nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 8)

24 красавіка, 2020 | 17 каментарыяў

 

 

 

 

 

Падаем ніжэй чарговае папярэджаньне пра небясьпеку выкарыстаньня расейскай імперыякратыяй супраць незалежнасьці Беларусі й Украіны сітуацыі каронавіруснай пандэміі й таго, што пачнецца пасьля яе. Сёньня пра гэта са старонак сайта кажа Арсені Сівіцкі – дырэктар Цэнтра стратэгічных і зьнешнепалітычных даследаваньняў, кіраўнік праграмы дасьледаваньня праблем міжнароднай бясьпекі. Сваё меркаваньне пра тое, што прымус да “інтэграцыі” знаходзіцца сёньня толькі на паўзе і што ў патрэбны момант усе адновіцца з новай сілай, ён нядаўна выказаў сайту беларускіх дасьледваньняў Thinktanks.by (гл. тут: https://thinktanks.by/publication/2020/04/13/arseniy-sivitskiy-integratsiya-na-pauze-no-v-postkoronavirusnom-mire-kreml-snova-vozmetsya-za-minsk.html?fbclid=IwAR2NYK2uifXir; нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

 

 

Кароткая перадышка

Сапраўды, на фоне пандэміі каронавіруса і падзеньня цэнаў на энэрганосьбіты, а таксама ў сувязі з глабальнай рэцэсіяй або новым сусьветным эканамічным крызісам, якія насоўваюцца, можна казаць пра тое, што “інтэграцыйныя працэсы” самімі абставінамі пастаўлены на паўзу. Прычым, ня толькі ў рамках Саюзнай дзяржавы, але і ў праекце Еўразійскага эканамічнага саюзу. Больш за тое, разрыў сувязяў адбываецца ва ўсім сьвеце. Многія краіны вымушаныя прымаць аператыўныя меры рэагаваньня без уліку сваіх наднацыянальных абавязальніцтваў – тыя ж краіны-ўдзельніцы Еўрапейскага саюзу.

Інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы не зьяўляюцца выключэньнем. Тым больш, што і да гэтых крызісных тэндэнцый мы назіралі велізарную колькасьць супярэчнасьцяў. Перш за ўсё, з-за спробаў Расеі прасоўваць свае інтарэсы без выкананьня ў большасьці выпадкаў узятых на сябе абавязальніцтваў у рамках гэтых працэсаў.

З моманту інтэграцыйнага ўльтыматуму канца 2018 года гаворка не ідзе пра разьвіцьцё ўзаемавыгаднага аб’яднаньня. Дэ-факта мы бачылі спробу інкарпараваць Беларусь у склад Расейскай Федэрацыі або, як мінімум, спробу жорстка прывязаць Беларусь да расейскай геапалітыкі.

З улікам цяперашніх негатыўных тэндэнцый Расея, безумоўна, будзе перш за ўсё зьвяртацца да сілавога жорсткага інструментару ў сваёй зьнешняй палітыцы. Гэта заканамерна для паводзінаў Расеі на міжнароднай арэне. Мы яе назіралі і ў 2008 годзе падчас глабальнага эканамічнага крызісу (вайна з Грузіяй), і ў 2014 годзе падчас энергетычнага крызісу (анэксія Крыма і вайна на ўсходзе Украіны). І ня варта чакаць, што Расея будзе выконваць зараз нейкія свае абавязальніцтвы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюзу і Саюзнай дзяржавы. Нягледзячы на ​​тое, што пандэмія каронавіруса досыць сур’ёзна мяняе парадак дня многіх дзяржаў сьвету, яна не адменіць імкненьне Расеі ўзмацніць свой геапалітычны кантроль над Беларусьсю. Таму як толькі ў Расеі скончыцца эпідэмія, Крэмль вернецца да свайго інтэграцыйнага ўльтыматуму.

Ідэальны шторм, у які апускаецца ўвесь сьвет, зьяўляецца досыць зручным фонам (пакуль глабальныя гульцы адцягнуты на супрацьстаяньне і ліквідацыю наступстваў пандэміі) для прасоўвання расейскіх інтарэсаў на міжнароднай арэне.

 

Мэты ранейшыя

Безумоўна, Беларусь і Украіна будуць заставацца першачарговымі мэтамі ў расейскай геапалітычнай павестцы. Асабліва, калі ўплыў глабальнага шторму на Беларусь і Украіну прывядзе да істотнай дэстабілізацыі сацыяльна-эканамічнай і палітычнай абстаноўкі ў гэтых краінах. Гэта можа паслужыць “добрапрыстойнай” зачэпкай для ўмяшаньня Крамля ва ўнутраныя справы суседзяў. І ў гэтым заключаецца самая галоўная небясьпека для Беларусі, асабліва, калі мы ня зможам вытрымаць выпрабаваньняў у выглядзе эпідэміі й сусьветнага эканамічнага крызісу.

Расея ня можа не скарыстацца ўсімі гэтымі абставінамі, каб прымусіць Менск прыняць ультыматум ці ўмяшацца ў нейкай больш жорсткай форме ва ўнутраныя справы. Актуальнасць для Расейскай Федэрацыі “паглыбленай інтэграцыі” зь Беларусьсю ў посткаронавірусным сьвеце ўзмацняецца, таму што гэтая “паглыбленая інтэграцыя” застаецца адным зь нешматлікіх новых крыніц легітымнасьці для расейскай улады, бо расейскае кіраўніцтва ня мае нейкай эфектыўнай стратэгіі пераадоленьня наступстваў праславутага ідэальнага шторму.

Нават па самых аптымістычных ацэнках, у бліжэйшыя два гады Расею чакае рэцэсія. Сацыяльна-эканамічная сітуацыя будзе пагаршацца з усімі вынікаючымі: падзеньне рэйтынгу ўлады – у тым ліку персанальнага рэйтынгу Пуціна. Таму вельмі высокай ёсьць рызыка, што крыніцы легітымнасьці будуць шукацца не ў пасьпяховай антыкрызіснай стратэгіі, а ў новых геапалітычных авантурах накшталт Крыма і Данбаса.

Беларусь выдатна падыходзіць на гэтую ролю. Каронавірус унёс наймацнейшыя карэктывы ў расклад “інтэграцыйных дзеяньняў” Крамля. Для нас гэта азначае, што вырашэньне пытаньня адкладаецца на бліжэйшыя 6-12 месяцаў. Але потым Крэмль вернецца да пытаньня зь яшчэ большай энергіяй.

Сітуацыя патрабуе ад беларускай улады пераходу да новых мадэляў кіравання дзяржавай, грамадствам і эканомікай.

Але часу на перабудову ў Беларусі амаль няма”.

 

17 каментарыяў

  1. Andrei кажа:

    Праблема не толькі ў паглынаньні Беларусі Расеяй. Расейскі народ сам знаходзіцца пад акупацыяй сам таго не разумеючы (расейскі народ не мае ўлады і ня меў яе прынамсі ходам апошніз 100 гадоў). Наднацыянальны кантроль усталяваны цяпер ва ўсіх эўрапейскіх краінах. Украіна цяпер наўпрост кантралюецца ЗША (дакладней жыдоўскім лобі), Беларусь жа Расеяй (зноў жа тымі ж людзьмі адгаго добра вядомаго народу). І не вядама што яшчэ горш, бо прыкладам уладзе ў Беларусі яшчэ неяк можна манеўраваць. Лу-ка добра навучыўся падлажвацца пад сітуюцыю ў Расеі і неяк захоўваць хоць нейкую эканамічную мадэль (захаванне хоць якой прамысловасці). Ва Украіне жа поўны…..Цяпер праблемы не ў Расеі, а тых працэсах, што запушчаны сіламі, якія стаяць за так званым “каранавірусам”. Наступствы яшчэ наперадзе і выйсце з сітуацыі можв быць толькі, калі будзе выстаўлены канкрэтныя звінавачанні стваральнікам праблемы (якія цяпер засталіся як бы збоку. Але выглядае, што гэтага не прадбачыцца, бо людзям ужо прамылі мазгі і здаецца, што ўсё страчана.

    • Siarhiej кажа:

      1.. “Жыдоўскае лобі” ў “хрысціянскіх” краінах моцнае, але вінаваціць трэба ў першаю чаргу саміх сябе. Мы, беларусы, ужо 25 гадоў церпім этнацыднага дыктатара.
      2.. “Сіламі якія стаяць за каронавірусам” могуць быць кітайцы, але гэта малаверагодна. Хуччэй гэта рэакцыя біясферы (ці Бога) на безадказную дзейнасць хомо–не-зусім-сапіенс.
      3.. Нам трэба не дазваляць “прамываць сабе мазгі”, фільтраваць шум і дэзу і спрабаваць выкарыстаць крызіс на сваю карысць, для прасоўвання нашых нацыянальных інтарэсаў.

  2. мінак кажа:

    ”дырэктар Цэнтра стратэгічных і зьнешнепалітычных даследаваньняў…” — гучыць канечна пераканаўча.
    Але трэба адзначыць, што ў стратэгіі мала хто разумеў, разумея і будзе разумець. Зазначыць, што Расея будзе дамагацца ”захапіць, інтэгрырываць, інкарпарырываць РБ”, не трэба вялікага розуму. А што далей? Ну ”захапіла, інтэгрырывала, інкарпарырывала” і што… Потым за грудкі будзе з Польшай боркацца. На сёнішні момант РБ, як нейтральная краіна найлепшым чынам ахоўвае РФ з Захаду. Толькі за статус РБ, як нейтральнай краіны РФ павінна беларусам адслюмачваць няхілую дапамогу, бо гэты ”статус нейтральнай дзяржавы” РФ вельмі выгадна. Замест гэтага ”крамлёўскія стратэгі” хочуць уздзець сабе на шыю непадёмные матэрыяльные, фінансавые і вайсковые клопаты??… Навошта?
    2.”бо людзям прамылі мазгі і здаецца, што ўсё страчана.” У большасьці мазгоў няма — так што і прамываць няма чаго. Па- другое, па маіх назіраннях, тыя, хто мае мазгі звычайна трымаюць свае думкі пры сябе.
    3. Таксама відавочна, што пачалося перафарматыравання сучаснай сусьветнай палітыкі і эканомікі. Адлік гэтаму быў даны, калі Брытанія аб’явіла ”брэксіт”. Ужо тады было зразумела, што Англія робіць гэта не проста так, а па дамоўленасьці з Штатамі. Другі этап — гэта ”корнавірус” і ”абвал кошту нафты”. Будуць і трэція і чацьвёртыя этапы… Якія?
    Вось тут дырэктарам Цэнтра стратэгіі і карты ў рукі! Вось тут мы вас пільна слухаем!

    • Siarhiej кажа:

      Якія крокі зробяць крамлёўскія клептакраты-кагэбісты на спаде пандэміі пакуль прадказаць цяжка. Іх мэта захаваць сваю ўладу і грошы. Трэба сачыць за мэйнстрымам іхнай прапаганды.

  3. Andrei кажа:

    Джон Хопкінс Цэнтр Бяспекі Здароўя ў партнерстве з Сусветым Эканамічным Форумам і Фондам Біл і Мелінда Гейтс правялі мерапрыемства высокага роўню пад назвай Event 201. Мерапрыемства адбылося 18 Кастрычніка 2019 году ў Нью-Ёрк. Сімуляванне і эскперымент праілюстравалі, якія захады патрэбны падчас рэагавання на цяжкую пандэмію. А праз тры тыдні пачалася так званая пандэмія ў Кітаі. Кітай не зьяўляецца самастойным гульцом і іхнія эліты падначальваюцца сусветным групам кантролю (спіс шырокі, але ўсе яны кантралююцца жыдоўскім кланам) . https://www.centerforhealthsecurity.org/event201/

    • Siarhiej кажа:

      Кітайскіх камуняк кантралюе жыдоўскі клан? Гэта крута! Andrei, зляпі яшчэ якую-небудзь дэзу, ў цябе добра атрымліваецца.

      • Andrei кажа:

        Ну так, камуністычную рэвалюцыю ў 1949 годзе кітайцам ну проста карцела самім зрабіць, пазабіваць адзін аднаго. Проста ім падабаліся камуняцкія ідэі і ўсё тое што адбылося ва Усходняй Эўропе трохі раней. І да, з чыстага ліста ўся прамысловасць ЗША пачала пераводзіцца ў Кітай, проста так, бо што кітайцы разумныя і так ім захацелася.

  4. мінак кажа:

    Зразумела, што Захад зьмяніў тактыку і стратэгію. Ад лакальных каляровых рэвалюцый, ЗША перайшло да ўмацаванню сваёй эканомікі і выкарыстанню новых тэхналогій па ўмацаванню свайго панавання.
    1.Першы крок — брэксіт (аб’яднанне англасаксаў). 2. Пандэмія і абвал кошта нафты.( ЗША нават пайшоў на тое, што гэты абвал ударыў і па ягонай нафтавай галіне. Значыць стаўкі выключна высокіе, дзе кошт нафты грае дробную ролю.)
    3. Сусветны эканамічна-фінансавы крызіс, які ў выніку абваліць сусьветную эканоміку краін трэцяга сьвету, малых, з аднабаковай эканомікай тыпа бананавых краін. У выніку абвала сусветнай эканомікі, узнікне разруха і голад, выміранне цэлых рэгіёнаў, вяртанне да прымітыўнага земляробства. Вялікіе гарады пачнуць пусцець. За крэдыты і харчовую дапамогу ТНК пачнуць выкупаць землі сувереных краін у тым ліку і на постсавецкай прасторы.
    4.Краіны двацаткі будуць квітнець, але міграцыя насельніцтва будзе зьведзена амаль да мізэрных адсоткаў. Перасяляцца будуць у ЗША толькі навукоўцы, тэнісісткі і алігархі…

    1.Для РБ пераход пад крыло любой іншай дзяржавы будзе азначаць вынішчэнне. Браць крэдыты можна толькі для пагашэння папярэдніх крэдытаў. Тэрмінова прыпыніць спуск вод у Балтыйскае і Чорнае мора. Ужо сёння РБ пагражае засуха і як вынік катастрафічные пажары лясоў і балот. Неабходна забалоціць не менш як траціну былых балот. Узняць узровень грунтовых вод, узнавіць малые рэчкі і раўчакі. Выпарэнне вільгаці лясамі і балотамі ахалоджвае тэрыторыю і выклікае мясцовые дажджы!!!
    2.Быць гатовымі пры неабходнасьці перайсьці да картачнай сыстэмы забяспячэння прадуктамі харчавання насельніцтва. Забясьпечыць інфармацыйную бясьпеку насельніцтва, паставіўшы на СМІ і тэлебачанне адукаваных, разумных і працавітых тутэйшых асоб. Тэрмінова ўзяць на карыстанне Нацыянальную Ідэю і ідыялогію…

    • Siarhiej кажа:

      Колькасць жыхароў на так званым Захаде меньш 1 міл’ярда. А што перашкаджае іншым 7-мі міл’ярдам каваць сваё шчасьце? Мой адказ: дзябілізм. Мугабе, Мадура, Лу-ка, Пуцін, Ын, … – гэта правадыры-інтэлектуалы ці як?

  5. Andrei кажа:

    Ax вось так усё проста. Не было значыць бальшавіцкага генацыду (а нагадаю, што бальшавізм быў цалкам жыдоўсуім праектам) не ў Расеі ні ў Беларусі, ні ва Украіне? Ці падскажаш разумны Siarhiej дзе яшчэ было знішчана і замардавана дзесяткаўі міліёнаў найлепшых, найактыўнейшых людзей? А потым яшча данішчана ходам Другой Сусветнай, якая зноў такі была тонка справакавана тымі жа групамі людзей (ЗША, Лондан, Масква) Каваль ты наш.

    • Siarhiej кажа:

      Хіба Чынгіз-хан быў жыдом? А Мао? А Пол-Пот? А Сталін? А Дзяржынскі? А Пуцін? А Лу-ка? А Асад? … Вось Троцкі, Свердлаў, Ягода, Ежоў, большасць кіраўнікоў ГУЛАГа былі жыдамі. Але сёння Ізраіль цэнтр цывілізацыі ў ісламскім свеце. Карыстайцеся сваімі мазгамі і інтэрнетам і не дазваляйце сябе падмануць ні жыдам, ні маскалям, ні іншым.

      • Andrei кажа:

        А Сталін? А Дзяржынскі? А Пуцін? Ну калі не чыстыя, то крыпта-жыды. І ня важна, што Мао не быў жыдом, важна хто арганізуе працэсы. А якім бокам тут Чынгіз-Хан вылез? Шаноўны, трэба не інтэрнэтам карыстацца і ведаць замежныя мовы і прачытаць дзясяткі кніг па тэме (спіс магу даць). А то высілкаў каб даследаваць тэмц нуль, затое затыкаць рот мы майстры.

  6. VladIv кажа:

    Вось жа з’ява! Такое ўражаньне, што з 7мільярдаў планетарных жыхароў—ня меней за 6 мільярдаў з іх-габрэі.
    Ды ні водзін з “габрэйскіх праектаў” не меў бы плёну, калі б не злічоная колькасць мясцовых калабарантаў, прыстасаванцаў, здраднікаў, абыякавых і халуёў!
    Вось з якой навалай трэ нешта рабіть!

  7. мінак кажа:

    Заўвага рэдакцыі: трэба змяшчаць каментары паслядоўна, як яны паступаюць. Інакш адбываецца разбурэнне калектыўнай дыскусіі.

    Каментарам: адбыўся збой дыскусіі; перайшлі на габрэйскі фактар і забыліся пра сэнс і мэту артыкула. Самым важным было прадбачыць ці ўгадаць наступные 3 і 4 хады-крокі ў сусветнай палітыцы амерыкосаў.

    ”Бальшавіцкі генацыд”? ”Чынгіз-хан”…?– пры чым тут гэта. Размова ідзе аб тым якімі палітычна-фінансава-эканамічнымі крокамі будуць хады сусветнай алігархіі. Якая будзе наступная пандэмія? Калі карыстаецеся інтэрнэтам, то пачытайце артыкул Глазьева ”О глубинных причинах нарастающего хаоса и мерах по преодолению экономического кризиса.”

    • VladIv кажа:

      Мая думка такая: альбо двугаловая курыца, албо паднябёсная, альбо яны разам стварылі гэты “хаос”.А да Глазьява магу дабавіть Суркова.з яго “глыбіннным народам”(заўважце: абодвы з “ГЛЫБІНІ”) і канторскімі аперацыямі ПРЫКРЫЦЦЯ!

    • Siarhiej кажа:

      Чынгіз-хан якраз “пры чым”. Ментальнасць маскоўскіх правіцелей ідзе адтуль, з Арды.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы