nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Палітычныя дывідэнды” Валянціна Аськіркі

8 сакавіка, 2021 | 21 каментарый

Рэдакцыя.

 

 

Матэрыял, які мы выстаўляем сёньня, прысьвечаны вядомаму ў Горадні грамадска-палітычнаму дзеячу і адначасна таленавітаму выкладчыку фізікі з нашага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Валянціну Аськірку. Перад самым Новым годам ён быў звольнены з-за таго, што мае якасьці, якія мы высока цэнім, а сёньняшняе прарасейска-цяперскае кіраўніцтва РБ – наадварот, лічыць негатыўнымі. Адзначная падзея стала нагодай, каб узгадаць іншыя аналагічныя падзеі нядаўняй гарадзенскай гісторыі, гаворка пра якія будзе ніжэй. А пакуль прапануем прачытаць матэрыял, прысьвечаны галоўнаму герою – спадару Аськірку. Яго аўтар – Вольга Камягіна, фоты Кацярыны Гардзеевай. Узята адсюль –  https://news.tut.by/society/711703.html, трохі скарочана і нязначна адрэдагавана.

 

“Адзінаму беларускамоўнаму выкладніку фізікі ў ГрДУ імя Янкі Купалы Валянціну Аськірку напачатку сьнежня не падоўжылі кантракта. Перад гэтым у яго было дзьве вымовы, якія паслужылі фармальнай зачэпкай для разрыву працоўных адносін зь фізікам. Аднак сам Валянцін зьвязвае адбылае са сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй – ён падпісаў петыцыю супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку сілавікоў, уваходзіў у ініцыятыўную групу студэнтаў і выкладнікаў. Пасьля таго, як стала вядома, што Аськірку звальняюць, студэнты розных курсаў і выпускнікі ўніверсітэта напісалі петыцыю ў падтрымку выкладніка і сабралі больш за 270 подпісаў. Але гэта педагогу не дапамагло. TUT.BY пагаварыў з гарадзенцам пра тое, што адбывалася ва ўніверсітэце ў жніўні і ў першыя месяцы навучальнага года, а таксама пра яго манеру вядзеньня заняткаў.

Валянцін Аськірка працаваў у ГрДУ з 1997 года. Ён быў вядучым адмыслоўцам для студэнтаў-першакурсьнікаў фізіка-тэхнічнага факультэту, а таксама выкладаў фізіку на іншых факультэтах. Пры тым заўсёды вёў навучаньне на беларускай мове, за выняткам выкладаньня ў студэнтаў-замежнікаў. Што да манеры вядзеньня занятку, то, як ён кажа, спрабаваў выбудаваць даверныя адносіны са студэнтамі, прытрымліваўся нефармальнага падыходу. Валянцін прызнаецца, што такое выкладаньне ня вельмі ўпісвалася ў агульны трэнд навучаньня ў Гарадзенскім універсітэце, аднак доўгі час паміж кіраўніцтвам ВНУ і выкладнікам захоўваўся нейкі статус-кво. Валянцін кажа, што ў анкетах студэнты часта пісалі, што Аськірка «перавярнуў усё іх жыццё», «даў матывацыю і жаданьне вучыцца».

 

Вольга Камягіна (ВК): колькі часу вашай актыўнай грамадзянскай пазіцыі?

Больш за 25 гадоў, калі шчыра. Усё пачалося, калі я быў студэнтам другога курса фізічнага факультэту. Гэта быў 1994 год. Усё тады было такое сьвежае, новае, дэмакратычнае. І нас, студэнтаў, запрасілі на сустрэчу з супрацоўнікам універсітэта, які быў на той час прадстаўніком адной з палітычных партый. Мне было цікава, з улікам таго, што гэта было напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі. Сустрэча была з выкладчыкам нямецкай мовы Міхасём Патрэбай, які на той момант быў старшынём сацыял-дэмакратычнай арганізацыі ў Гародні і адным зь яе стваральнікаў. Недзе праз год я стаў сябрам менавіта гэтай палітычнай партыі. Але тады гэта ўжо стала ня так «дэмакратычненька», як раней. Тым ня менш, гэта быў мой выбар. У 20 год я стаў сябрам палітычнай партыі — і ім зьяўляюся да гэтага часу. Рэферендумы 1995-га (калі памянялі сімволіку і ўвялі дзяржаўнай рускую мову) і 1996 гадоў падштурхнулі мяне да нейкага дзеяньня. Гэтыя падзеі былі для мяне нейкім выклікам, я разумеў, што здарылася нешта сур’ёзнае.

 

ВК: Такая пазіцыя на той момант нейкім чынам перашкаджала працы ва ўніверсітэце?

Яна ўвесь час перашкаджала. Я быў грамадска-палітычна і публічна актыўны. Гэта ўдзел у моладзевых і партыйных пікетах з БЧБ-сімволікай, а таксама ў масавых мерапрыемствах канца 1990-х і пачатку 2000-х гадоў, у якіх прымалі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Потым пачаліся палітычныя кампаніі. У 2001 годзе я быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Сямёна Домаша. Потым 2003-ці — выбары ў мясцовыя саветы. Я ў камандзе Сяргея Антусевіча, які тады быў адзіным прадстаўніком дэмакратычных сіл, што абраўся ў гарадскі савет. У 2004 годзе я сам балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў, і мая акруга была адзінай у Беларусі, дзе выбары не адбыліся. Пасьля 2006 года я зразумеў, што пераменаў чакаць доўга. І на той момант быў упэўнены, што ўніверсітэцкая аўдыторыя, студэнты і выкладаньне — гэта тое, што цяпер для мяне больш важна, чым адкрытая публічная актыўнасьць, якую я амаль згарнуў. На той момант мае жаданьні і асабістыя перавагі супалі зь нефармальнай прапановай кіраўніцтва ўніверсітэта «не высоўвацца».

Да жніўня гэтага года захоўваўся нейкі status quo, які, няхай і не на 100 адсоткаў, але ў большай ступені задавальняў абодва бакі.

 

ВК: Чаму тады ў жніўні вы вырашылі не маўчаць і парушылі гэтую нефармальную дамову?

Таму што сітуацыя радыкальна зьмянілася. Гадоў 10 я цытаваў знаёмым, якія пыталі, чаму я закінуў сваю актыўнасьць, фразу з фільма «Адысея» Андрэя Канчалоўскага, калі адзін з герояў кажа: «Пачакай, час твайго гневу яшчэ не прыйшоў». Але жнівень стаў тым месяцам, калі стрымліваць сябе стала немагчыма. Тут ёсьць дзве фундаментальныя рэчы, якія сталі вызначальнымі ў маім рашэньні зноў зрабіць нешта публічнае: фантастычная фальсіфікацыя выбараў і зьвязаная з гэтым татальная хлусьня і гвалт, які несумерны ні з чалавечым разуменьнем, ні з палітычным, ні з гуманітарным вымярэньнямі.

ВК: Валянцін распавёў, што адразу пасьля падзей 9-11 жніўня 8 выкладчыкаў ГрДУ падпісалі адкрыты ліст-патрабаваньне і адправілі яго ў гродзенскае аддзяленьне прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі. У дакуменце было два патрабаваньні: прызнаць фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і асудзіць гвалт з боку сілавікоў у дачыненьні да мірных грамадзян. На наступны дзень шэсьць з 8 выкладчыкаў, якія падпісаліся, пайшлі на сустрэчу зь кіраўніцтвам абласной арганізацыі прафсаюзу. Аднак, па словах Валянціна, канструктыўнай гутаркі не атрымалася.

— Нам казалі, што прафсаюз ні пры чым. Але паслухайце! Мала таго, што кіраўнік прафсаюзаў зьяўляецца кіраўніком штабу аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты, дык яшчэ па іх лініі было вылучана шмат людзей у выбарчыя камісіі. Казаць, што прафсаюз па-за палітыкай — не выпадае. Наадварот, арганізацыя актыўна ўключылася ў яе. Калі я ўбачыў, што адказу на наш ліст ня будзе, то напісаў заяву аб выхадзе з прафсаюзу. Гэта была мая першая нязгода, якая была публічна агучана. Прымаючы гэта рашэньне, я разумеў, што ранейшыя дачыненьні з кіраўніцтвам універсітэта не захаваюцца.

 

ВК: Празь некалькі дзён пасьля ліста выкладчыкаў у адрас прафсаюзаў у Сеціве зьявілася петыцыя з тымі ж патрабаваньнямі і яшчэ некалькімі іншымі пунктамі, якую стварылі студэнты-«купалаўцы». Да пачатку навучальнага года яе падпісалі больш за дзве тысячы чалавек: студэнты, выпускнікі, выкладчыкі ВНУ.

— Усе подпісы ў гэтай петыцыі, дарэчы, студэнты пераправерылі. Пасля таго, як усё было сабрана, трэба было з анлайна выйсьці ў афлайн: занесьці паперу кіраўніцтву ўніверсітэта. На той момант ужо быў створаны агульны чат у Telegram, дзе спыталі, хто мае жаданьне, калі будзе такая патрэба, гэта зрабіць. Адгукнулася чалавек 25. Яны і пайшлі. Гэтыя людзі фармальна і сталі ініцыятыўнай групай. Мы стаялі на такіх пазіцыях, што кіраўніцтва ўніверсітэта павінна быць на баку дэмакратычных зьменаў, на баку студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама супраць падтасовак і гвалту. Сустрэча была арганізавана студэнтамі праз афіцыйны студэнцкі прафкам. Адное, што рэктар не чакала, — што на ёй будуць яшчэ і выкладчыкі. Але было сказана, што мы ўсе — «купалаўцы», і ў нас ёсьць праблема, якую трэба вырашаць.

 

ВК: І гэтая сустрэча, па словах Валянціна, была нярвовай і неканструктыўнай.

— Галоўная думка, якую да нас хацелі данесьці, была такой: закрыйце свае Telegram-каналы і не бярыце адтуль інфармацыю, бо гэта суцэльная хлусьня. Але не я адкрываў гэтыя каналы і ня мне іх закрываць. Тым больш, ёсьць розныя крыніцы інфармацыі і ёсьць факты, якія можна, вядома, па-рознаму разглядаць, але мы на тое і людзі, каб любую інфармацыю асэнсоўваць. Студэнты на тую сустрэчу зрабілі плакат, раздрукавалі фотаздымкі зьбітых людзей, і ён увесь час там стаяў, падкрэсьліваючы, што ўсё, што адбывалася — факт, а ня нейкая хлусьня. Дзіўна казаць, што мы нешта не тое чытаем. Мы чытаем, таму што хочам ведаць. Сустрэча была нярвовай і праходзіла ў фармаце «я — начальнік, а вы – мае падначаленыя». Канструктыву не адбылося. Мы перадалі нашыя патрабаваньні. Рэакцыя на іх была фармальнай. Потым зь ініцыятыўнай групай пажадаў сустрэцца кіраўнік вобласьці Уладзімір Каранік. Разумееце, тады ніхто не хаваўся і не адчуваў, што мы робім нешта няправільнае. Мы прынесьлі подпісы. Гэта былі доказы таго, што людзі незадаволены сітуацыяй. Нічога не было крамольнага, — успамінае настроі тых дзён Валянцін.

 

ВК: Валянцін успамінае, што і сустрэча з Каранікам не атрымалася канструктыўнай: прадстаўнікі ўлады зноў казалі пра Telegram-каналы і пра тое, што факты гвалту, пра якія згадваюць студэнты і выкладчыкі, «патрабуюць праверкі».

— Ужо потым мы даведаліся, што тэзісы, якія гучалі на нашай сустрэчы, былі такімі ж, як і на падобнай сустрэчы з азотаўцамі. Нічога новага. Нам, як і ім, прапанавалі стварыць нейкую арганізацыю, «бо няма зь кім размаўляць». Шчыра кажучы, для мяне гэта было вельмі дзіўным. Спачатку вы гаворыце, што ўсё арганізавана і шмат куклаводаў, але пры гэтым — дзе ж вашыя арганізацыі і арганізатары? Атрымліваецца нейкі парадокс. Асабіста я сказаў Караніку: «Тое, што вы прапаноўваеце — мёртванароджанае, таму што ўсе гэтыя гады палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі былі пазасістэмнымі. Усё рабілася для таго, каб выпхнуць іх за межы і маргіналізаваць, а цяпер вы кажаце: рабіце, і яно спрацуе. Не спрацуе». З 2002 года ні адна новая палітычная партыя не была зарэгістраваная. На той сустрэчы мне не давалі потым і слова сказаць. «Мітынгаваць вы будзеце на плошчы, а тут давайце па справе. Вас ніхто ў такім кантэксьце слухаць ня будзе». Вядома, такое было для мяне нечаканым.

 

ВК: Валянцін кажа, што на сустрэчах кіраўніцтва ўніверсітэта імя Янкі Купалы запэўнівала актывістаў, што нікога з ВНУ па палітычных матывах выключаць і звальняць ня будуць. Але выйшла ня так. Вось зь ім не працягнулі кантракт, хаця фармальна ўсё было зроблена нібы правільна – на працягу года ў яго зьявілася дзьве вымовы, за якімі ўсьлед уласна і адбылося непрацягненьне кантракту. Першая вымова была за «неэтычныя паводзіны ў дачыненьні да студэнта», другая – за “парушэньне працоўнай дысцыпліны”. Валянцін распавядае, што ўсё пачалося з даносу.

— Чаму я лічу, што гэта данос? Бо мне не паказалі, хто аўтар ліста. У загадзе было ўсё замазана і было толькі напісана «сторож охраны». Сэнс у тым, што гэты чалавек убачыў, што я, быццам, пагражаю і абражаю нейкага студэнта, асобу якога не ўдалося ўстанавіць. Але ўсім студэнтам вядома, што я ніколі і нікому не пагражаю! Я за кошт свайго часу лепш паспрабую арганізаваць дадатковую сустрэчу, паспрабую дагрукацца, нешта патлумачыць. Студэнты і першага курсу, і выпускнікі, калі цяпер чуюць пра тыя падзеі, зьвязаныя са мною, кажуць, што гэта проста немагчыма. Але апраўдвацца я ня буду.

Другі дакумент для гэтай жа вымовы — таксама нібы са словаў студэнта, але ліст быў напісаны начальніцай выхаваўчага аддзела. Нібы нейкая мая фраза абразіла студэнта і прывяла яго да нейкіх псіхічных праблем. Сапраўды, я выбудоўваю нефармальныя дачыненьні са студэнтамі і кожны зь іх можа падцвердзіць, што на занятках я магу падыйсьці і спытаць пра жыцьцё ці выхадныя… Карацей, сабралася камісія па карпаратыўнай этыцы, якая прыняла рашэньне, што мне патрэбна вымова (хаця адзін з прарэктараў рэкамендаваў спыніць са мной працоўныя адносіны датэрмінова).

Другая вымова зьвязана нібы з распаўсюдам няўзгодненай друкаванай прадукцыі з удзелам студэнтак. Усё адбывалася ў фае. Вядома, я ведаю гэтых дзяўчат [якія распаўсюджвалі ўлёткі ва ўніверсітэце]. Ці бачыў я, што яны робяць? Так, бачыў. Але гэта не мая справа. Тым ня менш, відэа было трактавана такім чынам, што, быццам, я прыдумаў, раздрукаваў і прымусіў студэнтак некуды пхаць гэтую друкаваную прадукцыю. Дзяўчаты атрымалі вымовы і потым ў размове са мной яны казалі, што гэта няпраўда, што я там удзельнічаў.

На другой камісіі мяне не было, але я прыходзіў за пару дзён у адзел кадраў і папрасіў матэрыялы, каб пачытаць ды сфатаграфаваць іх, але мне іх не далі. Адмовай адказалі і на мой пісьмовы запыт.

Усё гэта не было для мяне нечаканасьцю. Шмат гадоў за мной ішло такое меркаваньне: «Аськірка, цябе павінны былі звольніць яшчэ 20 гадоў таму». Цяпер я ведаў, што, калі я пачынаю праяўляць актыўнасьць, то гэта будзе мець нейкія наступствы. Але калі я аднойчы заікнуўся, што мяне хочуць звольніць, то рэктар універсітэта сказала: «Гэта вы, Валянцін Фёдаравіч, хочаце такім чынам атрымаць палітычныя дывідэнды».

ВК: І як? Ці атрымалі вы дывідэнды ў выніку?

Вядома, — усьміхаецца Валянцін. —  Стаў беспрацоўным. Вось такі выдатны палітычны дывідэнд.

 

ВК: Ці шкадуеце, што ўсё так здарылася?

Насамрэч, вядома, шкада. Я вельмі люблю сваю працу, і я ведаю, што абсалютная большасьць студэнтаў маюць нейкі водгук ад маіх лекцый. І тое, што кіраўніцтва ВНУ ставіць мне ў папрок — выбудову нефармальных стасункаў са студэнтамі — на справе было і для студэнтаў, і для адукацыйнага працэсу дастаткова важна. Мне было сказана, что паміж студэнтам і выкладчыкам мусіць быць дыстанцыя. Але падчас выкладання трэба ствараць атмасферу супрацоўніцтва і даверу, а не рэпрэсіўныя адносіны. І я ведаю, что гэта фантастычна працуе. Я меў адваротную сувязь, рэакцыю першакурсьнікаў. І іх словы адлюстроўваюць мае думкі. Падчас нашых апошніх заняткаў яны зрабілі адмысловы блакнот, куды пісалі свае словы падтрымкі. І гэта ўсё было вельмі эмацыйна і кранальна.

Увогуле, калі казаць пра сістэму вышэйшай адукацыі, універсітэту не хапае акадэмічнай свабоды, не хапае адказнасьці ВНУ за сваіх выпускнікоў, а ім — не хапае гонару за свой універсітэт, калі яны, застаючыся са сваёй «альма матэр», удзельнічаюць у яе жыцьці. Я, можа, кажу дастаткова агульнымі словамі, але гэта тое, што фарміруе атмасьферу ва ўніверсітэце. Вядома, яе адной мала, павінны быць і навучальны працэс, і выкладчыкі, але не павінна быць рэпрэсіўных метадаў кіраваньня. Дайце дыхаць — і яно ўсё расквітнее.

Можна спасылацца на рашэньне камісіі па этыцы, нешта выдумваць і шукаць нейкія «ня тыя словы», «ня так паглядзеў», але трэба разумець трэнд. Калі мне піша адзін зь першакурсьнікаў, што я даў яму самае галоўнае — жаданьне вучыцца, то што яшчэ можа быць больш істотным для выкладчыка? Упэўнены, што мой падыход быў рэалізаваны так, што дазваляў маладым людзям адчуваць сябе разнастайна і рухацца ў кантэксьце сваіх прафесійных дасягненьняў далей.

Дарэчы, у студэнтаў была такая традыцыя — выпускнікі ды навучэнцы старэйшых курсаў прыходзілі на мае першыя лекцыі для першакурсьнікаў. Гэта яны неяк самі ўсё прыдумалі. Я не перашкаджаў. І ў гэтым годзе было так, што крэслаў было роўна столькі, колькі першакурсьнікаў. Астатнім давялося сядзець на падлозе. І сядзелі, і слухалі. Як казалі мне студэнты, ва ўніверсітэце больш ня будзе такога выкладчыка, які махае рукамі, які сядзіць на стале ці стаіць на крэсле, выкладаючы тую ці іншую тэму.

 

ВК: І якія планы ў гэтага эмацыйнага выкладчыка?

Буду выкладаць. Так ці інакш. Цяпер ёсьць розныя прапановы. Што тычыцца грамадскага жыцьця, то адзін факт таго, што я звольнены, ужо зьяўляецца грамадзянскай пазіцыяй. Я, як і раней, заўсёды буду за новую дэмакратычную Беларусь. У якой форме я буду рабіць нешта публічна — ня ведаю. Але, можа быць, мяне можна будзе ўбачыць і ў іншых іпастасях — ня толькі як звольненага з ГрГУ экспрэсіўнага выкладчыка”.

(канец артыкула)

Хто жадае паслухаць сп. Валянціна “ўжывую”, можа гэта зрабіць па наступным адрасе: https://www.youtube.com/watch?v=BcbfSVSO-6A

 

=

Ад рэдакцыі.

Апісаныя падзеі вакол Валянціна Аськіркі пацягнулі за сабой неабходнасьць узгадаць некалькі аналагічных фактаў з найноўшай гісторыі Горадні.

Па-першае, адразу ўспамінаецца, што ў 2012-14 гг. з гарадзенскіх універсітэтаў было звольнена (ці прымушана да звальненьня) каля 15 выкладчыкаў, якія прытрымліваліся нацыянальна-дэмакратычных, прабеларускіх пазіцый. Тое было пераважна ў час, калі старшынём аблвыканкаму быў Сямён Шапіра.  Аднойчы той публічна заявіў, што, па зводках КДБ, якія яму кладуць на стол, толькі ў купалаўскім універсітэце ёсць 16 чалавек, якія заклікаюць зрынуць уладу Лу-кі. Пазьней гэтаму чалавеку давялося тлумачыцца, адкуль ў яго дзьве суседнія кватэры ў адным з элітных раёнаў Менска агульным коштам каля чвэрці мільёна даляраў (https://nn.by/?c=ar&i=248859&lang=ru).

Па-другое, за прыкладна 10 гадоў да адзначаных падзей у Горадні аналагічныя злачынствы мелі месца ў Брэсьце…

Трэцяе, у 2014-м зь медычнага ўніверсітэта звольнілі і нашага рэдактара – Алеся Астроўскага. Тады пра гэтую падзею можна было шмат дзе прачытаць. Сёньня ж інфармацыя пра гэта на радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/25437873.html)  не адкрываецца, на Ютубе (http://www.youtube.com/watch?v=Hqr5JG9gREE) – недаступная, на радыё “Рацыя” (http://www.racyja.com/index.php?id=105&zoom=25388#.U65YSEo4_N8) – таксама (але яшчэ ёсьць у архіве апошняга – http://archiwum.radyjo.net/4/88/Artykul/174945). І толькі на “Нашай Ніве” яна захоўваецца ў першасным варыянце (https://nn.by/?c=ar&i=130986). Такі вось атрымаўся прыклад для дэманстрацыі стану сёньняшніх беларускіх апазіцыйных СМІ.

Чацьвёртае. З нагоды варта ўспомніць, што сем’ям звольненых гарадзенскіх выкладчыкаў у самы цяжкі пераходны час з “дэмакратычнага Захаду” не было аказана ніякай ні маральнай, ні матэрыяльнай падтрымкі (https://nashaziamlia.org/2015/07/26/7737/#more-7737). Тады ў многіх выкладчыкаў-беларусаў канчаткова адкрыліся вочы на сапраўдны стан таго, што прынята было называць “дэмакратычным Захадам”… Думаем, аналагічныя “дывідэнды” чакаюць сёньня і спадара Валянціна…

Пятае, апошняе. Мы – сябры рэдакцыі – ведаем сп. Аскірку як чалавека, які заслугоўвае глыбокай павагі. Выказваем яму спачуваньні і заклікаем трымацца ў цяперашні пераходны час. Але для канчатковай расстаноўкі ўсіх кропак над “і” прапануем яму прайсьці наш Беларускі тэст (https://nashaziamlia.org/2020/12/31/10174/#more-10174), а вынікі перадаць нам.

 

21 каментарый

  1. валянцин кажа:

    сення, 8 сакавика, АМОН у Гомели силавым захопам У КВАТЭРЫ арыштавау 66 гадовую выкладчыцу экалогии Гомельскагага дзяржуниверситэта дацэнта кандыдата химичных навук Дзяцук Валерыю !!! Вось так антыбеларуская прамаскоуская улада распрауляецца з лепшыми навукоуцами и грамадзянами Беларуси ! Дзяржауны тэрор супраць беларусау трывае …

  2. валянцин кажа:

    Але увага! на ТУТ баи разрэкламавали як ПОТЕРПЕВШЕГО ад рэжыму и засланца з Расеи у 2014 годзе РУСОФИЛА, яки “лизау зад” Лукашэнку аж да падзей лета 20-га а затым “по велению сердца”- г. зн. Лубянки эалез у ОППОЗИЦИЮ – некоего кад. филол. наук гражданина России профессора (?!) Гродненского университета Мурашова Александра … а на гэтым жа ТУТе прарасейскими журналюгами ци рэдактарам артыкул пра Аскирку Валянцина так назвали и так “спрятали “, што колькасьць прачытаушых и каментаваушых у РАЗЫ меньшая, чым пра маскаля Мурашова …

  3. мінак кажа:

    ”Валянціну Аськірку напачатку сьнежня не падоўжылі кантракта. … сам Валянцін зьвязвае адбылае са сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй – ён падпісаў петыцыю супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку сілавікоў, уваходзіў у ініцыятыўную групу студэнтаў і выкладнікаў.”

    З’едзе Валянцін у Польшу, пачне працаваць там, мацаваць польскую дзяржаву, на яго месца прыедзе да нас з Тамбова ці з Пермі выкладчык фізікі, які будзе вучыць студэнтаў па–руску і выховываць у духу імперскасьці.

    Палітычна Валянцін наіўны, у палітыцы не разбіраецца, сваю важкую для Беларусі працу загубіў і зараз спрабуе з сябе выстаўляць ”рэвалюцыянерам”. Нам рэвалюцыянеры не патрэбныя, нам патрэбныя патрыёты, прафесійныя выкладчыкі, інжынеры, урачы, пісьменнікі, тутэйшыя кіраўнікі, дырэктары, кіраўнікі районаў і абласцей, мэраў…. каб будаваць краіну Беларусь! Калі чалавек заняў важкае месца ў грамадстве, памагай сваім! Падтрымлівай сваіх! З уладай трымайся пачціва, віншуй з святамі, падтрымлівай яе, бо гэта наша ўлада. Няхай наша ўлада недэмакратычная, русіфікаваная, аўтарытарная — але яна наша!
    ”Вось калі ”нахіляць” і будзе ўлада чужая, то хто тады будзем мы, і ці будзем мы наогул?!” ”Імперскі сіндром”
    Помніць трэба словы Апостала Паўла да рымлян у ХІІІ главе.
    Таксама трэба разумець, што пэўная пятая калона знарок правакуе нашых пасіанарыяў, адукаваных людзей, кіраўнікоў да пратэсту, каб потым іх здымаць з пасад і замяняць іх на сваіх імперскіх стаўленнікаў. Мала таго, купляе іх, совае ім грошы, замбіруе і піхае на антыдзяржаўныя дзеянні.

    У ЗША перамог на выбарах Трамп, але кангрэс, Вярхоўны Суд і ўся амерыканская бюракратыя прызнала перамогу Байдэна! Застралілі чатырох ”рэвалюцыянераў” пры захопе Капітолія, Трампу памахалі кулаком перад фэйсам і на гэтым ”рэвалюцыя” закончылася!
    А ў нас людзі з вышэйшай адукацыяй не разумеюць простых палітчыных і жыццёвых істын.
    ”Справа не ў рашэннях якія мы прымаем. Справа ў сілах, якія намі рухаюць, трэба ствараць гэтыя сілы, тады прыдуць і патрэбныя рашэнні”. Антуан дэ Сент-Экзюперы.
    Вось для пачатку няхай сабе студэнты і людзі з вышэйшай адукацыяй у нашай краіне, таксама школьнікі, гімназісты і ліцэісты пачнуць у штодзенным жыцці карыстацца сваёй уласнай мовай, ды будуць ведаць гісторыю ВКЛБеларусь – вось гэта будзе сапраўды рэвалюцыяйны крок.

    Таму Валянціну Аськірку — незачот!

    • валянцин кажа:

      минак, я спадзявауся, што ты трохи наиуны стары пяр.ун, а ты, як бачна, можаш брахаць на сапраудных беларуских патрыётау як сапраудная ЯБАЦЬКА …

    • Антось кажа:

      Мінак, ты проста недабіты савок ды ябацька, хворы на галаву, ніякі ты не патрыёт. Калі да цябе прыйдуць фашысцыкія лукашэнкаўскія карнікі ды пачнуць забіваць тваю сям’ю, ты, відавочна, будзеш казаць: “добра, што забіваюць свае, а не чужыя”. Гэтая “ўлада” пляшывага цыгана не нашая, а вашая, беларускі народ яе не абіраў дакладна. Ніякі ты не патрыёт Беларусі, а самы натуральны вораг.

      • мінак кажа:

        Антось. Здзіўлены вашым злосным, варожым каментарам да мяне. Я выказаў сваю думку і не больш таго. Зусім нядаўна вы казалі зусім іншае.

        ”Антось кажа:
        Лістапад 2, 2020 у 17:05
        Згодны са многімі назіраньнямі ды думкамі сп.Мінака.
        Але ж гэта якраз думаючы чалавек, а дзе вы бачылі думаючых сярод дураплётаў з барабанамі ды танчыкамі на акцыі памяці Дзяды?!.
        На жаль узьнялі пласт тых, хто ні чорта не ведае, яны як дурныя дзеці…
        Але гэта не значыць, што іх трэба дубасіць, іх трэба вучыць, а вучыцца яны не хочуць. Гэта такая стадыя, сфармаваная рэжымам, гультайства мозгу! Давай Сьветку, давай Пашку, давай новага ідала, які ашчасьлівіць аслоў…
        Не згодны з Валянцінам, білеберда штабістаў Ціханоўскай, што за лухта? Крах Лукашэнкі азначае аніякіх шанцаў для беларускага народу пры цяперашнім раскладзе! ГАЗПРОМІЯ – ВОСЬ ШТО ЧАКАЕ БЕЛАРУСАЎ, КАЛІ РАСЕЙСКАЯ БАНДА КР ПАД ЛІБЕРАЛЬНУЮ РЫТОРЫКУ ЗАХОПІЦЬ УЛАДУ!”

        Няўжо, вы, Антось, так хутка пераабуліся? Зразумела што з кожным месяцам раскол у грамадстве пашыраецца, асабліва паміж старэйшым пакаленнем і маладзейшым. Але лепш дрэнны мір, чым грамадзянская вайна пад дудкі чужых замежных куклаводаў. На Дзяды ў спрэчцы з 50 гадовай апантанай жанчынай–рэвалюцыянеркай, у мяне ўпершыню ў жыцці ўзнікла шалёнае жаданне з ўсёй сілы ўдарыць жанчыну кулаком у твар!
        ”Але, гэта грамадзянская вайна!”– Падумаў я і задушыў сваё жудаснае жаданне, павярнуўся і пайшоў у другім накірунку, да другіх людзей, да тых хто ўмея думаць.

        Але, я спадзяюся, што гэта іншы, другі Антось! Злосны, чужы правакатар, якому плоцяць, каб ён сеяў варожасьць і нянавісьць сярод нашага добразычлівага і гуманістычнага народа.

        Таму сябры і суайчыннікі помніце словы Апостала Паўла Да Рымлян.”Не помсьціце за сябе, любасные, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: — ”Мне помста, Я адплачу”, кажа Госпадзь.”
        ”Не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром.”

        • Антось кажа:

          Гэты быў некі іншы Антось, не я. Грамадзянскай вайны быць у беларусаў ня можа, бо пераважная большасьць ненавідзіць вусатага нелюдзя, у гэтым правяілася, нарэшце, адзінства беларусаў, хаця, нажаль нацыянальная ідэя, пакуль, ня вельмі папулярная ў грамадстве, але ж, у гэтым накірунку ідзе пэўны рух (асабліва наконт БЧБ сьцяга), і рух гэты створаны ня вамі, не мурашкамі дакладна. Так, безумоўна, вялікая небясьпека ёсьць з боку Масквы, была, ёсьць і будзе, але ж зараз, відавочна, усё болей беларусаў ставіцца да рашкі як мінімум з недаверам, а часта і знянавісьцю – ведаю такіх людзей, да жніўня 2020 нават русафілаў! Наконт “захопу ўлады” – навошта яе захопліваць, калі яна была абраная? Абраная ў момант, калі выбару, як і выбараў не было, як і апошнія 26 год. Але ж аобраная, і гэта не шклоўская брыдкая пачвяра. Менавіта з ім і толькі з ім Беларусі пагражае захоп з боку Кацапстана. Можа я і думаў неяк па-іншаму да жніўня 2020, але ж цяпер відавочна, што з боку законна абранага Прэзідэнта РБ Сьвятланы Ціханоўскай пагрозы суверэнітэту няма, яна таксама зьмянілася ў правільным накірунку. Яна мусіць, як і абяцала – зрабіць праз паўгады свабодныя выбары, на якіх будуць балатавацца ўсе, хто захоча, у тым ліку і нацыянальныя лідары. Толькі трэба было б забараніць удзельнічаць у іх камунякам ды “рускамірцам”. Сьмешна ты пішаш “каб ён сеяў варожасьць і нянавісьць сярод нашага добразычлівага і гуманістычнага народа.” – хібы хтосьці можа зрабіць гэта болей, чым твой пляшывы кумір? Ды пра які народ ты кажаш, пра 5 чалавек, якія чытаюць гэты сайт? Ты і ёсьць самы галоўны правакатар ды ненавісьнік беларускага народу, “гуманнасьць”, па-твойму – гэта трываць, калі цябе вынішчаюць? Дрэнна ты гісторыю ведаеш, усё толькі пра камуняцкіх дзядоў – чырвоных фашыстаў (якія змагаліся на баку маскоўскіх карнікаў-акупантаў, а для мяне герой – Міхал Вітушка ды падобныя яму, якія змагаліся супраць чырвонай чумы за незалежную Беларусь, дык хто з нас патрыёт, а хто правакатар, а мінак?

    • Антось кажа:

      “нам патрэбныя патрыёты, прафесійныя выкладчыкі, інжынеры, урачы, пісьменнікі” – дык усе таленавітыя ды працавітыя беларусы паціху з’яжджаюць адсюль, бо жыць тут становіцца проста невыносна. Астатнія змагаюцца, як могуць. І только выблядкі нашкталт цябе лічаць ужо нават не этнацыд, а генацыд беларусаў тым з чым можна мірыцца ды нават “вітаць”!

      • Рэдакцыя кажа:

        Іншы Антось, заклікаем вас прытрымлівацца людскіх якасьцяў, сярод якіх прыстойнасьць адна з важнейшых.
        У іншым выпадку будзем вашы каментары выдаляць.

  4. Siarhiej кажа:

    трошкі не па тэме: “Залатое дно”, пра багацце дыктатара.
    https://www.youtube.com/watch?v=JEbKtZRAGGI

  5. Andrei кажа:

    Каментары такіх “патрыётаў” накшталт Антось трэба было б выдаляць. Акрамя як плявузгання і зневажання іншых яны нічога не даюць. Прэзідэнт бачыце ў яго Ціханоўская, якая ёсьць правакатарам і ворагам літвінаў-беларусаў. Цяпер у нас два “прэзідэнты”: адзін самазванец у Беларусі і яшчэ адзіна дадаўся за мяжой.

    • Антось кажа:

      Выдаляйце, калі хочаце, няхай тут застаюцца камэнты саўкоў ды ябацек накшталт гэтага *** «мінака» (паважаная рэдакцыя забараніла называць яго тымі словамі, якія ён заслугоўвае). Тых, хто гвалтуе беларускіх дзяўчат, калечыць ды забівае беларускіх хлопцаў, меціць фарбай тых, хто размаўляе на роднай мове (!), тых, сярод якіх пераважная большасьць увогуле не з’яўляецца беларусамі…гэту. гнюсь ды поскудзь, замест таго, каб вынішчаць цалкам, любымі мэтадамі і сродкамі, гэтак званы «мінак» прапаноўвае…ў дупу іх цалаваць! Гэта нават не стакгольмскі сындром, гэта рабскі кацапска-ардынскі (ды савецкі, што адное і тое ж) мэнталітэт, супрацльеглы беларускаму, бо беларусы заўжды былі ваярамі ды змагарамі (хаця, апошнія гады падалося, што не засталося ўжо нармальных беларусаў, усё ж, можна было пабачыць, што гэта ня так). Гэта «патрыёт»? Гэта і ёсьць сапраўдны вораг беларускага народа. Наконт «Прэзідэнт бачыце ў яго Ціханоўская» нават і камэнтаваць няма чаго. Пераважная большасьць беларусаў прагаласавалі менавіта за яе, яна – абраны Прэзыдэнт Беларусі на дадзены момант, як бы каму гэта ні падабалася. Хаця, безумоўна, выбару не было, ніводныя выбары за 26 год маскоўскага стаўленьніка Таракана не былі свабоднымі ды легітымнымі, таму маюць адбыцца як мага хутчэй новыя выбары, без удзелу пляшывай пачвяры.

  6. мінак кажа:

    Цьвёрда перакананы, што сапраўдны нацыянал-патрыёт з Радзімы нікуды не паедзе, бо гэта ёсьць дэзертырства! Таксама дэзертырства: Латушкі, Аськіркі, Коласа і шмат іншых, якія кінулі тэатар, універсітэт, ліцэй і падаліся хто за мяжу, хто куды. За мяжой кожны з іх будзе ніхто!

    Сяргей неяк выказаў думку, што каб адукаваць Беларусь у гісторыі ВКЛБеларусь і вывучыць і карыстацца мовай патрэбна 30 год. Гэтак! Толькі тады нацыянальная сьвядомасьць пачне існаваць і электарат стане народам. Іншага шляху няма, усялякія рэвалюцыіі ў цяперашніх умовах — гэта альбо тупік, альбо шлях да прорвы!

    Запытаў некалькі месяцаў назад на будоўлі калектара па Гамарніка рабочага: — што яны тут робяць? Ён патлумачыў. Бачу, што каўказец.– Пытаюся адкуль?
    –Я, –кажа, — з Турцыіі. –Жаніўся тут на беларусцы, ужо маю двух дзяцей. Атрымаў гуртжытак.
    –Як табе ў Беларусі?
    — Вельмі добра! — І паказаў вялікі палец. Сам расточкам з 1 метар 60 см.
    — Як праца?
    –Прыходзіцца шмат працаваць і плоцяць не так штоб хапала. Але ўсё роўна вельмі добра, ніхто не чапае. Жыццё спакойнае і маю свой вугал.
    –А чым туркі адрозніваюцца ад азербайджанцаў?
    –Гэтаксама, як беларусы ад рускіх. Мовы вельмі блізкія.
    Выснова: турак прыстасаваўся ў нас, зачапіўся за сталіцу і ўжо даў патомства. Аськіркі і Латушкі займаючы вельмі важкія месцы ў грамадстве і маючы вышэйшую адукацыю не здолялі прыстасавацца, не размножыліся, страцілі высокія дзяржаўныя пасады і выкінутыя на ўзбочыну жыцця. І некаторыя з нас успрымаюць іх, як герояў і рэвалюцыянераў? Яны — інфантыльные імпатэнты!

    У тэатар Янкі Купалы год назад хадзіў з сучаснымі тэкстамі таленавітых нашых сучасных пісьменнікаў. Не пусцілі да Латушкі. –Директор очень занятый человек! Позвоните, договоритесь о встрече у секретаря.
    Потым тыдзень–другі тэлефанаваў, ніхто трубкі не падняў.

    Іншы раз думаю, што магчыма мой песімізм — гэта старэчы маразм, але чытаю вершы Генадзя Бураўкіна з кніжкі ”Жураўліная пара” і разумею, што роспач паэта яшчэ мацней маёй!
    ”Нада мною чорнакрылым воранам. Вісне прадчуванне — быць бядзе:Чорны чалавек з партфелем чорным. Назіркам за мною ўслед ідзе. Кожны крок мой сочыць неадступна, цэліцца, як вопытны стралок, змрочна, недаверліва і тупа акуляры бліскаюць здалёк. Ухмыляецца прыблудным чортам, дыхае натужна за спіной…Чорны чалавек з партфелем чорным, цёмным ценем цягнецца за мной. Стражнікам стаіць над кожным словам, на парог прыходзіць без ключа, нават за сталом пісьмовым, зазірае хітра з-за пляча. Што ты скажаш подламу прыблудзе? Як яго прагоніш з хаты прэч?.. Тонкім пальцам тыцкае мне ў грудзі. І сіпіць пагрозна: ”не пярэч!”
    Каб я стаў лагодным і пакорным, сціплым і бяздумным, як усе, Чорны чалавек з партфелем чорным варту сваю пільную нясе.”

    • валянцин кажа:

      дзядун, у гэтым выказванни ты справядливы тольки у выразе “мой песимизм – гэта старэчы маразм” . Ад сябе дабаулю – АГРЭСИУНЫ ДА СВАИХ старэчы МАРАЗМ !

    • Антось кажа:

      Цікава, дык з такой лёгікай сп. Мурашка патрыёт ці не, а мінак-лукашыст?

  7. Павел Біч кажа:

    Годы тры таму неяк заўшоў на сядзібу БНф. Бураўкін праводзіў нейуія заняткі з молодзью. Дачакаўся перапынку і вылез да яго з літвінствам. У яго на вочы нагарнуліся слёзы і ён сказаў мне толькі адно слова -“позна”. Адышло пакаленне волатаў. Што будзе з Н9овым. я не ведаю. Мне ужо за 80. Чую з усіх бакоў што молодзь гэта цалкам іншыя людьзі. Здаецца так і ёсць.

  8. мінак кажа:

    Валік. паспрабуй нешта выказаць грунтоўнае, пазітыўнае і добразычлівае. Не замбіруйся крытыцызмам куклаводаў да нашых людзей, краіны, грамадства. Напішы хаця б 15 сказаў пазітыўных. Жадаю ўдачы.

    • валянцин кажа:

      пазитыунае и добразычливае для минакоу – ябацек ?! Кали ласка, зьбирайцеся у дарогу НАХ МОСКАУ – хоць на каленях, хоць ракам паузице хутчэй – и радню на духу прыхапице … Бо потым позна будзе манатки зьбираць … грунтоуна ))))

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы