nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

СЯРГЕЙ ВЫСОЦКІ ПРА “РАСЕЙСКІЯ ЛАПЦІ-ТАПЦІ” Ў БЕЛАРУСІ (частка 2)

2 чэрвеня, 2020 | 4 каментарыя

 

 

 

 

 

 

Размова зь беларускім журналістам Ш.

 

 

“Ну вось, пачынаюць адкрывацца ключавыя фрагменты мазаікі.

Пра глыбокія сувязі мясцовага “лапцёжніка” [гаворка пра Ціханоўскага. – рэд.] у маскоўскай палітычнай эліце дазнаўся толькі ўчора. Аказваецца аперацыя “Лапаць” была распрацавана амаль год таму ў Маскве…

Тым часам беларусы пачынаюць разумець, ШТО ІМ РЫХТУЮЦЬ ВОРАГІ…

Мне пачалі тэлефанаваць, пісаць патрыёты, журналісты, простыя людзі з усіх куткоў краіны. Пытаюцца, як абараніць Беларусь ад бойні ды крывішчы, ад умяшаньня расейскіх “міратворцаў”. Ад іх за суткі дазнаўся пра гэтых нягоднікаў – Бабарыку, Цэпкала, Ціханоўскага – больш, чым хацеў бы ведаць…

Калі людзей успрымаеш як супернікаў – гэта адно, а калі дазнаешся, хто яны такія на самай справе, цягне на ваніты…

Запытваюся, чаму паведамляеце мне, а, напрыклад, не ў афіцыйныя партыі ці  апазіцыйныя выданьні?

Адказ: “Ня веру. Там адна агентура. Попкі, якія будуць рабіць, што загадаюць. А цяпер загад… руйнаваць дзяржаву Беларусь”.

Таму прыйдзецца мне выстаўляць інфармацыю пра сітуацыю…

Адбылася размова зь беларускім журналістам і дысідэнтам, чалавекам, якога вельмі паважаю ды ў якога сапраўды ёсьць падставы захоўваць ананімнасьць. Таму імя і прозьвішча па просьбе калегі не называю. На дыктафоне ёсьць запіс нашай размовы, але калі яе паставіць, многія адразу пазнаюць чалавека. Гэта вядомая асоба.

– Чаму вы вырашылі да мяне зьвярнуцца?

– Ведаю, Серж, тваю пазіцыю і шмат таго, што ты ды твае хлопцы зрабілі для Беларусі. Давяраю…

 

Што вы думаеце пра тое, што адбываецца цяпер у нас з гэтым зборам подпісаў?

– Ідзе расейская аперацыя. Ізноў адмабілізаваныя стукачы, агентура, якіх падганяюць у гэтую сьвістапаляску. А гэтай двіжухай зацягваюць і “бараноў”. Вось паспрабуй сабраць людзей на збор подпісаў бяз санкцыі сьпецслужбаў. Па-першае, ніхто ня хоча ісьці. Усе ж ведаюць, усё фіксуецца. За суткі правядуць ідэнтыфікацыю, і чакай праблем. Гэта праца сьпецыяльных расейскіх сетак. Большасьць гэтых людзей ты ня знойдзеш ні ў якой партыі, ні ў якім руху. Памятаеш, калі яшчэ былі такія чэргі?

Калі выбіралі Лу-ку. Тады аднекуль зьяўляліся нікому невядомыя ды арганізаваныя, нібы салдацікі, людзі… Беларусь – невялікая дзяржава. Усе ўсіх ведаюць. Тысячы невядомых людзей ніадкуль не бяруцца. Гэта для ідыётаў…

 

 

 

Ну, ня можа быць, каб усе былі агентамі КДБ?

– Стукачы – гэта ня проста канкрэтныя людзі, гэта дынастыі… Ці шмат было прызнаньняў: “мой тата быў стукачом…”. Не было ўвогуле. Але гэта досыць распаўсюджаная каста, у іх свае сувязі, свая кар’ера, свае патроны, і свая арганізацыя. Дзеці фіскалаў найчасьцей таксама становяцца стукачамі. Ніхто зь іх ня сьвеціцца. Бывала, цэлыя навучальныя групы вербавалі. Матывы самыя прымітыўныя – застацца ў Менску, атрымаць кватэру. Ты можаш доўгія гады быць у рэзерве, а могуць у адначасьсе загадаць: быць там і там, рабіць тое і тое…

Адзіная краіна, якая назвала сваіх стукачоў, была Нямеччына. Больш ніхто. Немцы вызналі, што кожны дзявяты быў стукачом “Штазі”. Мяркую, у Беларусі ня менш…

 

– Але вы сьцьвярджаеце, што гэты бізнэсмэн Ціханоўскі, які цяпер запісаўся ў блогеры, працуе з падачы расейскіх сьпецслужбаў? Гэта трэба даказаць?

– У Беларусі ён зьявіўся толькі год таму з адмысловай роляй. У Расеі ўзначальваў такую структуру як “Компас прадакшн”, якая вяла Жырыноўскага ды Грудзініна на выбарах. Зь імі ён мае сувязі… Можаш паглядзець кліпы, а больш інфармацыі могуць даць толькі сьпецслужбы.

Праект Ціханоўскага “Лапаць”, праект год таму “Бураціна” (абраньне Зяленскага), яшчэ раней абраньне Лукашэнка – гэта ўсё адзіныя гэбісцкія праекты…

Адно табу: Лукашэнку “стралялі” ў Ліозна, у Зэ цэлае кіно, дзе ён страляе хабарнікаў, а ў Ціханоўскага прастытутка зь Менску. У Горадні столькі лярваў, як, відаць, ні ў адным беларускім горадзе. Ня трэба везьці са сталіцы. Як раней паеду ў Гародню – у гатэлях да ранку прапануюць…Таму гэта невядома чыя правакацыя.

Але нашы тупаватыя канторшчыкі ня ведаюць, што ў выніку ціхага спрыяньня Маскве, іх чакае доля крымскіх канторшчыкаў. Тых паслалі ўглыб Расеі, а жонак павыкідалі з хатаў, бо прыватызацыя была зробленая “пры Украіне”…

– Ну вось, такі агульны партрэт гэтых прыхільнікаў Ціханоўскага: да 30-ці гадоў, без нацыянальнай годнасьці, з расейскіх сацыяльных сетак…

– Вы лічыце, ён сам па сабе? На яго працуе вялікая закрытая каманда. Людзі бачаць толькі верхавіну айсберга. Там і псіхолагі, і ахоўнікі, і аналітыкі. У цэлым расейскія сьпецушнікі ставяцца з пагардай да беларусаў. Гэты рваны лапаць – сімбал расейскі. Ня кветка, не нацыянальныя сьцяг, нават ня сьцяг Еўразьвязу, а рваны лапаць… Пачніце збор подпісаў каля крамы. Праз колькі будзе пяцьсот?! Ніхто не будзе стаяць. Гэта старая савецкая традыцыя… Глядзець у сьпіну бліжняга цяпер нямодна. Стаяць, ЗНАЧЫЦЬ ІМ НЕШТА ДАЮЦЬ…

– Вы лічыце, што аніякі YOUTUBE, аніякія заклікі праз сацыяльныя сеткі не могуць мабілізаваць людзей?

– Паглядзі ягоныя старонкі ў YOUTUBE. Паглядзі, хто там ўхваляе Ціханоўскага. Пустыя старонкі, пустыя… Чужыя панакідвалі ўжо, а свайго нічога няма. Старонкі ёсьць, але ад Адэсы да Далёкага Ўсходу. Заплаці грошы – і расейскія фірмы зробяць раскурутку і паказчыкі. Прадзюсары зробяць за грошы… Мяне ўразіла, як яны са сваімі машынамі зрабілі ў Гародні. “Ну, машыны кінулі там на стаянцы, каля ментоў…”

Ты кінеш сваю машыну ў чужым горадзе? Аніводны мужык ня кіне сваю машыну, калі гэта, вядома, свая… Лепш штраф атрымае. Значыць, машыны чужыя.

На сайце ягонай фірмы вісіць рэклама Грудзініна ды Жырыноўскага, яшчэ аднаго адмарожанага камуніста.

Можа, вы крыху перабольшваеце? Маскоўскі бізнэсмэн не заўжды працуе пад ФСБ… Усе ня могуць быць стукачамі?

– Ведаеце, яшчэ ў 1970-я хацеў паступіць у МДІМА (рус. МГИМО), а бацька мой кажа, “ты што, там адныя фіскалы…”. А цяпер у нас у Беларусі выпускнікі МДІМА вылучаюцца кандыдатамі… То Саньнікаў быў, цяпер Цэпкала. Дарэчы, яны добра адзін аднаго ведаюць…

Хіба так, без спрыяньня КДБ у беларускіх умовах немагчыма зьбіраць столькі людзей.

– Вядома, немагчыма. Праблема з беларускімі інфарматарамі, што на пачатку незалежнасьці ўся база была вывезена ў Маскву. Нашыя стукачы працуюць на Расею, яны не падпарадкоўваюцца нашаму КДБ. У мясцовых роля суцянёрская ў лепшым выпадку. А карыстаюць маскоўскія…

На нашых рыкнулі, “не лезьце, калі даражыце скурай…”. Начальнік канторы ў Маскве, тут толькі філіял. Пападаюцца страпцівыя, але такіх няшмат…

Выходзіць, беларускае КДБ у баку?

– Часткова працуюць на Маскву, думаюць пра заўтрашні дзень. Яны ж бачаць, адкуль музыка замаўляецца. КДБ надакучыў Лу-ка, моцна надакучыў…

Мяркуеш, куклаводы ў Маскве хочуць вялікай імперыі, новага СССР? Не, там мяркуюць такім чынам арганізаваць вайсковую авантуру зь персьпектывай развалу самой Расеі. Няма дзяржавы – ніхто не будзе шукаць раскрадзеныя багацьці. Нікому не спатрэбіцца адказваць за злачынствы…

Няма дзяржавы – няма пытаньняў, а на нізавым узроўні ёсьць, вядома, ідэйныя ідыёты “велікой Россіі”…

Яны сьвядома хочуць арганізаваць вайну з Беларусьсю ды Украінай..

 

Як вы бачыце далейшае разгортваньне сітуацыі тут?

Будзе эскалацыя, а потым зварот: “Пуцін, помогі!”. Ён ужо прабалбытаўся, што ён за “рускі мір”.

Подпісы – Бунт – Расправа – Зварот.

Але сапраўды ім вельмі патрэбная кроў беларусаў…

Без крыві дзяржаву не ўзарваць… Ад “рускага міру” АМАП накладзе ў штаны, ім толькі дзеўчынак біць. Першыя забітыя АМАПаўцы, і тады пабачыш, як яны зьнікнуць…

Сітуацыя страшная, ім патрэбная вайнушка…

Ёсьць і яшчэ адзін жорсткі чыньнік – гэтак званыя міжнародныя ліберальныя структуры, ды іхныя СМІ. У нас жа апазіцыйныя СМІ усе іхныя… Заўважыў, як яны проста скопам круцяць гэтую расейскую братыю?

Тых, каго называюць ліберальнай мафіяй, хочуць загнаць Пуціна ды Расею ў “беларускую пастку”. Яны адмыслова спакушаюць пуцінскае кола. У іх ідэнтычны разьлік.

Пачнецца вялікая бойня, у якой Расея падзе і разваліцца, ахвярай Беларусі ды Украіны…

Цяпер такая каманда прыйшла на “Белсат”, што круцяць Ціханоўскага, Бабарыку. Іншых таксама”.

(канец 2-й часткі, працяг будзе).

 

=

Ад рэдакцыі:

Каму ўсё яшчэ ня верыцца ў сказанае спадаром Ш. пра рознага кшталту расейскія (у т.л. постсавецкія) “лапці-тапці” на нашай зямлі, раім паглядзець некаторыя відэа ці іх фрагменты, якія паданы ніжэй, для прыкладу:

– вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=eOmnon-BNJA – яшчэ леташняе відэа, апавядаецца пра магчымасьць румынскага сцэнару для Лу-кі ў 2020 годзе;

– вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=7AoGHl0WK2E – у інтэрвале часу 5:55-6:40 нейкі расейскі ваенны эксьперт Аляксандраў кажа, пра тое, якім чынам расейцы не павінны ўпусьціць свой “шанец” захапіць Беларусь;

– вось тут –  https://www.youtube.com/watch?v=AYDq4qT4SeQ – у інтэрвале 3:00-4:25 прыклад таго, як рускамоўны “Белсат” з Польшчы ўваўсю рэкламуе Ціханоўскага зь яго тапцямі;

– вось тут https://www.youtube.com/watch?v=cG8kvLEyph8   і тут https://www.youtube.com/watch?v=t2Upo3j9gvQ – што вярзе менэджар Ціханоўскага.

А вось і самі расейскія агенты – будучыя кандыдаты на прэзідэнта Беларусі:

– тут – https://www.facebook.com/aleksandr.sved3/videos/1549152835250292/ і тут – https://www.facebook.com/daroha.via/videos/3294703780554525/UzpfSTEwMDAwMjU3NDQ0ODcxNTozMDQzMzk4NzkyNDIyNTcy/Ціханоўскі (два відэа і ўсё зразумела);

– тут – https://www.youtube.com/watch?v=RTX4Bl_I2kAграшовы мяшок Бабарыка таксама ва ўсёй сваёй “прыгажосьці”;

– і, нарэшце, галоўны прэтэндэнт на ролю “Лукі 2.0” сп. Цэпкала; гл., напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=ptbnmjUSOZk  , тут – https://www.youtube.com/watch?v=QWiDLjFKJEI , тут – https://www.youtube.com/watch?v=lA8W0wMVRxw , тут – https://www.youtube.com/watch?v=z3ay2llT7lQ .

 

=

Усяго лепшага, сябры.

 

=
Дадатак ад 03.06.2020.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=8FfOQyjPsOA – “расейскія лапці-тапці” рэкламуе і бароніць “Марат Мінскі”;

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=33wNCxwYoTI – і тут – https://www.youtube.com/watch?v=dOvVXundn9Y – тое ж робіць рускамоўны “Белсат”;

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=-b0zZ9WU_bw – Ціханоўскага падтрымлівае Шушкевіч (ён жа куратар Лі Харві Освальда ў час знаходжаньня таго ў Менску), а тут – https://www.youtube.com/watch?v=dOvVXundn9Y –  у інтэрвале часу 2:30-2:45 – Губарэвіч (ён жа вылучэнец ад партыі БНФ);

А тут – https://www.youtube.com/watch?v=BVF0jxs5nLcФядута, які ў 1994 г. падтрымліваў Лу-ку, цяпер падтрымлівае Бабарыку…

 

 

 

 

4 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    З Бабарыкай і Цэпкала было ясна з самага пачатку. А наконт Ціханоўскага сумняваўся, але зараз бачна, што чувак з “рускага міру”.

  2. Kanstantyn кажа:

    Кавідны генацыд нашага народу з тысячамі загінулых аўтар заве эфэктыўным мэнэджмэнтам, прамаскоўскага вырадка на пасадзе галоўнакамандуючага – чалавекам, які адстойвае інтарэсы беларускага народу.
    Людзі, якія падпісваліся пад пагрозай , таксама атрымалі мянушкі стукачоў і г.д.
    Нарэшце ўсё ясна, хоць і запозна)))

  3. мінак кажа:

    Сапраўдны расейскі патрыёт станоўча адносіцца да Беларусі. Тыя хто хоча заглынуць Беларусь — альбо ідыёт, альбо правакатар і вораг Расеі. Бо пасля ”заглынання” можа пачацца некантралюемы развал СНД, і самой РФ.

  4. L.Volmontavič кажа:

    Нешта мне мутарна на душы стала

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы