nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 4: інфармацыя А.Іларыёнава)

20 чэрвеня, 2020 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

У дзень выстаўленьня нашага ранейшага матэрыялу нарэшце зьмястоўнае інтэрвю што да актуальнай сітуацыі ў ЗША  даў сп. Андрэй Іларыёнаў (назва: Другая грамадзянская вайна ў ЗША пачалася 4-5 лютага 2020 года). У ім ён у значнай ступені выказаў тое, што мы зьбіраліся адзначыць у заключным, абагульняючым матэрыяле данай серыі матэрыялаў пра дзьве Амерыкі й вайну паміж імі. З аднаго боку, гэта нас трохі засмуціла (ня мы будзем першымі!), з іншага боку – стала падставай для радасьці, бо нашы падазрэньні аб зьвязанасьці паміж сабой “каронавіраснай пандэміі” страху і цяперашніх “расавых забурэньняў” у ЗША былі пацьверджаны спадаром Іларыёнавым. Таксама ён пацьвердзіў тое галоўнае, на што мы нацэлілі даную серыю матэрыялаў: паказаць, што карані вайны – не на жыцьцё, а на сьмерць – якая адбываецца ў ЗША, абумоўлены невырашальнымі супярэчнасьцямі паміж двума палітычнымі “элітамі”, якія базуюцца ў ЗША (застаецца яшчэ тое-сёе істотнае, на што мы зьвернем увагу пазьней). Хто жадае, можа паслухаць усё інтэрвю сп. Андрэя тут – https://www.youtube.com/watch?v=r2mq54VxG4U. Ніжэй мы падаем галоўныя тэзісы зь яго прамовы.

 

 

Пытаньне журналісткі UKRLIFE.tv: Ці закрыта ўжо тэма каронавірусу ў ЗША?

Адказ сп. Іларыёнава: нягледзячы на паўгады, на працягу якіх сьвет зьбірае зьвесткі пра каронавірус, канчатковых ясных ведаў дасёньня няма.

Эпідэмія ў цэлым па сьвеце працягвае разрастацца. Пасьля Еўропы і ЗША эпідэмія распаўсюджваецца на Поўдзень – у Лацінскую Амерыку, Індыю, у краіны Персідскай затокі, Афрыку. Але і сёньня мы ня маем дакладнага ўяўленьня пра механізмы распаўсюду эпідэміі па сьвеце. Тры месяцы таму было ўяўленьне, што каронавірус ахоплівае самыя заможныя краіны сьвету, сёньня ён распаўсюджваецца паўсюль.

Але і ў адной і той жа краіне – напрыклад, у Італіі – розьніца паміж паўночнай Ламбардыяй і паўднёвай Базалікатай па паказчыках заразьлівасьці і сьмяротнасьці ў 100 разоў. Ня бачна нічога, што магло б патлумачыць такі разрыў паміж рэгіёнамі адной і той жа краіны. Аналагічная сітуацыя ў Гішпаніі паміж, напрыклад, Мадрыдам і Андалузіяй. У ЗША сапраўдная катастрофа назіраецца ў Нью-Ёрку, дзе сьмяротнасьць больш за 2.000 чалавек на мільён жыхароў, затое ў некаторых штатах на сярэднім захадзе той жа паказчык складае некалькі адзінак на мільён – разрыў у сотні разоў.

Такім чынам, мы па ранейшаму шмат чаго ня ведаем пра распаўсюд хваробы (напрыклад, самыя нізкія паказчыкі злачынстваў каронавірусу ў Еўропе – гэта ў посткамуністычных краінах, а самыя высокія, на некалькі парадкаў большыя – у Італіі, Гішпаніі, Францыі, Англіі, Бельгіі).

Яшчэ ёсьць вялікія праблемы са статыстыкай. Нават у самых разьвітых краінах Еўропы з найлепшай статыстыкай назіраецца недастатковы ўлік сьмяротнасьці. У некаторых краінах Еўропы недастатковы ўлік захворваемасьці і сьмяротнасьці ад каронавірусу можа дасягаць ад 60% да 6 разоў.

Расейская статыстыка цалкам фальсіфікаваная. Так, у Дагестане, па афіцыйных даных, агульная красавіцкая сьмяротнасьць у гэтым годзе скалал 56% ад мінулагодняй. Такога ня можа быць.

У ЗША цэлы апошні месяц паказчыкі эпідэміі знаходзяцца на плата і не зьніжаюцца. Што адбываецца ў Расеі, зназумець немагчыма…

І гэта толькі пра распаўсюд каронавірусу. У дадатак застаецца праблема паходжаньня каронавірусу, застаецца дыскусія што да лека ад яго, дыскусія адносна вакцын.

Затое лепш цяпер разуменьне пра тое, як дзейнічае каронавірус на арганізм чалавека. Высьветлілася, што гэта захворваньне ня толькі лёгачнае – яно таксама зьвязана з крывёй, зь небясьпекай зьяўленьня тромбаў, якія становяцца адной з галоўных прычын сьмерці чалавека.

Ёсьць праблема мутацый. Бо некалькі розных штамаў у розных частках планеты выклікаюць розныя наступствы, якія адрозьніваюцца ў 270 разоў [! – рэд.]. па гэтай прычыне мы можам казаць не пра розныя штамы, а пра прынцыпова розныя хваробы. У адных выпадках гэта будзе “насмарк”, а ў іншых –  “чума і халера”.

Праблема каронавірусу застанецца з намі яшчэ на працяглы час.

 

(час 24:30)

– Раней мы казалі, што ЗША будуць патрабаваць ад Кітая адказаць за тое, што выйшла зь яго лабараторый. Затым гэтая тэма завісла ў паветры…

– Гэтая тэма працягвае абмяркоўвацца, але сышла зь першых старонак. Прычына у тым, што першыя старонкі заняты іншай тэмай, якую мы закранем.

І гэтая тэма завецца: ДРУГАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА Ў ЗША! [кожны можа пераканацца, што мы ўжо дастаткова даўно і практычна аналагічна назвалі ўсю серыю матэрыялаў, прысьвечаных апошнім падзеям у ЗША. – рэд.]

Між тым дыскусія пра паходжаньне каронавірусу – гэта адзін з франтоў другой грамадзянскай вайны ў ЗША.

Справа ў тым, што адміністрацыя Трампа зьвярнула ўвагу на месца паходжаньня каронавірусу. У студзені г.г. крыніцай паходжаньня вірусу лічыўся вуханьскі рынак морапрадуктаў. Потым зьявілася інфармацыя, што каронавірус зьявіўся ў Вуханьскім інстытуце вірусалогіі. Пад ціскам шматлікіх фактаў, першая версія была адрынута, а другая – засталася адзінай абгрунтаванай. Плюс да ўсяго гэтага ёсьць навуковыя факты, якія ўказваюць на сінтэтычнае (штучна-рэкамбінантнае) паходжаньне вірусу.

Прычым, тыя, хто заяўляе пра даныя факты, як пра “кансьпіралогію”, ня могуць выдаць ніякіх іншых унутрана несупярэчлівых версій.

Сёньня дыскусуецца толькі пытаньне: вірус наўмысна быў створаны, каб яго выпусьціць, ці ён сам уцёк ад навукоўцаў, якія такой падзеі не жадалі…

Але цяпер уся праблема каронавірусу, уключна зь яго паходжаньнем, адышла на другі план, паколькі перайшла ў сьферу дыпламатыі (так па гэтай праблеме Пампеа будзе сустракацца зь кітайскімі калегамі на Гаваях) і паколькі значна больш злабадзённай і прынцыповай тэмай сталі пратэсты-пагромы-забурэньні ў ЗША.

Але перад тым, як перайсьці да другой праблемы, варта адзначыць, што ў пытаньні паходжаньня каронавірусу ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША, а таксама ўсе СМДІ, якія асацыююцца з дэмакратычнай партыя (CNN, Нью-Ёрк Таймс, Вашынгтон Пост, Лос-Анджэлес Таймс, Блумберг, Ютуб, Твітэр, Фэйсбук і г.д.), ЦАЛКАМ ПЕРАЙШЛІ НА ПАЗІЦЫІ… КІТАЯ.

Так што ў адносінах да каронавірусу мы маем дачыненьне ня толькі з медыка-біялагічнай праблемай, а з праблемай палітычнай, ідэалагічнай. І ў гэтай праблеме значная частка палітычнага істэблішменту ЗША адкрыта стала на бок… кампартыі Кітая і супраць… уласнага ўраду.

Такога ў гісторыі ЗША яшчэ ніколі не назіралася…

Даная праблема – гэта адзін з франтоў грамадзянскай вайны ў ЗША, пра якую мы пачалі размаўляць трохі раней.

 

(36:20)

– Казаць пра другую грамадзянскую вайну ў ЗША – гэта сур’ёзная заява… Тады трэба казаць, чым яна закончыцца.

Па-першае, гэта канстатацыя факта. Ніякое гэта не перабольшаньне, а рэальнае апісаньне таго, што адбываецца ў ЗША. Мы можам нават дату назваць, калі звычайная палітычная барацьба ператварылася ў вайну. Гэта 4-5 лютага г.г., калі праваліўся імпічмент Трампу. Тады кіраўнічка ніжняй палаты Кангрэсу ЗША Нэнсі Пілосі, якая стаяла за сьпіной Трампа, парвала лісты паперы з тэкстам прамовы Трампа. Гэта было зроблена адкрыта-дэманстратыўна пад камеры. Гэта быў сімбалічна-дэманстратыўны жэст, якога ў гісторыі ЗША яшчэ не было ніколі й які сьведчыў пра адкрыцьцё ваенных дзеяньняў.

Асаблівасьцю грамадзянскай вайны зьяўляюцца ахвяры. У час першай грамадзянскай вайны загінула 615.000 амерыканцаў. Гэта найбуйнейшыя страты насельніцтва ЗША ў якой бы ні было вайне, уключна з Першай і Другой сусьветнымі войнамі. Першая грамадзянская вайна доўжылася 4,5 года. Гэта знычыць, што ў сярэднім за год гінула 150 тысяч амерыканцаў. Ад каронавірусу за апошнія 3 месяцы ў ЗША загінула 117 тысяч чалавек. Гэта значыць, што цяперашняя сьмяротнасьць ад каронавірусу ў ЗША ў тры разы большая (за 3 месяцы), чым у сярэднім за 3 месяцы ў час першай грамадзянскай вайны.

Права рабіць такія супастаўленьні (сьмерць ад ран у баі й ад каронавірусу) абумоўлена тым, што “дэмакраты” не давалі выкарыстоўваць эфектыўны ў барацьбе з каронавірусам набор лекаў – камбінацыю гідроксіхларахіна (ГК), антыбіётыка азітраміцына і цынка – асабліва эфектыўную ў пачатку хваробы (выкарыстоўвалі доктар Дзідзье Раульд з Марселя і доктар Зяленка з Нью-Ёрка; у іх з 1000 хворых у кожнага памерла толькі некалькі чалавек – неверагодна пазітыўны вынік). Выкарыстоўваць гэтую камбінацыю заклікаў Трамп. “Дэмакраты” праз усе свае СМДІ ашэльмавалі ўсіх траіх й рэкламавалі іншы лек – рэмдасівір, які меў выключна малы пазітыўны ўплыў на цячэньне хваробы, хаця ён быў зарэкламаваны ў 1000-х артыкулаў.

У траўні ў самым прэстыжным медыцынскім часопісе Ланцэт былі надрукаваны вынікі дасьледваньня на 96.000 пацыентах. У артыкуле сцьвярджалася, што гідроксіхларахін не дапамагае, а шкодзіць. Гэтыя даныя былі распаўсюджаны праз усе глабальныя “дэмакратычныя” СМДІ. Па гэтай прачыне ўлады многіх дзяржаў прынялі рашэньне адмовіцца ад выкарыстаньня гідроксіхларахіна, а “дэмакратычныя” губернатары ў ЗША –  у т.л. губернатар штата Нью-Ёрк – тое самае зрабілі яшчэ ў сакавіку. Яны забаранілі выкарыстоўваць гідроксіхларахін. Праз пэўны час высьветлілася, што “дасьледваньне”, апублікаванае ў Ланцэце, зьяўляецца цалкам сфальсіфікаваным… Яго падрыхтавала і апублікавала кампанія жулікаў. Журнал Ланцэт зьняў публікацыю і выбачыўся, а “дэмакратычныя” СМДІ – не.

Варта дадаць, што ў вытворчасьць рэмдасівіра ўклалі свае капіталы прадстаўнікі “дэмакратычнай” партыі, у т.л. Біл Гейц.  Істотна таксама, што камбінацыя лекаў на падставе гідроксіхларахіна каштуе 20$, а на ўпакоўка рэмдасівіра 1000-2000$.

Барацьба за выкарыстаньне гідроксіхларахіна і рэмдасівіра  пры лекаваньні хворых на каронавірус у ЗША стала другім фронтам цяперашняй грамадзянскай вайны ў ЗША, а значная частка памерлых ад малаэфектыўнага лекаваньня (з-за перашкод “дэмакратаў” асабліва ў Нью-Ёрку) сталі ахвярамі апошняй.

 

(55:00)

– А колькі ўсяго гэтых франтоў?

– Гледзячы па тым, што адбываецца цяпер, у дадатак да “кітайскага” фронта (першага), да фронта бітвы лекаў (другога), былі праявы пачатку барацьбы вакол вакцын, у вытворчасьць якіх уклаліся зноў-такі прадстаўнікі “дэмакратычнай” партыі ЗША (дарэчы, тыя кампаніі, у якія ўклаліся “дэмакраты”, рэкламаваліся праз іх СМДІ, а іншыя кампаніі – таксама вытворцы вакцын – не).

З “вакцынным” фронтам яшчэ ня ўсё відавочна – падзеі разьвіваюцца, але відавочным наступным фронтам (грамадзянскай вайны ў ЗША) сталі г.зв. слэш-пратэсты, слэш-пагромы, слэш-забойствы. Падчас апошніх у ЗША ўжо загінула 11 чалавек. Апошнія падзеі маюць прынцыповае значэньне для амерыканскага палітычнага і ідэалагічнага жыцьця, а таксама для Еўропы і ўсяго сьвету.

Адна з мэтаў пагромшчыкаў – сімбалы заходняй цывілізацыі (ня белай, а заходняй!) – той цывілізацыі, якая ў параўнаньні з усімі іншымі ў найбольшай ступені сфармавала сёньняшні сьвет. Ідэі, людзі, сімбалы заходняй цывілізацыі падвяргаюцца сёньня найбольшай агрэсіі, найбольшаму разгрому.

 

(1:00:00)

– Гэта спантанна адбываецца?

– Гэта адбываецца з-за таго, што такой становіцца сьвядомасьць [?!!! – рэд.] – аднаго чалавека, групы, мас.

Калі сьвядомасьць чалавека захопліваюць памылковыя ідэі, ён становіцца іх рабом. Ён пачынае зьнішчаць тое, што ня ён зрабіў…

Па гэтай сьхеме была зьнішчана расейская імперыя. З дапамогай грошай нямецкага генштабу [асноўныя грошы паступілі з банкаў Уол-Стрыт! – рэд.], газеты “Праўда” [“Іскра” – рэд.], штурмавых атрадаў, забойстваў людзей.

Тое самае было ў Кітаі, Іране, на Кубе, на тэрыторыі Украіны ў 2014 годзе – былі выкарыстаны хлусьлівыя ідэі, СМДІ, якія іх распаўсюджваюць, і групы штурмавікоў-тэрарыстаў, якія па загадах [каго?!!! – рэд.] рабуюць, грамяць, забіваюць.

Сёньня гэтая сьхема выкарыстоўваецца на тэрыторыі ЗША і некаторых еўрапейскіх краін.

Гэтую сьхему добра апісаў Юры Бязьменаў – былі КГБшнік, які сышоў на Захад і ў 1970-80-я і напісаў шэраг выдатных тэкстаў, у якіх выкрыў КГБшныя сьхемы, па якіх ТЭРЫТОРЫІ-КРАІНЫ МОГУЦЬ ПАДВЯРГАЦЦА ЗАХОПУ.

Цяпер у ЗША выкарыстоўваюцца тыя самыя механізмы і этапы:  укіданьне памылковых ідэй, паступовая дэстабілізацыя, арганізацыя крызісу і… “нармалізацыя”.

Паколькі даная сьхема мае ўніверсальнае значэньне, лялькаводы могуць быць рознымі і ў розных месцах.

Сёньня масавыя пагромы ў ЗША, якія адбываюцца пад слоганам “Чорнае жыцьцё істотнае!”,  кіруюцца прадстаўнікамі “дэмакратычнай” партыі ЗША.

Так, пагромы адбыліся практычна толькі там, дзе мэрамі і губернатарамі зьяўляюцца прадстаўнікі гэтай партыі. Больш за тое, гэтыя мэры і губернатары выступалі з заклікамі ў падтрымку пагромшчыкаў. Яны правакавалі гэтыя пагромы. Напрыклад, мэр Нью-Ёрка.

Усё вышэй адзначанае – гэта трэці фронт грамадзянскай вайны.

Чацьвёртым фронтам стаў захоп частак тэрыторый амерыканскіх гарадоў. Як адбылося, напрыклад, у Сіэтле, дзе група трацкістаў, чорных расістаў і радыкальных анархістаў захапіла некалькі кварталаў у цэнтры горада, аб’явіла гэта “зонай” і зьдзяйсьняе там сваю ўладу.

Гэта адбылося толькі таму, што паліцэйскі ўчастак, які там быў, пасьля 9 дзён асады быў пакінуты паліцэйскімі (пасьля загаду мэра горада), пасьля чаго тут жа быў заняты штурмавікамі.

Цікава, што гэтая “свабодная зона”, якая знаходзіцца “па-за межамі ЗША”,  абслугоўваецца ўсімі гарадскімі дзяржаўнымі службамі – транспарт, вываз сьмецця, пажарныя. Мэр Сіэтла – жанчына-“дэмакратка” – раіць Трампу залезьці ў бункер і не перашкаджаць “росквіту дэмакратыі ў горадзе” і “новым формам сацыяльнай актыўнасьці”.

На гэтым прыкладзе добра бачна, што гэтыя пагромшчыкі ніколі б не дасягнулі посьпеху, калі б ім не дапамагалі “дэмакратычныя” ўлады гарадоў і штатаў ЗША.

Такім чынам, ёсьць чорна-чырвоныя штурмавікі і падбухторшчыкі з шэрагаў “дэмакратычнай” партыі.

Мэта арганізатараў 4-га фронта – прадэманстраваць хаос, які пачынаецца на тэрыторыі ЗША ва ўмовах прэзідэнта-рэспубліканца. Мэсэдж такі: “трэба прыбраць рэспубліканскую адміністрацыю, тады будзе спакой”.

Былі спробы захапіць такія “зоны” яшчэ ў некаторых штатах…

Гэта яшчэ раз паказвае, што ўсе пагромы арганізаваны. І арганізаваны яны арганізацыяй BLM – спадчыньніцай “Чорных пантэр” – тэрарыстычнай арганізацыі чорных расістаў.

Каб працягнуць існаваньне тэрарыстаў-пагромшчыкаў BLM, трэба сабраць грошы.

Спачатку, у 2010-х, на гэтую арганізацыю зьбіралі дзясяткі мільёнаў даляраў, затым сотні мільёнаў, а за першыя 5 месяцаў 2020 года зборы на BLM перавысілі 1,5 мільярда даляраў.

Гэтыя грошы зьбіраюцца пад заклікамі, што, маўляў, трэба падтрымаць арганізацыю, якая змагаецца супраць “белага расізму”, дыскрымінацыі і паліцэйскай жорсткасьці. Мінімум – 10 баксаў.

Адзін чалавек пайшоў здаваць сваю 10-ку і высьветліў, што 1,5 мільярда долараў у асноўным ідуць не на адукацыю, прафілактыку злачыннасьці, працаўладкаваньне чорных, а на падтрымку кампаніі выбараў толькі “белых” і толькі “дэмакратаў” – найперш, Бені Сандэрса і Джо Байдэна.

Такім чынам, мы кажам пра грамадзянскую вайну ў ЗША, пра яе франты і пра механізмы, за кошт якіх яна зьдзяйсьняецца (хлусьлівыя ідэі, СМДІ, штурмавікі, якія прыводзяць да ўлады новую сілу, якая арганізуе новы рэжым).

 

(1:22:00)

– Ці азначае гэта, што выбары прэзідэнта ЗША ў 2020 годзе стануць сур’ёзным выпрабаваньнем для краіны? Ці “вынесуць Трампа вайскоўцы зь Белага дома”?

– Такое ўсе амерыканцы і ўвесь сьвет пачулі ўпершыню. У ЗША вайскоўцы заўсёды падпарадкоўваліся абраным грамадзянскім уладам. Нават у часы Джорджа Вашынгтона…

Цяпер назіраецца спроба зьмяніць палітычную сістэму ў ЗША. Гэта яўная пагроза, яўны шантаж.

Між тым Трамп дэманструе гатовасьць падпарадкоўвацца праву і законам ЗША. Але з боку “дэмакратаў” няма ніводнай падобнай заявы. Наадварот… Гэта яшчэ адзін фронт усё той жа грамадзянскай вайны.

І яшчэ. Цяпер ідзе кампанія, каб віцэ-прэзідэнтам пры Байдане (пры ўмове яго абраньня) была чорная расістка Камэла Хаэс. Калі на выбарах пераможа пара Байдэн-Хаэс, з-за кепскага здароўя Байдэна чорная расістка можа стаць прэзідэнтам ЗША.

Вось тады ўжо будзе, што заўгодна…

 

(1:28:30)

– Вялікае дзякуй за інтэрвю.

– “Дэмакраты” прынялі рашэньне ні пры якіх абставінах не пакідаць улады рэспубліканцам. Для гэтага яны гатовыя выкарыстаць любыя сродкі, заплаціць любую цану, уключна з падтрымкай Кітая, масавымі забойствамі амерыканцаў, захопам гарадоў тэрарыстамі, ваенным путчам, зьнішчэньнем заходняй цывілізацыі…

 

 

5 каментарыяў

  1. Яўген Мурашка кажа:

    “…(хлусьлівыя ідэі, СМДІ, штурмавікі, якія прыводзяць да ўлады новую сілу, якая арганізуе новы рэжым)….”
    Што ж, тут я бачу усе прыкметы гібрыднай вайны, якая распачалася у Беларусі
    На мой погляд, гэтая “вайсковая” аперацыя рыхтавалася не у гэтым годзе, а раней.. Стварылі адмысловую групу з трох чалавек.
    Ціханоўскі, Бабарыка, Цапкала. Для кожнага распацаваны спецыфічны кірунак дзейнасьці.
    У задачу Ціханоўскага уваходзіла , гэта укідваньне у беларускае грамадства, гэтай “хлусьлівай ідэі”. Дзеля гэтага, задоўга да пачатку гэтай аперацыі, Ціханоўскі, “раптам” кідае свой бізнас у Маскве і кіруецца у Беларусь. Дзеля таго, каб зарабіць с сабе пэўны імідж патрыёта і змагара за справядлівасьць. Добра экіпаваны, з простым дэвізам, без палітычнай скіраваннасьці “Страна для жизни”, тэхнічна і фінансава забяспечаны, з групай “падтрымкі”, чытай сілавое забяспячэньне, Ціханоўскі пачаў безперашкодна, бо вірусу у Беларусі “няма”, шастаць па раённым цэнтрам і вёскам, менавіта там, дзе за 24 гады, не ступала нага нашых “выратавальнікаў” народа. Разлік быў дакладны, Ціханоўскі трапіў у край “не палоханных” птушак і таму паспяхова выконваў сваю задачу. Не магу сказаць чаму лэдзі ахвотна і без пэўнага страху, шчыра выказваліся. Магчыма, тут цэлы комплекс – стомленнась, адсутнасьць пераспетыў на лепшую будучыню, магчымасьць выказацца, гарэлка, грошы, давер, сымпатыя, гэта цяпер неістотна. Галоўнае – людзі выказваліся, ён здымаў і выкладваў у сеціва. У выніку – хлусьлівая ідэя, аб тым, што ва усіх іх бедах вінаваты асабіста Лукашэнка і яго рэжым ( а так яно і ёсьць) і яго неабходна тэрмінова скідваць, як бы мовіць, пайшла у масы, Ціханоўскі зарабіў пазнавальнасьць, сымпатыі і давер. І так, Ціханоўскі шастае, беларускія “незалежныя” СМІ, яго “не заўважаюць” , як не заўважаў яго і я. Бо ужо занадта шмат з’явілася блогераў, для мяне ён быў адным з іх.
    На першы погляд, Ціханоўскі рабіў слушную працу, ён даваў людзям нейкую пераспектыву, абуджаў веру у перамены, надаваў маральную моц, адраджаў актыўнасьць, мабілізаваў людзей і скіроўваў усю увагу людзей у напрамку Драздоў. . У Ціханоўскім людзі пабачылі самаахвярнага, мужнага патрыёта і яго клопат за лёс народа
    Усё б нішто, калі б Ціханоўскі не пракалоўся у сваім інтэрв’ю расейскаму выданьню “Камерсант Ь”, якое трапілася мне на вочы. Не ведаю, ці ён пераблытаў берагі, ці стаў высока сябе нясьці, ці згубіў кантроль за сваім языком, З яго інтэрв’ю, у вочы мне трапіліся пэўныя моманты. Ён паспяшаўся выказацца у сваім (нашым) “Братэрстве” да рускіх, што у яго камандзе няма – “Бандэраўцаў”, “Нацыяналістаў” і настойліва прасіў карэспандэна паставіць на гэтым акцэнт. І як сведчаньнем гэтага стаў яго сымбаль , не Пагоня а смярдзючы з сметніка, “Лапаць”

  2. Яўген Мурашка кажа:

    Спасылка пра “братэрства” тут
    https://www.kommersant.ru/doc/4358449?fbclid=IwAR0D13Stc7sLI0YAVwx70i40v6bweIGHTyAbiUFQsawgSSqZc2OKWra5Bpc
    Цяпер пра СМІ.
    Нарэшце з’явіўся CÖVID-19 і распачаў сваё “жніво”. І тут заверашчалі усе СМІ. Асабліва шчыравала Хартыя97. Страшна было заходзіць на яе старонкі, усё у чорным. Складалася уражаньне, што па Беларусі ходзяць нейкія небачныя істоты, і косяць людзей як з кулямёта. Дзесяткамі, сотнямі, сем’ямі, пад’ездамі, адводзяць гектары зямлі для пахаваньня памерлых. І тут, таксама усё скіравана у бок Драздоў. Ціханоўскага пакуль на іх старонках пакуль няма.
    Неўзабаве, стала вядома дата выбараў 9 жніўня. Ціханоўскі аб’яўляе аб сваім намеры “ісьці” і пачынае мабілізацыю у сваі ініцыятыўныя групы па сбору подпісаў, зноў шастая па Беларусі. Але цяпер ужо у іншай.іякасьці. І мы пабачылі вынікі яго папярэдняй “працы”. Яго пазнавалі, ведалі, давяралі, людзі ахвотна пайшлі у яго групы падтрымкі.
    І у гэты перыяд раптам знік “забойца” вірус з усіх СМІ. На іх старонках з’явіўся народны “вызваліцель Ціханоўскі, увесь у белым, у губной памадзе (шмат жанчын былі у гістэрыкі ад яго, ну як ад Элвіна Прэслі у 60-х ).візг і лямант “Ціханоўскі -наш прэзідэнт”. Тут можна ужо палічыць, сколькі ужо было “нашых”, але хай іх.бяры.Тут, не толькі я але і улады пабачылі небяспеку ад яго папулярнасьці ну і прытармазілі яго рух. Раз і ён ужо на Акрэсьціна, Не буду разважаць аб законнасьці яго затрыманьня, артыкулаў абвінавачваньня. Для мяне асабіста істотна, што “лубянскага казачка” спынілі. У Ціханоўскага з’явілася праблема з рэгістрацыяй ініцыятыўных груп. Казалася бы, што усё, ён выходзіць з гульні, але тут “раптоўна” на сцэну выходзіць яго любая жонка, маці яго дзяцей,сціплая Святлана Ціханоўская. Літаральна, у апошнія часы.яна “здолела” перарабіць дакумэнты на сваё імя і падаць на рэгітсрацыю. Любячы муж на шконцы у “здзіўленьні”, грамадства у захапленьні, СМІ у экстазе- “яшчэ не вечар”. Тут патрэбна адзначыць цікавую акалічнасьць, пры вобыску на лецішчы Ціханоўскіх пад Гомелем, знайшлі прыхаванныя 900 000 $. Святлана у здзіўленьні “Не гэта не нашы, нам падкінулі. Мы перабіваемся з хлеба на воду. Калі б у Сяргея былі б такія грошы, ён бы не пайшоў бараніць просты народ” Як бачым, яна выкрыла матывы яго “шпацыру да народу”.- каб зарабіць. Як бачым, адслюнявілі яму, гаспадары з Усходу. ад сваіх шчадрот. Ці гэта быў аванс за працу ці ужо палучка, не мае істотнага значэньня На мой погляд,выхадна сцэну С.Ціханоўскай, гэта варыянт “Б”, на Лубянцы дурняў не трымаюць..Тут ужо і СМІ, трохі падкарэктавалі, замест Сяргея з’явілася “Святлана- наш прэзідэнт” Калі па мужа трохі сціхла, Святлана паспрабавала трохі пра яго нагадаць інадаць сабе вагі заявіла “Мне пагражаюць, маім дзецям. Я мушу адмовіцца ад удзелу у выбарах. Мне дзеці даражэй ” Гэта раніцай а увечары з’яўляецца інашае. “Усё, я вырашыла, каб выратаваць Сяргея, буду працягваць” Ну а дзе ж тыя ж СМІ, грамадства, бяспека дзяцей? Відаць ужо не “пагражаюць” бо С.Ціханоўскі сваю працу выканаў, разгойсаў грамадства. Яго проста зліваюць і яго лёс цяжка прагназаваць. Усё залежыць ад “гаспадароў”, але мы памятаем лёс некаторых “бацькоў” Крыма, Наваросіі і Данбаса. Адных ужо няма а тыя далёка. Сцэнар падзей ва Украіне,цалкам накладваецца на Беларусь. Што мы маем – Праект закрыт, усе, ці амаль усе, пайшлі на Акрэсьціна.
    Цяпер увага! На авансцэну выходзіць іншы гулец, Сустракайце, Пан Бабарыка..а..а..а!
    Аб ім, трохі пазней.
    Я.Мурашка
    21.06.20

  3. мінак кажа:

    Праз адзіны з Расеяй візавы рэжым могуць прыехаць пад выбары тысяч 60 зялёных чалавечкаў і так разгойдаць электарат, што частка ўлады падыме рукі, частка перакінецца на бок пераможцаў, частка зьбяжць, а ўладу возьмуць Цэпкалы і Ціханоскія.
    Я б зачыніў межы і прыпыніў уезд у краіну пад выглядам ”каранціна” розных ”вандроўнікаў” да выбараў!
    Што датычыць амерыканцаў, то гэтая нацыя рознакаліберная і трымаецца на ідэі долара. Пры сурёзных сутрасеннях:белые, чорные і лацінас могуць раскруціць такую карусель, што мала не пакажацца. На Зямле стала шмат лішніх людзей і таму грандыёзные зрухі будуць абавязкова.

  4. Siarhiej кажа:

    1. “Бягучы момант” у ЗША Іларыёнаў напэўна абмаляваў рэальна і аб’ектыўна. Падобна, што ціпа “марксісты” замуцілі там хаос і спрабуюць парушыць базавыя прынцыпы цывілізацыі якія замацаваныя ў Канстытуцыі і Біле аб Правах. Трамп не анёл, але Сандэрс, ды іншыя “дэмы” – сукі-папулісты. Праз 100 гадоў “вечна жывы” вар’ят Ленін дабраўся аж да ЗША.
    2. Псіхз% сваёй палітыкай этнацыду і карупцыяй (дыктатура гэта суперкарупцыя) давёў Беларусь да беднасці і цывілізацыйнай адсталасці, максімальна аслабіў канкурэнтнасць краіны. Не дзіўна, што крамлёўскія гэбілы, якія самі знаходзяцца ў тупіку, спрабуюць пашырыць свой “праваслаўны паханат”. Свядомыя беларусы – трэці бок у гэтай гульне і нам трэба ў 2020 годзе неяк умацаваць сваі пазіцыі. Як і што рабіць? Рыхтаваць кадры, збіраць грошы, тлумачыць людям іх нацыянальныя інтарэсы.
    3. Непатрэбных людзей (useless people) ў свеце некалькі міл’ярдаў з амаль 8-мі і папулісты будуць і далей імі карыстацца. Безтурботнага жыцця не будзе.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы