nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

СЯРГЕЙ ВЫСОЦКІ ПРА “РАСЕЙСКІЯ ЛАПЦІ-ТАПЦІ” Ў БЕЛАРУСІ (частка 1)

1 чэрвеня, 2020 | 4 каментарыя

 

Вырашылі выставіць  на нашым сайце серыю матэрыялаў  кіраўніка АК “БПС-Самаабарона” Сяргея Высоцкага. Сёньня падаем першую частку.

Рэдакцыя.

 

 

 

Я – палітык, і магу быць суб’ектыўным. Але галоўнае, чаго зараз нельга рабіць – маўчаць перад ліпавымі аўтарытэтамі ды папулістамі. Тым больш, што людзі задаюць пытаньні ў “лічку”. Таму найперш адкажу на пытаньні, якія паўтараюцца.

 

1.

Галоўная мэта Масквы.

Сёньня Масква стратэгічна рэалізуе палітыку замены “Лукашэнкі 1.0” на “Лукашэнку 2.0“. Хто гэта будзе – Бабарыка, Цэпкала, Канапацкая альбо Ціханоўскі, ня мае вялікага значэньня.

Крэмль можа пачаць вайсковае ўмяшаньне, але вельмі ня хоча гэтага рабіць, бо патрапіць пад шалёныя санкцыі. Таксама невядома, як сябе паставіць беларускае войска і беларускі народ. Ці не пачнецца партызанская вайна?

Супраціў можа і ня быць магутным, але дастатковым, каб прытармазіць аперацыю. А наступствы будуць фатальнымі для Крамля.

Таму ім патрэбны іншы сцэнар – ПРАЗ “УНУТРАНЫЯ ЗАБУРЭНЬНІ”…

Маштабы каранавірусу ня сталі фатальнай кропкай. Разьлік прапаганды з Расеі і ліберальнай мафіі з Захаду быў на абсалютную дыскрэдытацыю правіцеля, на тое, што раз’юшаныя масы вынясуць яго на вілах ды расчысьцяць дарогу маскалям. У Расеі на гэта спадзяваліся… Аднак у цэлым рэальная сітуацыя з вірусам, у т.л. дзякуючы нашым медыкам, засталася пад кантролем, а колькасьць сьмяротных выпадкаў –  адносна малой. Беларусы ва ўсё большай колькасьці пачынаюць сумнявацца: а можа, і праўда палітыка ўладаў была з большага вернай па тэме COVID-19? Паступова па ўсім сьвеце людзі таксама пачалі разьбірацца, што з гэтым вірусам нешта ня тое – выкрылася шмат хлусьні ў СМІ, шмат накрутак, псіхозу.

Зь іншага боку, рэжым дапусьціў мора памылак – і найперш у прапагандысцкай сьферы. Расейскія ды ліберальныя СМІ наўпрост зьмялі дзяржаўную прапаганду. Арганізатары бучы сьпяшаюцца, пакуль не прыйшло прасьвятленьне…

 

2.

Пра выбары.

І тут мы бачым ужо стратэгічную памылку рэжыму – Пуцін адназначна перайграе Лукашэнку…

Фінансавымі механізмамі ды маніпуляцыямі заблакавалі вылучэньне ня толькі магчымага цьвёрдага патрыёта, а і нават палітыка мяккіх, цэнтрысцкіх перакананьняў. НЯМА АНІВОДНАЙ ГОДНАЙ АСОБЫ!

Адрэзаўшы магчымую Нацыянальную Альтэрнатыву, якая б выкрывала агентуру ды розных авантурыстаў, Лукашэнка сам сябе загнаў у пастку. Ён застаецца сам на сам з купай прарасейскіх папулістаў ды прайдзісьветаў, пра годнасьць і сумленнасьць якіх няма і гаворкі…

Яны выкарыстаюць выбары, усе іх этапы, для разгушкваньня сітуацыі, яе хаатызацыі ды радыкалізацыі. Будуць арганізаваныя жорсткія забурэньні. ІМ КРЫТЫЧНА ПАТРЭБНАЯ КРОЎ, ЗАБІТЫЯ ЛЮДЗІ. Бо пасьля гэтага дарогі для правіцеля назад ня будзе… ФСБ альбо ГРУ арганізуе адно ці некалькі забойстваў з дапамогай сваёй агентуры ў сілавых структурах ці  праз каго з “рускамірцаў” (дарэчы, іх ужо да 5 тысяч у Беларусі). Вядома, што расейскія сьпецслужбы раней планавалі такія акцыі нібыта ад імя беларускіх нацыяналістаў…

ТАМУ ВЫБАРЫ ВАРТА БЫЛО Б ПЕРАНЕСЬЦІ.

 

3.

Пра кандыдатаў.

Ведаеце, мне вельмі ня хочацца ўвогуле казаць пра гэтую публіку, бо выбары крывыя, кампанія крывая, катэгарычна не адпавядае нормам – не прадстаўлены інтарэсы вялікай часткі беларускага грамадства (напрыклад, няма кандыдатаў-патрыётаў).

Затое ёсьць маскоўскі бізнэсмэн Ціханоўскі. Верагодна, ён падстаўная фігура. На гэтае пытаньне ёсьць розныя меркаваньні, але ў вочы кідаецца і добрае фінансавае забеспячэньне, якое за даходы блогера, ну, ніяк не арганізуеш – і ахоўнікі, і машыны, і мора ўлётак (засыпалі гарады, дзе гастраляваў).

Дый як уцякаў ад дзьвюх падасланых жанчын. Гэта ўсё… Мужык уцякае ад зьвяглівых баб. Уцякае звычайна той, каму няма чаго сказаць, альбо вінаваты, у каго “рыльца ў пушку”. Мяркую, ягоная роля палягае толькі ў арганізацыі вулічных забурэньняў ды адуважваньні ад сапраўдных стаўленікаў Масквы…

На ролю “Лу-кі 2.0” можа падысьці як банкір Бабарыка, які працаваў у філіяле “Газпромбанку” (фінансавы аддзел ФСБ), так і выпускнік маскоўскага ўнівера з кар’ерай дыпламата-КДБіста Цэпкала, які ўвесь час бессаромна паўтарае, што ён “працягне саюзнае будаўніцтва”.

А па вялікаму рахунку – ці мае значэньне для Крамля, якая пачвара дапаможа спляжыць Беларускую дзяржаву?..

“Лу-ка 1.0” спыніўся на краі бездані, хоць дагэтуль спраўна здаваў нацыянальныя інтарэсы. Аднак далей крочыць на шляху здрады не жадае. Нарэшце зразумеў, што ад захаваньня незалежнасьці беларускай дзяржавы залежыць яго ўласнае жыцьцё, лёс яго сям’і…

 

4.

Пра Расею.

Расейскаму кіраўніцтву пазарэз патрэбная анэксія Беларусі з-за правалу ўнутранай палітыкі, бяздарнага процідзеяньня каранавірусу. Няма рэсурсаў для ўнутранага росту, няма волі да кардынальных рэформаў. Папулярнасьць Пуціна ніжэй за 25%. Гэта яма…

Выйграць пару гадоў можна праз зьнешнюю палітычную авантуру – напрыклад, “далучэньне Беларусі”. У расейскім Генштабе разглядаецца і варыянт з Украінай.

Аперацыя Масквы можа быць і пасьля выбараў, бліжэй да зімы.Такая дзьвуххадоўка. Як кажа расейскі ФСБэшнік І.Стралкоў, які ваяваў ва Ўкраіне: “магчыма, Лу-ка і выстаіць…”

Але выйдзе да краю аслаблены. Калі ж будуць яшчэ і забітыя, рэжым будзе ўканец дыскрэдытаваны. І ніхто не падставіць плячо “крываваму дыктатару”…

Вядома, што сваёй палітыкай па каранавірусе ў яе шведска-карэйскім варыянце рэжым надзвычай абразіў і заходнюю ліберальную мафію, і выставіў дурнем Пуціна. Дадатковая аплявуха Маскве была ў выглядзе прэславутага параду  на 9 траўня (пра ўсё гэта сёньня шмат матэрыялу ў Сеціве). На фоне цьвёрдага і рашучага Лу-кі Пуцін выглядае хворым старычком у бункеры. У Крамлі гэта ўспрымаюць вельмі балюча…

ЗАХОДНІЯ ЛІБЕРАЛЬНЫЯ КОЛЫ АБ’ЯДНАЛІСЯ З РАСЕЙСКІМІ ІМПЕРЦАМІ Ў НАМЕРАХ ЗДУШЫЦЬ БЕЛАРУСЬ. Вырашэньне пытаньня, каму больш дастанецца, яны адкладаюць на потым. Пажывы хопіць усім…

У расейцаў усё сьвярбіць ад імперскага зуду – і калі беларусы ды абставіны дадуць магчымасьць ударыць – Масква ўдарыць!”

(канец 1-й часткі).

 

 

 

4 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    “ЗАХОДНІЯ ЛІБЕРАЛЬНЫЯ КОЛЫ АБ’ЯДНАЛІСЯ З РАСЕЙСКІМІ ІМПЕРЦАМІ Ў НАМЕРАХ ЗДУШЫЦЬ БЕЛАРУСЬ.”
    – Сумнеўна!
    Слова “ліберал”, ад англ. liberty – свабода, азначае прыхільнік свабоды і гэта станоўчы тэрмін. Супрацьлеглы тэрмін – халоп, прыгонны, раб. Маскалі і камунякі ўжываюць гэта слова як абразу. Напрыклад, Жырыноўскі называе сваю партыю ліберальна-дэмакратычнай, але насамрэч гэта імпэрская бальшавіцкая кагэбіская структура. Варта ўзгадаць назву Паўночнай Карэі – КНДР, як прыклад падмены паняцій “рэспубліка”, “дэмакратыя”, “народ”.

  2. H I line кажа:

    Ня згодны наконт ГРУ: то бок, правакацыю яны можа зробяць (“выполнять заданіе нужно было”), але іх вылічаць элементарна (ня буду пісаць чаму, але мы гэта ўсе і так разумеем).
    Што датычна маскоўскага бізнэсмэна Ціханоўскага, то пытаньняў вельмі многа:
    – чаму ён пачаў актыўнічаць на ютубе акурат за год-паўтарыгады да “выбараў”?
    – калі ў яго свой невялікі бізнэс, то калі апрача свайго даходу ён пасьпяваў займацца мантажом відэа на высокім узроўні? (пільнаваў: часам яны выпускалі па некалькі на дзень адразу хуценька пасьля здымак – самому і аддана да справы гэта вельмі цяжка, асабліва калі хочаш атрымаць якасны прадукт)
    – адкуль у яго дастатковыя грошы на маркетынг, каб укідваць на рэкламу свайго палітычнага каналу? (ён доўга закідваўся сваімі ўлёткамі)
    Яшчэ ўзгадайце паяўленьне інтэрв’ю з “человекамі-суверенамі БССР”. Гэта куратары падказвалі, якая карцінка трэба на канале?
    Іншых пытаньняў таксама дахалеры. Многія беларусы адчуваюць, што там штосьці не сваё.

  3. мінак кажа:

    Артыкул без вады і добра абмаляваў сытуацыю. Слабасьць нашай улады перш за ўсё, што ідэлагічна не ўмея супрацьстаяць маскавітам. Маскавіты самі вельмі ідыялагічна слабыя і лезуць нахрапам, капаюць яму нам і не разумеюць, што капаюць для сябе У маскавітаў спрацоўвае імперскі інстынкт прыбіраць усё што знаходзіцца вакол. Між тым сёння ў сьвеце сытуацыя такая, што праз 5- 10 год ад расейскай федэрацыі могуць застацца толькі рожкі ды ножкі.

  4. L.Volmontavič кажа:

    …вельмі цікава! дзякуй.
    ёсць яшчэ у Шуркі варыянт акрамя як перанесці выбары .Гэта сыйсці , заставіўшы свайго пераемніка, якога будуць трымаць за яйцы. Вось каго?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы