nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

БЕЛАРУСКІ ТЭСТ альбо ЯК АБРАЦЬ ЛЕПШУЮ БУДУЧЫНЮ

31 снежня, 2020 | 31 каментарый

Рэдакцыя.

Палітычны крызіс ў ЗША працягваецца. Лёс людскай цывілізацыі ў значнай ступені вырашаецца сёньня там. Літаральна празь некалькі тыдняў у залежнасьці ад таго, хто ў ЗША атрымае канчатковую перамогу на прэзідэнцкіх выбарах (рэспубліканцы на чале з Трампам ды Пенсам ці “дэмакраты” на чале з Байдэнам-Харыс), мы даведаемся, пойдзе чалавецтва шляхам далейшай ліберастычнай хаатызацыі і дэградацыі, ці ў людзей захаваецца права мець Радзіму і яны змогуць спадзявацца на сацыяльную справядлівасьць ды гуманістычны прагрэс (а зь імі на дасягненьне сваіх мар). Адзначанае абумоўлівае тое, што мы столькі ўвагі надаем аналізу амерыканскіх падзей. Але і ў нашым уласным Доме ня ўсё стабільна ды ладна. За апошнія некалькі месяцаў беларусы атрымалі палітычны ўрок гістарычнага маштабу – падзеі вялі нас праз магутныя эмацыйныя ўсплёскі, радыкальныя ломкі грамадска-палітычных сьветаглядаў, а то і наўпрост кардынальна мянялі лёсы… Каб неяк аблегчыць псіхічны стан нашых людзей, мы прапануем навагодні падарунак. Яго назва ўжо абнародавана ўверсе, а прызначэньне – дапамагчы беларусам з’арыентавацца ў хаосе інфармацыйнай рэчаіснасьці (які наўмысна нагнятаюць ўсе СМДІ), разабрацца самім з сабой, вызначыцца з тымі, хто вакол нас, а яшчэ больш з тымі, хто выступае перад намі з тэлевізійных ды кампутарных экранаў.

Нагадваем, лёс падараваў кожнаму чалавеку здольнасьць да абстрактнага (рацыянальнага, аб’ектыўнага) мысьленьня. Гэта тое прынцыповае, што адрозьнівае людзей ад жывёл. І адначасна гэта галоўная каштоўнасьць кожнага чалавека. Чаму? А таму што такая ўласцівасьць нашай псіхікі дазваляе нам прадказваць будучыню. Таму мы, у адрозьненьне ад жывёл, маем патэнцыйную магчымасьць сваю будучыню абіраць, істотна ўплываючы праз гэта на ўласны лёс. І тут у інтарэсах кожнага беларуса галоўнае – не памыліцца. Прапануемы Тэст – найлепшая дапамога. Прайдзіце яго  – і вы выберыце лепшую будучыню для сябе.

Калі вы прайшлі Тэст, запішыце і захавайце вынікі. Пасьля гэтага праверце, да якой катэгорыі ў асноўным належыце вы, параўнашы сябе з прадстаўнікамі ўсіх сіл, якія актыўна уплываюць сёньня на грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі.

 

Заўвага: тут сімвал “о” азначае “так, згодны”; сімвал ”  азначае няздоду ці адмоўны адказ; сімвал “о/-“ – не вызначыўся ці мне абыякава.

А цяпер у заключэньні зьвярніце ўвагу на некалькі істотных момантаў.

Першы.

Атрымалася, што ў прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычных, цэнтрысцкіх сіл па гэтых 18 пытаньнях назіраюцца супадзеньні:

– з прыхільнікамі фінансістаў-глабалістаў – 2,5 раза;

– з прыхільнікамі польскіх імперыялістаў – 3 разы;

– з агентамі расейскіх імперцаў – 5 разоў;

– з Лу-кам і яго вертыкальлю – 9 разоў.

Дзіўныя вынікі даў гэты (аб’ектыўны) падыход да аналізу нашай беларускай рэчаіснасьці… Але, калі падумаць, так і павінна быць: усе захопніцкія сілы, якія мараць пажывіцца каштоўнасьцямі нашай зямлі і працай нашага народу, мараць пра разбурэньне нашай дзяржавы, робяць усё магчымае для гэтага і, вядома, не задаволены нашым супрацівам ды любым нашым посьпехам. У сваю чаргу, многія прадстаўнікі лукашэнкаўскай “вертыкалі”, хаця б часткова, разумеюць, што іх лёс зьвязаны з лёсам беларускай дзяржавы. Дый многія зь іх… беларусы.

Другі.

Калі вы самастойна правядзеце гэты Тэст, то можа аказацца, што яго вынікі будуць такімі ж, як у нас – прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычных, цэнтрысцкіх сіл. Больш за тое, абсалютная большасьць беларусаў, калі сядуць і спакойна паразважаюць, іх меркаванні – мы пераканыя – акажуцца тымі ж.

Адсюль пытаньне: А чаму мы ўсё яшчэ не разам у адзіным грамадскім руху? Чаму нашы інтарэсы не зьдзяйсьняюцца? Чаму замест нас палітыку ў Беларусі ў істотнай ступені вызначаюць вонкавыя, па ўсіх законах (ад натуральна-юрыдычных да боскіх) злачынныя сілы? Няўжо не зразумела, што без нашага самастойнага, актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцьці нашай уласнай краіны мы ніколі ад ніякіх “добразычліўцаў” нічога добрага не дачакаемся? Пакуль сядзім, маўчым, церпім – будзе толькі ўсё горш…

Трэцяе.

Сёньня назіраюцца спрэчкі па розных пытаньнях нашай сітуацыі паміж суседзямі, калегамі на працы, нават блізкімі сваякамі. Часта вострыя… Не спрачайцеся. Запрапануйце нашым людзям даны Тэст і папрасіце даць адказ на яго празь дзень ці тыдзень (дайце людзям падумаць). Можа аказацца, што вынікі будуць тымі ж, што і ў вас, ці вельмі блізкія да вашых. А ўсе спрэчкі былі выкліканы лішкам эмоцый ці непаразуменьнямі.

Калі ж вынікі акажуцца істотна іншымі, дайце магчымасьць чалавеку паглядзець, за чые інтарэсы на самай справе ён змагаецца. Для гэтага дайце яму другую, дыферэнцуючую табліцу і магчымасьць падумаць дзень ці тыдзень… Можа аказацца, што вы вернеце сабе сябра, суседа, а то і сваяка…

Чацьвёртае.

Мы прапануем рабіць усё магчымае, каб захавалася і ўмацавалася Незалежная Нейтральная Беларуская Дзяржава – адзінае месца на Зямлі, дзе ўвесь беларускі народ у цэлым і кожны беларус-вялікалітвін паасобку аб’ектыўна (па ўсіх пісаных і няпісаных законах нашага сьвету) зьяўляецца гаспадаром і можа адчуваць сябе такім. Толькі ва ўмовах такой дзяржавы наш народ можа працягваць зьдзяйсьняць сваю гістарычную місію, а кожны беларус – свае жыцьцёвыя мары. За гэты кірунак дзейнасьці, за гэтую мэту адказваем мы. Гэта наш выбар!

Той, хто цяпер выступае за іншыя варыянты паводзін, заклікае падтрымліваць ішыя фігуры, будзе несьці адказнасьць за гэта, калі ў будучыні зьдзейсьніцца “яго” варыянт разьвіцьця падзей. Гэтая адказнасьць прыйдзе да такіх людзей аб’ектыўна (пэўным чынам зьменяцца ўмовы жыцьця чалавека, і ня ў лепшы бок), альбо суб’ектыўна (людзі прыгадаюць чалавеку, з-за пэўных наступстваў для іх, пазіцыю ды заклікі, якія чалавек робіць цяпер).

Калі ж, крый Божа, зьдзейсьніцца тое, да чаго заклікаюць не толькі розныя лукашэнкі, а і розныя ціханоўскія, бабарыкі, цэпкалы, саньнікавы і да іх падобныя – то давайце не забываць, што менавіта яны за наступствы сваёй сёньняшняй дзейнасьці будуць несьці адказнасьць у будучыні перад нашым народам

Дык на чыім баку вы? За што бярэце адказнасьць?!

Тэст-зварот падпісалі:

Яўген Мурашка,

Алесь Астроўскі,

Сяргей Высоцкі,

Валянцін Лучко.

 

 

31 каментарый

  1. ВАЛЯНЦИН кажа:

    сёння, 31.12.2020, каля Гродна на верхавых балотцах зауважаны ГУСИ ! З Еурапейскай Зимой, Беларусь! И Новы Год з ЗЮЗЯЙ ! и з Сьвятым Микалаем ! А пьянь ( Дзед Мароз з дзеукаю Сьнягуркаю) хай у Расеи у валёнках без галёшау топчацца!

    • Алесь Астроўскі кажа:

      Сёньня, 01.01.21, бачыў шмат качак і белых лебедзяў на нізавых балотах (побач з ракой Сьвіслач) што каля вёскі Грайна. Таксама бачыў, як вялікая стая белых лебедяў харчавалася на азімай руні каля Алекшыц.
      Пакуль зіма сапраўды заходне-еўрапейская.

  2. мінак кажа:

    Шаноўныя сябры! Віншую ўсіх Вас з надыходзячым Новым Годам! Жадаю ў Новым Годзе удачы, здароўя і мірнага неба. Каб мір быў у Беларусі, на постсавецкай прасторы і ў Еўропе! З Новым Годам сябры!

  3. Яўген Мурашка кажа:

    Змагацца і шукаць.
    Знайсьці і не сдавацца!

  4. Siarhiej кажа:

    Некаторыя пытанні ў тэсце некарэктна пастаўлены (сафізмы), напрыклад N 7. Я бы паставіў пару пытанняў ціпа: 1. ці згодны вы, што Беларусь еўрапейская краіна і мусіць жыць па стандартах еўрапейскай цывілізацыі? 2. ці з’яўляюцца дыктатарскія рэжымы злом і тупіком цывілізацыі? 3. ці трэба зрабіць Беларусь тэхналагіна і эканамічна канкурэнтназдольнай краінай?
    Пытанне пра незалежнасць навогул не падлягае абмеркаванню, незалежнасць гэта аксіёма. А што лічыць еўрапейскім стандартам – можна абмяркоўваць.

    • Рэдакцыя кажа:

      Адказваем на вашыя пытаньні:
      1) Якім жа сафізмам можа быць пытаньне №7, калі гэта быў і застаецца – самы галоўны расейскі інтарэс і “варыянт”?
      Таму пытаньне №7 ніякі не “сафізм”, а самае галоўнае, прыцыповае і практычна пастаўленае пытаньне!
      2) У вашым 1-м пытаньні два пытаньня. Так Беларусь еўрапейская краіна, ды яшчэ якая! А вось, што да “стандартаў еўрапейскай цывілізацыі”, дык тут патрэбны дадатковыя тлумачэньні. Сёньня пад такімі “стандартамі” Еўропе з дапамогай таталітарна-дыктатарскіх механізмаў накіруты прынцыпы ліберастычна-дэгенерацкіх ацэнак ды паводзін. Вы іх мелі на ўвазе ці нешта іншае?
      3) Дыктатарска-імперскія рэжымы як і ліберастычна-дэгенератыўныя рэжымы гэта не тупікі, а яміны (якія могуць станавіцца ўсё больш глыбокімі) на шляху прагрэсіўнага разьвіцьця людскай цывілізацыі. Ня трапіць у іх – прайсьці паміж Сцылай ды Харыбдай – гэта задача ўсіх прыстойных людзей, якія клапоцяцца і пра свае народы, і пра ўсё чалавецтва.
      4) Беларусь мусьці стаць ня толькі тэхніка-эканамічна канкурэнтназдольнай краінай, а і найбольш этычна-культурнай еўрапейскай краінай.
      5) Чакаем вашу версію “еўрапейскіх стандартаў”.

      Дадаткова зьвяртаем вашу ўвагу на тое, што большасьць вашых пытаньняў выходзяць за рамкі актуальнай сітуацыі ў Беларусі, разгледжанай у Тэсьце, што перад “навядзеньнем парадку ў Еўропе”, варта спачатку навесьці парадак ва ўласным Доме, што сёньня ў Беларусі менавіта “аксіёма захаваньня незалежнасьці” стаіць пад пытаньнем – зьяўляецца самай галоўнай праблемай…

      • Рэдакцыя кажа:

        Ну, і галоўнае: Сярхей, Тэст прайдзі і пакажы вынікі…

      • Siarhiej кажа:

        Пакуль адкажу па пытанню 7. Калі я адкажу “не”, то гэта могуць разумець што я за ўладу Лу-кі, а калі адкажу “так”, то гэта могуць зразумець што я супраць незалежнасці. Таму абодва варыянта адказу для мяне непрымальныя.

  5. Мікола))) кажа:

    Круглы стол можа быць толькі з часткай намэнклятуры. Дыктатар за апошнія месяцы пачаў зьнішчаць пазыцыі беларускай мовы, іт сэктар, парэшткі незалежнасьці і да т.п. Таму намэнклятура мусіць выдаць яго для накіраваньня ў суд, калі хоча будаваць новую Беларусь, а не выяжджаць у Растоў.

    • Рэдакцыя кажа:

      “Таму намэнклятура мусіць выдаць яго для накіраваньня ў суд”

      Добрае пажаданьне. А цяпер распішыце пакрокава, як канкрэтна гэта зрабіць. Калі вы не летуценьнік…

  6. Мікола))) кажа:

    Здраднік нацыі ні на які круглы стол ня пойдзе, ён зальле Беларусь крывёй, і будзе адстрэльвацца як Альендэ.

    Зрэшты, у пункце 16 відавочна маніпуляцыі , беларусам прапаноўваецца выбраць сярод кепскіх варыянтаў найлепшы. Быццам бы самадастатковая Беларусь магчыма толькі ў выпадку захаваньня алігархаў і драздуноў пры ўладзе.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Мы мала чаго зразумелі што да “маніпуляцыі ў 16-м пункце”.
      2) Спадар Мікола))), Тэст прайдзіце і вынікі пакажыце…
      Напрыклад, так: 1 – згодны, 2 – згодны, …….. 10 – супраць ……………………

  7. Мікола))) кажа:

    Тэст утрымлівае маніпуляцыі. Ніхто не зьбіраецца распускаць армію, міліцыю і г.д. Ніколі такіх патрабаваньняў і не вылучалі. Аналягічна гутарка ідзе аб прадпрыемствах. Хто і калі за тое выступаў?

    Васямнаццаты пункт гэта пералік не дасягненьняў Лукашэнкі, а пералік таго, што ён не пасьпеў зьнішчыць.

    Чаму ў 16 пункце толькі гэтыя варыянты разьвіцьця падзеяў пералічаны.

    11 пункт – таксама ўтрымлівае два пытаньні, рознага кшталту (“уся міліцыя” і “удзельнічалі ў разгонах”). Як так можна задаваць пытаньні? Гэта штось кшталту пакручастага савецкага рэфэрэндуму зь яго: вы согласны с тем…

    Восьмае пытаньне таксама маніпуляцыйнае, перакладае віну за забойствы на паўстанцаў. Быццам бы гэта Жанна Д’Арк, Шарль дэ голь адпраўлялі французаў на сьмерць.

    Сёмае пытаньне таксама маніпуляцыйнае. Гэта усё адно, што сьцьвярджаць, што ў выніку Эўрамайдану Ўкраіна страціла частку тэрыторыі. Можа і Ўкраінцам ня трэба было выходзіць на Майдан Годнасьці, каб не справакаваць ввх. Трэба было проста пачакаць, покуль Януковіч не падпіша акт аб капітуляцыі перад Маскоўшчынай?
    Можа, апазыцыі трэба было слухаць не Парасюка і Яраша 21 лютага, а ісьці на падтрыманьне дамоўленасьцяў з зэкам? Можа і Беларусам трэба дамовіцца з забойцамі і замоўнікамі забойства Ромы Бандарэнкі?

    • Рэдакцыя кажа:

      Ідзем нават на саступкі.
      Давайце, Мікола))), зробім так: вы напішаце свае 18 пунктаў неманіпулятыўнага тэста і мы на яго адкажам, а вы абавязкова(!) адкажаце на нашы 16 пунктаў. А то ўжо надакучыла чытаць усё гэтае выкрунтасьніцтва ды закідонцтва замест дакумента з простым самавызначэньнем.

  8. Andrei кажа:

    Здзіўляюся якая наіўнасць да гэтай пары з гэтай рэвалюцыяй. Разрабавалі краіну і гэта годнасцю назваецца.

  9. Яўген Мурашка кажа:

    Панове!
    Грамадству прапанавалі “Тэст”. Ён такі ж як і тысячы іншых.
    Задача вельмі простая.
    Вызначыцеся, якую пазіцыю вы займаеце..
    Калі, згодна “тэста”, вашы пазіцыі супадаюць з нашай, калі ласка, у нашы шэрагі.
    Калі не, дык не блытайцеся пад нагамі.
    З павагай

  10. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя. занадта шмат пытанняў;. лепей іх было б аб’яднацььі скараціць колькасць..

  11. мінак кажа:

    Згодны з рэдакцыяй! 7 пункт вельмі важны. Цалкам падтрымліваю пазіцыю рэдакцыі па гэтаму пункту, таксама і па 6,7,8,9.10.11.

    Нядаўна меў размову з інтэлектуалам–тэхнакратам, якая перацякла ў спрэчку да ягонага ляманта і мата, і пакінулаў у мяне вельмі цяжкае адчуванне. Палітыка — гэта не толькі тэхнакратычнае бачанне грамадства, гэта і ўлічванне архетыпа народа, ягонай псіхалогіі, блізкай і далёкай гісторыі, звычак, адукацыі, і сучаснага стана сьвядомасьці і падсьвядомасьці. Цяперашняя наша ўлада ідзе ўперад метадам ”тыка”, яна выбудавала нейкую мадэль дзяржаўнага капіталізма, якая не ў поўнай меры задавальняе ўзьнікшую тутэйшую маладую буржуазію. Між тым па маім назіраннем пасіанарная тутэйшая буржуазія ў нацыянальным сэнсе з’яўляецца аморфнай, апалітычнай і абыякавай.

    Таксама і ўлада яшчэ не напрацавала законы і паняцці, што такое ”дзяржаўнае прадпрыемства”, куды ідзе прыбытак ад дзяржаўнага прадпрыемства, хто такіе ”агенты замежнага ўплыву” і якія меры абмежавання прыдатныя да іх… І шмат іншых момантаў…

    Ідыялогія краіны зараз аніякая, што дзіўна, але і ў Расеі і нават у Еўропе і ЗША такое самае становішча. ЗША з сваімі дэмакратычнымі выбарамі прэзідэнта, мягка кажучы абхезалася па самае немагу. На сёнішні момант, як мне падаецца трэба было б узяць да ўвагі практычны досьвед Японіі і Кітая ў справе пабудовы ідыялагічнага выхавання насельніцтва краіны.

    Нават такі нібыта просты момант, як ”саюзная дзяржава”, што выклікае мноства пытанняў, разам з тым дастаткова зьмяніць назву і вызначыць, як ”саюз двух дзяржаў”, і важкае пытанне з галавы становіцца на ногі.

    Таксама прыйшоў да высновы, што па сапраўднаму разумных, удумлівых і чэсных мысляроў вельмі мала.

    ”Наша бяда – у адсутнасьці ўласнай эліты. Нам увесь час агучваюць чужые ідэі. Адгэтуль п’янства, разводы, гераізм, непавага да ўласнай улады, а затым і падштурхванне да рэвалюцый… Няма сваіх эталонаў для пераймання. Мы аддалі палякам свайго Адама Міцкевіча з яго ідыялогіяй рыцарства, які вучыўся ў Віленскім універсітэце з польскай мовай навучання, але сам зазначыў: ‘’Я — ліцьвін! О Літва – Айчына мая!’’ Таму сёння і ўзрошчваюцца лапці, спажыўцы, матэрыялісты…” ”Трэба было ісьці наперарэз”.
    (Для тых хто не ў курсе: ”Вялікае Княства Літоўскае ўчора — гэта Беларусь сёння!” Мікола Ермаловіч)

    поўнай меры задавальняе

  12. Антось кажа:

    Канешне выдатны тэст.
    Цяпер будзе прасьцей ідэнтыфікаваць, а то лямантуюць, енчаць, а поты канкрэтнае пытаньне, “а ты,чалавеча,уласна кажучы, за каго, – за глабалістаў, за расейскіх імперцаў ды іхную крэатуру тут, ці за беларускіх патрыётаў – цэнтрыстаў?”
    Усё канкрэтней не бывае…
    Ты за нас, за іх, альбо проста мудак?!.
    Усё канкрэтна, аніякага сафізму і дэмагогіі, прама і жорстка.
    Сапраўды, набрыдлі ўсе гэтыя несусьветныя дурні,якіх арганізатары праекту “Катлетніца” развялі як лахоў…Як напісаў А.Паўлаў, “за гэтую аперацыю ў расейскіх спецслужбах людзей узнагародзілі…”
    А яны цяпер бьюць капытам у агоніі. Так, жыцьцё апынулася іншым, і беларусы апынуліся мудрэйшымі, не пабглі за “Газпромам”…
    Трэба каб кожны грамадзянін прайшоў гэты тэст, ды стала відавочна, хто тут беларус, а хто баласт!21

  13. Siarhiej кажа:

    Трошкі не па тэме. Раней на Сайце абмяркоўваліся падзеі ў ЗША – BLM, выбары … Гэта правільна, што трэба ўлічываць не толькі мясцовы (унутрыбеларускі) “бягучы момант”, але рэгіянальны (усходняя Еўропа) і глабальны. Таму дадам інфу: індэкс NASDAQ (паказчык эканамічнага стану высокатэхналагічных кампаній) на працягу 2020 году знізіўся на 40% у красавіку ў параўнанні з пачаткам года, а потым падняўся на 45% (85% у параўнанні з мінімумам) у канцы года. Гэты факт не меньш важкі, чым іншыя падзеі.

  14. Павел Біч кажа:

    Так где вынікі апытанняў па прапанванай методыцы?.. Можа яны занадта грувасткая. як я ужо зауважыў? Я было пачаў, націўнуў першую кнопку. а ўсе яе пытанні перайшлі ў больш мелкі. шріфт. Шукаць павялічыльнае шкло я паленіўся. Чаму не адказалі на апытанку тыя хто ў зазапленні ад яе? Напрыклад,Мінак. Баіцца што раскроіцца яго сапраўдная сутнасць сталініста і неомарксіста?

  15. мінак кажа:

    Тэст створаны ў цішы кабінета, за пісьмовым сталом.

    У мяне некалькі пунктаў гледжання на падзеі і я дарэчы не баюся, што мяне нехта, ці Павел Біч абвінаваціць, што я сталініст ці неамарксіст. Тут трэба браць на ўзбраенне здаровы сэнс, таксама досьвед апошніх 29 гадоў на постсавецкай прасторы і не толькі, а і каляровые рэвалюці ў Егіпце, Лівіі, Кіргізіі, Іраку… Калі зірнуць з гэтага ракурса, то АГ трэба даваць Героя, бо ён папярэдзіў і прадухіліў хаду падзей па сцэнарыю краін, дзе кроў лілася раўчакамі, а адтаго самага Грознага засталіся руіны.

    Па сцэнарыях завадатараў павінна было ў жніўні ў сутыкненні між дэманстрантамі і праваахоўнымі ворганамі адбыцца крывавая сутычка, спалоханая міліцыя адступіць, бюракратыя разьбегчыся і пахавацца на лецішчах. Захоплены адміністратыўныя будынкі, у сутычках правакатарамі ўчынена стральба, частка амон і вайскоўцаў пачынаюць адстрэлівацца, загараюцца некалькі ўрадавых будынкаў (Савет Міністраў, палац прэзідэнта, мінскі гарвыканкам), на вуліцах ляжаць сотні трупаў… Расія ўводзіць свае вайсковыя дывізіі, у сваю чаргу ЗША згодна Будапешцкаму мемарандуму ўводзіць абмежаваны кантынгент у Гродзенскую вобласьць.

    Далей усё так прадказуема, што неахота нават і тлумачыць. Дамашняя гаспадыня Света распачынае новыя выбары, выбіраюць на пасаду прэзідэнта цалкам кіруемую марыянетку, які пад дыктоўку алігархата робіць прыватызацыю заводаў, прадпрыемстваў, жалезных дарог, бальніц, універсітэтаў. ВУП рэзка ідзе ўніз, прыбытакі прадпрымальнікі вывозяць у банкі Кіпра і Швэйцарыі. Рабочыя месцы рэзка скарачаюцца, большасьць універсітэтаў зачыняюцца. Медыцынскія паслугі робяцца платнымі і для большасьці насельніцтва непрыдатнымі… Сельская гаспадарка ляціць у транты. Узьнікае недахоп харчавання, людзі пачынаюць галадаць…
    Народу даводзіцца ў вушы, што трэба прыватызаваць зямлю. Праз парламент прапіхваюць закон аб зямле, Захад і Усход пачынае купляць зямлю, палі, лясы. Беларусь робіцца калоніяй ужо назаўсёды. Сьвета з’язжае на Захад.

    Ёсьць яшчэ варыянт, які прапановываў электарату Бабарыкін — гэта ўвайсьці ў склад РФ.
    Далей я маўчу, бо застаецца толькі карыстацца ненарматыўнай лексікай.

    Звычайны чалавек — гэта чалавек з чорна-белым мысленнем, ён бачыць толькі белае ці толькі чорнае, калі яму кажуць, што на Захадзе ”вельмі добра” — значыць аўтаматычна тут ”у нас вельмі кепска”. Калі ”ў іх дэмакратыя” — значыць ”у нас дыктатура”, бо няма свабоды. Кашпероўскі і Чумак сваімі тэлевізійнымі эксперыментамі засьведчылі, што асноўная маса насельніцтва — гэта біамаса, якая лёгка паддаецца замбіраванню…

    • Рэдакцыя кажа:

      Згодныя з вамі на 90% адсоткаў.
      Тыя 10%, на якія НЯ згодныя, датычаць Лу-кі. Бо гэта найперш ён стварыў усе перадумовы для той сітуацыі, якая цяпер ёсьць у Беларусі, калі наша дзяржава стаіць на краі бездані… Прычына ў тым, што замест нацыянальна-патрыятычнага выхаваньня жыхароў Беларусі ім быў зладжаны этнацыд. Нацыянальна сьвядомыя людзі ім лічыліся (і відаць працягваюць лічыцца) яго самымі галоўнымі ворагамі. З адпаведнымі наступствамі для сьвядомых. Усё гэта невыбачальныя злачынствы перад беларускай нацыяй, злачынствы ўжо гістарычнага маштабу… Іх выпраўленьне будзе патрабаваць адмысловых і працяглых мер строгага лекаваньня і жорсткага рэжыму рэабілітацыі…

  16. мінак кажа:

    Згодны з вашымі 10% на 100%.
    Не кранаў гэтую балючую тэму, таму што яна вельмі аб’ёмная і шмат залежыла і ад расейскага палітычнага ўплыву і расейскай дыяспары. Але ён не скарыстаў гэты шанец, у выніку апынуўся сам на краю. Разам з тым наша моладзь павінна была самастойна авалодаць мовай і сваёй гісторыяй, з яе боку гэта быў бы моцны крок. Таксама інтэлігенцыя, мастакі, музыкі, акторы павінны былі ў гэтым пытанні рушыць уперад. І тут таварыш Ленін мусіць меў рацыю, калі выказаўся пра інтэлігенцыю вельмі ганебна, што яна не галава нацыі, а г…
    Нацыянальна-патрыятычны складнік — гэта той самы біблейскі ”камень спатыкнення, які будаўнікі адкінулі ў бок” і тым самым збудавалі дзяржаўны дом на пяску…

    • Рэдакцыя кажа:

      “наша моладзь павінна была самастойна авалодаць мовай і сваёй гісторыяй”

      Наша моладзь жыла ў інфармацыйнай прасторы, дзе былі:
      – лукашысцкая этнацыдная прапаганда,
      – расейская імперская прапаганда,
      – завабная прапаганда з Захаду,
      – дзе была “карта апалячанага”,
      – дзейнічалі тэхналогіі грашовага і амаральнага разбэшчваньня, якія выкарыстоўвалі заходнія ліберасты супраць найперш такіх цэнтраў нацыянальна-патрыятычнай крышталізацыі моладзі, якімі былі Малады Фронт і аналагічныя структуры.
      Ні Севярынец, ні Дашкевіч, ні тым больш іншыя не змаглі ўзьняцца па-над усім гэтам, бо хлопцы аказаліся хворымі на той жа эгацэнтрызм пазьнякоўскага тыпу, які разваліў і БНФ.
      Для большай часткі дарослай нацыянальнай інтэлігенцыі – для беларускіх мастакоў, музыкаў, актораў, пісьменькаў, паэтаў, гісторыкаў, журналістаў, настаўнікаў, лекараў, навукоўцаў – задача аказалася таксама непад’ёмнай. Многім зь іх ва ўмовах разьвітога лукашызму было б ня выжыць, калі б яны казалі праўду ў вочы яшчэ і заходнім ліберастам зь іх грантамі.
      Таму ня варта сьпяшацца выкарыстоўваць літару “г” у характарыстыцы нашай інтэлігенцыі, а тым больш у якасьці аўтарытэту ўспамінаць пра аднаго вядомага на ўвесь сьвет тэрарыста на літару “л”, які, дарэчы, для сваёй злачыннай дзейнасьці рэгулярна атрымліваў гіганцкія грошовыя сумы ад заходніх фінансістаў-глабалістаў (гл. адпаведныя матэрыялы на нашым сайце). Тых самых, хто сёньня, праз 100 гадоў, узяўся развальваць ужо Еўропу і ЗША.

  17. Siarhiej кажа:

    Еўрапейскія стандарты (вельмі коратка):
    Верхавенства закона. Закон гэта правіла для ўсіх, прынятыя законным чынам (з захаваннем працэдур і абмеркаваннем ў СМІ) законна абраным (на адкрытых і свабодных выбарах) парламентам.
    Падзел улады на тры галіны: заканадаўчая, выканаўчая, судовая + СМІ без цэнзуры.
    Прыватная ўласнасць і рынкавая, не манапалізаваная эканоміка.
    Выбарнае мясцовае самакіраванне пры размежаванні паўнамоцтваў і падаткаў з цэнтральнай уладай.
    Выкананне правоў чалавека і палітыка адпаведна нацыянальных інтарэсаў.
    Пытанні адукацыі, аховы здароў’я і прыроды, нацыянальнай бяспекі і абароны, падтрымка культуры, барацьбы з крыміналам, міжнародных дачыненняў, канкурэнтнасці, інвестыцый … натуральна вырашаюцца пры выкананні папярэдніх пунктаў.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сярхей, на колькі тое, што ты напісаў – гэта ружовыя мары пра мінулае, якога ніколі не было, а на колькі – рэчаіснасьць сёньняшняй “цывілізаванай” Еўропы?

  18. мінак кажа:

    Дастаткова сёння прачытаць Статут ВКЛ, які быў першай Канстытуцыяй у Еўропе, пачынаеш разумець, што адукаванаму беларусу не трэба тлумачыць, што такое ”Еўрапейскія стандарты” і ”верхавенства права”. Па Статуту ВКЛ наш народ жыў 300 гадоў. Акрамя таго было яшчэ і Магдэбурскае Права, дзе існавала тое самае ”мясцовае самакіраванне”.

    Што датычыць інтэлігенцыі, то як казалі нам у нашым МПІ ім. Максіма Горкага, вуз — гэта толькі першапачатковые веды, якія потым трэба ўсё астатняе жыццё падвышаць і вучыцца самастойна. Каб вучыліся ўсё жыццё ды не глушылі вадзяру, то глядзіш і не трапілі б у цяперашняе становішча. У чорна-белых людзей заўсёды нехта вінаваты, толькі не яны самые…

    • Рэдакцыя кажа:

      “У чорна-белых людзей заўсёды нехта вінаваты, толькі не яны самые…”
      – – –
      Няўжо аб’ектыўная рэчаіснасьць (апісаная вышэй) ня мае значэньня?

      • мінак кажа:

        Аб’ектыўная рэчаіснасьць мае значэнне! А чалавек, як суб’ект, уздзейнічае на аб’ектыўную рэчаіснасьць і мяняе, перабудовывае яе і самога сябе. Калі чалавек-асоба не ўздзейнічае і не перабудовывае рэчаіснасьць і самога сябе, ён сам робіцца аб’ектам.

        Большасьць людзей уяўляюць сабой аб’екты. Жывучы ў правінцыі назіраў, жыў у асяродзі людзей простых, якія падымалі бакалы, чаркі, шклянкі і ўзнёсла, шчыра прамаўлялі: — ”Жадаю табе, дружа, сібірскага здароўя і каўказскага доўгалецця!” — І ўсе людзі-аб’екты радасна і шчасліва перакулівалі іх у свае вантробы, каб потым ізноў наліць. Большасьць іх дажывалі толькі да пенсіі, а некаторые і не дажывалі.
        ”Большасьць жыве толькі для таго, каб есьці! А меньшасьць есьць, дзеля таго, каб жыць!’

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы