nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЧУМА НА АБОДВА ВАШЫЯ ДАМЫ!

Кастрычнік 3, 2021 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

На мінулым тыдні, 28 верасьня, у Беларусі адбылася вельмі непрыемная і адначасна трагічная падзея. З усяго, што паведамлена пра яе ў адкрытай інфармацынай прасторы, можна меркаваць, што мела месца прыкладна наступнае: у Менску каманда аператыўных супрацоўнікаў КГБ РБ вырашыла захапіць аднаго з прыхільнікаў руху “невероятных” у яго кватэры, прыйшла пад дзьверы (у звычайным менскім шматпавярховіку) і пачала іх ламаць, паколькі знутры не адчынялі, нягледзячы на патрабаваньні. У сваю чаргу жыхары кватэры патэлефанавалі ў бліжэйшае аддзяленьне міліцыі з просьбай прыехаць і разабрацца, што за людзі ломяцца да іх. Міліцыя, вядома, не прыехала… Тады жыхар кватэры Андрэй Зельцэр разам з жонкай арганізаваў відэа-трансьляцыю ў Сеціва (пра гэта ходзяць чуткі) і, узброіўшыся паляўнічай вертыкалкай, пачаў чакаць уварваньня. Калі захопнікі нарэшце ўламіліся ўнутр, пачалася стрэляніна, у якой загінулі сп. Андрэй і адзін з аператыўнікаў (Зьміцер Фядосік). Пра тое, хто пачаў страляць першым, пакуль дакладна не вядома, паколькі заявы на гэты конт (з боку афіцыйных уладаў і лідараў “невероятных”) пярэчаць адна адной. Аператыўнікі КГБ забралі з сабой непасрэднага сьведку трагедыі – жонку загінулага, таму яе паказаньні, якія могуць быць найбольш праўдзівымі, пакуль невядомыя (яшчэ больш праўдзівым будзе відэа, якое яна здымала, калі, вядома, яно зьявіцца ў Сеціве). Цяпер прадстаўнікі афіцыйных уладаў і лідары “невероятных” шлюць на адрас адзін аднаго ня толькі абвінавачваньні ды праклёны, а і пагрозы, яшчэ больш разгойдваючы грамадскую сітуацыю ў Беларусі… Пра тое, як ацэньваюць падзею і якое выйсьце прапануюць лідары цэнтрысцкіх нацыянальна-патрыятычных сіл Беларусі – Яўген Мурашка, Сяргей Высоцкі і Алесь Астроўскі – глядзіце ніжэй (фота ўверсе ўзята адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=BSNjAzLSNQY ; дарэчы, раім паглядзець гэтае відэа).

 

 

Яўген Мурашка.

Стрэльба, якая вісіць на сьцяне, рана ці позна стрэліць…

Стрэл Зельцэра сведчыць аб тым, што супрацьстаяньне часткі грамадства, якая справакавана расейскімі дыверсантамі, а таксама Ціханоўскай ды яе кодлай калабарантаў (гэта з аднаго боку) і уладаў (з другога боку) падышла да чырвонай рысы.

У абодвух бакоў пачаўся псіхоз.

Гэта тое, чаго і дамагаецца Масковія!…

Таму крокам да зьняцьця напругі ў грамадстве павінна стаць наступнае:

– грамадзянін Лукашэнка павінен неадкладна выбачыцца перад грамадствам за ўсе трагічныя падзеі апошняга часу;

– выкінуць з МУС Карпенкова ды іншых, хто займаецца тэрарызаваньнем беларускага грамадства;

– вызваліць усіх, хто трапіў за краты за ўдзел у пратэстах;

– распачаць дыялог.

Зь кім?!

Ні з “мудрым” Пуціным, ні зь Ціханоўскай, ні зь іншымі прадстаўнікамі лібералістычнай Еўропы, ні з Шушкевічам, Коласам, Трусавым, Анісім, Гулакам – запіснымі “перамоўшчыкамі”.

Прыйшоў час размаўляць з прадстаўнікамі нацыянальна і патрыятычна арыентаванай супольнасьці.

Мэта такіх перамоваў адна – забясьпечыць кансалідацыю грамадства дзеля захаваньня міру ў краіне і абароны яе незалежнасьці ад імперскіх амбіцый Расеі…

 

Сяргей Высоцкі.

Каб абараніць незалежнасьць, патрэбныя актыўныя ды правільныя захады. І найперш ад уладаў…

Таму, паўтараю гэта ў чарговы раз: вашыя, улады, фанабэрыя, чэрствасьць ды “дубаломная” аналітыка давядуць краіну да бяды…

Мы і так пад прэсам вонкавых сіл. Глабальныя гульцы – як з Усходу, так і з Захаду – цьвёрда наважыліся раздушыць Беларусь, захапіць яе і падзяліць актывы ды ўплывы. Гэта ўжо відавочна ледзь ня кожнаму.

І заходнія закулісныя монстры, і расейскія імперыякраты навербавалі самую прадажную, цынічную ды мярзотную публіку для дыскрэдытацыі ды падрыву нашай дзяржаўнасьці. З боку апошняй сыплюцца ня толькі паскудныя, правакатыўныя, а і цалкам злачынныя заклікі руйнаваць краіну, забіваць афіцэраў, чыніць дыверсіі супраць уласнага народу (дарэчы, усё ў стылі бальшавікоў).

Але ва ўрадавых кабінетах не хочуць слухаць адэкватных людзей. Маўляў, яны ўсё ведаюць наперад…

Калі вы такія мудрыя, чаму ўсё “праз дупу”? Чаму няма рэальных зрухаў у лепшы бок?!

Так, вы заручыліся “падтрымкай” кіраўніцтва Расеі ды Кітая, часова пазьбеглі эканамічнага заняпаду. Аднак становішча, у якім апынулася Беларусь, пазбаўляе нас гістарычнай персьпектывы ды наўпрост заганяе ў Масковію…

Улады, эмоцыі трэба браць пад кантроль розуму. Пры любым рэжыме і любой сітуацыі найперш вы (!) будзеце вінаватыя ў тым, што адбываецца ў краіне. Гэта агульнавядомая аксіёма.

Таксама вы ня можаце дазволіць сабе помсту альбо парушэньне прававых ды людскіх нормаў. А, нагадаю, правы звычайных грамадзянаў Беларусі парушаліся… І нямала. Гэта вядома ўсім…

Між тым, у апошнія месяцы і дні з боку некаторых сілавікоў рэжыму гучаць заявы пра вендэту. Няўжо не зразумела, што такія дзеяньні вядуць да разбурэньня дзяржавы і небясьпекі пераходу грамадскага супрацьстаяньня ў грамадзянскую вайну. А гэта як раз тое, чаго нельга дапусьціць ні пры якіх абставінах!

Мінімум, пасьля такіх заяваў можа быць арганізавана правакацыя (напрыклад забойства некаторых вядомых “невероятных” рукамі іх лідараў), пасьля якой будзе абвінавачаны цяперашні палітычны рэжым з самымі фатальнымі наступствамі для дзяржавы!

Уладам трэба тэрмінова ўключаць мазгі, а не чакаць, мармычачы пад нос, што, маўляў, “як-небудзь перасядзім…”

Як прадстаўнік нацыянальна-патрыятычных, цэнтрысцкіх сіл, што канкрэтна прапаную рабіць.

  1. Найперш трэба працягнуць вызваленьне людзей, не азіраючыся на апошнія падзеі! Бо магчымай мэтай арганізатараў вядомай перастрэлкі было якраз азлобіць людзей, спыніць вызваленьне, справакаваць чарговае беззаконьне…
  2. Каб перавесьці энэргію людзей у пазітыўнае рэчышча, неабходна адчыніць усе шлюзы для нацыянальнай асьветы, мовы, традыцый. Трэба неадкладна пачаць перавод на беларускую мову нашых універсітэтаў ды школ.
  3. Ня трэба перашкаджаць людзям сумленна зарабляць. Для гэтага найперш варта прыбраць ідыёцкія падаткі, забясьпечыць свабоду дробнаму і сярэдняму бізнэсу. Практыка паказала, што, напрыклад, аналагічныя рашэньні ў IT-cьферы былі плённыя. Таму гэтая галіна і сёньня пасьпяхова разьвіваецца (апошняе прызнана нават самымі жорскімі крытыкамі рэжыму).
  4. У сёньняшнім процістаяньні пераможа той, хто першым зьвернецца да нацыянальна-патрыятычных цэнтрысцкіх сілаў, прыслухаецца да іх. Таму любая палітычная рэформа ў Беларусі без дыялогу з нацыянальнай элітай вырачаная на правал. Намер жа выкарыстаць патрыётаў “уцёмную” – гэта самападман. Калі ўлады ня будуць шчыра жадаць сапраўднага дыялогу, яны самі сябе канчаткова загоняць у пастку.
  1. Трэба тэрмінова спыніць абсалютна ідыёцкі прапагандысцкі запал на дзяржаўных медыя (такіх, напрыклад, як СТВ), дзе адбываецца зьнявага беларусаў і агучваюцца самыя гнюсныя расейска-імперскія штампы. Мы часта назіраем там тапорныя да дэбільнасьці нападкі на літаральна ўсе альтэрнатыўныя пазіцыі, бачым, як мяшаюцца ў адну кучу патрыёты-змагары і “невероятныя”.

Патрабую тэрмінова спыніць глумленьне над нацыянальнай гісторыяй ды барацьбітамі за Незалежнасьць… Адкажыце, ЯК ВЫ ЗЬБІРАЕЦЕСЯ БАРАНІЦЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ (а разам зь ёй і свае пазіцыі), РАЗБУРАЮЧЫ ДЫ “ЗАЧЫШЧАЮЧЫ” ПАДМУРАК ГЭТАЙ САМАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ?

Магчыма, многія з чыноўнікаў ня ўспрымуць гэтыя словы, бо развучыліся думаць за 27 гадоў аўтарытарнай улады… Аднак на кану стаіць пытаньне існаваньня Дзяржавы, пытаньне дабрабыту ды жыцьця ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь, як і вашага, улады, уласна дабрабыту ды жыцьця!..

 

Алесь Астроўскі.

Падзея, якая адбылася, дастаткова трагічная сама па сабе – загінулі два грамадзяніна Беларусі, зь нянавісьці страляючы адзін у аднаго. Засталіся адзінокія жанчыны і дзеці без бацькоў.

Але ў шмат разоў больш уражвае і мае большае значэньне іншае. А менавата тое, зь якім энтузіазмам кіраўнікі абодвух варагуючых бакоў – як прадстаўнікі “невероятных”, так і сілавых структур рэжыму – пачалі разгойдваць сітуацыю ў кірунку далейшага нарошчваньня ўнутрыбеларускага грамадзянскага канфлікту. Калі людзі здуру і сапраўды пачнуць выконваць ўсе іх “рэкамендацыі”, мірная Беларусь нібы сама сабой немінуча пяройдзе ад грамадскага супрацьстаяньня ў стан грамадзянскай вайны.

Каб ня быць галаслойным, прывяду некаторыя факты.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=vUCf5wONWjM – кожны можа паслухаць даволі жорсткае меркаваньне сп. Пракоп’ева. Тут – https://www.youtube.com/watch?v=hlxcMEeO7MU (1:40) – падана інфармацыя, што Цэпкала заклікаў беларусаў змагацца, “узяўшы за прыклад Зельцэра”.

Праз пару дзён пасьля падзеі ў Менску адбыліся акты масавага “мінаваньня”. На шчасьце – фэйкавага… Пачалі масава распаўсюджвацца ўлёткі і налепкі, правакуючы напады на сілавікоў.

З іншага боку вось, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=2RMErzpYT0Y і тут  https://www.youtube.com/watch?v=hlxcMEeO7MU –  некаторыя кіраўнікі афіцыйных сілавых структур абяцаюць помсьціць “невероятным” за сьмерць іх падначаленых. Прычым, сярод іх такія, як Белоконев, прапануюць ня проста караць сьмерцю сваіх апанентаў, а яшчэ і па формуле: “за аднаго свайго 20 ці нават 100 ворагаў”!

Усё адзначанае прымушае задаць пытаньне: панове, вы хаця б уяўляеце, што вы робіце?!

Калі не ўяўляеце, то выкажу сваё меркаваньне – усе гэтыя дзеяньні вядуць да далейшага разбурэньня міру ў нашай мірнай Беларусі і да павелічэньня верагоднасьці ўцягваньня яе ў вір хаосу ды грамадзянскай вайны. Таму такія дзеяньні інакш як злачыннымі назваць нельга.

Сітуацыя пагаршаецца тым, што ў абодвух варагуючых бакоў ёсьць вонкавыя заказчыкі ды куратары. У “невероятных” гэта закулісныя глабалісцка-ліберастычныя сілы, а за сьпінамі ня ў меру рэцівых “сілавікоў” знаходзяцца расейскія імперыякраты. Сёньня і тыя, і тыя напэўна ў задавальненьні паціраюць рукі…

Я ад імя ўсіх звычайных беларусаў-вялікалітвінаў – сапраўдных гаспадароў нашай зямлі і дзяржавы, выказваю вам сваю катэгарычную нязгоду. Калі ж і далей не прыслухаецеся і не адчуеце адказнасьці за свае дзеяньні, скажу словамі геніяльнага Шэкспіра: чума на абодва вашыя дамы!

Тым, хто жадае разабрацца ў сітуацыі й знайсьці выйсьце зь яе, прапаную прааналізаваць і запомніць сьхему, паданую ніжэй.

Так, у Беларусі ёсьць ня толькі “невероятные” ідыёты ды ня ў меру агрэсіўныя сілавікі Лу-кі.

Ёсьць яшчэ і сапраўдныя беларускія патрыёты…

Толькі яны здольны забясьпечыць мір і росквіт Беларусі!

 

 

15 каментарыяў

  1. мінак кажа:

    Пайшоў на кірмаш купіць журавін. Пытаюся ў гандляркі колькі каштуюць журавіны. Яна адказвае, 1 кг – 8 рублёў.
    Побач стаяла інтэлігентная жанчына сталага веку, якая запярэчыла: — Какіе журавіны, это клюква! Я в Мінске жыву всю жізнь, і всегда это была клюква.
    Пытаюся: –У вас ёсьць дзеці, унукі?
    Кабета адказвае з гонарам:–Есть. Внукі за граніцей. Знают іспанскій, французскій, немецкій.
    Я падвёў рысу: — А што такое журавіны не ведаюць?
    Яе ўнукі ведалі шмат чужога і не ведаюць свайго!

    Трыцаць год назад зьбег з правінцыйнага балота ў Менск. Адшукаў асяродак інтэлігентных тутэйшых людзей, удыхнуў свежае паветра, аджыў, пачаў расьці як асоба. (Дарэчы і Джэк Лондан пісаў як, ён шукаючы разумных людзей, знайшоў іх толькі сярод інтэлектуалаў, як ён пісаў ” на чердаке грамадства”).
    Зараз зьдіўляе, як людзі імкнуцца выехаць за бугор, дзе нават ведаючы чужую мову, усё роўна будзеш адчуваць там чужым і непатрэбным. Сёння нават у Менску калі гаворку ідзе па-расейску па тэлебачанню ці на вуліцы пачынаеш адчуваць іхняю чужую ментальнасьць.
    Нейкі генерал пачаў трындзець жорсткія словы пра лютыя меры да шараговых нязгодна-апазіцыйных асоб, і зразу адчуваеш скурай, што ён і ягоныя мама і тата не жылі тут, іх не палілі карнікі ў вёсках. Ягоная маці (як маці маёй жонкі) будучы дзіцяткам у акупацыю не стаяла разам з сваёй маці і брацікамі і сястрычкамі пад дуламі нямецкіх аўтаматаў поўдня на сакавіцкім снезе, покуль педантычные акупанты не вялі допыт усіх жыхароў вёскі: ці быў іхні бацька ў партызанах?
    Аднойчы АГ сказаў залатыя словы ў адказ на заклік ” Не слушайте іх. Оні врут!” АГ адказаў: ”–Я павінен усіх слухаць. Апазіцыя — гэта таксама нашы людзі”.

    Хто ведае гісторыю, той нічаму не зьдзіўляецца. Усё было. Быў некалі аншлюс. Было шмат іншага. Іншы раз зьздіўляешся чалавечай цывілізацыі і расчароўваешся, бо ўсё адно і тое ж: танкі, гарматы, ракеты, далучэнні, аб’яднанні, а ў выніку марнатраўства гістарчынага часу, рэсурсаў, празмерныя амбіцыі і звычайнае лухтаватасьць…

  2. Павел Біч кажа:

    Я, шчыра кажучы. не магу зразумець яні ідэалогію Мінака. ані гаспадароў дадзенага сайта. Яны не прыхільнікі цяперашней улады (акрамя Мінака), яны не лібералы і варожа ставяцца да нашых лібералаў якія пануюць ў незалежных СМІ, яны не сац-дэмакратаы з іх выпячваннем эканомікі. яны не літвіністы. якія есць адэпты тэзы Кацярыны якая усе нашые беды бачыць ў новай назве “белые рускіе”. хаця падобнае на тое што яны (беды) пачаліся раней да краха РП, яны не “палякі”. яны не прывержэнцы нейкай пэўнай рэлігіі. Раней яны былі зацятымі прыхільнікамі тэорыі Змовы, не ведаю як цяпер. Давай наперад, Мінак, ты на трыбуне….

    • Рэдакцыя кажа:

      Для сп. Біча беларускія нацыянал-патрыёты, якія бароняць інтарэсы нашага народа на яго ЎЛАСНАЙ зямлі, ня тое і ня гэтае – нешта не зразумелае. Ня хочуць станавіцца на калені ні перад расейскімі імперцамі, ні перад глабалістамі-ліберастамі, ні перад палякамі…
      А нам вас, сп. Біч, цяжка зразумець. Ужо вам і літвінства перастала падабацца…
      Вы самі хто?!
      Для каго хочаце быць рабом? Перад кім гатовыя стаяць на каленях?

  3. мінак кажа:

    Тут шаноўныя сябры трэба яшчэ асэнсаваць сучасны фэнамен ”зомбі”. У ”зомбі” звычайна сьвядомасьць разглядае і асэнсоўвае рэчаіснасьць у чорна–белых фарбах. ”Белые” — гэта нашы, справядлівые і гуманістычные, а ”чорные” — гэта ненашы, несправядлівые, варожые.
    Праз інтэрнэт у вялікіх гарадах пэўнымі сіламі ўзрошчаны з людзей з чорна-белай сьвядомасьцю, асобы-”зомбі”, якія лёгка кіруемые гэтымі сіламі. Улада дарэчы праспала падрыхтоўку гэтых зомбі на працягу апошніх дзесяцігодзяў.
    Калі ”зомбі” сустракае памяркоўнага апанента, які яму проста, ясна, на вядомых фактах і прыкладах пачне тлумачыць, што калі МТЗ пусцім на металалом, то потым прыдзецца зямлю на селгаспрадпрыемствах апрацоўвываць рыдлёўкамі з усімі выцякаючымі адсюль вынікамі: картачнай сыстэмай на харчовыя тавары і голадам.
    Але калі да такога ”зомбі” з першага разу пачнеш спрабаваць дастукацца да ягонай сьвядомасьці, то ў яго можа адбыцца інсульт. Я назіраў як такі сталага веку пралетар схапіўся за галаву і закрычаў: — Хопіць, хопіць, у мяне зараз галава трэсне! — Узняўся з лавы і куляй памчаў ад суразмоўцы.

    Між тым зьвярніце ўвагу, ні на расейскім і нашым дзяржаўным тэлебачанні, ні ў кіноматографе, ні ў тэатры, гэтая праблема не вырашаецца, а наадварот затушоўваецца. Рэклама таксама служыць замбіраванню людзей, таксама смартафоны, інтэрнэт, дзіцячыя мультфільмы — усё працуе дзеля замбіравання…

    ”Я ўзгадаваў вас малаком, а не цьвёрдай ежаю; бо вы яшчэ не маглі есьці яе, ды і цяпер яшчэ не можаце.” Першае Пасланне Апостала Паўла Да Карынфянаў

  4. Павел Біч кажа:

    Каго лічыць Мінак Зомбі? Якшто нейкіх пралетараў (не толькі фізічнагай працы). то узнікае пытанне каго ён лічыць Незомбі? Здаецца тых хто думае таксама як і ён сам. А з яго папередніх высказванняў зомбі ён лічыць тых хто не хоча каб мы вярнуліся ў эўрапейскую семью народаў. А як вярнёмся то тады закроюць МТЗ і мы будзем калупацца ў поле рыдлёўкаё і харчавацца па картках. Але гэта не падтврджаецца рэчаііснасціью -эўрапейскіе народы жывуць больш заможна і свабодна чым народы якія жывуць пад дыктатурай. Мінак атрымліваецца ёсць зацяты реакцыянер. Ён Зомбі камуністычнай прапаганды…

  5. мінак кажа:

    Аналіз Мурашкі, Высоцкага і Астроўскага цікавы, некаторыя моманты ўтрымліваюць у сябе пэўныя супярэчнасьці. Магчыма трэба не зьбівацца на тэрміналогію і танальнасьць ”Белаконевых”, а выкарыстовываць сваю, прысутную ліцьвінам талерантнасьць і хрысціянскую цярпімасьць.
    Напэўна нам трэбна бедаваць аб сьмерці двух грамадзян Беларусі: Зьміцера Фядосіка і Андрэя Зельцэра. Адзін выконваў свой доўг вайскоўца, другі… А што…, які доўг прымусіў жыхара той самай краіны Андрэя страляць у свайго суайчынніка, забыўшыся і не ўспомніўшы пра Боскую запаведзь: ”Не забівай!”
    ” Грэх наўмыснага забойства выклікае Божую помсту!”

    ”Учыні мяне, Пане, прыладаю Твайго спакою, каб нёс любоў туды, дзе пануе нянавісьць, каб прабачаў там, дзе абражаюць, каб яднаў там, дзе сварка і звада, каб праўду казаў там, дзе ёсьць фальш, каб нёс веру туды, дзе ёсьць сумненні, каб абуджаў надзею там, дзе пануе роспач, каб распаліў святло там, дзе валадарыць цемра, каб нёс радасьць туды, дзе турбуе неспакой. Учыні, каб не шукаў я суцяшэння, а суцяшаў іншых, каб не прагнуў разумення, але каб разумеў іншых, каб не шукаў любові да сябе, а любіў іншых.
    Бо той, хто дае, заўсёды атрымлівае, хто не шукае свайго, той знаходзіць, хто прабачае, таму будзе прабачана, бо, паміраючы, мы нараджаемся для жыцця вечнага.”
    Малітва св. Францішака аб духу любві

  6. Павел Біч кажа:

    « Религия – часть процесса развития человеческого сознания, того развития, которое должно вести человека к верховному осознанию.
    Почему люди цепляются за религию? Религии основаны на вероучениях, которые являются спиритуальными переживаниями, спущенными до уровня, где их легче воспринять, но за счет утраты их всецельной чистоты и истины. Времена религий прошли. Мы вступили в век всеобъемлющей спиритуальности, спиритуальных откровений в их изначальной чистоте.
    Религия – это всегда ограничение для духа. Если человек имеет спиритуальную жизнь независимо от умственных конструкций и окружения, в которых он живет, тогда эта спиритуальная жизнь заставляет его пройти через религии и войти во что-то более высокое. Но его посвящение должно придти изнутри, а не быть формальным. Есть люди, которые должны обязательно выйти из религии, если они не хотят быть остановленными в своем развитии.
    Не следует смешивать религиозные учения со спиритуальными. Религиозные учения принадлежат прошлому и останавливают развитие. Спиритуальное учения есть учение будущего, оно освещает сознание и подготавливает его к будущему осознанию.. Спиритуальное учение выше религий и стремится ко всеобщей правде. Оно учит нас, как войти в прямой контакт со Всевышним» – Шри Ауробиндо

  7. Siarhiej кажа:

    Здзіўляе “аналітыка” што блытае акупацыю з грамадзянскай вайной і не бачыць адрозненні паміж таталітарным бандытызмам і ліберальнай дэмакратыяй.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сяргей,
      1) патлумач, калі ласка, падрабязьней кожнае з 4-х выкарыстаных табой паняцьцяў;
      2) ты сапраўды перакананы, што аўтары ня бачаць розьніцы паміж імі?

      • Siarhiej кажа:

        1. “Загад начальніка – закон для падначаленага” – гэта вызначэнне паняцця “закон” пры таталітарным бандытызме. “Закон – правілы абавязковыя для ўсіх, прынятыя законным чынам законна абраным парламентам на адкрытых і свабодных выбарах” – паняцце пры ліберальнай дэмакратыі. Ёсць шмат іншых адрозненяў. 2. На Данбасе акупацыя, а не грамадзянская вайна. Нешта падобнае і ў нас. 3. Зразумець нешта – значыць увесці гэта ў сістэму сваёй практыкі.
        Больш падрабязнае тлумачэнне патрабуе шмат слоў. Існуе процьма тэкстаў і кніг на тэму.

        • мінак кажа:

          Дэмакратычныя выбары толькі тады даюць станоўчы вынік, калі ў грамадстве маецца ”творчая нацыянальная пасіанарная меншасьць” , якая мае аўтарытэт ва ”унутранага пралетарыята”. Калі такой пасіанарнай меншасьці няма, то любыя выбары закончацца не ў польза нацыянальнага грамадства. Наша краіна насычана мноствам людзей прыхільнікаў расейскай імперыі. Толькі ў пачатку 90-х гадоў нацыяналы дамініравалі ў палітычным руху, але не хапіла ведаў, уменне, здольнасьці ісьці на кампраміс, магчымасьці схіліць частку тутэйшай эліты на свой бок.
          Пачытайце, як габрэі ў 1917-24 годах узялі ўладу ў свае рукі і валадарылі ва ўрадзе РФ. Сталін вымушаны быў весьці сціпла, не кранаць іхняю пасіанарную меншасць. Але ўжо 1929 годзе ён цалкам забраў уладу ў свае рукі, да гэтага падрыхтаваў мноства сваіх аднадумцаў.
          Канечна ”пралетарыяту” бесэнсоўна тлумачыць гістарычныя істыны.
          У 2020 годзе частка кіруючай эліты перапалохалася і ўжо была гатова здаць краіну рэйдарам–алігархам, выратаваў стновішча АГ.
          Стаўлю яму як палітыку : ”Зачот!”
          ”Пралетар” зараз пачне крытыкаваць мае погляды, замест таго каб выкладаць уласные меркаванні.

  8. Павел Біч кажа:

    У адрозненне ад меня і Мінака, якія пішуць падрабязна і легка зразумеуь аб чым ідзе размова. Сяргей піша як геній вельмі сціпла. Напрыклад, да каго датычыцца яго апошній камент я так і не зразумеў. Сяргей тыповы ліберал і шчырый рацыяналіст; менавіта такія як ён панавалі і пануюць ў інфармацыйнай прасторы апазіцыі, таму мне цікава яго чытаць каб ведаць як змагацца з лібераламі. Мне вельмі падабаецца фраза постмодерністаў аб тым што раней монстраў нараджала вера ў бога. але цяпер монстраў нараджае неуемная рацыяналізацыя. А можа у меня ужо пачалася деменцея?

  9. мінак кажа:

    У чым памылка Сяржука і іншых прыхільнікаў лібералаў і дэмакратаў? Яны блытаюць ”дэмакратыю і лібералізм” — з ”ментальнасьцю”, у данным выпадку постсавецкага электарата. Прыняцце законаў дэмакратыі аўтаматычна не робіць электарат самадастатковым, з пачуццём уласнай годнасьці, самапавагі і гонару, уменнем працаваць і зарабляць. Постсавецкая біамаса спрэс псіхалагічна залежная, пасіўная, аўтсайдэрская і не здольная канкурыраваць ні з дэмакратычнай заходняй прадпрымальніцкай супольнасьцю, ні з аўтарытарнай жорсткай і агрэсіўнай бандыцкай расейскай ментальнасьцю.
    У нас нават у самых нібыта прасунутых мысляроў, нават пасля падзей у Крыму, не ўзьнікла думка, што выбары 2020 года былі на самай справе спробай рэйдэрскага захопа нашай краінай.
    Гэта сьведчанне, што ўласных мазгоў у нашым грамадстве не хапае… Наогул мазгі ёсьць, але яны адсунуты за небакрай. Наезжыя трэццяразрадныя палітолагі з Расеі ўвесь час акучваюць глузды нашага электарата імперскай ідыялогіяй.
    Падчас 90-х наша пасіанарная меншасьць не здоляла выпрацаваць пазітыўную палітыку ў дачыненні як да камуністычнай большасьці, да тогачаснай улады, да расейскай дзяржавы і г.д. Яны як вясковыя шчанюкі гаўкалі на ўсіх і ў выніку прайгралі.
    А ці былі шанцы? Шанцы заўсёды ёсьць, няхай сабе невялікія, але гэта шанцы!
    Падчас выбараў Бровікава на пасаду першага сакратара ЦК КПБ, наша апазіцыя не зьвярнула ўвагі на гэты няхай мізэрны, але шанец стварыць хаўрус з камунякамі з умовай развіцця нацянальнай дзяржавы… Апазіцыйная меншасьць увязалась у крыклівую крытыку улады, камунякаў, расейскага імперыялізма… І ўпусціла свой гістарычны час!
    Гэтую хваробу можна абазначыць, як ”мазаічную палітычную сьвядомасць” не здольную ні лагічна мысліць, не ведаючых ні барацьбу Троцкага, Зіноўева, Каменева супраць Сталіна… Нічога не ўзяўшых з гістарчнага мінулага. А вось ”чубайсы” вывучылі досьвед мінулых палітчыных баталій і скарысталі ў сваёй дзейнасьці і перамаглі…

  10. Павел Біч кажа:

    Узгадка Мінаком Чубайся і (станоўча) камуністаў сведчыць што у яго так і не адпаў марксісткій хвост.. Але галоўна цікава будзе пачытаць што ён раіць рабіць цяпер? Няўжо падтрымліваць Лукашенку?

  11. Павел Біч кажа:

    Кожная раніца у меня пачынаецца з таго што кідаюсь да інтернета і адкрываю ваш сайт..Чым ваш сайт мены прывлекае не ведаю.. Можа таму што на ім выступаюць людьзі асабіста мне знаёмые? Яшчэ захажу і пішу на ФБ. Астатьніе сайты мне недасягальные; першая перашкода -трэба падпісацца.і успомніць нейкій логін.А некаторые нават грошы трэбуюць. Мае погляды з поглядамі Рэдакцыі не аднолькавые. Да таго ж я паступова пагружаюся ў містыку. а яна здаецца Рэдакцыі чуждая. Судя па таму як Лукашенка ставіцца да кавіду. ён шарахаецца з боку ў бок і ў палітыцы. Хаця ён прызнаецца што у яго украінскіе корні. ў яго паводзінах і поглядах ёсць нешта чыста беларускае. Да і акцент у яго не знішчальный; ад чаго легка пазбавіліся іншые рускамірцы. Давай сп. Астроўскі паставь чагосьці Новае.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы