nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Зьбіцьці ды катаваньні – адна з галоўных рыс “выбарчай кампаніі” ў Беларусі ў 2020-м годзе (частка 2)

15 верасня, 2020 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Зьбіцьці беларусаў і зьдзекі над імі пачаліся ў гэтым годзе яшчэ 9 жніўня адразу пасьля закрыцьця выбарчых участкаў, працягваліся больш за месяц, адбываюцца і цяпер. Напрыклад, 13 верасьня ў нашай Горадні на вуліцы Горкага беларусаў таксама хапаˊлі оркі Лу-кі, якія прыехалі на аўтобусах з чорнымі вокнамі і ў аўтазаках – разам было 9 адзінак тэхнікі (гл. фота версе справа, жоўтыя стрэлкі паказваюць на 7 адзінак тэхнікі, дзьве ня ўвашлі ў кадр). Зь іх павыскоквалі АМАПаўцы і пачалі хапаць людзей (па назіраньнях некаторых сябраў рэдакцыі, больш за палову затрыманых былі… жанчыны). У многіх прысутных, асабліва тых, хто калісьці наглядзеўся савецкіх фільмаў пра вайну, уся гэтая аперацыя адразу стала выглядаць, як нямецкі хапун на нейкім кірмашы ў час акупацыі Беларусі ў Другой сусьветнай вайне. Такая асацыяцыя аўтаматычна выклікала патрэбу разам крычаць: “Фа-шыс-ты! Фа-шыс-ты!”.

 

Па некаторых зьвестках, за апошні месяц ва ўсёй Беларусі “загінула” 7 чалавек, каля 25 “зьніклі” (многія зь іх напэўна “ўжо назаўсёды”), каля 7 тысяч затрымліваліся, зь іх некалькі сотняў падвергліся жорскаму фізічнаму і псіхічнаму гвалту… (прыклады паданы ў 1-й частцы).

Выказваем шчырае спачуваньне гэтым людзям і іх блізкім!

Далучаемся да ўсіх тых, хто патрабуе тэрміновага вызваленьня ўсіх затрыманых і дакладнага рассьледаваньня дзейнасьці ўсіх лукашысцкіх катаў, іх справядлівага пакараньня!  

Тым ня менш, выкарыстаньне жосткага фізічнага здушэньня пратэстаў аб’ектыўна ставіць два пытаньні.

Першае. Паколькі мы заранёў ведаем, што суды дыктатара ня будуць караць служак рэжыму, застаецца абавязак пакараньня ў будучыні тых канкрэтных злодзеяў у фоме, якія парушалі ўсе пісаныя (юрыдычныя) і няпісаныя (маральныя) людскія нормы ды законы, імкнучыся дагадзіць усё больш нелегітымнаму дыктатару. Таму тут мы адназначна падтрымліваем заклікі ўсіх, хто  пацярпеў у гэтыя дні і раней, запамінаць выгляд і прозьвішчы ўсіх “каліньнікаў-шабуняў” для будучых сьледчых дзеяньняў ды судоў, якія адбудуцца, калі да ўлады ў Беларусі прыйдуць сапраўдныя беларускія патрыёты.

Яшчэ раз падкрэсьлім два моманты: пакараньне павінна абавязкова адбыцца (першы) і яно павінна быць максімальна адрасным, дакладным і прапарцыйным маштабу зьдзейсьненых злачынстваў з боку канкрэтных АМАПаўцаў (другі).

Другое пытаньне ня менш прынцыповае. Яно датычыць персьпектывы нашых сёньняшніх прастэтаў (у іх актуальнай форме) у сэнсе магчымасьці пачаць вырашаць зь іх дапамогай тыя сацыяльна-палітычныя праблемы, якія вось ужо чвэрць стагоддзя стаяць перад нашым беларускім народам.

У дачыненьні да гэтага пытаньня мусім прызнаць пэўную слушнасьць тых палітычных аналітыкаў, якія кажуць, што мірная форма пратэсту супраць дыктатуры Лу-кі, якая адбываецца сёньня, хай сабе і масавая, мае мізэрную палітычную персьпектыву, маўляў, трэба пачынаць уключаць сілавы кампанент.

Пра гэта больш ці менш адкрыта кажуць такія аналітыкі, як, напрыклад:

Андрэй Іларыёнаў (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=gkirEe1Q-8k ; час 10:30-15:00; ён кажа пра “права на паўстаньне супраць дыктатара”; гл. фота ўнізе);

вядоўца сайта Собіньюс (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=uAYJmNLONL8&list=PLX3-91T_gyzagBamKGyzBrmwYmxaCDEX7&pp=QAA%3D; час 1:00-4:00; кажа пра “рэвалюцыю з зубамі”);

–  Іван Якавіна (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=HRsyWIE1vpQ ; час 4:40-5:40; кажа пра “узбройваньне палкамі”);

Аляксандр Кушнар, які кажа пра пачатак сілавога супраціву служкам рэжыму і агітуе за Майдан (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=04TfnjI567Q).

Фармаваць атрады самаабароны па месцы жыхарства прапануе таксама былы АМАПАвец, які сёньня жыве ў… ЗША (https://www.youtube.com/watch?v=_PNUgv-1hTE).

Пытаньне пра пераход да сілавога супраціву беларусафобскаму, прарасейскаму рэжыму Лу-кі надзвычай адказнае і складанае. Таму яно патрабуе максімальна глыбокага аналізу, каб не атрымалася яшчэ горшага (напрыклад, калі беларусы-вялікалітвіны пацерпяць яшчэ на парадкі больш,  чым дасёньня – у 10, 100, 1000 разоў больш – а пазітыўнага выніку дасягнута ня будзе, альбо калі ахвярамі нашага народу скарыстаецца чарговая група прарасейскіх ці празаходніх (ліберастычных!) прайдзісьветаў).

Каб пазбавіцца ад інфантыльна-рамантычных ілюзій (рамантычных у данай канкрэтнай сітуацыі), прапануем паслухаць Айдэра Муджабаева, які кажа, што “Пуцін Беларусь не аддасьць” і што адзінай формай мірнага пратэсту ў Беларусі магла б быць агульнанацыянальная забастоўка. Але яна, на жаль, не атрымалася (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=pRcCHwHd0YA ; час 17:00; гл. фота ўверсе). Таму ён бачыць невялікі шанец толькі на адзін варыянт – вайсковы супраціў расейскім агрэсарам з боку… “групы беларускіх патрыётаў-афіцэраў”, якія “на мяжы з Польшчай ці Літвой адстраляюць увесь боекамплект па рускіх агрэсарах і пяройдуць за мяжу пад беларускім нацыянальным сьцягам” (час 32:00-36:00).

Калі вы паслухалі Муджабаева, і дастаткова ўважліва, то цяпер мы можам перайсьці да спробы пералічыць хаця б галоўныя ўмовы, якія неабходны для пасьпяховага зьдзяйсьненьня сілавога варыянта супраць прамаскоўскага дыктатара:

– трэба, каб недзе ўжо было падрыхтавана ня менш за 3000 дзецюкоў, падзеленых на групы па 8-10 чалавек, якія б маглі аказваць моцны і, галоўнае, пасьпяховы фізічны супраціў лукашэнскім АМАПаўскім оркам; прычым, настолькі моцны, што ня людзі б разьбягаліся, калі бачылі АМАП, а АМАПаўцы, калі бачылі нашых падрыхтаваных хлапцоў;

– калі ж лукашысты пачалі б выкарыстоўваць вогнястрэльную зброю, усё тыя ж падрыхтаваныя групы супраціву маглі б зь нейкіх схронаў дастаць сваю зброю, ня менш сучасную, баяздатную, і пакараць лукашысцкіх служак;

– трэба, каб з Захаду была сталая, сістэмная, дастатковая і надзейная падтрымка (як матэрыяльная, так і інфармацыйная) такой формы змаганьня;

– трэба, каб расейская імперыякратыя не пасьмела накіраваць сваіх оркаў у Беларусь на падтрымку Лу-ку;

– і, нарэшце, галоўнае: трэба, каб абсалютная большасьць беларусаў-вялікалітвінаў была перакананай у тым, што даны супраціў зьяўляецца справядлівым, накіраваны на іх інтарэсы, і што тыя, хто прыйдуць пасьля перамогі, выканаюць свае абавязкі перад беларускім народам.

Цяпер давайце падлічым, што з адзначанага маецца ў наяўнасьці:

– 3000 дзецюкоў, падрыхтаваных да рэальнага фізічнага адпору АМАПаўцам, няма (БЗВ разгромлена, Дружына БНФ – распалася, хартыйскі “Зубр” распусьціўся ў паветры, абяцаная сілавая структура Маладога Фронту так і не нарадзілася, а пра гнюсную справу вакол Атрада “Пагоня” і ўзгадваць ня хочацца; у выніку на сёньня нашы людзі яшчэ ня ўмеюць нават сцэпкі рабіць перад АМАПам, ці адбіваць сваіх і не ісьці самім у аўтазак, а рабіць так, каб цябе хаця б несьлі, мінімум, 3-4 АМАПаўца);

– схронаў з дастатковай колькасьцю вогнястрэльнай зброі – няма;

разьлічваць на дапамогу Захаду таксама не выпадае – той апошнія 20 гадоў не заўважаў нават існаваньня Беларусі, ня тое, што праблем беларусаў-вялікалітвінаў (праўда, бывала, што выказваў клопат пра “правы нацыянальных, сэксуальных і рэлігійных меншасьцяў”, але ніяк не пра правы прадстаўнікоў тытульнай нацыі на ўласнай зямлі). А Польшча апошнія 12 гадоў і ўвогуле апусьцілася да ўзроўню дэмаграфічнага марадзёрства (“Карта паляка”);

– па зьвестках, за ўсходняй мяжой Беларусі стаяць войскі расейскай імперыі, гатовыя ў любы момант уварвацца на нашу зямлю “з мэтай выкананьня саюзьніцкіх абавязкаў у рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы”;

– і, нарэшце, галоўнае: Лу-ка зь яго цяперцамі, расейскія СМІ, якія апанавалі беларускую інфармацыйную прастору, а таксама “беларускія, дэмакратычныя апазіцыйныя” партыі ды СМІ за 26 гадоў лукашысцкай дыктатуры зрабілі ўсё магчымае, каб беларусы-вялікалітвіны не адчувалі сябе адзінымі законнымі гаспадарамі на ўласнай зямлі, ня мелі паняцьця пра іх законнае права на сваю палітычную суб’ектнасьць у межах сваёй дзяржавы.

Такім чынам, з 5 стратэгічных умоў, неабходных для пачатку і пасьпяховага завяршэньня сілавога супраціву рэжыму, у наяўнасьці маем… нуль (!!!).

Адсюль вынікае відавочнае меркаваньне, што ўсялякія прапановы па замене тактыкі пратэстаў з мірнай (“гандыйскай”) на сілавую (“ленінскую”) зьяўляюцца ў нашых сёньняшніх умовах альбо недастаткова прадуманымі, альбо… правакатыўнымі.

Таму наша парада на сёньняшні дзень такая: ДАВАЙЦЕ НЯ БУДЗЕМ СЬПЯШАЦЬ ПАДСТАЎЛЯЦЦА!

Але гэта не азначае, што сітуацыя ня можа зьмяніцца…

І яшчэ, давайце працягваць сачыць за тым, як нядаўнія “лідары апазіцыі”, такія актыўныя ў сэнсе засваеньня сотняў мільёнаў даляраў заходняй “дапамогі” (гаворка найперш пра тых, хто на фота ніжэй), сьпяшаюцца запоўніць першы акоп змаганьня з прарасейскім дыктатарам. Пасьля гэтага мы, як ужо даўно абвяшчалі, зоймем другі…

Усяго лепшага, сябры!

Жыве Беларусь – наша зямля!

 

17 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    1. Навошта ўчыняць “раздрай” сярод апазіцыі? 2. Сотн міл’ёнаў даляраў – НІШТО ў параўнанні з дзесяткамі міл’ярдаў даляраў на падтрымку дыктатуры ад Масквы, суадносіны 1:100, прычым Еўразвяз у 10 разоў багацейшы за РФ. 3. Трэба падтрымліваць абуджэнне, якое можа перарасці ў Адраджэнне. 4. Трэба разваліваць РФ.
    Палякі ладзяць канцэрты на стадыёнах для падтрымкі беларусаў. Гэтыя бы грошы, ды на сапраўдную справу, а не на забаўкі.

  2. мінак кажа:

    ” Трэба падтрымліваць абуджэнне, якое можа перарасці ў Адраджэнне.”
    Гэтак!

  3. ВАЛЯНЦИН кажа:

    А у гэты час лукашысцкая хеура “ОЗАБОЧЕНА ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА” – дапамагае жыдам-хасидам прарвацца на тэрыторыю Украины – патрабуе голасам Лу-ки “зелёный коридор”… Для лукашыстау тольки жыды – людзи … а беларусы – “народец” … Хто яшчэ сумняваецца у жыдоуским паходжанни и жыдоускай падтрымцы Лу-ки ?!

  4. Яўген кажа:

    нейкае адчуваньне канфрантатыўнай зададзенасьці, чорна-белага накіраваньня. Статкевіч састарыўся ў турме — а ну давай па ім пройдземся! Мільёны долараў, сотні мільёнаў — са сьвечкай стаялі побач, лічылі? Адзін з законаў контрпрапаганды — ня лі вадзіцы на млынок таго, каго лічыш за ворага. Хто ўвесь дзяржаўны мяшок з грашыма абагуліў і ня дзеліцца гэта ён і ёсьць. З кропкі гледжаньня сутнаснай дэмакратыі. А калі збоку дапамаглі, то хай бы давалі з мяшка, тады гэта здрада, а калі не даюць, то чаго кляйміць. Карацей, нейкі эфект, што ўсе ворагі рознага колеру, а толькі я белы і пухнаты. Трэба гэтага неяк пазьбягаць, мяркую. Лу-ка тое самае вырабляе, ну ды ў яго алібі медыцынскага кшталту.

    • Рэдакцыя кажа:

      Чвэрць стагоддзя лукашэнкаўскага этнацыду, тры чвэрці бальшавіцкага этнацыду і генацыду, амаль паўтара – расейскага міперскага таго ж, перад гэтым паўтара стагоддзя польскага этнацыду. У выніку беларускі народ амаль стэрыльны ў сэнсе нацыянальнай сьвядомасьці – выдатны стан, каб яго рабаваць і ператвараць у рабоў. Тых, хто на гэта настроены, шмат і яны вельмі моцныя ды падрыхтаваныя. Дзейнічаюць эфектыўна, у т.л. і шляхам раздачы вялікіх бабак (пострэвалюцыйныя падзеі ў іншых краінах гэта выдатна ілюструюць).
      Гэтыя факты, вам, думаем, вядомыя. Мы гэта паўтараем (ахвяруючыся – ваша пазіцыя вядомая нам, як і тое, што яна і ўтульней, і бясьпечней) для іншых.
      Але ж вы ўпарта працягваеце настойваць: маўляў, нічога страшнага, пасьля Лу-кі любы падыдзе, у т.л. той, хто прадаўся за бабкі, ці хто не беларус.
      Адкуль такая дзіцячая наіўнасьць?
      Бо мы якраз кажам, што НЕ ЛЮБЫ! Што трэба, каб ва ўладзе былі толькі прыстойныя і разумныя беларусы!
      Цікава, калі гэтая ваша наіўнасьць будзе абвергнута рэчаіснасьцю, вы ж з пакаяньнем, абсыпаўшыся попелам, не прыйдзеце… Так?

      PS.
      Што да сотняў мільёнаў даляраў, пасьпяхова “асвоеных” людзьмі, паказанымі на апошнім фота, дык нават на нашым сайце ёсьць дастаткова доказаў (калі трэба, пададзім е-адрас). Вынік такога “асваеньня” для Беларусі, як вядома, нулявы. Затое, далёка не нулявой ёсьць адказнасьць за яго…

  5. Антось кажа:

    Беларусы сапраўды на ўзроўні дзяцей.
    “Гэта дзіцячае бачаньне – яны харошыя. бо яны супраць дыктатара.” Гэта інфантылізм і недаразвітасьць…Трэба годы, гадоў так 26 -каб паразумнелі, але за гэты час іх абдзяруць і апусьцяць новыя дзялягі…
    Адкуль грошы? Невядома. Якія планы? Невядома…Якая праграма? Невядома.
    Калі хутка завыюць ад галечы, калі зменшацца пенсіі, падскочаць камунальныя, а купа алігараў пэўнай нацыянальнасьці пачнуць аджымаць завод за заводам. А газромаўскія дзядзі і цёці будуць рагтаць над лахамі-будуць іншыя песьні…

    • Siarhiej кажа:

      Ня згодны! Шмат беларусай дарослыя і разумныя, ня трэба нас прыніжаць. Ня трэба палохаць нейкімі “дзялягамі”. Будуць сумленныя выбары без дыктатуры – выбярэм адэкватную ўладу, зробім законы і іх прымяненне па еўрапейскім стандартам, а не па ардынскім. Антось прапануе змірыцца з дыктатарскім маразмам?

    • Мікола))) кажа:

      Ва ўсім вінаваты габрэі.
      Дзесьці праходзілі ўжо

  6. мінак кажа:

    ”Адкуль грошы? Невядома. Якія планы? Невядома…Якая праграма? Невядома.
    Калі хутка завыюць ад галечы, калі зменшацца пенсіі, падскочаць камунальныя, а купа алігараў пэўнай нацыянальнасьці пачнуць аджымаць завод за заводам. А газромаўскія дзядзі і цёці будуць рагтаць над лахамі-будуць іншыя песьні…”

    Вельмі трапна і рэалістычна! Еду ў тралейбусе з мітынга. Некалькі дэманстрантаў зайшлі з бел-чырвона-белымі сьцягамі, пытаюся ў іх. –Хлопцы, што далей? Што будзем рабіць?
    Адказвае адзін маладзён: — Будзем прыватызраваць неэфектыўныя прадпрыемства. МТЗ навогул зачынім!
    Пытаюся: — А зямлю чым будзем араць? Рыдлёўкай?
    Маладзён з сцягам: — Немцы прыедуць і створаць эфектыўныя і самые сучасные вытворчасьці трактароў!?

    ”Будуць сумленые выбары без дыктатуры — выябрэм адэкватную ўладу…”. Каб гэтак было — патрэбна нацыянальна выбудаваная нацыя і нацыянальная эліта. У іншым выпадку і Ціх. і Баб.і Цэп. будуць выконваць загады куклаводаў–алігархаў.

    Дыктатар АГ збудаваў небагатую дзяржаву з ВВП 65 млр. долараў у якой людзям можна даволі прыстойна жыць. Увесь Менск забіты інамаркамі:джыпамі, мерсамі, аўдзі, хондамі і рено…! Гэта сусветным алігархам як сярпом па яйцах.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы