nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чарговыя трызьнёвыя мроі расейскай імперыякратыі (частка 1: тэкст)

Ліпень 24, 2021 | 21 каментарый

Рэдакцыя.

Як гаворыцца, ня вытрымала “душа” крамлёскіх сядзельцаў. Вырашылі і яны набыць ідэалагічнае “абгрунтаваньне” сваёй палітыкі – дакладней, псеўда-ідэалагічнае прыкрыцьцё сваіх агрэсіўна-захопніцкіх планаў у дачыненьні да народаў геаграфічнага цэнтра Еўропы. У выніку, вось ўжо пару тыдняў, як практычна ўсе палітычныя каментатары краін нашага геаграфічнага рэгіёну абмяркоўваюць (пакуль у асноўным вельмі коратка) артыкул Ул.Пуціна, які выйшаў на афіцыйным крамлёўскім сайце (http://kremlin.ru/events/president/news/66181) і які мае вышэй адзначанае прызначэньне і адпаведны зьмест. Пры гэтым амаль усе яны кажуць, што зьяўленьне гэтага тэкста – зьява неардынарная, хутчэй надзвычайная… Артыкул выйшаў у сьвет адразу на расейскай і украінскай мовах. Але ў ім утрымліваецца ня менш аргументаў для таго, каб ён быў яшчэ і на мове беларусаў-вялікалітвінаў. Таму мы вырашылі запоўніць гэты прабел – перакласьці “пуцінскі” твор на нармальную для Беларусі мову (гэтаму прызначана 1-я частка данага матэрыла), а затым пракаментаваць яго (у 2-й частцы). Ня будзем хаваць, гэта каштавала нам шмат нэрваў… Для таго, каб падкрэсьліць нашу нязгоду як з агульным сэнсам, так і кожным сказам данага тэкста, мы падаем яго ніжэй курсівам. Дадаткова ў квадратных дужках пазначаны нумар кожнага абзаца (для аблягчэньня будучага аналіза тэкста).

 

“АБ ГІСТАРЫЧНЫМ АДЗІНСТВЕ РУСКІХ ДЫ УКРАІНЦАЎ”

Ул. Пуцін, 12 ліпеня 2021 г.

 

“Нядаўна, адказваючы ў ходзе «Прамой лініі» на пытаньне пра расейска-ўкраінскія дачыненьні, сказаў, што рускія і ўкраінцы – адзін народ, адзінае цэлае. Гэтыя словы – не даніна нейкі каньюнктуры, бягучым палітычным абставінам. Казаў пра гэта ня раз – гэта маё перакананьне. Таму лічу неабходным падрабязна выказаць сваю пазіцыю, падзяліцца ацэнкамі сёньняшняй сітуацыі. [1]

Адразу падкрэсьлю, што сьцяну, якая ўзьнікла ў апошнія гады паміж Расеяй і Украінай, паміж часткамі, па сутнасьці, адной гістарычнай і духоўнай прасторы, успрымаю як вялікую агульную бяду, як трагедыю. Гэта перш за ўсё наступствы нашых уласных памылак, дапушчаных у розныя перыяды. Але і вынік мэтанакіраванай працы тых сілаў, якія заўсёды імкнуліся да падрыву нашага адзінства. Формула, якая ўжываецца, вядомая спрадвеку: падзяляй і ўладар. Нічога новага. Адсюль і спробы згуляць на нацыянальным пытаньні, пасеяць варожасьць паміж людзьмі. А як звышзадача – падзяліць, а затым і нацкаваць адну на адну часткі адзінага народа. [2]

Каб лепш зразумець сучаснасьць і зазірнуць у будучыню, мы павінны зьвярнуцца да гісторыі. Вядома, у рамках артыкула немагчыма ахапіць усе падзеі, якія адбыліся больш, чым за тысячу гадоў. Але спынюся на тых ключавых, паваротных момантах, пра якія нам – і ў Расеі, і ва Украіне – важна памятаць. [3]

І рускія, і украінцы, і беларусы – нашчадкі Старажытнай Русі, якая зьяўлялася найбуйнейшай дзяржавай Еўропы. Славянскія й іншыя плямёны на агромністай прасторы – ад Ладагі, Ноўгарада, Пскова да Кіева і Чарнігава – былі аб’яднаны адной мовай (цяпер мы называем яе старажытнарускай), гаспадарчымі сувязямі, уладай князёў дынастыі Рурыкавічаў. А пасьля хрышчэння Русі – і адной праваслаўнай верай. Духоўны выбар сьвятога Уладзіміра, які быў і Наўгародскім, і вялікім Кіеўскім князем, і сёньня шмат у чым вызначае наша сваяцтва. [4]

Кіеўскі княскі стол займаў пануючае становішча ў Старажытнарускай дзяржаве. Так павялося з канца IX стагоддзя. Словы прарочага Алега аб Кіеве: «Хай будзе гэта маці гарадам рускім» – захавала для нашчадкаў «Аповесьць мінулых гадоў». [5]

Пазьней, як й іншыя еўрапейскія дзяржавы таго часу, Старажытная Русь сутыкнулася з паслабленьнем цэнтральнай улады, раздробленасьцю. Пры гэтым і знаць, і простыя людзі ўспрымалі Русь як агульную прастору, як сваю Бацькаўшчыну. [6]

Пасьля разбуральнага нашэсьця Батыя, калі многія гарады, уключаючы Кіеў, былі спустошаныя, раздробленасьць ўзмацнілася. Паўночна-Усходняя Русь трапіла ў ардынскую залежнасьць, але захавала абмежаваны суверэнітэт. Паўднёвыя і заходнія рускія землі ў асноўным ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, якое, хачу зьвярнуць на гэта ўвагу, у гістарычных дакументах называлася Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім. [7]

Прадстаўнікі княскіх і баярскіх родаў пераходзілі на службу ад аднаго князя да іншага, варагавалі паміж сабой, але і сябравалі, заключалі саюзы. На Куліковым полі побач зь вялікім князем Маскоўскім Дзьмітрыем Іванавічам змагаліся ваявода Баброк з Валыні, сыны вялікага князя Літоўскага Альгерда – Андрэй Полацкі і Дзьмітрый Бранскі. Пры гэтым свае войскі на злучэньне з Мамаем вёў вялікі князь Літоўскі Ягайла – сын цьвярской князёўны. Усё гэта – старонкі нашай агульнай гісторыі, адлюстраваньне яе складанасьці і шматмернасьці. [8]

Важна адзначыць, што і ў заходніх, і ва ўсходніх рускіх землях гаварылі на адной мове. Вера была праваслаўнай. Аж да сярэдзіны XV стагоддзя захоўвалася адзінае царкоўнае кіраваньне. [9]

На новым вітку гістарычнага разьвіцьця кропкамі прыцягненьня, кансалідацыі тэрыторый Старажытнай Русі маглі стаць і Літоўская Русь, і Маскоўская Русь, якая ўмацоўвалася. Гісторыя распарадзілася так, што цэнтрам ўзьяднаньня стала Масква, якая працягнула традыцыю старажытнарускай дзяржаўнасьці. [10]

Маскоўскія князі – нашчадкі князя Аляксандра Неўскага – скінулі зьнешняе ярмо, пачалі зьбіраць гістарычныя рускія землі. [11]

У Вялікім Княстве Літоўскім ішлі іншыя працэсы. У XIV стагоддзі кіруючая эліта Літвы прыняла каталіцтва. У XVI стагоддзі была заключана Люблінская унія з Польскім Каралеўствам – утварылася «Рэч Паспалітая Абодвух Народаў” (па сутнасьці – польскага і літоўскага). Польская каталіцкая знаць атрымала значныя зямельныя ўладаньні й прывілеі на тэрыторыі Русі. Згодна з Брэсцкая унія 1596 года частка заходнярускага праваслаўнага духавенства падпарадкавалася ўладзе Папы Рымскага. Праводзіліся апалячваньне і лацінізацыя, праваслаўе выцясьнялася. [12]

Як адказ, у XVI-XVII стагоддзях нарастаў вызвольны рух праваслаўнага насельніцтва Падняпроўя. Пераломнымі сталі падзеі часоў гетмана Багдана Хмяльніцкага. Яго прыхільнікі спрабавалі дамагчыся ад Рэчы Паспалітай аўтаноміі. [13]

У прашэньні Войска запарожскага каралю Рэчы Паспалітай ў 1649 годзе гаварылася аб захаваньні правоў рускага праваслаўнага насельніцтва, аб тым, каб «ваявода Кіеўскі быў народа рускага і закона грэцкага, каб не наступаў на цэрквы божыя…». Але запарожцаў не пачулі. [14]

Рушылі ўслед звароты Б. Хмяльніцкага ў Маскву, якія разглядаліся Земскімі саборамі. 1 кастрычніка 1653 года гэты вышэйшы прадстаўнічы орган Рускай дзяржавы вырашыў падтрымаць аднаверцаў і прыняць іх пад апеку. У студзені 1654 года Перыяслаўскай Радай гэтае рашэньне было пацьверджана. Затым паслы Б. Хмяльніцкага і Масквы аб’ехалі дзесяткі гарадоў, уключаючы Кіеў, жыхары якіх прынесьлі прысягу рускаму цару. Нічога падобнага, дарэчы, не было пры заключэньні Люблінскай уніі. [15]

У лісьце ў Маскву ў 1654 годзе Б. Хмяльніцкі дзякаваў цара Аляксея Міхайлавіча за тое, што ён «усё Войска запарожскае і ўвесь сьвет праваслаўны расейскі пад моцную і высокую руку сваю царскую прыняць пагадзіўся». Гэта значыць, у зваротах і да польскага караля, і да рускага цара запарожцы называлі, вызначалі сябе рускімі праваслаўнымі людзьмі. [16]

У ходзе зацяжной вайны Рускай дзяржавы з Рэччу Паспалітай некаторыя з гетманаў, спадчыньнікаў Б. Хмяльніцкага, то «адкладаліся» ад Масквы, то шукалі падтрымкі ў Швецыі, Польшчы, Турцыі. Але, паўтару, для народа вайна насіла, па сутнасьці, вызвольны характар. Яна завяршылася Андрусаўскім перамір’ем 1667 года. Канчатковыя вынікі замацаваў «Вечны мір» 1686 года. У склад Рускай дзяржавы ўвайшлі горад Кіеў і зямлі левабярэжжа Дняпра, уключаючы Палтаўшчыну, Чарнігаўшчыну, а таксама Запарожжа. Іх жыхары узіядналіся з асноўнай часткай рускага праваслаўнага народа. За самой гэтай вобласьцю зацьвердзілася назва «Малая Русь» (Маларосія). [17]

Назва «Украіна» тады выкарыстоўвалася часьцей у значэньні, у якім старажытнарускае слова «ўскраіна» сустракаецца ў пісьмовых крыніцах яшчэ з XII стагоддзя, калі гаворка ішла аб розных порубежных тэрыторыях. А слова «украінец», калі судзіць таксама па архіўных дакументах, першапачаткова азначала памежных служылых людзей, якія забясьпечвалі абарону зьнешніх межаў. [18]

На Правобережье, пакінутым у Рэчы Паспалітай, рэстаўраваліся старыя парадкі, узмацніўся сацыяльны і рэлігійны прыгнёт. Левабярэжжа, зямлі, узятыя пад абарону адзінай дзяржавы, наадварот, сталі актыўна разьвівацца. Сюды масава перасяляліся жыхары з другога берага Дняпра. Яны шукалі падтрымкі ў людзей адной мовы і, вядома, адной веры. [19]

Падчас Паўночнай вайны са Швецыяй перад жыхарамі Маларосіі не стаяў выбар – зь кім быць. Мяцеж Мазепы падтрымала толькі невялікая частка казакоў. Людзі розных саслоўяў лічылі сябе рускімі і праваслаўнымі. [20]

Прадстаўнікі казацкай старшыˊны, якія былі ўключаны ў дваранскае саслоўе, дасягалі ў Расеі вышынь палітычнай, дыпламатычнай, ваеннай кар’еры. Выпускнікі Кіева-Магілянскай акадэміі адыгрывалі вядучую ролю ў царкоўным жыцьці. Так было і ў часы гетманства – па сутнасьці, аўтаномнага дзяржаўнага ўтварэньня са сваім асаблівым унутраным уладкаваньнем, а затым – і ў Расейскай імперыі. Маларосы шмат у чым і стваралі вялікую агульную краіну, яе дзяржаўнасьць, культуру, навуку. Удзельнічалі ў засваеньні ды разьвіцьці Урала, Сібіры, Каўказа, Далёкага Усходу. [21]

Дарэчы, і ў савецкі перыяд ўраджэнцы Украіны займалі самыя значныя, у тым ліку вышэйшыя пасады ў кіраўніцтве адзінай дзяржавы. Дастаткова сказаць, што ў агульнай складанасці без малога 30 гадоў у КПСС узначальвалі М. Хрушчоў і Л. Брэжнеў, чыя партыйная біяграфія была самым шчыльным чынам зьвязана з Украінай. [22]

У другой палове XVIII стагоддзя, пасьля войнаў з Асманскай імперыяй, у склад Расеі ўвайшлі Крым, а таксама землі Прычарнамор’я, якія атрымалі назву «Наваросіі». Яны засяляліся выхадцамі з усіх расейскіх губерняў. [23]

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Расейская імперыя вярнула заходнія старажытнарускія землі, за выключэньнем Галіцыі й Закарпацьця, якія апынуліся ў Аўстрыйскай, а пасьля – у Аўстра-Вугорскай імперыі. [24]

Інтэграцыя заходнерускіх зямель у агульную дзяржаўную прастору зьяўлялася ня толькі вынікам палітычных і дыпламатычных рашэньняў. Яна праходзіла на аснове агульнай веры і культурных традыцый. І зноў асабліва адзначу – моўнай блізкасьці. Так, яшчэ ў пачатку XVII стагоддзя адзін зь ерархаў Уніяцкай царквы Іосіф Руцкі паведамляў у Рым, што жыхары Масковіі называюць рускіх з Рэчы Паспалітай сваімі братамі, што пісьмовая мова ў іх зусім аднолькавая, а гутарковая – хоць і адрозьніваецца, але нязначна. Паводле яго выразу, як у жыхароў Рыма і Бергамо. Гэта, як мы ведаем, цэнтар і поўнач сучаснай Італіі. [25]

Вядома, за шматлікія стагоддзі раздробленасьці, жыцьця ў розных дзяржавах паўсталі рэгіянальныя моўныя асаблівасьці, гаворкі. Мова літаратурная ўзбагачалася за кошт народнай. Велізарную ролю тут адыгралі Іван Катлярэўскі, Рыгор Скаварада, Тарас Шаўчэнка. Іх творы зьяўляюцца нашым агульным літаратурным і культурным здабыткам. Вершы Тараса Шаўчэнкі створаны на ўкраінскай мове, а проза – у асноўным на рускай. Кнігі Мікалая Гогаля – патрыёта Расеі, ураджэнца Палтаўскай вобласьці – напісаныя на рускай мове, напоўнены малаРасейскімі народнымі выразамі ды фальклорнымі матывамі. Як можна падзяліць гэтую спадчыну паміж Расеяй і Украінай? І навошта гэта рабіць? [26]

Паўднёва-заходнія землі Расейскай імперыі, Маларосіі й Наваросіі, Крым разьвіваліся як шматстайныя па сваім этнічным і рэлігійным складзе. Тут жылі крымскія татары, армяне, грэкі, габрэі, караімы, крымчакі, баўгары, палякі, сербы, немцы й іншыя народы. Усе яны захоўвалі сваю веру, традыцыі, звычаі. [27]

Не зьбіраюся нічога ідэалізаваць. Вядомыя і валуеўскага цыркуляр 1863 года, і Эмскім акт 1876 года, якія абмяжоўвалі выданьне і ўвоз з-за мяжы рэлігійнай і грамадска-палітычнай літаратуры на украінскай мове. Але тут важным ёсьць гістарычны кантэкст. Гэтыя рашэньні прымаліся на фоне драматычных падзей у Польшчы, імкненьня лідараў польскага нацыянальнага руху выкарыстоўваць «украінскае пытаньне» ў сваіх інтарэсах. Дадам, што мастацкія творы, зборнікі ўкраінскіх вершаў, народных песень працягвалі выдавацца. Аб’ектыўныя факты кажуць пра тое, што ў Расейскай імперыі шоў актыўны працэс разьвіцьця маларасейскай культурнай ідэнтычнасьці ў рамках вялікай рускай нацыі, якая злучала вялікаросаў, маларосаў і беларусаў. [28]

Адначасна ў асяроддзі польскай эліты і некаторай часткі маларасейскай інтэлігенцыі ўзьнікалі і ўмацоўваліся ўяўленьні пра асобны ад рускага ўкраінскі народ. Гістарычнай асновы тут не было і не магло быць, таму высновы будаваліся на самых розных выдумках. Аж да таго, што украінцы нібыта наогул не славяне, або, наадварот, што украінцы – гэта сапраўдныя славяне, а рускія, «маскоўцы», – не. Падобныя «гіпотэзы» сталі ўсё часьцей выкарыстоўваць у палітычных мэтах як прыладу суперніцтва паміж еўрапейскімі дзяржавамі. [29]

З канца XIX стагоддзя аўстра-вугорскія ўлады падхапілі гэтую тэму – у процівагу як польскаму нацыянальнаму руху, так і масквафільскім настроям у Галіцыі. У гады Першай сусьветнай вайны Вена спрыяла фарміраваньню так званага Легіёна ўкраінскіх сечевых стральцоў. Галічанаў, западозраных у сімпатыях да праваслаўя і да Расеі, падвяргалі жорсткім рэпрэсіям, кідалі ў канцэнтрацыйныя лагеры Талергоф і Цярэзін. [30]

Далейшае развіцьцё падзей зьвязана з крахам еўрапейскіх імперый, з жорсткай Грамадзянскай вайной, якая разгарнулася на вялізнай прасторы былой Расейскай імперыі, з замежнай інтэрвенцыяй. [31]

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі, у сакавіку 1917 года, у Кіеве была створана Цэнтральная Рада, якая прэтэндавала на ролю органа вышэйшай улады. У лістападзе 1917 года ў сваім трэцім універсале яна заявіла аб стварэньні Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) у складзе Расеі. [32]

У сьнежні 1917 года прадстаўнікі УНР прыбылі ў Брэст-Літоўск, дзе ішлі перамовы Савецкай Расеі зь Нямеччынай і яе саюзьнікамі. На паседжаньні 10 студзеня 1918 года кіраўнік украінскай дэлегацыі зачытаў ноту аб незалежнасьці Украіны. Затым Цэнтральная Рада ў сваім чацвёртым універсале абвясьціла Украіну незалежнай. [33]

Прадэклараваны суверэнітэт апынуўся нядоўгім. Літаральна праз некалькі тыдняў дэлегацыя Рады падпісала сепаратную дамоку з краінамі германскага блока. Нямеччыне і Аўстра-Венгрыі, якія знаходзіліся ў цяжкім становішчы, патрэбныя былі ўкраінскія хлеб ды сыравіна. Каб забясьпечыць маштабныя пастаўкі, яны дамагліся згоды на адпраўку ва УНР сваіх войскаў і тэхнічнага персаналу. Фактычна выкарысталі гэта як падставу для акупацыі. [34]

Тым, хто сёньня аддаў Украіну пад поўнае вонкавае кіраваньне, нялішне ўспомніць, што тады, у 1918 годзе, падобнае рашэньне апынулася фатальным для кіруючага ў Кіеве рэжыму. Пры непасрэдным удзеле акупацыйных войскаў Цэнтральная Рада была зрынута, а да ўлады прыведзены гетман П. Скарападскі, які абвясьціў замест УНР Украінскую дзяржаву, якая знаходзілася, па сутнасьці, пад германскім пратэктаратам. [35]

У лістападзе 1918 гада – пасьля рэвалюцыйных падзей у Нямеччыне і Аўстра-Венгрыі – П. Скарападскі, які страціў падтрымкі нямецкіх штыкоў, узяў іншы курс і заявіў, што «Украіне першай трэба выступіць у справе ўтварэньня Усерасейскай федэрацыі». Аднак неўзабаве рэжым зноў зьмяніўся. Настаў час так званай Дырэкторыі. [36]

Увосень 1918 года ўкраінскія нацыяналісты абвясьцілі Заходне-Украінскую Народную Рэспубліку (ЗУНР), а ў студзені 1919 года абвясьцілі аб яе аб’яднаньні з Украінскай Народнай Рэспублікай. У ліпені 1919 года ўкраінскія часткі былі разгромлены польскімі войскамі, тэрыторыя былой ЗУНР апынулася пад уладай Польшчы. [37]

У красавіку 1920 года С. Пятлюра (адзін з “герояў”, якіх навязваюць сучаснай Украіне) заключыў ад імя Дырэкторыі УНР сакрэтныя канвенцыі, па якіх – у абмен на ваенную падтрымку – аддаў Польшчы землі Галіцыі і Заходняй Валыні. У траўні 1920 года пятлюраўцы ўступілі ў Кіеў у абозе польскіх частак. Але ненадоўга. Ужо ў лістападзе 1920 года, пасьля перамір’я паміж Польшчай і Савецкай Расеяй, рэшткі пятлюраўскіх войскаў здаліся тым жа палякам. [38]

На прыкладзе УНР відаць, наколькі няўстойлівымі былі рознага кшталту квазідзяржаўныя ўтварэньні, якія ўзьнікалі на прасторы былой Расейскай імперыі ў ходзе Грамадзянскай вайны і смуты. Нацыяналісты імкнуліся да стварэньня сваіх асобных дзяржаў, лідэры Белага руху выступалі за непадзельную Расею. Не ўяўлялі сябе па-за Расеяй і многія рэспублікі, устаноўленыя прыхільнікамі бальшавікоў. Разам з тым па розных матывах правадыры бальшавіцкай партыі часам літаральна выштурхоўвалі іх за межы Савецкай Расеі. [39]

Так, у пачатку 1918 года была абвешчана Данецка-Крыварожскае савецкая рэспубліка, якая зьвярнулася ў Маскву з пытаньнем аб уваходжаньні ў Савецкую Расею. У адказ прыйшла адмова. Ул. Ленін сустракаўся зь кіраўнікамі гэтай рэспублікі й пераконваў іх дзейнічаць у складзе Савецкай Украіны. 15 сакавіка 1918 гады ЦК РКП (б) наўпрост пастанавіў накіраваць на Украінскі зьезд Саветаў дэлегатаў, у тым ліку з Данецкага басейна, і стварыць на зьездзе «адзін урад для ўсёй Украіны». Тэрыторыі Данецка-Крыварожскай савецкай рэспублікі ў далейшым у асноўным і склалі вобласьці Паўднёва-Усходу Украіны. [40]

Па Рыжскай дамове 1921 г. паміж РСФСР, УССР і Польшчай заходнія землі былой Расейскай імперыі адышлі Польшчы. У міжваенны перыяд польскі ўрад разгарнуў актыўную перасяленчую палітыку, імкнучыся зьмяніць этнічны склад на «ўсходніх крэсах» – так у Польшчы называлі тэрыторыі цяперашняй Заходняй Украіны, Заходняй Беларусі і часткі Літвы. Праводзілася жорсткая паланізацыя, мясцовая культура і традыцыі душыліся. У далейшым, ужо ў гады Другой сусьветнай вайны, радыкальныя групоўкі ўкраінскіх нацыяналістаў выкарысталі гэта як нагоду для тэрору ня толькі супраць польскага, але і габрэйскага, рускага насельніцтва. [41]

У 1922 годзе пры стварэньні СССР, адным з заснавальнікаў якога выступіла УССР, пасьля досыць вострай дыскусіі сярод лідараў бальшавікоў быў рэалізаваны ленінскі план стварэньня саюзнай дзяржавы як федэрацыі раўнапраўных рэспублік. У тэкст Дэкларацыі аб утварэньні Саюза ССР, а затым у Канстытуцыю СССР 1924 г. унесьлі права свабоднага выхаду рэспублік з Саюза. Такім чынам, у падмурак нашай дзяржаўнасьці была закладзена самая небясьпечная «міна запаволенага дзеяньня». Яна і выбухнула, як толькі зьнік страховачный, ахоўны механізм у выглядзе кіруючай ролі КПСС, якая ў выніку сама развалілася знутры. [42]

Пачаўся «парад суверэнітэтаў». 8 сьнежня 1991 года было падпісана так званае Белавежскае пагадненьне аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаў, у якім абвяшчалася, што «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне». Дарэчы, Статут СНД, прыняты яшчэ ў 1993 годзе, Украіна не падпісала і не ратыфікавала. [43]

У 20-30-я гады мінулага стагоддзя бальшавікі актыўна прасоўвалі палітыку «карэнізацыі», якая ва Украінскай ССР праводзілася як украінізацыя. Сімвалічна, што ў рамках гэтай палітыкі са згоды савецкіх уладаў у СССР вярнуўся і быў абраны членам Акадэміі навук М. Грушэўскі – былы старшыня Цэнтральнай Рады, адзін з ідэолагаў украінскага нацыяналізму, які ў свой час які карыстаўся падтрымкай Аўстра-Венгрыі. [44]

«Карэнізацыі», безумоўна, адыграла вялікую ролю ў разьвіцьці і ўмацаваньні украінскай культуры, мовы, ідэнтычнасьці. Разам з тым пад выглядам барацьбы з так званым рускім вялікадзяржаўным шавінізмам украінізацыя часцяком навязвалася тым, хто сябе украінцам не лічыў. Менавіта савецкая нацыянальная палітыка – замест вялікай рускай нацыі, трыадзінага народа, які складаўся з вялікаросаў, маларосаў і беларусаў, – замацавала на дзяржаўным узроўні палажэньне аб трох асобных славянскіх народах: рускім, украінскім і беларускім. [45]

У 1939 годзе зямлі, раней захопленыя Польшчай, былі вернутыя ў СССР. Іх значная частка далучана да Савецкай Украіны. У 1940 годзе ва УССР увайшла частка Бесарабіі, акупаваная Румыніяй у 1918 годзе, і Паўночная Букавіна. У 1948 годзе – чарнаморская выспа Зьмяіны. У 1954 годзе ў склад УССР была перададзена Крымская вобласьць РСФСР – з грубым парушэньнем дзеючых на той момант прававых нормаў. [46]

Асобна скажу пра лёс Падкарпацкай Русі, якая пасьля распаду Аўстра-Венгрыі апынулася ў Чэхаславаччыне. Значную частку мясцовых жыхароў складалі русіны. Пра гэта цяпер мала ўспамінаюць, але пасьля вызваленьня Закарпацьця савецкімі войскамі зьезд праваслаўнага насельніцтва краю выказаўся за ўключэньне Падкарпацкай Русі ў РСФСР ці непасрэдна ў СССР – на правах асобнай Карпатарускай рэспублікі. Але гэта меркаваньне людзей праігнаравалі. І ўлетку 1945 года было абвешчана – як пісала газета «Правда» – аб гістарычным акце ўзьяднаньня Закарпацкай Украіны «са сваёй даўней радзімай – Украінай». [47]

Такім чынам, сучасная Украіна – цалкам дзецішча савецкай эпохі. Мы ведаем і памятаем, што ў значнай ступені яна стваралася за кошт гістарычнай Расеі. Дастаткова параўнаць, якія зямлі узьядналіся з Расейскай дзяржавай у XVII стагоддзі і зь якімі тэрыторыямі УССР выйшла са складу Савецкага Саюза. [48]

Бальшавікі ставіліся да рускага народа як да невычэрпнага матэрыялу для сацыяльных эксьперыментаў. Яны марылі сусьветнай рэвалюцыяй, якая, на іх думку, наогул адменіць нацыянальныя дзяржавы. Таму адвольна наразалі межы, раздавалі шчодрыя тэрытарыяльныя «падарункі». У канчатковым выніку, чым менавіта кіраваліся лідары бальшавікоў, крэмзаючы краіну, ужо ня мае значэньня. Можна спрачацца пра дэталі, аб падаплёцы і логіцы тых ці іншых рашэньняў. Відавочна адно: Расея фактычна была абрабаваная. [49]

 

Працуючы над гэтым артыкулам, грунтаваўся не на нейкіх там сакрэтных архівах, а на адкрытых дакументах, якія ўтрымліваюць добра вядомыя факты. Кіраўнікі сучаснай Украіны й іх зьнешнія заступнікі аддаюць перавагу пра гэтыя факты не ўзгадваць. Затое па самых розных падставах, да месца і не да месца, у тым ліку за мяжой, сёньня прынята асуджаць «злачынствы савецкага рэжыму», прылічаючы да іх нават тыя падзеі, да якіх ні КПСС, ні СССР, ні тым больш сучасная Расея не маюць ніякага дачыненьня. Пры гэтым дзеяньні бальшавікоў па адрынаньню ад Расеі яе гістарычных тэрыторый злачынным актам ня лічацца. Зразумела чаму. Раз гэта прывяло да аслабленьня Расеі, то нашых нядобразычліўцаў гэта задавальняе. [50]

У СССР межы паміж рэспублікамі, вядома ж, не ўспрымаліся як дзяржаўныя, насілі ўмоўны характар ​​у рамках адзінай краіны, якая, пры ўсіх атрыбутах федэрацыі, па сутнасьці была ў вышэйшай ступені цэнтралізаванай – за кошт, паўтару, кіруючай ролі КПСС. Але ў 1991 годзе ўсе гэтыя тэрыторыі, а галоўнае – людзі, якія там жылі, раптоўна апынуліся за мяжой. І былі ўжо сапраўды адарваныя ад гістарычнай Радзімы. [51]

Што тут скажаш? Усё мяняецца. У тым ліку – краіны, грамадствы. І, вядома, частка аднаго народу ў ходзе свайго разьвіцьця – у сілу шэрагу прычын, гістарычных абставінаў – можа ў пэўны момант адчуць, усьвядоміць сябе асобнай нацыяй. Як да гэтага ставіцца? Адказ можа быць толькі адзін: з павагай! [52]

Хочаце стварыць уласную дзяржаву? Калі ласка! Але на якіх умовах? [53]

Нагадаю тут ацэнку, якую даў адзін з самых яркіх палітычных дзеячаў новай Расеі, першы мэр Санкт-Пецярбурга А. Сабчак. Як высокапрафесійны юрыст ён лічыў, што любое рашэньне павінна быць легітымнае, і таму ў 1992 годзе выказаў наступнае меркаваньне: рэспублікі – заснавальнікі Саюза, пасьля таго як яны самі ж анулявалі дамову 1922 года, павінны вярнуцца ў тыя межы, у якіх яны ўступілі ў склад саюза. Усе ж астатнія тэрытарыяльныя набыткі – гэта прадмет для абмеркаваньня, перамоваў, таму што анулявана падстава. [54]

Іншымі словамі – сыходзьце з тым, з чым прыйшлі. З такой логікай цяжка спрачацца. Дадам толькі, што адвольнае перакройваньне межаў бальшавікі, як ужо адзначаў, пачалі яшчэ да стварэньня Саюза, і ўсе маніпуляцыі з тэрыторыямі праводзілі валюнтарысцкі, ігнаруючы меркаваньне людзей. [55]

Расейская Федэрацыя прызнала новыя геапалітычныя рэаліі. І ня проста прызнала, а шмат чаго зрабіла, каб Украіна адбылася як незалежная краіна. У цяжкія 1990-я гады і ў новым тысячагоддзі мы аказвалі Украіне важкую падтрымку. У Кіеве выкарыстоўваюць сваю «палітычную арыфметыку», але ў 1991-2013 гадах толькі за кошт нізкіх цэн на газ Украіна зэканоміла для свайго бюджэту больш за 82 мільярды даляраў, а сёньня літаральна «чапляецца» за 1,5 мільярды даляраў Расейскіх плацяжоў за транзіт нашага газу у Еўропу. Тады як пры захаваньні эканамічных сувязяў паміж нашымі краінамі станоўчы эфект для Украіны вылічаўся б дзесяткамі мільярдаў даляраў. [56]

Украіна і Расея дзесяцігоддзямі, стагоддзямі разьвіваліся як адзіная эканамічная сістэма. Глыбіні кааперацыі, якая ў нас была 30 гадоў таму, сёньня маглі б пазайздросьціць краіны Еўрасаюза. Мы зьяўляемся натуральнымі, ўзаемадапаўняльнымі адзін для аднаго эканамічнымі партнёрамі. Такая шчыльная ўзаемасувязь здольная ўзмацняць канкурэнтныя перавагі, прымнажаць патэнцыял абедзьвюх краін. [57]

А ён у Украіны быў значным, уключаў магутную інфраструктуру, газатранспартную сістэму, перадавыя галіны суднабудаваньня, авіябудаваньня, ракетабудаваньня, прыборабудаваньня, навуковыя, канструктарскія, інжынерныя школы сусьветнага ўзроўню. Атрымаўшы такую спадчыну, лідары Украіны, абвяшчаючы аб незалежнасьці, абяцалі, што украінская эканоміка стане адной зь вядучых, а ўзровень жыцьця людзей адным з самых высокіх у Еўропе. [58]

Сёньня прамысловыя высокатэхналагічныя гіганты, якімі некалі ганарыліся і Украіна, і ўся краіна, ляжаць на баку. За апошнія 10 гадоў выпуск прадукцыі машынабудаваньня ўпаў на 42 адсоткі. Маштаб дэіндустрыялізацыі і ў цэлым дэградацыі эканомікі бачны па такім паказчыку, як выпрацоўка электраэнергіі, якая за 30 гадоў ва Украіне скарацілася практычна ўдвая. І нарэшце, па даных МВФ, у 2019 годзе, яшчэ да эпідэміі каронавіруса, узровень падушавога ВУП Украіны склаў менш за 4 тысячы долараў. Гэта ніжэй Рэспублікі Албаніі, Рэспублікі Малдовы і непрызнанага Косава. Украіна сёньня – бяднейшая краіна Еўропы. [59]

Хто ў гэтым вінаваты? Хіба народ Украіны? Вядома ж, не. Менавіта украінскія ўлады растранжырылі, пусьцілі на вецер дасягненьні многіх пакаленьняў. Мы ж ведаем, наколькі працавіты і таленавіты народ Украіны. Ён умее настойліва і ўпарта дабівацца посьпехаў, выбітных вынікаў. І гэтыя якасьці, як і адкрытасьць, прыродны аптымізм, гасьціннасьць – нікуды не дзеліся. Застаюцца ранейшымі і пачуцьці мільёнаў людзей, якія ставяцца да Расеі ня проста добра, а зь вялікай любоўю, гэтак жа як і мы да Украіны. [60]

Да 2014 года сотні пагадненьняў, сумесных праектаў працавалі на разьвіцьцё нашых эканомік, дзелавых і культурных сувязяў, на ўмацаваньне бясьпекі, на вырашэньне агульных сацыяльных, экалагічных задач. Прыносілі адчувальную карысьць людзям – і ў Расеі, і ва Украіне. Менавіта гэта мы лічылі галоўным. І таму плённа ўзаемадзейнічалі з усімі, падкрэсьлю, з усімі кіраўнікамі Украіны. [61]

Нават пасьля вядомых падзей у Кіеве ў 2014 годзе даваў даручэньні расейскаму Ураду прадумаць варыянты кантактаў па лініі профільных міністэрстваў і ведамстваў у частцы захаваньня і падтрымкі нашых эканамічных сувязяў. Аднак сустрэчнага жаданьня як не было, так да гэтага часу і няма. Тым ня менш, Расея па-ранейшаму ўваходзіць у тройку галоўных гандлёвых партнёраў Украіны, а сотні тысяч украінцаў прыязджаюць да нас на заробкі і сустракаюць тут ветлівасьць і падтрымку. Такая вось атрымліваецца «краіна-агрэсар». [62]

Калі распаўся СССР, многія і ў Расеі, і ва Украіне ўсё ж шчыра верылі, зыходзілі з таго, што нашы шчыльныя культурныя, духоўныя, эканамічныя сувязі безумоўна захаваюцца, як і агульнасьць народа, які ў аснове сваёй заўсёды адчуваў сябе адзіным. Аднак падзеі – спачатку спакваля, а потым усё хутчэй – сталі разьвівацца ў іншым кірунку. [63]

Па сутнасьці, украінскія эліты вырашылі абгрунтаваць незалежнасьць сваёй краіны праз адмаўленьне яе мінулага, праўда, за выключэньнем пытаньня межаў. Сталі міфалагізаваць і перапісваць гісторыю, вымарываць зь яе ўсё, што нас аб’ядноўвае, казаць пра перыяд знаходжаньня Украіны ў складзе Расейскай імперыі і СССР як аб акупацыі. Агульную для нас трагедыю калектывізацыі, голаду пачатку 1930-х гадоў выдаваць за генацыд украінскага народа. [64]

Адкрыта і ўсё больш нахабна заяўлялі пра свае амбіцыі радыкалы і нэанацысты. Патуралі ім і афіцыйныя ўлады, і мясцовыя алігархі, якія, абрабаваўшы народ Украіны, скрадзенае трымаюць у заходніх банках і гатовыя прадаць маці родную, каб захаваць капіталы. Да гэтага варта дадаць хранічную слабасьць дзяржаўных інстытутаў, становішча добраахвотнага закладніка чужой геапалітычнай волі. [65]

Нагадаю, што дастаткова даўно, задоўга да 2014 года, ЗША і краіны ЕЗ планамерна і настойліва падштурхоўвалі Украіну да таго, каб згарнуць, абмежаваць эканамічнае супрацоўніцтва з Расеяй. Мы – як найбуйнейшы гандлёва-эканамічны партнёр Украіны – прапаноўвалі абмеркаваць праблемы, якія ўзнікаюць у фармаце Украіна – Расея – ЕЗ. Але кожны раз нам заяўлялі, што Расея тут ні пры чым – маўляў, пытаньне тычыцца толькі ЕЗ і Украіны. Дэ-факта заходнія краіны адхілілі неаднаразовыя расейскія прапановы аб дыялогу. [66]

Крок за крокам Украіну уцягвалі ў небясьпечную геапалітычную гульню, мэта якой – ператварыць Украіну ў бар’ер паміж Еўропай і Расеяй, у плацдарм супраць Расеі. Непазьбежна прыйшоў час, калі канцэпцыя «Украіна – не Расея» ужо не задавальняла. Спатрэбілася «анты-Расея», з чым мы ніколі ня зьмірымся. [67]

Заказчыкі гэтага праекта ўзялі за аснову яшчэ старыя напрацоўкі польска-аўстрыйскіх ідэолагаў стварэньня «антымаскоўскай Русі». І ня трэба нікога падманваць, што гэта робіцца ў інтарэсах народа Украіны. Ніколі Рэчы Паспалітай не патрэбна была ўкраінская культура і тым больш казацкая аўтаномія. У Аўстра-Вугоршчыне гістарычныя рускія землі неміласэрна эксплуатаваліся і заставаліся самымі беднымі. Нацыстам, якім прыслугоўвалі калабаранты, выхадцы з АУН-УПА, патрэбна была не Украіна, а жыцьцёвая прастора і рабы для арыйскіх паноў. [68]

Пра інтарэсы украінскага народа ня думалі і ў лютым 2014 года. Справядлівую незадаволенасьць людзей, выкліканую найвострымі сацыяльна-эканамічнымі праблемамі, памылкамі, непасьлядоўнымі дзеяньнямі тагачасных уладаў, проста цынічна выкарысталі. Заходнія краіны наўпрост умяшаліся ва ўнутраныя справы Украіны, падтрымалі пераварот. Яго таранам выступілі радыкальныя нацыяналістычныя групоўкі. Іх лозунгі, ідэалогія, адкрытая агрэсіўная русафобія шмат у чым і сталі вызначаць дзяржаўную палітыку ва Украіне. [69]

Пад удар трапіла усё тое, што аб’ядноўвала нас і зьбліжае да гэтага часу. Перш за ўсё – руская мова. Нагадаю, што новыя «майданныя» ўлады перш за ўсё паспрабавалі адмяніць закон аб дзяржаўнай моўнай палітыцы. Потым быў закон аб “ачышчэньні ўлады”, закон аб адукацыі, які практычна выкэсьліў рускую мову з навучальнага працэсу. [70]

І нарэшце, ужо ў траўні гэтага года дзеючы прэзідэнт унёс у Раду законапраект аб «карэнных народах». Імі прызнаюцца толькі тыя, хто складае этнічную меншасьць і ня мае ўласнага дзяржаўнага ўтварэньня за межамі Украіны. Закон прыняты. Новыя насеньне разладу пасеяна. І гэта ў краіне – як ужо адзначаў – вельмі складанай па тэрытарыяльным, нацыянальным, моўным складзе, па гісторыі свайго фармаваньня. [71]

Можа прагучаць аргумент: раз вы кажаце аб адзінай вялікай нацыі, адзіным народзе, то якая розніца, кім людзі сябе лічаць – рускімі, украінцамі або беларусамі. Цалкам з гэтым згодны. Тым больш, што вызначэньне нацыянальнай прыналежнасьці, асабліва ў зьмешаных сем’ях, – гэта права кожнага чалавека, вольнага ў сваім выбары. [72]

Але справа ў тым, што ва Украіне сёньня сітуацыя цалкам іншая, паколькі гаворка ідзе аб прымусовай зьмене ідэнтычнасьці. І самае агіднае, што рускіх ва Украіне прымушаюць ня толькі адрачыся ад сваіх каранёў, ад пакаленьняў продкаў, але і паверыць у тое, што Расея – іх вораг. Ня будзе перабольшаньнем сказаць, што курс на гвалтоўную асіміляцыю, на фармаваньне этнічна чыстай украінскай дзяржавы, агрэсіўна настроенай што да Расеі, па сваіх наступствах параўнальны з ужываньнем супраць нас зброі масавага зьнішчэньня. У выніку такога грубага, штучнага разрыву рускіх і ўкраінцаў сукупна рускі народ можа зьменшыцца на сотні тысяч, а то і на мільёны. [73]

Ударылі і па нашым духоўным адзінстве. Як і ў часы Вялікага Княства Літоўскага, задумалі новае царкоўнае разьмежаваньне. Не хаваючы, што маюць палітычныя мэты, сьвецкія ўлады груба ўмяшаліся ў царкоўнае жыцьцё і давялі справу да расколу, да захопу храмаў, зьбіцьня сьвятароў і манахаў. Нават шырокая аўтаномія Украінскай праваслаўнай царквы пры захаваньні духоўнага адзінства з Маскоўскім патрыярхатам іх катэгарычна не задавальняе. Гэты бачны, шматвяковы сімвал нашага сваяцтва ім трэба ў што б там ні было разбурыць. [74]

Думаю, заканамерна і тое, што прадстаўнікі Украіны раз за разам галасуюць супраць рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН, якая асуджае гераізацыю нацызму. Пад аховай афіцыйных уладаў праходзяць маршы, паходневыя шэсьці ў гонар недабітых ваенных злачынцаў з эсэсаўскіх фармаваньняў. У ранг нацыянальных герояў ставяць Мазепу, які здраджваў усіх па крузе, Пятлюру, які за польскае заступніцтва расплачваўся украінскімі землямі, Бандеру, якія супрацоўнічаў з нацыстамі. Робяць усё, каб выкрэсьліць з памяці маладых пакаленьняў імёны сапраўдных патрыётаў і пераможцаў, якімі заўсёды ганарыліся на Украіне. [75]

Для ўкраінцаў, якія змагаліся ў шэрагах Чырвонай Арміі, у партызанскіх атрадах, Вялікая Айчынная вайна была менавіта Айчыннай, таму што яны абаранялі свой дом, сваю вялікую агульную Радзіму. Больш за дзьве тысячы сталі Героямі Савецкага Саюза. Сярод іх легендарны лётчык Іван Мікітавіч Кажадуб, бясстрашны снайпер, абаронца Адэсы і Севастопаля Людміла Міхайлаўна Паўлічэнка, адважны камандзір партызан Сідар Арцём’евіч Каўпак. Гэта нясьхільнае пакаленьне змагалася, аддавала свае жыцьці за нашу будучыню, за нас. Забыцца аб іх подзвігу – значыць здрадзіць сваіх дзядоў, мацярок і бацькоў. [76]

Праект «анты-Расея» адрынулі мільёны жыхароў Украіны. Крымчане і Севастопольцы зрабілі свой гістарычны выбар. А людзі на Паўднёва-Усходзе мірна спрабавалі адстаяць сваю пазіцыю. Але іх усіх, у тым ліку дзяцей, запісалі ў сепаратысты і тэрарысты. Сталі пагражаць этнічнымі чысткамі і прымяненьнем ваеннай сілы. І жыхары Данецка, Луганска ўзяліся за зброю, каб абараніць свой дом, мову, сваё жыцьцё. Хіба ім пакінулі іншы выбар – пасьля пагромаў, якія пракаціліся па гарадах Украіны, пасьля жаху і трагедыі 2 мая 2014 года ў Адэсе, дзе ўкраінскія нэанацысты жыўцом спалілі людзей, зрабілі новую Хатынь? Такую ж расправу пасьлядоўнікі бандэраўцаў гатовыя былі учыніць у Крыме, Севастопалі, Данецку і ​​Луганску. Яны і цяпер не адмаўляюцца ад падобных планаў. Чакаюць свайго часу. Але не дачакаюцца. [77]

Дзяржаўны пераварот, дзеяньні кіеўскіх уладаў, якія адбыліся за ім, непазьбежна справакавалі супрацьстаяньне і грамадзянскую вайну. Па ацэнцы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, агульная колькасьць ахвяр, зьвязаных з канфліктам на Данбасе, перавысіла 13 тысяч чалавек. У іх ліку старыя, дзеці. Страшныя, незваротныя страты. [78]

Расея зрабіла ўсё, каб спыніць братазабойства. Былі заключаны Менскія пагадненьні, якія накіраваны на мірнае ўрэгуляваньне канфлікту на Данбасе. Перакананы, што яны па-ранейшаму ня маюць альтэрнатывы. Ва ўсялякім разе, ніхто не адклікаў свае подпісы ні пад мескім «Комплексам мераў», ні пад адпаведнымі заявамі лідараў краін «нармандскага фармату». Ніхто не ініцыяваў перагляд Рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН ад 17 лютага 2015 года. [79]

У ходзе афіцыйных перамоваў, асабліва пасьля «адзёргіваньня» з боку заходніх партнэраў, прадстаўнікі Украіны перыядычна заяўляюць аб «поўнай прыхільнасьці» Менскім пагадненьням, на справе ж кіруюцца пазіцыяй аб іх «непрымайльнасьці». Ня маюць намеру сур’ёзна абмяркоўваць ні асаблівы статус Данбаса, ні гарантыі для тых людзей, хто тут жыве. Аддаюць перавагу эксплуатацыі вобраза «ахвяры зьнешняй агрэсіі» і гандлююць русафобіяй. Ладзяць крывавыя правакацыі на Данбасе. Словам, любымі спосабамі прыцягваюць да сябе ўвагу зьнешніх заступнікаў і гаспадароў. [80]

Мяркуючы па ўсім, і ўсё больш пераконваюся ў гэтым: Кіеву Данбас проста не патрэбны. Чаму? Таму што, па-першае, жыхары гэтых рэгіёнаў ніколі не прымуць тыя парадкі, якія ім спрабавалі й спрабуюць навязаць сілай, блакадай, пагрозамі. І па-другое, вынікі і Мінска-1, і Мінска-2, якія даюць рэальны шанц мірна аднавіць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, наўпрост дамовіўшыся з ДНР і ЛНР пры пасярэдніцтве Расеі, Нямеччыны і Францыі, супярэчаць ўсёй логіцы праекта «анты-Расея». А ён можа трымацца толькі на сталым культываваньні вобраза ўнутранага і вонкавага ворага. І дадам – ​​пад пратэктаратам, кантролем з боку заходніх дзяржаў. [81]

Што і адбываецца на практыцы. Перш за ўсё – гэта стварэньне ва ўкраінскім грамадстве атмасферы страху, агрэсіўная рыторыка, патаканьне неанацыстам, мілітарызацыя краіны. Разам з гэтым – ня проста поўная залежнасьць, а наўпроставае зьнешняе кіраваньне, уключаючы нагляд замежных дарадцаў за украінскімі органамі ўлады, сьпецслужбамі ды ўзброенымі сіламі, ваеннае «асваеньне» тэрыторыі Украіны, разгортваньне інфраструктуры НАТА. Не выпадкова, што згаданы скандальны закон аб «карэнных народах» прымаўся пад прыкрыцьцём маштабных натаўскіх вучэньняў ва Украіне. [82]

Пад такім жа прыкрыцьцём праходзіць і паглынаньне рэшткаў украінскай эканомікі, эксплуатацыя яе прыродных рэсурсаў. Не за гарамі распродаж сельгасзямель, а хто іх павыкупляе – відавочна. Так, час ад часу Украіне вылучаюць фінансавыя сродкі, крэдыты, але пад свае ўмовы ды інтарэсы, пад прэферэнцыі ды ільготы для заходніх кампаній. Дарэчы, хто будзе аддаваць гэтыя даўгі? Мабыць, мяркуецца, што гэта прыйдзецца рабіць ня толькі сёньняшняму пакаленьню украінцаў, але іх дзецям, унукам, ды, напэўна, і праўнукам. [83]

Заходнія аўтары праекту «анты-Расея» так настройваюць украінскую палітычную сістэму, каб мяняліся прэзідэнты, дэпутаты, міністры, але была нязьменнай устаноўка на падзел з Расеяй, на варожасьць зь ёй. Асноўным перадвыбарным лозунгам дзеючага прэзідэнта было дасягненьне міру. Ён на гэтым прыйшоў да ўлады. Абяцаньні аказаліся хлусьнёй. Нічога не змянілася. А ў чымсьці сітуацыя ва Украіне і вакол Данбаса яшчэ і дэградавала. [84]

У праекце «анты-Расея» няма месца для незалежнай Украіны, як і палітычным сілам, якія спрабуюць адстойваць яе рэальную незалежнасьць. На тых, хто кажа аб прымірэньні ва ўкраінскім грамадстве, аб дыялогу, аб пошуку выхаду з тупіку, які ўзьнік, вешаюць ярлык «прарасейскіх» агентаў. [85]

Паўтару, для многіх ва Украіне праект «анты-Расея» проста непрыймальны. І такіх людзей – мільёны. Але ім не даюць падняць галаву. У іх практычна адабралі легальную магчымасьць абараніць свой пункт гледжаньня. Іх запалохваюць, заганяюць у падпольле. За перакананьні, за сказанае слова, за адкрытае выказваньне сваёй пазіцыі ня толькі падвяргаюць перасьледам, але і забіваюць. Забойцы, як правіла, застаюцца беспакаранымі. [86]

«Правільным» патрыётам Украіны цяпер аб’яўляецца толькі той, хто ненавідзіць Расею. Больш за тое, усю ўкраінскую дзяржаўнасьць, як мы разумеем, прапануецца ў далейшым будаваць выключна на гэтай ідэі. Нянавісьць і злосьць – і сусветная гісторыя гэта ня раз даказвала – вельмі зыбкая падстава для суверэнітэту, нясе ў сабе шматлікія сур’ёзныя рызыкамі й цяжкія наступствы. [87]

Усе хітрыкі, зьвязаныя з праектам «анты-Расея», нам зразумелыя. І мы ніколі не дапусьцім, каб нашы гістарычныя тэрыторыі і блізкіх да нас людзей,  якія жывуць там, выкарыстоўвалі супраць Расеі. А тым, хто распачне такую ​​спробу, хачу сказаць, што такім чынам яны разбураць сваю краіну. [88]

Дзеючыя ўлады ва Украіне любяць спасылацца на заходні досьвед, разглядаюць яго як узор для перайманьня. Тады паглядзіце, як жывуць побач адзін з адным Аўстрыя і Нямеччына, ЗША і Канада. Блізкія па этнічным складзе, культуры, фактычна з адной мовай, яны пры гэтым застаюцца суверэннымі дзяржавамі, са сваімі інтарэсамі, са сваёй зьнешняй палітыкай. Але гэта не замінае іх самай шчыльнай інтэграцыі або саюзьніцкім адносінам. У іх вельмі ўмоўныя, празрыстыя межы. І грамадзяне, перасякаючы іх, адчуваюць сябе як дома. Ствараюць сем’і, вучацца, працуюць, займаюцца бізнэсам. Дарэчы, так жа, як і мільёны ураджэнцаў Украіны, якія жывуць цяпер на Расеі. Для нас яны – свае, родныя. [89]

Расея адкрыта для дыялогу з Украінай і гатова абмяркоўваць самыя складаныя пытаньні. Але нам важна разумець, што партнёр адстойвае свае нацыянальныя інтарэсы, а не абслугоўвае чужыя, не зьяўляецца прыладай у чыіхсьці руках для барацьбы з намі. [90]

Мы з павагай ставімся да украінскай мовы і традыцый. Да імкненьня украінцаў бачыць сваю дзяржаву вольнай, бяспечнай, шчаснай. [91]

Перакананы, што сапраўдная суверэннасьць Украіны магчымая менавіта ў партнёрстве з Расеяй. Нашы духоўныя, людскія, цывілізацыйныя сувязі фармаваліся стагоддзямі, узыходзяць да адных вытокаў, загартоўваліся агульнымі выпрабаваньнямі, дасягненьнямі і перамогамі. Наша сваяцтва перадаецца з пакаленьня ў пакаленьне. Яно – у сэрцах, у памяці людзей, якія жывуць у сучасных Расеі й Украіне, у крэўных вузах, якія аб’ядноўваюць мільёны нашых сем’яў. Разам мы заўсёды былі і будзем шматкроць мацней і пасьпяховей. Бо мы – адзін народ. [92]

Цяпер гэтыя словы ўспрымаюцца тым-сім у штыкі. Могуць быць вытлумачаны як заўгодна. Але многія людзі мяне пачуюць. І скажу адно: Расея ніколі не была і ня будзе «анты-Украінай». А якой быць Украіне – вырашаць яе грамадзянам”. [93]

(канец артыкула)

 

 

21 каментарый

  1. Павел Біч кажа:

    Не разумею для чаго трэба было перакладаць гэтую банальшчыну на мову. Шаноўная Рэдакцыя. пасля гэтага матэрыяла пастаўце тэму што трэба рабіць цяпер апазіцыі. Не скажу што я сам дакладна ведаю… Відаць неўзабаве перайду на расейскую мову. Для меня беларуская не родная таму што я гадаваўся ў РасеіІ мову там не чуў. Толькі баця гаварыў сільным беларускім акуцентам . Матуля нарадзілася ужо ў Петраграде і мовы не ведала. Тое што позна засвоўвалася. то забываецца першым. Я наогул губляю памяць Сфера маіх інтэресаў перасоўваецца ў містыку. Але пакуль змагу буду выкрываць лібералаў. Яны ў цяперашні час вялікія шкоднікі..

  2. мінак кажа:

    Матэрыял вельмі цікавы і патрабуе грунтоўнага прачытання і аналіза. Уладзімір Уладзіміравіч нарэшце выклаў сучасны светапогляд кіруючай эліты Расіі на цяперашняю рэчаіснасьць. Ёсьць нацяжкі, замоўчванне некаторых балючых гістарычных перыядаў, блытаніна з ідэнтыфікацыяй народаў. Нацяжка з вызначэннем ”адзіны народ” ( адзіная супольнасьць народа — гэта СССР. Як краіна разбурылась, так зразу разбурылася супольнасьць ”савецкі народ”)
    Вялікая Княства Літоўская, Руская і Жамойцкая — сёння ”Літоўскае — гэта Беларусь”, Рускае — гэта Украіна”, ”Жамойцкае — гэта Летува”.
    Вайна Масквы супраць ВКЛ У 1654- 1666 г.г. вынішчыла краіну ВКЛ ушчэнт…

    ”Тады паглядзіце, як жывуць побач адзін з адным Аўстрыя і Нямеччына, ЗША і Канада. Блізкія па этнічным складзе, культуры, фактычна з адной мовай, яны пры гэтым застаюцца суверэннымі дзяржавамі, са сваімі інтарэсамі, са сваёй зьнешняй палітыкай. Але гэта не замінае іх самай шчыльнай інтэграцыі або саюзьніцкім адносінам.” В.В.Пуцін

    Тут я з Пуціным згодны цалкам. Але мова ў кожнай краіны павінна быць свая, тутэйшая!

    • Не белы рускі кажа:

      -…Вайна Масквы супраць ВКЛ у 1654-1666г.г. вынішчыла краіну ВКЛ ўшчэнт…-
      Трэба дадаць што Русь- украіна аб’ядналася з Масквой ды Масква з усходу, а “украінцы” з поўдня выпалілі ўсю Літву аж да Вільні! Цікава што “украінцы” адразу даслалі ва ўсе нашы вялікіе месцы – Гомель,Мсціслаў,Казімір,Магілёў, Пінск, Брэст сваіх “зялёных чалавечкаў”,якіе падбухторвалі наша насельніцтва да бунту супраць нашай ўлады (нічога не напамінае?) Калі ўвайшлі казакі ў ВКЛ і пачаліся баі некаторые сяляне і шляхта як калабаранты донбасса здрадзілі Бацькаўшчыне і перайшлі на іх бок…. Гэта дзе ля тых хто любіць пра ўсіх суседзяў казаць — брат, замест –сябра…)))
      …да рэчы , спалены Казімір так і не аднавіўся…(((((

  3. Siarhiej кажа:

    Я са здзіўленнем назіраю як у галовах знаёмых беларусаў-ліцвінаў адбываюца “флуктуацыі”. Нічога ж, нажаль пакуль, істотна не змянілася: у крамлёўскіх – імпэрска-ардынская шыза і сыравінная стабільнасць, 3%-ы, праўда, “раскрыўся” як небяспечная жывёла … Хаця неістотныя павольныя змены ў былым саўке назіраюцца: дэградацыя па ўсіх параметрах, асабліва па IQ.

  4. Павел Біч кажа:

    Сяргей. мы з табою дастаткова знаёмые каб размаўляць між сабою шчыра без усяляккіх узгадак. Так адкажы мне якія флуктацыі адбываюцца у меня беларуса-літвіна. Я зауважыў што паўсюдна нарастае рэзкасць ў каментах. Як пісаў А.Міцкевіч пасля крушэння планаў адрадзіць ВКЛ разам з Напалеонам эмігранты ў Парыжы накінулісь адзін на аднага і пачалі шукаць вінаватых…А ці ведаешь ты, Сярожа, што Мандэла аўтар кнігі “Квантавый ум” фізік-тэарэтык лічыць што погляды сучасных фізікоў-тэарэтыкаў на квантавую рэальнасць бліжэй усяго да поглядаў на реальнасць шаманаў і аўстаралійскіх аборігенаў.

  5. Siarhiej кажа:

    Павел, ты зацыкліўся на адным пункце – замяніць назву “беларускі” на “ліцвінскі”. Я не супраць, але гэта толькі маленькая частка агульнага руху ў еўрапейскую цывілізацыю з усімі яе “+” і “-“.
    Наколькі я разумею фізіку, я трымаюся ідэі, што Бог (нешта звышнатуральнае) пачынаецца там дзе канчаюцца нашы веды пра прыроду. Вера ў Бога (багоў) карысная для многіх людзей тым, што: 1 – не дае звар’яцець ад складанасці Свету які чалавек не разумее і ён спадзяецца на добрага бога, што дае яму псіхічную ўстойлівасць; 2 – вера ў Бога таксама вызваляе ад зямнога рабства, падпарадкавання нейкім правадырам, лепш верыць Богу, чым фараону.

  6. Павел Біч кажа:

    Сяргей, . назва народа гэта яго код. Мы кажам “ангельскае” і ўсплываюць і геаграфія Ангельшчыны. і мова ангельцаў. і іх быт. і яго гісторыя…. (код гэта імя якое аб’ядноўвае разнародные фенамены і надае ім сэнс). Назва датычыцца усіх жыхароў – ад Лукашенкі да апошняга бамжа. На такое больш нішто не здатнае. Назва уплывае на свядомасць. Так пры змене Веры патрабуюць прыняць новае імя. (у Эўропе гэтага няма таму што тут ўсе маюць хрысцыянскіе імёны) .Уся Амерыка размаўляе на чужых мовах. але там няма народаў з назвай кшталту нашай – белый ангелец. сіній партугал. жоўтый гіспанец. Пакуль ў філасофіі існуе метафара дрэва. мы па законах семантыцы з назвай беларус будзем вызначацца як атростак рускай нацыі. Гэта прыніжальна. Мала таго, што яна прывязвае нас да века да рускіх (як казала яшчэ Кацярына) так яшчэ знішчае у людзях гонар годнасцьі салідарнасць. Што да твайго вызначэння рэлігіі то я з ім згодзен на 90%. Нам трэба уцячы ад Расеі. таму варта закрыць вочы на хіібы эўрапейскай цывілізацыі.

  7. Siarhiej кажа:

    калісці я прапанаваў называць “трыядзіны” народ “УсяРусь”, а сёння на крамлёўскую шызу нават не ведаю як рэагаваць, пакуль ігнарую …

  8. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя. акрамя Сяргея. Мінака і Мандарына я зусім не разумею якія пгляды маюць астатніе сталые наведальнікі вашага сайта і таму вырашыў некаторые сваі камента змяшчаць на вашым сайце.Якшто гэта не вам не падабаецца можаце іх удаляць.
    Нешта я не бачу свайго адказу на запытанне пана Стральцова-Карвацкага – ці ёсць нейкіе абмежаванні у постмодернізме. Я спрабаваў паказаць гэтае абмежаванне на прыкладзе паняцце ісціны. Але відаць не удала і рэдакцыя ФБ яго не паставіла. Але цікава што пан ідэалогію не можа бачыць без абмежаванняў,інакш кажучы, – без забаронаў. І тут каталіцізм ў філасоўскім плане блізка мяжуе з камунізмам. які таксама не мог існаваць без забаронаў. Падкрэсліваю, блізасць каталіцізму і камунізму толькі ў фласоўсктім аспекце. але не ў палітычным. Абодве ідэалогіі не разумеюць прынцыпа “адзінства ў разнастайнасці”. Неразуменне гэтага прынцыпа гэта атсталый метафізічный лад мыслення. Гэта адна з прычынаў цяперашняга занепаду каталіцізму і праваслаўья. Здаецца ў Вацікане нешта робяць каб выбрацца з тупіка…а РПЦ задушана пуцінізмам.

    • Siarhiej кажа:

      Прынцып “адзінства ў разнастайнасці” трошкі дурнаваты, супярэчлівы і пусты, як і некаторыя іншыя прынцыпы старой філасофіі. Правільна разглядаць складаную сістэму ў тэрмінах прамых і зваротных сувязей у яе падсістэмах. Самі падсістэмы мусяць быць ВЫЗНАЧАНЫ сваімі свойствамі і лічбавымі параметрамі. У сістэмах (падсісттэмах) вызначаюць іерархіі і ўзроўні і г.д. Асобы прымаючыя рашэнні ў палітыцы, эканоміцы, навуцы … карыстаюцца сістэмным падыходам, статыстыкай, эмпірычнымі дадзенамі … метад “навуковага тыка” таксама не выключаецца.

  9. Viktar кажа:

    Спробы “паходжаньня ад Палямона” ў артыкуле Ул. П. З якой пары варта пачынаць гісторыю народаў? Калі з пераразаньня пупавіны, то не з часоў гэтак званай Кіеўскай Русі. Бо Русь была і Полацкая, і Суздальская..І тагачасныя імпэрцы ня былі рахманымі бацькамі стасоўна заваяваных плямёнаў. Дый гэнае “славянства” – анахранізм. Мова пра яго магчыма толькі ў час раньняга сярэднявечча. Як і германцаў, і готаў, вуграў, авараў. Мы, як і украінцы, а тымбольш складзеныя з лапікаў розных плямёнаў даўно маем іншы субстрат.
    .Гэта сьветапагляд імпэрца, які тлумачыць, хутчэй сам сабе, і тым, каму гэта адбіваецца з дзіцячай памяці нечым знаёмым спазнавальным. Як для некаторых, цёплыя ўспаміны, што “лёды былі па 20 капеек і газіроўка была смачнейшая”. Таму..Ёсьць панятак росту народаў, іх дасьпяваньня, Беларусы-Вялікалітвіны дасьпяваюць, нажаль без штуршка але паступова.

  10. Viktar кажа:

    прабачце не адкарэктаваць. Прапусьціў пасьля “украінцаў” – а тым больш “расёйцеў”, складзеных з лапікаў…..

  11. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, некаторый час таму я выказаў прапанову прасіць палякаў выдзеліць для уцекачоў з Беларусі нейкую тэрыторыю где яны маглі стварыць нейкую альтэрнатыўную краіну цяперашней РБ. Яны б . дарэчы і кармілі б усялякіе КС і г.д. таму шт іх карміць неўззабаве скончуць і палякі і ліетувісы. Цяпер мігранты з Беларусі раз’езжаюцца па усялякім Канадам. Бразіліям і там асімілююцца і знікаюць. Гэта поўнасцью ў планах Кремля – змяніць этнічный склад нашага насельніцтва выгнаўшы перш-напреш наш праэўрапейскій элемент. Некаторые мне адказалі што палякі на гэта ніколі не поўдуць. бо яны шавіністы і г.д. Якое вашае мненне? Ў мінулым Так палякі такімі сябе паказвалі,але час ідзе і можа палякі зразумеюць што ім геапалітычна карысна мець у сябе альтэрнатыўную Беларусь. чым цалкам варожую да іх прарасейскую РБ.. Гэтая альтэрнатыўная Беларусь ментальна знішчыць цяперашнюю РБ.

  12. Siarhiej кажа:

    https://thestrategybridge.org/the-bridge/2021/4/21/hybrid-war-and-what-to-do-about-it

    Гэта спасылка на стратэгію гібрыднай вайны. Варта перакласці на мову.

  13. Павел Біч кажа:

    Не ведаю як каму. а мне трактаваць падзеі апошніх месяцеў становіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Трактаваць – гэты значыць выкарыстоўваць нейкую ідэалагічную сетку паняццяў. выкарыстоўваць нейкій міф канцэптуальнай схемы. Ўзяць тыя ж падзеі на беларуска-літоўскай мяжы. З аднаго боку тое што мігранты бегуць ад таталітарных рэжымаў Сіріі. Іраку і г.д. сведчыць што яны маюць праэўрапейскіе палітычные погляды і не могуць пры гэтых рэжымах існаваць, прыкладна так як і цяперашніе уцекачы з Беларусі. З другога боку ў краінах адкуль яны уцякаюць вайны няма і можна там заставацца працаваць і змагацца за ноые парадкі на радзіме; але бягуць яны на “гатовенькае” што стварылі эўрапейцы цяжкай працай некалькіх стагддзяў. З аднаго боку мігранты разумеюць што яны кідаюць Радзіму дзеля сваіх дзяцей і ўнукаў, а не саміх сябе.З другога боку, вядома, што першае пакаленне мігрантаў даволі лаяльна ставяцца да парадкаў на новай Радзіме, вучаць старанна мову. пераймаюць нейкіе звычаі эўрапескіх народаў сярод якіх яны пасяліліся. А з другога боку вядома што наступные пакалення уцекачоў перастаюць паважаць пабытовые звычаі народаў сярод якіх яны пасяліліся. пачынаюць ненавідзець эўрапейцаў і папаўняюць шэрагі тэрарыстаў. (пісалі што дзеці рускіх эмігрантаў у ЗША і Канадзе летам збіраюцца ў лагерях где бегаюць з аўтаматамі Калашнікава,, пяюць Кацюшу і вакол іх круцяцца праваслаўные папы) Палітычный Свет набывае хаатычный характер. ці можа я як сталый пенсіянер ужо “безбожна” адстаў і мне застаецца толькі капацца ў градках на летішчэ?.

    • мінак кажа:

      Павел……… тады жыхары гэтых краін і рушылі ў Эўропу. Першыя бежанцы атрымлівалі пасобія, кватэры і гэтак далей, а потым новае пакаленне бежанцаў, што нарадзілася ў Эўропе ужо не хоча мыць прыбіральні і пасуду ў кавярнях. Яны хочуць роўных правоў і магчымасцяў з тутэйшымі абарыгенамі.
      Прагноз: міграцыя-эвакуацыя ў бліжэйшыя дзесяць год набудзе масавы характар. На поўдні планеты вялікае перанаселенасьць, таксама пры тэмпературы на поўдні ў 45-55 градусаў жыць там стане немагчыма.
      Верагодна гэта так любімы вамі, Павел, постмадэрн, калі ”Хаос” робіцца асноўнай парадыгмай быцця. Пасля ”Хаоса”, як ужо не раз бывала ў гісторыі, Уладу павіна ўзяць Дыктатура! Толькі дыктатура можа выратаваць цывілізацыю! Віват Дыктатуры!

  14. Павел Біч кажа:

    Перафразіруючы вядомую фразу Маркса “прывід камунізму крочыць па Эўропе” хочу сказаць што прывід нацыяналізму крочыць па Свету”. Ён не набыве радыкальную форму нямецкага нацызму 30 г. (і не толькі нямецкага), Цяпер ён больш мягкій і вызначаецца як нецярпімасць. як нежаданне жыць побач з людьзмі іншай нацыі. расы. культуры. Пішуць што афіцыйные польскіе гісторыкі падтрымалі тэзу Пуціна што расейцы і украінцы адзіны народ. Ва Украіне 90% рэспандэнтаў прагаласавалі каб тыя хто адчувае сабе расейцамі на Данбасе збіралі валізкі і уязжалі ў Расею (ясна што такое мненне будзе і аб рускіх усяго Ўсходу і Поўдня Украіны). Літувісы-жамойты (якшто меркаваць па каментарах) называюць нас дэманстратыўна рускімі. У сучаснай філасофіі праблема нацыяналізму не вырашана аб чым можна мяркаваць па фразе постмодерністаў: Спадзеванне што прыніжэнне Адных Іншымі толькі за іх непадабенства (непахожасць) калісьці атамрэ. можна успрымаць толькі ў іранічным кантэксте”. Праблема суадносін грамадскага і асабістага сучаснымі філосафамі лічыцца невырашальнай. між імі прорва. Але для нас і іншых народаў, якія падвергаюцца асіміляцыі гэтая праблема застаецца актуальнай. Здавалася б нашые філосафы павінны былі б заняцца яе вырашэннем. Але беларусшчына такая агідная што нашые філосафы уяцякаюць ад яе як толькі могуць. Той жа Мацкевіч параўняў Нацынальнае з пакланеннм кумірам і ідалам (падмацаваўшы такую пазіцыю Бібліяй) і Акудовіч прагаварыйся што наш народ не хоча беларускасці ўзгадаўшы іранічную фразу яго бацькі (калі падлетак Акудовіч вяртаўся ў родную хату і калі ён быў яшчэ нацыяналістам) “О, беларус прыехаў”…Але захапленне беларусшчынай-нацыяналізмам у яго відаць хутка прайшло і ён абвесціў што “Нас няма” і абгрунтаваў свой анацыяналізм тым што нацыяналістамі у нас станавіліся толькі лузеры і што яго (нацыяналізму) ніколі не было ў мінулым. Маладых філосафаў-нацыяналістаў здаецца і няма таму што яны гадаваліся на поглядах Мацкевіча-Акудовічаі агульнай агіднасці беларусшчыны. Я так мяркую па новай апазіцыі. пратэстамі 2020 г. Відаць справедліва фраза што няма прарока ў сваёй Радзіме і вось уж як адкрыццё цытуюць кнігу нейкага паляка які напісаў што без Нацыянальнага вам беларусам акрамя быдлячества анічога не свеціць. Можа цяпер нашая апазіцыя будуць чакаць абгрунтавання Нацыяналізму ад рускіх, украінскіх. ліетувісьскіх аўтараў? Можа тады балбатня (нашых анацыяналістў-ліберастаў) спыніць атручваць новые пакалення?

    • Siarhiej кажа:

      Праблема нацыяналізму вырашаецца проста: усе асобы, якія “прыпісываюць” сябе да нейкага этнаса – нацыяналісты, і не трэба замарачывацца цмянымі разважаннямі нейкіх хфілёсафаў. 95% з 8 міл’ярдаў жыхароў Зямлі – нацыяналісты. Нацыяналізм неабходная рэч для аховы тэрыторыі/біясферы занятай этнасам.

  15. мінак кажа:

    ”Маладых філосафаў-нацыяналістаў здаецца і няма…”
    Павел. Ёсьць у нас і маладыя і старые патрыёты. Пачытайце хаця б доктара філасофіі Крукоўскага М.І., які ў сваіх творах добра расчыніў філасофскія аспекты патрыятызма і нацыяналізма. У нас няма тога тонкага элітнага слоя інтэлігенцыі якія б неслі ў грамадства ідэі патрыятызма. Таксама няма і магчымасці і доступа да вушэй электарата.
    Дарэчы ў братскай Расеі таксама няма ні Ідыялогіі, ні стратэгіі развіцця, так што ў бліжэйшыя дзясіцігодзі ”весела” будзе жыць у Эўропе. Тое самае і ва Украіне, Малдове, Грузіі і Прыбалтыцы — няма стратэгіі. А калі няма стратэгіі, то голы нацыяналізм вядзе да заняпаду і самазнішчэння.

  16. Павел Біч кажа:

    Заўтра ад’езжаю на пару дзён на летішчэ і таму паспешаюся нешта сказаць пра нацыяналізм. паскольку лічу сябе нацыяналістам. Ннацыяналізм у розных умовах і для розных нацый можа быць і карыснай і шкоднай з’явай. Для прыгнечаных народаў якія знаходзяцца на мяжы знікнення нацыяналізм з’ява карысная. Я не знаёмы што пісаў аб нацыяналізме пан Крукоўскі. але якшто ён адрозніваў нацыяналізм ад патрыятызму. а патрыятызм ад – нацызму. то гэта канешне не філасоўскі падыход; гэта падыход палітычный. З пункту гледжання філасофіі фенамен нацыяналізму ёсць з’ява ўнутранна-супрацьлеглая таму што атдаваючы прыярытет сваёй нацыі. ён нараджае адчужденне ад іншых нацый. Але гэта не пасуе усяму ходу развіцця чалавечай цывілізацыі якая праз развіцце таргоўлі. навуцы і тэхналогій становіцца нібы адной семьёй (тыя ж праблемы экалогіі вырашаюцца толькі праз ідэалогіію лібералізму).

  17. мінак кажа:

    Павел.Што датычыць палякаў, то няхай спачатку вернуць украдзеную карону караля Вітаўта.

    Усе імперскія нацыі нішчаць нацыянальнаю ідэю народаў імі заваёванымі, далучанымі, з’яднанымі ў саюзы і садружнасьці. Самы яскравы прыклад сучаснасьці — лёс прыбалтыйскіх народаў ці тых самых славенцаў, баснійцаў, македонцаў і балгар… Зразумела, што праз 50-100 яны зьнікнуць, растворацца ў Еўрасаюзе.
    У Расеі татары, дагестанцы, удмурты, бураты і прочыя разбураюць маналіт імперскай дзяржавы. Тое самае і ў ЗША, дзе негры набіраюць моц, ужо і еўрапейцы вымушаны ўкленчыць на адно калена (напэўна хутка будуць і на два калена) падчас футбольных спаборніцтваў.
    Мігранты таксама бураць маналітныя нацыянальныя краіны. Якіх-небудзь 50 тысяч мігрантаў з Бліжняга Усходу могуць паставіць на вушы Летуву.
    Дарэчы кітайцы і туркі выглядаюць упэўнена і з аптымізмам пазіраюць у будучыню!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы