларусаў і літоўцаў з 100-мі ўгодкамі абвяшчэньня незалежнасьці нашых народаў!

Аднак лічу неабходным у гэтыя сьвяточныя дні скіраваць увагу на тую жахлівую сітуацыя, якая склалася, бо заўважаю пэўную неадэкватнасьць той лагоднай размовы, якую тут чую.

Беларуская дзяржава без нацяжкі вісіць на валаску. Беларуская незалежнасьць вісіць на валаску. Мы амаль цудам адскочылі [ад страты незалежнасьці] пасьля вучэньняў “Захад 2017”, якія сур’ёзна падарвалі статус краіны. І тое фактычна ёсьць падставы меркаваць, што расейскія войскі сышлі, дзякуючы беспрэцэдэнтнаму ціску міжнароднай грамадскасьці…

Але гібрыдны ціск доўжыцца. У Беларусі больш за 150 грамадскіх арганізацый “рускага міру”, 28 вайсковых мілітарных клубаў “рускага міру”, дзе інструктуюць баявікі ЛНР-ДНР. За 2017 г. больш за 10 групаў беларускай моладзі вывозілі на вышкалы да расейскіх нацыстаў. Таго ж Мільчакова.

Сілавыя структуры, асабліва КДБ і МУС, фактычна дзейнічаюць як складовыя часткі расейскіх сілавікоў…

І калі мы бачым імперскае шаленства Пуціна, дэманстрацыю новых звышгукавых ракетаў, агрэсіўны імперыялізм, то няма аніякага сумневу, што Беларусь чакае новы гібрыдны ціск Масквы.

На гэта заклікаю зьвярнуць увагу і беларускіх, і літоўскіх палітыкаў, усіх нашых саюзьнікаў, ды сканцэнтраваць усе намаганьні, каб даць адпор пуцінскай Расеі. Гэта будзе цяжка. Пры такім рэжыме, і пры такой слабай апазіцыі, адсутнасьці новых кадравых ды арганізацыйных рашэньняў, рэальнай стратэгіі дзеяньня.

Гэта датычыцца і літоўцаў, й іншых заходнікаў.

Давайце шукаць шляхі, як абараніцца, адкінем асабістыя амбіцыі, ідэалагічныя штампы. Давайце выпрацоўваць парадыгму дзеяньня, выкарыстаем падмурак Балта-Чарнаморскага Альянсу нашых народаў – як суседзі і сябры.

Тым жа, хто ўжо сьпісаў Незалежнасьць Беларусі, патрэбна другім рашэньнем набыць сабе труну. Бо анэксія Беларусі выкліча эфект Аўстрыі, можа развязаць 3-ю Сусьветную вайну. Асабліва гэта датычыць балтыйскіх палітыкаў з улікам сітуацыі з прэславутай Астравецкай АЭС, якая можа апынуцца ў руках акупантаў… У выпадку анэксіі Беларусі бяда чакае і Літву, і ўсіх іншых суседзяў.

Давайце шукаць шляхі, як мы можам абараніцца, бо ў беларусаў ёсьць і воля, і мудрасьць.

Ня варта верыць прапагандзе рэжыму пра боязных і затурканых беларусаў. Пацьверджаньне таму – вялікая колькасьць беларусаў, якія змагаюцца дабраахвотнікамі ва Ўкраіне. Нават у гэтай залі ёсьць людзі, якія бароняць са зброяй Украіну. Напрыклад, беларус-дабраахвотнік  С.Пальчэўскі.

Таму беларусы будуць змагацца, але ім нарэшце трэба пачаць дапамагаць.

Жыве Беларусь!

Слава Літве!”

 

=

P.S. ад рэдакцыі

Дарэчы, на канферэнцыі дэманстравалася мапа Беларускай Народнай Рэспублікі.

22 каментарыя

  1. Мінак кажа:

    Можна канечна і такім чынам выступіць. Але гэта ў стыле маршала Жукава — наступаць у лабавую, негледзячы на страты.Галоўная хіба такіх выступаў, што яна дае нашым ”апанентам” аргументы для сваёй прапаганды аб ”звярыным абліччы нацыяналізм, што ўступае ў хаўрус з ворагамі Расіі”.
    .Замест таго каб шукаць саюзнікаў у самім стане ”апанентаў”, а яны ёсьць, іх шмат, Высоцкі робіць гэтых патэнцыйных саюзнікаў сваімі ворагамі. А навошта беларускім дзецюкам ехаць на братазабойчую вайну ў Данбас? Што яны там павінны знайсьці?
    Пры чым тут Расія, абабраны расейскі народ у якім 20 млн. чалавек жывуць ніжэй рысы беднасьці? Вайну вядзе алігархат, якому пастаўлена задача амерыканскамі дэманкаратамі: любым чынам не дапусціць узнаўлення СССР, нават часткова.
    Сабраліся гаваруны-свістуны ў Вільні, гранты замежныя падзялілі ды і паехалі па дамах. Калі б Высоцкі сапраўды быў небяспечны для Расіі, яго б ужо даўно спецслужбы прышчучылі. Чытайце Резуна ”Акварыум”, там ён паказаў вышэйшы клас сучаснай разведкі і контразведкі, зразумела што не пра ўсё расказаў. Усе гэтыя ”дэмакраты” і ”патрыёты” пад каўпаком, так што і пёрднуць без дазволу не могуць.

    • Рэдакцыя кажа:

      МІнак: Трэба “шукаць саюзнікаў у самім стане ”апанентаў”, а ЯНЫ ЁСЬЦЬ, ІХ ШМАТ”.
      – – –
      На колькі нам вядома Высоцкі такія пошукі рабіў як мінімум 20 апошніх гадоў. Вынік – нулявы. Прыстойных людзей сярод кіраўнікоў афіцыйнай апазіцыі знайсьці не атрымалася. Увогуле. Так паказала практыка. Калі сп. “Мінак” ведае прыстойных асоб, прапануем назваць імёны. Калі не назаве, значыць выказанае ім – гэта пустыя словы, пазбаўленыя сэнсу.

      • Мандарын кажа:

        На колькі нам вядома Высоцкі такія пошукі рабіў як мінімум 20 апошніх гадоў.

        Доказательства приведете или прикажете верить на слово?
        На сколько я вот знаю гражданин Высоцкий последние 20 лет нигде не работает. А на что живет, кто финансирует? Таких казачков в псевдооппозиции предостаточно.

    • Siarhiej кажа:

      “Вайну вядзе алігархат, якому пастаўлена задача амерыканскамі дэманкаратамі: любым чынам не дапусціць узнаўлення СССР, нават часткова.” – але ж ідыётская замарочка!

  2. Павел Біч кажа:

    А я як культаролаг, а не палітык (таму што бачу што уся апазіцыя дагэтуль не зразумела тое што усе яе паразы (як і параза БНР) абумоўлены слабой падтрымкай антыкаланіяльных сіл народам) захоплены тэмай якая цяпер абмяркоўваецца ў літоўскім/літвінскім руху. Не буду падрабязна спыняцца на маім бачэнні прычыны слабой падтрымкі – адсутнасці нацыянальнага ў свядомасці людзей. Даволі даўно нейкі апазіцыянер пад нікам Мікола Lit Lit зацята ствярджаў што назва-самаідентыфікацыя “літвін”, якая вельмі распаўсюджана, мае польскае паходжанне. Я яму перечыў што гэтага недастаткова каб ад яе адмаўляцца. Потым я адкрыў “Пана Тадэуша” і даведаўся што усё наваколле (пшаніца. бігус. холодзец. прырода. княззя. леса, земля…) нашымі людзмі называлася літоўскімі. Як так можа быць што усё вакол літоўскае а народ”літвінскі”?. Стала зразумелым што назва “літвін мае іншаземнае паходжанне, – а тое што маскоўцы звалі нас толькі літоўцамі_ – і паходжанне гэта Заходняе і хутчэй за усё польскае. Такім чынам назіраецца нейкая паланізацыя падобная на тую якая адбывалася у нас -16-17 ст. Мы кідаліся ў польскасць каб абараніцца ад рускасці (ў тым ліку і ад украінства любімага сп. Высоцкім. (да сойма 1696 года на якім шляхта выраклася украінскай мовы, украінскіе казакі зрабілі жахлівую резню ў Вільн)і. Я прапаную называцца нам.літоўцамі(беларусамі). Нагадаю нейкую кітайскую мудрасць што раней чым пачынаць выпраўляць справы, трэба выправіць словы. Такіх высказванняў шмат. Пагатоў мы жывем ужо ў постмодернізме згодна з якім сама Реальнасць есть нішто іное як Словы. Сп. Высоцкі , напішыце свае мненне якая б была реакцыя сярод жамойтаў(літоўцаў) каб вы пачалі карыстацца назвай якую мы з Міколай зараз прапануем. Таксама гэтае ж пытанне і Рэдакцыі сайта. таму што яна называе нас вялікалітвінамі2.

  3. Мандарын кажа:

    Пагатоў мы жывем ужо ў постмодернізме згодна з якім сама Реальнасць есть нішто іное як Словы.

    Это вы так думаете. Копируя западные думки. А я вот думаю, что мы в Беларуси живем все еще в феодализме. Правда в индустриальном. Но сути крепостничества это не меняет. Граждан (буржуазии) нет, кругом рабы или прикрепленные. Некоторые думают, что живут почти как в западном мире. Ну, чудиков у нас всегда было полно.

  4. Мінак кажа:

    “Мінак” ведае прыстойных асоб, прапануем назваць імёны. Калі не назаве, значыць выказанае ім – гэта пустыя словы, пазбаўленыя сэнсу.” Казаць імёны — гэта значыць іх закладываць!
    А яК таварышы Ленін, Троцкі і прочыя камунякі ў 1917 годзе знайшлі саюэнікаў сярод рабочых, сялян, салдат? Пачалі казаць праўду, высунулі сістэмны светапогляд на рэчаіснасьць і народ навастрыў вушы і пачаў слухаць.
    ”Беларуская дзяржаўнасьць вісіць на валаску…” кажа Высоцкі. Вісіць і што? А ўзяў бы Высоцкі і прапанаваў бы ”Рускаму Міру” аб’яднання постсавецкіх краін у СССР-2, дзе алігархі пад жорсткім дзяржаўным кантролем, знешні гандаль таксама, існуе госплан, таксама усе краіны СССР маюць статут суб’ектаў міжнароднага права, таксама выкарыстанне досведа КНР, развіццё прамысловасьці і ўласнай сельскага гаспадаркі т г.д…. Думаеце такіх людзей ў Расеі няма? Ёсьць! І шмат!
    Пры цяперашней сытуацыі аналіз будучыні прыводзіць толькі да жадання ўласнай смерці, бо будучыні ў простых людзей няма!!! Без Расіі сёння ўсе постсавецкія краіны безабароныя перад ідэялагічным, эканамічным, фінансавым, ваенным наступам Захада. Нават Казахстан стабільны толькі да пары да часу…
    Сёння страўліваць постсавецкія народы між сабой — значыць выконваць заказ заходніх і ўсходніх алігархаў і дэманкратаў. Сёння постсавецкі электарат, найбольш пасіанарная частка, марыць аб Правадыры, аб Слове Праўды. Але трэба адзначыць, што моладзь моцна замбавана, некаторыя ўжо сапраўдныя зомбі. Расейскае тэлебачанне і інтэрнэт працуюць на поўную моц.

    • Siarhiej кажа:

      “Без Расіі сёння ўсе постсавецкія краіны безабароныя перад ідэялагічным, эканамічным, фінансавым, ваенным наступам Захада.” – але ж ты і дурыла! Наступ Захаду падвысіў у 3 разы заробак палякам ды іншым чэхам у параўнаньні з намі. Шкада што гэты наступ не наступіў на нас. У мяне соплі цякуць ад зайздрасьці!

    • Siarhiej кажа:

      “…пад жорсткім дзяржаўным кантролем…” – усіх хворых на савецкую шызу трэба адпраўляць у КНДР да Ына пад жорсткі тамтэйшы дзяржаўны кантроль.

    • Рэдакцыя кажа:

      Такім чынам, ніводнага прозьвішча…

  5. Павел Біч кажа:

    Здаецца, пару гадоў таму або самім сп. Высоцкім, або Рэдакцыяй называліся прозвішчы сапраўдных апазіцыянераў. Памятую, што сярод іх было шмат ужо памерлых. Але што высвятляюць прозвішча? Амаль анічога. Так можа іх погляды нешта значаць? Таксама мала, бо кожны челавек – і пагатоў палітык – гэта каша уражанняў яго мінулага жыцця, кінафільмаў што ён раней праглядзей і кніжак які ён прачытаў. Меня за апошніе гады уразіў толькі Бахарэвіч, які зрабіў вырак аб фундаментальнай нікчэмнасці нашага народу . (прызнаюся, што яго кнігі я не чытаў). Але якшто успомніць усю нашую гісторыю – спачатку пагалоўнае ападячванне нашай шляхты. а потым пагалоўная русіфікацыя ужо усяго народу – то паневолі задумаешься. Ў чым прычыны такой слабасці. Вось аб чым трэба думаць

    • VladIv кажа:

      Сацыяльныя паразіты здолелі рабоў перарабіть у халуёў!(думка не мая,але згодны), ня ўсіх зразумела, але здатных да гэтага.Ну а халуі вядомая справа…. .Вось як перамагчы гэты тандэм?

  6. Мінак кажа:

    ”Вось як перамагчы гэты тандэм?”
    «Калі пэўны этнас трапляе пад уладу іншага пануючага этнаса, то пануючы этнас стварае цэлую сыстэму адмоўных стэрэатыпаў аб гэтым народзе. Адметны працалюбівы народ становіцца слабым, рабалепным і бяздарным, тупым. Калі такі стан падначаленасці цягнецца доўга, то падначалены народ пачынае глядзець на сябе вачыма пануючага этнаса. Ён сам сябе прыніжае тымі навязанымі стэрэатыпамі. Адсюль фармуецца комплекс непаўнавартасці. Праяўляецца ён нават у навуцы і літаратуры. Скажам, беларус робіць значнае адкрыццё, стварае адметную рэч. Астатнія беларусы не могуць паверыць, што ён сапраўды быў здатны на гэткае вынаходства. Адкуль ты ўзяў гэта? У каго запазычыў? Ці заўважалі вы гэта?» Якавенка, «Прывіды Шанхая над Свіслаччу».
    ”Некалькі слоў трэба сказаць аб народзе. Вось што заўважыў нямецкі філосаф Карл Яспэрс аб народзе. « Масу трэба адрозніваць ад народа. Народ структурыраваны, асэнсоўвае сябе ў сваіх жыццёвых устоях, у сваім мысленні і традыцыях. Маса, наадварот, не структыравана, не валодае самасвядомасцю, аднародна, пазбаўлена традыцый – яна пустая. Маса з’яўляецца аб’ектам прапаганды і маніпуляцый, яна не валодае адказнасьцю і жыве на самым нізкім узроўні свядомасьці. «
    Такое грамадства атрымала назву массавага, грамадства масавага спажывання і масавай культуры.” Кастусь Травень. ”Дзень калі загінуў Апалон”
    У чалавека некалькі альтернатыў: быць рабом; быць халуём; стаць творцам, гэта значыць весьці змаганне з цемрай!

  7. Павел Біч кажа:

    Усё Мінак кажа правільна. Але тут адразу паўстае пытанне – а чаму ў халуёў Расеі пераутварылі толькі наш народ, але, скажам,не кіргізаў, таджыкаў,туркменаў, якія ясна жылі ў больш адсталых техналагічных умовах чым мы. Раней казалі гэта адтаго што у нас было шмат балотаў. Тое што пералічаныя народы жылі сярод пяскоў і каменняў забывалі. Так чаму толькі з нашага народ стварылі халуёў Расеі сп. Мінак? Адкажыце. не хаваёцеся за Ясперсаў?.

  8. Мандарын кажа:

    Что такое “холуи России”, Бич? Что Вы под этим понимаете?

  9. Павел Біч кажа:

    Сп. Апельсін, халуй гэта челавек у якога зламана воля. Напрыклад на шмат якіх прадуктах вырабленых ў нашай краіне надпісі зроблены на рускай і казахскай мовах. Добра што яшчэ хоць пішуць где выраблен прадукт. Але неўзабаве могуць пісаць “выраблена ў Эўраазійскім Саюце.” Наша мастацтва цалкам халуйскае. Але нашае халуйства хаваецца тым што мы згодна нашай назве “беларусы” (белые рускіе) тлумачым сабе што гэта не халуйства, а ад таго што у нас аднолькавы з рускімі менталітет, што мы праваслаўные, і г.д.

    • Мандарын кажа:

      халуй гэта челавек у якога зламана воля.

      В таком случае вся Беларусь населена холуями. Вы не находите? Ведь у большинства белорусов нет воли менять свою жизнь к лучшему. Все плывут по течению. Я бы даже рискнул утверждать, что в Беларуси нет граждан, есть население. И это население состоит из рабов.

      И да, я не считаю себя православным. Я вообще практически не хожу в церковь, а если и хожу, то вслед за женой, а она у меня католического вероисповедания.

  10. ліцьвін кажа:

    Павел Біч. ” Так чаму толькі з нашага народ стварылі халуёў Расеі сп. Мінак? Адкажыце. не хаваёцеся за Ясперсаў?”
    ”У народа няма эліты, якая б данесла моладзі галоўнае, каб тыя не страчвалі тэмп жыцця”. Кастусь Травень ”Дзень, калі загінуў Апалон”

  11. Павел Біч кажа:

    Эліту звычайна знішчаюць у воўнах. Але яна зноў праз 1-2 пакалення узнаўляецца. Можна пагадзіцца што нашу эліту знішчылі ў 30 гады і ў вайну, Але з тых часоў прайшло ужо 80 гадоў!. Так чаму у нас дагэтуль яе сп. Ліцьвін няма?. У першым прыбліжэнні можна ствярджаць што яе забіраюць іншые народы і наіперш расейцы. (па трапнай ззауваге Міколы Lit Lit мы сталі біоматэрыялам для іншых). У другім прыбліжэнні можна сказаць што гэта адбываецца праз нізкій ўзровень патрыятызма. А чаго ён нізкі? Ліцьвін не адказвае, а спасылаецца на свае працы. Напішы сціпла ў каментары на гэтым сайце Чаму. Я твае працы праглядаў. Але чытаць іх не стаў таму што ты за узнаўленне Саюзу ў нейкай новай форме, маўляў, інакш нас усім будзе кырдык. (тут ты ўстаешь на тэрыю Змовы, любімую ў Расеі). Я за незалежнасць. У нас з табою розные цывілізацыйные Выбары.

    • Мандарын кажа:

      Эліту звычайна знішчаюць у воўнах.

      Давайте сначала определимся в определениях. Что будем понимать под словом “элита” у нас? Или у нас вовсе нет элиты?

      Так чаму у нас дагэтуль яе сп. Ліцьвін няма?.

      Потому что среди большинства страны рабов не может быть элиты. Или такая “элита” будет такой же никчемной (смотрим на Лукашенко, Мясниковича и прочих колхозанов).

  12. З...лы беларус кажа:

    Высоцкаму – павага і пажаданне разам пачысьціць Аўгіевы канюшні беларускай псеўдаапазіцыі. Мінакі з русага міру хай дуюць міма Беларусі . А выбар у сп. Біча можа зразумець толькі ён у ім абранай ліцьвінскай форме …

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы