nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Цяпер чакаем падзей 23.01.2021, на гэты раз у Маскве

21 студзеня, 2021 | 20 каментарыяў

Рэдакцыя.

Як, напэўна, ведае большасьць беларусаў, Аляксей Навальны  (на фота зьлева) быў атручаны “Навічком”, меркавана, па загадзе Пуціна. Выжыў, ачуняў у Нямеччыне і вярнуўся ў Расею. Там ён быў тут жа арыштаваны і пасаджаны ў вязьніцу. Гэта нізка інцыдэнтаў застанецца ў гісторыі. Як і яе ўдзельнікі: адны – як баязьлівыя забойцы, іншыя  – як вельмі мужныя людзі. Напэўна ў сувязі з адзначаным, учора ў сеціве зьявіўся чарговы фільм Навальнага, у якім выкрываюцца карупцыйныя сьхемы, галоўным выгадаатрымальнікам якіх на гэты раз зьяўляецца ўжо сам Пуцін (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=ipAnwilMncI ; назва: “Дворец для Путина. История самой большой взятки”). За два дні гэты амаль дзьвюхгадзінны фільм прагледзела больш за 40 мільёнаў чалавек – чарговая істотная падзея нашага часу. А трэцяе, што мы лічым вельмі важным, гэта заклік, агучаны ў фільме, выйсьці на вуліцы расейскіх гарадоў у бліжэйшую суботу, каб выказаць пратэст супраць карупцыі ў Расеі й запатрабаваць вызваленьня Аляксея Навальнага. Прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на апошнія дзьве падзеі.

20 каментарыяў

  1. Мандарын кажа:

    Паведамленне Мандарына выдалена з-за наўмыснага разбурэньня добразычлівай, калегіяльнай, рацыянальнай атмасьферы, у якой толькі і можа шукацца ісьціна.
    – – –
    Рэдакцыя

  2. мінак кажа:

    Яўгену Мурашка. ”А я б паставіў сваё пытаньне па іншаму.
    “Як вы збіраецеся жыць далей?”
    Ваша пытанне, яно адно з сыстэмнага рада. Калі грамадства поўнавартаснае, спелае, то яно вучыць і ініцыіруе маладому пакаленню цэлы комплекс выбудаванага жыццёвага сьветапогляда. Грамадска-нацыянальная сыстэма сьветаагляда дазваляе моладзі не блытацца ў мностве жыццёвых праблем, а зразу ісьці ўласнай праверанай бацькамі дарогай. У аснове гэта Новы Запавет Ісуса Хрыста. Таксама гісторыя ВКЛБеларусі, родная мова і г.д.

    У нас гэтага няма. Таму нават сама улада блытаецца і зараз ня мае падмурка, робіць дзіцячыя памылкі, хіліцца да братоў, баіцца зрабіць крадынальныя, рашучыя хады і крокі.
    Наша моладзь знаходзіцца ў падлеткава-хлапчуковым стане сьвядомасьці, безпадстаўна мроіць і спадзяецца, што зрабіўшы рэвалюцыю пачне жыць як у Амерыцы.
    Таксама і папярэднія рэвалюцыянеры Пазняк, Антончык і прочы ў 90-х гадах знаходзіліся ў стане летуцення і фэнтазі і не скарысталі тыя шанцы, якія прапановываў той час. Не зразумелі і не ўсьвядомілі, што такое ”імперыя” і ейныя метады ўздзеяння.
    Усе гэтыя дзесяцігодзі адбывалася малекулярна-дыфузнае пранікненне брацкіх асоб у дзяржаўны апарат і іхняе ўздзеяння на дзяржаўнае кіраванне.
    Калі грамадства не ведае ўласнай гісторыі, яна паўтарае памылкі папярэдніх пакаленняў. На дэманстрацыях і мітынгах апошняга часу я ўсё пытаўся: — Хто такія Тадэвуш Рэйтан,Самуіл Корсак і Станіслаў Багушэвіч? Што адбылося ў Гародне ў 1772 годзе? Хто і чаму крычаў: — ” Забейце мяне, не забівайце Айчыну.” Хто такі Ігнат Грынявіцкі?
    Ніхто нічога не ведаў!
    Шаноўны Яўген. Параю Вас знайсьці ў камунікаце дакументальную кніжку ”Успаміны аб жыцці ў ХХ стагодзі”. Там уся гісторыя нашых бацькоў, як, хто і чаму іхнімі жыццямі варочаў і круціў як хацеў.

    • Яўген Мурашка кажа:

      “…Таксама і папярэднія рэвалюцыянеры Пазняк, Антончык і прочы ў 90-х гадах знаходзіліся ў стане летуцення і фэнтазі і не скарысталі тыя шанцы, якія прапановываў той час…”
      Пан Мінак, да Вашага “летуценьня” і “фантэзі”, я дадаў бы яшчэ – асабістую пыху пана Пазьняка (нарцысізм) і не прыманьне іншай кропкі гледжаньня. Пазьняк і Лукашэнка, гэта два бакі аднаго медаля. У 91-м была магчымасьць разабрацца з камуністамі і я раіў пану Пазьняку гэтым заняцца, але. Ён “купаўся” у праменьнях сумнеўнай перамогі за незалежнасьць і паслаў мяне, маўляў “Мурашка, у Вас каша у галаве. Для нас галоўнае, мы здабылі незалежнасьць, момант быў згубленны, Не так даўно, ён і сам гэта прызнаў, маўляў, што ужо у 93-м, гэта зрабіць было немагчыма, не было сіл. Таму маем, тое, што маем. Вонкавую незалежнасьць але унутранную савецкую, акупыцыйную сістэму.

  3. Павел Біч кажа:

    У Мінака. відаць адкрылася другое дыханне. Некаторый час таму ён пісаў мне што нам пара на пакой. мы устарелі. а цяпер ён галоўны каментатар гэтага сайта. Каб
    не заразіў сваім неомарксізмам іншых наведальнакаў сайта.

  4. мінак кажа:

    ”каб выказаць пратэст супраць карупцыі ў Расеі й запатрабаваць вызваленьня Аляксея Навальнага.”
    Карупцыя цалкам натуральная з’ява ў багатай рэсурсамі дзяржаве з бедным насельніцтвам, пасіанарнай і хцівай элітай. Ніякі прэзідэнт не здольны карупцыю прыпыніць звычайнымі мерамі, без надзвычайных сталінскіх законаў. Пуцін не хоча быць Сталінам, а можа гэта і немагчыма сёння ў Расеі.
    Навальны хутчэй за ўсё супрацоўнічае з спецслужбамі, з нейкай мэтай яго траванулі пургенам з мазком ”навічка” і накіравалі ў камандыроўку ў Германію. Зараз на мітынгу зафіксуюць усіх разумовых і пасіанарных маскоўскіх прыдуркаў і ўвядуць у базу данных. Не трэба лічыць спецслужбы за дурняў, яны, калі ім трэба, ворагаў дзяржавы і ўлады ліквідуюць хутка і эфектыўна.
    Адзінае, што шкада маладых, асабліва дзяўчат і жанчын, ды і нашых дзецюкоў, што марнуюць свае маладые жыцці і свой час на эфемерные мроі і віртуальные летуценні. Таксама шкада і здзіўляе, што такі прафесійны чалавек, як Захаранка, так і не зразумеў некалі, хто на тэрыторыі гаспадарыць. Таму і зьнік з жыцця.

  5. VladIv кажа:

    Сяньня, пра имперскасть Расеи хиба гультаи тольки не кажуть, а каля 30-ти год таму, каюсь,я не зразуме ў сп.Пазьняка нажаль:” Ну хваціў, Зянон Станіслававіч!” .ТОлькі ці вінаваты сп.Пазняк у гэтым? У гэтым вінават толькі я сам!
    Кантора дарвалася да ўлады ў Беларусі бадай што першай на постсаўку, а цяперака ў Расеі амаль 20 год.Як змагацца з кантроай хіба ў Валенсы трэба спытать!

  6. мінак кажа:

    ”…ён пісаў мне што нам пара на пакой. мы устарелі. а цяпер ён галоўны каментатар гэтага сайта.”
    Павел, так і ёсьць. Я сёння стары чалавек, хворы, баюся холаду, голаду, вэрхалу, беззаконня. Таму за стабільнасьць, за эвалюцыю. Не разумею маладых, пытаўся ў іх: — Чаго вы хочаце? Яны адказваюць: — Свабоды! Справядлівасьці! Перамен!
    Пасля таго, як разбурылі Саюз, я вельмі баюся Перамен! Баюся за ўнукаў і за дзяцей. Баюся голаду і холаду. Баюся акупацыі! Баюся чужой улады!
    Сёння зірнуў відэа дэманстарцый у Уладзівастоку, Краснаярску, Новасібірску, Пермі, Маскве, Піцеры. Тысячы людзей выйшлі. Я не ведаю, чаму яны выйшлі?
    Я калісьці шмат чытаў пра рэвалюцыі, гераізм, войны, разрухі, голад, хваробы і сьмерць людзей, пакуты жанчын, старых, дзяцей. Я гэтага не хачу і баюся гэтага!
    Калісьці мы жылі ў краіне, небагата, але спакойна, бо ведалі што мы абаронены і ў нас ёсьць будучыня. І яна была ў нас гэтая будучыня. Мы ведалі што ніхто не памрэ пад плотам. І я не разумею сёнішнія рэаліі. Разбураецца гуманістычная эстэтыка чалавечага існавання…

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан Мінак.
      Глабалізм, фемінізм, наркотыкі і блакітныя, грошы і палітычная прастытуцыя, інтэрнэт і невуцтва.
      Калі усё гэта скласьці,дык атрымоуваем тое, што атрымоўваем

  7. мінак кажа:

    Шаноўны Яўген.
    Нам трэба паспрабаваць узьняцца на цяперашнім часам і зірнуць з вышыні гістарычнага часу. Прааналізаваць праграму ”Павесткі-21” напрацаванай заходняй элітай. І якая была змешчана на сайце 29 лістапада 2020 года.

    ” Цэнтральная задача Повесткі 21 века – гэта драматычнае скарэачэнне насельніцтва. “Скрыжалі Джорджыі” вызначылі аптымальную лічбу – 500 000 000 человек (http://www.sun-expo.ru/skrizhali-dzhordzhii-desyat-zapovedey-novogo-miro…). Сёння чалавечая папуляція прэвышае 7 млрд . Такая колькасьць людзей не палепшыць якасьць жыцця эліты, імі цяжка кіраваць і яны патрабуюць рэсурсаў.

    З павышэннем колькасьці элітарыяў і кіраўнікоў сярод іх узнікаюць супярэчнасьці, барацьба амбіцый і зніжэння якасьці кіравання ў самой ”закулісе” і яе бліжэйшай абслузе, што можна назіраць і сёння.

    Таму задача скарачэнне насельніцтва з’яўляецца краевугольным, прыарытэтнымі вырашаецца праз комплекс мерапрыемстваў — такіх, як кровапралітные лакальные канфлікты, разбурэнне сям’і, прывіўкі і лекавые сродкі, што вядуць да бясплоднасьці, шкодные харчовые дабаўкі і кансерванты, эпідэміі, пагаршэння якасьці жыцця, голад, прапаганда гомасексуалізма і сэкса, што не вядзе да працягу рода, геннамадыфікаванная ежа, рамантызацыя суіцыда, наркатызацыя, стварэнне суадноснага псіхалагічнага клімата ( у няволе не размнажаюцца), праектаванне і стварэнне шматнаселеных гарадскіх анклаваў з агрэсіўным асяродзем, нэнза, падтрымка этна-культурных супярэчнасцяў, сгон людзей з землі і гэтак далей — спосабаў шмат.

    Для тых, каму будзе дазволена выжыць, – поўны кантроль над сьвядомасьцю і мозгам, аж да стварэння штучнай “наведзенай” речаіснасьці, безадказнаму падпарадкаванню сістэме,”кібаргізація” і чыпіраванне, кантроль сферы выхавання і адукацыі (+ ювенальная юстыцыя), жорсткае рэгуляванне нараджальнасьці і сацыяльага статуса, стварэння анклаваў для пражывання і зон, збароненых для знаходжання ў іх людзей, татальны кантроль вады, яды, і яе вытворчасьці і гэтак далей.”

    Можна адзначыць, што некаторые моманты праграмы ўжо выконваюцца.

  8. Siarhiej кажа:

    Дж. Оруэл у сваёй антыўтопіі “1984” апісаў усякія жахі, калі таталітарная сістэма пераможа ва ўсім Свеце. Але не гледзячы на ўсе выкрунтасы, людства знойдзе правільны шлях. Не бойцеся і адэкватна успрымайце рэчаіснасць.
    “Заваруха” ў РФ – пазітыўны трэнд, павялічываюцца шансы для нас дасягнуць свабоды і нацыянальных мэтаў. Але хуткіх вынікаў не будзе, спатрэбіцца некалькі гадоў. З блізкай гісторыі: ніхто не чакаў ў 1985 г. што ў 1991 г. СС разваліцца.

  9. мінак кажа:

    Siarhiej. Прыведзеная ўнізе частка праграмы развіцця чалавецтва — яна дэмакратычная ці дыктатарская? Чаму гэтая праграма распрацаваная? Якая патрэба ў гэтай дэкларацыі?
    Пункт чацьвёрты: 4. ”Патэнцыяльна абмяркоўвываемая магчымасьць — адмова ад прыватнай маёмасьці.” Што прымушае капталістаў абмяркоўваць сьвятое сьвятых для буржуазіі адмову ад ”прыватнай маёмасьці”?
    Што прымушае іх гэта рабіць? Якая Неабходнасьць?
    У мяне ёсьць версія гэтай Неабходнасьці, але я яе не буду агучываць?

    Павестка на 21-ый век была сфармулявана на Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па асяродзю і развіццю ў Рыо-дэ-Жанейра, Бразілія, у 1992 годзе. Тусоўка была арганізаваная Морысам Стронгам, канадскім бізнэс -міліардэрам і прадстаўніком паплечнікаў Ротшільдаў і Рокфеллераў. Стронг быў чальцом Рымскаго клуба і Більдербергскага клуб…
    Разам з павесткай была прынятая дэкларацыя Рыа-дэ-Жанэйра па навакольнаму асяродзю і развіццю.
    Мэта дэкларацыі наступная:
    1. Усе дзяржавы — праваднікі рашэнняў надынацыянальных інстытутаў створаных пад эгідай ААН.
    2. Уводзіцца паўсюднае планаванне і кіраванне ўсімі рэсурсамі: экасістэмамі, пустынямі, лясамі, гарамі, салёнай і прэснай вадой, сельскай гаспадаркай, развіцём сельскіх пасёлкаў, біатэхналогій, размеркаваннем харчавання і г.д.
    3. Дзяржавы павіны вызначаць ролю ўсіх бізнес- і фінансавых рэсурсаў адпаведна з наддзяржаўнымі прававымі актамі.
    4. Патэнцыяльна абмяркоўвываемая магчымасьць — адмова ад прыватнай маёмасьці.
    5. Поўная рэстукрытызацыя ”ячэйкі грамадства — сям’і.
    6. Дзеці выхоўваюцца дзяржавай.
    7. Людзям вызначаюць, у чым будзе заключацца іх праца.
    8. Істотные абмежаванні на ўсялякіе грамадскіе рухі.
    і гэтак далей…

    • Siarhiej кажа:

      Ёсць шмат тусовак і дэкларацый у якія разам з разумнымі прапановамі ўстаўляюць ідыёцкія. Гэты Стронг карыстаўся тактыкай Макіавелі і сябраваў з кітайскімі камунякамі. Пералічаныя мэты Дэкларацыі выглядаюць сусветнай змовай нейкай групоўкі якая імкнецца да таталітарнага панавання. Праблемы захавання біясферы так не вырашаюцца.

  10. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя.а где слова “Далей”. пасля апошняга матэрыяла. Для меня ўсё што здараецца ў інтернете сільна злавуе. Канкретна вы тут не прычым. Проста ваш сайт я чытаю першым.І яшчэ атіраюсь на ФБ. Астатнія сайты закінуў. Відаць деградую. (у палітыцы).

  11. Павел Біч кажа:

    А можа так і рэба якшто ваш матэрыял скончыўся. Тады прабачайце.

  12. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Минак. дзякуй за каштоўнійшый матэрыял. Шкада што ты не пералічыў астатнія пункты Дэкларацыі. Наконт пункта 4 ;. Звярні увагу што капіталісты (буржуа) маюць вялікую здольнасць для развіцця. Вось ужо 150-200 гадоў на Захадзе няма аніякіх рэвалюцый. Яны цяпер трясуць краіны Другога і Трэццяга Свету. Тут ты на іх глядзішь вачыма менавіта марксіста У гэтым твая адсталасць. Існуе ж Скандынавія где як такавых капіталістаў няма. Можа хто глядзеў па “Віссат Гістарі” вялікую перадачу пра хрысцыянства. Яе вядычы ангелец скончыў узгадкай (яго асабістай. як ён казаў) што усе беды сучаснай цывілізацыі карэняцца ў нейкім недахопе хрысцыянства. і некаторыя іншыя масляры кажуць аб гэтым. Тэма вельмі глыбокая. паднімаць яе. хутчэй за будуць наступныя пакалення. .Што да палітыкі і цякучага моманту (Расеі). то лепш за усе пра рускіх сказаў крым. татарін Маджабаеў. Шкада. што я з кепскага слыху не змог ўсё пачуць. Таксама тэма дастойная абмеркавання.

  13. мінак кажа:

    Павел.Астатнія пункты.

    9. Стварэння зон пражывання для людзей.
    10. Ачыстка зямель ад чалавечага пражывання (адраджэнне дзікай прыроды), массавые прымусовые перасяленні людзей у спецыяльна створаные для гэтага зоны.
    11. Паступовае і планамернае зьніжэння ўзроўня адукацыі.
    12. Масавая глабальная дэпапуляцыя, у тым ліку дзякуючы ўсяму вышэйпералічанаму.

    У прынцыпе, Agenda21 – гэта стварэнне постдэмакратычнага, постіндустрыяльнага грамадства.
    Лейтматывам для павесткі на 21 век стане тэма экалогіі: планету Земля неабходна ратаваць ад чалавецтва, якое драпежна спажывае неўзнаўляемые рэсурсы, перавышае ліміты выкарыстанне рэсурсаў, занадта шмат гадзіць і псуе клімат. Тое, што сама эліта ўсю дарогу мае з гэтага гешэфт і прымае ўдзел у варварскіх эканамічных структурах, якія і прывялі планету да цяперашняга жахлівага стану, застаецца за дужкамі.

    Сёння дзеля светлай будучыні ўнядраюцца, напрыклад, геннамадыфікаванае харчаванне і канцэрагенные “ртутные” энергазаховываючыя лямпы, шкодные для чалавека і для навакольнага асяродзя, што сьведчыць аб тым, што мэтай Агенда-21 перш за ўсё з’яўлецца ўлада і татальнае валадаранне невялікай элітарнай групоўкі над усім астатнім чалавецтвам.

    Можна праграму не прызнаваць, але яна дазваляе нам разумець накірункі дзеянняў сусветнай алігархіі.

    • Siarhiej кажа:

      Большасць гэтых пункціаўі трызненне неадэкватных людзей.
      Люмінісцэнтныя “ртутныя” лямпы даўно заменены на светадыёдныя, больш эканомныя.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы