nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Яўген Мурашка і Сяргей Высоцкі выказваюцца пра “выбарчую” сітуацыю ў Беларусі і зьвяртаюцца да украінцаў

29 чэрвеня, 2020 | 2 каментарыя

На жаль, сёньня мы вымушаны часова перапыніць сачэньне за найцікавымі падзеямі ў ЗША, каб, выкарыстоўваючы сьціплыя інфармацыйныя магчымасьці нашага сайта, падаць на яго старонках меркаваньні нашых двух нацыянальных аўтарытэтаў, датычныя актуальных падзей ў Беларусі й побач зь ёй. Гаворка пра тры лісты Сяргея Высоцкага і адзін ліст Яўгена Мурашкі, якія паступілі ў рэдакцыю. Лічым сваім абавязкам у сёньняшні напружаны час выставіць іх для публічнай ацэнкі.

Рэдакцыя.

 

Спачатку ліст паважанага спадара Яўгена.

1.

“Зьвяртаю ўвагу украінцаў, якіх клічуць на “дапамогу” ў Беларусь, каб скінуць рэжым.

Шаноўныя, друзі, сябры! Чым бы вы не кіраваліся (патрыятызмам, салідарнасьцю, удзячнасьцю ці іншымі пасыламі) – ваша прысутнасьць у Беларусі яшчэ заўчасная.

Пакуль няма патрэбы ў вашай дапамозе, бо на сёньняшні дзень мы не ставім за мэту зьмену ўлады, паколькі стаіць пагроза страты незалежнасьці. Нам неабходна скіраваць усе высілкі, каб не дапусьць акупацыі з боку імперскай Расеі. Наша мэта – захаваць Незалежнасьць, а з дыктатурай мы рабярэмся самі.

Калі ж пагроза акупацыі стане відавочнай, мы будзем удзячныя, калі вы нам дапаможаце. Амуніцыяй, сваім досьведам, салідарнасьцю. А сёньня – ганіце прэч тых так званых “беларускіх патрыётаў”, якія заклікаюць вас да ўмяшаньня ў нашы ўнутраныя справы. Бо гэта і нашы, і вашы ворагі. Мяркую, што іх прозьвішчы вам вядомыя. Сёньня гэтыя “беларускія патрыёты” ставяць за мэту не змаганьне за Незалежнасьць, а за свае скурныя інтарэсы. Пры вашай дапамозе яны зьбіраюцца ўчыніць вэрхал з чалавечымі ахвярамі, неістотна з якога боку. Гэтыя забурэньні дадуць падставу для ўварваньня ў Беларусь “зялёных чалавечкаў”  ці ЧВК Вагнэра (аб такім сцэнары вы добра ведаеце – Крым, Данбас). Пасьля чаго самі размесьцяцца ва ўтульных кабінетах улады і аддадуць Беларусь на расправу расейсім акупантам. Беларусь будзе зноў пераўтворана ў Паўночна-Заходні край расейскай імперыі. Таму яны і клічуць людзей на “плошчу”, каб іх рукамі зрынуць уладу. Гэта такі ж сцэнар, які памятае Украіна, калі пры наступе на Кіеў, кідалі у бой “чорносвытныкыў” (гл. тут – https://ptaha.info/posts/essays/kogda-stal-vopros-ob-obespechenyy-novobrantsev-georgyi-zhukov-zayavyl-obmundyrovyvat-y-vooruzhat-etykh-khokhlov-vse-ony-predately-chem-bolshe-v-dnepre-potopym-tem-menshe-v-sybyr-posle-voiny-ssylat/  ).

Мы за мір ды спакой у нашай Беларусі і супраць крывавых рэк за чужыя інтарэсы. Вельмі слушнай вашай дапамогай, на сёньнешні дзень, было б наступнае: зьвярніцеся да расейскіх імперцаў з папярэджваньнем, што ў выпадку нападу на Беларусь яны будуць мець справу ня толькі з беларусамі, але і з украінскімі патрыётамі, а, магчыма, і усёй Украінай…

Народы, стаўшыя плечы ў плечы – непераможныя!

Слава Украіне!

З павагай да вас, украінцы,

Яўген Мурашка, старшыня ЗБН”.

=

 

А цяпер тры лісты ад спадара Сяргея.

2.

ПАДЗЕІ Ў МАСКВЕ – ГЭТА ДЫПЛАМАТЫЧНАЯ ВАЙНА

“Калі вы ўважліва глядзелі гэты расейскі парад разам з “манеўрамі” на трыбунах, то стасункі кіраўнікоў Беларусі і Расеі інакш як ледзянымі і не назавеш…

І Я ПАЦЬВЯРДЖАЮ СВАЕ СЛОВЫ – ІДЗЕ НЕАБВЕШЧАНАЯ ВАЙНА РАСЕЙСКАЙ ІМПЕРЫІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ…

Відавочна, што Масква стварыла такое інфармацыйнае поле, такую гнятлівую атмасферу вакол Лукашэнкі, што было бачна любому – ПУЦІНСКАЯ БАНДА ШАНТАЖУЕ БЕЛАРУСКАГА ПРАВІЦЕЛЯ Ў САМАЙ БРУТАЛЬНАЙ ФОРМЕ!

Не пашкадаваў трохі часу на ўтрапёных мясцовых “бунтароў” на дарагіх “Мэрсах” ды “BMV” (рабочых сярод гэтай публікі практычна ня бачу – IT-шная моладзь ды сярэдні бізнэс, часта кампрадорскі). Бо звычайна бізнэс будаваўся на асабістых стасунках з Расеяй, на абслузе расейскіх карпарацыяў, на расейскіх грошах. А цяпер гэтыя канальчыкі часткова пазачыняліся…

Вось што пачуў на мае аргументы пра пагрозу для незалежнасьці ды поўнай разбалансіроўкі з-за ўмяшаньня Масковіі: “ну, и что, мы и так под Россией, и всегда были, Россия нам платит, нефть и газ оттуда, все резервы для нашей экономики… Главное – сменить руководителя, чтобы этой рожи не было…”

Дык для чаго тады ўвесь фестываль, калі “нічога не зменіцца”? Запытаў: “вы недаядаеце?”…

Дык не, з грашыма ўсё больш-менш, але хочацца зарабляць больш. “Вот московские друзья реально живут…”

Зразумеў, што пралягае вялікі вадападзел у каштоўнасьцях патрыётаў ды гэтай публікі. Бо гэтыя “лапцёжнікі” не хочуць змагацца за рэальную незалежнасьць, за правы беларускай нацыі – адзінага гаспадара на сваёй зямлі.

Па сутнасьці я пабачыў рабоў. Так, на крутых машынах, з “падвязкамі” ў белакаменнай, але па сутнасьці рабы расейска-савецкай сістэмы. Ім бы грашэй пабольш, машыну пабольш, а хто будзе плаціць – не мае значэньня. Вось і ўся сістэма каштоўнасьцяў. Толькі “вусаты надоел”…

Да таго ж людзі НЯ ХОЧУЦЬ ДУМАЦЬ, НЯ ХОЧУЦЬ СЛУХАЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЭЛІТУ. ХВОРЫЯ НА “ЎСЯЗНАЙСТВА”.  ДЛЯ ІХ ГОДНЫЯ ДЫ АЎТАРЫТЭТНЫЯ АСОБЫ НІЧОГА НЕ ЗНАЧАЦЬ.  Гатовыя падтрымаць любую гідоту, абы плацілі.

У іхнай рэвалюцыйнасьці сумняюся. Бо вельмі баязьлівыя…

Гэта правін лукашызму, бо людзі не развіваліся. 26 гадоў грамадства кармілі расейска-савецкім інфармацыйным га..ном, замбіравалі саўком. І ў многіх сёньня крывое светаўспрыняцьце…

Цяпер расейскія медыя ды боты маніпулююць насельніцтвам, як дзецьмі…

Вядома, жыцьцё выправіць ім мазгі. Пазьней… Але якім коштам?..

Нам – патрыётам – бачная ступень пагрозы для нашай дзяржавы ды міру ў ёй. Мы ведаем пра заехаўшых расейскіх баявікоў. Мы ўжо атрымоўваем пагрозы… І цудоўна бачым расейскую спецаперацыю, якая сёньня праводзіцца тут, на нашай зямлі”.

3.

ТРОХХАДОЎКА

“Людзі мала дасьведчаныя ў палітыцы, пазбаўленыя вопыту, часта разважаюць на дзіцячым узроўні…

Там, “хачу другога”. А што другі такі самы, а то і горшы, не бярэцца да ўвагі. Альбо, “ну, вось, чалавек капіў усё жыцьцё грошы і стаў кандыдатам…”

Бяз крыўдаў, палітычны досьвед большасьці беларусаў на ўзроўні 12-ці гадовага хлапчука, ва ўкраінцаў – недзе 15-ці гадовага (каб быў большы – не абралі б КВНшчыка…)

Палітыкай за свае сродкі займаюцца толькі людзі вялікай веры, ідэйныя, зацятыя фанатыкі…

Сярод сёньняшніх вылучэнцаў у Беларусі такіх няма і блізка. Цынічныя – так, хітрыя – так, нахрапістыя – так. А вось годнасьці ды ахвярнасьці нешта ня бачна…

Пайсьці на канфлікт з аўтарытарнай уладай у Беларусі гэтыя ВЫРАШЫЛІ ТОЛЬКІ ЗАРУЧЫЎШЫСЯ ПАЛІТЫЧНАЙ ПАДТРЫМКАЙ МАСКВЫ…

Не цешце сябе ілюзіямі. Давайце будзем дарослымі людзьмі…

Спачатку таран-арматура Ціханоўскі, крычаўшы ды махаўшы лапцем…

Потым – грашовы мяшок. Выбачайце, але замежны банк ня можа фундаваць выбары ў іншай дзяржаве. І кіраўнікі замежнага банку ня могуць суцэльна быць выбарчай камандай кандыдата. Гэта фігня поўная…

“Белгазпромбанк” фундаваў БАЖ, верагодна TUT.BY. Яшчэ шэраг выданьняў у Беларусі корміцца ў дачкі “Газпрому”. Такая гнюсная карціна з “дэмСМІ…”

Натуральна, што сажаць, як па мне, гэтых людзей – поўная глупота. І было мора рашэньняў куды больш тонкіх ды карысных, чым рэпрэсіі. Але пра далікатнасьць ды мудрасьць улады казаць не даводзіцца…

Ну, і таварыш Цэпкала – трэцяя фігура ў камбінацыі…

Першыя два прынесеныя ў ахвяру рэжыму, які ў сваёй манеры малоціць павылазіўшых апанентаў. А гэтага вялі акуратна, паціху, у такой класічна гэбісцкай манеры…

Але вось і гэты заступнік “саюзнага гасударства” ды “інтэграцыі” загаманіў. Гамоніць невыразна, блытаецца, губляецца, але гамоніць… Магчыма, гэты і ёсьць найбольш рэальны прэтэндэнт на “Лу-ку 2”.

Аднак праект яшчэ гуляецца… Расея пакуль не дамаглася многіх кампанентаў для сваёй камбінацыі. ПРЫНАМСІ, ХОЦЬ РЭПРЭСІІ ІДУЦЬ – ПАКУЛЬ НЯМА ЗАБОЙСТВАЎ. Гэта, вядома, бесіць маскоўскіх лялькаводаў…

Бо потым, калі пальецца кровушка, Масква адразу напяліць скуру трацейскага “суддзі”. Маўляў, “у вас там горача, такое творыцца, мы вам дапаможам, АЛЕ ПРЫЙДЗЕЦЦА ТОЕ-СЁЕ САСТУПІЦЬ. Трэба “паглыбленая інтэграцыя”, базы вайсковыя…”.

Мяркую, менавіта гэта яны зараз закідаюць Рыгоравічу, шантажуючы па максімуму. Бо ўсе названыя вышэй палітычныя фігуры, як і ліберальныя СМІ – гэта проста прылада для таго, каб зламаць Лу-ку, ды ў любой пастаноўцы дамагчыся АНШЛЮСУ БЕЛАРУСІ.

Найлепшы варыянт для Крамля – забурэньні, бязладзьдзе, перастрэлкі. Потым варыянт “Лу-ка 2 “. Бо любы прарасейскі стаўленік у такой сітуацыі падпіша ўсё і адразу… Ну, і трэці варыянт, усё ж да канца “нагнуць” цяперашняга правіцеля…

ТОЕ, ШТО ВЯДУЧЫЯ АПАЗІЦЫЙНЫЯ СМІ ЗАМЕСТ СУР’ЁЗНАГА АНАЛІЗУ,  ПАЛІТЫЧНЫХ СПРЭЧАК, ЗАМЕСТ ПАДАЧЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АЛЬТЭРНАТЫВЫ ЗАЙМАЮЦЦА ТУПА ПАДБУХТОРВАНЬНЕМ НАСЕЛЬНІЦТВА – ЗУСІМ ГНЮСНА…

Прыярытэты БПС-Самаабарона такія:

  1. Абарона незалежнасьці!
  2. Не дапусьціць “рускамірцаў”, баевікоў ды правакатараў у Беларусь, зьберагчы мір у часе шантажу Масквы.
  3. Фармаваць нацыянальную сілу на пазіцыях незалежнай і нейтральнай дзяржавы. Мы прапануем аб’яднаньне патрыётаў на цьвёрдых прынцыпах…
  4. Дамагацца і патрабаваць перавыбараў дэмакратычным і цывілізаваным шляхам. Праз агульнанацыянальны дыялог…
  5. Падрыхтоўка і падпісаньне Патрыятычнага акту ўсімі палітычнымі акторамі. Хто адмаўляецца – лічыць антыбеларускай разбуральнай структурай.

Магчыма, і сёньня нашыя прапановы многім яшчэ незразумелыя. Нехта будзе махаць рукамі – “даёшь лапаць!”, “даёшь рэвалюцыю!”…

Але пабачыце, як усё будзе мяняцца бліжэйшым часам. Літаральна на вачах…”.

4.

МОЙ АДКАЗ УКРАІНСКАМУ ДЭПУТАТУ СЦЯПАНУ МОЛЧАНУ (г.Роўна)

Степан Молчан: “Сергій, таке враження, що Білорусь чекає сценарій України 2014 року, коли москалі захопили Крим та частину Донбаса. Дуже читається це все в діях Росії?..”

Сяргей Высоцкі:

“Так, шаноўны пан Сьцяпан, сітуацыя вельмі складаная… Сапраўды шахматная партыя, толькі стаўка – лёс цэлага народу. Масква гуляе вельмі моцна, кінутыя шалёныя грошы: на подкуп палітыкаў, СМІ, чыноўнікаў і сілавікоў.

Некаторыя рэдактары апазіцыйных СМІ імгненна пабагацелі…

Грошы расейскіх алігархаў разбэшчваюць людзей. І многія, як мне ні балюча казаць, кінуліся за дурнымі расейскімі грашыма… Апраўдваюць свае дзеяньні “барацьбой за дэмакратыю з крывавым дыктатарам”…

Процістаяць навале цяжка, бо Лу-ка сам адчыніў дзьверы Расеі, сам легалізоўваў расейскую прапаганду, банкі, бізнэс.

Да таго ж грамадства стамілася ад правіцеля.

А цяпер нам падсоўваюць праект “Лу-ка 2” на пасаду прэзідэнта зь яшчэ горшымі расейскімі інтэграстамі… Цяпер расейскія структуры моцна тут стаяць на нагах, кіруемыя сьпецслужбамі…

Наперадзе бой, і бой цяжкі…

Мне вельмі сумна, што ва Ўкраіне таксама шмат людзей сталіся ахвярамі расейскай прапаганды, не разумеюць, ШТО Ж ТВОРЫЦЦА Ў БРАТОЎ…

На Захадзе сёньня таксама не да Беларусі.

Між тым да нас даходзяць трывожныя навіны, што рукамі брудных вярбоўшчыкаў сюды, у Беларусь, вярбуюць людзей ва Ўкраіне, каб “зрынаць дыктатара”…

Прашу вас, прашу эліту вялікага ўкраінскага народу зьвярнуць увагу на гэтую сітуацыю. Бо для нас людзі, якія прыйдуць сюды па замове Масквы за грошы расейскіх алігархаў і з планамі рэалізаваць сцэнар Масквы – будуць маскалямі…

Гэта будзе вялікі грэх супраць абодвух народаў…

Вельмі спадзяюся, што такія людзі як вы, шаноўны пан Сьцяпан, раскрыюць вочы падманутым. Давайце разам спынім расейскі сцэнар!

Слава братняй Украіне!

Жыве Беларусь!”

 

2 каментарыя

  1. мінак кажа:

    Лісты вельмі грунтоўныя, хацеў узяць цытаты, але гэта трэба цытаваць амаль цалкам і шаноўнага Яўгена Мурашка і Сяргея Высоцкага. Між тым хачу заўважыць, што аб неабходнасьці карыстання дзеючай уладай сваёй Нацыянальнай Ідыялогіі, мы ўсе казалі трыццаць год.
    Мала таго, што казалі, але і напісалі, падрыхтавалі шмат тэарэтычна распрацаваных тэкстаў, ідэй, канцэпцый, тэорый. Шмат чаго змяшчалася і на сайце Наша Зямля. Аб перавароце з боку расейскай алігархіі нават напісана аповесьць ”Імперскі сіндром”. Але наша патрыятычная эліта была адсунута ў бок, пазбаўлена СМІ, шальмавана, затраўлена… Вось улада і атрымлівае той вынік, аб якім мы папярэджывалі шмат год.
    Якім бы не былі вынікі, мы ніколі не здамося!
    Але як надакучылі гэтыя ”імперскасьць”, ”глабалізацыя”, ”братанія”… Чалавецтва топчыцца на адным месцы, замест таго, каб ісьці па шляху паказаным людзям Ісусам Хрыстом у ”Новым Запавеце”.
    Хутка ужо трэба сыходзіць у нябыт, здароў’я і сіл няма, каб ісьці на барыкады за Айчыну, а грамадства ўсё яшчэ блукае і не помніць, што прамаўлялі Апосталы. ”Усіх шануйце, братэрства любіце, Бога бойцеся, цара паважайце.” ”А найболей за ўсё майце шчырую любоў адзін да аднаго, бо любоў пакрывае мноства грахоў”.

  2. валянцин кажа:

    адназначна падтрымливаю вывады па ситуацыи и зварот да украинских братоу – расейски рэжым жахливейшы за беларуски – там рэальная ВАЙНА !

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы