nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 4)

6 красавіка, 2020 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя.

Улічваючы агульную сітуацыю, калі паніка вакол “каронавіруснай пандэміі” не сьціхае, а яе ініцыятары не супакойваюцца, мы вырашылі працягнуць тэму. Паколькі асноўнае, што датычыць прынцыповых пытаньняў вакол каронавіруснай інфекцыі, ужо разабрана, галоўнае, на чым вырашана сканцэнтравацца ў данай частцы, гэта на фіксацыі тых крыніц інфармацыі й тых асоб, якія альбо працягваюць раздуваць гістэрыю, альбо даюць праўдзівую, карысную для людзей інфармацыю (і яшчэ заўважым: усе выстаўленыя ніжэй факты былі выяўлены пасьля выстаўленьня папярэдняга нашага матэрыялу, што стала грунтам для выяўленьня дасёньня невядомага нам феномена – наколькі мысьленьне і паводзіны прыстойных, рацыянальна арганізаваных людзей падобныя і, адпаведна, адрозьніваюцца ад людзей прадажных, якія працуюць пад заказ ці па загадзе).

 

1.

Пасьля выстаўленьня папярэдняга матэрыяла былі выяўлены дадатковыя асобы і СМДІ, якія займаліся тым, што НАГНЯТАЛІ ГІСТЭРЫЮ вакол сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі:

–  Ютубаўскі канал “Краіна для жыцьця” (https://www.youtube.com/watch?v=MkyI0-6pK-0) сярод іншага “паведаміў” наступнае (вядома, па-руску): “Жыхары Віцебска апавялі каналу пра сітуацыю з каронавірусам у Віцебску. Высьветлілася, што ў горадзе нельга купіць маскі, пальчаткі і вадкасьці для дэзінфекцыі. Такія ж праблемы ёсьць у іншых гарадах. У шпіталях людзі з пнеўманіяй ляжаць па 6 чалавек у палаце. Тэстаў на каронавірус няма й іх ня робяць. Жыхары паведамілі, што ў шпіталях з пнеўманіяй паступае ў тры разы больш пацыентаў, чым звычайна. Магчыма, гэта каронавірус”.

– газета “Прэсбол” і яе галоўны “вірусолаг”  Канстантын Лабадыеўскі заявілі (https://www.pressball.by/pbonline/football/87483), што ў “кіраўніцтва краіны не праглядаецца вернай стратэгіі. А значыць, і чэмпіянат Беларусі прыйдзецца адмяніць, і карантын прыйдзецца ўвесьці – найжорсткі.  Будзе добра, калі пры гэтым лёгка аддзелаемся”.

– пра зварот грамадзян да ўладаў Беларусі з патрабаваньнем увесьці карантын, каб “папярэдзіць жахлівыя наступствы ад распаўсюду каронавіруса” паінфармавалі наступныя электронныя выданьні:

https://m.sputnik.by/health/20200402/1044338103/Belorusy-prosyat-vvesti-karantin-gotovitsya-petitsiya-v-VOZ.html?mobile_return=no&fbclid=IwAR3cSmku2wTTQL4xL6j2iULUlDXTX2Nt

https://www.change.org/p/%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%BE%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B7%D0%B0%D1%86%D0%B8%D1%8F-%D0%B7%D0%B4%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%BE%D1%85%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B8%D0%BD%D0%B2%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C?utm_content=cl_sharecopy_21255842_ru-RU%3Av7&recruited_by_id=9c00cff0-74ab-11ea-b62e-918ad42d942f&utm_source=share_petition&utm_medium=copylink&utm_campaign=psf_combo_share_initial&utm_term=psf_combo_share_message&share_bandit_exp=initial-21255842-ru-RU&share_bandit_var=v3

Апошняе прыводзіць тэкст звароту (яго прыводзім і мы, каб застаўся для гісторыі).

Увесь свет знаходзіцца ў страшным становішчы з-за галоўнай праблемы 2020 году – COVID-19. Ён забірае жыцьці тысяч людзей па ўсім сьвеце, штодня людзі заражаюцца ўсё больш і больш. У большасьці краін сьвету даўно прыняты неабходныя меры па спыненьні распаўсюду каронавіруса. На жаль, у Рэспубліцы Беларусь адбываецца поўнае ігнараваньне хваробы і няправільнае інфармаваньне жыхароў. Па афіцыйных даных, заражаных каронавірусам 150 чалавек, у сапраўднасьці іх больш. Шмат каму з заражаных ставяць дыягназ “пнеўманія”, каб не псаваць статыстыку, ня наводзіць паніку. Лекары працуюць на знос, не хапае абсталяваньня, не хапае апаратаў ШВЛ. І гэта ўсё абавязкова прывядзе да жудасных наступстваў, калі мы, як заўсёды, прамаўчым. Але мы не павінны маўчаць! Мы ходзім у школу, універсітэт, на працу. Мы ездзім у грамадскім транспарце, ходзім па крамах і думаем, што 150 чалавек – гэта мала. На самай справе вірус распаўсюджваецца зь велізарнай хуткасьцю і, каб прадухіліць жудасныя наступствы, мы ўсе павінны заставацца дома, нашы родныя павінны заставацца дома. Гэтая петыцыя як крык душы. Нам тэрмінова трэба ўвесьці каранцін. Мы патрабуем каранцін. Мы хочам жыць!

– газета “Наша Ніва” заняла амбівалентную пазіцыю (https://nn.by/?c=ar&i=249185). Але пад адным з яе артыкулаў (https://nn.by/?c=ar&i=249368) зьявіўся каментар “Алеся Белага”, які напісаў наступнае (Алесь Белы / 05.04.2020 / 23:01): “патрэбны адкрыты агульнанацыянальны рэгістр хворых і ахвяраў.  тое што ён не створаны –  даказвае што мы ўсе прыгонныя рабы калгаса “Беларусь”.

=

2.

А вось тыя, хто дае ПРАЎДЗІВУЮ ІНФАРМАЦЫЮ пра сітуацыю ў сьвеце і ў Беларусі:

– сайт РБК.ру на 4 красавіка даў наступную інфармацыю (https://www.rbc.ru/society/05/04/2020/5e2fe9459a79479d102bada6): “Усяго ў сьвеце, па даных Універсітэта Хопкінса, ад каронавіруса памерлі 64849 чалавек, па даных СААЗ (рус. ВОЗ) – амаль 60.000 чалавек.  Гэта пакуль толькі 3% ад сярэдняй колькасьці ахвяр звычайнай грыпавай пандэміі (гл. папярэдні матэрыял).

 

– Ютубаўскі канал Юрыя Фларова з Украіны – гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=6ra-4aYB2wY. Сярод шматлікай карыснай інфармацыі аўтар заявіў, што вэрхал вакол пандэміі “патрэбны глабальным транснацыянальным карпарацыям”.

 

– шматгадовая жыхарка Італіі расейскага паходжаньня Кацярына Сініцына выступала раней супраць жорсткіх карантынных мер  (https://www.youtube.com/watch?v=K10dDbfvvpM). Тады яна сказала, што колькі памірала людзей у гэты час летась, столькі ж памірае і сёньня, што вэрхал вакол эпідэміі патрэбны мафіі й тым, хто мае грошы.  Цяпер яна паказала дакументальнае відэа (https://www.youtube.com/watch?v=sH_sW158kJU), дзе бачна, наколькі запужаны італьянцы і як гэтую сітуацыі выкарыстоўваюць банкі. Таксама яна паінфармавала, што летась сьмяротнасьць у Італіі ў той жа час, у які сёньня адбываецца эпідэмія і праводзіцца карантын, была большай, чым сёньняшняя. Таксама, што жыхары горада падзяліліся на дзьве варагуючыя групы – тых, хто носіць маскі, і тых, хто іх ня носіць.

 

– украінскі педыятр Камароўскі ў інтэрвю Д.Гардону сказаў (https://www.youtube.com/watch?v=vXFSW3Apt9U), што да каронавірусу, у многіх людзей ужо ёсьць імунітэт; што рана ці позна ўсё насельніцтва вымушана будзе пазнаёміцца з каронавірусам, пасьля чаго ў людзей узьнікне імунітэт; што ў Беларусі і Швецыі, дзе не ўвялі карантын, пасьля эпідэміі ўсё хутка закончыцца (затое ў час эпідэмі ў нас і ў Швецыі сьмяротнасьць можа быць меншай, чым у Італіі й ЗША, і можа стацца так, што Лу-ку будуць ставіць у прыклад усёй планеце!); што многія паміраюцца не з-за вірусу, а па прычыне “дэбільнай гістэрыі”.

 

Анча Баранава, прафесар генетыкі з ЗША сказала (https://www.youtube.com/watch?v=x6z7HhfV2FY), што вірус муціруе, але са звычайнай хуткасьцю (была паказана карта муціраваньня); што ў Ісландыі пасьля таго, як перахварэла новым каранавірусам 3% насельніцтва (што істотна адрозьніваецца ад лічбы 70%!), эпідэмія пайшла на спад; што вакцына будзе не раней восені наступнага году; што большасьць дзяцей амаль не хварэе (толькі ў 10% інфікаваных дзяцей бачны хоць якія сімптомы), але моцна разносяць інфекцыю;  што вірус у цяжарных праз плацэнту не пераносіцца; што пачатак каронавіруснай інфекцыі ў 98% выпадкаў адбываецца без насмарку, але часта са стратай здольнасьці адчуваць пахі ці зьменай пачуцьця смаку; што ў час эпідэміі людзі павінны вельмі добра высыпацца (спаць да 10 гадзін, прымаць мелатанін).

 

– пра грамадска-палітычную сітуацыю ў Маскве, выкліканую ўвядзеньнем карантыну супраць распаўсюду каронавіруса, даволі эмацыйна апавёў Ігар Якавенка (https://www.youtube.com/watch?v=T22iVSVBQsw).  Асноўныя думкі такія: Пуціну, які самаўхіліўся ад праблем з эпідэміяй, і ўладам Масквы на ўсе праблемы, якія паўсталі ў людзей у сувязі з увядзеньнем карантыну ў Маскве (за што людзі будуць харчавацца, калі ў іх закончацца грошы?), абсалютна напляваць … Што будзе пасьля пандэміі, прадказаць немагчыма.  … Трэба ствараць СМІ, альтэрнатыўныя як дзяржаўным, так і ліберальна-тусовачным.

 

– у чарговым сваім выступе Уладзімір Квачкоў апавёў (https://www.youtube.com/watch?v=YP6nJ1K3jbw), як пракуратура Расеі… хлусіць, калі кажа, што СААЗ прызнала існаваньне пандэміі COVID-19 (сін. SARS CoV-2). Аказваецца, што СААЗ такога рашэньня не прымала, як і рашэньня, што гэты варыянт віруса мае натуральнае паходжаньне.  Па гэтых пытаньнях і пракуратура Расеі, і многія СМДІ хлусяць. Па меркаваньні Квачкова, “Лу-ка – малайчына”. “На справе нас цяпер непалітычнымі метадамі пазбаўляюць палітычных правоў”. “Хто такі Сабянін, каб забараняць людзям выходзіць з дома? Як будуць жыць людзі цэлы месяц без заробкаў?”

 

– катэгарычна супраць карантыну ў Маскве выступіў Марк Фейгін (https://www.youtube.com/watch?v=qoHgHsxSgyw – час 12:00): “сёньня я выступаю катэгарычным праціўнікам карантынных мер у Маскве.  Сабянін увядзеньнем карантыну ў той форме, у якой ён быў выкарыстаны, перавысіў свае паўнамоцтвы. Гэта па сутнасьці – надзвычайнае становішча, але многія маскоўскія “лібералы” зь лёгкасьцю паддаліся на ўціск правоў грамадзян.

 

 

– больш за 20 беларускіх лекараў  запісалі троххвілінны відэазварот да беларусаў, у якім яны распавялі, як паводзіць сябе ва ўмовах пандэміі каронавірусу, каб засьцерагчыся ад захворваньня і не заразіць блізкіх (https://nn.by/?c=ar&i=249316). Рэкамендацыі, агучаныя там, практычна цалкам адпавядаюць тым, што мы  разьмясьцілі на нашым сайце раней.

 

 

– выкрывальную інфармацыю пра каронавірусную афёру страху апавёў шырокавядомы Дэйвід Айк (https://www.youtube.com/watch?v=mBTOwICGulo), яе мы раім праслухаць кожнаму цалкам самастойна.

 

 

 

=

3.

Дадаткова.

– вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=oL-PRDdJSNs  – апавядаецца пра дзейнасьць Біла Гейца па распрацоўцы для людзей розных вакцын і розных электронных метак, а таксама пра нейкае супрацоўніцтва Гарвардскага Чарльза Лейбера (яго фінансаваў Гейц) з кітайскім навукоўцам Пэнг Жоў з Вухані, якога падазраюць у распаўсюдзе новага каронавірусу.

 

 

7 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Ёсць такія варыянты: лібералізм, таталітарызм, аўтарытарызм (меньш жорсткі чым таталітарызм), анархія, хаос. Гэтыя варыянты НЕ АДНОЛЬКАВА кепскія. Ці ёсць іншыя варыянты? Які варыянт больш устойлівы пры розных катастрофах?

    • Рэдакцыя кажа:

      Даўно запрапанаваны “рэдакцыяй” сістэмны гуманізм.

      • Siarhiej кажа:

        Чалавек гэта біялагічны кампутар з абмежаванай памяццю, адносна павольнай апрацоўкай інфы, цяжкасцю ўвода-запампоўвання інфы (10 год каб атрымаць вельмі сярэдняю адукацыю), праблемай перазагрузкі (перанавучання, замена дэзы на рэальную інфу), з механізмам (як і іншыя істоты) размнажэння і замены, … Паколькі чалавек не мае ў біясферы Зямлі моцных канкурэнтаў (за выняткам вірусаў) за абмежаваныя рэсурсы, дык маем унутрывідавую канкурэнцыю часам на мяжы самазнішчэння. Рэальнасць у тым, што Зямля НЕ разлічана для прыстойнага жыцця 8 000 000 000 людзей. Так званай “дзікай” прыроды практычна не засталося, напрыклад маса “дзікіх” істот меньш 10%, а маса людзей і хатніх жывёл 90%.

      • Siarhiej кажа:

        Нігерыйская жанчына з пяццю дзіцямі мае для ўсей сям’і $100 на месяц, а нямецкі інжынер з дзвумя дзіцямі мае для ўсей сям’і $6000 на месяц. Гэта нармальна для сістэмнага гуманізма? А можа запрасіць у Беларусь пару мільёнаў жыхароў з Бангладэш? У Бангладэш жыве 170 мільёнаў пры шчыльнасці 1300 чал/кв. км, а ў нас шчыльнасць 46 чал/кв км.

        • Рэдакцыя кажа:

          Сяргей, у вас пра сістэмны гуманізм нейкія зусім неадэкватныя ўяўленьні.
          Можа, спачатку пазнаёміцца з тэмай варта?

          • Siarhiej кажа:

            Ці быў сістэмным гуманістам Ісус Хрыстос, як пра яго напісана ў Бібліі?

  2. мінак кажа:

    Наша жанчына з трыма дзяцьмі мае 300 долараў на месяц, акрамя таго яшчэ працуе. Няхай запрашае да сябе на жыхарства пару міліёнаў бангладэшцаў нямецкі інжынер.
    Па майму меркаванню мы ўступілі ў новы перыяд перафарматыравання чалавецтва. Вірусные праполкі чалавецтва напэўна будуць ісьці адна за адной. Мэта зьменьшыць чалавецтва на першым этапе да 6 млрд. чалавек.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы