nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

А ПРЫ ЧЫМ ТУТ ЕЎРАПЕЙСКІЯ ГУЛЬНІ?

12 красавіка, 2019 | 13 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

 

 

 

 

Вымушаны часта пісаць пра дурноту ды дурняў (альбо адмысловых агентаў пад выглядам неабыякавых людзей), якія намагаюцца нашкодзіць нацыянальным інтарэсам Беларусі, альбо ўвогуле мараць зьнішчыць Беларускую Дзяржаву!

 

Пачнем з раздражненьня некаторых аналітыкаў у Расеі і Беларусі, што нарэшце пацяплелі стасункі са Штатамі, што МЗС Беларусі ў аднабаковым парадку прапанаваў аднавіць дыпламатычныя стасункі ў поўным аб’ёме. Прыгадваюцца раней гучаўшыя звароты да заходніх краінаў рваць дыпламатычныя стасункі з Беларусьсю.

Кожнаму мусіць быць зразумела: без амбасадаў заходніх краінаў мы палітычна бязабаронныя. Проста тэрыторыя…

Але Маскве і гэтага мала, ім патрэбная тэрыторыя нестабільнасьці і, пажадана, хаосу ды крыві… СЁНЬНЯ КОЖНЫ БЕЛАРУС ПАВІНЕН ГЭТА ПАМЯТАЦЬ.

Пра ворагаў – асобна, цяпер пра нібыта “сваіх”.

Для недагнаўшых паўтаруся ізноў: БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА – НАШАЯ ГАЛОЎНАЯ КАШТОЎНАСЬЦЬ! Цяпер, калі расейская прапаганда лезе са скуры, каб дыскрэдытаваць нашую дзяржаўнасьць, а насычаны агентурай рэжым дапамагае Маскве, неабходна вельмі адказная ды цьвёрдая стратэгія дзейнасьці. Важна зьберагаць спакойную галаву, а не дазваляць маніпуляваць сабой крэатурам Расеі ў апазіцыі.

Тым гаротнікам, якія закідаюць мне, што “апазіцыя харошая, там усе чэсныя людзі, ну памыляліся…”, я прапаную перачытаць прамовы важдзёў афіцыйнай апазіцыі перад выбарамі 2010 г. Пра тое, што… “НЯ ВАРТА БАЯЦЦА РАСЕІ, ТАМ ЦЬВЯРОЗЫЯ ЛЮДЗІ”. Скончылася шалёнай правакацыяй, крывёй, а Беларусь уступілі ў “Таможенный союз”…

Многія з тых, хто тады грамчэй усіх крычаў, не жадаючы нават слухаць мае аргументы, цяпер жывуць на Захадзе, а тыя, хто застаўся ў Беларусі, пры сустрэчы хаваюць вочы…  Найбольш прыстойныя кажуць: “Ты быў правы, але ж апазіцыйныя СМІ казалі іншае і мы іх слухалі…”

Ага, давайце разбірацца, якія ў нас СМІ!

Вось сёньня радыё “Свабода” ў вялікім рэпартажы пра Курапаты ўзгадвае ўсіх. Але толькі ня тых, хто ратаваў гэты народны мемарыял 280 сутак (!) у САПРАЎДНЫМ КУРАПАЦКІМ ЧЫНЕ 2001-02 гг. (https://www.svaboda.org/a/29870701.html  https://nashaziamlia.org/2013/06/03/5738/#more-5738). Між тым тады ўлады ўпершыню пайшлі на саступкі!

Тая ж гісторыя зь “Белсатам”, “Нашай Нівай”…

Але тады, у 2001-2002 гг., яшчэ было можна пісаць праўду. А цяпер у сьвеце ідзе барацьба паміж “лібераламі” ды нацыянальнымі сіламі нават у ЗША. І ўжо не да праўды. Паглядзіце, як “ліберальныя СМІ” наўпрост гнюсяць Трампа – выходзіць карцінка нейкага “д’ябла”.

У “ліберальных СМІ” ў Беларусі тая ж крывадушнасьць, што і ў расейскай прапаганды – пытаньні адносна падзеяў 2010 г. засталіся, адказаў грамадству ніхто ня даў дасёньня!..

Такія ж пытаньні засталіся пасьля акцыяў пратэсту супраць Дэкрэта пра “дармаедаў”. Відавочная правакацыя рэжыму, за якой усплылі рогі Масквы. Тады павылазілі прарасейскія баевічкі, у Беларусі былі сьпецы расейскага ГРУ ды ФСБ, якія фактычна вялі разведку боем. А “беларуская апазіцыя” фактычна “паплыла”, калі грошы ды інфармацыйны струмень пацягнулі за сцэнаром цень Крамля (http://csfps.by/ru/posts/20170827   http://csfps.by/ru/posts/20170824).

Цяпер ізноў той жа імпэт.

Успомніце пра заклікі з боку “беларускіх апазіцыянераў” увесьці войскі Расеі ў Беларусь “для навядзеньня парадку” ў 2010 г. Было? Было! Памятаеце пра рэгулярныя візіты ў Маскву некаторых кіраўнікоў апазіцыі? А пра раптоўнае спачуваньне расейскім імперцам, якіх ня так даўно пасадзіў Лукашэнка, з боку шэрагу апазіцыйных дзеячаў. Ужо ў  нашы дні назіраем рэгулярныя візіты ў расейскую амбасаду. І ні слова, ЯК СЁЛЕТА АПАЗІЦЫЯ БУДЗЕ БЛАКАВАЦЬ ІМПЕРСКАЕ БЫДЛА, якое ў чарговы раз будзе пераўтвараць 9 траўня ў імперскія сатанісцкія дні ў Беларусі!.. “Безыменны полк”, імперскія байкеры “Чорныя ваўкі”, маршы казакоў ды “Юнарміі” – усе гэтыя вычварэньні ізноў рыхтуюцца на нашай зямлі.

Як будзеце Маскву блакаваць?!.

Вось і сёньня пагаджаюся з тымі экспертамі, якія кажуць непрыемную праўду адносна выкарыстаньня тэмы Курапатаў для зусім іншых мэтаў. Бачу, да некаторых пачало даходзіць, што не ўсё так проста, што гэта была адмысловая правакацыя расейскай крэатуры, каб падкінуць дроў у агонь.

Ну, які там Бабіч? Якія баевікі “рускага міру”? Не да іх…

Пра шавак Масквы на чале рэжыму ўсё вядома. Але іх расейскія таварышы іх жа і зарыюць, калі не пасьпеюць зваліць. Мяне турбуе іншае: у якой меры беларусы разумеюць сітуацыю?..

Уразіла, што пратэстоўцам падкінулі ідэю сарваць Еўрапейскія гульні ў Беларусі. Ужо праходзілі, праўда? Калі некаторыя дзеячы патрабавалі ўвесьці да Беларусі эканамічныя санкцыі, не дапускаць беларусаў да Алімпіяды. Маўляў, чым горш – тым лепш.

Білі па Лукашэнку, а патрапілі па ўласнай дзяржаве і ўласным народзе…

Тады на ўсіх палітычных пляцоўках, у Варшаве і Вільні мы, беларускія патрыёты з БПС-Самаабарона, патрабавалі толькі адну “санкцыю” – адмену візаў для беларусаў у Еўразьвяз. Бязвіз, як цяпер ва Ўкраіне!

Вось гэта была б “санкцыя” дык санкцыя!

Вось і сёньня для дзяржавы і нацыі галоўная мэта – адбіцца ад Масквы, зьблізіцца з Украінай ды Захадам, нацыянальная асьвета. А для некаторых адваротнае – адрэзаць Беларусь ад Захаду ды зьнішчыць усялякі падмурак для нацыянальнага дыялогу! Зашуміць, заенчыць, закрычаць – “давай, давай…”

Тыя ж самыя людзі, якія 25 гадоў усё правальвалі, ізноў піярацца. Яны прымаюць важныя рэзалюцыі за 5 хвілін – на сваёй акцыі і без абмеркаваньня, без дэбатаў, без аналізу ды ўсялякага адказнага падыходу – дзе акром зразумелых пунктаў закідаюць патрабаваньне адмены Еўрапейскіх гульняў, каб адарваць нашую дзяржаву ад усялякага дыялогу з Захадам.

ЯК РЭЖЫМ НЕ ПАВІНЕН ЛЕЗЬЦІ НА КУРАПАТЫ, ТАК І “АПАЗІЦЫЯНЕРЫ” НЕ ПАВІННЫ ЛЕЗЬЦІ Ў ТЭМУ ЕЎРАПЕЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ!  ГЭТА ЗДАБЫТАК НАРОДУ!

Галоўная мэта – ударыць па Беларусі, па яе прэстыжу. Аніводны посьпех беларусаў у спорце, культуры не выклікае ў іх радасьці, толькі негатыўную рэакцыю.

Ідзіце вы ў дупу з вашымі рэзалюцыямі!.. Якія могуць быць рэзалюцыі, калі нават не былі далучаныя да размовы нашчадкі тых, каго растрэльвалі?..

Так справа ня робіцца. Гэтае пытаньне патрабуе шырокага абмеркаваньня. Максімальна шырокага, а не “скарэй, скарэй…”.

На старонках вядучых газетаў, на грамадскіх пляцоўках павінна ісьці дэмакратычная дыскусія ня толькі пра Курапаты, а і пра становішча ў дзяржаве ў цэлым, пра стан апазіцыі…

Замест гэтага зьявілася інфармацыя пра “чорныя сьпісы” ня толькі ў дзяржаўных СМІ, а і ў так званых “дэмактарычных”!..

Курапаты – сьвятое месца, якое трэба адстаяць. Але так, як належыць, з абавязковым уключэньнем да дыялогу усіх сур’ёзных людзей, якія адстойвалі гэтае месца і маюць адказныя прапановы. Абавязковы ўдзел вядучых хрыстыянскіх канфесій, нацыянальнай эліты. Гэта ня месца для шоу…

Калі ж пануе хлусьня, як праўду здабываць?

Перад атакай Масквы так заўжды бывае ў дзяржавах, якія падвяргаюцца агрэсіі. Грамадства ў гэтых краінах колецца, купляюцца і правыя, і левыя, і ўлады, і апазіцыя. А церпяць народы…

Думаецца, і тут без таварыша Бабіча не абыйшлося…

Рэжым А.Лукашэнкі ня вечны. Беларусы мараць адбудаваць нацыянальную, дэмакратычную дзяржаву, а нам хочуць “упарыць” альбо расейскую калонію, альбо ліберальную алігархію…

 

=

Ад рэдакцыі.

Мы, натуральна, падтрымліваем лозунг сп. С.Высоцкага “Як рэжым не павінен лезьці ў Курапаты, так і “апазіцыянеры” не павінны лезьці ў тэму Еўрапейскіх гульняў!”

Падтрымліваем патрабаваньне публічна абмеркаваць дзейнасьць кіраўнікоў афіцыйнай апазіцыі за апошнія 20 гадоў – тое, як гэтая дзейнасьць суадносіцца зь гістарычным імператывам беларуска-літвінскага народу мець сваю нацыянальна-дэмакратычную дзяржаву.

Мы таксама будзем сачыць, як празь некалькі тыдняў “беларускія” “апазіцыянеры” будуць блакаваць на нашай зямлі чарговае расейскае імперскае “победобесіе” тых, хто ня мае да перамогі над германскім нацызмам ніякага дачыненьня.

Дарэчы, да нас таксама паступілі зьвесткі, што мы ўключаны ў чорныя сьпісы некаторых “апазіцыйных” “дэмакратычных” “СМІ”…

 

 

13 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Сяргей, хацелася б каб ты пракаментаваў апошніе падзеі ў Украіне. Толькі не пішы што галасуючы за Зеленскага. украінцы галасуюць супраць усіх. Я гэта чуў ужо 1000 разоў. Меня цікавіць сутнасць украінскага характера. Іх мінулае вельмі падобнае на нашае. але ёсць і істотная розніца.Аб гэтай розніцы мы б абменяліся думкамі. А там глядзішь, змаглі б больш глыбока крытыкаваць нашую апазіцыю. Што да твайго гэтага матэрыяла, то я пішу аб недахопах вашай (тваёй і Астроўскага) крытыкі апазіцыі пішу ужо даўно і не хачу паўтарацца.

  2. Рэдакцыя кажа:

    Заклікаем чытачоў найперш каментаваць зьмест выстаўленага матэрыяла, а калі й задаваць дадатковыя, часам адуважвальныя пытаньні, то пасьля гэтага.
    Ключавое ж пытаньне выстаўленага матэрыяла ў наступным: уся афіцыйная апазіцыя, якая існуе на грошы Захаду, ПРАГАЛАСАВАЛА за зварот да Захаду з заклікам байкатаваць Агульнаеўрапейскія гульні. “Апазіцыйныя” СМДІ гэты заклік распаўсюдзілі. Высоцкі, улічваючы рэальную гістарычна-палітычную сітуацыю ў і вакол Беларусі і зыходзячы зь сістэмы агульнанацыянальных каштоўнасьцяў вялікалітвінскага народу выступіў катэгарычна супраць такой “ініцыятывы”. Мы яго падтрымалі. Такім чынам, у Беларусі стварылася сітуацыя альтэрнатывы паміж прапановамі афіцыйнай апазіцыяй і народна-дэмакратычнай. Дарэчы, ня ў першы раз. А на якім баку вы – нашы чытачы?! Аўтар, як палітык, які жадае мець зваротную сувязь ад думаючай часткі грамадства, напэўна чакае адказу найперш на гэтае пытаньне…

    • Мандарын кажа:

      Такім чынам, у Беларусі стварылася сітуацыя альтэрнатывы паміж прапановамі афіцыйнай апазіцыяй і народна-дэмакратычнай.

      А народна-демократическая оппозиция это Вы?:)) Вот только неувязочка, “народ” и “демос” – одно и тоже. Получается вы народно-народная оппозиция.

      Не, я давно понял, что вы, пан профессор Островский, банально политически не образованы.:))

      • У наш час сімулякраў, калі прыдуманы і існуюць “хрысьціянская дэмакратыя”, “ліберальная дэмакратыя” ды іншыя, даводзіцца пра нармальную дэмакратыю пісаць “нацыянальная дэмакратыя”. А пра сілы, інтарэсы якіх такая дэмакратыя адлюстроўвае, як пра нацыянальна(народна-этнічна)-дэмакратычныя. У іншым выпадку застаецца незразумелым, пра што ідзе гаворка.
        Так, што, банальна не адукаваны вы – сп. Апельсін.

  3. Рэдакцыя кажа:

    Ня маем магчымасьці працаваць, як звычайныя СМІ. Таму дадаем спасылкі на дзьве інфы:

    1) Тым, хто жадае даведацца пра сітуацыю ва Украіне перад другім турам, раім паслухаць развагі Савіка Шустара тут – https://www.youtube.com/watch?v=TsB9gT62_mU

    2) Тым, хто жадае даведацца пра небясьпеку, якая навісла над Незалежнасьцю Беларусі пачытаць тут – https://www.svaboda.org/a/29877619.html Думаем, апошняя інфа дазволіць усім лепш зразумець, на колькі правы С.Высоцкі і наша рэдакцыя на фоне паводзін усіх гэтых псеўда-апазіцыйных шводзераў…

  4. МакКормiк кажа:

    Сёння зноў павырывалi крыжы. I гэта нягледзячы на рэзкую рэакцыю ўсiх канфесiй i грамадзтва. Шваль не супакоiцца у акце зьнявагi нацыi, жывых i памерлых. Вiдавочна ён носiць сакральны характар. Прычына адна – жывёльная нянавiсьць да беларусаў. Не выключаю дарэчы, што ён быў завербаваны КДБ на самым пачатку сваёй дзейнасцi яшчэ ў “Знанii”. А затым перавербаваны ФСБ Расеi i прасунуты на пасаду прэзiдэнта. Не падзяляю меркаванняў i спадзяванняў што рэжым прывядзе краiну ў Амерыку цi Эўропу. Пабачыце, Беларусь завядуць яшчэ ў большую яму. Магчыма ўжо ў гэтым годзе, магчыма не ў наступным, яны могуць дамовiцца аб “адзiным парламенце”, адзiнай пракуратры, адзiнай валюце i правядуць рэферэндум аб канстытуцыйным акце.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. “МакКормік”, мы з вамі шмат у чым згодныя. Пачытайце, напрыклад, Д пр-пы 15 і 21 Беларускай дактрыны – такая наша пазіцыя была сфармавана яшчэ 13 гадоў таму, застаецца такой і цяпер!
      Але ж сёньня (калі бачныя выразная правакатыўная актыўнасьць Бабіча ды Шуневіча, калі Дарэнку яўна дадзены загад мачыць Луку, калі яшчэ нядаўна ён яго нахвальваў) пытаньне стаіць так: дапамагаць Маскве разгушваць сітуацыю ў Беларусі, спрыяючы яе наступнай анэксіі, ці не паддавацца на правакацыі той часткі цяперцаў, якія зьяўляюцца відавочнымі агентамі Масквы?!
      Мы сваё рашэньне прынялі. Не, мы спрыяць планам расейскай імперыякратыі ня будзем! Як бы мы ня ставіліся да Лукі…
      А якое вашае рашэньне? На чыім баку вы?

      • МакКормiк кажа:

        Я на баку Беларусi. лука здраднiк i агент масквы. Ужо некалькi месяцаў утворана сумесная камiсiя аб iнтэграцыi i за спiнамi беларусаў распрацоўваецца правядзенне выбараў у “агульны парламент”,стварэнне “агульнай пракуратуры”, увядзення “адзiнай валюты” i прыняццё на рэферэндуме канстытуцыйнага акта. Вось аддтуль гэта актыўнасць- бо выйшлi на фiнiшную прамую. Пасьля чаго выбара ў нас будзе два: моўчкi праглынуць гэта ўсё- агульную валюту, агульную пракуратуру, агульны парламент, уцерцiся i сядзець цiха, не разгушкваючы сiтуацыi, альбо распачаць узброенае супрацiўленне. Вось такi будзе выбар. Вы ўжо вырашылi як аднесцiся да прыняцця агульнага парламента, агульнай пракуратуры i валюты? Я ўжо вырашыў.

        • Рэдакцыя кажа:

          1. Калі такое будзе, на пачатак будзем пратэставаць як толькі зможам!..
          2. Мы на вашае пытаньне адказалі, а вы на нашае – не.

  5. ліцьвін кажа:

    ”А на якім баку вы – нашы чытачы?!”
    Па вялікаму рахунку гэты Еўрапейскія гульні нам не вельмі патрэбны, бо сёння хакей, алімпійскія гульні, нават ”вялікая руская літаратура” і ”Вайна і мір”, а таксама ”Гісторыя Расейскага государства” Крамзіна і шмат чаго іншага мала каго цікавіць. Нават Ала Пугачова і Кіркораў ужо прамінулыя асобы.
    Але ў склаўшыхся абставінах байкатаваць Еўрапейскае спартовае мерапрыемства шкодна і непатрэбна.
    Таксама Высоцкаму і іншым нашым палітыкам трэба даўно ўжо напрацаваць свой сыстэмны падыход да сытуацыі на постпрасторы і ў Еўропе. Напрыклад я заўсёды кажу братам: ” Браточкі, дык хто ж супраць з’яднання. Даўно трэба далучыць Расею да Беларусі. Але ж вашы алігархі і маскоўская буржуазія супраць. Яны ж свае міліярды вывозяць за бугор, штогод больш чым на 300 млрд. даляраў. Мы ж у СССР мелі агульнанародную маёмасьць і ўсе прадпрыемства працавалі на народ, а зараз на маскоўскіх буржуяў. Расейскім нафтавым холдынгам кіруе немяц Шродэр і яшчэ 7 памагатых у Савеце дырактароў з Захада. То як жа на такіх умовах можна з вамі аб’ядновывацца…”.
    Таксама па пытаннях мовы: роўныя ўмовы для двух языкоў, а ў школах нават геаграфію і гістрыю выкладаюць на расейскай мове, а тэлебачанне спрэс на языке, ”Новості” і ”Погода” , замест ”Навіны” і ”Надвор’е”.
    Хіба нашых так называемых ”апазіцыянераў”, што яны амаль не займаюцца мэтанакіраванай працай па мноству невялікіх і сярэдніх пытаннях, не атрымліваюць перамог нават у дробных пытаннях. А чуць што падымаюць вэрхал і ідуць на конфрантацыю. Гэта сведчыць што ў ”апазіцыі ” знаходзяцца выпадковыя людзі, альбо прасунутыя спецслужбамі. Няма ні стратэгіі ні тактыкі ў іх працы.
    Дарэчы, нават Пазьняк і Шушкевіч у свой час маючы некалькі год у сваім распаражэнні, не здолялі ні стварыць структур, ні вызначыць фінансаванне, ні напрацаваць кадры, ні ўтварыць тактычныя і стратэгічныя накірункі дзеяння. Нашы лідэры ў свой час захапіліся формай замест зместа, перабольшалі значэнне панятка ”дэмакратыя”, і не зьвярнулі патрэбнай ўвагі на таемную і прыхаваную дзейнасьць структур. А схаваная, таемная, нябачная дзейнасьць дае значна большы эфект.
    Зараз мы гадаем, што будзе на Украіне, слухаем Шустэра і палітолагаў, але гэта ўсё ў лепшым выпадку нашы меркаванні, а на справе гэтыя выбары на Ўкраіне ёсьць нябачная праца пэўных сіл, якія ведаюць што рабіць на Украіне на бліжайшыя гады, колькі грошай выдзелена, колькі тысяч людзей падрыхтавана, якія міністэрскія пасады займуць падрыхтаваныя гэтымі сіламі людзі і што яны будуць рабіць.
    Дарэчы Курапаты — гэта адцягненне ўвагі ад таемнай, нябачнай падрыхтоўчай работы пэўных структур у патрэбным для іх накірунку. У іх зараз растаўляюцца людзі на важкіх кіруючых дзяржаўных пасадах…

    • Рэдакцыя кажа:

      1. Мы супраць “узьяднаньня з Расеяй ці далучэньня да яе” на любых прынцыпах і пры любых умовах!
      2. За тое, што вы вызначылі сваю пазіцыю па просьбе рэдакцыі, дзякуем!

  6. Павел Біч кажа:

    Зноў Рэдакцыя і сп. Высоцкі паказваюць свой ідэалістычны лад мыслення. Яны ствярджаюць што спорт павінен быць па за палітыкай. Так думалі гадоў 50 таму. а можа і сто. Спорт зброя палітыкі. і гэта уже агульна вядома. Памятайце як пасля гучнай перамогі на сочінскай алімпіяде, у Расея паднялася хваля патрыятызму (нацызму) і яны напалі на Украіну. Якшто б нашые спартоўцы перамагалі . то спартовые гульні можна было б ухваляць. А калі нашые будуць праіграваць, то гульні патрэбны толькі уладам. каб паказаць. як у нас усе падрыхтавана. які у нас парадак і чыстые вуліцы. А паколькі нам невядома ці будуць нашые спартоўцы перамагаць ці Не, то лепей пакінуць гэтую тэму. Якшто апазіцыя хоча ўлесці ў спорт, то яна паказвае сваю або дурасць, або здрадніцтва. Трэба заняцца тым што будзе даваць толькі пэўны станоўчы вынік. Калі есць такая тактыка? Станоўчы вынік дае толькі антыруская (літоўска/літвінская) прапаганда. Яна ёсць самай лепшай тактыкай ў часы верагоднайшай страты незалежнасці.
    Меня больш хвалюе тое што адбываецца з украінскім народам. У іх было 39 кандытатаў, ўся палітра палітычных поглядоў ад чыста прарасейскіх (Мураеў) да чыста нацыяналістычных (Ляшко і Кашулінскі), але выбралі челавека якія хавае свае палітычные погляды. Вось гэта Новае і магчымае гэта датычыцца і нас. Я прасіў сп. Сяргея, як знаўца украінскіага майдана даць тлумачэнне. Нешта адбываецца на глыбокім падсвядомым ўзроўне. Магчыма на рэлігійным, таму што падсвядомасць гэта сфера где працуюць рэлігіі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Вы, сп. Біч:
      – банальна не чытаеце адказы рэдакцыі, скірываныя вам (пра Украіну гл. вышэй).
      – не адказваеце на просьбы рэдакцыі, скіраваныя ў т.л. да вас.
      – рэгулярна пішаце адуважваную інфу.
      Можа вам усё ж спыніць наведваньне нашага сайта?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы