nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Яўген Мурашка раіць і заклікае

26 жніўня, 2020 | 11 каментарыяў

Беларусы!

У жніўні 2020 г. мы – прыхільнікі незалежнасьці беларускай нацыі, для якіх незалежнасьць, асабістыя і нацыянальныя гонар і годнасьць не пусты гук – пачалі секчы трохгаловага зьмея. У нас атрымалася яго спыніць, зблытаць планы. Мы выйгралі першыя бойкі, але вайна працягваецца.

У войнах перамагаюць ня арміі, а еднасьць і самаахвярнасьць нацыі.

Падзеі апошняга часу паказалі, што беларуская нацыя абудзілася, адбылося згуртаваньне грамадства ў абароне свайго гонару і годнасьці. І гэта не дзякуючы “лубянскім казачкам”  (Ціханоўскім, Бабарыку, Цапкалам ды нейкай залётнай Калесьнікавай), а насуперак іх планам. Грамадства ня хоча працягваць жыць у прыгнечанным стане, нацыя не жадае быць закладнікам нічыіх асабістых амбіцый ды інтарэсаў.

Але ад жаданьня свабоды і незалежнасьці да іх канчатковага атрыманьня давядзецца прайсьці  далёкі  і няпросты шлях змаганьня. Той шлях, якім, напрыклад, ідзе украінскі народ. Яго самаахвярнае змаганьне павіна быць для нас прыкладам і крыніцай ведаў. Сёмы год украінскі народ змагаецца за сваю годнасьць і гонар, увесь гэты час нацыя губляе сваіх лепшых сыноў і дачок. Такая доўгатэрміновая  вайна Расеі супраць Украіны сьведчыць толькі аб адным – расейскія імперцы не зьбіраюцца адмаўляцца ад сваіх крывавых амбіцый. Яны спыняцца толькі тады, калі ўкраінцы закапаюць у сваёй зямлі апошняга расейскага акупанта.

Я ня ведаю планаў Крамля, яго генеральнага штабу, планаў ФСБ ды ГРУ. Я бачу толькі адно – расейская імперыя рыхтуе Беларусі долю Украіны. А ці гатова беларускае грамадства да такога развіцьця падзей?  Безумоўна  – не.  Пакуль я бачу пустапарожнюю эйфарыю, цялячыя візгі, сьвяточны настрой. Што святкуем? Гэта ужо было ў 2010-м, калі Саньнікаў верашчаў – “Режим пал!” Так і сёньня: яшчэ ня зрынулі прарасейскую ўладу, а ўжо сьпяваем песьні. Мы толькі загналі Лукашэнку ў кут, а ў гэтым стане драпежнік самы небясьпечны. Ён ужо гэта паказаў, што будзе бараніць сваю асабістую ўладу да апошняга. І, каб уратаваць сваю скуру, ён можа паклікаць на дапамогу нашага патэнцыяльнага ворага – Расею.

Вы гатовы да такога разгортваньня падзей? Чым вы сустрэнеце “іхтамнетаў”? Ланцугамі салідарнасьці, плакатамі, сьцягамі, кветкамі, “Магутным Божа”? Іх трэба сустракаць згуртаванымі самаахвярнымі сотнямі ды тысячамі, здольнымі зьнішчыць любога акупанта. А іх трэба тэрмінова арганізоўваць па месцы жыхарства (самаабарона), працы, навучаньня. Узбройваць усялякімі падручнымі сродкамі, фармаваць перасоўныя групы медычнай дапамогі, назапашваць медыкаменты, іншае неабходнае.

Атрады “самаабароны” неабходна  фармаваць па прыкмеце зямлячаства (жыхароў аднаго раёна, мясцовасьці, месца працы), каб выключыць зьяўленьня “цітушак”.  І яшчэ: усімі атрадамі павіны кіраваць асобы з вайсковым досьведам.

Таму зьвяртаюся да тых, хто ўдзельнічаў у дурным флэшмобе (па адмаўленьні ад сваёй вайсковай формы): пагулялі ў “патрыятызм” і будзе. Знайдзіце сваю форму, нашыйце на яе Пагоню і займіцеся годнай і неабходнай справай. Зьбірайце адзінкі самаабароны, навучайце іх, перадайце ім свой досьвед.

Для каардынацыі дзеяньняў атрадаў неабходна ўстойлівая сувязь, мабільнасьць, выведка, наяўнасьць усялякага віду транспарту для хуткага перасоўваньня, магчымасьць блакіроўкі шляхоў зносін і г.д.

Неабходна тэрмінова правесьці перамовы з адміністрацыяй вобласьцяй, гарадоў, унутраных спраў на прадмет атрыманьня (у выпадку неабходнасьці) зброі.

І ня лезьце са сваім саплямі: “Армія з народам”. Растлумачце ім, што ў нас адна зямля, і адзін патэнцыйны вораг, які за ўсходняй мяжой.

Я не адмысловец у гэтай сьферы. Але лічу, што грамадства павіна рыхтавацца да любога разьвіцьця падзей. Беларусь павінна пераўтварыцца ў цытадэль, каб паказаць патэнцыйнаму ворагу, што беларускі народ на понт ня возьмеш. А тых, хто будзе разводзіць дэмагогію пра памяркоўнасьць, “мір ва ўсім міры” – пад зад каленам.

Жадаеш міра – рыхтуйся да вайны.

Страйк – гэта моцная зброя.

Апошнім часам па усёй Беларусі пашыраецца страйкавы рух. На прадпрыемствах спыняецца праца, высоўваюцца патрабаваньні, працаўнікі выходзяць на вуліцу і становяцца часткай пратэстуючага грамадства. І на гэтым значнасьць страйка зводзіцца да… нуля. Бо працоўныя заводаў і фабрык становяцца такімі ж грамадзянамі з кветкамі і плакатамі, якія мала ўплываюць на разьвіцьцё падзей.

Таму, каб актыўнасьць працоўных пераўтварылася ў моцную зброю, неабходна ведаць наступнае: страйк – гэта ня проста спыненьне працы, гэта той перыяд калі ўся ўлада на прадпрыемстве (ці ў іншым працоўным калектыве) пераходзіць да прадстаўнікоў працоўных (страйкамаў, незалежных прафсаюзаў, і г.д.). На ўвесь перыяд страйку адміністрацыя адхіляецца ад кіраваньня, усе яе паўнамоцтвы спыняюцца і не належаць да выкананьня.

Аднак страйк не азначае, што, кінуўшы працу, можна пакінуць прадпрыемства і лічыць сябе вольным ад працоўнай дысцыпліны. Маўляў, можна пайсьці ў піўбар, кіно, на мітынг. Падчас страйку для працаўніка нічога не мяняецца. Ён павінен прыходзіць на працу ў належны час і знаходзіцца ўвесь працоўны час на сваім працоўным месцы, з той толькі розьніцай, што не прыступае да працы. Такі падыход я прымяняў падчас страйку на ВА “Гомсельмаш” 26.04.1990 г. (толькі тады быў іншы час і выклікі былі іншыя).

Што дае такі падыход? Па-першае, паколькі падчас страйку ўся ўлада на прадпрыемстве пераходзіць да працоўнага калектыву ці яго прадстаўнікоў, таму неабходна абмежаваць (забараніць) уваход на прадпрыемства прадстаўнікоў адміністрацыі (акрамя тых, хто далучыўся да страйку), каб прадухіліць іх уздзеяньне на ўдзельнікаў страйку. Па-другое. Наяўнасьць на прадпрыемстве пэўнай колькасьці працоўных дазваляе своечасова рэагаваць на падзеі па-за межамі прадпрыемства. Дае магчымасьць фармаваць пэўную фізічную сілу і своечасова  прымяняць там, дзе яна неабходна. Трэцяе. Вельмі важна сталае ўзаемадзеяньне зь іншымі працоўнымі калектывамі, мабільнасьць для сумесных дзеяньняў у тым ці іншым месцы.

Калі ўзьнікае неабходнасьць мабілізацыі і выкарыстаньня дружын у іншым месцы, на прадпрыемстве неабходна пакідаць пэўную колькасьць працоўных дзеля падтрыманьня функцыяваньня прадпрыемства, аховы абсталяваньня і прадухіленьня ўсялякага віду правакацый, дыверсій, спробаў захопу прадпрыемства штрэйкбрэхерамі ці сілавымі структурамі. Памятайце, што пад час страйку працоўны калектыў зьяўляецца ня толькі гаспадаром прадпрыемства, але і адказным за захаваньне яго працаздольнасьці, жыцьцядзейнасьці.

І што істотна, ахоўвайце сваіх лідараў. А каб не паралізаваць дзейнасьць страйкамаў, іх павінна быць некалькі. І яны павіны быць пад аховай сваіх паплечнікаў.

А вось прыклады, як ня трэба пратэстваць. Супрацоўнікі БТ пакінулі сваі працоўныя месцы. Адразу прывезьлі расейскіх прапагандыстаў. Цяпер інфармацыйная вайна будзе пашырацца. А між тым, тэлекамеры і мікрафоны маглі бы быць у іх руках. Купалаўскі тэатар пакінуў будынак, цяпер іх саміх туды не пускаюць.

Такім чынам, калі пакінеце прадпрыемствы і пойдзеце бадзяцца на вуліцы, то, калі вернецеся, вас саміх ня пусьцяць праз прахадныя. Вас сустрэнуць аўтаматамі пару дзясяткаў АМПАўцаў ці вайскоўцаў.

Рабочыя, служачыя, памятайце, гэта вы зьяўляецеся гаспадарамі сваіх прадпрыемстваў, заводаў і шахт, якім вы аддалі дзясяткі гадоў свайго жыцьця і здароўя. І ня толькі вы, а і вашы бацькі, і дзе, магчыма, будуць працавць вашы дзеці. А адміністрацыя, гэта тыя, каго вы нанялі абслугоўваць жыцьцядзейнасьць гэтых прадпрыемстваў, і гэта вы ім аплачваеце іх паслугі.

Памятайце – вы гаспадары ўласнай зямлі, яе нетраў і сваіх працоўных месцаў. Вы моцныя толькі тады, калі ў вашых руках прадпрыемствы, шахты, заводы і з вамі будуць лічыцца.

Сёньня ж ідзе рэйдарскі захоп Беларусі, каб замест нас гаспадрамі нашага жыцьця сталі ўсялякія расейскія прайдзісьветы ды злодзеі.

Я.Мурашка
22.08.2020г.

11 каментарыяў

  1. Павел Бич кажа:

    Са сп. Мурашкам я згодзен. Апошнія каменты самых прадвінутых палітолагаў паказваюць што яны не ведаюць што рабіць, як тлумачыць падзеі і таму я зноў пачаць пісаць што трэба меняць “кружэлку”,. а менавіта – з сац.дэм.ліберальнай на нацыяналістычную. Тады у нас не дыктатура і не апошні дыктатар Эўропу. а у нас акупацыйны прарасейскі рэжым. у нас калонія РФ у яе новай форме, а сілавікі гэта калабаранты. Толькі так можна перацягнуць на свой бок частку сілавікоў.. Яшчэ я раіў прыслухацца да парады буйнеўшага філосафа 20 ст. М. Фуко – глядзець на палітыку вачыма вайны і тада трэба кінуць плач і стогны што у нас парушаюцца усе законы. што Лука нелігітымны і г.д. Яшчэ я раіў пачаць мірную партызанскую вайну- пачаць знішчаць усе прыкметы нашага каланіяльнага стану. Мне не зразумела як можна ахапіць стотысячным натоўпам помнік Дзержынскаму і не апаганіць яго; тое ж усялякіх леніных. сталіных. калініных і т.п. Ці яны не дзейнічаюць на свядомасць лююдьзей. ці яны не кажуць мі што улада сільная і не пераможная?.

  2. Siarhiej кажа:

    Пакуль не сфармаваўся моцны сілавы блок супраціву, акцыі мусяць быць мірнымі. Крамлёўскія гэбілы хочуць перавесці пратэсты ў форму грамадзянскай вайны. Важны інфармацыйны супраціў: персанальна ўсе халуі (палатачнікі, суддзі, фальсіфікатары …) і бандыты 3% мусяць быць дакладна апісаны і інфа пра іх даступна кожнаму. Маразм дыктатуры стаў зразумелым нават апошнему вожыку. Супрацьстаянне можа быць доўгім, кшталту венесуэльскага. А вось пра страйкі слушна напісана.

  3. мінак кажа:

    ”Страйк – гэта моцная зброя.”

    Супраць каго? Любое дзяржаўнае прадпрыемства працуе на дзяржаву! Робячы страйк на дзяржаўным прадпрыемстве страйкаўцы аўтаматычна робяць шкоду дзяржаве! І што далей? Аслабелую дзяржаву лёгка прыгорне да сябе Расея ці падзеліць з Польшай?!

    Якая нам, нацыяналістам, розніца, хто кіруе дзяржавай: дыктатар ці дэмакрат, аўтарытарны кіраўнік ці ліберал! Галоўнае, што мы маем сваю уласную дзяржаву! Маючы сваю ўласную дзяржаву, мы павінны кропкава весьці працу: за мову, за уласную гісторыю, за свой тэатар, за беларускія школы, за паступовае пашырэнне ўжывання мовы ў СМІ, на тэлебачанні, за беларускае кіно на сваёй мове…
    Чамусьці электарат хоча зразу ўсё! УСЁ — гэта такі ўзровень жыцця як ў Нямечынне ці Францыі, куды яны ездзілі на адпачынак… Інфантылізмы чысцейшай вады!

    Сёння пятая калона, зялёныя чалавечкі вельмі прафесійна і мэтанакіравана вядуць наш дзяржаўны карабель да расейскай гавані. Вы што забыліся, як быў захоплены Крым! Ці як праз Майдан зрабілі пераварот ва Украіне?
    Па расейскаму тэлебачанню на шматлікіх перадачах, ”60 хвілін” вядучыя задаволена паціраюць рукі і адкрыта гавораць: ”рускіе і беларусы — одін народ, одін язык, одна історія. Нам надо об’едінітся, быть вместе”.
    Вы ўжо забыліся, як ў прошлым годзе некалькі разоў запрашалі АГ у Сочы і там яго ўгаварывалі ”аб’яднацца?”. І не толькі ўгаворвалі, але і ”рукі выкручывалі” і з газам і з нафтай…
    Таксама ўжо не помніце пра ЧВК Вагнер закінуты на нашу тэрыторыю. Нібыта яны былі павінны потым ляцець у Турыцю, затым аб’явілі, што ў Венесуэлу. А зараз, РТР агучвае, што гэта ЗША і Украіна іх закінула на нашу тэрыторыю.

    А як элегантна пятая калона падбухторыўшы прасцякоў-актораў справакавала іх на пратэст і вымусіла сыйсьці з тэатра Янкі Купалы. Быў беларускі нацыянальны тэатар і перастаў быць. Некалі дырэктар беларускага ліцэя Уладзімір Колас гэтаксама ляпнуў пяць хвілін у інтэрв’ю Познеру пра ”дыктатра Лукашэнку” і беларускамоўны ліцэй зьнік. Расейскія рэзідэнты і куклаводы задаволена паставілі плюсік у таблічку гадавога выканання па вынішчэнню беларусізацыі.

    • Siarhiej кажа:

      Сп. Мінак, не блытайце прычыну і наступства. Страйк не прычына, а наступства этнацыду, ліцэй выкінулі на вуліцу па той жа прычыне, а не таму што У. Колас нешта ляпнуў.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Мінаку
      Перш чым крытыкаваць, патрэбна уважліва прачытаць мой матэрыял і асабліва пра страйк.
      Я правёў тры страйкі на ВА “Гомсельмаш” і усе яны скончыліся пасьпяхова.
      А тое,што мы бачым у Беларусі, гэта нейкая пародыя на страйк.
      Страйк мае вялікі патэнцыял, толькі тады калі, пад час яго правядзеньня працоўны калектыў становіцца гаспадаром.свайго працоўнага месца а не статыстам на вуліцы.
      Таму і Купалаўскі тэатар на вуліцы. І студыя БТ у руках расейскай прапагады. Ну і інш.

  4. Яўген Мурашка кажа:

    Акупацыя набліжаецца.
    “..Патрэбна ствараць камітэты мясцовага самакіраваньня і дружыны самаабароны (па месцу жыхарства) а таксама – рабочыя дружыны па месцу працы….”
    На сёньнешні дзень, сябра прэзідуюму КС пан Латушка закінуў у грамадства правакацыйную думку -пачаць працэдуру адкліканьня дэпутатаў ПП. Падставай для гэтага, паводле яго, з’яўляецца – “..Не выкананьне дэпутатамі сваіх наўпроставых абавязкаў…” Усё гэта так, але. І правакацыю Латушкі, ужо пачулі. Ужо Губарэвіч, вылавіў дэпутата ПП Давыдзьку і пачаў бесьціць яго у “хвост і у грыву.” Толькі вось цікавы момант, пад якой спадніцай сядзеў гэты “змагар” пад час акцый пратэсту? А вось як трохі сцішылася, выскачыў і зноў навідавоку. Хутка чакаю і астатніх казлоў і прахадзімцаў, накшталт Лябедзяк, .Барысавых, Верштард, Янукевічаў, Кастусёвых і іншай швалі. Калі мы кажам што улада належыць народу, дык і станавіцеся гэтай уладай. Самі вырашайце сваі жыцьцёвыя праблемы а не спадзявайцеся на сваіх прадстаўнікоў, бо дарэмна марнуеце час. Хопіць быць спажыўцом, самі паляпшайце сваё жыцьцё. А прапанова КС, прывядзее да калапсу заканадаўчай працы. Калі мы бачым што дэпутаты ПП, у сваёй дзейнасьці, не адпавядаюць жыцьцёвым інтарэсам грамадства, дык неабходны дамагацца правядзяньня пазачарговых парламетскіх выбараў, каб абраць маладых, патрыятычных, нацыянальнаарыентаванных дэпутатаў
    Такую ж правакацыю распачала і лубянская казачка Калеснікава, якая закінула думку “аб нелегітымнасьці” ураду. З якіх гэта часоў залетная авантурыстка, дыктуе беларускаму грамадству, як яму жыць.
    Нейкі наш вораг, распачаў кампанію па дыскрыдытацыі настаўнікаў, пачалося масавае іх цкаваньне. Чаго вы дамагаецеся.? Зрабіць іх “казламі адпушчэньня” за сваю імпатэнтнасьць і дурату, Вас заклікалі не удзельнічаць у выбарчым фарсе, палезьлі, дык чаго верашчыце, што падманулі і маральна знішчаеце настаўнікаў, самі ж не лепей? Чаму вы не змагаецеся за свой нацыянальны гонар і годнасьць. За беларускія школы, ВУЗы. Вас жа, як нацыі не існуе. Нездарма расейцы лічаць вас сваім “братамі” Вы цураецеся сваёй гісторыі, культуры, мовы. Размаўляеце на мове патэнцыяльнага ворага. Вы, як “трансгендары” ці транссэксуалы”, паводзіны і мова расейская, а у пашпарт зазірнеш, бач ты – беларус
    Мая прапанова палягае у тым, каб насельніцтва дапамагала само сабе у вырашэньні паўсюдзённых жыцьцёвых праблем. Яно не будзе альтэрнатывай існуючай улады але павінна стаць тым інструментам, які будзе вымушаць уладу вырашаць усе праблемы на карысьць жыхароў (дома, мікрараёна, горада).
    Перанясіце з вуліц, увесь ваш псыхалагічны пад’ём, ненавісьць, мужнасьць, самаахвярнасьць, вопыт, салідарнасьць, сувязі – па месцу жыхарства, вучобы і працы. Станьце гаспадарамі можа і на невялікім кавалку сваёй жыцьцёвай прасторы (дома, мікрараёна, горада, раёна, сяла школы, ВУЗа, цэха, завода) а у выніку сваёй зямлі і Бацькаўшчыны.
    А наконт дружын, думка такая. Гэта не згуртаваньне ( на сталым падмурку) пэўнай колькасьці мужчынскага насельніцтва. Гэта наладжваньне шчыльных кантактаў і сувязяў паміж сабой, каб у выпадку неабходнасьці сілавой падтрымкі, была магчымасьць хуткага рэагаваньня, мабільнасьці пры узаімадзенасьці рабіць пэўныя захады. Гэтыя дружыны не павінны стварацца легальна (групамі па 2-3 чалавека) але знаёмымі паміж сабой.
    Памятайце, што патэнцыяльная пагроза акупацыі існуе, а рэйдарскі захоп Беларусі, з боку імперскай Расеі, ніхто не адмяняў
    Я.Мурашка
    28.08.20г.

    • Siarhiej кажа:

      Сп. Мурашка! З некаторымі Вашымі думкамі я не згодны. Ня трэба бесціць Губарэвіча ды іншых за тое, што яны не так робяць як Вам бы хацелася, ня трэба рабіць ворагаў з саюзнікаў. Ідэя адзыва палатачнікаў – сацыяльных паразітаў – слушная “двіжуха” ў межах дыктатарскага беззаконня. Шукайце не ворагаў, а саюзнікаў!

      • Яўген Мурашкаz кажа:

        “…Ня трэба бесціць Губарэвіча ды іншых за тое, што яны не так робяць як Вам бы хацелася, ня трэба рабіць ворагаў з саюзнікаў…”
        Выбачайце, гэтыя прыстасаванцы страшней ворагаў. З ворагам, усё відавочна, а гэтыя непрадсказанныя у сваіх дзеяньнях. Таму лепш без іх.
        А “двіжуха”, гэта лубянскі варыянт пазбавіць дзеяздольнасьці законадаўчую базу. Гэта ужо правакацыя, якую і распачаў “саюзнік” Губарэвіч.

  5. мінак кажа:

    ”…працоўны калектыў становіцца гаспадаром.свайго працоўнага месца.”

    Шаноўны Яўген! Працоўны калектыў не можа стаць гаспадаром свайго працоўнага месца, бо дзяржаўнае прадпрыемства належыць дзяржаве і працаўнік гэтага завода там толькі наёмны работнік. З ім дзяржаўнае прадпрыемства заключае дамову–
    кантракт, калі работнік незгодны з умовамі працы ці нязгодны з палітыкай і эканомікай прадпрыемства — кантракт–дамова растаргаецца.
    Была спроба стварыць калектыўнае прадпрыемства на мотавелазаводзе, дзе завод належыў бы ўсім рабочым і ІТР, але справа скончылася банкруцтвам.

    На сёнішні дзень трэба дасягнуць спакою, стабільнасьці, не разгойдаваць дзяржаўны карабель. Потым можна будзе перайсьці да стварэння партый, грамадскіх суполак самакіравання, павелічэння паўнамоцтваў дэпутатаў… Сёння наша генеральная пракуратура не выконвае законы прапісаные ў крымінальным кодэксе. Авантурысты тыпа ”Калеснікавай” цалкам легальна робяць спробы гвалтоўнага захопу ўлады. артыкул 361. Робяцца пагрозы ў адносінах супрацоўнікаў міліцыі, артыкул 364,
    дэпутатаў, настаўнікаў…зняважанне прадстаўнікоў улады. Артыкул 369.
    Фактычна існуе ”Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады” Артыкул 357..(дарэчы ад 8 да 12 год, а ў выпадку трагічных выпадкаў да пажыццёвага ці смяротнага пакарання!)
    Між тым Пракуратура млява рэагуе на гэтыя пагрозы. Суд таксама укінуўся ў спячку?! Вось кінуў маладзён ці бандыт камень у супрацоўнікаў МВД, то няхай суд і высвятліць меру ягонага пакарання…

    Сёння гэта і ёсьць галоўная задача нашага грамадства: Захаваць суверэную краіну Беларусь!

    • Siarhiej кажа:

      Адносна страйкаў: тут я згодны са Сп. Мурашка!
      “не разгойдаваць дзяржаўны карабель” ??? “Дзяржаўны карабель” ЗНІШЧАЕ 3%-ы неадэкватны псіхапат, слова “разгойдаваць” тут не пасуе.
      Абвінавачываць Калеснікаву ў “спробе гвалтоўнага захопу ўлады” – гэта абсурд! Гвалтоўны захоп улады 3% зрабіў у 1995 г. і рэгулярна гэта паўтарае.
      Сёння працуюць тэхналогіі: сматфон супраць омонаўскага дручка.

      • Яўген Мурашкаz кажа:

        “–Абвінавачываць Калеснікаву ў “спробе гвалтоўнага захопу ўлады” – гэта абсурд!—”
        “Абсурд”, яна таксама паставіла пад сумнеў легітымнасьць выканаўчай улады. Што скіравана ужо на спробу яе паралізаваць. Гэта што жарты. Там парламент, тут урад. Каго пачнуць бэсьціць наступным разам.
        Калеснікава – штатны супрацоўнік нейкай выведкі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы