nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“І ты, Брут?…” (частка 2)

22 кастрычніка, 2018 | 30 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

На гэты раз у дадзенай серыі матэрыялаў мы пазнаёмім вас, нашых наведвальнікаў, зь іншай групай грамадзян расейскай імперыі. Яны на камбінаваным фота зьлева паказаны ў чорных рамках (украінскага грамадзяніна, які аддзелены ад даных персон блакітна-жоўтай рамкай, мы паслухаем у канцы асобна). Спадары Ігар Стралкоў, Максім Калашнікаў, Канстанцін Сіўкаў  – грамадзяне Расеі (гэта – раз). Асаблівае ў іх тое, што яны набліжаны да тых колаў расейскай імперыякратыі, якія складаюцца з  вайскоўцаў ды сьпецслужбоўцаў, для якіх у палітыцы галоўнае – сілавы чыньнік. То бок, яны ў палітычным сьпектры зьяўляюцца альтэрнатывай папярэдняй “ліберальна-грашовай” групе (гэта – два). У дадатак да адзначанага Стралкоў, Калашнікаў, Сіўкаў  яшчэ і громкагалосыя рупары-прапагандысты агрэсіўна-імперскага, шавіністычнага сьветагляду, які культывуецца ў адзначаных колаў (адзначым, што гэты сьветагляд абсалютна злачынны па ўсіх нормах – маральна-этычных, міжнародна-юрыдычных, рэлігійных; і гэта іх трэцяя агульнагрупавая рыса). Праілюстраваць злачынныя “мары” і “прапановы” гэтай публікі ў наш інфармацыйны век не ўяўляе вялікай цяжкасьці. На тое-сёе са “сьвежанькага”, што вылятае зь іхных вуснаў, мы дадзім спасылкі й у гэтым матэрыяле – для суду гісторыі й для разуменьня таго, зь кім маем справу. Але ў адпаведнасьці з галоўнай ідэяй данай серыі – паказаць, што ня ўсё так проста ў расейскіх імперцаў – ніжэй мы хочам зьвярнуць вашу ўвагу найперш на некаторыя новыя “ноткі”, якія зьявіліся ў выказваннях даных асоб і якія… ня могуць ня радаваць сапраўдных беларускіх патрыётаў.

 

1.

Пачнем з Калашнікава.

Хто жадае наслухацца яго “ўзьнёслых”, але абсалютна непраўдзівых, адуважвальных ад гістарычнага зьместу ўспамінаў пра прыснапамятны СС, ці імперскіх трызьненьняў, накіраваных у будучыню, ці “налюбавацца” заходнім ноўтбукам, заходнім ручным гадзіньнікам, працай заходняга Інтэрнэту, апранутай тэніскай заходняй фірмы і адначасна… надпісам “СССР” на грудзях нашага “героя” – можа набраць на Ютубе “Максим Калашников” і далей гадзінамі “атрымлівать асалоду”. Хто жадае разгадаць, што за круглыя фігуры знаходзяцца паміж двума Калашнікавымі на фота ніжэй, хай праслухае яго прамову хаця б тут – https://www.youtube.com/watch?v=bYdgpxc4kHo (выстаўлена на Ютубе 18.09.2018).

Усё адзначанае вышэй пажадана зрабіць, каб далей мець у якасьці зыходнага фону, на якім можа быць лепш успрыняты вось, напрыклад, гэты выступ – https://www.youtube.com/watch?v=5-uBMIHRFZc.

Ператворым некаторыя пасажы “таварыша Калашнікава” з гэтага выступу (выстаўлены 26.09.2018 г.) у кансьпектыўна-тэкставую форму.

(час 00:35).

“Сёньня мы пагаворым пра зьбіты ІЛ-20, а шырэй – пра тое, чаму Расейская Федэрацыя сёньня ў Сірыі ВЫГЛЯДАЕ, ЯК ЦЯРПІЛА. Яе б’юць, а яна толькі ные ды скуголіць, але нічым адказаць ня можа. Чаму ўвогуле трапілі ў такое становішча?

Планавалася, што нашы ўлады прадэманструюць у Сірыі імперскую моц “абноўленай Расеі”, а дэманструецца… правал за правалам.

Так, увосень 2015 года туркі нахабна зьбіваюць СУ-24М, а іх саюзьнікі расстрэльваюць у паветры пілотаў. І нічога ў адказ… Ізраіль з самага пачатку паводзіць сябе вельмі нахабна, а адказу з боку РФ не было. Яны [габрэі] бамбавалі Сірыю цалкам свабодна, нібы сваю тэрыторыю. Аднак грозныя комплексы С-400 маўчалі… Ня так даўно Ізраіль зьнішчыў каманду ЗРК (зянітна-ракетны комплекс) “Панцыр”, і зноўку яму нічога не было… Ці варта зьдзіўляцца, што цяпер Ізраіль рукамі сірыйцаў зьнішчыў ІЛ-20, і яму зноў нічога не было?… Давайце [дадаткова]  ўспомнім тыя жахлівыя кадры, калі Злучаныя Штаты расстрэльваюць з паветра рускі атрад. Рускія сыходзіліся з амерыканцамі ў адкрытым баі вельмі даўно. Нешта аналагічнае было толькі ў карэйскую вайну. Але там, больш за 60 гадоў таму, былі лётчыкі. Цяпер было расстраляна рускае пяхотнае падразьдзяленне [гл. фота з кампутарнай імітацыі падзей; Калашнікаў кажа, што гэта праўдзівыя кадры. – Рэд.]. Ізноўку ніякага адказу… Зьнішчэньне ІЛ-20 стала заканамерным этапам.

(4:10) Як кажа мой сябра, адзіным сэнсам вайны ў Сірыі для Крамля была магчымасьць паказаць рускую сілу – здольнасьць даць у зубы, не рызыкуючы пры гэтым атрымаць сусьветны ядзены канфлікт. То бок, паказаць сілу не на амерыканцах, англічанах, французах – гэта небясьпечна, а вось калі на ізраільцах ці турках – гэта зусім іншая справа…

Але ж атрымалася цалкам інакш – РФ, падтрымоўваючы алавітаў Асада, б’е толькі нерэгулярных бармалеяў-тапачнікаў. А, калі на тэрыторыю прыходзяць рэгулярныя сілы, РФ адыходзіць убок… Атрымліваецца сітцуацыя, што мы папабяцалі абараніць Асада, але калі яго б’юць туркі, “мужыкі ў ярмолках зь пейсамі”, амерыканскія каўбоі, рускія Асаду кажуць, што хай ён сам сябе бароніць… Атрымліваецца, што Расея ў Сірыі дэманструе ганьбу і бясьсільле.

(6:45) А магло б быць цалкам інакш, калі б увосень 2015 г. Пуцін аддаў загад, адразу пасьля зьнішчэньня СУ-24М, нанесьці ўдар ракетамі “Калібр” па турэцкай авіябазе. Ніякай ядзернай вайны не было б. Так, Турцыя фармальна краіна НАТА, але гэта не заходняя краіна. Таму ніхто б за яе ў ядзерна-ваенны канфлікт не палез бы. Дакладна так зь ізраільцамі. Трэба было б зьбіць вязьмо ізраільскіх самалётаў у адказ на зьбіцьцё ІЛ-20, выглядалі б цалкам інакш..

(8:10) І я гэта не з галавы бяру. Я, як грамадзянін вялікай краіны – СС [успамінаю яго дзеяньні]. Калі СССР ішоў на Блізкі ўсход ці ў іншыя краіны, ён у час той першай халоднай вайны дзейнічаў нашмат больш рацыянальна – паказваў сілу сваёй зброі, не пачынаючы сусьветнай вайны.

Так было ў 1970-м падчас “вайны на вычарпаньне” паміж Егіптам і Ізраілем. Тады ў зоне Суэцкага канала былі выкарыстаны рускія [так і кажа “рускія”, а не “савецкія” – Рэд.] ЗРК С-75, С 125, якія зьбівалі самалёты Ізраіля.

Так было праз тры гады, восеньню 1973 г., падчас вайны “суднага дню”, калі ў паветры Ізраіль атрымаў значныя страты з-за таго, што “сустрэўся” зь МІГ-21, якія прайшлі “абкатку” ва В’етнаме. Там таксама былі выкарыстаны ЗРК С-75, С 125 і асабліва рухомы ЗРК “Квадрат”.

(11:11) Так было падчас вайны ва В’етнаме 1964-75 гг., дзе была амерыканская агрэсія супраць Паўночнага В’етнама. Тады супраць амерыканскай авіяцыі былі выкарыстаны савецкія, рускія комплексы ЗРК С-75 – на той час вельмі новыя. Тады амерыканцы згубілі амаль 4000 лётных апаратаў. Там, у кабінах ЗРК былі ня толькі в’етнамцы. Гэта была добрая рэклама нашым ЗРК, яны добра тады прадаваліся па ўсім сьвеце.

Цяпер жа расеянскі Крэмль страціў галоўны сэнс – паказаць сваю вайсковую моц у Сірыі. А іншага сэнсу ў гэтай вайны і няма [як бачыце, цяпер Калашнікаў імкнецца мінімізаваць сэнс Сірыйскай авантуры Крамля. – Рэд]. Абвяшчэньне пра тое, што Сірыя патрэбна, каб ня быў пабудаваны газаправод з Катара праз Савудаўскую Арабію, Ірак, Сірыю і Турцыю ў Еўропу  – гэта наскрозь хлусьлівая прапагандысцкая канструкцыя, якая рассыпалася…

Нам крамлёўскія прапагандоны [словы Калашнікава. – Рэд.] казалі, што мы ў Сірыі тэрарызм на далёках подступах перамагаем. Аднак тэрарызм так не пераможаш, бо тэракты адбываюцца ўнутры краіны.

[Далей незразумелы пасаж пра “тэрарыстаў” у Сірыі, уцекачоў з Сірыі й Лівіі, праблемы для Еўропы, пра санкцыі ЗША для Расеі].

(14:15) Нам казалі, што вайна ў Сірыі – гэта рэклама расейскай зброі, але рэкламы не атрымліваецца!

Калі трэба супрацьстаяць туркам ці “Ізраілю”, гэтая зброя чамусьці бязьдзейнічае.

Уявім, што гэта рэклама. Продаж расейскай зброі на піку – гэта самае большае 15 млрд. даляраў у год. Росту продажу зброі з-за сірыйскай вайны мы ня бачым. Ужо й Індыя адмаўляецца ад шэрагу кантрактаў. Бізнэс не атрымліваецца… Атрымліваеш 15 млрд. даходу ад продажу зброі, а губляць у Сірыі, праз таемныя артыкулы бюджэту, даводзіцца значна больш [зьвярніце ўвагу, наколькі на справе цынічныя гэтыя разважаньні тыповага расейскага імперца. – Рэд.].  А яшчэ ня менш за 200 млрд. даляраў давядзецца выдаткаваць на аднаўленьне Сірыі. Гэта што за бізнэс?

Адзіным сэнсам вайны ў Сірыі была дэманстрацыя сілы, але гэтай дэманстрацыі Крэмль забяспечыць ня змог! Ён паказаў сябе цярпілай. Ад вайны ў Сірыі толькі ганьба і страты [словы Калашнікава. – Рэд.].

Таму шчыра кажучы, Зь СІРЫІ ТРЭБА СЫХОДЗІЦЬ! Таму што гэта непасільны цяжар для ахопленай крызісам эканомікі Расеі. Ну, не атрымалася прадэманстраваць новую веліч… Надварот, па беспілотніках, асабліва ўдарных, РФ вельмі моцна адстае ад Захаду. Нават самаробныя беспілотнікі бармалееў, атакуючы [невыразна], вычэрпваюць рэсурсы [Асада].

(17:15) Вайна ў Сірыі не вырашае ніводнай праблемы, якія цяпер падступаюць да РФ: ні дэіндустрыялізацыю – сыравінны характар расейскай эканомікі захоўваецца; ні праблему жахлівага сацыяльнага расслаеньня, якое расьце ў грамадстве; ні праблему беспрацоўя; ці спусташэньня рэгіёнаў (Прымор’е, Хабараўскі край).

Таму адзінае выйсьце, пакуль цалкам не патанулі ў сірыйскім балоце – трэба адтуль сыходзіць.

Асабліва адзначу, што ўсе гэтыя выкладкі не датычаць ні Крыма, ні Данбаса. Там, у Наваросіі, жывуць нашы, рускія людзі. Дапамога ім не абмяркоўваецца. А ў Сірыі жывуць нейкія арабы… Трэба адкідаць няўдалыя праекты і займацца ратаваньнем Расеі ад крызісу і дэградацыі. Інакш будзем вечнымі цярпіламі…

А ці варта гэта таго?

Чмок…”

(канец цытаваньня выступу “Максіма Калашнікава”)

Такія нападкі на Пуціна і яго непасрэднае вайскова-палітычнае асяроддзе, якія прысутнічаюць у гэтым і фрагментамі ў некаторых іншых выступах “Максіма Калашнікава”, раней за ім не назіраліся. Гэта аб’ектыўная прыкмета таго, што сітуацыя ў расейскай імперыі настолькі зьмянілася, што нябачныя (пакуль) кіраўнікі данага спадара загадалі яму пачаць так рабіць…

2.

Аналагічны па зьмесьце выступ на Ютубе і ў блізкі час (21.09.2018 г.) зрабілі яшчэ два расейскія імперскія прапагандысты – Ігар Стралкоў і Канстанцін Сіўкаў (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=b6PZtG2jXg4). Першы зь іх вядомы тым, што, зь яго слоў, першым у 2014 г. пачаў забіваць украінцаў на іх уласнай зямлі, прыкідваючыся “кіраўніком абароны Наваросіі” (больш падрабязна, хто такі  Стралкоў-Гіркін, можна пазнаёміцца, напрыклад, тут: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%B5%D0%BB%D0%BA%D0%BE%D0%B2,_%D0%98%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%8C_%D0%98%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87). Другі называе сябе “ваенным эксьпертам” (пра апошняга кароткая даведка ёсьць тут: http://pressmia.ru/authors/sivkov/).

З гадзіннай перадачы перавядзем у пісьмовую форму – таксама ў значнай ступені кансьпектыўную – некалькі прынцыповых момантаў.

(Гіркін – 0:55-5:20)

“Пачнем зь сірыйскай кампаніі, за якой цяпер сочаць усе людзі ў краіне.

Самае важнае, што адбылося за апошні час – гэта нават ня зьбіты самалёт, а адмена наступу на Ідліб. Два месяцы рыхтавалася поўнамаштабная зачыстка Ідліба ад фармаваньняў, апазіцыйных Асаду. Былі падцягнуты значныя сілы іранскіх добраахвотнікаў, прыватныя вайсковыя кампаніі (як іранскія, так і расейскія), бояздольныя часткі сірыйскай арабскай арміі, значныя сілы расейскіх вайскоўцаў (5-ы корпус). Плюс магутныя карабельныя і авіяцыйныя групоўкі.

Чакалася, што наступ на Ідліб пачнецца не пазьней за канец верасьня, а закончыцца на працягу месяца з выхадам на паўночныя межы Сірыі.

Аднак гэтага не адбылося… На апошнім саміце – паміж Расеяй, Іранам і Турцыяй – Эрдаган узяў Ідліб пад сваю абарону са стварэньнем там дэмілітарызаванай зоны. Туды будуць уведзены расейскія і турэцкія войскі, якія разьвядуць супернікаў па розныя бакі ў гэтай грамадзянскай вайне. Гэта прывядзе да захаваньня адзінага анклава антыасадаўскіх сіл, калі не лічыць курдскую зону, якую кантралююць амерыканцы.

Такім чынам, мэты вайны, пастаўленыя Пуціным – за аднаўленьне цэласьці Сірыі – становяцца па факце недасягальнымі. Пры гэтым Пуцін згубій у Сірыі магутны вайсковы рычаг, складзены найперш з сухапутных войскаў кааліцыі. Бо туркі, “ізраільцы” і амерыканцы ваявалі ў асноўным за кошт авіацыі й ракетных сіл.

Па ўсіх іншых параметрах – флот, авіяцыя, ракеты – практычна кожны буйны гулец пераўзыходзіць расейска-іранска-сірыйскую кааліцыю. Што рабіць у гэтай сітуацыі, Масква ня ведае”.

(Сіўкаў – 5:20-19:30)

“Вы добра, Ігар Іванавіч, усё гэта выклалі. Я ўдакладню некаторыя нюансы.

Першае. Барацьба за Сірыю для заходняй кааліцыі й Турцыі – гэта барацьба за ўплыў на ўсім Блізкім Усходзе ў цэлым, паколькі Сірыя – гэта апошняя кропка ў вялікай аперацыі пад назовам “Арабская вясна”… Без Сірыі ЗША і Захад у цэлым у значнай ступені згубілі б свой уплыў на Блізкім Усходзе. Таму барацьба за Ідліб жыцьцёва неабходная Турцыі й Захаду зь яго курдскай зонай кантролю…

Гэты тупік можна было прадбачыць яшчэ ў 2015-м, калі аперацыя ў Сірыі толькі пачыналася. Адбылося зацягваньне гэтай аперацыі амаль на тры гады з-за кепскай ацэнкі абстаноўкі вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтвам РФ. Між тым, экстранныя меры трэба было прымаць тады – накіраваць туды дастатковую колькасьць зброі й вайсковых раднікаў… Аднак цяперашні ўдзел узброеных сіл Расеі ў вайне ў Сірыі стварыў прэтэкст для ўводу туды войскаў Турцыі й ЗША. У адпаведнасьці з прэцэдэнтным правам.

Сёньня ж маем тупік, і выйсьці зь яго немагчыма… Калі ж цяпер нанесьці ўдары па войсках Турцыі, ЗША, Ізраіля, гэта азначае пачатак адкрытага ваеннага сутыкненьня з гэтымі дзяржавамі. Між тым, суадносіны сіл у гэтым рэгіёне далёка не на карысьць Расеі. Прычым, больш чым на парадак.

Расея сабрала тыды ўсё, што ёсьць – 9 баявых караблёў ( і 12 караблёў забесьпячэньня), загружаных пераважна ракетамі для наземных цэляў. А толькі ў амерыканцаў будзе ня менш за 16-17 баявых караблёў з магутнымі ракетамі на борце…

Другое – вайсковая інфраструктура. Расея там мае толькі адзін аэрадром і адну базу. 200-300 “Тамагаўкаў” – і яны будуць зьнішчаны. А амерыканцы там маюць вельмі разьвітую інфраструктуру – вакол Сірыі каля 30 аэрадромаў рознага прызначэньня. Амерыканцы могуць выкарыстаць да 30 самалётаў з радыёлакатарамі (4-5 адначаста ў паветры) для поўнага кантролю паветранай прасторы.

Трэцяе. Разгледзім магчымасьць удару па ўзброеных сілах ЗША ў Сірыі з тэрыторыі Расеі з дапамогай стратэгічнай авіяцыі. Гэта не абавязкова будзе ядзерная вайна… Самалётам ТУ-22М3 давядзецца ляцець праз Іран. Яны будуць заранёў выяўлены і без аховы зьнішчальнікамі будуць хутка зьнішчаны. Калі яны паляцяць з Крыма, то Турцыя іх не прапусьціць…

Такім чынам, ні зь кім, акрамя (ісламскіх) баевікоў, мы там ваяваць ня можам. Гэта завецца “аддалены (ваенны) тэатр зь незабясьпечанымі камунікацыямі”. І ніякія паветраныя масты там задачу не вырашаюць, асноўнае забесьпячэньне там адбывалася па моры (праз Басфор і Дарданэлы), але іх лёгка перакрыць”.

(Гіркін – 19:45)

“Сёньня многія СМІ, акрамя расейскіх, паведамілі, што вы, Канстанцін Валенцінавіч, заявілі, што наш самалёт быў зьнішчаны ізраільскай авіяцыяй, а не выпадковым пускам сірыйскай ракеты. Выц можаце патлумачыць?”.

(Сіўкаў – 20:30-28:40)

“Так, пацьвярджаю. Але гэта быў самалёт радыё-тэхнічнай выведкі. Разьлікі наступныя … … …

Але ўлады РФ не пажадалі ўвязвацца ў вайну зь Ізраілем і заявілі пра выпадковае сьцячэньне трагічных выпадкаў…”.

(Гіркін – 29:00)

“Я згодны з вашай версіяй.

А што рабіць далей? Мы ж маем ня першы выпадак забойства нашых гармадзян (у Сірыі), але мы ня можам адказаць, паколькі нам пагражае новая Цусіма… Грамадзянская вайна там замарожана, а вывесьці войскі без падзеньня пакуль выратаванага намі Асада, мы ня можам. Што рабіць?

(Сіўкаў – 32:00-35:10)

Калі мы цяпер вывядзем свае войскі зь Сірыі, Асад загіне. Гэта будзе цяжкая параза! Мы цалкам страцім уплыў на Блізкім Усходзе, а разам з гэтым расейскія ўлады страцяць там валікія даходы.

Застаецца трымацца, але так, каб рашыць задачу, якая цяпер невырашальная (ваенным шляхам). Я думаю, што трэба інтэграваць (антыасадаўскіх) баевікоў у палітычную прастору Сірыі, каб яны хаця б фармальна пагадзіліся з тым, што Сірыя – адзіная краіна, і спрабаваць шляхам інфармацыйнай кампаніі падаць усё гэта як пасьпяховую перамогу

Іншага выйсьця проста няма. Верагодна, што канфлікт будзе зацягвацца…”.

(Гіркін – 35:20-37:30)

“Усё так, але яшчэ мы апынуліся ў вайне на два франты. Калі (пачаць) выраша́ць праблемы ў Наваросіі, наша групоўка ў Сірыі апынаецца ў закладніках. … Мы ў Сірыі атрымаем Цусіму.

Ваяваць на два франты нельга. Дапушчана каласальная стратэгічная памылка, яе неабходна выправіць. З пункту гледжаньня нацыянальных інтарэсаў, ТРЭБА ВЫВЕСЬЦІ НАШ КАНТЫНГЕНТ ЗЬ СІРЫІ! І чым хутчэй, тым лепш. Хаця гэта будзе і несумніўная параза…”.

(Сіўкаў – 37:30-41:20)

“Вывад войск зь Сірыі з улікам людскіх і матэрыяльных страт паставіць пад пагрозу існаваньне (пуцінскага) рэжыму. Гэта раз.

Яшчэ 1 сакавіка 2014 года, калі Пуцін папрасіў дазволу ў Думы на ўвод войскаў РФ на тэрыторыю Украіны, калі там будуць расстрэльваць мірных грамадзян, я выступіў у СМІ, што гэта было найвялікшае глупства нашага прэзідэнта і Думы. Таму што канфлікт ва Украіне з унутранага тады адразу ператварыўся ў вонкавы. Куды выніковей было б, не афішуючы гэта, накіраваць туды нашых добраахвотнікаў [ваенных наймітаў. – Рэд.], і, каб ДНР і ЛНР, нарошчваючы сілы, вырашылі пытаньне зь Кіеўскай хунтай тады ў 2014-м..

Другое. У 2015-м я таксама адмовіўся даваць дабро на ўвядзеньне войскаў у Сірыю – я цяпер гэта кажу.

Цяпер у гэтай сітуацыі ў прэзідэнта Пуціна ёсьць толькі адзін козыр, які дазволіць вывесьці сітуацыю з крызісу. Гэта прадэманстраваць усяму сьвету, што расейскае кіраўніцтва, будучы прыціснутым да сьценкі, гатовае да самых дзікіх мераў – заявіць, што ў выпадку, калі расейскія войскі трапяць пад удар, АДКАЗ БУДЗЕ… РАКЕТНА-ЯДЗЕРНЫМ! [тут нават Гіркін апусьціў галаву, заплюшчыў вочы і закрыў твар рукамі. – Рэд.]. Гэта прымусіць (Захад) задумацца.

Прывяду для прыкладу Паўночную Карэю… На падобныя дзеяньні было здольнае (таксама) савецкае кіраўніцтва. Той жа Хрушчоў – канфлікт вакол Егіпта, Суэцкі крызіс.

Але цяперашняе кіраўніцтва Расеі на падобнае наўрад пойдзе (сваіх дзяцей-унукаў яны бамбіць ня будуць)…”

(Гіркін – 41:25-43:45)

“Давайце пяройдзем да праблемы Данбаса. Мы ваюем на два франты, якія ўзаемазьвязаны.

Расейскія ўлады ў 2014-15 гг. зрабілі ўсе памылкі, якія можна было зрабіць…

Стагнацыя працягваецца і, чым даўжэй яна будзе, тым большым будзе кошт паразы.

Што нам чакаць цяпер на Данбасе, бо ўкраінская армія рыхтуецца да вайны? Але пакуль яны бачаць расейскую (вайсковую) групоўку, якая страхуе рэспублікі, і не гатовыя ўступіць зь ёй у непасрэднае ваеннае супрацьстаяньне. Што вы мяркуеце пра ваенныя асьпекты данай праблемы?”

(Сіўкаў – 43:50-44:20)

“Ваенныя асьпекты данай праблемы неаддзельныя ад геапалітычных.

Цалкам відавочна, што Україна пойдзе на ваеннае сутыкненьне, калі будзе пераканана, што адказу з боку Расеі ня будзе – усё абмяжуецца дыпламатычнай заклапочанасьцю”.

(Гіркін – 44:20-51:45)

“Мы ўсё гэта ведаем шмат гадоў, паўтараем дзясяткі разоў.

Такім чынам, мы маем два франты. Плюс замарожаны канфлікт у Прыднястроўі, які ў любы момант можа быць размарожаны. То бок, мы маем тры (ваенныя) капканы, у якія трапілі расейскія ўлады… Калісьці ў адну кропку сыдуцца ўсе вектары – пагрозы звонку, эканамічныя санкцыі (у лістападзе будзе шквал санкцый), падзеньне рэйтынгу ўлады і яе дэсакралізацыя ў вачах актыўнай часткі насельніцтва.

Што нас будзе чакаць у бліжэйшы час у палітычнай сьферы?

Крызіс улады нарастае на вачах. Многія чыньнікі паказваюць на ўзьнікненьне адной са складовых рэвалюцыйнай сітуацыі – вярхі ня могуць кіраваць па-старому. 25 гадоў улады зараблялі-заграбалі грошы тут, а жылі на Захадзе. Цяпер гэтая сістэма валіцца, але Пуцін сваёй эліце нічога іншага запрапанаваць ня можа… Пры гэтым на Захадзе ён атрымаў чорную метку, стаў ізгоем і цягне за сабой усіх сваіх саўдзельнікаў, усё сваё асяроддзе. Але тануць разам з Пуціным яго хаўрусьнікі яўна не жадаюць… Прыклад – двайная гульня Маргарыты Сіманьян. Асяроддзе Пуціна ў бліжэйшы час пачне яму здраджваць.

Асобны факт – выступ пана Золатава. Гэта ж такая ганьба, якую немагчыма сабе ўявіць. Генерал арміі выступіў як звычайны гопнік з падваротні. Нехта ж такое яму параіў, нехта ж выпусьціў у СМІ?

Паралельна мы бачым каласальны сабатаж усяго эканамічнага блоку ўраду. Ён ня робіць нічога, каб падрыхтавацца да новай хвалі санкцый, якія будуць у лістападзе. Пры гэтым Пуцін пасьля выбараў не замяніў ніводнага са сваіх сяброў-лібералаў. Усе, хто правальваў усё раней, засталіся на сваіх месцах.

У выніку мы маем непадрыхтаваную да вайны краіну, недзеяздольную эліту і незадаволенае насельніцтва. Апошняе – вырашальны чыньнік, які чакаюць украінскія партнёры і іх вашынгтонскія (гаспадары-ачольнікі).

У сувязі з гэтым хочацца пачуць меркаваньне нашага другога эксьперта – Генадзя Мікалаевіча Тэндэтніка” (гэта генерал-маёрам КГБ-ФСБ і былы начальнік Гіркіна).

(Тэндэтнік – 51:45-55:41)

“Некаторыя моманты па Сірыі.

Пытаньне складанае, але вывад войскаў зь Сірыі наўрад ці істотна паўплывае на грамадска-палітычную сітуацыю (ў Расеі), бо большая частка народу цяпер увогуле не цікавіцца гэтай справай.

Акрамя таго, у Афганістане для амерыканцаў даволі цяжкая сітуацыя. Я не выключаю, што на нейкім этапе яны вымушаныя будуць сысьці. А афганцы, якія навучыліся ваяваць, але нічога іншага ня ўмеюць, могуць пайсьці ў Сярэднію Азію, арганізаваць там новую ўладу зь персьпектывай пагаршэньня сітуацыі ў Расеі.

Сёньня ўзьніклі сур’ёзныя праблемы ў Кабардзіна-Балкарыі. Прычым, узброеныя. Такім чынам, у нас неспакойна і на Паўночным Каўказе [трэба дадаць пра востры  памежны канфлікт паміж Чачнёй і Інгушэціяй. – Рэд.].

Таму неістотна, што будзе ў Сірыі – выйдзем мы ці не, наваляюць нам ці не – выйсьце будзе самым жалосным…

Нам у бліжэй час трэба чакаць ажыўленьня падрыўных дзеяньняў на нашым поўдні. Дый на Далёкім Усходзе рабацягі кажуць: мы жадаем працаваць зь кітайцамі, а не з рускімі… Гэта – вельмі сумная падзея. Далёкі Усход можа пачаць адкачоўваць. Людзі могуць пачаць глядзець на Кітай не як на агрэсара, а як на ратаўніка… Гэта жахліва будзе!

Выкруціцца з гэтага можна толькі адным спосабам – ЗЬМЯНІЦЬ УСЁ, ШТО СЁНЬНЯ ІСНУЕ НА ПАЛІТЫЧНАЙ СЦЭНЕ, уключаючы рэжым і яго ўдзельнікаў! Больш ніякага выйсьця няма[і гэта словы генерала ФСБ расейскай імперыі. – Рэд.].

(Гіркін – 56:00)

“Мы да моманту поўнага абвалу будзем знаходзіцца ў цяперашняй закасьнелай сітуацыі”

(Сіўкаў – 56:25)

“Прагноз разьвіцьця сітуацыі такі: мы зь непазьбежнасьцю кацімся да рэвалюцыі! І гэта рэвалюцыя рыхтуецца ўладамі!”

(Тэндэтнік – 57:00)

“Цалкам згодны. Калі нейкі пераварот ці яшчэ што-небудзь, то гэта рыхтуецца ўладамі. Тут іншага варыянта проста ня можа быць”.

(Сіўкаў – 57:20)

“Ёсьць такая фармулёўка: рэвалюцыю рыхтуюць улады, а рэвалюцыянеры рыхтуюцца да рэвалюцыі”.

(Гіркін – 57:30)

“Мы не рэвалюцыянеры і павінны бараніць улады ад рэвалюцыі. Але ўлады не зацікаўлены ва ўласнай абароне. Акрамя таго, значная частка прадстаўнікоў улады сьвядома рыхтуе краіну да развалу. Галоўныя правадыры пры гэтым ня ў курсе падзей…”

(Тэндэтнік – 58:10)

“Я не хачу ніякіх рэвалюцый. Але да пэўных рэчаў трэ быць падрыхтаваным.

На Расею ў 2000-я апусьцілася шэрая імгла – аднекуль павылазілі самыя тупыя, неадукаваныя, але затое верныя (і пайшлі ва ўладу). Я гэта пабачыў па ўласнай “канторы”.

Для аднаго чалавека адданасьць і вернасьць перамаглі ўсе іншыя якасьці…

Тое, што адбылося зь Сірыяй – гэта жахлівая вытворная ад нашага пашарэньня. Найперш ад тых, хто на версе… Узяць толькі прыклад з адным алігафрэнам-дуэлянтам. (Казаць так) недапушчальна, але блізка да рэчаіснасьці.

Таму, пакуль мы гэтую шэрую імглу не разгонім, у нас анічога не атрымаецца [гэта ўніверсальная заканамернасьць, характэрная ня толькі для Расеі. – Рэд.]. Трэба працаваць мазгамі, а не языком лізаць. А ў нас усё настроена на лізаньне…”.

(Сіўкаў – 1:00:40)

“Але разумныя для ГЭТАЙ ўлады небясьпечныя”.

(Гіркін – 1:01:00)

“А яшчэ больш небясьпечныя для ўлады разумныя і сумленныя” [зьвярніце ўвагу, хто сказаў пра сумленьне – чалавек, які першым пачаў забіваць украінцаў на іх уласнай зямлі… – Рэд.].

(канец цытаваньня выступаў Гіркіна, Сіўкава, Тэндэтніка)

=

3.

Ад рэдакцыі.

Кожны, хто ўважліва прачытаў даны матэрыял, напэўна істотна ўдасканаліў сваё ўяўленьне пра сьветагляд тыповых “патрыётаў” расейскай імперыі, а таксама пра яе абмежаваныя ваенныя магчымасьці сёньня, пра “пасткі”, у якія яна трапіла. Праўда, нягледзячы на паўтары гадзіны пералічэньняў, названы былі ня ўсе ваенныя праблемы Расеі.

Так, нядаўна Аляксей Арэстовіч, напэўна вядомы многім наведвальнікам сайта (гл. фота ў пачатку; дарэчы, напалову беларус), заявіў, што нядаўна былі сарваныя планы Расеі, якія яна мела што да Азоўскага мора (https://www.youtube.com/watch?v=FXiQHkvWNHI). А яшчэ Расея нядаўна пачала ўцягвацца ў чарговы ваенны канфлікт, які знаходзіцца далёка за яе межамі й мае кепскую лагістыку. Гаворка пра Лівію (https://www.youtube.com/watch?v=TIEk5quZSHU).

Калі апалагеты расейскага імперыялізму пачынаюць бачыць адзіную апору для сваёй будучыні толькі ў ядзернай зброі й у шантажаваньні ўсяго сьвету магчымасьцю яго зьнішчэньня – гэта адначасна і пужае, і радуе. Сапраўды, прыемна бачыць апушчыныя насы і счэпленыя рукі “патрыётаў імперыі”, а таксама чуць ад іх, што аднекуль “тэрмінова трэба сыходзіць”.

Прыемна таксама адзначыць, як яшчэ адна група тых, хто нядаўна публічна атаесамляў сябе зь кіраўнікамі расейскай імперыякратыі, раптам пачынае самааддаляцца ад іх, гаворачы, “ёсьць мы і… гэтыя ўлады” – т.б., пачынаюць паводзіць сябе, як тыповыя бруты.

Усяго лепшага, сябры.

Жыве Вялікалітва-Беларусь!

 

30 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Матэрыял каштоўнейшы. Я гляжу расейскіе паліт-шою, чую іх версіі падзей, на нашых апахіцыйных сайтах пайшла абсалютная пустата, Белсат на вачах мельчае. нашые філосавы і сацыёлагі запытваюць у старікоў і старух, а таксама мінакоў на вуліцах якое іх мненне па тых ці іншых праблемах, а тыя, вядома, перасказываюць тое што пачулі па ТВ. Карачый кажучы, можна рехнуцца ад безнадзёгі. Гэты ж матэрыял нараджае нейкі аптымізм – не ўсё так добра ў гэтай Расеі.

  2. ліцьвін кажа:

    ”…рэвалюцыйнай сітуацыі – вярхі ня могуць кіраваць па-старому. 25 гадоў улады зараблялі-заграбалі грошы тут, а жылі на Захадзе.”
    Тое, што ў Расеі шмат праблем было ясна з самага пачатку. Таксама зразумела, што рускія неабыякавыя людзі перажываюць за сваю краіну і яе палітыку. Разам з тым, для мяне дзіўна антысавецкая рыторыка, і з боку нашых тутэйшых патрыётаў таксама. Зразумела, што пэўныя антрасейскія сілы спецыяльна распальваюць і нацкоўваюць людзей з постсавецкай прасторы адзін на аднаго. Няўжо вы думаеце, што калі Расеі стане вельмі кепска, ці нават яна лясьне, то нам стане вельмі добра?? Тыя ж суседзі пачнуць прад’яўляць тэратэрыяльныя прэтэнзіі нам. Эканамічна нам ніхто не паможа, скажуць прадаваць зямлю, выкупяць за паперкі і стануць уладальнікамі ”всходніх крэсаў”, а нам куды дзявацца таварыш–гаспадзін Павел Біч?? Правільна ў прастытукі, дворнікі і бамжы!
    Усе міліардэры, міліянеры і алігархі супраць СССР–2, бо ўсе яны нахаплі прыватнай маёмасьці…! Патрэбна ў Расе новая сацыялістычная рэвалюцыя!? Але няма рухаючай сілы! Таму верагодна ў Расеі з’яўленне нацыяналістычнай дыктатуры альбо Расея пачне трухнець і развальвацца…

    • Рэдакцыя кажа:

      У Расеі ня можа быць “нацыяналістычнай дыктатуры”. Там можа быць толькі імперска-шавіністычная і ўсё больш фашыстоўска-нацысцкая дыктатура.

  3. ліцьвін кажа:

    Ніхто ў Расеі не будзе чапляць ярлык ”нацызма і фашызма”. ”Я першы рускі нацыяналіст” — зазначыў саміведаецехто. Таму нам не трэба займацца цэтлікамі, а глядзець у корань. Ужо і ідыялогія напрацавана ”Рускій мір”, застаецца толькі ажыцявіць задуманае, і тут спатрэбіцца нейкая цяжкая палітычная сытуацыя, каб прыняць надзвычайная становішча і засведчыць ”Хто не з намі — той супраць нас”.

    • Рэдакцыя кажа:

      А мы і ня кажам пра цэтлікі. Гэта не цікава, бо малаістотна. Мы імкнемся заўсёды казаць пра зьмест.

      • ліцьвін кажа:

        Цэтлік таксама мае важкае значэнне! Адна назва ”Беларусь” і зусім іншае ”ВКЛБеларусь”. Альбо ”Вялікая Расія” ці ”Савецкі Саюз”. Таксама вы кажаце ”не цікава, бо малаістотна”, але цікава ці нецікава– гэта не аргумент, бо ў палітыцы, як і ў жыцці, іншы раз нібыта малаістотныя з’явы і нецікавыя, нечакана з’яўляюцца сілай,што пачынае ўздзейнічаць, мяняць хаду падзей. Успомніце, як Гарбачоў і Якаўлеў паступова, метадычна і планамерна разбурылі СССР. А пачалі з малаістотнай балбатні…

  4. Павел Біч кажа:

    Челавек, які ўзяў нік Ліцьвін, відаць хоча стаць інтэлектуальным героем, накшталт Штірліца – савецкага челавека ў логове фашыстаў. А Ліцьвін маючы моцные сімпаіыі да Рускага Свету презентуе сябе літвінам. якія, як вядома. з’яўляюцца крайнімі нацыяналістамі і зацятымі ворага Рускага Свету. Гэта з яго боку або правакацыя. або крайняя шызафрэнія. (раздваення свядомасці). Такіх ў нашым грамадстве вельмі многа. Мінак ў каментары на першую частку матэрыяла сайта раіў глядзець на людзей толькі як або на сяброў аднадумцаў, або як на ворагаў. А гдзе пераходная степень – дурні? Я усё такі ,гледзячы на яго застарэлыя. марсісткіе погляды, мяркую адносіцца да шызафрэнікаў.

  5. ліцьвін кажа:

    Павел, пачытайце Апостала Паўла, ягонае ”Пасланне да рымлян”. Там такая дыялектыка, што можна глузды звіхнуць. Апостал Пётры так і кажа пра Апостала Паўла ”…і ва ўсіх пасланьнях, у якіх ёсьць нешта цяжка зразумелае, што невукі і няўмоцненыя, на сваю ж пагібель, перакручваюць…”
    Не трэба Павел дыялектыку блытаць з шызафрэніяй. Мы не можам быць ”зацятымі ворагамі Рускага Сьвету”, бо ў нас моцы не хопіць, а калі мы не можам быць ворагамі, то магчыма мы можам быць сябрамі…! Праз ”проразь прыцэла” трэба глядзець на ”дыскурсгапонаў”, што блытаюць глузды слабым і малападрыхтаваным.

  6. Павел Біч кажа:

    Гадоў 25 таму, я пацікавіўся колькі народаў Свету мае насельніцтва меньшае чым Беларусь. Аказалася 3/4. Ў наш час магчыма гэта лічба крыху змянілася. Так калі Ліцьвін кажа што у нас мала моцы каб быць ворагамі Расеі. ён вядзе прапуцінскую прапаганду.

  7. мінак кажа:

    (Сіўкаў – 56:25)
    “Прагноз разьвіцьця сітуацыі такі: мы зь непазьбежнасьцю кацімся да рэвалюцыі! І гэта рэвалюцыя рыхтуецца ўладамі!”
    (Тэндэтнік – 57:00)
    “Цалкам згодны. Калі нейкі пераварот ці яшчэ што-небудзь, то гэта рыхтуецца ўладамі. Тут іншага варыянта проста ня можа быць”.
    (Гіркін – 57:30)
    “Мы не рэвалюцыянеры і павінны бараніць улады ад рэвалюцыі. Але ўлады не зацікаўлены ва ўласнай абароне. Акрамя таго, значная частка прадстаўнікоў улады сьвядома рыхтуе краіну да развалу. Галоўныя правадыры пры гэтым ня ў курсе падзей…”

    Вось тут і думай, што хочаш! Як могуць пайсьці падзеі? Буржуазная контрэвалюцыя рыхтавалася ў СССР некалькі дзесяцігодзяў, а калі адбылася, то сумленыя і разумныя не ведалі што рабіць! Як я думаю, трэба было б мяжу з Расеяй акультурыць, абсталяваць, зрабіць цывілізаванай. Нарката, кантрабанда, зброя, парушальнікі мяжы і імігранты шастаюць туды–сюды… нават з добрым суседам і сябрам усё роўна патрэбен між іхнімі сядзібамі плот.

  8. Павел Біч кажа:

    Якшто ужо больш за 200 гадоў ўнушаецца людзям што рускіе і беларусы народы браты і нават што гэта адзін і той жа народ, то для чаго між імі плот? І пры гэтым самы моцны агітатар за гэту тэзу гэтая наша новая назва (беларусы) .якую нам выбралі маскавіты і якая спадабалася нашым адраджэнцам . то хто такія нашые адраджэнцы як ні здраднікі?.

  9. мінак кажа:

    Калі ўзяць кропкай адліку падзеі 1991-1993 гг. як буржуазную контррэвалюцыю, то сёння галоўная тэза цяперашней буржуазіі на постсавецкай прасторы і Расеі — гэта антысаветызм! Таксама вынішчэнне і разбурэнне ўсяго, што наводзіць на ўспамін пра савецкі строй. Гэта асноўны брэнд сучаснасьці. І тут постсавецкая эліта цалкам знаходзіць разуменне ў Захада і амерыканцаў. У гэтым накірунку і трэба разглядаць усе рашэнні, падзеі, ідыялогіі, выказванні ў Расеі расейскіх палітыкаў, палітолагаў, тэлявядучых, кінарэжысёраў і прочых паслугачоў цяперашней буржуазіі. Аб гэтым і сведчыць цытаты Гіркіна,Сіўкова і прочых…

  10. Siarhiej кажа:

    Цікава кажуць гэтыя імпэрцы пра крамлёўскую палітыку, асабліва Тэндэтнік. Назіраецца сусветная палітычная турбулентнасць і РФ трапляе ў рызыкоўную зону. Цусіму яны ўспомнілі не дарма. Дурасць кіраўніцтва і тэхнічная адсталасць РФ правакуе кітайцаў на … Ды і мусульмане могуць “дапамагчы”.

  11. Павел Біч кажа:

    А меня мучае праблема як ставицца да руских якшто 85% з их палитычные негодники гатовые забиваць тых на каго пакажа их новый вождь.? “Прощай немытая Расея. страна рабов, страна гаспод и вы мундиры голубые и ты послушный им народ”.Правда якшто капнёшь этих 15% то окажется што они тоже не совсем руские. – чаще гибриды с евреями. и выходцами з былога ВКЛ. А в быту руские адны з самых милых народав Свету.. Филосафы кажуць што миж грамадским и асабистым челавека прорва..

  12. мінак кажа:

    ”У Расеі ня можа быць “нацыяналістычнай дыктатуры”. Там можа быць толькі імперска-шавіністычная і ўсё больш фашыстоўска-нацысцкая дыктатура.”
    Згодзен! Расія шматнацыянальная краіна і там нацыяналістычная дыктатура не пройдзе. Але без дыктатуры Расея разбурыцца. Такім чынам новая буржуазія ідзе на любыя крокі, абы толькі ўтрымаць за сабой уладу і тут яна мае саюзнікаў у асобах англасаксаў. Думаю, што Пуцін патлумачыць Трампу раскалад варункаў і пераканае амерыкоса ў больш лагодных стасунках з класавымі братанамі.
    А што расейскі электарат? Частка вымра, а частка будзе заменена муслімамі, як больш жыццяздольнымі і хуткаразмнажаючыміся. Такім чынам у бліжэйшы 10-25 год Расея і постсавецкая прастора — самыя гарачыя тэрыторыі на планеце.

  13. Siarhiej кажа:

    Крамлёўскія шукаюць ідэалагічных хаўруснікаў у Кітае, сярод муслімаў ды ўсякіх іншых схільных да таталітарных светапоглядаў. Гэта гэбізм – улада дзеля ўлады! Яны паскудзяць “захаду” паўсюль, дзе толькі можна таму што на захаде змена ўлады прынцыпова толькі праз свабодныя выбары. І ніякая карупцыя, лабізм, блеф ды іншыя выкрунтасы не дапамогуць пераадоліць гэта прынцыповае разыходжанне.
    Мінак гэтага не разумее.

  14. Siarhiej кажа:

    Немагчыма міл’ярдэру Трампу паразумецца з мульці-міл’ярдэрам Пуціным.

    • мінак кажа:

      Siarhiej кажа: ”Гэта гэбізм – улада дзеля ўлады!”
      ”Гэбізм” прыйшоў на зьмену партмафіі, мафія — гэта сімбіёз маскоўскай улады і крымінальных падпольных цэхавікоў–міліянераў. П. у той ці іншай ступені адабраў вярхоўную уладу ў маскоўскай і паўднёвай мафіі. Што лепш: улада дзяржаўнай бясьпекі ці крымінальнай мафіі? Але ўсю ўладу нават у Маскве, не гаворачы пра рэгіёны, ГБ не ўзяла… (далей думай сам…)
      Улада на Захадзе знаходзіцца ў рукай не проста буржуазіі, а буйнай буржуазіі, нават алігархіі, якая проста перакладае ўладу з адной сваёй рукі ў другую. Ёй па вялікаму рахунку амаль усёроўна хто будзе прэзідэнтам: Трамп ці Клінтан, Буш ці Абама. Вылучэнне Клінтан кандыдатам сведчанне гэтаму, бо Хілары ніякім чынам не цягнула на пасаду прэзідэнта. Амерыканскія генералы і адміралы баяліся яе прызідэнства, бо бабскім розумам яна магла развязаць ядравую вайну.
      Ніякага іншага кандыдата ў прэзідэнта, не міліянера, за апошнія дзесяткі год у ЗША не вылучалася. Разам з тым трэба адзначыць , што ў ЗША склалася свая амерыканская моцная эліта, чаго нажаль мы не бачым у Расеі. Эліта — вось крыніца палітычных, эканамічных, фінансавых посьпехаў любой краіны. Электарат, народ, — сёння гэта толькі біамаса здольная толькі спажываць…

      • Siarhiej кажа:

        Не трэба блытаць эліту з псеўдаэлітай. У РБ і РФ пры ўладе псеўда. Эліта не лічыць народ біамасай і дзейнічае ў адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі – інтарэсамі ўсяго народа, дбаюць аб незалежнасці, адукацыі, эканамічнай канкурэнтнасці, дэмаграфічным росте, дабрабыце, здаро’е, тэхналагічным прагрэсе … Псеўда крадуць, прамываюць мазгі, фальсіфікуюць выбары … толькі каб утрымаць уладу.

  15. ліцьвін кажа:

    Учора было сорак дзен пасля сьмерці Анатоля Капскага. Гэты чалавек абагнаў наша грамадства на цэлае пакаленне.
    Пасля 1991 года, калі пасіянарная частка грамадства кінулася зарабляць грошы, другая частка кінулася ў палітыку, трэцяя пайшла ў пісьменнікі, журналісты, палітолагі і дэпутаты, апазіцыю.. Анатоль Анатольевіч зарабіўшы крыху грошай уклаў іх у стварэнне: стварыў клуб БАТЭ , вывеў клуб у Еўропу, арганізаваў дзесяткі і сотні аднадумцаў, збудаваў царкву ў Барысаве, стадыён у Барысаве, навучыў і памог жыць шмат каму з тутэйшых людзей. Ён пайшоў да Бога з выкананым ягоным даручэннем.
    А што мы? Мы спрачаемся, крытыкуем, чакаем калі ўлада зробіць яшчэ не зробленае, хвалім узровень жыцця на Захадзе, дамагаемся дэмакратыі і свабоды, пішым кніжкі, артыкулы і водгукі, якіх ніхто не чытае, марнуем свой час… А Бог некалі і нас пакліча да сябе і запытае: што Ты зрабіў на сваёй зямле за адпушчаны Табе час?
    (Тое ж Дынама змарнавала мноства грошай, трэнераў, магчымасьцяў, шанцаў і на выхадзе атрымала ”пшык”.)
    Анатоль Капскі — гэта герой нашага часу! Вечная яму памяць!

  16. Павел Біч кажа:

    Падобна на тое што ўсё нашае грамадства впадае ў нейкі ступар. Няма што пачытаць нават ў незалежнай прэссе. Нікчэмная улада. нікчэмная апазіцыя. К вялікай радасці такіх як Мандарын- некрафілаў.

  17. мінак кажа:

    Пачытаць, Павел, ёсьць дахалеры, але і я ўжо не хачу чытаць нешта фундаментальнае, асабліва мастацкую прозу, таму што час зьмяніўся. Час патрабуе дзеяння і веры. Сафістычная аналітыка ўжо не чытаецца. Футбол амаль не цікавіць. Хакей наогул не цікавіць.
    У Еўропе няма палітыка, якога б массы слухалі з цікавасьцю і захапленнем. ”НЕЗАЛЕЖНАЯ прэса” ў тысячны раз перажоўвае ”дэмакратыю ” і ” правы чалавека”, хутка будзе адтаржэнне гэтых надаеўшых сафізмаў… Псіхалагічна біамассу рыхтуюць да лакальнага мордабоя. Зірніце, што зрабілі з Сірыяй? Квітучая краіна ператварылася ў занядбаны край.

  18. Павел Біч кажа:

    Шмат з чым з Мінаком згодзен. Хацеў наведаць сустрэчу чытачоў з Марцыновічам. але не змог па стану здароўья. Сп. Мінак, а ты ведаешь нешта пра нашых маладых пісьменніках? З-за дарагавізны я не набыў “Сабак Эўропы” Бахрэвіча. Мяркую што і “Ноч” будзе кашатаваць не мала. Ці ведама табе,Мінак, аб чым гэты раман? Гоніць чарнуху? і за ёй ствараецца чарга ў Акадэмкнігу? Вось уж сапраўды гэта канец народу. Трэба выбіраць сабе новую нацыю?

  19. мінак кажа:

    Скачаць кніжку Марціновіча можна па адрасу 34mag.net.
    Сам яшчэ не чытаў. Трэба глянуць .пра што думае моладзь. Народ Павел заўсёды мала чытаў, але заўсёды выжываў. Каб тым ангельцам такі лёс, як нам, паглядзеў бы як бы яны сябе зараз адчувалі.

  20. Павел Біч кажа:

    На адресу 34…. я анічога не знайшоў. Для меня інтернет гэта цемны лес.

  21. Странник кажа:

    Не перестаю удивляться долбоебизму Островского! Какой же всё-же, блядь, идиот одержимый! Долбит как дятел одно и тоже из года в год для таких-же нкскольких ебанутых, как и сам.

  22. ліцьвін кажа:

    Гэта сайт для абраннікаў, якіх заўсёды адзінкі.. ”… бо шмат пакліканых, ды мала выбраных”. Апостал Павел прамовіў да карынфянаў ” Бо мусіць быць і разнадум’е паміж вамі, каб адкрыліся сярод вас дасьведчаныя”.
    Але хацелася сказаць іншае. Чаму разбурыўся Саюз? Зараз сярод сталых людзей вялікі непакой і мітрэнга аб будучыне, так што не сьпіцца і ежа не есццца. Раздзялілася краіна на свае аскепкі і сталі ўсе слабыя. А слабых заўсёды б’юць і рабуюць. Чаму? Таму што дзіцячы інфантылізм і ўтрыманства апанавала людзей ў савецкія часы і вось людзі–дзеці і дазволілі прафукаць Краіну — Дом. і як цяпер жыць? Нават тыя хто нахапаў дзяржаўных багаццяў — усё роўна жыць у спакоі не будуць!

  23. З...лы беларус кажа:

    Файная падборка матэрыялу! Прыемна! Прафесару – павага і ўдзячнасьць! Фсбэшнікам прыпякло – адразу СТРАННЫЕ ЛЮДІ з’явіліся ў каментах … трымайся. Аляксандр Аляксандравіч, «дзяўбеш» дакладна!!!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы