nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, СЬВЯТАМ 25 САКАВІКА!

23 сакавіка, 2021 | 19 каментарыяў

Усіх беларусаў-вялікалітвінаў віншуем з 103-мі ўгодкамі першага з часоў ВКЛ адраджэньня нашай дзяржаўнасьці. Жадаем кожнаму сумленнаму, працавітаму беларусу і ўсяму нашаму народу штодзённых посьпехаў і зьдзяйсьненьня жыцьцёвых мэт, пры гэтым жыцьця ў міры, годнасьці, дабрабыце, шчасьці, атмасьферы справядлівасьці ды высокай культуры.

На жаль, у гэтым годзе адзначэньне нашага найвялікшага найцыянальнага сьвята будзе адбывацца ва ўмовах, калі на нашай зямлі працягвае панаваць прарасейская беларусафобская дыктатура. Больш за тое, сітуацыя істотна ўскладнілася ды пагоршылася.

Справа ў тым, што цяпер яшчэ і зьявілася пагроза таго, што на зьмену т.зв. “вертыкалі” вядомага прарасейскага ўзурпатара могуць прыйсьці не беларусы-патрыёты (што ўсе мы чакаем вось ужо 27 гадоў), а чужынцы-алігархі – агенты пэўных глабалісцкіх сіл родам як з Расеі, так і з т.зв. “Захаду”. Апошнія падаюць сябе ў якасьці ледзь ня нашых выратавальнікаў, а на справе яны імкнуцца стварыць у Беларусі татальны хаос, разбурыць эканоміку і прывесьці наш народ да галечы (беларусафобская этнацыдная прамаскоўская дыктатура ў Беларусі адзначанаму фактычна спрыяе; чаго толькі варта нядаўняя невыбачальная, сатанінская па сваёй сутнасьці, слоўная правакацыя, зьдзейсьненая правіцелем-узурпатарам на сьвятой хатыньскай зямлі: “пад БЧБ-флагами … проводился геноцид белорусского народа”, – гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=6cUSu0ZHqkM). Гэтыя “добразычліўцы” плануюць захапіць нашу зямлю ды прадпрыемствы, створаныя рукамі пакаленьняў нашага народу, і явачным парадкам стаць новымі – ужо “поствертыкальнымі” – “невероятными хозяевами” на нашай зямлі.

Агенты злачынных сіл затлумілі галовы ці падкупілі многіх актыўных грамадзян Беларусі, якія, як і мы, не задаволены прамаскоўскай дыктатурай, і заклікаюць выйсьці  25 сакавіка пад нашымі сьвятымі сімваламі на вуліцы нашых гарадоў. Існуе вялікая рызыка, што адзначэньне ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ў такім фармаце можа паспрыяць зьдзяйсьненьню планаў глабалісцкай закулісы.

У сувязі з гэтым, заклікаем адзначыць ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ так, каб ні ў якім разе не паспрыяць далейшаму нарастаньню хаоса ў нашай дзяржаве і зьбядненьню нашага народу.

У якасьці прыкладу фармата такога адзначэньня прапануем ніжэй думкі лідара АК БПС-Самаабарона Сяргея Высоцкага, якія ўзяты зь яго фэйс-бука.

 

НАПЯРЭДАДНІ 25 САКАВІКА – ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

“Ніколі не хітраваў і заўжды адзначаў гэтую дату так, як яе вызнае старая беларуская дыяспара, Рада БНР, вызнавала Рада БЦР, як і напісана ва Ўстаўной грамаце БНР, Дэкларацыі Незалежнасьці Беларусі – АБВЯШЧЭНЬНЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, а ня “волі”…

Цяпер у нас складаная сітуацыя. Фактычна ўведзена НАДЗВЫЧАЙНАЕ СТАНОВІШЧА. Заарыштаваныя многія блогеры ды журналісты, наладжаны поўны кантроль міліцыі за актывістамі. Таму палітыкі, якія клічуць людзей на бойню, фактычна хлусяць ды адмыслова падстаўляюць іх…

Зьвярніце ўвагу, аніводнага з тых, хто заклікае да пратэстаў, НА ІХ НЯ БУДЗЕ. Яны за мяжой, а гэта самы верны крытэр падставы.

Затое на атрыманьне грантаў яны ў першых шэрагах.

Дайшло да таго, што нават “НЕХТА” адмовіўся каардынаваць вулічныя акцыі…

Значыць, выдатна разумеюць бессэнсоўнасьць ды тупіковасьць падобнай тактыкі.

Сілы ж, якія дзейнічаюць ананімна, заманьваючы моладзь, ставяць надзвычай брудныя мэты. Пасьлядоўнасьць такая: ПАДСТАВА – РЭПРЭСІІ – САНКЦЫІ – ДАЛЕЙШЫ ЗАНЯПАД БЕЛАРУСІ.

Задача выпаліць тэрыторыю для акупантаў. Бо каго пасадзяць, каго прыб’юць, хто зьедзе. І калі прыйдзе сапраўды час Абароны Незалежнасьці – проста ня будзе каму ўзьняць сьцяг…

Нават тыя людзі, якія ставяцца зь сімпатыяй да “невероятных” (бо зыходна паходзяць зь іхнага кола) – напрыклад, Макар – таксама разумеюць цяперашнюю бяссэнсоўнасьць падобных захадаў, дыстанцуюцца ад іх і пра гэта публічна заяўляюць.

Мне адзін кадр зь “невероятных” напісаў: “тады сабірайцеся на хатах, пастаўце сьцяг, сьпявайце вашыя нацыяналістычныя песенкі ды піце гарэлку…”

Па-першае, ня бачу анічога брыдкага, каб пасьпяваць беларускія песьні, паразмаўляць ды і чарку добрага напою выпіць са шляхетнымі людзьмі ў нейкім кафэ альбо дома. Ня горшы варыянт…

Па-другое, я ў гэты дзень у апошнія гады, напрыклад, заходжу на Курапаты пакласьці кветкі ў памяць замардаваных…

КАЛІ Б КОЖНЫ БЕЛАРУС ХОЦЬ РАЗ У ЖЫЦЬЦІ САМАСТОЙНА ПРЫЙШОЎ НА КУРАПАТЫ З КВЕТКАМІ ДЫ ЎСЬВЯДОМІЎ, ЯКІЯ АХВЯРЫ ПАКЛАДЗЕНЫ ДЗЕЛЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ – У НАС БЫЛА Б ІНШАЯ НАЦЫЯ ДА ІНШЫЯ СІТУАЦЫЯ!..

Таксама варта ўшанаваць памяць Айцоў БНР (якія, дарэчы, амаль усе былі забітыя чэкістамі!). Напрыклад, каля крыжа ў Трасьцянцы ўшанаваць памяць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага – кіраўніка Беларускай Незалежніцкай Партыі, забітага нацыстамі ў 1942 г.

Абавязкова трэба пакласьці кветкі на магіле Караткевіча, Быкава, каля помнікаў Коласу, Купалу, Багдановічу…

Варта прачытаць пра сябе хоць некалькі глыбокіх ды чыстых слоў нашых геніяў.

“Раз абселі беларуса Маскалі ды Ляхі,

ды давай яму сваяцтва тыкаці з-пад пахі…” 

(“Сваякі”, Я.Купала)

 

“Нас падзялілі хто?

Чужаніцы,

Цёмных дарог махляры…

(“Беларускаму люду”, Я.Колас)

 

“Толькі ў сэрцы трывожным пачую

За краіну радзімую жах,

Успомню Вострую браму сьвятую,

І ваякаў на белых канях…”

(“Пагоня”, М.Багдановіч)

 

Акрамя таго, ня бачу асалоды атрымаць дубінкай па галаве ад АМАПу?

Няўжо бяз бойек, сутычак, пагромаў, а затым арыштаў ды штрафаў, ДЗЕНЬ ПРАЖЫТЫ ДАРЭМНА?! Няўжо ў тым сэнс, каб ізноў справакаваць дэстабілізацыю ды ўвесьці супраць беларускага народу чарговую порцыю санкцый?!..

Нікога не павучаю, але рэкамендую быць абачлівымі і ня ўлазіць ў наўмысныя правакацыі, няведама кім арганізаваныя…

Бо мы адзначаем вялікую дату, а нехта разглядае 25-е як трамплін да новай фазы эскалацыі…

Не сумняюся, што Урад БНР мяне б падтрымаў.

Жыве Беларусь!

Беларусь перад усім!”

(канец тэкста С.Высоцкага)

На разьвітаньне і для сьвяточнага настрою прапануем паслухаць у якасьці аднаго з музычных ”кодаў нацыі” хаця б вось гэта: https://www.youtube.com/watch?v=OD4jKYACQXI&list=RDOD4jKYACQXI&start_radio=1

Усяго лепшага, сябры.

 

 

19 каментарыяў

  1. валянцин кажа:

    Дзякуй за Виншаванне и за артыкул ! Усих аднадумцау и шчырых Беларусау – са Сьвятам 25 Сакавика!

  2. мінак кажа:

    Шаноўнае спадарства са Сьвятам Вас! Здароўя, аптымізму, Веры і еднасьці!

    • Антось кажа:

      Са сьвятам, беларусы! А з вамі, мінакамі-лукашыстамі-нелюдзямі размова будзе кароткай. Тым, хто падтрымлівае тэрор Таракана і ягонай банды, няма месца на Зямлі!

  3. мінак кажа:

    ” Нікому не плаціце злом за зло, а дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.”
    ”Не падладжвайцеся да веку гэтага, а пераўтварайцеся абнаўленнем розуму вашага, каб вам спазнаць што ( ёсьць) воля Божая, добрая, прыемная і дасканалая”. Пасланьне Апостала Паўла да Рымлян.

  4. Siarhiej кажа:

    Віншую ўсіх ва святам Днём Незалежнасці, хаця для святкавання бягучы момант не пасуе.
    Трошкі не па тэме,аб геапалітычных варыянтах: https://www.kasparov.ru/material.php?id=605CC4CF80BEB

  5. Павел Біч кажа:

    На просьбу вядучага перадачы “Кожны з нас” назваць самую сімпатычную фігуры (а можа і самую значымаю падзею – дакладна не памятую) часоў БНР сп. Харэўскі назваў Р. Скірмунта. Такім чынам ідзе павольная реабілітацыя гэтага дзеяча А ці дойдзе гэтая реабілітацыя да таго ўзроўня калі успомняць што яго ў палітычных колах (аб гэтым піша гісторык Каваленя) называлі літварусам. з чаго следуе што ён быў (па сучасным аценкам) літвіністам. І яно (літвінства) было тады больш распаўсюджана чым лічаць гэта цяпер. (нагадаю крык душы Канстанцыі Скірмунт -“літвінкай і толькі літвіннкай, я з божай ласкі была. ёсць і да апошняга дыхання буду”. Такім чынам. беларускасць мела аткравенна антыпольскі і антылітвінскі характар.што не удівітельна (выпала з галавы як гэта па-беларуску) паколькі ідэі і ідэалогіі заўжды бываюць ясна акрэсленнымі ў адрозненне ад реальных спраў. І вось чаму мы негатыўна аценьваем такую фігуру як Я.Купала. Ён ў сваёй пьесе не указаў Зносаку пяты шлях самаідэнсіфікацыі – стаць літвінам (былі названы толькі тры – стаць расейцам. стаць палякам. стаць бальшэвіком, стаць беларусам). Для статуса Вялікага, Атца нацыі такая “палітычнасць” не дапустімая.

  6. Павел Біч кажа:

    А што якшто палякі выдзеляць нам Беластоцкае ваеводства для збора усіх уцекачоў з Беларусі і стварэння там альтэрнатіўнай беларускай дзержавы? Хай пакуль ў выглядзе нейкай аўтаноміі. (дарэчы там жыве шмат этнічных беларусаў). Натуральна, што гэта патрабуе стварыць там нейкія праізводства каб беларусы не разбредаліся па усей Польшчы і
    не асіміляваліся. Канечна шмат палякаў гэтага ваяводства пачнуць пратэставаць, але польская улада можа іх супакоіць заявіўшы што тут беларусы жывуць прадвечна і гэта іх земля. Сп. Усаў . вы мешкаеце ў Польшчы і ведаеце палякаў. Ці пойдзуць яны на такі варыянт разбурэння цяперашней прарасейскай РБ і форпоста Расеі? @ Павел Усаў

  7. мінак кажа:

    Прачытаў, што з’явіўся новы марозастойкі штам карнавіруса. Зрабіў выснову, што заходнія вучоныя не спяць. Напэўна праз год-другі, як казаў Біл Гейтс, бактэралагічна-гібрыдная вайна дасьць чалавецтву прыкурыць. Тады ўжо не абыйдземся марлевымі напысьнікамі, таму трэба ўжо зараз распрацовываць нашым навукоўцам-вірусолагам новыя сродкі індывідуалнай аховы, нешта кшталту мініятурнага процівіруснага натварніка.

  8. Павел Біч кажа:

    Я неяк прыводзіў цітату вялікага містыка 20 ст. Шрі Ауробіндо аб тым што вірусы гэта “мелкіе формацыі віталіческого міра” і што “в земной атмосфере огромное колічество этіх созданій” і што яны імеют. як правіло, злую волю”. Меня пару раз запрашалі на нейкую там канференцыю куды я натуральна не паехаў …ці можна было удзельнічаць праз інтернет… Не ведаю Я і раньше баяўся публічнасці. а цяпер не здатный удзельнічаць па прычыне кепскага слыху. З філасоўскайга пункту гледжання такое разуменне вірусаў можна прыняць таму што яно узаконьвае пераход ад ідэальнага (думкі. желання) к матэрыяльнаму. Гэта праблема застаецца не вырашанай атэістічнай філасофіяй і навукой. Ніякія нейроны. сінапсы і кваркі думак не нараджаюць… Я вельмі рады што аб’явіўся Мінак і што наогул сайт запрацаваў. Сп. Астроўскі. дайце свае разуменне што я нас цяпер адбываецца.

  9. мінак кажа:

    ”такое разуменне вірусаў можна прыняць таму што яно узаконьвае пераход ад ідэальнага (думкі. желання) к матэрыяльнаму.”
    Павел. Мы аб гэтым з вамі дзесьці раней ужо казалі.
    Некалі Н’ютан, а затым Эйнштэйн спачатку ўявілі законы гравітацыі і законы адноснасьці, а толькі потым іх матэматычна запісалі. У беларускй вёсцы і грамадстве заўсёды сцерагліся чужых позіркаў (думак), бо яны маглі насурочць і ад гэтага хварэлі маленькія дзеці, і адбываліся розныя беды. Такім чынам зараз ужо даказана, што чалавечая думка (позірк) уплываюць на магнетычныя поля,на фатоны, якія потым ператвараюцца ў матэрыяльныя мікрачасціцы (мюзоны ці як і х там называюць). Дарэчы ўлады гэта ведаюць і таму зараз на Захадзе распрацоўваюцца кампутарныя праграмы і тамографы, каб улаўліваць думкі чалавека, бо без гэтага ў блізкай гістарычнай будучыні кіраваць чалавецтвам стане немагчыма.
    Думкі(магнетычныя ўздзеянні) ўплываюць на мікракосмас і на тыя самыя вірусы, у сваю чаргу мікракосмас уплывае на чалавека… Тэма вялікая і патрабуе шмат роздумаў і эксперыментаў.

  10. Павел Біч кажа:

    Мінак. адна справа прымусіць думкамі хадзіць. прыседацьі танчыць робата і зусім іншае научыць яго адрозніваць добро ад зла. любіць, разумець прыгожае і т.п. Не – праблема дух-цела існуе.

  11. мінак кажа:

    Павел. Тут гаворка не пра робатаў. А справа ў тым, што чалавек сваімі думкамі, (у першую чаргу таленавіты), уздзейнічае на рэчаіснасьць і стварае новую сучаснасьць і будучыню. Пры тым негатыўнымі думкамі стварае адмоўную сучаснасьць, а станоўчымі думкамі стварае станоўчую сучаснасьць і будучыню.

    Калі нашая ўлада на працягу 30 год адмаўлялася ад нацыянальнай ідыялогіі — гэта мяне моцна здзіўляла, бо прафесійнае і разумнае кіраўніцтва не разумела простых рэчаў, што электарат, біамасу трэба фармаваць і выховываць як народ!
    Навогул мяне расчаравала і Заходняя эліта, якая ніяк не можа зразумець, што пара даўно пераходзіць да гуманістычнага калектыўнага і планавага ладу жыцця на планеце, а яны ўсё брацаюць зброяй і нацкоўваюць народы адзін на аднаго. Вось прычапіліся да Беларусі? Што вам тая шматпакутная Беларусь?! Вучаць нас ”правам чалавека”, у нас яшчэў 1522 годзе ў першай у Еўропе Канстытуцыі былі запісаныя тыя самыя права чалавека. А ў той самай Амерыцы ды Расеі да 1864-66 гадоў існавала рабаўладанне, калі маглі прадаваць чалавека як скаціну. (”Чытайце ”Мёртвыя душы” і ”Хіжыну дзядзі Тома”.)

    Станоўчымі думкамі аб мінулыі і сучасным, аб пазітыўным будучым можна ўмацаваць не толькі свой дух, але і сваё здаро’я!

  12. Павел Біч кажа:

    Мінак. ты сваімі развагамі як быў так і застааўся матэрыялістам і платонікам , (апошнім – раз зацікавіўся рэлігіяй). а рэлігіі на 90% гэта маралізм. Даўно усім вядома што сацыяльнае ствараюць думкі-ідэі з галоў людзей. Але размова ідзе аб другім ўзроўне, . а менавіта, як думка можа падняць тваю руку. як мадам Кулагіна сілай думкі двігала спічечный коробок на стале. Гэта называецца телепортацыя. Навука і філасофія пакуль не могуць яе патлумачыць.

  13. мінак кажа:

    Несумнена наша моладзь дыхнуўшы еўрапейскай свабоды інтуітыўна захацела перанесьці гэтую дэмакратыю і свабода да нас, але па вялікаму рахунку будучы зусім не падрыхтаваная, не маючы праграмм, тэорыі, не валодаючы роднай мовай, у большасьці таксама не ведаючы гісторыі сваёй краіны, яна здоляла толькі эмацыянальна выпляснуць сваю пасіанарнасьць і на гэтым прыпыніцца. Між тым Захад таксама ў роздумах, ён падрыхтаваў сваю праграму ”Павестка-21”, зараз пачынае дыялог з Расеяй, такім чынам сусветная эліта шукае новыя накірункі выжывання.

    Нажаль наша грамадства цалкам аўтсайдэрскае, як уладная эліта, так і электарат. ”Браты” гэткае становішча падтрымліваюць, бо яно дазваляе ім дамініраваць над тэрыторыяй.
    Слабые спробы некаторых індывідаў нешта зразумець, завязаць дыялог, гасяцца шматлікімі ”мандарынамі”, ”валентынамі”, ”антосямі”.
    Гэтыя лапці самі сябе выдаюць, бо яны карыстаюцца агрэсіўна–смярдзючай імперскай рыторыкай, зьнявагай да апанентаў і тым самым паказваюць сваё разумовае нутро.

  14. Павел Біч кажа:

    Мінак намекае пра дыялог з цяперашнім рэжымам Лукашенкі.Тут ён не арыгенален. Аб патрэбнасці діалога кажуць амаль усе ў апазіцыі. Але як весці діалог з людьмі якія кажуць “речь не а паглогўшеніі Беларусі,. об её анексіі і т.п. речь ідет о поглубленной інтеграцыіі двух стран.

  15. мінак кажа:

    Павел.
    Рэч ідзе аб дыялагу Байдэна і Пуціна. Там верагодна будзе спроба ўзнавіць стратэгічныя стасункі між дзяржавамі на бліжэйшыя дзесяцігодзі. Расія валодае вялікай тэрыторыяй і мае ядравую зброю, каб абараніць гэтую тэрыторыю. ЗША з’яўляецца звышдзяржавай і бярэ на карыстанне распрацаваную Захадам стратэгію ”Павестку-21”. Захаду, у першую чаргу англасаксам, патрэбны саюзнікі, бо спроба ўсталяваць хаўрус з Кітаем у прынцыпе нежыццездольны. Кітай мае1.5-2 міліярда насельніцтва і не пойдзе на скарачэнне свайго насельніцтва да 100 млн. чалавек.

    Усе астатнія краіны не з’яўляюцца стратэгічнымі гульцамі на бліжэйшыя дзесяцігодзі. Розныя Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі і Даніі, таксама РБ і Малдова, Грузія і Украіна і мноства іншых — ёсьць шараговыя дзяржаўныя ўтварэнні, якія нічога ў глабальнай палітыцы не значаць.

    Сутнасьць цяперашняга гістарычнага часу ў тым, што непатрэбны міліярды пралетарыяў. Перыяд індустрылізацыі скончыўся. Міліярды людзей зрабіліся лішнімі. Тым ці іншым спосабам лішніх людзей будуць ”утылізіраваць”. Гэты працэс ўжо пачаўся.
    Гэта беглы аналіз сёнішніх палітычных абставін на планеце. Можаце паглыбіць і дапоўніць аналіз — буду ўдзячны! Толькі не трэба клеіць ярлыкі. Мяне ад людзей-лапцяў даўно ўжо ванітуе. На Зялёным Лузе зранку можна бачыць у выхадныя дні купкі мужчын, што смокчуць спіртовыя напоі… Якая ад іх карысьць грамадству?

  16. Павел Біч кажа:

    Якшто прыняць мистычную пазицыю (наличче сил якия дейничаюць минуючы думки людзей). то трэба прызнаць што войны. эпидэмии и аднополые шлюбы и ёсць спробы Сверх-разума (нейкага Усевышняга) абмежаваць колькасць людзей на зямной кули. Чаму маўчыць сп. Астроўскі (маю на увазе яго аценку таго што у нас адбываецца ў краіне). .Наша эліта аказалася не здатнай кіраваць народам. Уся яна анацыянальная. Яна думае што таксама і увесь Захад анацыянальны. Але яны не разумеюць што Захад такі да таго часу пакуль гэтым народам не пагражае страта незалежнасці і асіміляцыя. (што пагражае нам). Калі ж такая пагроза узнікае, то усе заходніе народы становяцца звышпатрыятычнымі шавіністамі. Напрыклад, так было ў апошняй Светавой вайне. Мяркую, што сільный нацыяналізм ёсць неабходная умова узнікнення у людьзей Волі і Розума. Я прапановаў прасіць палякаў выдзеліць для уцекачоў з Беларусі Падляшшэ где іспакон вякон жылі беларусы.і там тады стварыць альтэрнатыўную Беларусь. .На хрена нашай эліте жыць ў Нью-орку ці ў Варшаве. а астальному народу рассеівацца па свету і асімілявацца. і тады карміць яе (уладу Падляшшэ) будуць самі беларусы. Ванда Васілеўская згвалтіла Сталіна каб той атдаў гэтыя землі палякам. Толькі Стральцоў-Карвацкі ведаюшчый палякаў сказаў, што палякі ніколі не пойдуць на гэта. .Астатніе лічаць гэта нереальным. Але Свет поўніцца прыкладамі калі той ці іншы народ разделяецца і спакоўна жыве як две палавінкі. Тое ж я б раіў і украінцам. Якшто гэтыя палавінкі захоўваюць адзін назоў. то гэта становіцца бычным. А калі Не. то усе думаюць што гэта два розных народа. Заадно праверым і палякаў на шчырасць – адной часцы былой Рэчы Паспалітай… ..

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы