nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Звольнены”, “залежны” і “асьцярожны” пра сустрэчу Пуціна і Байдэна

Ліпень 18, 2021 | 22 каментарыя

Рэдакцыя.

Не пасьпела беларускае грамадства аддаліцца ў часе ад адной сітуацыі “крумкача ў лесе” (а менавіта з фактам і наступствамі зьнебазьняцца сп.Пратасевіча – гл. папярэдні матэрыял на сайце), як яно апынулася ў новай аналагічнай сітуацыі. Усчаўся гіганцкі вэрхал вакол сустрэчы незусімсумленнаабраных прэзідэнтаў ЗША і Расеі, Байдэна і Пуціна. Сустрэча адбылася 16 чэрвеня ў Швайцарыі за зачыненымі дзьвярыма. Прычым настолькі зачыненымі, што дасёньня дакладна не вядома колькі часу яна працягвалася – 2,5 ці 4 гадзіны? Свае меркаваньні пра тое, што адбылося пад час “жэнэўскага схадняку”, выказала безьліч каментатараў. Казалі яны пра самыя розныя асьпекты падзеі, але нас далей будуць цікавіць найперш яе прынцыповыя ацэнкі, а таксама прагнозы наступстваў ад яе для будучыні Беларусі і Украіны.

 

Пры ўсім тым, наш аналіз варта пачаць з канстатацыі галоўных фармальных фактаў. Коратка апошнія адлюстраваны, напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=4fSEJ0DJp8w (ніжэй гл. падборку фота-ілюстрацый з гэтай жа крыніцы)

Нашмат больш поўны рэпартаж (бо трохгадзінны) прысутнічае, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=zj6T5GQHEjI . У апошняй інфармацыйнай крыніцы (якая, дарэчы, як высьветлілася, блізкая да такіх крыніц як радыё “Свабода” і “Свабодная Еўропа”) паданы поўныя версіі двух асобных прэсавых канферэнцый. Пуціна – час 5:15-59:30; Байдэна – час 1:37:00-2:10:25. З прэс-канферэнцыі Байдэна стала вядома, што на сустрэчы падымалася тэма ня толькі Украіны, а і Беларусі, але што канкрэтна там заяўлялася (ці было вырашана) нават дасёньня вядомым ня стала. 

Некаторыя каментатары ва ўзгаданым вышэй рэпартажы кажуць, што, калі ставіць пытаньне пра тое, хто выйграў, а хто праіграў у выніку гэтай сустрэчы, то можна сказаць што Пуцін зь нерукапаціскальнага зноў стаў рукапаціскальным (і што гэта яго выйгрыш), а Байдэн жадаў нешта сказаць у вочы Пуціну, вось ён і сказаў. Таму і ён атрымаў тое, да чаго імкнуўся…

Стратэгічны вынік для сьвету, як таксама адзначаюць каментатары, у тым, што лідары дзьвух вялікіх дзяржаў зноў пачалі размаўляць паміж сабой. Маўляў, гэта добра. Што ж паглядзім, на колькі такое меркаваньне адпавядае сапраўднасьці (у т.л. на прыкладзе далейшага лёсу нашай Беларусі й нашага беларуска-літвінскага народу)…

Папярэдне давайце таксама ўзгадаем ацэнкі некаторых вядомых асоб, каб зыходна быў улічаны больш шырокі сьпектр меркаваньняў.

Варыянт падачы падзеі расейскім ліберальным каналам “Дождж” можна праглядзець, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=qTOQ-R0QdiI . Гэта вядомая крыніца “дэмакратаў” ЗША, таму ня дзіва, што тут усё на карысьць Байдэна і супраць Пуціна.

Трохі больш незалежным каментатарам зьяўляецца сп. Няўзораў (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=1rUD6AwgQ6c), які вынікі саміту назваў прысудам для спадзеваў усіх рамантыкаў, якія яшчэ разьлічвалі на нешта станоўчае ад цяперашняга кіраўніцтва ЗША. На  думку Няўзорава Байдэн і Пуцін, нібы жыхары адной камунальнай кватэры, дамовіліся моцна ня шкодзіць адзін аднаму, але пры гэтым адначасна і не зьвяртаць увагі на крыкі, якія могуць быць чутныя з-за дзьвярэй кожнага зь іх. Для жыхароў Расеі такое стаўленьне цяпрешняга кіраўніцтва ЗША, на думку Няўзорава, будзе мець кепскія наступствы.

Раміс Юнус – эксьперт па пытаньнях міжнароднай палітыкі, былы галава апарату ўраду Азербайджана, а сёньня жыхар Вашынгтону – па выніках аналізуемай сустрэчы параіў украінцам тэрмінова дамаўляцца з Кангрэсам ЗША і Эрдаганам (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=cdFYBukrb4E). У час 12:30 ён таксама заявіў, што тэма Украіны і Беларусі – гэта асабліва важныя для Пуціна “тэмы”, бо яны зьвязаны з захаваньнем яго асабістай улады.

Такім чынам, сп. Юнус, хаця ўскосна, але і дастаткова выразна намякнуў, што на дапамогу адміністрацыі Белага дому на чале з Байдэнам ні украінскаму, ні беларускаму народам разьлічваць ня варта.

Наш Яўген Мурашка зьвярнуў увагу на наступныя асьпекты, датычныя Беларусі, якія выскачылі на паверхню (https://www.youtube.com/watch?v=L_J71QU6Xe0): у размове Байдэн выказаў клопат з нагоды сітуацыі ў Беларусі, на гэта Пуцін запытаўся: “што я мушу зрабіць?”. Між тым, з 21 чэрвеня пачынаюць дзейнічаць заходнія эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Але ж яны палітычны крызіс у Беларусі не разьвяжуць…

Усё гэта азначае, што Байдэн рашэньне “беларускай праблемы” аддаў на водкуп Пуціну. Што вельмі кепска… Таму нам, беларусам, трэба рыхтавацца да самаабароны. Дый у цэлым у нас разам з усімі суседнімі народам няма іншага шляху, як утвараць Альянс балта-чарнаморскіх народаў, каб разам бараніцца ад любых памкненьняў Расеі! – ня ў першы раз заключыў сваю прамову сп. Мурашка.

Такім чынам, нягледзячы на ўсё асабістае непадабенства трох апошніх каментатараў паміж сабой, яны выказалі па пытаньні магчымай палітыкі цяперашняга ўраду ЗША да Беларусі і Украіны дастаткова блізкія засьцярогі.

Цяпер пасьля вышэйпрыведзенага давайце зьвернем увагу на меркаваньні трох аўтарытэтных для нас эксьпертаў-палітолагаў (гэта – раз). Яны калісьці былі грамадзянамі СС і Расеі (гэта – два), а сёньня зьяўляюцца жыхарамі-уцекачамі ў ЗША (тры) ды яшчэ і вядомымі публічнымі палітолагамі, якія “акучваюць” расейскую і постсавецкую аўдыторыю (чатыры). Гэта Андрэй Іларыёнаў, Юры Швец і Андрэй Піянткоўскі (іх фоты выстаўлены ў пачатку гэтага матэрыяла; ім жа прыпісаны адпаведныя ўмоўныя прозьвішчы ў загалоўку; чаму такія? – пра гэта пазьней). Здавалася б, з-за чатырох названых прычын, агульных для усіх траіх, іх ацэнкі таемнай сустрэчы Байдэна і Пуціна павінны супадаць.

Як бы ня так?

Пачнем з выказваньняў сп. Іларыёнава па тэме. Іх было некалькі. Зьвернем увагу на тры.

Так, тут –  https://www.youtube.com/watch?v=k4HPrBRLMu0 – у інтэрвю каналу UA NEWS  сп. Андрэй паведаміў, што (падаем тэзісна):

–  20 гадоў таму Пуцін разам зь іншымі саўдзельнікамі выпрацаваў у дачыненьні да сусядзяў (Україна, Беларусь, Грузія, Малдова, іншыя) надзвычай агрэсіўную палітыку з мэтай аднаўленьня “гістарычнай Расеі”;

–  у ЗША адбыўся дзяржаўны пераварот і да ўлады прыйшлі адкрыта антыамерыканскія сілы, нацэленыя на разбурэньне Амерыкі, якой мы яе ведалі 250 гадоў;

– Пуцін – памочнік Байдэну ў разбурэньні ЗША;

– гэта Байдэн патэлефанаваў Пуціну, запрасіў яго ў Жэневу, перад гэтым Байдэн жа фактычна ўсяляк піярыў Пуціна;

– верагодна, гаворка ідзе пра стварэньне нейкай кааліцыі ЗША і Расеі супраць Кітая, ці хаця б пра тое, каб адцягнуць Расею ад Кітая;

– акрамя ўсяго Байдэн перадаў Пуціну сьпіс з 16 галінаў эканомікі, супраць якіх ён папрасіў Пуціна не рабіць кібератак; гэта выклікала ў ЗША буйны інфармацыйны вэрхал;

– Пуцін, а за ім Байдэн выказалі меркаваньне, што вырашэньне “украінскай праблемы” знаходзіцца ў рэчышчы выкананьня “менскіх пагадненьняў”; пры гэтым Байдэн Украіну ў НАТА не запрасіў (хаця пра супрацьлеглае меркаваньне украінскага кіраўніцтва ў гэтых абодвух пытаньнях добра ведаў);

– Байдэн не прыслухоўваецца нават да прапаноў “Атлантык кансіл” ці да прадстаўнікоў яго ўласнага Дзярждэпа; яго характэрная рыса паводзін – паказуха;

– атрымліваецца, што галоўны хаўрусьнік Украіны (ЗША) у крытычны для яе час пачаў “падносіць снарады” галоўнаму ворагу Украіны (Расеі);

– цяпер сітуацыя горшая, чым 13 гадоў таму; лёс Украіны знаходзіцца пад небясьпекай – можа паўтарыцца сцэнар 13-гадовай даўніны (калі Расея напала на Грузію)!

у Пуціна цалкам разьвязаны рукі, ён атрымаў “зялёнае сьвятло”, поўны карт-бланш для яго агрэсіўнай палітыкі як унутры Расеі, так і ў вонкавай дзейнасьці;

– трэба тэрмінова рыхтаваць Украіну да абароны [пра Беларусь зноў забылі – рэд.].

А тут – https://www.youtube.com/watch?v=OtTrqGPzq_8 – сп. Іларыёнаў, дадаткова каментуючы сустрэчу Байдэна з Пуціным, патлумачыў, што:

– у выніку сустрэчы Байдэн атрымаў падзеньне ўласных рэпутацыі і рэйтынга ўнутры ЗША, як і зьніжэньне рэпутацыі саміх ЗША;

– Пуцін жа атрымаў непасрэдную інфармацыю пра фізічны і псіхічны стан Байдэна, ён таксама атрымаў падтрымку ад Байдэна ў пытаньні выкананьня “менскіх пагадненьняў” у інтэрпрэтацыі Пуціна;

– цяпер у Зяленскага вельмі кепскі кантакт з Байдэнам;

– рэзка пагоршыўся геапалітычны стан Украіны, бо галоўны хаўрусьнік Украіны (ЗША) перайшоў на бок ворага;

унутры саміх жа ЗША перасталі працаваць ІНСТЫТУТЫ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ДЗЯРЖАВЫ, фактычна назіраецца сітуацыя грамадзянскай вайны!

– Байдэн у пытаньнях стаўленьня да Расеі ня слухае прадстаўнікоў уласнай адміністрацыі;

сітуацыя значна горшая за тую, якой яна была ў часы Буша-малодшага і Трампа.

Нарэшце тут – https://www.youtube.com/watch?v=8nRYmmqIUa0 – Андрэй Іларыёнаў заявіў, што Байдэн падмануў украінцаў, ён здаў Украіну. Цяпер у нармандскім фармаце супраць Украіны і на баку Пуціна будуць выступаць ня толькі Меркель і Макрон, але яшчэ і Байдэн. Далей ён паўтарыў многае з таго, што ўжо адзначана вышэй у т.л. пра развязаньне рук Пуціну для агрэсіі супраць Украіны і пра жыцьцёвую неабходнасьць для яе хуткага эканамічнага роста.

У заключэньні сп. Іларыёнаў даў параду беларускай апазіцыі (пра гэтую параду мы, магчыма, напішам асобна і ў свой час).

Здавалася б, усё абгрунтавана і лагічна. Аднак палітычны аналітык Юры Швец выказаў па разгляданым пытаньні шмат у чым супрацьлеглыя погляды. Праўда, некаторыя яго выступы пазьней аказаліся выдаленымі (напрыклад, гэты – https://www.youtube.com/watch?v=OeWlrZpI0lU).

Некаторыя ж засталіся. Так, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=fxfmiMW_-Wc – сп. Юры ўжо ў самым пачатку заявіў, што з нагоды плыняў хлусьні, фабрыкацый і дэзынфармацыі, якія зьявіліся пасьля сустрэчы Пуціна з Байдэнам на інфармацыйнай прасторы Украіны, мусіць выступаць, бо “ня можа маўчаць”.

Далей ён патлумачыў, што ня можа маўчаць найперш пра тое, што кажа А.Іларыёнаў, а менавіта пра наступнае:

– сьпіс з “16 важнейшых аб’ектаў інфраструктуры ЗША”, на якія не павінны нападаць расейскія хакеры, ня мае той важнасьці, пра якую заяўляў Іларыёнаў; гэты сьпіс быў пярэданы Пуціну, каб той позьней ня мог аднеквацца;

– рэйтынг Байдэна ў сьвеце наадварот узьляцеў з 17% да 75%;

– саюзьнікі па НАТА заяўляюць пра трыюмфальны посьпех Байдэна ў сувязі з наведваньнем Еўропы; адбылася кансалідацыя НАТА;

– Байдэн не патрабаваў ад Украіны цалкам выконваць “менскія пагадненьні” ў інтэрпрэтацыі Пуціна; ён сказаў, што ЗША па-ранейшаму прытрымліваюцца сваёй інтэрпрэтацыі гэтых пагадненьняў і падтрымліваюць украінскую пазіцыю;

– Байдэн наадварот заявіў, што Україна павінна пры выкананьні пэўных умоў уступіць у НАТА;

– ЗША ў дачыненьні да Украіны “не перайшлі на бок ворага”;

– Іларыёнаў пасьля страты працы ў Вашынгтоне прыехаў шукаць працу ва Украіну;

– 17 агенцтваў ЗША пацьвердзілі, што Трамп працаваў на Расею, паколькі Расея працавала на яго ў час выбарчай кампані;

– апошнія два інтэрвю Зяленскага былі правальнымі, а не пасьпяховымі (як кажа Іларыёнаў), яго адміністрацыя практычна не працуе;

– у апошняй вайне супраць Расеі загінула больш за 15.000 лепшых Украінцаў, але перад тым, як прасіцца ў НАТА, трэба спачатку пазбавіцца ад агентуры расейскай імперыі ў кіраўнічых колах Украіны, а, па другое, перамагчы карупцыю (хаця б самую абуральную), каб хаця б месцы ў Радзе не купляліся ці не куплялася галасаваньне…;

– у свой час Ермак (першы памочнік Зяленскага) кантактаваў з Рудзі Джуліані і арганізоўваў адкрыцьцё крымінальнай справы супраць Джо Байдэна, цяпер Зяленскі мае наступствы гэтага; гэта крымінальная справа дасёньня не закрыта (хаця нават у ЗША такіх крымінальных спраў няма);

– як цяпер Україна зможа ўступаць у НАТА ці ўмацоўваць абарону?

– такім чынам, інтэрвю Іларыёнава накіраваны на дэмаралізацыю Украіны, што адпавядае толькі інтарэсам Крамля!

– калі адміністрацыя Байдэна ў выпадку паўтарэньня расейскіх атак на 16 галінаў эканомікі ЗША не адкажа Расеі адпаведным чынам, вось тады мы паразмаўляем асобна; пакуль жа “заламываць рукі” заўчасна;

– праверкай для Пуціна (ці можа ён кантраляваць ФСБ і Патрушава?) таксама будуць паводзіны Расеі ў дачыненьні да Сірыі.

(канец пераказу інтэрвю)

Як бачым, пазіцыі бакоў – з аднаго боку Іларыёнава, з другога Швеца – вызначыліся, прычым вельмі акрэсьлена і кантрасна. Здавалася б, з-за 4-х вышэй адзначаных прыкмет падабенства такога ня можа быць. А вось жа, на табе! Значыць ёсьць яшчэ ня ўлічаныя адзнакі, адрозьненьні па якіх на справе важаць больш за суму пералічаных вышэй аднолькавых рыс.

Першае, што прыходзіць на розум – набліжанасьць палітычных каментатараў да ліберальна-“дэмакратычнай” ці кансерватыўна-рэспубліканскай партый ЗША. Яна розная. Швец належыць да першай, Іларыёнаў (якога, дарэчы, пасьля абраньня Байдэна прэзідэнтам ЗША сапраўды пазбавілі працы ў Інстытуце Катона) – да другой. Вось гэтая прыналежнасьц-залежнасьць мае ключавое значэньне для аналізу палітычнай сітуацыі ў ЗША і вакол ЗША (дарэчы, мы ўжо адзначалі гэта ў нашых матэрыялах раней).

Таму мы з узмоцненай цівакасьцю пачалі шукаць меркаваньні, датычныя сустрэчы Байдэна і Пуціна, трэцяй названай вышэй асобы – спадара Піянткоўскага. Хаця ён і знаходзіцца ў залежнасьці ад ліберальных “дэмакратаў” ЗША, ён зрэдку намякае на свае адносна кансерватыўныя погляды і ніколі безаглядна не прапагандуе дэгенерацтва цяперашніх “дэмакратаў” ЗША (прынамсі, па пытаньні сапраўднасьці абраньня Байдэна прэзідэнтам ЗША, па пытаньні шматлікіх парушэньняў, якія мелі месца пры гэтым, і да т.п. мы ад яго не пачулі ні слова). Магчыма сп. Піянткоўскі зможа выступіць у ролі трацейскага суддзі ў вырашэньні пытаньня, на якую пазіцыю – Іларыёнава ці Швеца – найперш варта арыентавацца? – падумалі мы.

Спадар Андрэй сваё меркаваньне па тэме таксама выказаў у некалькіх інтэрвю.  Два зь іх, вось гэта – https://www.youtube.com/watch?v=XSZzdgKhSK8 і гэта – https://www.youtube.com/watch?v=WPB-zXEYd_8 – сёньня таксама недаступныя (асабліва шкада страты са старонак Ютуба другога інтэрвю, якое найбольш адпавядала тэме, але мы не пасьпелі яго атэкставаць). З больш-менш адэкватных пастаўленаму пытаньню засталося толькі гэтае інтэрвю – https://www.youtube.com/watch?v=WXSW3rf5PHc .

Што ж, давайце адлюструем галоўныя думкі сп. Андрэя, прысутныя ў ім:
–  канцлер Нямеччыны Меркель ведае, хто атруціў Навальнага, але яна ж запрасіла Пуціна на саміт краін ЕЗ… “Што робіцца?!” – абураецца Піянткоўскі.

– Пуцін на сустрэчы з Байдэнам прымусіў таго заявіць, што ўрэгуляваньне сітуацыі на Данбасе мусіць адбывацца ў рамках “менскіх дамоўленасьцяў”;

– “я заклікаю Зяленскага адмовіцца ад прапановы Лаўрова працягваць вярцецца на гаку “менскіх дамоўленасьцяў” нават, калі гэтую прапанову акрамя Макрона зь Меркель падтрымае яшчэ і Байдэн”; украінцаў (у змаганьні за свабоду) заўсёды падтрымае амерыканскі народ і Кангрэс ЗША;

– паводзіны Байдэна (на сустрэчы з Пуціным) выклікалі ў ЗША крытыку ня толькі рэспубліканцаў (што чакалася), але і вядучых кангрэсмэнаў Сената. Нават вядучыя ліберальныя СМІ абурыліся. Так CNN надрукавала артыкул пад назвай “Пуцін атрымаў ад Байдэна ўсё, што жадаў”;

– Пуцін сам не выконвае менскія дамоўленасьці, але пры гэтым ён шантажуе Україну; таму тая павінна заняць больш актыўную пазіцыю (у адстойваньні нацыянальных інтарэсаў) і не азірацца на сваіх “саюзьнікаў”.

Такім чынам, калі праігнараваць дробязі (напрыклад спрэчкі пра 16 галінаў эканомікі ЗША), можна сказаць, што пазіцыя спадара Піянткоўскага ў пытаньні стаўленьня да сустрэчы Байдэна і Пуціна больш адпавядае пазіцыі Іларыёнава, чым Швеца.

З улікам таго, што гэтую ж пазіцыю занялі таксама Няўзораў, Юнус і наш Яўген Мурашка, давайце яе і будзем лічыць асноўнай.

Што да Беларусі ў гэтай сітуацыі, давайце словы сп. Мурашкі – “Байдэн рашэньне “беларускай праблемы” аддаў на водкуп Пуціну, што вельмі кепска” – таксама лічыць найбольш вернымі. Прынамсі да таго часу, пакуль жыцьцё не давядзе супрацьлеглага…

P.S.

Час раскрыць сакрэт дзіўнай назвы гэтага матэрыяла (гл. пачатак). Яна натхнена адным з самых вядомых галівудскіх вэстэрнаў “Добры, кепскі і раз’юшаны”, у якім тры рэвальвероўцы на Дзікім Захадзе канкуруюць паміж сабой у пошуку золата.

Троіца нашых палітычных аглядальнікаў канкуруе ў пошуку “залатой ісьціны” ў сэнсе разуменьня цяперашняй рэчаіснасьці ды прагноза на будучыню. Усе іншыя падабенствы зьяўляюцца выпадковымі.

Усяго лепшага, сябры.

 

 

22 каментарыя

  1. Павел Біч кажа:

    Прызнаюся што ў палітыцы я станаўлюся ўсё больш і больш прафанам. Па інтэрьвю Ілларыёнава Гардону для меня аўтарытетам стаў Ілларыёнаў. Але ён прагназаваў напад РФ на Украіну ў гэтым месяцы. Якшто нападу не будзе. я не ведаю ужо каму верыць. Можа яшчэ больш – постмодерністам якія кажуць што ў палітыцы пачаўся суцельный хаос.Тое ж датычыцца і становішча ў Беларусі..

  2. Не белы рускі кажа:

    за Іларыёнавым сачу ад пачатку укр.вайны…Настрадамус з яго ніякі! Ні водны ягоны прагноз не спраўдзіўся,можа і добра бо ён разоў 5 казаў што ў Беларусь войскі пуцін заводзіць,што яны з вучэнняў ня выйдуць, што Кіеў ўжо вось-вось пачнуць бамбіць…Пустабрэх!

  3. мінак кажа:

    Усе гэтыя самаробныя вербальныя гаваруны на палітычныя тэмы — пустабрэхі.
    Трэба разглядаць палітычную сусветную сытуацыю з пункту гледжання існуючых эканамічных, кліматычных праблем, таксама перанаселенасьці, узніклага дыфіцыту рэсурсаў, вады, прыгодных для жыцця тэрыторый… Усе гэтыя і шэраг іншых пытанняў вымушаюць палітыкаў шукаць выйсця.

    Украіна, якая пачала прадаваць свае землі, тым самым імгненна ўступіла ў шэраг трэццяразрадных краін! А краіны трэццяга сьвету цалкам залежны і не самастойныя, іх пачынаюць шчаміць суседзі і не толькі суседзі.
    Беларусь у гэтай сытуацыі пайшла пад крыло Расеі. Гэта цалкам зразумела.
    Прыбалты шмыгнулі ў Еўрасаюз, але перспектыва туманная, каб захавацца як нацыі.

    Англасаксам і Расеі неяк трэба выплываць у канкурэнцыі з Кітаем, Індыяй і прочымі краінамі. А мусульманскія краіны…?
    На працягу апошніх 30 год у сьвеце парвалась ”связь времён”! Калі тэмпература на планеце ў бліжэйшыя 3-5 год падымецца на некалькі градусаў — пачнецца вялікі мор і вялікае перасяленне народаў, калі сотні міліёнаў папруць у Еўропу, Расею, Украйну, Беларусь, Прыбалтыку… Што рабіць будзем мы?
    І Пуцін і Байдэн — гэта перш за ўсё людзі і думаюць аб праблемах якія стаяць перад краінамі планеты.

    У хуткім часе магчыма, што ўсё жыццездольнае насельніцтва памчыць у вёскі, каб выжыць. Гарады пры катастрафічных падзеях самастойна выжыць не могуць.
    Трэба хутчэй забалочваць Палессе, узнаўляць малыя рэчкі і высажываць лясы. Таксама на межах будаваць абарончыя муры, бо чалавечая ”саранча” з’есьць усё…

  4. мінак кажа:

    Яшчэ нядаўна я лічыў што за апошнія 30-40 год дзяржаўнымі лідэрамі ў сьвеце былі Рэйган і Маргарэт Тэтчэр. Каюсь, трапіў пад заходнія і ўсходнія ідыялагічныя штампы.
    Зараз прыйшоў да высновы, што абодвы гэтыя палітыкі думалі і дзейнічалі ў рамках парадыгмы : ”СССР – імперыя зла”! У выніку разбурыўшы СССР заходні сьвет і ўся зямная цывілізацыя трапіла ў хаатычны, беспалярны постмадэрновы стан існавання.
    Могуць, а фактычна ўжо пачаліся такія глабальныя рухі краін і цывілізацый, што ў блізкім будучым могуць прывесьці да цывілізыцыйных катастрафічных катаклізмаў. Між тым ужо тады трэба было дамаўляцца!
    Захад, таксама сусветны алігархат, займаецца нейкай лухтой, драбязой нават у адносінах да РБ. Ну пасадзілі мы лятак, высадзілі нейкага віртуальна-кампутарнага лайдака ў Менску, яшчэ нейкая лухта… Так і хочацца ім заявіць: расплюшчыце вочы, пачынайце дамаўляцца, шукайце выйсьце ўсёй планетай. Займіцеся захаваннем асяродзя, арашэннем Сахары, захаваннем лясоў Амазонкі…
    Праз 20-30 год штучны інтэлект пакажа вам і нам усім дзе ракі зімуюць!
    Псуюць нервы нашаму АГ, замест таго каб запрасіць у Парыж, Ландон ды Берлін. Выдзяліць няхілыя грошы на захаванне экасістэмы Палесся. Зрабіць міратворцам між Захадам і Еўропай. Ну ёсьць у чалавека талент міратворцы! Нарадзіўся на сьвятой зямле Беларусі і з малаком маці ўвабраў добрасуседскія адносіны да людзей і краін. То карыстайцеся!

    Што датычыць Пуціна, то чалавек трымае такі сякі-мір, падтрымаў Беларусь, захаваў тэрыторыю сваёй краіны. Як сыдзе, усё можа пайсьці ў такі тарарам, што будзем успамінаць яго, як анёла.

    • Siarhiej кажа:

      “Псуюць нервы нашаму АГ …” – ён можа твой, але ня “наш”,
      Няма ў яго нэрваў, ёсць жывёльны інстынкт улады-панавання. Тое ж у крамлёўскіх. Усё прасцей, чым ты думаеш.

    • Антось кажа:

      Такіх як ты, выблядкаў лукашысцкіх, трэба вынішчаць, цалкам, усіх, хто падтрымлівае вусатага підараса, падтрымлівае вынішчэньне беларусаў ды Беларусі трэба забіваць, любымі спосабамі. Гатовы асабіста гэта рабіць. Альбо беларускі народ выжыве, альбо дукашэнкаўска-савецкія недабіткі, трэцяга быць ня можа.

    • Антось кажа:

      І калі ты яшчэ Хуйло падтрымлівае, ты ўвогуле не да чалавек. Хай здохнуць усе твае родныя. Не зразумела, чаму наўпроставы вораг беларусаў, беларусафобаў добра сябе адчувае на гэтым сайце. Хаця, зразумела, бо гэта настолькі ўжо маргінальная недапартыя, нікому невядомая што калі замест трох чалавек на сайце пішуць чатыры – гэта ж на траціну болей!

  5. Павел Біч кажа:

    Напісаў вялікі камент што для таго каб быць карысным у вызвольным руху неабавязкова ведаць аб чым гаварылі за зачыненымі дзвярыма Пуцін і Байден. Пажадана ведаць што адбываецца ва Свеце якшто сыходзіць з прынцыпа што Усё звязана з Усім. але не абавязкова. Потым хацеў перанесці гэты камент на стр.ФБ чым нанесці удар па ліберастам якія унікаюць нацыянальных праблем. і тым не хочуць меняць свядомасць нашых людьзей з прарускай на праэўрапейскую. Той жа Усаў на пытанне чаму ЗША не хочуць актыўна дапамагаць беларусам. адказаў што наспевае афганская праблема і таму ЗША не хочуць сварыцца з Масквою.. Вось ў чым шкодные ліберасты. Але не змог паставіць яго на дадзены сайт. Паспрабую яшчэ раз паставіць.

  6. мінак кажа:

    Так, у яго ёсьць прыродная пасіанарнасьць і інстынкт валадарання.
    Рэдкая здольнасьць сярод нашага народа, у шмат каго з тутэйшых мужчын няма нават звычайнага інстынкта валадарання самім сабой. Пачынаеш з такімі размаўляць, а яны стоячы каля лаўкі ў парку і пацягіваючы піва(водку, ”чарніла”) ледзь не з гонарам кажуць: — Мы бульбашы…
    — Не братэла, гэта ты лапаць-бульбаш, а я ліцьвін!
    Пачынаюць лыпаць вачыма. У іх часта не толькі інстынкт валадарання адсутнічае, але і глуздоў няма!

    На вяршынах улады існуюць свае сталёвыя законы. Іх трэба ведаць, калі нехта хоча пнуцца да ўладнага карыта. Нашы і ня толькі нашы, наіўныя рамантыкі-дэмакраты рынуўшыся ў 90-х гадах да стырна ўлады, там дзе паспелі сесьці за стрына, нарабілі мноства памылак, шмат разбурылі і мала чаго дасягнулі (Грузія, Арменія, Расія, Малдова, Украіна…)

    Што мяне зьдзіўляе, што нават з 30 год прамінулых з 1991 года, рамантыкі-дэманкраты так і нічаму не навучыліся і здолялі толькі сыйсьці ва ўнутраную эміграцыю. ( У гэтых эмігрантаў, калі ў нас дзе-небудзь абосраная карова здохне, то ў іх радасьць, нават эйфарыя.) А ў мяне сэрца баліць і за гэтую карову, і за прыроднае асяродзя, і за тое што ўсё часцей чуеш на вуліцах сталіцы брыдкі мат з вуснаў людзей, моладзі і школьнікаў, і за нашу шматпакутную мову якую заганалі ў гетта. Народ распыляецца і ператвараецца ў электарат, дзе кожны сам за сябе…

    Савецкі народ быў з’яднаны!

    • Siarhiej кажа:

      3%-га “зрабіў” КГБ з калгаснага хама і “пасіянарнасці” ў яго няма, толькі бандыцкія інстынкты, і слухаецца ён толькі крамлёўскіх дарадцаў. “Савецкі народ быў з’яднаны!” – глупства! СС – турма народаў, а зараз РФ.

  7. Павел Біч кажа:

    Здаецца усё правільна сказаў Мінак, але канцоўка уразіла . Савецкі народ быў адзіны (напісаў Мінак) таму што усіх хто быў незгодны з камунізмам. або перастрелялі. або саслалі ў Гулаг. Быць адзіны гэта адчуваць сабе адзінай нацыяй і у нас гэтага няма. І гэта наму што ў апазіцыйным руху пануюць ліберасты якій ігнаруюць нацыянальные праблемы і перашкоджаюць стварэнню нацыі.. А унікаюць яны Нацыянальнага што з малаком мацеры ўпіталі ненавісць да нацыянальнага ў форме беларусшчыны. Яна разглядае нас як атростак рускай нацыі. не мае адметнасці. а без яе любоў наемагсымая.

  8. мінак кажа:

    Дзяржаўны будынак, таксама нацыя патрабуе і вымушае, каб улада і народ клапаціліся аб дзяржаўным збудаванні, развівалі асвету, веды, культуру. Гарбачоў у свой час заначыў, што дастакова яму было ўзаконіць карыстанне нацыянальнымі мовамі ў рэспубліка і Саюз захаваўся б!

    ” Хачу заўважыць, што па меркаванню тутэйшага філосафа Валенціна Акудовіча : вынішчэнне ў першую чаргу нацыянальнай канцепты ў былым Савецкім Саюзе прывяло да разбурэння звышдзяржавы.”
    ”…ў гэтым дамінаванні латэнтна ўгрантаванага рускага нацыяналізма ў толькі фармальна прэзентаваным камунізме і ёсьць сапраўдная прычына сыстэмнага крызіса і пазней татальнай паразы камуністычнай ідэі…” ”Код адсутнасьці” В.Акудовіч

  9. Павел Біч кажа:

    Мяркую што Нацыянальнае і Ліберальнае “рэчы” не суўмяшчальные. У кожнага народу і асобы іх прапорцыі залежаць ад канкрэтных гістарычных і палітычных умоў. Ў нашай сітуацыі амаль ужо поўнай асіміляцыі беларусаў. лічу павінен. пераважаць нацыяналізм. Спрабаваў глядзець расейскую перадачу “Время пакажет”. Страсці накаляюцца між Украінай і Расеяў. Усе слухаюць толькі першые словы апанента каб даведацца аб чым будзе прамова. а затым пачынаюць крычаць Свае. магчыма гэта рускій лад спілкавання. На украінскіх перадачах такога няма. Падобна ідзе да вайны між Маской і Кіевам. Хаця я ў папередніх каментах крытыкаваў лібералаў (на сайце “Наша земля”). аднак цікавіцца светавымі праблемамі не забарнішь (як Мінаку). Есць два шляха пазбегнуць татальнай ваеннай катастрофы. Першый, з усіх народаў стварыць як бы адну нацыю. Ён нереален адназначна. “Спадзеванне што прыніжэнне Адных Іншымі толькі за іх непадабенства калісьці скончыцца. можна успрымаць толькі ў іранічным кантэксте” – казалі паостмдерністы. А людьзі будуць розным з-за рознага клімата які фармуе асоб. Другі шлях перайсці чалавецву да адзінай рэлігіі. Выдвігалася ідэя што ў пределе усе рэлігіі кажуць аб адным і тым жа (К.Уілбер), але і тут адбыўся правал. Х.Феррер паказаў што і ў пределе усе рэлігіі несуўмяшчальные – Бог хрысцыян. мусульман і іудэяў гэта не Брахман. Бразман гэта не Предельная реальнасць і не Абсалют. а Абсалют гэта зусім не Шуньта (пустата) буддыстаў. Кожный выбірае сваю лодку і плыве да свайго берега. Такім чынам і тут чалавецтву не гарантуецца выратаванне. ад надыходзячый катастрофы.

    • Siarhiej кажа:

      Нацыяналізм і Лібералізм (павага, жаданне свабоды) цалкам сумяшчальныя і ўзаемна дапаўняюць.

  10. Павел Біч кажа:

    Мой папердній каментар можа каму паказацца малазразумелым – маўляў хто з нашай элиты супраць Нацыянальнага? Не ўсе такіе шчыра-наіўные як “метадолаг” У. Мацкевіч, Каторый Нацыянальнае прыраўняў да культу Леніна- Сталіна. камунізму і назваў Нацыянальнае пакланенне ідалам і кумірам.(з Бібліі для важкасці). Але прыглядзімся да яшчэ аднага нашага ліберала – П. Усава. На пытанне журналіста чаму ЗША так слаба падтрымлівае нашу апазіцыю замест таго каб сказаць што ён не верыць у яе сілу і потым пачаць раскручываць тэму чаму яна слабая і нарэшце дакапацца як яе пасіліць. ён адказзвае таму – што ЗША улічвае афганскую праблему і не хоча з-за Беларусі сапсаваць адносіны з Расеяй. Здавалася б вельмі разумный адказ ад д.п.н. але ён уводзіць праблему ў бок і тым самым фактычна працуе на Маскву.

  11. мінак кажа:

    Паўлу і Сяргею пытанне-тэст: — Як нацыяналы і як лібералы адносяцца да ЛГБТ? Таксама як Вы самі адносіцеся да гэтага пытання?

    • Siarhiej кажа:

      Мяне гэтая лгбт зусім не цікавіць як і blm. Рознай шызы ў Свеце хапае і гэта не самая небяспечная, дыктатуры, таталітарныя рэжымы і ідэалогіі значна больш небяспечныя.

  12. мінак кажа:

    Паўлу і Сяргею пытанне-тэст: — Як нацыяналы і як лібералы-дэмакраты адносяцца да ЛГБТ? Таксама як Вы самі адносіцеся да гэтага пытання?

  13. Павел Біч кажа:

    Я да ЛГБТ стаўлюся станоўча. Ў часы напісання Бібліі нараджэнне людьзей была пажаданым таму што усім хапала ресурсаў зямнй кулі. Цяпер перанаселённасць сапсуе экалогію і варта агранічыць нараджаемасць. Адноплыя шлюбы не даюць людьзей і таму іх варта вітаць. Любоў гэта імкненне да цэластнасці. Шлюб і секс гэта целастнасць на грубым фізічным ўзроўне. Рэлігіі даюць цэластнасць чалавека з усім Светам..А якшто цэластнасць адшукваецца ў любві асоб аднаго пола то гэта нармальна. Тут хрысцыянства пэўна маю вялікую супрацлегласць – балбоча аб Любві. а аднаполую Любоў забараняе..Мінак. а як ты сам ставішься да ЛГБТ? Будучы русафілам напэўна супраць?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы