nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

На саміце ЕЗ дамовіліся пра санкцыі ў дачыненьні да чыноўнікаў РБ

3 кастрычніка, 2020 | 10 каментарыяў

 

Першы ж дзень пазачарговага саміту ЕЗ завяршыўся прарывам – у Бруселі лідары ЕЗ змаглі пераканаць Кіпр зьняць блакаваньне санкцый супраць уладаў Беларусі (https://www.dw.com/ru/kak-na-sammite-es-dogovorilis-o-sankcijah-protiv-minska/a-55128400).

 

Напярэдадні канцлер Нямеччыны Ангела Меркель (Angela Merkel) заявіла з трыбуны Бундэстагу: “Мы не прызнаем абраньне Лукашэнкі, мы патрабуем ад яго ўступіць у дыялог зь яго народам, без умяшальніцтва з Усходу ці Захаду. І мы асуджаем грэбаваньне дэмакратычнымі працэдурамі і прымяненьне гвалту супраць апазыцыі, якія адбываюцца там з дня ў дзень”. Яна таксама абвясьціла, што ў бліжэйшыя дні будзе сустракацца ў Берліне са Сьвятланай Ціханоўскай (https://www.dw.com/ru/navalnyj-lukashenko-i-kitaj-o-chem-pojdet-rech-na-sammite-es-v-brjussele/a-55108362).

На саміце ЕЗ пасьля дзесяці гадзін перамоваў у ноч на 2-е кастрычніка кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін Еўразьвязу змаглі разблакаваць санкцыі супраць уладаў Беларусі. Кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль паведаміў, што санкцыі супраць чатырох дзясяткаў беларускіх чыноўнікаў імплементуюць у той жа дзень, у пятніцу.

Зрэшты, на дыялог зь Менскам у Брусэлі таксама ўсё яшчэ спадзяюцца.

Пра неабходнасьць санкцый за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня ў Беларусі і за рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў, у Еўразьвязе дамовіліся яшчэ ў жніўні. Аднак канчатковае рашэньне пра абмежавальныя меры аказалася заблакавана Кіпрам – наўзамен за сваю згоду ён патрабаваў увесьці санкцыі супраць Турцыі. Супраціў Кіпра ўдалося зьняць толькі бліжэй да гадзіны ночы.

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у выніку назвала перамовы “вельмі пасьпяховымі”.

“Датычна Беларусі – я вельмі шчасьлівая, што мы нарэшце адкрылі дарогу санкцый, і што ня будзе беспакаранасьці для адказных за перасьлед дэманстрантаў і апазіцыянераў”, – дадала старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен (Ursula von der Leyen; на фота справа). Шарль Мішэль (на фота зьлева) паведаміў, што пад санкцыі пакуль ня трапіць Аляксандр Лукашэнка, легітымнасьць якога як прэзідэнта Беларусі ЕЗ не прызнае. Такі крок кіраўнік Еўрапейскай рады растлумачыў жаданьнем дыялогу паміж уладай і пратэстоўцамі ў Беларусі, у прыватнасьці, пры пасярэдніцтве АБСЕ. “Але мы будзем сачыць за сітуацыяй, за яе разьвіцьцём”, – папярэдзіў Мішэль.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон выказаў надзею, што санкцыі стануць дадатковым рычагом ціску на ўлады Беларусі з тым, каб Менск прыняў прапанову АБСЕ аб пасярэдніцтве ў дыялогу. Паводле яго слоў, санкцыі супраць Лукашэнкі цяпер азначалі б адмову ад дыялогу. Макрон падкрэсьліў, што дадаць Лукашэнку ў санкцыйны сьпіс можна будзе і пазьней.

У Еўразьвязе таксама пачнуць рыхтавацца і да таго часу, калі Лукашэнка пойдзе ў адстаўку: Еўрарада дала Еўракамісіі заданьне “падрыхтаваць ўсёахопны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі”. На саміце Польшча, Літва і шэраг іншых краін заклікалі падрыхтаваць такі план, які ўключае, у прыватнасьці, дыялог пра бязьвізавы рэжым для беларусаў й інвестыцыі ў інфраструктуру.

Асудзілі лідары ЕЗ і атручаньне расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, хоць у гэтым пытаньні пра санкцыі … нават не ўзгадалі.

=

Ад рэдакцыі:

Так, дасягненьне проста “грандыёзнае”, мы такога ад ЕЗ ужо і не чакалі…

Хто ведае, дзе ўзяць сьпіс 40 лукашэнкаўскіх цяперцаў і што канкрэтна іх чакае з-за гэтых санкцый, дашліце спасылку праз каментар.

 

 

10 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=OJ:L:2020:319I:FULL&from=EN
    увесь спіс 40 уродаў, pdf-file
    + прадаўжаюць дзейнічаць і ранейшыя санкцыі ў дачыненні да чатырох чалавек: Віктара Шэймана, Юрыя Сівакова, Уладзіміра Навумава і Дзмітрыя Паўлічэнкі.

  2. Siarhiej кажа:

    “ўсёахопны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі”.
    Баюся, што гэты план дапаможа ўцекачам, а змагары ўнутры Беларусі нічога не атрымаюць.
    Навогул гэтыя санкцыі даволі смешныя.

  3. Павел Бич кажа:

    Згодзен з Сяргеям. Ці пачалося ужо дапамога пацярпеўшым ад рэжыму Лукі? Ці ёсць магчымасць завесці грашовую дапамогу праз мяжу? Ці існуюць нейкія магчымасці перадаць грошы нефізічным спосабам? Я не здіўлюся якшто уся грашовая дамапога сабраная на Захадзе будзе перахвачана Лукой. Баюся што мы ідзем па Венесуэльскаму варыянту. Там прадуктовую дапамогу (у іх цяжка з ежай) распаўсюджваюць па спіску – хто зауважаны ў патрымцы Гуайдо прауктовя пасылкі не атрымлівае. Нам грошавую дапамогу зробіць Кітай з Расеяй. Спіскі пратэстоўцаў, думаю даўно састаўленыя. Іхнія грошы перасекуць мяжу без праблемаў. Што будзе яшчэ адным доказам што мы калонія РФ. Але нават гэтага белыя русцы не могуць зразумець. Беларускасць забівае ў людзях не толькі Волю. але і Розум.

    • Siarhiej кажа:

      Не ганьбі тэрмін “беларускасць”! Можаш яго замяняць на “ліцвінства”, але не ганьбі.
      Наконт прадуктовай “пайкі”, кітайцы і маскалі ябацек карміць ня будуць бо самім жраць нешта трэба, а эканоміка пры таталітарным капіталізме не вельмі эфектыўная, жывуць на крадзенай тэхналогіі.

  4. мінак кажа:

    Пачаў думаць над ”пазітыўным вобразам будучыні” і праз нейкі час выплывае з нетр падсьвядомасьці пытанне: –А хто такія сучасные тутэйшыя буржуіны? Як да іх адносіцца? Што яны прапануюць краіне? Куды імкнуцца? Чаго ад іх трэба чакаць? Адказаўшы на гэтыя пытанні можна прадбачыць блізкую і больш далёкую будычыню!

    Далей сваю думку не працягваю ведаючы, што суразмоўцы здольны асэнсовываць толькі адну, ад сілы дзьве думкі.

    • Яўген Мурашка кажа:

      “…здольны асэнсовываць толькі адну, ад сілы дзьве думкі…”
      За дурняў трымаеце?

    • Siarhiej кажа:

      Тутэйшыя і тамтэйшыя буржуіны цябе не рабуюць, рабуюць прыкарытнікі, выкінь з галавы марксіскую хрэнь. Буржуй даў Джэймсу Вату грошы на пабудову паравога рухавіка з чаго пачаліся прамысловыя рэвалюцыі, напрыклад. Хаця ёсць шмат розных спекулянтаў, але нават яны НЕ крадуць як дыктатар і яго банда, а ЗАРАБЛЯЮЦЬ.

  5. Павел Бич кажа:

    У народаў якіх заваёўнік не паспеў асіміляваць мясцовая буржуазія, як правіла, стаяла на нацыянальных пазіцыях і бывала застрэльшчыкам нацыянальна-вызвольнага руху. У нас гэта не так. Яна асіміляваная ў першую чаргу. Доказ – буржуіны не дала грошай каб аплаціць арэнду памяшкання апазіцыі на вуліцы Чрнага- адзінага гэде можна было сабрацца усім партыям. Нацыянальнае ў форме беларускасці не прымае аніхто. ані буржуазія. ані рабацягі. Цяперашнія пратэсты не маюць нацыянальнага зместу. хаця балбочуць аб нараджэння нацыі. Паглядзім чым гэта скончыцца..

  6. мінак кажа:

    ”…сутнасьць сучаснага Сусьветнага крызіса (не расейскага і не беларускага, а Сусьветнага) у тым, што чалавецтва не можа далей будаваць сваё жыццё ”метадам тыка”. Альбо людзі пачнуць выбудовываць сваё жыццё ”па навуцы”, як яны будуюць дамы, ракеты, параходы, альбо Прырода ліквідыруя прыдуркаў гадоў праз 50-70 (праз 2-3 пакалення.)”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы