nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сумненьні адносна другога Майдану

31 сакавіка, 2007 | 2 каментарыя

Алесь Астроўскі (з выкарыстаньнем svaboda.org і некаторых іншых інтэрнэт-рэсурсаў)

ЮÑ�Ñ�анка-ЯнÑ�ковÑ�Ñ�.JPG 

Ва Украіне пачалася барацьба “за” ці “супраць” урадавай кааліцыі, якую ўзначальвае прэм’ер-міністар і адначасова нядаўні агітатар за “інтэграцыю Украіны з Расеяй” В.Януковіч. Яго прыхільнікі правялі ў Кіеве даволі вялікі “Форум нацыянальнага адзінства”. Тым часам праціўнікі Януковіча правялі паседжаньне “Камітэту нацыянальнага выратаваньня”, дзе запланавалі на сёньня мітынг на кіеўскім Майдане (паабяцалі вывесьці сотні тысячыў чалавек!) з патрабаваньнем распусьціць Вярхоўную Раду (ВР) і правесьці новыя парлямэнцкія выбары. Прэзідэнт В.Юшчанка падрыхтаваў праект указу аб роспуску Рады і, па адных зьвестках, вось-вось падпіша, а па іншых – ужо падпісаў яго.

Падставай для роспуску ВР Юшчанка лічыць парушэньні фракцыйнага прынцыпу пры фармаваньні ўрадавай кааліцыі, калі ў лік простай праянуковічаўскай бальшыні пачалі пераходзіць асобныя дэпутаты-здраднікі зь іншых фракцый, у т.л. і з прапрэзідэнцкай “Нашай Украіны” (можна не сумнявацца, што прычынай такіх паводзінаў дэпутатаў зьяўляецца іх подкуп Януковічам з дапамогай расейскіх грошаў). На думку прэзідэнта, гэта не адпавядае Канстытуцыі. Юшчанка запатрабаваў ад Януковіча далучыцца да запыту ў Канстытуцыйны суд, каб вырашыць усе спрэчкі на гэты конт. Між тым у Партыі рэгіёнаў Януковіча лічаць, што для роспуску Рады няма юрыдычных падставаў і ня бачаць нейкай палітычнай пагрозы сабе з боку мітынгу на Майдане Незалежнасьці, які мае адбыцца сёньня ўвечары.

 

Востры палітычны канфлікт навідавоку. Прэзыдэнт Юшчанка і парлямэнцкая апазыцыя апынуліся заціснутыя ў кут дзеяньнямі ўраду Януковіча і кіроўнай кааліцыі, паколькі тыя, пераманьваючы дэпутатаў зь іншых фракцыяў, плануюць набраць у Радзе канстытуцыйную большасьць, якая будзе мець магчымасьць пераадольваць вета прэзідэнта і, такім чынам, не зьвяртаць увагу на яго ў час прыняцьця законаў і зьмен Канстытуцыі. Усё гэта будзе азначаць паразу Памаранчавай рэвалюцыі 2004-05 гг., у выніку якой Юшчанка стаў прэзідэнтам Украіны, і поўную перамогу контррэвалюцыі – пераход улады да ВР і ўраду В.Януковіча, якія, як вядома, на сёньня ёсьць прарасейскія сілы. Можна не сумнявацца, што пасьля гэтага Украіна перастане ўступаць у НАТА і Еўразьвяз, там будзе зноў пастаўлена пытаньне пра ўвядзеньне другой дзяржаўнай мовы (натуральна, рускай), пра “інтэграцыю” “з брацкай Расеяй” і пра ўсе іншыя рэчы, якія нам так добра вядомы з нашай беларускай рэчаіснасьці. 

 

Мы даўно папярэджвалі нашых чытачоў пра небясьпеку падобных падзей, асноўнай прычынай якіх стала непадрыхтаванасьць, слабасьць Юшчанкі як прэзідэнта Украіны і лідара нацыі (гл. https://nashaziamlia.org/2006/11/23/406).

 

Пакуль прэзыдэнт і прэм’ер “праводзяць кансультацыі” як паміж сабой, так і з прадстаўнікамі розных палітычных сіл, некаторыя арганізатары Памаранчавай рэвалюцыі 2004 году – Юлія Цімашэнка, Юры Луцэнка, Віктар Каськіў – вырашылі арганізаваць новыя масавыя выступы на Майдане незалежнасьці ў Кіеве. Ю.Цімашэнка гаворыць, што робіць гэта для таго “… каб людзі сказалі прэзыдэнту сваёй яўкай, што яны за датэрміновыя выбары Вярхоўнай Рады”.

Некаторыя украінскія палітолагі сумняюцца ў магчымасьці паўтору Майдану 2004 году. Пры гэтым у параўнаньні з тым часам яны адзначаюць наступныя чыньнікі:

          новы Майдан ёсьць заўчасны і ўзьнік спантанна, бо вялікая каардынацыйная рада апазыцыі плянавала выступ на восень, калі народ адчуе на сабе цяжар новых камунальных тарыфаў;

          у адрозьненьне ад 2004 году ў апазыцыі няма адзінства;

          нерашучасьць прэзыдэнта Юшчанкі;

          прэм’ер Януковіч зрабіў высновы з папярэдніх рэвалюцыйных падзеяў і шмат чаму навучыўся. Ён цяпер пазыцыянуе сябе (натуральна, часова) як прыхільнік нацыянальнага адзінства Украіны.

Мне некалькі разоў давялося пабываць ва Украіне як у час Памаранчавага супрацьстаяньня, так і пасьля яго. Ведаючы сітуацыю знутры, магу распавесьці чытачам сайту пра тыя негатыўныя для Юшчанкі чыньнікі, пра якія ня скажа ні адзін палітолаг.

 

Па-першае, галоўнай рэвалюцыйнай сілай на Майдане была ніякая не “Пора” на чале з Каськівам. Апошняя – чыста празаходні грантаўскі праект. Узялі грошы, папіярыліся ў інфармацыйнай прасторы, зрабілі ўражаньне пасьлядоўнага ланцугу рэвалюцыйных падзей на паўднёвым усходзе Еўропы: “Одпур” у Сэрбіі, “Кмара” у Грузіі, “Пора” ва Украіне, – і зьніклі. На справе ж украінская “Пора” – гэта нешта накшталт “беларускай” “Хартыі”. Яна ў сапраўдных герояў і ўдзельнікаў рэвалюцыі выклікае ў асноўным пачуцьці крыўды і агіды (хадзілі чуткі пра вялікія сумы, якія прысвоіў сабе сп-р Каськіў). Галоўнай сілай у час Памаранчавай рэвалюцыі 2004-05 гг. ва Украіне, як і варта было чакаць, былі ўкраінскія нацыяналісты з самых розных арганізацый. Менавіта яны рабілі ўсё – зьбіраліся, арганізоўвалі, рызыкавалі, стаялі, трымаліся. Менавіта іх рашучаць зламала кучмаўскі рэжым і пераламіла тады сітуацыю на карысьць памаранчоўцаў.

 

Пасьля рэвалюцыйных падзей, калі нацыяналісты з інфармацыйнай прасторы даведаліся, што, аказваецца, гэта не яны былі галоўнай рэвалюцыйнай сілай, а нейкай “Пора” на чале з Каськівам, калі яны пазьней убачылі, што Юшчанка па сутнасьці ёсьць слабы прэзідэнт, далёка ня той нацыянальны лідар, якім ён маляваўся ў час рэвалюцыі, калі зразумелі, што ён не зрабіў амаль нічога з таго, што абяцаў і за што змагаліся яны – сапраўдныя прадстаўнікі ўкраінскага народу, і, галоўнае, калі яны ўбачылі, што многія іх лідары, якія спачатку занялі некаторыя ўладныя кабінеты, праз пэўны час былі выціснутыя адтуль, а ні Юшчанка, ні Цімашэнка для іх абароны не зрабілі нічога – гэтыя хлопцы з таго часу наўрадці больш будуць падтрымліваць ненадзейных людзей тыпу Юшчанкі, як і яго самога. Прынамсі, ім гэта будзе рабіць вельмі цяжка…

 

Бліжэйшы час пакажа, наколькі маі прадчуваньні супадуць з украінскай рэчаіснасьцю.


2 каментарыя

  1. J.Reader кажа:

    Asnova pospechu kontrrevalucii heta adsutnasc paljapschennja.Na Ukrajine hutchej heta, chym pospech ad investavannjau z zachadu.
    I — schmat neurazumelascjau.
    Prykladam: jak z TAKIMI blyznami na tvary moshna byc TAKIM neraschuchym (dobra

  2. Loki кажа:

    Я полностью согласен с А.А.А. и думаю что Янукович победит Ющенко при помощи России, точнее при помощи ее золота. Ведь у нее(Рос) все же его
    больше чем у Ющенко. И думаю мы в скором времени будем лицезреть новый USSR, но только под другим названием, например “Любимая Россия”, или
    “Прекрасная Страна” ну, в общем, что-то в этом роде.Но при помощи таких марионеток Москвы как L. и Ю., и других это не за горами. И, если каждый
    гражданин Бел. или той же Укр. не соберет свой “кубик” то мне жаль нашего БУДУЮЩЕГО.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы