nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Беларускае пытаньне будзе вырашана да транзіта ўлады ў Расеі”

жнівень 17, 2021 | 28 каментарыяў

Аляксандр Насовіч шеф-рэдактар аналітычнага партала RuBaltic.Ru

У расейскіх імперастаў яўна назіраюцца прыкметы чарговага абвастрэньня хваробы пад назвай “комплекс імперскай непаўнавартасьці”. Пра гэта сьведчаць апошнія матэрыялы, выстаўленыя на нашым сайце. Сёньня мы вырашылі дадаць яшчэ адзін, каб ужо ні ў каго не заставалася сумневаў у адзначаным. Відавочна, што да такога стану, калі вакол нашай дзяржавы кружаць розныя імперскія падліньнікі, давёў персанальна Лу-ка. Але гэта не азначае, што імперасты-шавіністы з Усходу ды глабалісты-ліберасты з Захаду, якія хочуць скарыстацца з наступстваў беларусафобскага этнацыду працягласьцю ў чвэрць стагоддзя, лепшыя за яго. Адным мірам мазаныя… Пры гэтым так сьпяшаюцца і так нярвуюцца, што часта выдаюць сакрэтнае… Уважліва чытайце тэкст сп. Насовіча з Калінінграда (тэкст паданы ніжэй курсівам, узяты адсюль: http://rureporter.com/news/66213 і https://rutelega.com/channel/russica2/140) і наш каментар да яго.

 

 

Беларускі крызіс ня можа быць урэгуляваны простай перамогай рэакцыі і захаваньнем ва ўладзе Лукашэнкі зь вяртаньнем Беларусі да таго стану, у якім яна жыла да 9 жніўня 2020 года. Гэта відавочна праз роўна год пасьля прэзідэнцкіх выбараў. Беларусь сёньня застаецца кропкай напружаньня для Расеі і Усходняй Еўропы насуперак поўнаму палітычнаму зацішшу ўнутры краіны і пасьлядоўнай зачыстцы апазіцыйных структур ды сеткі заходняга ўплыву.

Таму што больш не існуе мадэлі ўстойлівага разьвіцьця краіны.

Ранейшая мадэль – суверэнітэт за кошт саюзу з Расеяй пры (адначасным) дыстанцыяваньні ад яе (шматвектарнасьці) – пачала разбурацца яшчэ да 9 жніўня, таму што Расея стала ставіць пытаньне рубам: вы самі па сабе ці мы саюзьнікі? Калі саюзьнікі, то акрамя правоў нешта патрабаваць ёсьць яшчэ і абавязкі, а калі самі па сабе, то нічога не абавязаная і Расея.

Падобнае пытаньне: вы з намі ці з Расеяй, пры пераходзе да палітыкі шматвектарнасьці пачаў задаваць і Захад. Публічна, на Менскім дыялогу і ў выразах «доўга стаяць у шпагаце не атрымаецца».

Нейтралітэт Лукашэнкі ва ўмовах сутыкненьня Расеі і Захаду ва Ўсходняй Еўропе не патрэбны нікому, акрамя самога Лукашэнкі.

Захад Лукашэнка выбраць ня можа, таму што там яго чакае Гаага. На паўнавартасны саюз з Расеяй не ідзе, таму што ўзаемныя абавязацельствы і агульныя інтэграцыйныя інстытуты – гэта па вызначэньні абмежаваньне абсалютнай улады.

На ўсходзе Менскам абрана правераная тактыка апошніх гадоў: бясконцае замыльваньне пытаньня. Хто-небудзь яшчэ верыць у хуткае падпісаньне пакету дарожных карт, уключаючы тую, што пра стварэньне наднацыянальных органаў улады? А безь яе няма сэнсу падпісваць астатнія – ня будзе механізмаў кантролю.

На захадзе адбываецца пераход да новай зьнешняй палітыкі Беларусі. Аб’ява Захаду галоўным ворагам і падтрыманьне напружанасьці ў прыграніччы НАТА. Адрасатам такой палітыкі таксама зьяўляецца Масква.

Немагчымасьцю сыходу на Захад і правядзеньнем за Расею жорсткага курсу ў дачыненьні да краін Прыбалтыкі Лукашэнка даказвае мэтазгоднасьць сваёй далейшай падтрымкі без усялякага інтэграцыйнага афармленьня.

Яго асоба – зарука таго, што Беларусь застанецца ў сьферы ўплыў Расеі. За гэта Лукашэнка можа далей патрабаваць расейскую дапамогу і заставацца поўнаўладным гаспадаром ўнутры Беларусі.

Ці пойдзе Расея на гэтую дзелавую прапанову? Наўрад ці.

Па-першае, Беларусь стратэгічна занадта важная, каб ставіць будучыню адносін зь ёю ў залежнасьць ад аднаго чалавека.

Па-другое, скатваньня рэспублікі на грань пераходу да адкрыта антырасейскай палітыкі летам мінулага года ніхто не забыў, і Лукашэнка як гарант расейскага ўплыву ў Беларусі пасьля тых падзей выглядае даволі дзіўна.

Па-трэцяе, захаваньне статус-кво – гэта захаваньне нявызначанасьці, калі ж у праекце новай Канстытуцыі вылезе «імкненьне да нейтралітэту», то пройдзе інфармацыя аб эмісарах зь Менска, якія распавядаюць у Еўропе, што Лукашэнка пры сустрэчах з Пуціным б’ецца за незалежнасьць Беларусі.

Так што Расея не зацікаўлена ў захаваньні статус-кво і будзе дабівацца рэальнага прагрэсу на перамовах аб інтэграцыі, паступова робячы больш жорсткай сваю пазіцыю. Тут прынцыповы палітычны таймінг – 2024 год – час стратэгічнага вырашэньня пытаньня аб уладзе ў Расеі. І да яго ўсе пытаньні па Беларусі павінны быць зьнятыя.

Расейскі транзіт небясьпечны лабавым сутыкненьнем з Захадам у яго рашучай апошняй спробе аказаць ўплыў на разьвіцьцё РФ. У гэтых умовах беларуская нявызначанасьць з адначасовым нейтралітэтам у Канстытуцыі, сяброўствам у АДКБ і пошукам Лукашэнкай шляхоў да нармалізацыі з Захадам становіцца стратэгічным выклікам, які нельга не вырашаць.

Так што беларускі крызіс ня вычарпаны, сам сабой на нішто не сыдзе і логіка яго разьвіцьця вядзе да чарговай эскалацыі“.

(канец артыкула)

 

=

Ад рэдакцыі.

Як кожны можа пераканацца, маскалі свае праблемы (“лабавое сутыкненьне з Захадам недзе ў раёне 2024 г.”) выдаюць за “беларускі крызіс”, які павінен быць вырашаны “шляхам паглыбленай інтэграцыі ў Расею” праз “ужэстачэньне пазіцыі Расеі на перамовах”… (усё адзначанае – яскравыя сімптомы комплексу імперскай непаўнавартасьці маскалёў).

А, можа, уся прычына дзёрганьняў расейскіх імперастаў у тым, што, як яны самі прызнаюцца, “Беларусь стратэгічна занадта важная для Расеі”?

Дык яна і для нас – беларусаў-вялікалітвінаў – занадта важная, каб яе каму-небудзь аддаваць!!!

Дый пра нейтралітэт вы ў беларускага народу пыталіся? Можа, акрамя Лу-кі, ён яшчэ і нам патрэбны?!

А ў цэлым, вам, што, маскалікі, Чачні, Грузіі ды Украіны замала?! Акрамя “памылак”, якія вы ўжо нарабілі, вам патрэбны чарговыя?…

 

 

28 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Рэдаккцыі трэба вызначыцца: Беларусь гэта еўрапейская краіна ці “Адным мірам мазаныя…”. Будзем з этнацыднага тэрарыстычну стану спрабаваць крочыць па нейкаму 3-му ці 10-му шляху ці будзем прабівацца на зусім не ідэальны захад?

    • Рэдакцыя кажа:

      Уявім, Сяргей, што вы прыйшлі ў рэстаран і заказалі блюда. Праз гадзіну вам прыносяць нейкую тухляціну ці нешта згарэлае ўшчэнт да вуглёў.
      Якімі будуць вашы паводзіны ў такой сітуацыі?

  2. Не белы рускі кажа:

    …выйсце ёсць, але нажаль пакуль гэта магчыма толькі на паперы ці ў нашых марах…((… гэта ўзыходжанне на пасаду прэзыдэнта нацыяналістычна адукаванага чалавека.Не абавязкова палітыка на гэты момант нашай гісторыі. Йдзе мова аб захаванні незалежнасці! …а пакуль надзея толькі што гаўляйтэр хоць час выйграе сваімі цыганскімі байкамі на сустрэчах з путлерам…(((

    • валянцин кажа:

      па-першае , не “цыганския байки”, а “жыдоуски гешэфт”” , а па-другое, час з “гауляйтэрам” працуе супраць САПРАУДНАЙ БЕЛАРУСИ. Досыць асацыираваць навязаную лукашысьциками тэзу ” Лу-ка = незалежнасьць”! Финита ля камедыя – час Лу-ки СКОНЧЫУСЯ 9.08.2020.

  3. мінак кажа:

    ”…гэта ўзыходжанне на пасаду прэзыдэнта нацыяналістычна адукаванага чалавека.Не абавязкова палітыка на гэты момант нашай гісторыі. Йдзе мова аб захаванні незалежнасці!”
    Расія такога чалавека не пусціць на пасаду прэзідэнта РБ ніколі! Па-другое — прэзідэнтам у нашых умовах у першую чаргу павіне быць Палітык!

    Таксама нашыя нацыяналы-патрыёты ўсе 90-ыя гады прабегалі са сьцягамі на мітынгах і прабалбаталі на сваіх з’ездах і форумах і шмат чаго не зрабілі для выхавання нацыянальнага грамадства і моладзі. Не здолялі пайсьці ва ўладу на месцячковым узроўні, не зацікавілі мовай і гісторыяй моладзь, інтэлігенцыю, эліту, не пераканалі братоў-расіян, што мова — гэта старадаўні артэфакт гісторыі славян, што на падмурку мовы збудавана ”вялікі рускі язык”! Што Віленскій Край — гэта беларуская мова і беларускі народ, а Ковенская губернія былая Жамойція, а затым ужо Летува. Таму і далучылі да Жамойціі Віленскі Край каб стварыць Летуву ў супрацьвагу ВКЛБеларусі.
    Таксама Сяргей і шмат іншых не зразумелі, што ў 2020 годзе была спроба рэйдэрскага захопа Беларусі, гэтаксама, як быў захоплен зусім нядаўна Крым! Ходзячы на гэтыя дэманстрацыіі я з зьдзіўленем бачыў мноства абсалютна палітычна неграматных тутэйшых маладых людзей…

    • Siarhiej кажа:

      Выбары гэта рэйдэрскі захоп? Гы-гы-гы! “Невуцтва гэта сіла!”

      • Яўген Мурашка кажа:

        “…Выбары гэта рэйдэрскі захоп?…”
        Выкарыстаньне фальшывых выбараў, як адзін з чыньнікаў штучна створаннага закалоту, з далешым знішчэньнем усяго пратэстанага патэнцыяла. Гэта і ёсьць мэта для ставарэньня умоў па рэйдарскау захопу (акупацыі)

        • Siarhiej кажа:

          Я кажу пра выбары, а не пра фарс які мы назіраем ужо 25 гадоў. У 2020 г. народ выступіў супраць фарсу і запатрабаваў выбары, і гэта не “штучна створаны закалот”. Падобны “закалот” быў у 2010 г. меньшага масштабу з іншымі лідэрамі. Верагодныя лідэры ў 2020 г., напрыклад Севярынец, былі загадзя нейтралізаваныя і народ выбраў таго, каго выпадкова “не даглядзелі” і ўсё пайшто “не так” для 3% і Абнулёнага.

  4. Siarhiej кажа:

    Паўночная і Паўднёвая Карэі. Няўжо яны “адным мірам мазаныя…”?

  5. Siarhiej кажа:

    Ілюзій не маю, але варта прачытаць інтэрв’ю А. Навальнага.

  6. Siarhiej кажа:

    Интервью Навального в New York Times 25.08.2021
    https://navalny.com/p/6530/

  7. мінак кажа:

    ”Основой политического устройства должна стать парламентская демократия, а честные выборы, независимость судов и полная свобода СМИ должны быть священными понятиями в новой России.” Алексей Навальны

    Гэта ўсё было ў 80-90х гадах, калі да ўлады ў Расеі прыйшлі хітражопыя, якія затым сталі ўладальнікамі СМІ, пачалі купляць уладу і незалежные судых, выбіраць дэпутатамі сваіх паслугачоў. У сёнішніх гістарычных абставінах можна збудаваць на постсавецкім прасторы толькі перыферыйны капіталізм цалкам залежны эканамічна і фінансава ад Захада. Гэтага толькі сляпыя не бачаць.

    Трэба вывучыць досьвед брацкага Кітая, які па тэмпах эканамічнага развіцця ў 3 разы пераўзыходзіць ЗША.
    Улада ў Кітае знаходзіцца ў руках партыі, партыя назначае лідэра нацыі і ніякіх дурацкіх выбараў, якія толькі ўносяць грамадзянскі раздарай не тое што ў грамадства, але ў сем’і.

    • Антось кажа:

      Каб Беларусь стала вольнай, незалежнай дзяржавай, перш за ўсё трэба будзе вынішчыць гэтую пра савецкую прамаскальска-каларадскую брыдоту накшталт гэтага выблядка “Мінака”, гэта відавочна, што чакае беларусаў у адваротным выпадку.

  8. мінак кажа:

    ”8.хто не любіць, той не спазнаў Бога, таму што Бог ёсьць любоў”

    ”11.Любасные! калі так палюбіў нас Бог, дык і мы павінны любіць адно аднаго.”

    ”20. Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзець, той ілжэ; бо хто не любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, якога не бачыць?”

    ”21. І мы маем ад Яго такі наказ, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго”.
    Разьдзел ІУ. Першае Пасланьне Апостала Яна Багаслова

  9. Andrei кажа:

    Барані божа калі такія як Антось дастануць улады. Спадзяюся што калі Белапусь стане вольнай, то будзе называцца Літвой.

  10. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, з’явілася харошая тэма для вас. Як ставіцца да прапановы Пазьняка стварыць нейкій там часовый урад?

  11. мінак кажа:

    Павел. Не пра тое думаеце. Пасля сустрэчы Байдэна і Пуціна, зараз адбываецца канчатковы раздзел краін на ”вашых” і ”нашых”. Не дарэмна ангельцы зьбеглі з Еўразьвяза і стварылі англасаксонскі саюз. Не дарэмна і ЗША сыйшло з Аўганістана.
    Ёсьць некалькі тэрыторый між Захадам і Усходам якія яшчэ цалкам не вызначыліся з кім яны, і могуць стаць месцам ”гарачых спрэчак” і падзелу. Дарэчы пры ”гарачых спрэчках” уводзіцца ваенае становішча, гэта азначае дыктатуру; балбатуны, панікёры, самаробные палітолагі, куклаводы, агенты замежных краін едуць на лесапавал ці ставяцца да мура…

    А вы пра нейкі там ”часовы ўрад”! Мяне ад гэтых фэнтазяў ужо цягне на ваніты! Прыходзяць летуценнікі, нічога ў палітыцы рэальна не стварылі і пачынаюць мроіць. За 35 год моцна надаелі гэтыя сімулякры!

    ( таксама маюцца і гаўкалы, якія могуць толькі гаўкаць)

  12. Павел Біч кажа:

    Ну чаго цябе цягне на ваніты, Мінак? Я цікаўлюся падзеямі ў краіне. а ты хочашь думаць ў светавым масштабе. Цябе можна пазайздросьціць.
    “Рассказывают. что здесь поймали спящего сатира, такога, каких изображают ваятели и живописцы. Его привели к Сулле и, призвав многочсленных пераводчиков, стали расспрашивать. кто он такой. Но он не произнёс ничего вразумительного. а только испустил грубый крик. более всего напоминавший смесь конского жрания с козлиным блеяннем. Напуганный Сулла велел прогнаць к его с глаз долой” – Плутарх.
    Я прывёў гэты урывак з надзеяй прымусіць высказацыцца вернікаў. Але паставіў яго выпадкова в нейкую рамку і болей я яго не мог адшукаць. Прыяднаў да урывка вялікій камент. Гэта ж частный прыклад телепортацыі. пачынаючы а карабка запалак якій рухала сілай мыслі мадам Кулагіна і канчаючы высновай Грабовога. што фізічные законы вырабляюцца думкамі усіх жывых людзей.. Хажденіе па ваде Іісуса гдесьці пасередіне. Асноная мая ідэя – чым болей вакол збіраецца людьзей якія вераць у цуд. тым сільней эффект телепортацыі-матеріалізацыі. Заоодно хацеў проверіть на вшівость вернікаў ў тым сэнсе якшто яны выпадак з сатірам адмомяць як выдумку-міф. то тады яны ліпавые вернікі. Час рэлігій мінае кажа Аурабінда. надыходзіць час містычных вучэнняў.

  13. мінак кажа:

    Павел.
    Мы з вамі толькі і можам разглядаць падзеі з вышыні свайго ўзросту перш за ўсё цікавячыся куды імчаць падзеі на планеце.
    Для нас з вамі такія пытанні, як хто кіруе ў краіне, хто выйграў і хто прайграў — усё гэта дробязь. Мы з вамі помнім Сталіна, Хрушчова, Эйзенхаўэра, Мао Цзэдуна, Кенэдзі і гэтак далей і цяперашнія кіраўнікі на іх фоне выглядаюць не так пераканаўча.

    Хто такі Грабавы не ведаю, але ягоная думка, што ”што фізічные законы вырабляюцца думкамі усіх жывых людзей..” адпавядае якраз маім, праўда я лічу, што не столькі думкі, ”як уяўленні-думкі ў стане транса, ствараюць новую рэчаіснасьць”.
    Так пісьменнік, які напісаў кніжку пра гібель Тітанік ад сутыкненні з айсьбергам за некалькі год да падзеі, стварыў новую рэальнасьць будучыні і тым самым зьдзейсьніў яе ў будучай рэчаіснасьці. Такіх прыкладаў можна назьбіраць мноства.

    Між тым існуе законы псіхалогі, калі пачаць выбудоўваць негатыўны вобраз уласнага жыцця, то ён спраўдзіцца! Чаму? Таму, што чалавек пачынае думаць толькі пра негатыў і яму ўжо няма часу ствараць у сваім уяўленні станоўчыя думка-вобразы.

  14. Павел Біч кажа:

    Мінак. напісаў вялікі камент на твой каментарый. але не змог яго паставіць. данажымаўся клавіш да таго што ён канчаткова знік. Я зараз чытаю Арнольда Міндэлу. фізіка тэарэтэка думкі якога блізка суўпадаюць з тваімі.. Пісаць паўторна яшчэ новый камент у меня ужо не мае сіл.

  15. мінак кажа:

    Павел. Адпачні і выкладзі для мяне думкі фізіка Арнольда Міндэлы, бо я як раз калупаюся ў гэтым пытанні і мне не хапае апанента і мысляра, каб паглыбіць гэтыя роздумы.

  16. Павел Біч кажа:

    Мінак. якшто ты думаешь што в пісаннях фізікоў-тэрэтыкаў шмат вады і такіе неафіты як я могуць сціпла перасказаць іх думкі. і табе па такім складыным рэчам нешта патлумачыць. то ты памыляешься , Але можа праз пару дзён я захачу паразмаўляць з табою на гэтую тэму. Паспрабуй нешта адшукаць ў інтэрнете. Ў апошніе дні много чытаў Е. Панасенкова. Вось уж крытык рускасці…

  17. Павел Біч кажа:

    Минак. я адкрыў у интернете што кажуць пра Миндела. Якшто б я да гэтага не чытаў адну з яго кніжак, я бы ніколі не зацікавіўся яго ідэямі. таму што маю вялікеую агіду да інтернета і да псіхалогіі. Я чалавек кніжный. магу нешта разумець толькі праз паперовую кнігу. А як ты. Мінак. адшукаў Міндела ў інтернете.
    Табе як русафілу раю пачытатць Е.Панасенкова. А вось што піша украінскій гісторык Штэпа:” Калі Ленін жыў ў Кракаве. то часта ездіў да расейска-аўстрыйскай мяжы как можна больше глотнуць русского воздуха. Крупская ўзгадвае:” мы тут в Кракове оба очень тужым по родной Россіі.. Володя – велікій рускій патріот. Он не желает даже взглянуть на картіны польскіх художніков. зато каталог Третьяковской галереі захватывает его часамі. Он ізголодался по русской літературе. все что можно тут найті. Володя чітает і перачытывает десяткі раз.”Гэта па пытанню нібы пра прыродный рускі інтернаціоналізм. Якштоо камуніст такй шовініст. то што сказать про рядовых русскіх. Революцыя 1917 года затармазіла развіцце нацыяналізма ў русскіх. Но цяпер калі камунізм пал. русскіе показывают шовінізм котрый не сніўся нават немцам у 30-е гады 20 ст.

  18. мінак кажа:

    Павел. Вось што піша сучасны беларускі пісьменнік аб Маскоўскай дзяржаве. ”Маскоўская дзяржава з самага пачатку была дэспатыяй азіяцкага тыпу. Гэта законамерна, бо на працягу 240 год з’яўлялася ўлусам Залатой Арды.”

    У цяперашнім часе нашы рускія браты не маюць аніякай Нацыянальнай Ідэі, а тая прыхаваная імперскасьць нясе ў сябе смяротную пагрозу для існавання і захавання расейскай дзяржаўнасьці. Бо зрабіць ментальна: з татар, башкіраў, узьбекаў ці казахаў,чачэнаў, буратаў, якутаў і іншых язычнікаў і мусульман — істынна рускіх людзей немагчыма.
    У выніку выкінуўшы выдатную! першапачатковую ідэю бальшавікоў аб інтэрнацыянальнай еднасьці савецкіх людзей, цяперашнія лідэры расейскай дзяржавы апынуліся ў разбуранага дзяржаўнага дрэндоўта! Дзяржава і тэрыторыя ёсьць, а Ідэі дзяржаўнай няма, акрамя ”грошай”! І які сэнс беларусу, татарыну, габрэю, інгушу ці бурату ў будучыні перціся разам з братамі ваяваць у сярэдняй азіі ці на каўказе, ці на украіне ці сербіі?
    Таму ў большасьці старэйшага пакалення існуе настальгія аб савецкім часе, бо тады мы былі едны тым, што дзяржава забясьпечывала ў першую чаргу бясьпеку жыцця!
    Цяпрашняя моладзь адчувае хісткасьць сучаснага жыцця і таму імкнецца за бугор! Мы, дзяды адчуваем страх і адчай…

  19. Павел Біч кажа:

    Нацыянальная ідэя. Мінак. гэта роскаша, яе могуць імець толькі вялікія народы.якіх на зямной кулі не шмат. Падобнае на тое што . Расея скатываецца да рэгтянальнай краіны. Усе імпэрыі рана ці позна распадаюцца. Падобнае на тое што падзеі з А. Зельцерам сведчаць што пачынаецца новый этап ў жыцці нашага народа, пажобнае на тое што нам культуролагам прыйдзецца на нейкі час заткнуцца..

  20. мінак кажа:

    Імперыя англасаксаў існуе ўжо больш 500 гадоў. Фіны, шведы, нарвежцы, партугалы, грэкі і мноства іншых усе маюць наыянальную ідэю, нават эстонцы і летувісы.
    На мой погляд ”падзея з Зельцерам” сьведчыць, што сучаснае замбіраванне праз інтэрнэт так запаскудзіла мазгі моладзі, што яны пачынаюць ахвярваць сваё маладое адзінае жыццё. Страляць у службовую асобу, які павінен правесьці вобыск у тваёй кватэрэ маючы з пракуратуры ордэр, — гэта ідыятызм. Прынцыповасьць даведзеная да абсурда! Сімпатычны малады чалавек і пачынае страляць з стрэльбы па службовых асобах…? Няхай яны нават парушаюць нейкія твае правы…
    І гэта вельмі небясьпечна, бо распальвае канфрантацыю між двума бакамі: дзяржаўнымі службовымі асобамі і маладымі адукаванымі людзьмі нязгоднымі з існуючай уладай.
    Ну калі ты такі нязгодны, то едзь туды дзе табе падабаецца: Нямеччыну, Францыю, Польшу, Канаду, у Летуву…
    Моладзь не цэніць ні свайго жыцця, ні чужога…! Сам быў некалі маладым, таксама дурасьці хапала, таму разумею іх. І тут вінаватыя дзяржаўныя ідыялагічныя службы, іхняя няўмелая і непрафесійная ідыялагічная дзейнасьць.
    Баравік, Гайдукевіч, перабежчык Васкрэсенскі далбяць як дзятлы і не разумеюць, не ўмеюць патлумачыць проста, лагодна, добразычліва моладзі сучасны стан рэальнасьці.
    Захад таксама вядзе ідыёцкую палітыку, забыўся і пра Чарнобыль, і пра тое, што мы дабравольна аддалі ядравую зброю, пра Будапешцкі мемарандум і гарантыі якія нам абяцалі. З-за нейкіх дробнасцей пачынаюць падымаць енк, лятак пасадзілі, Пратасевіча затрымалі, ды забярыце вы свайго Пратасевіча назад. Выбары прайшлі з парушэннем, то і ў ЗША ні тое што з парушэннем, але і былі фальсіфіціраваныя! (Ставіць кухарку кіраваць краінай — гэта чысты ідыятызм!)
    Павел. Іншы раз разумею, што трэба напэўна вяртацца дадому, да Пана Бога. Але шкада ўнукаў…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы