nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 3)

2 красавіка, 2020 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

У пачатку апошняй часткі гэтых матэрыялаў мы выстаўляем сілуэт, які напэўна многім знаёмы. Прычым настолькі, што зьяўляецца распаўсюджанай вобразнай метафарай – сімбалам вядомага літаратурнага героя. Прапануем паспрабаваць прадказаць, для якога асьпекта сітуацыі вакол COVID-19 можа быць карысным распрацаваны ім “дэдуктыўны метад”?

 

Апошнюю частку пачнем з чарговага няпростага пытаньня.

 

7. Які пазітыўны і негатыўны сэнс могуць мець карантынныя мерапрыемствы, накіраваныя на абмежаваньне магчымасьці фізічных кантактаў паміж людзьмі ў час эпідэміі?

Праблема абумоўлена тым, што, як кажуць дасьведчаныя адмыслоўцы-эпідэміёлагі, новай інфекцыяй усё роўна перахварэюць усе, для каго яна будзе абсалютна новай, паколькі яна зьяўляецца дастаткова кантагіёзнай (так казаў, напрыклад, узгаданы вышэй Канстантын Севярынаў ды некаторыя іншыя).

Сапраўды, звычайна эпідэмія, абумоўленая высокай кантагіёзнасьцю ўзбуджальніка, пачынае ісьці на спад, а потым і ўвогуле зьнікае, пасьля таго, як абсалютная большасьць людзей у адпаведнай папуляцыі перахварэе, набудзе імунітэт і стане нечульлівай для новых заражэньняў (гаворка пра тых, каму трэба было перахварэць, каб набыць імунітэт, пра непрывітых). Зьяўленьне сітуацыі практычна ўсеагульнай імунізаванасьці і вядзе да завяршэньня эпідэміі, бо для ўзбуджальніка зьнікае ўсялякая магчымасьць для распаўсюду ў данай людскай папуляцыі.

Калі ж такая магчымасьць будзе працягваць захоўвацца, эпідэмія будзе доўжыцца – часьцей у выглядзе ўсё новых і новых хваляў захворваемасьці. Таму, на першы погляд, здаецца, што карысьці ад жорсткіх карантынных мераў няма ўвогуле (гаворка пра такія меры, якія ўведзены сёньня ў краінах Заходняй Еўропы ў выглядзе спыненьня працы школ, дзіцячых садкоў, закрыцьця нехарчовых крамаў, спыненьня працы прамысловых прадпрыемстваў, адмены масавых мерапрыемстваў (уключна са спартовымі), нават забароны гуляць на сьвежым паветры і ў дадатак да ўсяго пералічнага… грандыёзных штрафаў – у некаторых краінах яны перавысілі 1.000 $ – за парушэньне гэтых мер). Здаецца, што ў выніку маем адныя недахопы ў выглядзе ўдару па эканоміцы краіны і па псіхіцы людзей, а ў давесак яшчэ і наступнае іх зьбядненьне.

На справе сэнс жорсткіх каратынных мер заключаецца ў тым, што яны істотна згладжваюць хвалю росту колькасьці захварэлых – яна становіцца істотна больш працяглай, але адначасна і больш палогай. Апошняе асабліва важна для тых, каму патрэбна інтэнсіўная рэанімацыйная тэрапія зь яе адмысловым абсталяваньнем і сьпецыялістамі, якіх ва ўмовах масавага наплыву хворых усім можа не хапіць. І тады лекары паўстаюць перад сітуацыяй выбару: якому хвораму даць шанц на ачуньваньне, а каго такога шанца пазбавіць. Гэты выбар эмацыйна надзвычай складаны, асабліва ў мірны час. Яго кожны лекар марыць пазьбегчы. Напэўна таго ж жадаюць і палітыкі, маючыя ўладу і, адпаведна – адказнасьць… Магчыма, гэтым, прынамсі часткова, могуць быць патлумачаны тыя жорскія “карантынныя рашэньні”, якія прынятыя ў заходніх еўрапейскіх краінах.

Аднак ня цяжка прадбачыць, што ўлады даных краін тады немінуча трапяць у наступную сітуацыю выбару: калі ўдар па эканоміцы і ўзроўню жыцьця людзей можа стаць настолькі цяжкім, што яго наступствы могуць стварыць для грамадства яшчэ большыя праблемы, чым трапленьне ў сітуацыю адзначанага вышэй маральнага выбару (гэта сітуацыя апісваецца вядомым выразам-метафарай: ”лячэньне аказалася горшым за хваробу”). Таму найбольш правільна рэагаваць на праблему, зыходзячы з агульнасістэмнага падыходу, у якім, па-першае, улічваецца ўся сукупнасьць чыньнікаў – і ступень пагаршэньня стану эканомікі, і страты ў адукацыі, і магчымы рост беднасьці, і будучы рост злачыннасьці, і прагноз магчымага дэфіцыту медыцынскага забесьпячэньня. А, па-другое, у такой сітуацыі нацэльвацца трэба на наступную мэту: пераадолець праблему з найменшымі стратамі для грамадства ў цэлым.

Зрэшты, пра ўсьведамленьне неабходнасьці разглядаць і вырашаць праблему каронавіруснай эпідэміі менавіта так, як апісана вышэй, у апошні час кажа і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. У сувязі з гэтым ён дасёньня ўсяляк цягне з аб’яўленьнем жорскіх карантынных мер па ўсёй краіне (https://russian.rt.com/world/news/733351-tramp-karantin-ssha), у т.л ў Нью-Ёрку (https://iz.ru/992794/2020-03-29/tramp-peredumal-vvodit-karantin-v-shtate-niu-jork), паколькі апошнія, па яго меркаваньні, могуць прывесьці да 30%-га беспрацоўя і 50%-га падзеньня ВУП краіны (http://www.ng.ru/economics/2020-03-24/4_7825_usa.html). Таму ён мяркуе, што калі карантынныя абмежаваньні зацягнуцца на месяцы, гэта выкліча большую колькасьць сьмерцяў, чым каронавірус.

З нагоды заўважым, прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што, па яго даных, “сьмяротнасьць ад каронавірусу не вышэй за сезонны грып” (http://www.ng.ru/economics/2020-03-24/4_7825_usa.html).

І тут самы час успомніць пра тыя краіны, якія ўвогуле ня ўводзілі ніякіх  карантынных мер, ні жорсткіх, ні няжорсткіх – пра Японію, Паўднёвую Карэю, Сінгапур, Швецыю і… нашу Беларусь.

Вядома, прыемна, што наша дзяржава апынулася ў адзіным шэрагу з паважанымі дзяржавамі з разьвітай эканомікай і высокім узроўнем жыцьця грамадзян (а значыць, і на чале з разумным, патрыятычным кіраўніцтвам). Але ўсё роўна запытаемся: наколькі адэкватнымі што да каронавіруснай небясьпекі зьяўляюцца такія паводзіны ўладаў названых краін? Зыходзячы з тых аб’ектыўных даных, якія мы маем на даны момант, можа апынуцца, што з улікам сукупнасьці ўсіх абставін – цалкам адэкватныя.

Карацей, карты раздадзены. Адныя (як, напрыклад, краіны Заходняй Еўропы, асабліва яе паўднёвай часткі) паўводзілі жорсткія карантынныя меры, даюць гіганцкія штрафы за непадпарадкаваньне ім, дэманструючы, што ўсё сур’ёзна, праз вядучыя СМІ нагнятаюць нябачаную дасёньня гістэрыю страху (заўляючы пра “масавую сьмяротнасьць” ад новага каронавіруса), а іншыя нічога падобнага не ўводзілі – усяго толькі прапагандуюць гігіенічныя меры і заклікаюць пенсіянераў больш сядзець па хатах.

І крытэрам высьвятленьня праваты ў гэтай своеасаблівай спрэчцы (а хто правы, верагодна, высьветліцца даволі хутка – праз некалькі месяцаў) зьяўляецца ня столькі адносная колькасьць тых грамадзян краіны, хто захварэў ці памёр, а – і гэта адмыслова падкрэсьліваем – адсутнасьць недахопу рэанімацыйнага абсталяваньня, медыкаментаў і дасьведчанага медыцынскага персаналу для дапамогі тым, хто з-за цяжкага працяканьня хваробы трапіў у шпіталь. Бо, паўтарым, любая эпідэмія з высокай кантагіёзнасьцю інфекцыйнага агента (як у нашым выпадку) заканчваецца тады, калі большасьць жыхароў краіны перахварэюць (на апошняе сьцьверджаньне, нагадаем, паклалі свой аўтарытэт дасьведчаныя эпідэміёлагі).

Тым больш ня маюць дачыненьня да данай спрэчкі гістэрычныя крыкі аб тым, што недзе ў шпіталі памёр чарговы хворы, у якога быў выяўлены каронавірус…

Здавалася б, добра, пачакаем некалькі месяцаў і ўбачым, хто правы. Але ва ўзгаданай “спрэчцы” ёсьць яшчэ адзін нюанс, прычым, сьпецыфічна ўласьцівы для нашай Беларусі: Лу-ка ня проста ня стаў уводзіць карантын. Ён неўвядзеньне карантынных мер ператварыў у PR-акцыю міжнароднага маштабу, з выклікам перад усім Еўразьвязам (гл. і пра тое, “што лепш памерці стоячы”, і пра тое, што “вірусы тут не лятаюць” – https://www.youtube.com/watch?v=FEDqjY5WkcQ ; усё гэта было паказана на ўсю Еўропу). І што самае важнае ў данай сітуацыі, ЁН МОЖА ВЫЙГРАЦЬ! То бок, праз пэўны час можа аказацца, што ў РБ паўнаўладзіць не “апошні” дыктатар Еўропы, не нябачаны ў сьвеце этнацыдчык уласнага народу, а “найбольш дальнабачны і незалежны правіцель” (які ня бачыць лятаючых вірусаў там, дзе іх забівае халадок)…

Такім чынам, можа аказацца, што мы ўжо дажыліся да сітуацыі, калі дэградацыя Заходняй Еўропы дасягнула такой ступені, калі яна стварае спрыяльны фон нават такім асобам, як Лу-ка. Як кажуць, з усімі вынікаючымі… (дарэчы, пра магчымасьць падобнай сітуацыі мы ўжо даўно папярэджвалі – https://nashaziamlia.org/2007/03/01/545/)

 

8. А як выглядае глабальная статыстыка сьмяротнасьці ад іншых інфекцый?

Для таго, каб мець рэалістычныя ўяўленьні на праблему сёньняшняй каронавіруснай пандэміі, нам не абысьціся без неабходнасьці параўнаньня магчымай колькасьці ахвяр, якія чалавецтва вымушана будзе пакласьці на алтар “каронавіруснага бога” (гл. зьлева), з той колькасьцю ахвяр, якія чалавецтва штогод мусіць аддаваць “багам” іншых паразітных монстраў.

Як бачна са сьхемы, паказанай ніжэй, некалькі інфекцыйных хвароб уваходзяць у першую дзясятку галоўных прычын сьмерці людзей у глабальным маштабе (узята адсюль: https://www.who.int/ru/news-room/fact-sheets/detail/the-top-10-causes-of-death).

 

Калі з прычын сьмерці вылучыць толькі інфекцыйныя хваробы (бактэрыяльныя і вірусныя), то, аналізуючы выдатную графічную ілюстрацыю (гл. ніжэй; узята адсюль: https://yaprivit.ru/infections/zabolevaemost-v-mire/), можна адкрыць для сябе, што штогод сухоты [рус. туберкулёз. – Рэд.], дызентэрыя, грып, розныя пнеўманіі, гепатыт В і адзёр [рус. корь. – Рэд.] разам заўчасна забіраюць больш за 12 мільёнаў людскіх жыцьцяў! Зь іх толькі адзін грып, які мы сёньня амаль ігнаруем – каля 2 мільёнаў.

 

Ня будзем забываць, што ёсьць яшчэ дзясяткі цяжкіх вірусных хвароб (напрыклад такія, якія часьцей сустракаюцца ў трапічных краінах і могуць пераносіцца камарамі; гл. табліцу ніжэй).

І вось тут паўстае чарговае прынцыповае пытаньне: чаму ж да гэтых людскіх сьмерцяў (!) мы ня бачым і сотай долі той павагі, хаця б у форме ўзгадваньня пра іх, якую дэманструюць сёньня журналісты хаця б таго ж Еўраньюс у дачыненьні да памерлых ад COVID-19 (пры гэтым яны яшчэ становяцца ў позу гуманістаў-маралістаў вышэйшага гатунку). Ці не здаецца вам, што на фоне данага параўнаньня перад намі на справе паўстаюць цьмяныя постаці халодных цынікаў-крывадушнікаў, якія ўсяго толькі выконваюць злачынныя ўказіўкі свайго начальства?

Акрамя таго, паколькі мы не звычайныя прасьцякі, то і тут мы ня будзем сьпяшацца ставіць кропку. Мы прапануем другі жорсткі крытэр для высьвятленьня ісьціны. Ён такі: калі ўзровень глабальнай сьмяротнасьці ад пандэміі новага каронавіруса пасьля яе завяршэньня істотна не перавысіць хаця б 2 мільёны чалавек (што характэрна сёньня для звычайнай грыпавай пандэміі) тады цынічнае мэтанакіраванае нагнятаньне страху глабальнымі СМДІ перад каронавірусам стане абсалютна відавочным.

Праўда, у гэтым выпадку трэба будзе выключыць усе падвышальныя прыпіскі (дарэчы, сёньня ў рэдакцыю па прыватных каналах паступіла версія, што магчымая “высокая лятальнасьць” ад каронавірусу ў Італіі абумоўлена яшчэ і тым, што там усіх памерлых ад гэтага вірусу хаваюць за кошт дзяржаўнага бюджэту, а лекарам, якія мелі кантакты з такімі хворымі, даюць дадатковыя бонусы…). Але гэта потым. Спачатку дачакаемся канца эпідэміі й афіцыйных даных, якія яе канчаткова колькасна ахарактарызуюць.

Затое сёньня, у самым пачатку красавіка, самы час рабіць стаўкі. Мы ставім на тое, што Беларусь зможа пасьпяхова перажыць даную эпідэмію без строгіх карантынных мер, накінутых на ўсю дзяржаву, якія б істотна пашкодзілі эканоміцы і псіхічнаму стану нашых людзей. Гэтая наша пазіцыя ў даным выпадку супала з пазіцыяй беларусафобаў-этнацыдчыкаў на чале з Лу-кам, якія пакуль паўнаўладзяць на нашай зямлі. Але нічога ня зробіш, так, на наша меркаваньне, выглядае сёньняшняя лакалізацыя праўды…

Кожны з нашых чытачоў можа таксама рызыкнуць зрабіць сваю стаўку (у каментах). Вядома, “мудрыя пескары” гэтага рабіць ня стануць. На тое яны і “пескары”…

 

9. Дык, наколькі адэкватным з’яўляецца інфармаваньне насельніцтва пра сітуацыю вакол каронавіруснай пандэміі з боку глабальных, і ня толькі, ліберальных СМІ?

Каб адказаць на гэтае пытаньне, трэба тое-сёе з папярэдняга падсумаваць.

Такім чынам, еўрапейскія і глабальныя СМІ, датычна інфармаваньня людзей што да новай каронавіруснай пандэміі, робяць наступнае:

– яны не даюць людзям магчымасьці атрымаць аб’ектыўную інфармацыю на ўзор той, якую імкнемся здабыць і даць мы (вы – сьведкі нашага імкненьня);

– яны чамусьці акцэнтуюць увагу на вялікай сьмяротнасьці ад COVID-19 у Італіі (да 12%), але прыцямняюць на парадак (не на адсоткі, не ў разы, а на парадак!) меншую сьмяротнасьць у Нямеччыне ці на тым жа круізным судне Diamond Princess;

– пры гэтым яны не тлумачаць, ці ўваходзяць тыя сотні чалавек, якія паміраюць ад каронавірусу ў Італіі за чарговыя суткі, у сьпіс тых 2.000 чалавек, якія “ў норме” паміраюць па прычыне іншых дэмаграфічных заканамернасьцяў (лічбы пра агульную суткавую сьмяротнасьць ў Італіі ў гэтыя ж дні мы ня чуем); яны не тлумачаць, чаму яны бяруць малыя паказчыкі захворваемасьці ў дробу Nпамерлых/Nзаражаных, з-за чаго яны атрымліваюць такія вялікія лічбы сьмяротнасьці; не агаворваюць, што інфіцыраваньне чалавека COVID-19 было ў многіх выпадкаў толькі адным са шматлікіх іншых чыньнікаў негатыўнага ўзьдзеяньня на арганізм хворага, сукупнасьць якіх прывяла яго да сьмерці.

Таму заканамерна складаецца ўражаньне, што галоўныя еўрапейскія і глабальныя СМІ замест таго, каб аб’ектыўна інфармаваць насельніцтва Зямлі пра сапраўдны стан спраў з данай пандэміяй, а тым больш супакоіць людзей, наўмысна робяць усё магчымае, каб стварыць атмасьферу страху ды гістэрыі.

Гэтым страхам ды гістэрыяй заражаюцца многія. Адзін прыклад для ілюстрацыі феномена. Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=qjxgGRm6fEs  – вы можаце пачуць заяву вядомага журналіста, які стварыў уласны свабодны канал на Ютубе і на ім рэгулярна заяўляе пра сваю аб’ектыўнасьць ды праўдзівасьць. Дык вось, гэты журналіст (час 14:40) літаральна крычыць, што ад каронавірусу сыйдуць у магілу “ад 20 да 30% расейцаў!” Як кажуць, паслухайце і расьпішыцеся за атрыманьне…

Усё такое “інфрамаваньне” насельнітцва мы лічым ня проста неадэкватным той ролі, якую павінны выконваць СМІ ў грамадстве, а і проста… злачынным.

 

10. Як каронавірусны “экзамен” здаюць прадстаўнікі афіцыйнай беларускай (на справе, празаходняй – ліберастычнай) апазіцыі?

У першай частцы мы ўжо падалі меркаваньне віцэ-прэзідэнта амерыканскай Digital Communication Network, менеджара беларускай службы «Радыё Свабода» Франака Вячоркі, які ахарактарызаваў дзейнасьць/бязьдзейнасьць цяперцаў у сёньняшняй эпідэміялагічнай сітуацыі як “злачынную”.

Не адстаюць у панічнай інэрпрэтацыі й многія іншыя прадстаўнікі т.зв.  “беларускай” апазіцыі.

Павал Севярныц: “сьмяротная небясьпека навісла над беларускім народам … Людзі ў шоку, як паводзіць сябе ўлада … Лу-ка павінен пайсьці ў адстаўку” (https://belaruspartisan.by/politic/494755/;    https://euroradio.fm/ru/severinec-belorusy-v-shoke-ot-togo-kak-vlast-sebya-vedyot-vo-vremya-koronavirusa).

“Пакуль увесь сьвет змагаецца зь інфекцыяй, у нас асаблівы шлях, па якім цэоая краіна ідзе разам са сваім Галоўным Вірусолагам”, – заяўляе Ольга Карач (https://belaruspartisan.by/blogs/karach/20367/).

Аляксандр Фядута: “Беларуская ўлада можа толькі прызнаць, што сітуацыя зьмянілася і пагоршылася, нягледзячы на тое, што прымаліся “слушныя меры”. Хутчэй за ўсё, [пазьней] будзе знойдзены вінаваты” (https://www.svaboda.org/a/30525945.html).

Ганна Канапацкая выйшла да Дому ўраду ў адзіночны пікет каля Дому Ураду з патрабаваньнем, каб у Беларусі ўвялі карантын (https://www.svaboda.org/a/30490849.htm).

Некаторыя “беларускія апазіцыянеры” патрабуюць адмяніць веснавы прызыў у войска РБ (пры гэтым у Расеі веснавы прызыў адбываецца…).

Імкнуцца ўсяляк напружваць сітуацыю рэдакцыі tut.by і svaboda.org – гл. напрыклад:  https://news.tut.by/society/678474.html; https://www.svaboda.org/a/30522152.html .

Таму час паставіць наступнае пытаньне.

 

11. А хто заказчык сёньняшняга каронавіруснага вэрхалу? Каму ён патрэбны?

І вось тут нам якраз спатрэбіцца “дэдуктыўны метад” Шэрлака Холмса.

Пытаньне: якое прынцыповае меркаваньне можна паўстаць, калі мы выявілі панічны храктар “інфармаваньня” насельніцтва Зямлі з боку ліберальных СМДІ і ня менш гістэрычныя ды зьмястоўна аналагічныя ім паводзіны афіцыйнай “беларускай” апазіцыі – спарынг-партнёра цяперскага рэжыму ў Беларусі? (гл. камбінаванае фота ніжэй)

 

 

Адзінае меркаваньне, якое можа быць на грунце “дэдуктыўнага падыходу” (і, дарэчы, яно ўжо ня раз было агучана на грунце іншых фактаў): у іх адны і тыя ж гаспадары-заказчыкі…

Хто гэтыя гаспадары?

Мяркуючы па асноўным рэсурсе, які са збыткам выкарыстоўваецца, а таксама па стратэгічным ліберастычным кірунку іх  ідэалогіі й прапаганды – гэта глабалісцкая фінансавая алігархія ці, як кажа расейскі імперац прафесар Катасонаў, “гаспадары грошай”!  Яны з дапамогай гэтага рэсурсу нібы марыянеткамі за нітачкі як хочуць кіруюць і сваімі СМДІ, і сваімі ліберальнымі “апазіцыянерамі” (на справе, агентамі) ва ўсіх краінах, дзе тыя ёсьць (у т.л. і ў нас).

Адсюль выснова: найбольш верагоднымі  заказчыкам глабальнай пандэміі страху з нагоды новай каронавіруснай інфекцыі зьяўляюцца глабалісты-фінансісты. А гэта, у сваю чаргу, азначае, што нешта важнае для сябе яны зь яго дапамогай жадаюць вырашыць (вельмі верагодна, што ў т.л. і тое, пра што казаў імперыяліст Квачкоў; паўтараем: ня мы вінаватыя, што мусім карыстацца інфармацыяй, узятай то ад ліберастаў, то ад імперастаў – бо нармальныя людзі ўсё ніяк ня могуць арганізавацца, каб стварыць свае СМІ…).

Напрыклад, Зяленскі заявіў украінцам, карыстаючыся сітуацыяй каронавіруснага карантыну, што трэба пачаць прадаваць украінскую зямлю замежнікам. Тады, маўляў, атрымаем 10 млрд. $ ад МВФ  (https://news.tut.by/world/678375.html?utm_campaign=recirculation_mail&utm_medium=adblock&utm_source=all_domains).

З варыянтам больш шырокага погляду на магчымае прызначэньне каронавіруснага псіхозу можна пазнаёміцца тут – https://www.youtube.com/watch?v=jfBnsgtrOfU .

І шмат дзе яшчэ…

 

12 Ці ёсьць яшчэ крыніцы інфармацыі, якія выкладаюць прыкладна тую ж версію, што і мы, ці альтэрнатыўную ёй?

Такі ж зьмест, што і ў нас:

– адрас адной з найлепшых такіх крыніц даслаў нам наш чытач Васіль – https://swprs.org/%D0%BD%D0%B0-%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D0%B4-19/ . Ён параіў пачытаць яе нам, а мы зь вялікім задавальненьнем раім вам!

– хто жадае паслухаць які-небудзь жывы варыянт, можа зайсьці сюды – https://www.youtube.com/watch?v=ErmM9NeyVco (слухаць першыя 16 хвілін; запэўніваем, мы знайшлі гэты матэрыял пасьля таго, як  была выстаўлена 2-я частка і цалкам падрыхтавана гэтая…).

– пра клінічныя асаблівасьці каронавіруснай інфекцыі (https://www.youtube.com/watch?v=38IKheFr8VE; мы знайшлі гэты матэрыял пасьля таго, як  была выстаўлена 3-я частка)

Супрацьлеглы зьмест:

– вось тут –  (час 7:40-8:15) – ужо добра вядомы нам прафесар Салавей заявіў, што расейскія ваенныя вірусолагі прывезьлі з Італіі жахлівую інфармацыю, што новы каронавірус можа хутка муціраваць у вельмі агрэсіўную форму, калі людзі паміраюць ад яго як ад лёгачнай чумы – за некалькі гадзін.

Магчыма, апошняя заява зьяўляцца недарэчным 1-красавіцкім жартам. Магчыма, мае ўнутрырасейскае (найперш Маскоўскае) прызначэньне. Магчыма, нехта вырашыў падставіць і зьліць сп. Салаўя. Але нам даная заява падаецца хутчэй фэйкавай, чым праўдзівай. Затое мы цалкам падтрымліваем абурэньне прафесара, што Вялікая Расея, якая можа “некалькі разоў зьнішчыць людскую цывілізацыю, ня можа забясьпечыць сваіх лекараў аднаразавымі маскамі”… (15:45).

У які час жывем…

Усяго лепшага, сябры.

Жадаем вам асабістага шчасьця, удачы ў нашай агульнай беларускай справе і… не хварэць!

P.S.

Карыстаючыся магчымасьцю, публічна і ў адказ выказваем падзяку ўсім тым, хто павіншаваў нас з 14-й гадавінай працы рэдакцыі нашага сайта, які, як вядома,  працуе пад лозунгам “Беларусь – Наша Зямля!

 

19 каментарыяў

  1. H I line кажа:

    Як кажуць кемлівыя амерыканцы: “Трамп гэта для вячэрніх комікаў”.

    Эканамічны крызіс гэта (у нейкім сэнсе) добра, бо ён забівае непатрэбныя бізнэсы, непатрэбныя прафесіі…

    Таксама хопіць чытаць расейскамоўныя СМІ: шкодна для мозга. А уласна “італійскі” сцэнар паўтараецца ў Гішпаніі, ЗША.

    • Рэдакцыя кажа:

      А ваша стаўка?

      • H I line кажа:

        У чым (у нечым) падзяляю выказаныя думкі: можа вірус і не такі страшны. Але чамусьці ўсе краіны, якія так лічылі, на гэтым апякліся (па малой статыстыцы здаецца, што ўжо нават ЗША будуць мець праблемы). Таму многа незразумелага з гэтым вірусам: прафесійнай інфармацыі (сапраўды) мала – але менавіта таму таксама нельга гуляць і казаць, што гэта як “цяжкі грып”.

        А вось што датычна эканомікі, “падзелу” рынкаў – гэта да псіхіятраў па мейсцу жыхарства, напэўна. У мяне выклікае сьмех, хаця паслухаць часам забаўна.

  2. валянцин кажа:

    згодны з аутарам артыкула – вайна з каронавирусам – палитычны сьпяктакль для маскироуки рэальных эканамичных праблемау перад магчымай Трэцяй Сусьветнай … тольки наваг аутар прапусьциу ВИЧ-инфекцыю на фоне якой каронавирус и квитнее …

  3. валянцин кажа:

    а мая стаука – Беларусь абыдзецца малыми стратами без карантыну, але патрэбна усим насиць маски па-за домам як у Аустрыи и у грамадзких месцах як у Швецыи

  4. Яўген Мурашка кажа:

    У Нямеччыне карантын пачаўся недзе 15 сакавіка.і працягнеца да 20 красавіка. На яго падтрымку збюджэта выдаткавана 30 млд. эўра. Але у будэстагу пачынаюца спрэчкі аб мэтазгоднасьці яго працягу. Маўляў, працяг карантыну, негатыўна адаб’ецца на эканоміке. Канчатковае рашэньне будзе прымацца недзе пасьля 20

  5. мінак кажа:

    Матэр’ял цікавы. Таксама цікава, як паводзяць сябе немцы, бо яны найбольшы сыстэмные і практычные.

    • Яўген Мурашка кажа:

      1 апр, 16:15
      Коронавирус в Германии: как стране удается удерживать низкую смертность
      ФИЛИППОВ Вячеслав

      Число случаев заражения коронавирусом нового типа в Германии каждый день растет, увеличивается и количество скончавшихся немцев. По состоянию на 31 марта, согласно оценке Института вирусологии имени Роберта Коха (непосредственно подчиняется Минздраву ФРГ), в стране заразились 61 913 человек, умерли 583. Американский университет Джонса Хопкинса, как и большинство немецких СМИ, дает другую оценку — более 67 тыс. заразившихся и почти 700 скончавшихся.

      Германия входит в пятерку государств, в которых выявлено наибольшее число инфицированных. Но вот смертность от последствий коронавирусной инфекции находится в ФРГ где-то на уровне 1% от общего числа заболевших, другими словами, самая низкая среди других особенно пострадавших от пандемии стран. В связи с этим многие обозреватели уже заговорили об “аномалии” развития ситуации с коронавирусом в Германии. Так ли это на самом деле?
      Тесты, тесты и еще раз тесты

      Основа стратегии немецких специалистов по борьбе с пандемией — масштабное тестирование. Как заявил журналистам глава Института имени Коха Лотар Вилер, “в Германии с самого начала было сделано много тестов” и тем самым удалось выявить много случаев заболевания на ранней стадии, когда оно протекало без очевидных симптомов или в легкой форме. За последнюю неделю, по словам Вилера, в Германии было сделано без малого около 350 тыс. тестов. На позапрошлой неделе речь шла даже о 500 тыс. С уверенностью можно говорить о том, что в Федеративной Республике было выявлено намного больше случаев с точки зрения реального числа заболевших, чем в других странах, например в Италии.

      На эту тему
      Южнокорейский рецепт победы над вирусом: мощная экономика, дисциплина и соседство с КНДР

      Этим можно объяснить и высокий уровень смертности от последствий заражений коронавирусом на Апеннинском полуострове, где он колеблется на отметке примерно 10%. Даже если учитывать перегрузку больниц в Италии, не справляющихся с тяжелобольными, разница в сравнении с Германией, как ни крути, очень велика.

      Директор Института вирусологии Боннского университета Хендрик Штреек высказал мнение, что в действительности уровень смертности в Италии ниже, чем считается. “Я подозреваю, что там огромное число невыявленных случаев заражения. Тесты, очевидно, сдают только пациенты, которые доставляются в клиники, поскольку у них заболевание протекает в тяжелой форме”, — полагает специалист.

      Продолжая тему тестов, нужно сказать, что германский федерализм позволяет местным специалистам быстро и эффективно проводить диагностику, в регионах ФРГ существует много хорошо оснащенных медицинских лабораторий, которые оперативно получают разрешение на проведение анализа проб. Многие другие страны с их центральными национальными институтами в вопросах диагностики теряют слишком много времени на исследование взятых анализов.

      Техническое оснащение клиник в Германии, которая является одним из ведущих экспортеров медицинских товаров, в разы лучше, чем в большинстве государств. Думаю, факт того, что германская медицина — одна из лучших в мире, ни у кого не вызывает сомнений. ФРГ, по данным Минздрава страны, сейчас располагает примерно 28 тыс. коек в палатах интенсивной терапии и в ближайшее время в связи с пандемией планирует увеличить их число в два раза. Для сравнения, в Италии всего около 5 тыс. мест. То есть с точки зрения численности населения в Германии одна койка приходится примерно на 3 тыс. человек, а в Италии — на 12 тыс.
      Замкнутость немцев — преимущество

      Как известно, коронавирус представляет собой особую опасность для пожилых людей. В Германии до сих пор, по оценке Института Коха, их заболело не так много, как, например, в Италии. Многие из инфицированных — относительно молодые немцы — отправились в Альпы кататься на лыжах и заразились в австрийском Ишгле, который немецкие СМИ назвали “рассадником коронавируса” в Европе. Сейчас против властей Тироля в связи с запоздалой реакцией на распространение инфекции готовится коллективный иск. К нему присоединились около 400 человек, и примерно 350 из них — немцы.
      © Вячеслав Филиппов/ТАСС

      Свою роль на фоне распространения коронавируса играют социальные привычки и традиции. Для итальянцев или испанцев телесный контакт имеет особое значение: объятия, рукопожатие, поцелуи — это для них нормальное проявление симпатии, уважения, да и вообще чуть ли не повседневное поведение при встречах.

      Большие семьи, когда дети живут на протяжении всей жизни под одной крышей со своими родителями или как минимум постоянно навещают их, — в южноевропейских странах обычное явление. Очевидно, их сложнее заставить соблюдать социальную дистанцию, отказаться от посещения родных.

      Немцы, по собственному опыту, — народ в достаточной мере замкнутый, они редко подпускают близко к себе людей “со стороны”. Молодые чаще живут отдельно от родителей и вообще стараются пораньше стать независимыми от них. В случае с распространением коронавируса это, безусловно, на благо престарелых граждан. Нельзя не упомянуть в этой связи об известной самодисциплине немцев, их умении следовать правилам и законам. Большинство четко выполняет предписания властей по ограничению социальных контактов.
      Что дальше, пока неизвестно

      Не исключено, что Германия пока находится в начале эпидемии и что здесь число жертв в скором времени стремительно вырастет. Как отметил глава Института имени Коха Вилер, “еще совершенно неизвестно, как ситуация будет дальше развиваться”. Говорить, насколько эффективны принятые властями ФРГ меры по замедлению распространения коронавируса, в частности ограничения на передвижение граждан, пока рано.
      На эту тему
      Остров свободы и пандемия: как кубинцы могут позволить себе альтруизм в условиях блокады

      В Германии, как и во многих других странах, сейчас почти вся общественная жизнь сведена к нулю. По всей стране закрыты музеи, театры, концертные и выставочные залы, рестораны, бары, парикмахерские, косметические салоны, бассейны и спортивные залы. Людям запретили собираться более чем по двое, исключения сделаны для семей и людей, живущих под одной крышей. Также следует, находясь на улице или в магазинах, соблюдать дистанцию в 1,5 метра от ближайшего человека. Нарушения ограничений контролирует полиция и административные органы.

      В магазинах сделаны отметки, где стоять при ожидании своей очереди у касс, на входе некоторых торговых точек стоят сотрудники, которые по одному пропускают посетителей, просят независимо от количества покупок брать тележки, дезинфицируют их после каждого клиента. Оплата во многих местах только на безналичной основе. Везде — на улицах, на витринах и входах магазинов — плакаты и вывески с призывом соблюдать дистанцию. При заказе еды на дом одни доставщики оставляют блюда у двери квартиры и отходят на почтительное расстояние, другие приносят ее в коробке, откуда человек сам ее забирает и кладет туда чаевые.

      Люди могут выходить на прогулки, заниматься спортом на открытом воздухе, находиться в парках и скверах при соблюдении вышеназванных мер. При этом никто не запрещает каждой отдельной федеральной земле действовать жестче. К примеру, в Гессене ходить по улицам можно не по двое, а только в одиночку. Бавария и Саксония ввели повсеместный карантин — ограничения там жестче, чем в других регионах.

      • Рэдакцыя кажа:

        Добрая дыягностыка ў Нямеччыне – недастатковае тлумачэньне, чаму там сьмяротнасьць менш за 1%.
        Трэба параўнаць долю памерлых адносна тых, хто быў на ШВЛ у Італіі й Нямеччыне.

  6. Siarhiej кажа:

    Як адзначана ў артыкуле, трэба рэагаваць на праблему агульнасістэмна (Агульная тэорыя сістэм – гэта сучасная філасофія) з мэтай пераадоліць праблему з найменшымі стратамі для грамадства ў цэлым (для ўсіх 7,7 мільярдаў хомо сапіенс якія з’яўляюцца дамінуючым біялагічным відам на невялікім касмічным караблі Зямля дыяметрам 12,8 тысяч км і іх нашчадкаў на працягу не меньш 1000 гадоў). Сістэмная парадыгма патрабуе вялікага артыкулу, таму абмяжуюся тут толькі заўвагамі.
    1… Атрымліваецца, што толькі вірусы могуць выратаваць планету Зямля і яе біясферу ад разбуральнай дзейнасці хомо-не-вельмі-сапіенс.
    2… Пандэмія з’яўляецца стрэс-тэстам для ўсіх краін, іх урадаў, эканомікі і агульнай культуры жыхароў. Па выніках тэста стане зразумела таталітарныя і аўтарытарныя краіны ці ліберальныя і дэмакратычныя больш устойлівыя і эфектыўныя.

  7. H I line кажа:

    Товарішічі параноікі. Важна абдумваць пытаньне, як Беларусь мусіць выставіць рахунак Кітаю за нанясэньне эканамічнай (ці можа яшчэ біялагічнай) шкоды. Трэба быць гатовымі гэта зрабіць у будучыні ў патрэбны момант.

  8. Siarhiej кажа:

    Дадатковыя заўвагі
    3… Я лічу што таталітарная форма капіталізма (Кітай, РФ, РБ, …) з’яўляецца тупіком цывілізацыі і ня варта яе абмяркоўвываць. Дж. Оруэл, Вайновіч і шмат іншых даўно гэта зрабілі, хаця некалькі мільярдаў бедных прасцякоў жывуць у такой форме. Таму паглядзім на хібы (хваробы) ліберальнага капіталізму (Еўразвяз, ЗША, Японія, …): – кансьюмерызм (празмернае спажыванне), – інфантылізм (дзіцячыя, безадказныя паводзіны дарослых), дэмаграфічны спад, – адсутнасць базавай глабальнай ідэалогіі (светапогляда), а таксама на перавагі гэтай формы. Такія дзеючыя дакументы як Біль аб Правах (ЗША), дамовы Еўразвяза і NATO ды іншыя дамовы падаюць надзею на “светлую будучыню”. Гэта пандэмія можа даць штуршок для рэформ ліберальнага капіталізму і спрыяць развалу дыктатарскіх краін.
    4… Тэхналагічныя змены, навуковыя адкрыцці, аграрная і прамысловыя рэвалюцыі на працягу апошніх стагоддзяў адбываліся ў ліберальных краінах, а іншыя толькі капіявалі, куплялі ці кралі дасягненні. Нажаль, дэмаграфічны спад у еўрапейскіх этнасаў зменьшыў іх колькасць да 13% ад агульнай колькасці хомо што прывяло да страты лідэрства.
    5… Крытыка фінансавай алігархіі (IMF, World Bank, FRS, цэнтрабанк EU, фондавых бірж, інвестыцыйных фондаў, шматлікіх міліярдэраў, …) і ліберальных СМІ мусіць суправаджацца прапановамі “што замест гэтага?”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы