nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Трамп ці Байдэн: апошні дзень рабіць прагнозы

2 лістапада, 2020 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падзеі, якія адбываюцца цяпер у Беларусі – гэта без сумневу падзеі №1 ва ўсім цэнтральна-еўрапейскім рэгіёне. Аднак, у сусьветным маштабе тое, што будзе адбывацца ў ЗША ў бліжэйшыя дні, пачынаючы ад заўтра, несумненна важней. А заўтра там адбудзецца канчатковая і вырашальная фаза галасаваньня па пытаньні: каму быць прэзідэнтам ЗША наступныя 4 гады. У данай кароткай абвестцы мы хацелі б зафіксаваць “стаўкі”, зробленыя некаторымі асобамі, якія для многіх зьяўляюцца дастаткова вялікімі аўтарытэтамі. Мы падабралі групу з 4 чалавек, хто адпавядаў некалькім прынцыповым крытэрам – тых, хто некалі быў грамадзянамі на тэрыторыі былога СС (таму ведае расейскую), а цяпер зьяўляецца жыхаром ЗША, і адначасна ёсьць чалавекам шырока вядомым, дзякуючы рэгулярным выступам (найперш на Ютубе) з палітычнай аналітыкай ды прагнозамі.

Падаем пазіцыі абраных.

Канстанцін Баравы (першы зьлева) заявіў і абгрунтаваў, што Трамп выйграе ў Байдэна з буйной перавагай (абгрунтаваньне тут: https://www.youtube.com/watch?v=eMSg4uXvNwI).

Ня менш аўтарытэтны палітычны аналітык Андрэй Піянткоўскі (другі зьлева) проста заяўляе, трохі сьпяшаючыся ў чарговы раз, што супрацьстаяньне Трамп-Байдэн ужо скончылася наадварот з выразнай перавагай… Байдэна (https://www.youtube.com/watch?v=wQqOOJHXAIk).

Лявон Вайнштайн і “Дальнабойшчык Павел“ (двое справа), якія найбольш абгрунтавана выказаліся на карысьць таго, што Трамп – адзін зь лепшых прэзідэнтаў ЗША, і што ён выйграе выбары (https://www.youtube.com/watch?v=T5ISkKthqLs).

Прагледзеўшы выступы гэтых ды іншых выступоўцаў, праслухаўшы іх аргументы, мусім сказаць, што насуперак усім прагнозам “амерыканскіх” сацыёлагаў зь іх “апытаньнямі грамадскай думкі ў ЗША” (https://www.youtube.com/watch?v=yftGIedupgw – час 5:20, 20:10, 27:50; дарэчы, тут жа Яўген Кісялёў дае даволі разгорнуе апісаньне перадвыбарчай сітуацыі ў ЗША) ня толькі аддаем перавагу Трампу, а і спадзяемся на розум амерыканскага народу – на тое, што ён яго абярэ прэзідэнтам ЗША на другі тэрмін.

А якое ваша меркаваньне, спадары вялікалітвіны-беларусы?

Стаўкі можна рабіць сёньня і… яшчэ заўтра.

 

14 каментарыяў

  1. мінак кажа:

    Хто выйграе — мне невядома. Але Трамп мне больш сымпатычны, ён карыстаючыся агрэсіўнай рыторыкай, нідзе не развязаў новую вайну. Гразіў П.Карэі і Ірану, але не ваяваў. Калі б была Хілары Клінтан, то магчыма ўжо войны бушавалі і ў Сірыі і ва Украіне.
    Байдан — старычок, але хто за ім стаіць? Чаго яны хочуць? Слухаць Баравога і іншых не хапае жыццёвага часу.
    Таму я за Трампа.

  2. Павел Біч кажа:

    Прабачьце. але я зноў не па тэме. А што будзе якшто Лука забарікадуецца і ад Расеі?і Цяпер шмат пішуць што Масква прымушае рабіць Луку тое-сёе. а інакш…. А што Лука не можа паслаць усіх к чорту і Захад і Расею? Раней Лука казаў што яго краіна пачынаецца ў Бресце і канчаецца ў Уладзевастоке. а цяпер скажа што яна канчаецца ў Магілёве… Праўда, у нас тады можа пачацца грамадзянская вайна і тады Расея увядзе свае войска да нас…. А ці не будзе гэта шляхам да сапраўднай незалежнасці.. і не нарадзіцца тады у нас нацыя? У нашым балоце усё магчымае.

  3. Павел Біч кажа:

    А я як супернацыяналіст і суперпразаходнік спрабую зразумець праблему Байден-Трамп вось з якіх пазіцый. Трамп мае нямецкія корні. а немцы не ёсць сапраўдным Заходнім народам. Яны, груба кажучы, ёсць нейкі пераход ад “славянаў” да англасаксаў. таму яны і ваююць з англа саксамі і французамі (раманскі Свет) усю сваю гісторыю. Да таго ж Трамп знайшоў сябе жонку сярод нейкіх там “славянак”. Гэта значыць ён мае сімпатыю да нашай дзікай Эўропы. Да яшчэ яго спробы (яшчэ да прэзіденства) мець нейкія справы з Расеяй. Таму я за Байдена, дарэчы, і як і украінскія нацыяналісты.

  4. ВАЛЯНЦИН кажа:

    Здзиулю Минака, прызнаушыся, што трымау “кцюхи” яшчэ за Рэйгана, хоць паважаю и Шушкевича и Гарбачова … ( нягледзячы на их “праблемы з анализам ситуацыи” апошния гады). Стаулю на Байдэна, хаця шкадую, што Трамп УЖО ПРАЙГРАУ ( паводле Пиянткоускага) … Я заужды на баку Рэспубликанцау.

  5. Павел Біч кажа:

    Учора паглядзеў па Белсату Размову Мацкевіча з былым дыректатрам ін-та сацыялогіі Коршунавым. Мацкевіч спрабаваў высветліць Чаму абудзіўся наш народ. Відаць што Мацкевіч як і большасць не разумее Чаму. ў тым ліку і Коршуноў які назваў адну з прычынаў – каранівірус. а потым нешта мямліў.. А сапраўды Чаму? Шаноўная Рэдакцыя, пытанне сапраўды цікавае.”Ухадзі” не раскрывае таямніцы. Неяк пастаўце гэтае пытанне на сва1м сайце. Ў адрозненне ад іншых сайтаў. у вас вялікая перавага – камента стаяць доўга і ёсць магчымасць падумаць Чаму. Для меня гэта таксама пакуль вялікая таямніца.

  6. мінак кажа:

    Павел. Адказаў цалкам на ваша цікавае пытанне, але нехта заблакаваў каментарый.

  7. мінак кажа:

    Павел.
    ”Чаму абудзіўся наш народ.” Узнікла страшная супярэчнасьць між дзяржаўнікамі, гэта значыць тымі хто за незалежнасьць і суверынітэт — і буржуазіяй, якая толькі за ўласнае багацце..
    Не народ, а толькі меньшая частка! Хто яны? У першую чаргу гэта ўтварыўшаяся буржуазія за апошнія 30 год з спекулянтаў, злодзяяў, прадпрымальнікаў, бізнесменаў, кіруючай прадпрыемствамі часткі прамысловай эліты і прочых.
    Чаго хоча гэтая буржуазія? Хоча ўлады!
    Навошта ім ўлада? Каб ніхто не перашкаджаў буржуазіі па сапраўднам стаць багатымі, міліянерамі і нават міліярдэрамі. Дзеля гэтага ім патрэбна прыватызацыя ”нічэйных” прадпрыемстваў, шахт, жалезных дарог, зямлі, лясоў, палёў і лугоў, каб потым пусціць іх у гандлёвы абарот і прадаць за міліёны паперак больш багатым заходнім акулам бізнеса.
    Яны крычаць сёння, што дзяржаўныя прадпрыемства ўбытачные! Гэтак! У нас і медыцына ўбытачная! І адукацыя ўбытачная! Бо яны працуюць для народа, а не на буржуазію. Але калі гэтая буржуазія возьме ўладу ў свае рукі, то ў нас і сама краіна стане ўбытачная, бо ўвесь прыбытак яны вывязуць за мяжу ў швейцарскія і кіпрскія банкі.
    Агенты ўплыву, куклаводы, рэзідэнты замежных агентур, журналісты і дэмакратычныя палітолагі — усе яны рыхтаваліся на замежные гранты, зараз яны дзейнічаюць па замежных інструкцыях, разбураюць структуру нашай дзяржавы знутры. Некалі да вайны ўсе яны разглядаліся грамадствам, як ”ворагі народа”.
    (Але былі і памылкі ўлады пяць год назад, калі па маладой таленавітай прадпрымальніцкай тутэйшай групоўцы ўлада нанесла страшны ўдар, перасадзіўшы іх за налогі і разарыўшы іх фірмы. Тады стала зразумела, што гэта аўкнецца ўладзе пад час выбараў. Па майму меркаванню Прэзідэнта тады проста падставілі.)

    • ВАЛЯНЦИН кажа:

      минак проста стары КАМУНЯК, яки тут тольки и рот раскрывае каб ВЫГАРАДЗИЦЬ Лу-ку – ” Прэзидэнта тады проста падставаили.” Пяць год назад гэны ( Лу-ка ) БЕЛАРУСАфоб ци БЕЛАРУСАжор ужо 21 (!) год ладзиць ГЕШЭФТы з расейскими и мусульманскими МИЛЬЯРДЭРАМИ – а для минака ён НАИУНЯК родны ци народны … Сьмяшы далей, минак! нам тут дауно прыдворных паяцау не хапае з их рыторыкай пра “ворагау народа ” з народа … и у Курапаты табе млосна даехаць ци дайсьци … народны ты наш “творца”…

  8. Siarhiej кажа:

    Мне больш падабаецца Рэспубліканская партыя, але, напэўна, выйграе Байдэн. Трамп зрабіў некалькі неістотных памылак калі “ператрахіваў” свой кабінет, што панізіла яго рэйтынг. Таксама заўважу, што ўлада прэзідэнта ў ЗША вельмі абмежаваная, таму закалотаў не будзе, будзе верхавенства Закона, дзейнічае Біль аб Правах, …

  9. мінак кажа:

    ”…ўлада прэзідэнта ў ЗША вельмі абмежаваная, таму закалотаў не будзе, будзе верхавенства Закона…”.

    На маю думку ў ЗША існуе верхавенства буйнай буржуазіі ! Пры патрэбе амерыканскія алігархі круцяць Законамі і сьветапоглядамі электарата, як ім трэба. Дастаткова якому ўніверсітэцкаму прафесару выказаць дзесьці супрацілеглае і праўдзівае меркаванне, што ідзе ў разрэз з афіцыйнай палітыкай, то такі прафесар ужо праз тыдзень у лепшым выпадку для яго будзе працаваць кіраўцам таксі.
    Гіганцкая ідыялагічная машына амерыканскай ”дэмакратыі” ужо падмяла Еўропу, Расею, Украіну…, адзін толькі Кітай і мусульманскі мір змагаюцца з амерыкосамі!

  10. ВАЛЯНЦИН кажа:

    виншую Сяргея, нават сп.Бича з ПРАВИЛЬНЫМ ПРАГНОЗАМ ! Пиянткоуски – аналитык найдакладнейшы!
    ну а минака пасылаю на … САУБЕЛКУ – яго каменты тольки там сур,ёзна успрымуць …

  11. Siarhiej кажа:

    “Чаму абудзіўся наш народ?” пытанне Сп. Біча.
    Я ўжо выказываўся пра гэта, але часткова паўтараю ў іерархічным парадку ад самага істотнага фактара да меньшых. 1. Трэццяя прамысловая рэвалюцыя знішчыла “сістэму прамыўкі мазгоў”, тэрабайты праўдзівай інфы даступны кожнаму (дэзу і шум кожны фільтруе ў залежнасці ад здольнасцяў). 2. Дала плён праца адраджэнцаў. 3. Дыктатура меньш абмяжоўвае свабоду, чым таталітарызм. 4. За 30 гадоў вырасла новая несаўковая генерацыя, а саўкі і алкашы часткова вымерлі.
    А што да Байдэна, дык спадзяюся на адэкватнасць старога і хітрага карча і разумных дарадцаў, паглядзем з каго ён сфармуе кабінет.

  12. мінак кажа:

    ”Ці здольна большасьць вучыцца на чужым досьведзе?”

    Пераканаўся, што большасьць нават на сваіх памылкаў ня ўмея і не хоча вучыцц. Што датычыць чужога досьведа, то гэта пад сілу толькі абраннікам.

    Зараз склалася вельмі цікавая палітычная сытуацыя ў краіне. Адбываецца паступовы дрэйф: палітычнай біамасы ў бок патрыятычна-нацыянальнай рыторыкі, а дзяржаўнай улады ў бок жорсткай антыбеларускасьці. Улада не адчувае мяжы якую нельга пераступаць і адкінула ”кутні камень” у падмурку дзяржаўнага будынка. Часта паўтараемае вызначэнне ”клочок землі” — гэта запушчаны носьбітам ўлады бумеранг, які некалі вернецца і дасьць па галаве. Таксама сведчыць, што ніякай Нацыянальнай Ідэі ўлада ня мае.

  13. VladIv кажа:

    І ДЗЕНЬ расцягнуўся на месяц.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы