nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Хто заказвае санкцыі супраць Беларусі (частка 1)

сакавік 13, 2021 | 33 каментарыя

Рэдакцыя.

Напэўна, усім беларусам вядома пра цяжкі стан, у якім знаходзіцца эканоміка Беларусі й, адпаведна, іх уласны матэрыяльны дабрабыт. Галоўная прычына заключаецца ў эканамічнай палітыцы прамаскоўскага агента, які вось ужо 27-ы год займае пасаду прэзідэнта Беларусі. Сутнасьць гэтай палітыкі – у захаванасьці ўласнасьці беларускага народу ў руках постсавецкай “чырвонай бюракратыі” (яе мы завем цяперцамі), згуртаванай вакол “прэзідэнцкай вертыкалі”. Яшчэ 30 гадоў таму гэтая эканамічная мадэль прадэмастравала ўсім сваю заганнасьць. Аднак Лу-ка ў 1994-м паабяцаў давесьці адваротнае і “пабудаваць нябачаную ў сьвеце краіну”. Колькі ні спрабавалі беларусы жыць і працаваць у такіх умовах, але і іх славутыя цярплівасьць ды ўпартасьць не дапамаглі. Толькі канчаткова пераканаліся: аб’ектыўныя законы прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету (у т.л. эканомікі) не перашыбіць… Але сёньня сітуацыя ў Беларусі дадаткова пагаршаецца з-за эканамічных санкцыяў, якія паступова пачалі ўводзіцца з боку Еўразьвязу ды іншых заходніх краін. Гэтыя дзеяньні варта таксама лічыць ня проста недружалюбнымі ў дачыненьні да нашага народу (бо яны ствараюць дадатковы эканамічны ціск на людзей), а і тымі, якія абцяжарваюць праблему будучага выхаду з таго цяжкага стану, у якім беларусы-вялікалітвіны апынуліся з-за палітыкі Лу-кі й яго маскоўскіх гаспадароў. Літаральна на днях у інфармацыйнай прасторы зьявілася заява шэрагу грамадска-палітычных дзеячаў, у якой прысутнічае заклік да сакцый (хаця сама заява была складзена і даслана ў адпаведныя адрасы яшчэ летась у ліпені, яна літаральна дасёньня заставалася фактычна таемнай), разам зь ёй быў абнародаваны і сьпіс падпісантаў. Мы вырашылі выставіць гэтыя дакументы і на нашым сайце, каб абмеркаваць (шматлікія памылкі друку выправілі, правапіс захавалі).

 

 

ЗВАРОТ ГРАМАДЗЯН БЕЛАРУСІ І БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ ДА КІРАЎНІКОЎ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ДЗЯРЖАЎ

«__» ліпеня 2020г., г.Мінск


Генеральнаму сакрата
ру ААН Антоніу Гутэрашу,

Старшыні Еўрапейскага Савета Шарлю Мішэлю,

Прэм’ер-міністру Аўстраліі Скоту Морысану,

Канцлеру Аўстрыі Себасцьяну Курцу,

Прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі Борысу Джонсу,

Канцлеру Германіі Ангеле Меркель,

Прэм’ер-міністру Даніі Мэтэ Фредэрыксану,

Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу,

Прэм’ер-міністру Ізраіля Біньяміну Нетаньяху,

Прэм’ер-міністру Іспаніі Пэдра Санчэсу,

Прэзідэнту Італіі Серджо Матарэла,

Прэм’ер-міністру Канады Джасціну Трудо,

Прэзідэнту Літвы Гітанасу Наўседа,

Прэм’ер-міністру Нарвегіі Эрна Сульбергу,

Прэм’ер-міністру Нідэрландаў Марку Рутэ,

Прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуда,

Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму,

Прэм’ер міністру Фінляндыі Сана Мірэла,

Прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону,

Прэзідэнту Чэхіі Мілашу Земану,

Прэм’ер-міністру Швецыі Стэфану Левене,

Прэзідэнту Швейцарскай Канфедырацыі Сіманэце Самаруга,

Прэзідэнту Эстоніі Керсці Кальюлайд,

Прэм’ер-міністру Японіі Сіндзо Абэ

 

Мы, грамадзяне Беларусі і беларусы свету, звяртаемся да вас з просьбай неадкладна адрэагаваць на беспрэцэдэнтную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і прыняць канкрэтныя рашучыя меры па абароне жыццяў людзей.

Мы прыцягваем увагу сусветнай супольнасці да таго, што ў Беларусі пад час выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны масава парушаюцца правы чалавека, арыштаваныя сотні людзей, супраць дзясяткаў чалавек распачатыя крымінальныя справы.

У турэмных засценках знаходзяцца: прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктар Барбарыка і яго сын Эдуард Барбарыка, вядомы відеаблогер, грамадскі дзеяч і муж прэтэндэнта у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Святланы Ціханоўскай – Сяргей Ціханоўскі, лідары палітычных партый Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец, а таксама грамадскія актывісты, журналісты, блогеры, удзельнікі мірных пратэстаў, людзі, якія выпадкова знаходзіліся ў месцах правядзення мірных акцый.

Нам вядома аб нечалавечых умовах, у якіх знаходзяцца гэтыя людзі, і пра жахлівыя катаванні, якім яны падвяргаюцца.

Пад час масавых арыштаў жорсткім збіванням падзвергліся сотні чалавек –удзельнікаў мірных акцый пратэсту. Ужо на гэтым этапе “выбарчай кампаніі” груба парушаны ўсе правы прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта і выбаршчыкаў. Улады цынічна і дэманстратыўна грэбуюць якімі б там ні было нормамі прыстойнасці і адкрыта парушаюць выбарчыя правы грамадзян: супраць кандыдатаў, фабрыкуюцца абвінавачванні, подпісы апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты беспадстаўна прызнаюць несапраўднымі, грамадзянам адмаўляюць ва ўдзеле ў выбарчых камісіях без абгрунтавання прычын, Цэнтральная выбарчая камісія лічыць галасы не збіраецца – з 1994 года назіральнікі ніколі не мелі магчымасці рэальна назіраць за адкрытым падлікам галасоў.

Такім чынам, усё робіцца дзеля таго, каб 10 жніўня 2020 года абвясціць перамогу Аляксандра Лукашэнкі – у шосты раз!

Мы заяўляем, што на сённяшні момант пад час бягучых «прэзідэнцкіх выбараў» ужо адбыліся шматлікія парушэнні нормаў нацыянальнага заканадаўства, уключаючы выбарчае, і міжнароднага права, што ёсць усе падставы канстатаваць незаконнасць гэтых выбараў.

Пры гэтым дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка неаднаразова адкрыта заяўляў сваім палітычным апанентам, усяму насельніцтву краіны, што гатовы ўтапіць мірныя пратэсты ў крыві, ужыўшы зброю супраць бяззбройных грамадзян. Гаворка ідзе пра пагрозу жыцця сотням і тысячам нявінных людзей.

У цяжкіх умовах, нягледзячы на пандэмію covid-19 і адсутнасць падтрымкі з боку дзяржавы для барацьбы з гэтай хваробай, народ Беларусі адчайна робіць усё магчымае для вызвалення ад дыктатуры, выкарыстоўваючы выключна мірныя спосабы пратэсту. На баку ж улады ўзброеныя сілы, унутраныя войскі, спецыяльныя падраздзяленні, міліцыя, якіх улады з усёй жорсткасцю выкарыстоўваюць супраць свайго народу.

Грамадзяне Беларусі звяртаюцца да кіраўнікоў дзяржаў і ўсіх грамадзян свету па дапамогу. Ігнараванне гэтага звароту немінуча прывядзе да згубы многіх нявінных людзей.

З улікам усяго вышэйадзначанага ЗАКЛІКАЕМ:

1.Запатрабаваць неадкладнага вызвалення і спынення адміністрацыйнага і крымінальнага палітычна матываванага пераследу ўдзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі, іншых апанентаў Лукашэнкі, усіх палітычных зняволеных, палітычных і грамадскіх актывістаў, журналістаў, блогераў і людзей, схопленых пад час правядзення мірных акцый пратэсту альбо збору подпісаў (спіс прыкладаецца).

2.У выпадку адмовы ўладаў Беларусі выканаць патрабаванні лідараў краін вольнага свету – для ўсіх службовых асобаў Беларусі, якія маюць дачыненне да рэпрэсій супраць беларускага народу (спіс прыкладаецца) і членаў іх сем’яў, ПРЫМЯНІЦЬ САНКЦЫІ:

2.1.забараніць ўезд у вашы краіны;

2.2.арыштаваць рахункі, якія знаходзяцца ў банках вашых краінаў.

3.Аказаць усю магчымую падтрымку прыхільнікам дэмакратычных пераменаў у Беларусі.

4.Спрыяць шырокаму і аб’ектыўнаму адлюстраванню падзей у Беларусі ў міравых СМІ – Беларусь гэта не А.Лукашэнка. Беларусь – гэта краіна, народ якой вядзе барацьбу за свабоду.


Дадзены зварот адкрыты для падпісання грамадзянамі Беларусі і беларусамі свету.
Мы спадзяемся атрымаць вельмі хуткі і прынцыповы адказ ад кожнага з вас і просім накіраваць яго на адрас электроннай пошты: rada@freebelarus.o

Падпісалі:

А.Дабравольскі,

А.Саньнікаў,

А.Анісім,

В.Севярынец,

І.Халіп,

М.Адамовіч,

П.Белавус,

С.Антусевіч,

І.Леднік,

С.Бульба,

І.Рынкевіч,

А.Кот,

А.Лябедзька,

А.Фядута,

У.Колас,

А.Ярашук,

М.Халезін,

С.Шушкевіч,

А.Казулін,

А.Міхалевіч,

В.Ушак.

(канец цытаваньня дакументаў)

 

=

Ад рэдакцыі:

У цэлым трэба прызнаць, што даны дакумент складзена граматна, дастаткова аб’ектыўна адлюстроўвае сітуацыю ў Беларусі, прапануючы адпаведныя меры. У гэтым яго галоўныя плюсы.

Больш за тое, калі мы летась складалі “Беларусі тэст” (https://nashaziamlia.org/2020/12/31/10174/#more-10174), ня ведаючы пра існаваньне выстаўленага вышэй Звароту, некаторыя палажэньні нашага Тэста апынуліся цалкам адэкватнымі духу і зьместу “Зварота грамадзян”. Так, 12-ы пункт Беларускага тэста заклікаў да асуджэньня ды пакараньня прадстаўнікоў сілавых структур, адказных за зьняважлівыя ды жосткія абыходжаньні з грамадзянамі Беларусі (тым больш за іх катаваньні!), а 13-ы пункт – да ўвядзеньня персанальных санкцый Еўразьвязу супраць гэтых асоб.

Аднак у аналізуемым Звароце адсутнічаюць заклікі да ўвядзеньні эканамічных санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў (ні “за”, ні “супраць”), таму стаўленьне падпісантаў у гэтым пытаньні застаецца невядомым. У нашым Тэсьце наадварот – сітуацыя з гэтым ясная ды адназначная: пункты 14 і 15 выказваюць пратэст супраць магчымасьці ўвядзеньня санкцый што да прамысловых прадпрыемстваў і фінансавай сістэмы Беларусі … беларускіх спартоўцаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры.

Ёсьць у выстаўленым Звароце і адзін прынцыповы “пракол”. У ім заяўляецца, што “… ўзброеныя сілы (Беларусі) … з усёй жорсткасцю выкарыстоўваюцца супраць свайго народу”. Зьвярніце ўвагу, гэта заяўлена ў ліпені 2020 года! Дык вось, даная заява зьяўляецца хлусьнёй і на час леташняга ліпеня, а і на сёньня…  

Дарэчы, сябры рэдакцыя ня першы раз заўважаюць імкненьне “новых апазіцыйнікаў” беспадстаўна нападаць на беларускую армію, дзе, як нам і многім іншым дакладна вядома, ёсьць шмат беларусаў-патрыётаў – сапраўдных патрыётаў сваёй Бацькаўшчыны!

Акрамя адзначанага, зварот сваім выхадам на паверхню грамадска-палітычнага жыцьця ў Беларусі справакаваў дзьве дадатковыя тэмы для дасьледваньня і абмеркаваньня.

Тэма першая.

Цяпер мы назіраем працэс зьяўленьня і паступовага нарошчваньня эканамічнага ціску на Беларусь з боку ЕЗ і ЗША. А хто зь цяперашніх і былых грамадзян Беларусі спрыяў гэтай палітыцы? Канкрэтна – хто? Мы будзем шукаць гэтых “герояў”, і, калі атрымаецца знайсьці, абнародуем іх імёны.

Прынамсі, наступную частку “санкцыйнай праблематыкі” мы плануем прысьвяціць гэтаму пытаньню.

Другая тэма больш сур’ёзная.

Вось ужо больш за чвэрць стагоддзя Захад “дапамагае беларускаму народу пазбавіцца ад прамаскоўскай дыктатуры і прыйсьці да дэмакратыі”. На гэта ўжо пайшлі сотні мільёнаў даляраў (тое, што гэта так, на сайце назапашана шмат дакументальнай інфармацыі – у любы момант пакажам!). Але, як толькі пачынаецца чарговая прэзідэнцкая выбарчая кампанія (нагадаем, што іх ужо было шэсьць: у 1999-м, 2001-м, 2006-м, 2010-м, 2015-м, 2020-м гг.) высьвятляецца, што ў Беларусі зноў не падрыхтавана сапраўдных альтэрнатываў прамаскоўскаму дыктатару – НІ ІДЭЙНА-ПРАГРАМНАЙ, НІ КАДРАВАЙ… (апошнія “альтэрнатывы” за 2015-ы і 2020-ы гады ў гэтым сэнсе найбольш паказальныя…).

Пры гэтым “Захад” рэгулярна нагадвае, што ён, “зыходзячы з самых высокародных памкненьняў” імкнецца дапамагчы беларускаму народу пазбавіцца ад дыктатуры…

Куды ж тады дзяюцца сотні мільёнаў “зеляніны”?!

Адзінае, што мы дакладна ведаем, дык гэта тое, што яны НЕ трапляюць сапраўдным беларускім патрыётам, якіх, дарэчы, Лу-ка лічыць сваімі галоўнымі ворагамі й якіх, скрывіўшыся, рэгулярна ўзгадвае: “Сьвядомыя!…

Адсюль атрымліваецца выснова: на Захадзе ёсьць нехта, хто пераключае ўсе грашовыя плыні, прызначаныя ісьці на дапамогу беларускаму народу, на сябе. Прычым, пераключае досуха… Так, каб ні адна кропелька не трапіла “Сьвядомым”, і каб вынік заходняй “дапамогі” заставаўся такім, які ўсе мы бачым сёньня – трагічным і бездапаможна-сьмешным адначасна…

Адзначанае мае выразныя прыкметы прысутнасьці на Захадзе грандыёзнай карупцыйнай зграі, якая проста жыруе на бядзе нашага народу і добразычлівасьці звычайных грамадзян заходнік краін – сьціплых і дысцыплінаваных падаткаплатнікаў.

У сувязі з адзначаным, заклікаем адказных асоб перадавых заходніх краін, у т.л. пералічаных вышэй – ад Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэраша да Прэм’ер-міністра Японіі Сіндзо Абэ – выявіць нарэшце гэтых злачынцаў і адпаведным чынам пакараць, пачынаючы з увядзеньня супраць іх персанальных санкцый.

На кану стаіць рэпутацыя такога “перадавога ды дэмакратычнага Захаду”.

Усяго лепшага, сябры!

 

 

33 каментарыя

  1. валянцин кажа:

    падтрымливаю заклик рэдакцыи да службовых асобау дэмакратычных краинау пра выяуленне и асуджэнне ПАРАЗИТУЮЧЫХ АСОБАУ на праблемах БЕЛАРУСКАГА народу и ПЕРАХОПЛИВАЮЧЫХ сродки дапамоги дзеля уласнага УЗБАГАЧЭННЯ! Мне падаецца, што розныя “карачыхи” и “воскресенские – бегуны” патрабуюць пильнай уваги не тольки беларускага, а и сусьветнага грамадзтва …

    • Мандарын кажа:

      Cусьветнаму грамадству нас*рать. Так понятно?

      • валянцин кажа:

        разумею, што Мандарын з,яуляецца прадстауником самай малавызначальнай частки сусьветнага грамадзтва – рускамирнай. Але дзякуй за меркаванне аб ПАРАЗИТУЮЧЫХ АСОБАХ )))

        • мінак кажа:

          ” Начните поиски примелемой для русскоязычного белорусского большинства иной политической идеологии. С прежней вы никого не привлекли и не повели за собой.”

          Мандарыну.
          Палітычная ідыялогія ў нас ёсьць! Як толькі пратэстуны ўзялі толькі адзін фактар нашай ідыялогіі — бел-чырвона-белы сьцяг, КРЭМЛЬ тут жа правёў тэрміновае паседжанне і адмяніў увод расейскіх войск!

          У сваю чаргу дазвольце пацікавіцца, а якая ў вас, ”рускоязычнанага бальшынства” палітычная ідыялогія?

        • валянцин кажа:

          зразумеу – вы ничога и никога не прадстауляеце, але выказваецеся за сусьветнае грамадзтва … а вашага языка и яго ПРИЗНАКОВ (симптаматычных) не бачыу и глядзець не хачу … а вось РЕЧЬ вашая на гэтым сайце паказальна РУСКОМИРНАЯ .

  2. Siarhiej кажа:

    Узнікае дылема. Даходы ад прадпрыемстваў і падаткі ў асноўным ідуць на сілавікоў, вертыкальцаў, фальсіфікатараў, на боінгі, рэзідэнцыі … Звычайныя грамадзяне выжываюць на ўзроўні беднасці ці ніжэй.
    Нагадаю, што ўзровень беднасці вызначаны міжнароднымі інстытутамі, напрыклад МВФ, роўны 6 USD на чалавека ў дзень, ці 180 USD месяц, ці 468 бел. руб. Дарослы чалавек мусіць карміць сям’ю, таму “чысты” заробак трэба мець удвая больш – 936 бел.руб. у месяц каб жыць на ўзроўні БЕДНАСЦІ.
    Банкрутства эканомікі РБ наносіць шкоду рэжыму ў першую чаргу, а народ і так жыве ніжэй мяжы беднасці.
    Калі істотных саннкцый не будзе рэжым можа ўтрымлівацца 5 – 10 гадоў, а санкцыі могуць скараціць тэрмін да 1 -2 гадоў.
    РФ мае большы запас трываласці, але як доўга крамлёўская дыктатура зможа падтрымліваць нашу?

    • Рэдакцыя кажа:

      Гісторыя Беларусі апошніх дзесяцігоддзяў выразна паказвае, што беларусафобскі рэжым Лу-кі трымаецца ў Беларусі 27-ы год ня толькі дзякуючы рэпрэсіям і вонкавай падтрымцы Расеі, а і дзякуючы сталай падтрымцы з боку злачынных сіл, якія атабарыліся на “цывілізаваным дэмакратычным Захадзе”.
      Гісторыя таксама засьведчыла, што ніхто і ніадкуль так і не спадобіўся дапамагчы сапраўдным беларускім патрыётам СТВАРЫЦЬ рэальную альтэрнатыву прамаскоўскай дыктатуры. Затое многія наважыліся пасьля падзеньня гэтай дыктатуры стаць новымі “гаспадарамі” на нашай вытаптанай і выпаленай ушчэнт зямлі.
      Такія вось факты мусім прызнаць і запомніць…

      • Мандарын кажа:

        Признаем, помним. Что дальше?
        Что Вы предлагаете? Только скуголиць и можете.

        Импотенты!

        • Рэдакцыя кажа:

          1. Чакаем вашага аповеду што да вашых крутых прапаноў, неімпатэнтны вы наш…
          2. Рады вашым посьпехам у авалоданьні нармальнай мовай на роднай зямлі. Асвоіць слова “скуголіць” – гэта ўжо крута…

      • Siarhiej кажа:

        Злачынныя сілы, якія атабарыліся на “цывілізаваным дэмакратычным Захадзе” і падтрымліваюць Лу-ку – гэта хто? Трэба спіс.
        “на нашай вытаптанай і выпаленай ушчэнт зямлі” – да сірыйскага варыянту пакуль не дайшло, таму гэта не зусім так.

        • Рэдакцыя кажа:

          Па першым пытаньні: будзе адпаведны матэрыял.
          Па другім пытаньні: гэта метафара, маецца на ўвазе ЭТНАЦЫД, які зьдзяйсьняўся 27 гадоў Лу-кам, 70 гадоў да таго – расейскімі камунякамі, 120 гадоў да таго – царскай Расеяй, пару стагоддзяў да таго – імперскай Польшчай.

  3. мінак кажа:

    Сяргей, не будзь наіўным,”міжнародные інстытуты, напрыклад МВФ” няхай палічаць нашу бясплатную адукацыю, медыцыну, камунальные паслугі і прочае.
    Урэшце ўлада зарплаты не дае, зарплату чалавек зарабляе. Дзяржаўные прадпрыемствы зарабляюць столькі, колькі здоляюць і потым гэтыя даходы ідуць і на ўтрыманні арміі, міліцыіі, медыцыны, адукацыі, камунальнай гаспадаркі і прочых. Частка нашага працоўнага грамадства займалася спекуляцыяй (з Польшы вязлі ўсялякую хрэнь, таксама з Расеі) Нешта я не чуў, каб пачалі вырошчваць садавіну ды гародніну. Зайшоў неяк ў краму, гляжу бульба з Марока ці Егіпта… я толькі мацюка загнуў, вось куды замежныя даляры, што зарабляе Беларуськалій, вывозяць нашыя буржуіны.

    Я канечна бачу і шмат уладных недахопаў, касякоў, бюракратыя канечна заелася, але трэба разумець, што ў 2020 годзе была сурёзная спроба захапіць Беларусь, як захапілі Крым зялёныя чалавечкі. І толькі, сам ведаеш хто, адбіў гэты наступ. Тут брат, не да дэмакратыі, тут хоць бы захаваць краіну.

    Ну падкідывае нам Расея прыкладна 5 млр. даляраў у год, то мы мяжу трымаем… А Еўрасаюз прыбалтам і Польшы штогод падкідывае болей, па 8-9 млрд. еўрыкаў штогод. От украінцам еўрапейскія дэманкраты такіх грошай не даюць!?
    (Дарэчы, не па тэме: прэзідэнта трэба выбіраць з кандыдатаў, якія прайшлі спецыяльную камісію на профпрыгоднасьць. Каб ведаў дзяржаўную беларускую мову, гісторыю ВКЛБеларусь, разьбіраўся ў палітыцы і эканоміцы, меў практычны досьвед… і г.д.)

    • валянцин кажа:

      минак-яьацька зноу не па тэме лижа “бацькаву ” ябацьку …

    • Антось кажа:

      З вамі, мінакамі-лукашыстамі-ябацькамі, размова будзе кароткай! Вы – не беларусы, вы – нелюдзі! Тым, хто падтрымлівае тэрор Таракана і ягонай банды, няма месца на Зямлі!

  4. Яўген Мурашка кажа:

    Дарэчы, гэты “зварот” мне даслалі з Канады, дзеля падпісаньня, яшчэ у пачатку ліпеня.
    Тады яшчэ не было такіх жахлівых падзей. Я адразу вызначыў яго правакацыйны характарі адмовіўся падпісваць. Але, паціху мне удалося высьветліць частку падпісантаў (спіс) вы бачыце. Далей, мне сказалі, што спіс вялікі, але адмовіліся яго пералічыць мне, маўляў яны не жадаюць “сьвяціцца” Але цяпер мы ведаем дакладныя прозьвішча, тых хто гандлюе сваёй Бацькаўшчынай.

    • валянцин кажа:

      Спадар Мурашка, у чым канкрэтна Вы вызначыли ПРАВАКАЦЫЙНЫ характар ЗВАРОТУ ? Я з задавальненнем яго б падписау.

      • Яўген Мурашка кажа:

        Першае
        Гэта тое, што у ліпені яшчэ не было масавых рэпрэсій, а аўтары ужо верашчалі аб іх. Значыць яны ведалі увесь расклад развіцьця падзей. Гэта кажа на карысьць таго, што увесь пратэст быў штучна зроблены. Ён і сёньня падтрымліваецца, каб трымаць сусветную супольнасьць у “тонусе”
        Другое.
        Гэта тое, што узброенныя сілы не удзельнічалі у іх.
        Няма дараваньняў гэтым ворагам ( Ціханоўскай, яе кодле і калабарантам) свайго народу

        • валянцин кажа:

          на першае – рэпрэсии ужо были цягам двух дзесяцигоддзяу супраць нацыянальна сьвядомага актыву
          пратэстную масу стварыла ситуацыя, а не знешняя прапаганда. Иншая справа, што куклаводы з Масквы зрабили правакацыю, закликаушы абураны народ выйсьци УНОЧ, НЕ ДАЧАКАУШЫСЯ афицыйнага агалошвання ФАЛЬШЫФИКАВАНЫХ выникау(дарэчы, як и на папярэдних псеудавыбарах) и падрыхтаваушых групки прарасейских правакатарау СИЛАВЫХ ДЗЕЯННЯУ. Улады аб гэтым бли папярэджаны и падрыхтаваны, а мирна пратэстуючая моладзь _ не …

          на другое – узброеныя силы (армия) УДЗЕЛЬНИЧАЛИ – маю сьведчанни ад мацярок салдатау воинских часткау, яким их сыны казали аб сьпецтрэнироуках пад кирауництвам АМОНу па РАЗГОНУ “толпы”

          • Яўген Мурашка кажа:

            валянцин кажа
            “…на другое – узброеныя силы (армия) УДЗЕЛЬНИЧАЛИ…”
            Не блытайце.
            – Узброенныя сілі і Унутранныя войскі
            Адна справа – рыхтаваліся
            іншая – удзельнічалі,
            тым больш у “ліпені”
            Да таго ж мне прапанова падпісаць, прышлз з Канады ад У.Дуброўскага і адным з ініцыятарам і стваральнікам гэтага “звароту” з’яўляецца А.Саньнікаў.

  5. Siarhiej кажа:

    Раю прачытаць адэкватнага расейскага эксперта. Нашы праблемы “заглыблены” ў глабальнае супрацьстаянне (гібрыдную вайну) паміж таталітарным капіталізмам і ліберальна-дэмакратычным.
    https://www.kasparov.ru/material.php?id=604B46DFA5C91

  6. мінак кажа:

    Сяргей. Расея можа існаваць як імперыя толькі ў выглядзе таталітарна-дыктатарскага кіравання. Як раз шмат каментарыяў на каспараў.ру падцвярджаюць гэтую думку рускага філосафа Бердзяева.

    ”Разочарование от статьи Скобова. Автор варится, видимо, в кружке единомышленников и не допускает, что Путин реально пользуется поддержкой большинства избирателей. На самом деле путинский режим имеет глубокие основы, те же, на которых покоились и сталинский, и брежневский, и царский режимы. Эти основы – убеждённость большинства (т.е. глубинного народа) в том, что “правильное” устройство общества – это иерархическое (пирамидальное) устройство с вершиной в виде царя, генсека или президента. В таких обществах приоритетом является порядок, а не свобода.
    Если взглянуть в историю, то увидим, что большинство прошлых цивилизаций именно таковы, т.е. можно сказать, что это норма. Но есть два исключения: первое – это древнегреческая цивилизация, заложившая основы наук, искусств и технологий благодаря возникшим в ней интеллектуальным свободам. Второе исключение – это западноевропейская цивилизация, начавшаяся 500 лет назад с эпохи Возрождения. Она переняла интеллектуальную свободу от древних греков и добавила к ней экономическую свободу, воплотившуюся в капитализме. Сочетание этих двух свобод и породило тот научно-технический взрыв, который мы наблюдаем на протяжении полутысячи лет, и без которого немыслима современная цивилизация. Современная наука утверждает, что люди, жившие 50 тысяч лет назад биологически идентичны современным, но ничего подобного современному за срок, в сто раз превышающий продолжительность современной цивилизации, создано не было. В российском менталитете на первом месте порядок, а свобода даже не на втором месте. До тех пор, пока это так, любые революции приведут к победе того же самого только в другой форме. Лишь воспитание и просвещение способны что-то изменить.”

    Игнатий Лой
    ”встречал такую точку зрения, что европейские свободы, такие как магдебургское право, парламентаризм, выборность церковных должностей и магистратов, и т.п. являются характерной чертой европейской цивилизации.”

  7. Павел Біч кажа:

    Мінак кажа што рускі народ стаіць перад ділеммай – альбо Свабода. альбо Парадак. Але парадку ў Расеі няма. Яшчэ П. Чаадаеў пісаў што хто б не правіў Расеяй у ёй заўжды пануе Праізвол. Праізвол красамоўна апісаў Гоголь, хаця ён быў рускамірец, яго як нерускага гэты Праізвол ўразіў. Я думаю дакладней можна сказаць што рускіе стаяць перад ділеммай – альбо Свабода, альбо Веліччче. Яны выбіраюць другое..І яно забеспечваецца гвалтам над суседнімі народамі (імпэрыя), хітрасцью і хлусней. Я гляджк зрэдку расейскіе палітычные праграммы. Яны занімаюць глухую абарону, г.э. адмаўляюць факты імі жа самымі раней прынятымі. Чаму рускіе так цэняць Велічче? Таму што яно дае ім спосаб- будучы самі рабамі. рабяць рабамі тых каго скарылі. Набліжаецца 25 сакавіка, У залежнасці што тады здарыцца пачнецца хор на тэму “я ж гаварыў”. Я таксама чакаю каб падмацаваць свае думкі.ў выпадку правала 25-га.

  8. Павел Біч кажа:

    Я адразу (некалькі месяцаў таму) прапанаваў пачаць мірную партызанскую вайну. Гэта апагаванне сімвалаў цяперцаў. таму што менавіта іх нагляднасць і распаўсюд сведчыць аб целастнасці рэжыму..Гэты натхняюць сілавікоў на гвалт Таксама я спадзеваўся што імёны служкаў ржыма будуць абнародаваны на публіных месцах (улёткі на пад’ездах і т.п.) але ані таго .ані іншага не адбылося. Ходзяць са сцягамі па закавулках. чакаюць каб трапіць на перадачы Белсату; іх хапаюць і перавозяць за краты. затым судзяць. Цалкам малакарысная тактыка.Толькі злуюць улады. Што да таго каб зрабіць так каб грошы с Захаду траплялі сапрадным патрыётам. то яны трапляюць тым хто свеціцца навіду, на палттычнай сцене.. А інакш і быць не можа. Выкрыць такую практыку вельмі цяжка. Я не ведаю як.

  9. мінак кажа:

    сакавік 15, 2021 у 10:08

    ” Начните поиски примелемой для русскоязычного белорусского большинства иной политической идеологии. С прежней вы никого не привлекли и не повели за собой.”

    Мандарыну.
    Палітычная ідыялогія ў нас ёсьць! Як толькі пратэстуны ўзялі толькі адзін фактар нашай ідыялогіі — бел-чырвона-белы сьцяг, КРЭМЛЬ тут жа правёў тэрміновае паседжанне і адмяніў увод расейскіх войск!

    У сваю чаргу дазвольце пацікавіцца, а якая ў вас, ”рускоязычнанага бальшынства” палітычная ідыялогія?

    Павел. У Расеі Свабода нарадзіла Праізвол! Таму народ хоча Парадка! Эліта падсоўвае народу Імперскасьць замест Парадка.

    Для нас добрае валоданне гісторыі ВКЛБеларусь і сваёй мовы нараджае палітычную сьвядомасьць, вяртае і стварае сваю еўрапейскую культуру. Адраджае ўласную Эліту!

    • Мандарын кажа:

      Мандарыну.
      Палітычная ідыялогія ў нас ёсьць!

      А толку? Людей то вокруг вашей т.н. идеологии нет. А значит для серьезной политики вас просто нет. Вы маргиналы, лузеры.

      У сваю чаргу дазвольце пацікавіцца, а якая ў вас, ”рускоязычнанага бальшынства” палітычная ідыялогія?

      Я сам по себе. По идеологии я приверженец насильственных буржуазных реформ в стиле Ли Куань Ю, Дэн Сяо Пина. То есть не буржуазный демократ. Таких как я, в стране единицы.:))

  10. Павел Біч кажа:

    Прашу усіх і асабліва Мінака ізлагаць свае думкі ясна. Напрыклад. аб чым ідзе размова ў першым сказе апошняга яго камента – “пачніце поіскі…. Гэта зварот да Мандаріна. ці гэта заклік самога Мінака? Праглядаць усе папередніе каменты (іх кольскасць 24) я не буду. (якшто хочаце атрымаць адказ на свае каменты).

  11. Яўген кажа:

    Мандарын кажа:
    сакавік 15, 2021 у 09:51
    Оставить в покое вашу идеологию меньшинства, белорусскоязычного (этнического) национализма. Признайте свое идеологическое, политическое, организационное поражение в борьбе с Лукашенко и стоящей за ним Россией.

    Начните поиски примелемой для русскоязычного белорусского большинства иной политической идеологии. С прежней вы никого не привлекли и не повели за собой.

    На гэта што хочацца сказаць. Шарманку “уберіте мову, она не доходіт” нам уключалі здаўна, з самага амаль пачатку пераменаў. Але гляньце на Расію. Там праблемы мовы няма ад слова зусімняма. І дзе там дэмакратыя. Так што калі паступімся мовай то абсядзем яшчэ глыбей і страцім і тое, і тое, і мову (а гэта значыць сябе як народ), і свабоду. Другое. Рэч у тым, што многія з тых, хто ўжывае рускую мову, не супраць беларускай. Глыбінныя шыфры. Глебавыя і гербавыя. Проста ўявіце складанае прадпрыемства, і там назаўтра пачнеш брэмкаць па-іншаму, не так, як дваццаць гадоў ужо. Такія зьмены павольныя, і яны пачынаюцца з больш адпушчаных, найперш акадэмічных асяродкаў. Трэба разумець гэта, а не плявузгаць старческой слюной. Што да прапаганды, якая актуальная па-сапраўднаму толькі ў часе ваенных, баявых дзеяньняў, то там так, маскаліць часам лепш.

  12. Павел Біч кажа:

    Кольккі разоў я пісаў што мова гэта не код нацыі і таму яе знікненне часова можна перажыць. Кодам народу з’ўляецца яго назва. Вось навуковае вызначэнне кода. Гэта “імя якое аб’ядноўвае разнародныя фенамены і надае ім сэнс. А мова адзін з яе прыкметнікаў. . Акрямя яе прыкметнікамі (фенаменамі) з’яўляюцца клімат. краявіды. целасклад,.ежа, бытавые звычаі. гены… Назва “беларус” вельмі шкодная. Яна не толькі прывязвае нас на века (як казала Кацярына) к Расеі, яна яшчэ вызначае нас як атростак іншага народа (рускага) тым пазбаўляе яе адметнасці. А без яе немагчыма любоў.

  13. мінак кажа:

    Яўген. Няма сэнсу размаўляць з палітычным басяком, які тыкае старэйшаму па ўзросту, адмаўляе існаванне нашых нацыянальных каштоўнасцей, абражае нашу годнасьць. Будзем лепш аб сваіх справах гаварыць самі, не зьвяртаючы ўвагі на балбатню прыблуд і чорна-белых азіопаў.

  14. Мандарын кажа:

    Когда нет аргументов националист Островский тупо режет комменты. Стыдоба, проХфкссор. Какой ты после этого демократ? Дерьмократ ты.

  15. Мандарын кажа:

    Дарэчы, сябры рэдакцыя ня першы раз заўважаюць імкненьне “новых апазіцыйнікаў”

    А кто их вышеозначенных персон т.н. “новая оппозиция”?
    Добровольский- оппозиционер с начала 90-х и по сию пору.
    Санников- оппозиционер примерно с 1995-1996 года.
    Михалевич из БНФ периода 90-х. В общем с опредление не согласен. Это не новая оппозиция. Это проигравшая в своей деятельности все и вся старая оппозиция. Проще говоря, политические банкроты.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы