nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дзьве інфармацыі ад Максіма Шаўчэнкі

30 сакавіка, 2019 | 17 каментарыяў

Адзін са сталых наведвальнікаў нашага сайта, якога нарэшце пачала чапляць адна з думак, даўно агучваемых намі, нядаўна задаў пытаньне: “Дзе месьціцца другі [пасьля расейскай імперыякратыі. – Рэд.] вораг еўрапейскіх народаў (у тым ліку і нашага) – заходні лібералізм? У Бруселі, Вашынгтоне, Тель-Авіве, Лондане? Пытаюся без сарказму і іроніі. Павінен жа быць нейкі центар?” Тады наведвальнік атрымаў кароткі адказ рэдакцыі. Сёньня мы вырашылі больш поўна асьвятліць пастаўленае пытаньне вуснамі вядомага расейскага журналіста зь лявацка-імперскім сьветаглядам, які ня так даўно вырашыў перабегчы з шэрагаў абслугі расейскай імперыякратыі ў лагеры расейскай апазіцы (гл. https://www.youtube.com/watch?v=qlukUpC7QE8). Гаворка пра Максіма Шаўчэнку (гл. фота – Шаўчэнка зьлева).  У сваім інтэрвю сыну вядомага расейскага імперца Шаўчэнка выказаўся яшчэ і пра Беларусь. Дзьве агучаныя ім інфармацыі мы падаем ніжэй, яны атэкставаны і пракаментаваны намі (узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=issREU0s7d0).

Рэдакцыя.

 

1. ПРА ГЛАБАЛІСЦКУЮ ФІНАНСАВУЮ АЛІГАРХІЮ

(інтэрвал часу: 55:40 – 59:20)

“[У ЗША адбываецца] вайна дзьвюх найуплывовых груповак, якія зьяўляюцца панамі сьвету. Яны [гэтыя групоўкі] фармалізуюцца ў рэспубліканскай і дэмакратычнай партыях ЗША. Розьніца паміж імі ў тым, што “дэмакраты” заўсёды былі прыхільнікамі сусьветнай эканомікі, глабальных фінансавых рынкаў і сусьветнага гандлю.

Дарэчы, падчас грамадзянскай вайны [ў ЗША ў ХІХ ст. – Рэд.] “дэмакраты” былі рабаўладальнікамі – то бок, паўднёўцы былі “дэмакратамі”, а рэспубліканцы былі супраць рабства. Хаця сёньня нам здаецца наадварот…

Такім чынам, сутнасьць такая: “дэмакраты” арыентуюцца на вонкавыя рынкі, на вонкавы гандаль (сёньня гэта грошы, даляры – галоўны тывар, які вырабляе Амерыка і які аніяк не зьвязаны з рынкавай эканомікай, але які друкуецца як сродак экспансіі), а рэспубліканцы – гэта тыя, хто робіць стаўку на ўнутраную вытворчасьць. Яны ўмоўна кажучы “імперыялісты” [можа ўсё ж лепш сказаць патрыёты? – Рэд.]. “Дэмакраты” – глабалісты, а рэспубліканцы – імперыялісты. Таму гэта вайна вельмі сур’ёзных элітарных груп. У сьвеце пад іх падстройваюцца буйныя супольнасьці элітаў, караін.

Умоўна кажучы, сусьветны гаманец рэспубліканцаў – гэта нафтавае лобі (Савудаўская Арабія, АПЭК, іншае), а сусьветны гаманец “дэмакратаў” – гэта фінансавыя сьпекуляцыі, Сорас-морас, “гульні” з каштоўнымі паперамі, ф’ючарсамі і г.д. [“забыў” сказаць пра ФРС. – Рэд.].

Таму Арабская вясна – гэта была вайна “дэмакратычнай” партыі  супраць рэспубліканскай. Яе галоўнай мэтай была Савудаўская Арабія, Блізкі Ўсход, дзе трэба было стварыць хаос.

Сёньня ідзе зваротны працэс. Трамп – гэта ня дурань, які выпадкова трапіў [на прэзідэнцкую пасаду]. Гэта чалавек, якому дазволена выходзіць за рамкі культуры істэблішмэнту. Ён нонканфарміст у кабінэце самай магутнай дзяржавы ў гісторыі чалавецтва з часоў Рымскай імперыі. Трамп узгадняя свае крокі. [Яго] вайна супраць “дэмакратычнай” партыі – гэта ня проста партыйная канкурэнцыя, гэта вайна зь іншай часткай сусьветных паноў сусьветнай эканомікі. Гэта дзьве фракцыі сусьветнага ўраду, паноў сьвету.

[Гледзячы на паводзіны пракурора Мюлера, бачна, што] дасягнута пагадненьне паміж рэспубліканцамі-трампістамі і часткай “дэмакратаў”. Кансэнсус дасягнуты па пытаньнях вонкавай палітыкі – “здача” Расеі, новая сакрэтная дамова зь Кітаем”.

(інтэрвал часу: 1:22:50 – 1:25:30)

“За міграцыйным крызісам у Еўропе стаяць, вядома ж, “ліберальныя эліты”, партнёрам якіх зьяўляецца “дэмакратычная” партыя [ЗША] і сусьветнае фінансавае лобі.  Буйныя натоўпы мігрантаў дазваляюць бескантрольна праводзіць буйныя сумы грошай. …

У грамадстве [наўмысна-штучна] ствараюць напружаньне, а затым аб’яўляюць патрыятычныя партыі, якія крытыкуюць увоз мігрантаў (“Свабодная партыя” [Аўстрыі], “Альтэрнатыва для Нямечыны”, “Нацыянальны фронт” [у Францыі], “Пяць зорак” [у Італіі]), “нацыстамі- фашыстамі”.

Аднак ліберальная “эліта” вычарпала рэсурс. “Жоўтыя камізэлькі” ў Францыі – гэта не паўстаньне мігрантаў ці фашыстаў. Гэта – паўстаньне грамадзян супраць кіроўных “эліт”. Каб гэтага не было, апошнія жадаюць нацкаваць белых на чорных,  і г.д.

Я супраць ператварэньня еўрапейскай прасторы ў незразумелы Вавілон. Гэта непазьбежна будзе мець зваротны адкат… Будзе макраюгаслаўская вайна на тэрыторыі ўсёй Еўропы”.

2. ПРА БЕЛАРУСЬ

(1:04:20 – 1:04:50)

“У Беларусі Лу-ка марыць зрабіць Беларусь Швайцарыяй Усходняй Еўропы [на справе Цэнтральнай Еўропы. – Рэд.]нейтральнай краінай, якая не належыць ні да пуцінскай, ні да еўрапейскай [палітычнай] прасторы, на тэрыторыі якой жывуць і палякі, і беларусы, і рускія, і габрэі, і розныя іншыя[не, ня так: Беларусь – наша зямля – зямля беларуска-літвінскага народу!!! – Рэд.] Краіна ўнікальнага такога нейтралітэту.

Гэта на самай справе яго мара… [няўжо Лу-кі?! – Рэд.]

[Далей спрэс пайшла хлусьня, недарэчныя фантазіі пра Беларусь ды іншыя бязглуздыя комплексы сьветагляду расейскага імперца. – Рэд.]”.

 

=

Ад рэдакцыі.

Будзем кароткімі.

  • Вобраз-лозунг “Беларусь – другая Швайцарыя!” упершыню быў абнародаваны нашым рэдактарам яшчэ у 2002 годзе ў яго кнізе “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”, напісанай пад мясцовыя выбары 2003 года (https://nashaziamlia.org/2007/11/03/1022/). Пазьней сфармуляваны ў выглядзе прынцыпу 40 Беларускай дактрыны (https://nashaziamlia.org/2006/11/20/401). Сёньня яго сэнс, як бачым, дайшоў нават да галоўнага цяперца…
  • Штучна накіроўваемыя на Еўропу плыні ксенаэтнічных мігрантаў яшчэ ў 2015 годзе былі выкрыты нашай рэдакцыяй як праявы тэхналогіі генацыднага злачынства, нацэленай у сваім канчатковым выніку на зьнішчэньня карэнных еўрапейскіх народаў, і вобразна ахарактарызаваны намі як “Другая маўрытанская навала” (https://nashaziamlia.org/2015/09/06/7937/).
  • Глабалісцкая фінансавая алігархія (яна ж у значнай ступені і сіянакратыя) разам зь яе ліберастычнай агентурай былі названы намі другім па значнасьці (пасьля расейскай імперыякратыі) ворагам беларускай дэмакратыі. Такое ўяўленьне пачало падавацца намі з 2006 года і працягваецца дасёньня (гл. матэрыялы рубрык 3.2.1. “Міжнар.фінанс. алігархія”; 3.2. “Сіянізм і антысіянізм”. У якасьці матэрыялаў-ілюстрацый нашай пазіцыі можна паглядзець, напрыклад: https://nashaziamlia.org/2006/11/11/390/#more-390   https://nashaziamlia.org/2007/08/08/837  https://nashaziamlia.org/2007/12/17/1079/  https://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747/  https://nashaziamlia.org/2011/11/23/4476/  https://nashaziamlia.org/2012/01/08/4696/).

Цяпер вось і крутой інтэлектуал Шаўчэнка дарос да разуменьня і публічнага абвяшчэньня пералічанага…

Цікава, а як нашы чытачы? Ці шмат знойдзецца тых, хто прызнае нашу правату, якой яна была яшчэ ў той час, калі абсалютная большасьць палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, журналістаў аддавала перавагу памоўкваць у анучку?..

 

 

17 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Пішу першае што мне прыходзіць на розум. Каштоўнасць любой тэорыі, ідэалогіі, філасоўскай дактрыны вызначаецца тым якія з яе вынікаюць следства для практыкі. Без гэтага гэта застаецца фантазіяй. Якія следства з прапановага Рэдакцыяй вытекаюць для нашай апазіцыі? Як павінна зменіцца праца апазіцыі згодна з прапанаваным? Крах нашай апазіцыі вызначаецца ўнутрэннімі нашымі прычынамі. Шукаць прычыны краху ў вонкавых абставінах, па майму не вельмі правільна. Я не лётаю. так высока як Рэдакцыя. Я прыземлённы культуролаг..Дыскусію можна працягнуць якшто Рэдакцыя патлумачыць як павінна зменіцца стратэгія нашай апазіцыі каб нас не захапіла хоць гэтая усюсветная фінансавая алігархія, хоць элементарная РФ.

    • Рэдакцыя кажа:

      Нарэшце на вашым прыкладзе бачна, што людзі пачынаюць разумець, што акрамя РАСЕЙСКАЙ ІМПЕРЫЯКРАТЫІ сьветлай будучыні беларускага-вялікалітвінскага народу пагражае як мінімум яшчэ і ГЛАБАЛІСЦКАЯ ФІНАНСАВАЯ АЛІГАРХІЯ (лічым гэта дасягненьнем і нашай рэдакцыі).
      Застаецца, каб да нашых людзей пачало даходзіць, што два названыя соцыя-паразітныя монстры ў пытаньні зьнішчэньня нашай будучыні ЎЗАЕМАДЗЕНІЧАЮЦЬ паміж сабой!

      Патаецеся, што рабіць лепшым людзям у шэрагах нашай апазіцыі?
      1. Самаарганізоўвацца незалежна ад уплываў вонкавых сіл.
      2. Ачышчаць свае шэрагі ад агентуры гэтых сіл.
      3. Нацэльвацца на дасягненьне АБ’ЕКТЫЎНЫХ ІНТАРЭСАЎ ВЯЛІКАЛІТВІНСКАГА-БЕЛАРУСКАГА НАРОДА НА ЯГО ЎЛАСНАЙ ЗЯМЛІ як на ВЫШЭЙШУЮ МЭТУ грамадскай працы і змаганьня, якія разгарнуцца ў бліжэйшыя гады.

  2. Павел Біч кажа:

    Ну вось напрыклад, як ачышчаць свае шэрагі ад агентуры гэтых сіл. Яны ж усе кажуць правільные словы? Як адрозніць агента ад простага дурня? Тыя ж абаронцы Курапатаў?. Прастаялі палову году, а маглі патраціць свае сілы на прапаганду літоўскасці/літвінства. За неуплату аренды памяшкання закрылі сядьзіібу БНФ. а на канцерт БНР 101 патрацілі сумму якая магла б пайсці на пагашэння долгу. Усе незалежные СМІ ужо гадоў 10 паўтараюць як кепска усё у нас, але не даюць прапаноў як зменіць гэтае Кепскае. І г.д.і г.д. Любы факт трактуецца ў залежнасці ад светауспрымання палітыка і челавека. Тое што для адных Чорнае, для іншых Белае. Адсвяткавалі БНР, але факт што з’езд БНР няма было каму ахоўваць хаваецца, бо тады нельга будзе казаць аб ўсенароднай падтрымцы А калі прызнаць гэты факт, то прыйдзецца тлумачыць, чаму народ не падтрымаў БНР. Замест гэтага “валяць” прычыну паразы на вонкавые абставіны. а яны як раз былі спрыяльнымі, таму што палякі толькі стваралі сваю краіну. і былі слабые, а Расея развалівался і так сама была слабая. Раазвал Саюзу ў 1990 гаду таксама стварыў вельмі добрые умовы для адраджэння Нацыянальнага і усе народы былых Саюзных Рэсп. культурна адрадзіліся акрамя нас. Але народ выбраў Лукашенку, які адкрыта здэківаўся з мовы і са свядомых. Чаму?.Мой варыянт адказу на усе гэтыя пытання вядомые, але Вы Рэдакцыя іх не друкуеце. Чаму? Таму што ад літоўскасці пахне польскасцью, а ад вашай беларускасці яшчэ болей пахне расейшчынай? Мы і павінны замацавацца між імі як гэта зрабілі жамойты.

  3. Siarhiej кажа:

    1. Каб трымацца швейцарскай мадэлі трэба быць разумным народам. Тое, што мы ужо 25 гадоў церпім этнацыд і дыктатуру даказывае што ў нас з гэтым праблема.
    2. Галоўнай прычынай наплыву нелегальных мігрантаў у Эўропу з’яўляецца наступства дэмаграфічнага выбуху ў афрыканскіх і мусульманскіх краінах і спаду ў эўрапейскіх. Падобнае адбываецца і на мексіканска-штатаўскай мяжы і каля Аўстраліі.
    3. Фінансавая алігархія з прадстаўнікоў “богамвыбранага” народа фармавалася на працягу стагоддзяў канкурэнтнай барацьбы – любоў да грошай + салідарнасць.

    Беларусы могуць дасягнуць мэтаў шляхам падвышэння свайго IQ, узроўня адукацыі, назапашвання багацця і, безумоўна, нацыянальнай салідарнасці.

  4. Павел Біч кажа:

    Даўно шукаю філасоўска-псіхічнае тлумачээнне чаму воля есць неабходнай умовай сільнага розуму. Пакуль не адшукаў. Як знойду гэта будзе звено ланцужка – прыніжальная назва -забівае амбіцыі – яны гасяць волю – а без волі не можа развіцца розум. Паглядзіце на нашую уладу ! Гэта ж сплошная інтэлектуальная Шэрасць. Да і апазіцыя з незалежнымі СМІ не паказвае высокага інтэлекта.Такім чынам я згодзен з Сяргеем- з інтэллектам у нас праблемы. Праўда, можна гэта патлумачыць і тым што мы біамасса для іншых – лепшые пакідаюць краіну. раней уцякалі ў Польшчу і Расею, Неўзабаве з’явіцца Украіна

  5. Siarhiej кажа:

    Вось тут таксама “аналітыка” на хвалюючаю нас тэму:
    https://bsblog.info/budushhee-belarusi-modeliruem-vzglyad-iz-moskvy/

  6. Павел Біч кажа:

    Як звычайнаму чалавеку падвысіць свой1O (інтэлект)? Больше гуляць ў шашкі, даміно, шахматы? Больше разгадваць красвордаў? Ці можа пачаць вывучаць геаметрыю Рымана? Сяргей, адкажы. Я адкрыць https не магу.

  7. мінак кажа:

    Сяргей, чытаў аналітыку Алега К… Вельмі шкада, што ён перакінуўся на бок русафілаў і засьпяваў у іхнім імперскім хоры.

    Павел, ”сільны розум” хутка разумея, што каб нешта зьдзяйсьніць, патрэбны сыстэмныя дзеянні, каб ажыцявіць гэтыя дзеянні патрэбная моцная воля. Моцны розум вымушаны стварыць моцную волю!
    Гарбачоў будучы ”рускім царом” але маючы слабенькі розум, дасягнуў развалу краіны, памяняў царскую ўладу на сытае жыццё за бугром. Вось ён там есьць у два пузы, жыве і нікому нецікавы, непатрэбны…
    Моцны палітык, правадыр, не чапляецца за ўладу дзеля ўлады, ён ажыцяўляе свае светапогляды, канцэпцыі, служыць свайму народу, для такога чалавека — гэта мэта яго жыцця.

    • Siarhiej кажа:

      Лухта!
      Алег К. не русафіл, а хуччэй наадварот.
      Гарбачоў – адэкватны чалавек у тагачасных умовах. Дэн Сяопін дамогся таго што Кітай зрабіў разварот у 1978 годзе, а Гарбачоў толькі праз 10 гадоў у ШМАТнацыянальнай краіне.

  8. Павел Біч кажа:

    А хто такі Алег К.? Мінак кажа што волю нараджае розум. Я думаю наадварот. Што спярша робіць заваёўнік? Ён знішчае людзей з сільнай воляй. Гэта ваяры. А потым бярэцца за паэтаў і вучоных. Ну можна сказаць што ён знішчае адначасова і тых і іншых.

  9. Павел Біч кажа:

    Хто такі Алег К.?

  10. Павел Біч кажа:

    Вось як аценвалі навуку постмодерністы гадоў этак 40 таму
    :”Исторический анализ этой злостной воли к знанию обнаруживает, что всякое знание основывается на несправедливости (что нет права, даже в акте познания, на истину или обоснование истины) и что сам инстинкт к знанию зловреден (иногда губителен для человечества). Даже в той широко распространенной форме, которую она принимает сегодня, воля к знанию неспособна постичь универсальную истину: человеку не дано уверенно и безмятежно господствовать над природой. Напротив, она непрестанно увеличивает риск, порождает опасности повсюду… ее рост не связан с установлением и упрочнением свободного субьекта; скорее она все больше порабощает его своим инстинктивным насилием.
    Не думаю, что гэтая аценка змянілася ў апошніе гады.

    • Рэдакцыя кажа:

      Да чаго вы дайшлі, сп. Біч?!
      – асуджаеце імкненьне да ведаў;
      – супрацьпастаўляеце веды і справядлівасьць (“всякое знание основывается на несправедливости” – гэта шэдэўральна!);
      – кажаце пра нейкага абстрактнага чалвека і яго “панаваньне над прыродай” (навошта чалавеку панаваць над прыродай? гэта ўсё роўна, што панаваць над Богам!);
      – сьцьвярджаеце, што веды вядуць да рабства (воля да ведаў “все больше порабощает его [свабоднага суб’екта] своим инстинктивным насилием” – яшчэ адзін “шэдэўр”!).
      І галоўнае, увесь гэты гімн цемрашальству вы адкапалі ў нейкага гнілога лібераста-постмадэрніста…
      Тады навошта вы столькі гадоў пасецеся на нашым сайце?!
      Незразумела…

    • Siarhiej кажа:

      Гы-гы-гы … Ну і паўдуркі гэтыя постмадэрністы!

  11. Павел Біч кажа:

    Брама для нацыяналізму адчынена. Яе можа закрыць толькі рэлігія. Але вось якая? Сп. Астроўскі, адкажыце. Чаму я пасуся на гэтым сайце? Думаю прычына такая: На сайце БП каментары сталі немагчымымі. На сайце НН патрабуюць грошы, а астатніе сайты меня адштурхоўваюць тэматыкай. Застаецце толькі гэты.Шкада толькі што вы сваёй рэдакцыённай палітыкай распугалі наведавальнікоў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы