nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сёньня 9-я гадавіна крушэньня Ту-154 пад старабеларускім Смаленскам

10 красавіка, 2019 | 9 каментарыяў

Асноўная наша ўвага ў гэтыя дні прыцягнута да нядаўніх падзей у Курапатах. Мы спрабуем падрыхтаваць адпаведны аналітычны матэрыял. Істотны. Аднак пакуль не падрыхтавалі – відаць, спатрэбяцца дні, калі ня тыдні… Затое роўна 9 гадоў таму, 10 красавіка, пад Смаленскам разьбіўся Ту-154 з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Тады разам зь ім загінулі 96 чалавек. На якой стадыі рассьледаваньне авіякатастрофы? Давайце сёньня адкажам на гэтае пытаньне, выкарыстаўшы даступны матэрыял. Тым больш, што ўсе 9 гадоў мы сочым за тым, што адбываецца вакол гэтай знакавай падзеі (асноўнае ўзята адсюль –  https://fakty.com.ua/ru/svit/20190410-richnytsya-smolenskoyi-tragediyi-tu-154-pochav-rozpadatysya-u-povitri/ – і нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

 

 

9 апошніх гадоў палякі жывуць з адчуваньнем бесьперапыннай жалобы. Да гэтага часу ў Польшчы ня скончана рассьледаваньне прычын авіякатастрофы Ту-154, у якой загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.

Што адбылося 10 красавіка 2010 года?

У гэты дзень польская дэлегацыя павінна была прыняць удзел у адзначэньні 70-годдзя Катынскай трагедыі. Аднак прэзідэнцкі Ту-154М зь Лехам Качыньскім і польскімі чыноўнікамі не даляцеў да вайсковага аэрадрома пад Смаленскам. Тады загінулі ўсе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце: прэзідэнцкая пара, кіраўнікі ўсіх родаў войскаў, начальнік штабу, прадстаўнікі Сейму і Сенату, а таксама грамадскія і рэлігійныя дзеячы.

 

Рассьледаваньне.

У канцы лістапада 2016 года пракуратура Польшчы пачала паўторнае маштабнае рассьледаваньне катастрофы, заявіўшы аб эксгумацыі целаў 83-х ахвяраў (у т.л. прэзідэнта Леха Качыньскага і яго жонкі). Усе целы планавалі дасьледаваць да канца 2017 года.

Па словах старшыні падкамісіі па рассьледаваньні Смаленскай катастрофы Вацлава Берчынскага, самалёт Качыньскага пачаў распадацца яшчэ перад сутыкненьнем з наземнымі аб’ектамі, паведамляе tvp.info.

Паводле яго слоў, такія вынікі дала дэталёвае вывучэньне размовы экіпажа самалёта зь вежай кантролю руху ў Смаленску. Аднак ён не пацьвердзіў канчаткова, ці можна гэта кваліфікаваць як замах.

Раней польская пракуратура абвінаваціла двух смаленскіх дысьпетчараў у правакаваньні катастрофы самалёта прэзідэнта Польшчы.

Намесьнік генпракурора Польшчы Марэк Пасенэк заявіў, што ў дысьпетчарскай вежы ў момант катастрофы быў трэці невядомы чалавек. “Мы падазраем іх (двух дыспетчараў і трэцяга чалавека) у наўмысным правакаваньні катастрофы”, – сказаў Пасенэк.

Ён адзначыў, што дысьпетчарам выставяць абвінавачаньне ў наўмысным правакаваньні катастрофы, а трэцяй асобе – абвінавачаньне ў дапамозе.

Нявысветленай застаецца роля самалёта Іл-76, які спрабаваў прызямліцца ў Смаленску незадоўга да падзеньня Ту-154М. Партал niezależna.pl змог атрымаць доступ да расейскай вайсковай тэлеграмы пад назвай Ракета ад 31 сакавіка 2010 года з загадам вылучыць Іл-76 “для забесьпячэньня сьпецыяльных мерапрыемстваў” у Смаленску. Тэлеграму падпісаў генерал Уладзімір Бенедыктаў (гл. фота зьлева), які курыраваў аперацыю вядзеньня Ту-154М 10 красавіку 2010 года да зямлі.

Зь Бенедыктавым, які знаходзіўся тады ў Маскве, на сувязь выходзілі дысьпетчары са смаленскай вежы кантролю за палётамі. “Таварыш генерал, падыходзіць да траверса, усё ўключана”, – дакладваў генералу палкоўнік Мікалай Краснакуцкі перад самай катастрофай. Але што было ўключана – невядома.

Вядома іншае – што пасьля Смаленскай катастрофы Бенедыктава падвысілі да камандуючага Вайскова-транспартнай авіяцыі.

У красавіку 2018 года, праз 8 гадоў пасьля катастрофы пад Смаленскам, пры правядзеньні эксгумацыі і судмедэксьпертыз 77 ахвяраў, выяўлены 69 фрагментаў целаў 26 чалавек, якія былі ў магілах іншых людзей. Раней у труне памерлага генерала Уладзімежа Пратасінскага знайшлі парэшткі чатырох чалавек, а ў труне Леха Качыньскага – фрагменты двух цел.

Польская камісія ўстанавіла, што самалёт Качыньскага маглі падарваць – разбурэньне левага крыла пачалося да сутыкненьня з дрэвам і мае прыкметы выбуху.

Акрамя таго, аб выбуху на борце ТУ-154 яшчэ да ўдару самалёта аб зямлю сьведчыць 4,5-секундны запіс рэзкага скачка тэмпературы на борце.

 

 

 

 

9 гадоў пасьля Смаленскай трагедыі.

11 красавіка 2018 года Польшча апублікавала тэхнічны даклад аб прычынах трагедыі, у якім абвергла версію пра тое, што прычынай крушэньня Ту-154 былі дзеяньні пілотаў. Варшава назвала прычынай авіякатастрофы два выбухі на борце самалёта.

У ліпені 2018 Варшава паведаміла, што Расея адмовіла Польшчы ў рэканструкцыі абломкаў самалёта Ту-154.

У верасьні сьледчыя Смаленскай авіякатастрофы заявілі аб меркаваньні, што РФ падрабіла бартавыя самапісцы з самалёта Леха Качыньскага.

У сакавіку 2019 эксьперты зь Вялікабрытаніі абвясьцілі вынікі аналізу атрыманых узораў урадавага самалёта Польшчы. На большасьці з іх былі заўважаныя сляды выбухоўкі…

Праз столькі гадоў пасьля трагедыі Масква хавае ключавых сьведак Смаленскай катастрофы і, утрымліваючы ў сябе абломкі Ту-154М, хавае сапраўдныя прычыны трагедыі

(канец цытаваньня)

 

 

Дадатак ад рэдакцыі:

  • усе разумныя людзі напэўна ведаюць, чаму дасёньня РФ утрымлівае гэтыя абломкі, хавае сьведак і праўду пра тую катастрофу;
  • істотным пабочным вынікам узгаданай трагедыі зьяўляецца магчымасьць яшчэ раз усьвядоміць сапраўдны стан сёньняшняга “Захаду”, ад якога ўся такая Еўразьвязаўская, такая НАТАўская Польшча (у якой, дарэчы, сёньня ўладараць ПІСаўскія паплечнікі загінулых), ня можа дамагчыся дапамогі ў высьвятленьні праўды. І разумныя людзі таксама могуць здагадацца, чаму

(гл. фоты ніжэй; думаем, іншых асоб, акрамя Туска, нашы чытачы пазнаюць самі, як і здагадаюцца, чаму мы нагадваем пра Туска)

Усяго лепшага, сябры.

 

 

9 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Рэдакцыя канешне сядзіць на сваего любімага канька і пачне бесціць увесь Захад, Але меня свербіць думка чаму палякі не могуць адпомсціць Расеі? Якшто ім гэта забараняе Брусель ці Вашынгтон, то я анічога не разумею. А як жа элементарнае пачуццё помствы? Тое ж датычыцца і япошек з іх астравамі. Няўжо і палякі і японцы не могуць напрыклад забараніць пералет праз іх тэрріторыі расейскіх самалётаў. Чакаю адказа ад Рэдакцыі.

  2. мінак кажа:

    Павел.
    Тут пытанне ў другім, чаму і палякі і Захад вельмі квола расследавалі гэтую катастрофу? З-за нейкага расейскага перабежчыка, што ў Англіі атруцілі, столькі сьмярдзючага енку, што нават надакучыла слухаць і глядзець. Я нават і прозвішча не запомніў гэнага здрадніка–перабежчыка.
    А тутака Уся польская эліта грабанулася і цішыня? Значыць Захаду гэта было выгадна! Прэзідэнт Качыньскі быў упарты і не слухаўся сваіх заходніх і амерыканскіх шэфаў. Вось яго і прыжучылі. Выснова, калі ”шэф” некаму з моцных гэтага сьвета не ўгадзіў, то старайся не сядаць з ім у адзін транспартны сродак. Лепш едзь цягніком ці на таксі.

  3. Павел Біч кажа:

    Ну і якая была карысць у Захаду замалчываць катасрофу пад Смаленскам? А як жа карцінкі па ТВ аб шматтысяных дэманстрацыямі у Варшаве. Няўжо яны не хацелі праўды?

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. Біч, тлумачым вам і такім як вы яшчэ раз: усе факты, сабраныя разам у адзіную сістэму (уключна з замоўчваньнем праўды глабальнымі СМІ, неверагоднай кар’ерай Туска і г.д.) сьведчаць, што зьнішчэньне прэзідэнта Польшчы было СУМЕСНАЙ АПЕРАЦЫЯЙ расейскіх імперастаў і заходніх ліберастаў. Пра тое, што гэтыя дзьве сілы заўсёды аб’ядноўваюцца разам у змаганьні супраць законных, аб’ектыўных інтарэсаў карэнных народаў Еўропы, мы вам талдычым ужо 10 гадоў! Бывае, узьнікае адчуваньне, што да вас пачынае нешта даходзіць, а потым зноў…
      Адсюль яшчэ адна выснова: калі змагаешся з адным з названых ворагаў, нельга да другога паварочвацца сьпіной ці разьлічваць на яго дапамогу. Дарэчы, як і давяраць ці разьлічваць на палякаў…

  4. ліцьвін кажа:

    ”…зьнішчэньне прэзідэнта Польшчы было СУМЕСНАЙ АПЕРАЦЫЯЙ расейскіх імперастаў і заходніх ліберастаў.”
    Моцна і рэалістычна прамоўлена! Адсюль выснова, што багатыя (буржуазія, алігархія) даўно ўжо ў сусветным масштабе аб’ядналася, а электараты, народы, пралетарыі яны раз’ядновываюць, страўліваюць, нацковываюць, замбіруюць і нават пры патрэбе травяць. Між алігархіяй ёсьць іншы раз тактычнай разнагалоссе, як напрыклад вайна ў Сірыі, але і там абодава бакі, што супрацьстаяць маюць эканамічна-фінасавыя дэвідэндаў
    Дзякуй рэдакцыі, што не пабаяліся гэтаму становішчу палітычных з’яў павесіць шыльду. Ад гэтагау пункта можна далей весьці аналіз будучых і сучасных падзей.

  5. Павел Біч кажа:

    Ненавісць Рэдакці і Ліцьвіна да лібералізму (Свабоды) прымушае іх адпаведна так трактаваць факты.( ненавісць і любоў знаходзяцца па за розумом). Але я не бычу ў Гісторыі каб Захад выступаў так согласавана з расейскім мракабесіем. Ў гісторыі менавіта гэтые две сілы змагаліся адна з адной. І чаму раптам яны аб’едналіся каб душыць карэнные народы? Хутчэй яны спрабуюць перацягнуць іх на свой бок. Такіе погляды Рэдакцыі і Ліцьвіны я хутчэй трактую як адгалоскі марксізму. Марксісты толькі замест карэнных народаў бачылі пралетарыят, наогул трудяшчыхся. Што ў такой сітуацыі (якую малююць нам названные аўтары) рабіцць нам? Шукаць хайруснікаў ў ісласкім Свете, Кітае? Там якраз мала лібералізму. нават меньш чым ў Расеі.
    ў наш час пачынае буяць нацыяналізм і ў якасці тлумачальных прычын пачнуць улічваць генный фактар. ну і канешне будзе дзейнічаць прынцып – вораг майго ворага есць мой сябра.
    Я недаўна прачытаў, што немецкіе нацысты,- неглядзячы на іхніе расісткіе погляды, якія відаць былі сільна перабольшаны савецкімі ідэолагамі,- лічылі што ў эўрапейскі касцяк акрамя Нямэччыны павіннны вайсці яшчэ Польшча, Чэхія і Аўстрыя. Як вам гэта?
    Ну а з другога боку. Інтуіцыя Рэдакцыі і Ліцьвіна правільная – ніхто не хоча каб слабые народы сталі сільнымі. Ну а слова “карэнные”, (якое Рэдакцыя часта ўзгадвае), есць іншая назва нацыяналізму.Тады мы разыходзімся толькі ў тэрмінах.

    • валянцин кажа:

      сп. Бич, вы. як сапраудны, прабачце, ёлупень, не бачыце у Гисторыи каб Захад выступау разам з Расеяй ? Разуйце вочы и пачытайце англамоуную гисторыю Руска- Японскай вайны ( зрабице гуглам хоць пераклад!). шкада, што вы малаадукаваны упарты нацыяналист (а можа проста засланец?) спрабуеце нахабна павучаць Шаноуную Рэдакцыю … Прафесару Астроускаму яшчэ раз падзяка за рэальны анализ падзей и праудзивы сайт!

  6. Siarhiej кажа:

    Лібаралізм трансфармуецца ў кансьюмерызм – празмернае спажыванне. То бок, меньш думаць і працаваць – больш забаўляцца і адпачываць.
    NATO не абвесціць вайну РФ у адказ за знішчэнне польскага кіраўніцтва бо электарат супраць. Палітыкі ідуць за электаратам.
    Гарантыі Украіне за адмову ад ядравай зброі – пустыя. Зеленскі можа аказацца джокерам Пуціна.
    Ад РФ заходнія палітыкі хочуць газу, нафты, лесу, прытоку алігархічных капіталаў …
    А тут яшчэ дэмаграфічны выбух у мусульманскіх і афрыканскіх краінах, нелегальная міграцыя … Узрастаючая вага і актыўнасць кітайцаў … Экалагічныя праблемы …

  7. Рэдакцыя кажа:

    З нагоды ўзгаданай тэмы прапануем зьвярнуць увагу, напрыклад, на такое меркаваньне – https://www.youtube.com/watch?v=kuJg2MRNpsk (слухаць у інтэрвале 48:30-53:30).
    Пачулі, як пачынаюць казаць, і толькі цяпер, некаторыя?! Дый тое пасьля пераезду на тэрыторыю шэнгена.
    Мы ж так казалі яшчэ 9 гадоў таму, тады, калі радыё “Свабода” разам з расейскімі СМІ апавядала як “п’яны генерал Бласік саджаў самалёт у смаленскім тумане”.
    Але гэта не адзінае, што якасна адрозьнівае нашу інфармацыйную крыніцу ад іншых “свабодных СМІ”. Пра сумесную аперацыю расейскіх імперастаў і заходніх ліберастаў нават палякі і нават сёньня ні гу-гу…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы