nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“І ты, Брут?…” (частка 1)

7 кастрычніка, 2018 | 26 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

У апошнія гады нарастае плынь сігнальных падзей, якія сурочаць негатыўную будучыню нашаму народу ня толькі з-за працягу цяперцамі іх палітыкі этнацыду, а і з-за таго, што пад пытаньне пастаўлена ўжо і наша  дзяржаўнасьць. Во, дакіраваліся… Галоўная прычына апошняга найперш у тым, што “ўсходні сусед” не жадае адмовіцца ад сваіх агрэсіўных намераў што да НАШАЙ дзяржавы-Беларусі – яўна плануе зьдзейсьніць аншлюс. У сувязі з гэтым мы зьбіраліся працягнуць выстаўляць на нашым сайце зьвесткі пра падзеі сучаснай гісторыі, якія датычаць гэтага, а затым паказаць пазітыўныя сігналы (ці хаця б неадназначнасьць сітуацыі вакол бліжэйшай будучыні Беларусі). Аднак, параіўшыся, вырашылі зьмяніць планы – ужо цяпер перабіць негатыўныя зьвесткі пазітыўнымі. Асноўная прычына такая: каб далей перастрававаць негатыўнае, усім нам патрэбна перадышка –  усьведамленьне таго, што ўсё ж сьвет больш складаны, чым можа падавацца зьняверанаму песімісту, што змаганьне працягваецца і таму надзея на лепшае не павінна нас пакідаць.

 

Такім чынам, пра пазітыўнае.

Сёньняшні матэрыял прызначаны для таго, каб зьвярнуць вашу ўвагу на паставы, якія дэманструюць у апошнія месяцы-гады некаторыя шырока вядомыя ў Расеі людзі – тыя паставы, якія карысная для нас (і, натуральна, падзячыць ім за гэта). Мы аб’ядналі гэтых людзей у “адзіную каманду” па чатырох крытэрах. Усе яны – жыхары сёньняшняй Расеі, але не палітыкі, хутчэй дзеячы культуры (першы і другі крытэр), якія  паказальна-публічна крытыкуюць як мінуўшчыну расейскай імперыі, так і яе сёньняшні стан (трэці крытэр). Чацьвёртае, усіх іх можна лічыць прадстаўнікамі глабальнага ліберальнага лагеру (ці таму, што маюць адпаведны грамадска-палітычны сьветагляд, ці таму, што атрымліваюць розныя выгады-выгоды ад кіраўнічых колаў заходняй соцыяпаразітнай ліберастыі).

Па многіх іншых крытэрах абраныя людзі могуць істотна адрозьнівацца – большай ці меншай маральнай прыстойнасьцю, ступеньню веры ў тое, пра што яны гавораць, глыбінёй разуменьня прадмета, пра які выказваюцца, маштабам і выніковасьцю іх узьдзеяньня на расейскія масы.

Аднак, як бы там ні было, існаваньне і грамадская дзейнасьць гэтых і аналагічных ім асоб напэўна істотна вяжа расейскую імперыякратыю ў яе агрэсіўных намерах, ахалоджвае галовы многіх звычайных жыхароў Расеі, у якіх сёньняшняя расейская прапаганда правакуе імперскі шал, натхняе тых, хто ўжо даўно ўспрымае магчымасьць далейшага нарастаньня агрэсіўнай палітыкі “імперскага зьвера” як выключна негатыўную персьпектыву для сябе і сваіх блізкіх.

Названыя наступствы такой дзейнасьці пералічаных ніжэй асоб (і некаторых непералічаных), несумніўна, зьяўляюцца выключна пазітыўнымі,  станоўчымі  з пункту гледжаньня і ўсіх нас – сапраўдных беларускіх патрыётаў, дэмакратаў.

Таму давайце знаёміцца (калі вы яшчэ не знаёмыя).

1.

Яўген Панасе́нкаў.

Выбітны расейскі інтэлектуал, гісторык, публіцыст, культуролаг, эстэт і адначасна эгацэнтрык-нарцыс.

Мы даўно сочым за ім, і таму можам папярэдзіць нашых чытачоў пра некаторыя светаглядна-ідэалагічныя рысы данага чалавека. Так, у дадатак да пералічанага, Панасенкаў зьяўляецца актыўным атэістам (мы таксама падзяляем прынцып секулянай арганізацыі любога цывілізаванага грамадства, але не зьбіраемся быць настолькі ж актыўна атэістычнымі); абаронцам і нават прапагандыстам гомасексуалізму (гэтага мы не падзяляем; лічым формулу “не пытайся – не абвяшчай” лепшым падыходам да практычнага вырашэньня адзначанага пытаньня); выступае супраць масавай іміграцыі ў Еўропу карэнных жыхароў Афрыкі ды Азіі (гэта мы наадварот падзяляем, але дадаткова і ў якасьці альтэрнатывы прапануем “Еўропе” паспрыяць вырашэньню жыцьцёвых праблем гэтых людзей на тэрыторыі іх радзімаў); заяўляе пра сябе як пра сапраўднага класічнага ліберала ў піку цяперашняму злачыннаму лявацка-талерантнаму, мультыкультурна-хаатызацыйнаму ліберастызму, які наўмысна накідваецца сёньня еўрапейскім нацыям (гэта мы разумеем).

Вяртаючыся да галоўнай нашай тэмы, мы прапануем зьвярнуць увагу, напрыклад, на наступныя публічныя выступы сп. Я.Панасенкава:

– на інтэрвю (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=mQdyTnsATUc), у якім ён сярод іншага імкнецца разьвеяць расейскія імперскія міфы, складзеныя вакол асобаў А.Неўскага і А.Суворава,  заклікае “спыніць крывавую, дзікую гісторыю расейскай дзяржавы(24:20);

– на інтэрвю, прысьвечанае тэме вайны 1812 г. (гл. https://www.youtube.com/watch?v=BrYvjuldx6c). Тут сп. Яўген робіць тое самае – разбурае імперскія міфы, датычныя як сутнасьці тых падзей, так і асобы Кутузава. Сярод іншага тут ён інфармуе, што ў тыя часы расейскія афіцэры ведалі, што “руская зямля пачынаецца пасьля Смаленска” (36:20; праўда, як і многія расейцы ў наш час, гаворачы пра Рэч Паспалітую, ні слова ня кажа, а дзе ж у той час знаходзілася зямля Беларусаў-Вялікалітвінаў?);

– на лекцыю, прысьвечаную Лермантаву (https://www.youtube.com/watch?v=GSrAu7wXGa8), у якой Панасенкаў на прыкладзе лёсу геніяльнага паэта кажа пра тугу, безвыходнасьць і бессэнсоўнасьць жыцьця любога таленавітага чалавека ў Расеі;

– на інтэрвю (https://www.youtube.com/watch?v=Ib7Wh8_GYEA), у якім ён нагадвае істотнейшыя выкрывальніцкія факты, якія характарызуюць кіраўніцтва СССР у час і пасьля Другой Сусьветнай вайны.

Нарэшце, вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=qN9EJ5TkJlo – сп. Панасенкаў смела крытыкуе парадкі й рэжым у сёньняшняй Расеі, папярэджвае пра іх небясьпеку для расейскага грамадства, характарызуе ролю праўладных СМІ ва ўсім, што робіцца ў Расеі.

Мы, натуральна, заклікаем усіх нашых наведвальнікаў праслухаць выступы сп. Яўгена, а магчыма, і тое-сёе спампаваць. На ўсялякі выпадак…

2.

Наступны наш “герой” – вядомы расейскі актор Дзьмітры Нагіеў (сёньня ён рэгулярна “сьвеціцца” ў кухонным тэлесерыяле на адным з расейскіх тэлеканалаў).

Нядаўна, і нечакана, ён даў інтэрвю штучна расьпіяранаму ліберальнаму тэлевядоўцу Дудзю (скарочаныя вытрымкі з гэтага інтэрвю з галоўнымі антыімперскімі момантамі гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=MD35-yWvmg8 – ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=QCUITBrHOXc). У ім сп. Нагіеў дазволіў сабе шэраг крытычных заўваг ня толькі ў адрас сёньняшняй расейскай рэчаіснасьці (напрыклад, негатыўна выказаўся што да сёньняшніх расейскіх імперскіх слоганаў: “Можам паўтарыць!”, “На Берлін!”), а і асабіста ў адрас Пуціна (у прыватнасьці, супраць яго шматлікіх прэзідэнцкіх тэрмінаў – “Дакуль?!”). Хаця раней Нагіеў быў набліжаны да Пуціна і яго патрона Сабчака.

Натуральна, раім нашым наведвальнікам асабіста прагледзець гэтае інтэрвю.

3.

Міхаіл Яфрэмаў – знакаміты расейскі актор.

У пачатку г.г., у час прэзідэнцкай кампаніі ў Расеі, на ютубе ў фрагментах зьявіўся фільм, адзьняты ў тэатральнай зале, дзе сп. Міхаіл разам са сваімі паплечнікамі паказваюць сьпектакль, напоўнены таленавітай, літаральна зьністажальнай крытыкай (хаця часта пазбаўленай этычных фільтраў) расейскай гісторыі апошняга стагоддзя і грамадскай-палітычнай сітуацыі сёньняшніх дзён.

Фрагменты гэтага канцэрта можна паглядзець тут:

https://www.youtube.com/watch?v=BWPzGQ-V9zE

https://www.youtube.com/watch?v=uYldOyIZI1c

https://www.youtube.com/watch?v=oL8FEOcjHv0

https://www.youtube.com/watch?v=fhBXLEbIyns

За выключэньнем зьяўленьня на сцэне Ксені Сабчак – думаем, усе ведаюць прычыны і сэнс гэтага факта – усё іншае, як на наш погляд, напоўнена глыбокім зьместам і тэатральным мастацтвам, а пасажы супраць Пуціна напэўна не абышліся яшчэ і безь вялікай грамадзянскай мужнасьці.

Натуральна, заклікаем нашых наведвальнікаў прысьвяціць пару гадзін свайго асабістага часу, каб прагледзець сьпектакль. Думаем, не пашкадуеце…

4.

Апошнія гады на вяршыню славы абсалютна заслужана выходзіць новае расейскае дараваньне зь гітарай Сямён Сьлепакоў (хаця часткова сваёй раскруткай ён абавязаны вядомай тэлепраграме ліберальных моладзевых разбэшчвальнікаў “Камедзіклаб”).

Некаторыя зь шэдэўральных песенак сп. Сямёна, якія адпавядаюць сёньняшняй тэматыцы, у аўтарскім выкананьні можна паслухаць-паглядзець, напрыклад, тут:

https://www.youtube.com/watch?v=dnP1fJ1bzxE

https://www.youtube.com/watch?v=HImhtH1oWkM

https://www.youtube.com/watch?v=KQ-v-h3TEjQ

https://www.youtube.com/watch?v=GXz0iG82jOo

https://www.youtube.com/watch?v=TlOgsgs7EAs

– https://www.youtube.com/watch?v=sm_JjMBJRkE

https://www.youtube.com/watch?v=i63jWjoAWHE

Калі арыентавацца на колькасьць праглядаў (а іх мільёны!), Сьлепакоў зьяўляецца на сёньня самай буйной фігурай уплыву на настроі моладзевай каляліберальнай публікі. Яго і яго суаўтара выбітны талент зьяўляецца несумнеўным. Таму думаем, што прагляд твораў у выкананьні Сьлепакова будзе мець для вас ня толькі інфармацыйнае значэньне (у рамках наша тэмы), а і дасьць зарад эмацыйнага пазітыву, істота палепшыць настрой (як на наш густ, нам хацелася б, каб у творчасьці Сьлепакова было менш цынізму, фекальнага “водару” і таго-сяго аналагічнага).

5.

Аляксандр Няўзораў – фігура на полі расейскай грамадскай і культурнай рэчаіснасьці настолькі ж інтэлектуальна адораная, як і цынічная, супярэчлівая.

Ён шырока вядомы з канца 1980-х як вядучы праімперскай, шавіністычнай тэлепраграмы “600 секунд”, чалавек, які ў пачатку 1991-га засьвяціўся на віленскай тэлевізійнай вежы з аўтаматам у руках, які быў актыўным удзельнікам розных іншых узброеных канфліктаў, разьвязаных расейскай імперыякратыяй – у т.л. у Прыднястроўі й Чачні.

Сёньня ж былы “нашыст” адкрыта заяўляе, што цяпер стаў “абсалютным прадажным цынікам”, што “ён – танк, башня якога можа вярцецца на ўсе 360 градусаў” і куды гэтая башня будзе павернута, залежыць ад таго, хто будзе плаціць. Але пры ўсім тым, Няўзораў сёньня заяўляе, што больш ніколі ня будзе належаць да расейскага “патрыятычна-імперскага” лагеру (па ўсім відаць, сёньня яму плацяць ліберасты).

Бывае, што прыслужваньне сп. Аляксандра глабалісцкай ліберастыі выглядае недарэчліва і нават агідліва (гл., напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=qLoUzNz-CH4 – як ён паставіўся да псіхіятрычнай эксьпертызы, прызначанай Марын Ле Пэн у “дэмакратычнай Францыі”; яўна дэзарыентаванай гэтым фактам была нават ліберальная вядоўка). А бывае і… абсалютна наадварот.

Так нядаўна Няўзораў – былы “нашыст” і давераная асоба Пуціна – знаходзячыся ў акружэньні ўзорных ліберастаў-сіяністаў, выдаў трапную аўтарскую характарыстыку некаторым прыроджаным бакам расейскай імперыі (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=FcHoi5TsR5Y). Прыстойных людзей папярэджваем: каб прапусьціць розныя агідлівыя гнюснасьці, варта слухаць строга ў інтэрвале часу 8:50-25:00. Тут гаворка ішла пра расейскую турэмную практыку сёньняшняга дню, рэпрэсіі з боку “ўсяго толькі 100 тысяч НКВДшнікаў”, былую ГУЛАГаўскую жахлівую рэчаіснасьць, былую і цяперашнюю сітуацыю ўнутры расейскай арміі. Актуальныя ўлады расейскай імперыі былі названы сучаснымі “апрычнікамі-малютамі”.

6.

У якасьці залючэньня.

У пачатку 2014 года адным зь першых, хто з азначанага вышэй культурна-грамадскага кола ярка і адназначна выступіў супраць агрэіі расейскай імперыі, накіраванай на Украіну, быў Андрэй Макарэвіч (дарэчы, напалову беларус). Усе іншыя прадстаўнікі гэтай прафесійнай сьферы ідуць за ім… Шэрагі пратэстоўцаў-творцаў, як бачым, растуць, у тым ліку і за кошт тых асоб, якія яшчэ 4 гады таму аддавалі перавагу памоўкваць пра агрэсіўна-дэструктыўныя паводзіны рашысцкай імперыякратыі як звонку Расеі, так і ўнутры яе.

Гэта вельмі кепскі сімптом для імперыякратыі (і наадварот, пазітыўны для нас – беларускіх патрыётаў, дэмакратаў), тым больш кепскі, калі ў шэрагах яе апанентаў пачынаюць зьяўляцца такія асобы, якім імперыякраты са скрухай могуць заўважыць: “І ты, Брут?!…”

 

26 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Як вы сп. Астроўскі не адкрэсьціваецеся ад лібералаў, усе асобы вамі прадстаўленыя з гэтага лагеру. Яны першыя і пададуць нам руку дапамогі якшто яна нам спатрэбіцца. Таму канчайце балансаваць (як цыркач на дроце) між лібераламі і мракабесамі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сапраўды, мало хто застаўся балансаваць на дроце Ісьціны паміж рознымі групоўкамі мракабесаў.
      Сп. Біч, хаця б вы нас у бездань за штаніну не цягніце… Лешп ужо проста працягвайце чакаць, калі вам няўзоравы з нагіевымі “пададуць руку”…

  2. ліцьвін кажа:

    Дзякуй Павел, што Вы адгукаецеся ў каментарах і гэтым самым радуеце мяне тым, што ў прасторы жыцця акрамя мяне самаго існуе яшчэ адна жывая душа.
    Іншы раз так хочацца закрычаць: –Ау, людзі, дзе Вы? Куды падзеліся? Розныя чужыя палітолагі, чужамоўныя сацыёлагі, і прочыя забаніваюць мае глузды непатрэбнай мне інфармацыяй пра чужое жыццё… А я хачу чуць пра тутэйшых камбайнёрах, лесніках, трактарыстах, тутэйшых людзях, тутэйшых спевакоў і завадскіх рабочых, настаўніках і ўрачах, пагранічнікаў і міліцыянтах, акторах і вяскоўцаў…
    Людзі, дзе Вы?

  3. Павел Біч кажа:

    Сп. Астроўскі, ну як магу уцягнуць вас ў бездань? Я не філосаф і не гуманітарый па адукацыі. я чысты технарь. А што зрабілі нашы філосафы? Анічога. Адзін заявіў што усе нашые нацыяналісты пачатку 20 ст. былі лузерамі, таму што іх не прігласілі працаваць ані ў Расею, ані ў Польшчу. Іншы думае што ён метадолог, але таксама анічога не прапанаваў…я уж не кажу пра тое што на выбарах 1994 году быў канкурентам З.Пазьняка. Так вось я спрабую абгрунтаваць нацыяналізм не звяртаючы да гістарычных аргументаў. – зменай імя пры змене Веры, што патрубуецца паўсюль акрамя хрысцыян. таму што тут даўно і атеісты і вернікі носяць біблейскіе імёны і атэісты перамешаны з вернікам;, далей назва народу павінна быць адметнай інакш людьзі не палюбяць яе і прыважу ў якасці доказа як закаханые пары надзеляюць аб’ект сваёй закаханасці адметнасцямі якія тыя не маюць: паказваю што пакуль ў філасофіі пануе метафара дрэва, корень “рус” робіць з нашай назвы “беларус” галінку, а гэта прыніжальна. Вось чым я займаюся апошніе гады. Нават вы перасталі меня друкаваць!!. Так хто Вы???
    Давайце абмеркуем што такое Рускі Свет. Натуральна без узгадавання генаў і нацыянальнасці. Рускага Света шмат ва Украіне і у нас. Есць ён і Польшчы і нават ў краінах Захада.

  4. ліцьвін кажа:

    ” А што зрабілі нашы філосафы? Анічога.”
    Павел, вы тут перабольшаваеце! Ёсьць Анатоль Тарас, ёсьць Мікалай Крукоўскі — філосаф еўрапейскага ўзроўня.
    Наогул трэба зразумець, што адбылося ў перыяд 1985 — 1993 гадах. Рэвалюцыя ці контрэвалюцыя! Савецкі Саюз пачаў будавацца з стадыі феадалізма і збудаваў феадальны сацыялізм. У 1985 годзе адбылася буржуазная рэвалюцыя!? Між тым капіталізм заснаваны на прыватнай маёмасьці парушае сацыяльную справядлівасьць у грамадстве, што закранае жыццё соцен міліёнаў людзей.
    Кітай здоляў захаваць элементы сацыялізма перайшоўшы на капіталістычныя вытворчыя адносіны, Расія не здоляла??! Такім чынам на постсавецкім прасторы ідзе шалёная інфармацыйная барацьба капіталізма з савецкай сьвядомасьцю грамадства. А што будзе далей? Нічога пазітыўнага. У вайне ва Украіне зацікаўлена ўся постсавецкая буржуазія,бо яна бурыць, знішчае, выпальвае савецкую ментальнасьць грамадства і людзей.
    Такім чынам на постсавецкай прасторы адбыліся зразу дзьве падзеі: буржуазная рэвалюцыя і буржуазная контрэвалюцыяІ Як гэта абазначаецца па навуковаму, я ня ведаю. Магчыма проста: ”Майдан”.

  5. мінак кажа:

    Так, у СССР адбылася буржуазная рэвалюцыя. Прыпынімся на гэтым пастулаце і пачнём думаць, што будзе далей? Беларусь рухаецца ў бок дзяржаўнага капіталізма. Але супраць прыватнага капітала Расіі ёй практычна цяжка будзе адбіцца. Таму і ў нас будзе рана ці позна будавацца расейскі капіталізм. Украіну хутчэй усяго падзеляць па Югаслаўскаму варыянту. Каўказ і Сярэдняя Азія ў перспектыве бачыцца ў цёмнай адмоўнай версіі… Гісторыя пойдзе па колу, толькі на больш высокім тэхнічным узроўні…

  6. Павел Біч кажа:

    Тут быў Біч.
    Прычына – заява Біча: “сайт памірае – конченны ідэалізм рэдакцыённай палітыкі Рэдакцыі сайта, і русізм”.
    Рэдакцыя.

  7. ліцьвін кажа:

    Сайт дае магчымасьць абмяняцца думкамі людзей, якія маюць гэтыя думкі. Пакольку колькасьць каментараў паменьшылася — гэта сведчанне, што большасьць займаецца сучасным жыццём, а не рэфлексіяй. І гэта правільна.
    Анатоль Тарас — гісторык, піша цікавыя кніжкі, выкладае гістарычныя версіі, гэтым ён цікавы. Мікалай Крукоўскі наш, еўрапейскага ўзроўня філосаф, але не кожнаму пад сілу ягоныя творы прачытаць і асэнсаваць.

  8. Павел Біч кажа:

    Сп. Ліцьвін, з тваего апошняга каментара вынікае што ты разумеешь філасофію сп. Крукоўскага. Калі ласка, дай нам пару цытат з яго філасофіі каб і мы усе змаглі аценіць яго філасофію. Прашу не хавацца ў бульбянік, як гэта робіць большасць беларусцаў якшто іх папросішь праясніць імі жа сказаннае.

  9. ліцьвін кажа:

    « …для панаваўшага тады ў савецкай навукі «дыямата» самым цяжкім былі тры пытанні: у чым заключаецца прырода кібернэтыкі? Як растлумачыць паходжанне жыцця? Што такое інфармацыя?
    Між тым больш чым 50 год назад Клод Шэнан адзначыў што паняцце «інфармацыя» у гэткай жа ступені значнае для фізікі, як і фундаметальныя катэгорыі «масы і энергіі.»
    «Інфармацыя» – з’яўляецца носьбітам «значэння» і «сэнсу».
    «…для фізічнай навукі паняцці, як энергія, сіла і работа, застаюцца і сёння дакладна не вызначанымі ( у Рычарда Феймана, напрыклад, так і напісана што мы насамрэч не ведаем што ёсьць такое энергія). Тое ж самае мы бачым у Кована, Акосты Грэма і ў Роджэрса. Ваяўнічыя савецкія фізікі абвяшчалі што ўсё гэта ёсьць толькі формы існавання матэрыі і нічога больш пэўнага сказаць не маглі. Астатнія ж проста маўчалі і маўчаць як тое робіцца і ў дачыненні да адносна вельмі блізкага «інфармацыі» паняцце «поля».»
    «У плане філасофіі «інфармацыя» адразу ж як пэўны сэнс і пэўнае значэнне ўступае ў субардынацыйныя адносіны з катэгорыяй «ідэальнага» на больш канкрэтных яе ўзроўнях. Такім чынам «інфармацыя» як лагічная прадстаўніца «ідэальнага» фактычна аказваецца тоеснае паняццю «структура». Як тое бліскуча даказана эстонскім філосафам Рэбанэ. Такім чынам інфармацыя знаходзіцца ў структуры прасторы.»
    Пры такім вось філасофскі рэалізме, які за катэгорыю быцця-рэчаіснасьці бярэ толькі адзінства ідэальнага і матэрыяльнага ў іх дыялектчна супярэчлівым рухомым адзінстве…» ”Інфармацыя і яе месца ў сістэме гуманітарнай культуры” Мікалай Крукоўскі.

  10. ліцьвін кажа:

    Перада мной на стале ляжаць пяць тамоў філасофскай спадчыны Міколы Крукоўскага. Нажаль, Павел, мне ўжо не пад сілу прачытаць і засвоіць ягоныя творы Крукоўскага.
    «Кожная рэч як прадмет матэрыяльнай культуры, будучы вынiкам свядомай чалавечай дзейнасьцi, нясе ў сабе разам з матэрыяльным рэчывам i пэўную iдэю, згустак iнфармацыi. Таксама i кожная iдэя як элемент культуры духоўнай рэалiзуецца з дапамогаю мовы, якую яшчэ Маркс лiчыў матэрыялiзаванай формай iснавання свядомасьцi. Больш таго, згодна выразу францускага культуролага Фуко, словы i рэчы ўвогуле з’яўляюцца носьбiтамi духоўнай i матэрыяльнай культуры. Паколькi ж мова можа быць толькi нацыянальнай…»
    «…катэгорыi трагiчнага, узнёслага, камiчнага i нiзкага. Трагiчнае мае месца тады, калi стасунак памiж лагiчнымi яго кампанентамi настолькi напружаны, што, каб iснаваць, духоўнае павiнна прынесцi ў ахвяру матэрыяльнае. Ва ўзнёслым духоўнае пераважае над матэрыяльным, даючы ўжо магчымасць iснаваць i матэрыяльнаму. У камiчным, наадварот, пераважае матэрыяльнае над духоўным, а ў нiзкiм матэрыяльнае цалкам падаўляе сабой духоўнае. Зразумела, што прыгожае i брыдкае займаюць у гэтай сiстэме цэнтральнае месца, паколькi прыгожае, як было паказана, адпавядае гарманiчна поўнаму адзiнству яго кампанентаў, а брыдкае – поўнаму iх процiстаянню.»
    «Менавiта Гегель заўважыў, што на першай фазе цыкла развiцця, адпавядаючай катэгорыi ўзнёслага, мае месца перавага iдэальнага над рэальным. Наступная фаза – фаза росквiту, адпаведная катэгорыi прыгожага, характарызуецца гарманiчным адзiнствам iдэальнага i рэальнага. На трэцяй фазе як фазе ўпадку, звязанай з камiчным, узнiкае ўжо, наадварот, перавага рэальнага над iдэальным. Пра чацвертую фазу, фазу поўнага распаду, Гегель, як ужо гаварылася, не пiсаў нiчога, але з самой ужо логiкi выцякала, што для фазы распаду характэрны поўны антаганiзм памiж iдэальным i рэальным.»
    ”…З пункту погляду прынятай тут агульнай канцэпцыi, гэта лагiчна наводзiць на думку, што i ў глабальным, агульначалавечым маштабе наступае, гаворачы словамi Шпенглера, восень. Але, як даказвае славуты заходнi фiлосаф К. Ясперс, працэс станаўлення чалавецтва як носьбiта сённяшняй агульначалавечай цывiлiзацыi распачынаўся ў гэтак званы асявы час менавiта з узнiкнення магутных сусветных рэлiгiй, якiя i зрабiлi чалавека чалавекам. А паколькi сусвет развiваецца цыклiчна i “вяртаецца вецер на кругi свае” (Эклезiяст, 1-6), то ёсць у гэтым, як тое нi парадаксальна, аптымiстычная надзея на чарговае адраджэнне чалавецтва. I тым большая надзея на наша нацыянальнае адраджэнне i беларускую iдэю, надзея з апорай на веру ў Бога як абсалютны духоўны арыенцiр, і надзея у сваю суверэнную, незалежную дзяржаву i ў няменшай ступені ў самiх сябе.”
    «Калі ў савецкія часы філасофію толькі знявечвалі, расколваючы яе на два процілеглыя сабе бакі і ўродуючы тым і паняцце ідэалу, ператвараючы і яго ў вульгарную, а то і крывавую часам «зброю класавай барацьбы», то ў нашыя алігархічныя часы ўжо самую філасофію выкідаюць, як некалі казалі марксісты, на звалку гісторыі, замяніўшы яе ўсемагутнаю і цынічнаю сілаю грошай. Сёння ўсё тое, што калісьці адносілася да ідэальных каштоўнасцяў, то бок усё праўдзівае, добрае, дасканалае і прыгожае, стала рыначным таварам і, значыць, прадажным. Ды і карыснае з прыемным таксама цэніцца цяпер як толькі грашовы сродак абмену, і нават каханне стала такім жа «абменам паслугамі» (зрэшты, і само слова «каханне» знікае, замяняецца чыста таварным тэрмінам «сэкс»)».
    ”Інфармацыя і яе месца ў сістэме гуманітарнай культуры” Мікалай Крукоўскі.

  11. Павел Біч кажа:

    Дзякуй сп. Ліцьвін за цытаты з прац М.Крукоўскага. Наагул, якасны філасоўскі матэрыял выпрацоўваецца толькі ў Францыі і Англіі. Крыху адстае Нямеччына і “(цяпер) ЗША. Астатнія краіны Захадав плетуцца сзаду. Скандынавія і Центральная Эўропы таксама пустая. а пра нашую дзікую Эўропу (выраз фр. сацыелага Ф. Броделя) і казаць няма чаго. Нават Расея маючы ідэальные умовы ў 19 ст. не нарадзіла аніаднаго філосафа. Такія як Крукоўскі народжанные у савецкіх. яшчэ больш цяжкіх умовах чым расейскіе ў іншых умовах маглі б стаць магчыма вялікімі філосафамі… Але што аб гэтым марыць… Среда іх заела.Гдесці яны вырываліся наперад, а часцяком паўторна аткрывалі тое што крыху раней за ніх сказалі на Захадзе.
    Пра інфармацыю суч. філасофія маўчыць і тут магчыма Крукоўскі вырваўся наперад. Паняцце “духоўнае” цяпер выкінута з ужытку. Якшто пад ім разумеюць рэлігійнае, то з рэлігіяй таксама разабраліся. Гэта метафізічны лад мыслення, якія выкарыстоўвае такія паняцца як абсалют, ісціна, реальнасць Моцная прыкмета метафізікі гэта логоцентрічнасць – вера што усе яўлення связвны між сабоу нейкай логікой. Але як сказаў Дерріда, патрэбна вялікае усіліе над з’явамі і над мазгамі каб убачыць адшукваць паўсюль логіку. Яму заперечылі што адмаўляць логіцы. гэта рубіць сук на якім пабудувана усе эўрапейскай цівілізацыя. і упаўшы разам з сукам можна ушібіцца. на што Дерріда адказаў што пад дрэвам няма анічога аба што можна было б ушібіцца. Гэта значыць што реальнасць уся пабудавана думкамі челавека. і яны не маюць твердасці. .Нападаюць нават на рацыяналізм. Раней казалі што сон розума нараджае монстраў. Постмодерністы пераіначылі гэты сказ і кажуць што монстраў нараджае неуёмная рацыяналізацыя Мне гэта спадабаецца, таму што бачна як ў палітыцы гэты прынцып дзейнічае.
    Бодріяр кажа:”предметы і провоціруемые імі потребності появляются іменно для того, чтобы устраніть тревогу,
    которую человек іспытывает, когда не знает чего хочет. Гэта канчатковы прысуд грамадству патрэбленія.
    А вось выраз які люблю цытаваць лекарам (Ніцше) “нічего не понімаемо, но лішь обозначаемо і іскажаемо”. Няма ані пісьменнікоў, ані субьектаў, ёсць толькі тексты, якія дапускают безконечные трактоўкі.
    А ўзяць модные цяпер паняцця фэйкаў. А ведзь філосафы казалі аб гэтым фенамене гадоў 30 таму, толькі называлі гэта сімулякрамі. Копіі копій без арыгінала – так дакладней вызначаюцца сімулякры. Я напісаў аб гэтым артыкул. як сімулякры ужываюцца ў нашай палітцы. Артыкул натуральна ніхто не стаў друкаваць. Стаіць на ФБ. Зараз падрыхтаваў артыкул “Вяртаючыся ў 1994” на тэму чаму Лукашенка перамог Пазьняка.
    Фуко казаў, што індівідуальнае не з’яўляецца незалежным, але фармуецца уладай.
    Согласно Бодріяру,”праіціп реальності історіческі совпал со стадіей, детермірованной законом ценності. Сегодня вся сістема склонятся к нетерменірованності, любая реальность поглошчается гіперреальностью кода і сімуляцыі. іменно прінціп сімуляцыі правіт намі сегодня вместо прежнего прінціпа реальності. Целевые установкі ісчезлі, теперь нас порождают моделі. Больше нет ідеалогіі, осталісь одні сімулякры……
    Ну вось прыкладна, што можна казаць пра сучасную філасофію.

  12. мінак кажа:

    Павел, усё ў жыцці адносна. Філасофіі я не ведаю, хаця і цікаўлюся. Мы, людзі, маем абмежаваную колькасьць ворганаў пачуццяў і на аснове гэтых пачуццяў і выбудовываем свае канцэпцыі, дактрыны, тэорыі і гіпотезы. Але нашыя пачуцці амбмежаваныя, яны інфармуюць нас толькі аб некаторых з’явах, падзеях і рэчах матэрыяльнага сусьвету. Магчма вакол нас нябачныя сапраўдныя гаспадары, для якіх мы як тыя пчолы вырабляем нешта для іх патрэбнае. Можа — гэта нашыя эмоцыі, нярвовая энергія ці нешта іншае.
    Дарэчы, зьвярніце, што савецкая рэчаіснасьць для рускіх людзей не мае вялікай каштоўнасьці, але ”рускій мір” — гэта непахісна. Але савецкія людзі ў масе прынялі савецкую рэчаіснасьць. А зараз нам кажуць, што савецкі мірапарадак — гэта кепска і факты нам падкідываюць. Таму, нам, дзядам, можна і патрэбна махнуць на цяперашні час рукой і спакойна рыхтавацца да пераходу ў ”мір ценяў.” Для нас шмат з’яў і падзей ужо робяцца нязначнымі, малацікавымі і нават пустымі

  13. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Мінак, так давайце абмеркуем што такое Рускі Свет які замяніў савецкасць. Але я першы выказвацца не буду. Толькі трэццім, або чацвертым. Ажыўляць сайт Астроўскага які стала мае артыкулы не выстаўляе я меня ахвоты няма. Я цяпер абжываю ФБ

  14. мінак кажа:

    Пытанне, Павел, Вы задалі складанае, бо я ў Расеі даўно не быў. Тэарэтычна можна выказаць, што расейскае грамадства рухаецца ў бок індывідуалізма, прыватнай сьвядомасьці, амбітнасьці, ваяўнічасьці, інтэлектуальнай спрошчанасьці і нават вульгарызма. Зьвярнуў увагу, што нават мурыны зараз пачынаюць выглядаць больш інтэлектуальна развітымі ( мурыны–акторы кіно) чым расейцы. Культ сілы нейкім чынам робіцца ў расейскім грамадскім характары галоўным. Гэта добра бачна па паводзінах і знешнасьці расейскіх тэлевядучых. Адбываецца нейкі застой у развіцці расескага грамадства. Постсавецкая прастора і ў тым ліку Беларусь даўно ў чаканні духоўнага–інтэлектуальнага прарыва расейскага грамадства, выкананне Рассіі ролі Вядучага, як прывыклі постсавецкія народы. Але адбываецца застой і нават дэградацыя да 1913 года.
    Самае галоўнае расейскае грамадства не хоча вучыцца і браць на ўзбраенне тыя расткі новага,што вырастаюць на постсавецкай прасторы… Аб гэтым крыху пазьней.

  15. Павел Біч кажа:

    А ці для вывучэння Рускага Свету абавязкова наведваць Расею?. Ці няма Рускага Свету у нас? Усе на Захадзе якім падабаецца Пуцін разве не прыхільнікі Рускага Свету?. Можа вы чулі што ў Даніі разглядаецца праект угалоўнага пераследу за высказвання на карысць Расеі. Самі расейяне аб гэтым казалі. Але можа ён не прайшоў? Рускія як нацыя перастаюць падабацца заходнім народам.

  16. мінак кажа:

    Уплыў расейшчыны канечна прысутнічае і ў нас, але ён у той ці іншай ступені абмежаваны. Паспробавалі расейскія ”воры в звконе” прыехаць да нас, іх тут жа ўзялі пад белыя ручкі. Аматараў даваць хабар і браць хабар, таксама часцяком бяруць пад белыя ручкі. Хацелася б канечна, каб больш актыўна праз сродкі масавай інфармацыі і тэлебачанне і кіно, наш беларускі Сьветаагляд прапагандаваўся і ў нашай краіне і ў суседнія краіны. Але рускія браты надта хваравіта ўспрымаюць нават ”Навіны” замест ”Новостей” па тутэйшаму тэлебачанню…

  17. ліцьвін кажа:

    Біч і мінак абмяркоўваюць тое чаго не бачылі і не ведаюць. Між тым у іх і ў нас пад носам ёсьць з’явы, якія патрабуюць грамадскага абмеркавання і вырашэння. Напрыклад: вакум ўлады ў рэгіёнах. Прыязжаеш у район, а там існуе адміністрацыя і глава адміністрацыі, які нічым і нікім не падтрымліваецца, няма ў яго падмурка, апоры, ён нібы вісіць у паветры. Раней былі райспалкомы, районыя Саветы народных дэпутатаў, праводзіліся сесіі Саветаў народных дэпутатаў. Такім чынам у районе была свая ўладная эліта, якая акрамя выканання сваіх дзяржаўных функцый стварала пачуццё прысутнасьці, існавання ўлады на даннай тэрыторыі. А калі ўзяць райкомы партыі, якія кантралявалі і накіроўвалі дзейнасьць райспалкомаў, то ўсё гэта ўзмацняла мясцовую ўладу, стварала тутэйшае грамадства, выховывала павагу да ўлады, да чалавека працы, да краіны.
    Сёння адміністрацыя ёсьць, а ўлады няма. Главамі адміністрацыіі часцяком робяцца выпадковыя людзі.Улада з Менску не можа кантраляваць патрэбным чынам дзейнасьць рэгіянальных, районых улад. Гэта і ёсьць вакум ўлады.

  18. ліцьвін кажа:

    ”Вакуум — адсутнасьць уласнага жыцця, высокіх імкненняў і інтарэсаў. Разрэджаны стан грамадства.”
    Быў я на абласных спаборніцтвах па футболу ў Магілёскай вобласьці. На футбольным полі падчас футбольнага матча вісеў густы рускі мат з вуснаў абодвух каманд. Судзя–рэферы (прадстаўнік спартыўнай улады) не зьвяртаў на гэта ўвагі. Міліцыя, якая прысутнічала на матчы таксама не зьвярнула на гэта ўвагі, прадстаўнікі адміністрацыі ад районага аддзела культуры таксама нічога не зрабілі, каб прыпыніць гэты вандалізм. Мясцовыя журналісты гэтаксама не напісалі нічога ў сваёй рускамоўнай газецёнцы. ! Выснова: яскравая прыкмета вакуума ўлады на месцах!
    Такіх прыкмет вауума ўлады можна назьбіраць шмат. Выснова: жывём па чужых навязаных нам з-за бугра сьветапоглядах, шкодных алгарытмах, варожых сафізмах.

  19. Павел Біч кажа:

    Думаю, усіх хто піша на гэты сайт хвалюе якая у нас улада. а не наагул яе адсутнасць ці прысутнасць. Сп. Ліцьвін паказвае сабя чыстым сталіністам. Яму патрэбна улада сама па сабе Не на той сайт пішыце сп. Ліцьвін..

  20. Павел Біч кажа:

    Ну так сп. Мандарын, рабіце наступны крок – запытайце сябе чаму наш народ апынуўся ў Рускім Свеце? Ані адзін народ з народаў былых Сав. Рэсп. ў гэтым Свеце не апынуўся. На нашых вачах з яго выбіраюцца украінцы. Тых хто не разумее што нас як нацыю забівае назва “беларус” і праваслаўье я называю русінамі. Яны пануюць ў апазіцыйным руху і незалежных СМІ. І таму мы паспяхова кацімся ў РФ. Русіны за 200 гадоў расейскага панавання распладіліся вельмі паспяхова. Іх ідал Ф. Багушэвіч. і далей мовы яны анічога не бачуць.Яшчэ яны шызафрэнікі – змагаюцца за эўрапейскія парадкі ў краіне. але не разумеюць што называючы наш народ белым рускім яны замацоўваюць яго ў Рускім Свеце, ў якім не можа быць аніякіх эўрапейскіх парадкаў. Некаторые апазіцыянеры з маладых і вернікаў баяцца ісці ў Эўропу таму што там ёсць гомікі і трансістіты…Карачэй кажучы, – павальны ідыятызм.

  21. Павел Біч кажа:

    Хантангтон сказал, што беларусы не належаць да народу эўрапейскай цывілізацыі, а немецкіе этнографы начала 20 ст. лічылі беларусаў чацвертай балтскай нацыяй і раілі Гітлеру вызваліць ад бальшэвікоў толькі Прыбалтыку, Беларусь і Зах. Украіну. Самі цяпершніе расейцы прыезжаючы ў Беларусь кажуць што тут ужо моцна пахне Эўропай і што бачна што гэта не Расея. (хаця, натуральна іх аценкі сільна залежаць ад іх палітычных поглядаў). Яшчэ адна надзея гэта прысутнасць у нас каталіцтва і пратэстантызму, як не хочуць нас аправаславіць, гэта ніяк не удаёцца маскавітам. . Відаць праўду кажа Неўзораў калі кажа што праваслаўье выкінула рускіх з Эўропы. Тут у нас становішчэ лепшае чым у украінцаў. Адсутнасць сільнай карупцыі зноў кажа што мы болей эўрапейцы чым украінцы. Зусім іншые народные песні і танцы чым у расейцаў і украінцаў. З палякамі шмат неяснага. Яны могуць нам даць дэмакратыю як мы зноў палезем ў хайрус з імі. Але яны задушаць у нас нашае нацыянальнае. А ці не ёсць высшая форма нацыянальнага у нас польскасцью? Гісторыя , здаецца мае шмат даказаў што так можа быць (Касцюшка. Міцкевіч, .Жэлігоўскі…) Як толькі ад нас убіраюць польскасць, так мы адразу з кветкамі сустракаем рускіх, як ў 1939 годзе. А яшчэ кажуць што гены у нас вельмі блізкіе да генаў палякаў. Я не знаходшусь пад уплывам Гісторыі і мінулага, як большасць нашай інтэлігенцыі. Спрабую апірацца толькі на сучаснасць. Пакуль яна у нас безпрасветная. Але хто ведае як можа павернуцца Заўтра? Негледзячы на ярую крытыку якую паказвае Астроўскі і яго аднадумцы афіцыйнай апазіцыі, яны усё ж такі маюць аднолькавую ідэалогію.- беларускую (белую рускую). Прыдушаный палякамі ў Гародне. я яго разумею. Але ж ён претендуе на ідэалагічнасць, якая вышэй за мясцовые адрознення!. Магчыма як раз польскасць ёсць трэцый забойны фактар для нас (першы гэта назва “беларус”, другі праваслаўье) Менавіту ў Польшчу узякаюць ад нас самы актыўны элемент. Якшто палякі не пачнуць называць нас Літвой і літвінамі. яны пакажуць што дзейнічаюць разам з расейцамі па нашаму знішчэнню. Астроўскі увесь час падкідвае нам факты ад гэтым. Але гэта рабіць зарана; нельга ж адразу ваяваць на два фронту; а там, глядзішь, і трэцый зьявіцца – украінскі.

  22. мінак кажа:

    ”Расія дадаткова пералічыць Беларусі 27 мільярдаў расійскіх рублёў (больш за $400 мільёнаў) у якасці экспартных пошлін з-за росту цэн на нафту, заявіў першы віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў.”
    https://nn.by/?c=ar&i=217783

  23. мінак кажа:

    П. калісьці выбудаваў максіму, якую трэба адліць у бронзе. Дыскурсгапонаў нельга слухаць — як убачыш, бі па галаве.!
    Вось з разуменнем гэтай максімы у нас шмат праблем, таксама і ў рускіх братоў — народ слухае і імкнецца зразумець і асэнсаваць. І зразумела, што дыскурсгапоны яго заблытуюць. А разумець іхняю ахінэю і не трэба, Неабходна зразумець, што гэта — вораг. Памкненні яго варожыя. На яго патрэбна глядзець праз проразь прыцэлу і своечасова даць па галаве ці ізаляваць, вывесьці яго з дыскурса.
    Вось і Павел Біч хоча пераканаць такога дыскурсгапона ў нечым, задача якога заблытаць Паўлу глузды.

  24. Павел Біч кажа:

    А слово “бетенька” наагул са стілістііцыі 19 ст. Вы выкапень тав.Мандарын.

  25. мінак кажа:

    ” …змрочныя вынікі злома дыскурса, якое двойчы перажылі савецкія людзі.Першы раз – у 1956 годзе, калі Хрушчоў нахабна перакрэсліў памяць гераічнага мінулага. Другі раз – у 1988, калі Гарбачоў і яго памагаты Якаўлеў абрынулі ўвесь мінулы савецкі гістарычны жыццёвы досьвед. Два разы на сваёй памяці савецкія людзі сутыкнуліся з незвычайнай сытуацыяй — ім сказалі, што ворагі былі правы. Такое цяжка перажыць простаму чалавеку. Немцы і японцы опынуліся ў такім становішчы ў выніку пройгрыша вайны. Савецкія людзі перажылі гэтыя два ўдары на нагах. Але ў выніку савецкія людзі захварэлі ідыялагічным СПІДам – у народа аслаб іммунітэт, які дазволіў бы зразу адсекчы варожы дыскурс не ўнікая ў дэталі…” ”сістэма вызначэння ”свой–чужой” павінна працаваць у любой спрэчцы, як безумоўны рэфлекс”. ”… Неабходна адразу разумець, што гэта — вораг. Памкненні яго варожыя. На яго патрэбна глядзець праз прорэзь прыцэлу і своечасова даць па галаве ці ізаляваць, вывесьці яго з дыскурса”. Исраэль Шамир

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы